Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

05.09.2009 - Ракуцёўшчына - Беніца - Вішнева - Свір - Засвір - Шэметава - Мядзел
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 06 Sep 2009, Sun, 13:58    Заголовок сообщения: 05.09.2009 - Ракуцёўшчына - Беніца - Вішнева - Свір - Засвір - Шэметава - Мядзел Ответить с цитатой

Чарговая вандроўка. Гэтым разам выключна Мінская вобласць і найбольш цікавыя аб'екты, якія яшчэ не паспеў пабачыць.
Калі ласка, Ракуцёўшчына - Беніца - Вішнева - Свір - Засвір - Шэметава - Мядзель .

Суботнім ранкам, нягледзячы на моцны дождж, разам з сябрам рушым па маршруце. Першы пункт - в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі раён, дзе знаходзіцца мемарыяльны комплекс, філія Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Менавіта тут, калісьці, Максім Багдановіч пражыў колькі месяцаў у маёнтку шляхціча Лычкоўскага, што быў дзядзькам братам Луцкевічам.



На жаль, арыгінальнага з тых часоў нічога не захавалася, таму амаль ўсё што бачым - рэзультат рэканструкцыі праведзенай у 90х- гг. Домік арандатара - тут жыў Максім падчас свайго адпачынку ў Ракуцёўшчыне.



Гэта было ў далёкім 1911 г. Менавіта на Ракуцёўшчыне беларускі Пясняр Максім Багдановіч напісаў вершы, якія і склалі аснову яго адзінага прыжыццёвага зборніка "Вянок". Тут жа Багдановіч стварыў і паэму ў гонар кахання - "Вераніка". Даследчыкі доўгі час шукалі гэту загадкавую дзяўчыну Вераніку ў Ракуцёўскіх мясцінах, а знайшлі ў Яраслаўлі. Веранікай аказалася Ганна Рафаэлаўна Какуева, сястра гімназічнага сябра паэта. Дарэчы, дзяўчыне Багдановіч прысвяціў і твор "Зорка Венера". Імя Вераніка абрана песняром невыпадкова - так звалі яго любімую пляменніцу.



Вось у такім пакойчыку месціўся Максім Багдановіч.



Музейны экспанат - арыгінальны стары куфар.



У гэты дзень мы былі адзінымі наведвальнікамі музея (магчыма, з-за кепскага надвор'я). Нас сустракала загадчыца музея, якая зрабіла вельмі добрую змястоўную экскурсію, чытала вершы Багдановіча. Відавочна, што чалавек жыве гэтым і апантаны творчасцю Максіма. Было вельмі прыемна. На фота - пакой маёнтка, дзе Максім адпачываў з гаспадарамі.



Свіран.



Падмуркі лядоўні. Нехта падпаліў драўляную частку, а грошай на аднаўленне не знайшлося. Так і стаіць...



Фота з цыклу "Летуценны юнак" =)



Дом сп. Лычкоўскага.



Зачыняем свіран і едзем да крынічкі побач, што памятае часы, калі сам Максім прыходзіў да яе адпачываць.



Ля крыніцы знаходзіцца камень з цытатай верша Багдановіча, дзе ян ўзгадваецца.



Сюды прыязджаюць за вадой людзі з усёй мясцовасці. Санэпідэмстанцыя пацвердзіла чысціню вады.



Наталіўшчы смагу, развітваемся з гаспадыняй маёнтка і рушым далей - на Беніцу, глядзець мясцовы касцёл, што неаднаразова абмяркоўваўся на форуме. На фота - крыж на выездзе з маёнтка Лычкоўскага.



Беніца, Касьцёл Найсьв. Тройцы 1701-1704 гг., фундатар Міхал Казімір Коцел, кашталян троцкі, падскарбі ВКЛ. Убачыўшы яго ўпершыню здалёк, цяжка паверыць, што ён не дзейнічае...



Захавалася таксама старая брама і агароджа.
Як сьведчыць легенда, у 1700 годзе пан Коцел са сваёй сям’ёй ехаў з Беніцы ў Ашмяны. І так здарылася, што коні панесьлі панскую брычку, у якой была толькі маленькая дачка Коцелаў. Калёсы маглі перавярнуцца, і дачка загінула б. Шляхціц пасьпеў толькі ўкленчыць і папрасіць дапамогі ў Божае Маці. І тут коні, якія беглі, як звар’яцелыя, імгненна спыніліся. Дзякуючы за цуд, пан Коцел даў клятву пабудаваць на гэтым месцы касьцёл, і праз год стрымаў сваё слова (тут і далей выкарыстана інфармацыія з "НН"-іўскага артыкула: http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=12619).



Касьцёл Сьвятой Троіцы, пабудаваны ў барочным стылі, перадалі манахам-бэрнардынам. Манахі зладзілі побач з касьцёлам двухпавярховы манастыр, пры якім працавала школа. Пасьля пабудовы касьцёла Беніца стала асноўнай рэзыдэнцыяй Коцелаў, яны пабудавалі тут сядзібны палац, аранжарэю, заснавалі сад, парк з сыстэмай сажалак і каналаў. Архітэктар Спампані, які будаваў палац, быў спэцыяльна выпісаны Коцеламі з Італіі. Унутры была мастацкая галерэя і багатая бібліятэка, ў госьці прыяжджалі вядомыя людзі, нават Напалеон Банапарт жыў тут падчас адступленьня французаў.



Беніцкая сядзіба на малюнку Н. Орды (1860-я гг.).



Заснавальнік касьцёлу і палацу, Міхал Казімір Коцел вырашыў застацца ў Беніцы назаўсёды. Ён загадзя падрыхтаваў мураваную магілу ў храме, а калі адчуў набліжэньне сьмерці, замовіў мастаку свой партрэт. Малюнак знаходзіўся ў палацы да пачатку мінулага стагодзьдзя. На партрэце побач з постацьцю шляхціца былі намаляваныя вялізныя мяхі з лічбамі на баках. Перад сьмерцю пан Коцел сказаў, што грошы свае забірае ў магілу і не дазволіць нікому іх узяць. Ён памёр у 1722‑м годзе, зь верай, што падмурак касьцёлу ёсьць самым спакойным месцам, і нават уявіць ня мог цёмныя часы, калі ягоная магіла будзе разрабаваная.



Цікавая інфармацыя з польскай кнігі "Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Bialorusi (Grzegorz Rakowski)": "У сваім тэстаменце пан Коцел адносна грошай, што пажадаў забраць з сабой у магілу, напісаў, што іх можна будзе выкарыстаць толькі для рамонту касцёла, калі спатрэбіцца. Згодна з паданнем, праз колькі дзесяткаў год пасля смерці Коцела, калі патрэбілася рамантаваць дах на будынку кляштара бернардынцаў (не касцёла!), манахі вырашылі выкарыстаць для гэтага грошы фундатара. Аднак, калі адкрылі труну, раптам згасла ўсё святло і магільны камень сам вярнуўся на сваё месца, пры гэтым смяротна параніўшы манахаў. З тых часоў ужо ніхто не рабіў спробы непакоіць пана Коцела". Пакуль не прыйшоў нас бездухоўны час...



Падлога на месцы алтара ў касцёле.



Сёння ў касцёле жывуць галубы. Пасля вайны, у 1948 г. касцёл быў зачынены савецкай уладай, у ім зрабілі склад. І толькі ў 1988 г. ён быў вернуты вернікам, у 90-х пачалася рэстаўрацыя, але з цягам часу прыпынілася і стаіць зараз храм у такім недаробленым выглядзе...







Касцёльная столь.



Наступныя фота зроблены са званніцы.





"У 1813 г., пасьля сьмерці апошняга з Коцелаў, Беніца перайшла да нашчадкаў па жаночай лініі, паноў Швыкоўскіх. На загад расейскага цара ў 1855‑м манастыр бэрнардынцаў быў разабраны. У 1864‑м побач з касьцёлам была пабудаваная Сьвята‑Пакроўская царква. Такія цэрквы ў «псэўдарускім» архітэктурным стылі, стаяць шмат дзе па Беларусі. Іх яшчэ называюць «мураўёўкамі», ў гонар Мураўёва‑вешальніка. Русіфікацыя перамагла палянізацыю, і праз тры гады сам касьцёл быў перароблены ў царкву, і быў ёй да прыходу палякаў. Палац Коцелаў вельмі пацярпеў падчас сусьветных войнаў, а пры савецкай уладзе быў канчаткова зьнішчаны
". Дарэчы, як і касцёл, царква была зачыненая с 1948 г.



Побач з брамай проста ў кучу паскіданы надмагільныя камяні...







Касцёл пабудаваны з цэглы з пальчаткай, што пакідалі старадаўнія майстры, тым самым умацоўваючы цэглу і пакідаючы своё знак ня стагоддзі...



"Пры саветах сямейны склеп Коцелаў і Швыкоўскіх быў разрабаваны, падчас чаго касьцякі былых гаспадароў проста звалілі ў кучу, труны паразьбівалі, а надмагільныя пліты павыкідалі на вуліцу. Касьцёл стаіць зачыненым, але не для вандалаў. Час ад часу сюды наведваюцца аматары пагуляць з чалавечымі косткамі. Разрабаваны склеп быў нанава закладзены цэглай у 2003‑м, аднак злачынцы ізноў разбурылі кладку і павыкідалі косткі. Амаль немагчыма знайсьці рэшткі мармуровых і гранітных надмагільных плітаў, некаторыя чэрапы раструшчаныя на кавалкі. І зусім немагчыма зараз зразумець, дзе рэшткі шкілетаў Швыкоўскіх, а дзе Коцелаў. Такі жудасны стан магілы ня вельмі зьмяніўся і пасьля сыходу «саветаў». Гэта немагчыма зразумець нармальнаму чалавеку.



Фота з "Нашай Нівы":




Надмагільныя пліты былых гаспадароў. Проста звалены на вуліцы. Навошта?





Развітваемся з мястэчкам Беніцай і рушым далей - Свір.



Сябра Генэк і наш жалезны конь.



Беларускія краявіды.



На шляху да Свіра праязджалі праз мястэчка Вішнеў (Смаргонскі раён), дзе знаходзіцца прыгожы касцёл св. Тадэвуша, пабудаваны ў стылі класіцызму, а таксама званніца.





У касцёле есць арган, але, на жаль, няма каму на ім граць у мястэчку...



На сцяне вісіць гадзіннік, які адлічвае часіны.



Мясцовая прыхажанка, гадоў 50-ці, што прыехала з Расіі і ў 30 год прыняла каталічную веру, як ў мужа, распавяла, што цікавосткай касцёла з'яўляецца крыж у алтары, як - уніяцкі.



Мястэчка Свір, што ў Мядзельскім раёне, уразіла надзвычай прыгожым касцёлам св. Мікалая, пабудаваным у барочным стылі (дарэчы, так атрымалася, што амаль уся вандроўка апынулася "барочнай" :).





Дарэчы, першапачатковы выгляд касцёла быў іншым. Вось так выглядаў ён да пачатку 20 ст., калі з-за значнага росту колькасці прыхажан было прынята рашэнне яго павялічыць.



Але што цікава, стары будынак не быў разбураны! Ён быў уключаны ў новы касцёл. І калі прыглядзецца, дык бачна, што званніца, прыбудаваная да касцёла злева - гэта дабудаваная званніца старадаўняга касцёла! Такім чынам, атрымліваецца, што цяперашны алтар знаходзіцца як раз пасярэдзіне касцёла 17 ст.



За савецкім часам у касцёле было прадпрыемства нейкага смаргонскага завода. Як нам распавяла прыхажанка касцёла, на месцы алтару і аргану знаходзіліся кабінеты. Але што цікава, уся лепніна захавалася арыгінальная.



Ля ўвахода ў касцёл ляжыць звон з датай 1701 г. Раней ён вісеў на званніцы, потым, натуральна, "чырвоныя" яго скінулі. Зараз, як кажуць спецыялісты, аднавіць яго гучанне немагчыма...



Тое, што касцёл пабудаваны не зусім звычайным чынам, асабліва добра бачна з боку апсыды. Калі ўглядзецца уважліва, дык можна пабачыць рысы старадаўняга касцёла.









А вось гэта калісьці быў алтар першапачатковага касцёла. Зараз гэта правы трансэпт касцёла, калі глядзець на цэнтральны алтар.



Вось так ён выглядае звонку.



А вось тут быў уваход у касцёл 17 ст. Зараз гэта левы трансэпт касцёла, калі глядзець на алтар.



Арыгінальная лепніна над цантральным алтаром касцёла.



Св. Андрэй Баболя і Язафат Кунцэвіч.



У Свіры захавалася арыгінальная забудова.



Хацелі яшчэ пабачыць сядзібу 19 ст., але, як мы даведаліся, зараз там дом, дзе старыя дажываюць свае годы і уваход на тэрыторыю забаронены. Таму едзем глядзець апошні пункт праграмы - касцёл і рэшткі кляштара ў Засвіры (Мядзельскі р-н). Дарэчы, як і Занарач, назва Засвір паходзіць ад геаграфічнага размяшчэння мястэчка - за озерам Свір (дарэчы, вельмі прыгожам, зусім побач з Нараччу).



Па архітэктуры касцёл нагадвае храм у Міхалішках, пабудаваны ў 1653 г.



Касцёл і кляштар кармелітаў (таксама барочныя!) пабудаваныя ў 1713-14 гг. па фундацыі Кшыштафа і Ядвігі Зяновічаў. З 1865 г. па 1920 г. касцёл быў перароблены на царкву. Пасля 2-й сусветнай вайны быў зачынены і знаходзіцца ў такім станэ дагэтуль. Гэтак сцвярджае польскі дапаможнік вандроўнікам па Беларусі. Але на сайце www.radzima.org я знайшоў каментар o. Jan Fibek OFMCap ад 28.04.2008, дзе ён падае звесткі пра апошніх ксёндзаў касцёла:
Цитата:
1994-1997 – ks. Wojciech Lemański
1997-2003 - ks. Bogusław Modrzejewski
2003-2006 – ks. Piotr Szarko

Але, як бы там не было, калі мы прыехалі-касцёл быў замкнуты.



Месца мяне ўразіла тым, што акрамя цікавага касцёла на тым же месцы знаходзяцца яшчэ тры не менш цікавыя аб'екты.
Па-першае, рэшткі кляштарнага комплекса кармелітаў, што, калісьці, разам з касцёлам утвараў замкнуты чатырохвугольнік.



У адрозненне ад касцёла рэшткі кляштара знаходзяцца ў вельмі плачэўным стане.





Манах-кармеліт. Гістарычная рэканструкцыя 8-)



Кляштар таксама пабудаваны, з цэглы з пальчаткай.



Цэгла выветрываецца. Сляды ад пальцаў застаюцца на старадаўнім растворы...



З касцёлам звязана адна сумная гісторыя. Адзін з мясцовых уладароў земскіх меў абрацца шлюбам, але трагічна загінуў у дзень святкавання, зваліўшыся са званніцы, куды падняўся з келіхам шампанскага. Ён быў пахаваны ў касцёльных сутарэннях. Да нядаўняга часу муміфакаваныя рэшткі, якія вандалы выцягнулі з крыпты, можна было бачыць побач са святыняй.





Па-другое, адразу за касцёлам можна пабачыць нямецкае пахаванне часоў першай міравой вайны. Калі меркаваць па помніках, акрамя жаўнераў тут пахаваны сама менш два нямецкіх афіцэраў.



Ну, а па-трэцяе, усё гэта, уключна з касцёлам, знаходзіцца на тэрыторыі селішча, гісторыка-культурнай каштоўнасці эпохі ранняга феадалізма! Вось якое азначэнна дала ўкраінская Вікіпедыя:
Цитата:
В археології селищами називають залишки стародавнього неукріпленого поселення.




І сапраўды, з боку могілак бачна, што касцёл знаходзіцца на значным узвышэнні.



Вось такая старая брама стаіць справа ад касцёла.





Пасля Засвіра мы вырашылі паехаць уздоўж Нарачы, маючы спадзеў на курортную інфраструктуру, дзе можна было пад'есці. Мы былі наіўныя :)
Але затое, паглядзелі яшчэ адзін незапланаваны аб'ект - касцёл, званніцу і рэшткі гаспадарчых пабудоў ў в. Шэметава.



Цитата:
Назва гэтай мясцовасці паходзіць з XV ст. Гэтымі землямі валодалі ў той час паны Шэметы. Пазней гэтыя мясціны пераходзілі з адных рук у другія. Канец XVIII – пачатак XIX ст. – гэтай мясцінай валодаюць Сулістроўскія. У 1714 г. быў пабудаваны ў мястэчку Шэметава драўляны касцёл, фундатарамі якога былі тагачасныя ўладальнікі зямлі Крыштаф і Ядвіга Зеновічы (як і касцёл у Засвіры!). Апеку над касцёлам прынялі на сябе кармэліты з Засвіра. Казімір Сулістроўскі касцёл перабудаваў, і ў 1813 г. святыня была асвечана пад тытулам Унебаўшэсця Пана. У 1816 г. Сулістроўскі будуе ў двары Шэметава замест драўлянай каменную капліцу, якую асвячаюць 11 мая 1828 г. пад тытулам св. Казіміра. У 1832 г. скасаваны Засвірскі кляштар, і парафія расфарміравана. Касцёл у 1863 г. разбіраюць. У 1902 г. Баляслаў Скірмунт разбудоўвае капліцу, 30 ліпеня 1904 г. будынак асвечаны пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі і адноўлена парафія.

Дарэчы, драўляная званніца пабудавана ў 19 ст.



Галоўны алтар, зроблены ў стыле ракако (фота з "радзімы").



Старыя гаспадарчыя пабудовы. Злева - велічныя рэшткі вінакурні.







Памятны камень Скірмунтам ад вернікаў парафіі, далей - будынак кузні.





Вось так калісьці выглядаў маёнтак Скірмунтаў.
Каментар з "радзімы.орг":
Цитата:
Justyna
У зарасніках, што насупраць касцёла, на супрацьлеглым беразе рэчкі Вялікі Перакоп, яшчэ і сёння можна ўбачыць рэшткі падмуркаў і калон сядзібнага дома Скірмунтаў.
07.07.2008




Насупраць касцёла захаваліся старыя сажалкі, якімі зараз карыстаецца мясцовая база рыбагадоўлі.





Дахаты паехалі праз Мдзель, дзе не маглі не спыніцца, каб паглядзець прыгожы Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар кармелітаў, пабудаваныя ў 18 ст.





Кляштарны будынак.



Ну вось і ўсё. Застаецца дадаць, што агулам на маршрут працягласцю калі 450 км., спатрэбілася прыкладна 10 гадзінаў. Рэкамендую! 8)


Последний раз редактировалось: Zmicier (13 Sep 2011, Tue, 16:28), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2009, Mon, 20:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Хорошая поездка. Снова на выходные попал на родину?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Светлана



Зарегистрирован: 13.11.2008
Сообщения: 294
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2009, Mon, 21:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

спасибо за отчет, как всегда все очень интересно!!!!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2009, Mon, 23:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

спасибо :) Да, приезжал на выходные. Сразу с поезда и рванул заряжаться позитивом 8)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Alstom



Зарегистрирован: 16.05.2009
Сообщения: 314
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2009, Tue, 21:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Хацелі яшчэ пабачыць сядзібу 19 ст., але, як мы даведаліся, зараз там дом, дзе старыя дажываюць свае годы і уваход на тэрыторыю забаронены.


Я так понимаю, речь идет об усадьбе в Лущиках?
Нам удалось туда проникнуть в прошлом году. Однако, праздник длился недолго - нас успешно выгнали с территории. Радует тот момент, что успел сделать хоть одно фото.


IMG_8949.jpg
113.36 KB,   просмотрено: 29252 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2009, Tue, 22:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

да вот я до конца и не разобрался. в моей книге (польский гид) указана была усадьба в Свири-Лущиках и просто в Свири. Описания были разные. Мы проезжали, видимо, в Лущиках. Есть ли еще в Свири усадьба-я не совсем понял.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Татьяна



Зарегистрирован: 29.03.2009
Сообщения: 1814
Откуда: г. Минск

СообщениеДобавлено: 09 Sep 2009, Wed, 11:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier
Отличная поездка!
На тему перспективы "покушать на Нарочи" мы уже обсуждали :( https://fgb.by/viewtopic.php?t=1215&start=0
Расскажите, пожалуйста, как проехать в Ракутевщину. Что-то мы плутали-плутали, но так и не доехали. В Красном стоит указатель о достопримечательности, по нему повернули направо, проехали мимо костела, все время прямо дальше ехали, доехали до поселка Чисть. Объехали его по кругу, но никаких указателей не обнаружили. Подскажите, где же надо было свернуть?
Ни на одной автомобильной карте, имеющейся у нас, объекта под названием Ракутевщина не значится. :(
На Глобусе есть карта Молодечненского района, на ней вроде так наглядно все представлено, по ней ориентировались, но увы....
Нашли только Чисть. :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 10 Sep 2009, Thu, 0:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Татьяна писал(а):
Подскажите, где же надо было свернуть?


map-rakutevschina.jpg
127.5 KB,   просмотрено: 29201 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 10 Sep 2009, Thu, 1:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier писал(а):
Хацелі яшчэ пабачыць сядзібу 19 ст., але, як мы даведаліся, зараз там дом, дзе старыя дажываюць свае годы і уваход на тэрыторыю забаронены.

А вот здесь, пожалуйста, поподробнее. Я видел на карте Раковского
эту усадьбу, спрашивал Федорука, тот знает только про Лущики,
допытывался у местных, все также показывают на Лущики.

Откуда данные про дом престарелых (в Лущиках-то психдиспансер),
и где именно он находится?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 10 Sep 2009, Thu, 7:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Татьяна, типичный пример того, как у нас могут сделать неплохой объект для туристов и при этом "забыть" про такую мелочь, как удобство добираться. Мы также столкнулись с этой проблемой - выручил навигатор! На карте автомобильных дорого Ракуцевщины не было, на карте GPS она нашлась! На наш вопрос, почему так, заведущая музеем сказала, что нет денег поставить знак, который стоит аж 700 тыс.! Вроде где-то какой-то указатель стоит... Rolling Eyes

Андрей, я когда буду в Минске, процитирую мою польскую книгу. Короче в ней написано сначала про усадьбу в Свири (19 век), Затем следующим пунктом идет усадьба в Свири-Лущиках (или как там правильно). При этом описание усадьбы уже другое! В книге было написано про одну из усадеб (запяматовал, про какую именно, вроде просто про Свирскую), что там сейчас находится "санаторий". Ну мы и начали брать языков, чтобы узнать, где находится местный санаторий ("Свирь", кажется, согласно книге). Нам тут же сказали, что не санаторий, а дом престарелых (теперь ты пишешь о психдиспансере)! Ну и вывели на Лущики. Там усадьба на пригорке, КПП, рядом лесопилка. Как я понимаю, именно ее фото выложил наш коллега в этой ветке.

В общем, вопрос о второй усадьбе остался лично для меня.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
маша п.



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 1723
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 10 Sep 2009, Thu, 10:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

да уж загадка Rolling Eyes
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Татьяна



Зарегистрирован: 29.03.2009
Сообщения: 1814
Откуда: г. Минск

СообщениеДобавлено: 10 Sep 2009, Thu, 19:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi
Спасибо за карту! :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 10 Sep 2009, Thu, 23:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier писал(а):
Ну мы и начали брать языков, чтобы узнать, где находится местный санаторий ("Свирь", кажется, согласно книге). Нам тут же сказали, что не санаторий, а дом престарелых (теперь ты пишешь о психдиспансере)! Ну и вывели на Лущики. Там усадьба на пригорке, КПП, рядом лесопилка. Как я понимаю, именно ее фото выложил наш коллега в этой ветке.

Психдиспансер в Лущиках, а дом престарелых, как мне показалось - в самой Свири. Или не так?

Книга эта у меня есть, там противоречиво:


rakowski-5409-1.jpg
35.64 KB,   просмотрено: 29151 раз(а)

rakowski-5409-2.jpg
85.75 KB,   просмотрено: 29151 раз(а)

rakowski-5410-1.jpg
100.64 KB,   просмотрено: 29151 раз(а)

rakowski-5623-1.jpg
62.69 KB,   просмотрено: 29151 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 11 Sep 2009, Fri, 0:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ну получается, маёнтак Свирь Ласковски - это в Лущиках, фото которой предоставил Alstom. А в самой Свири - некий "санаторий "Свирь". Что из них есть дом престарелых-точно не скажу. "Язык" указал именно на Лущики, но не факт, что информация достоверная.

Андрей, так а усадьба в Свири, что за она?

p.s. Книга польская точно как у меня? (ты, наверняка, ее видел). У меня там карт нет, или это из другого источника ты вытянул?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 11 Sep 2009, Fri, 1:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier писал(а):
Книга польская точно как у меня? (ты, наверняка, ее видел). У меня там карт нет, или это из другого источника ты вытянул?

Grzegorz Rąkowski - Smak Kresów 1. Wśród jezior i mszarów Wileńszczyzny

Zmicier писал(а):
так а усадьба в Свири, что за она?

Так, собственно, это и есть главная загадка.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы