Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Базылянскі кляштар ў Воршы: замест даху – новае будаўніцтва

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 710

СообщениеДобавлено: 17 Sep 2014, Wed, 22:00    Заголовок сообщения: Базылянскі кляштар ў Воршы: замест даху – новае будаўніцтва Ответить с цитатой

Аршанскія краязнаўцы пачалі збіраць подпісы пад лістом, адрасаваным Архіепіскапу Віцебскаму і Аршанскаму Дзімітрыю:

Высокапраасвяшчэннейшы Ўладыка Дзімітрый!

Нам, жыхарам і ўраджэнцам Воршы, не ўпершыню даводзіцца займацца выратаваннем помнікаў гісторыі і культуры, сярод нас ёсць і краязнаўцы, і журналісты, і былыя супрацоўнікі гарадскіх музеяў.
Многія з нас пачыналі гэтую дзейнасць яшчэ падчас перабудовы, калі краінаю кіравала палітычная сіла, што ставіла сабе за мэту змаганне з рэлігіяй і знішчэнне любых напамінаў пра яе.
Нам прыходзілася адстойваць тыя рэшткі культавай архітэктуры, якія перажылі вайну і страшныя для аршанскай архітэктурнай спадчыны 60-ыя гады. Тады ў грамадстве зусім не была пашыраная ідэя каштоўнасці кожнага храма. Наадварот, на цэрквы, касцёлы і сінагогі глядзелі як на “перажытак” і “старызну”, якія, маўляў, “толькі псуюць выгляд нашых савецкіх гарадоў”.
Тады мы не маглі абаперціся на падтрымку царквы. Голас царквы ў грамадскіх спрэчках на гэтую тэму тады не гучаў. Тым не меней, мы адчувалі негалосную падтрымку з боку і святарства, і вернікаў.
Цяпер жа часы памяняліся. Многія храмы павяртаныя царкве, а некаторыя з тых, што былі знішчаны, адноўлены ці аднаўляюцца. Вядзецца актыўнае будаўніцтва новых храмаў.
І як жа прыкра, што цяпер нам даводзіцца звяртацца ўжо да Вас, кіраўніка адной з епархіяў Беларускай праваслаўнай царквы, каб не дапусціць разбурэння святыні.
Гаворка ідзе пра помнік архітэктуры XVIII стагоддзя, былы жылы будынак Аршанскага базылянскага кляштара, дзе пазней размяшчаўся Свята-Пакроўскі праваслаўны мужчынскі манастыр і Аршанскае духоўнае вучылішча.
Вас, магчыма, знаёмілі ўжо раней з гэтай праблемай: у кастрычніку 2013 года мы атрымалі адказ на наш ліст да Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта, з якога вынікала, што наш ліст быў накіраваны Вам. На жаль, тады мы так і не дачакаліся ад Вас адказу. Але самае прыкрае, што мы не дачакаліся і дзеянняў.
Як паказвае вопыт, людзі часцей успрымаюць ня словы, якія чуюць, а ўчынкі, плён якіх бачаць. Колькі б узнёслых і добрых словаў не гаварылася з амбонаў цэркваў, людзі будуць складаць сваё меркаванне і пра Вашую царкву, і пра яе ролю ў грамадстве, і пра вартасць тых духоўных каштоўнасцяў, шанаваць якія заклікаюць падначаленыя Вам святары, паводле іхных учынкаў.
Нельга дэкляраваць прыярытэт нематэрыяльных каштоўнасцяў, і зводзіць значэнне гэтага канкрэтнага будынка да простага матэрыяльнага аб’екта, да прадмета матэрыяльнай уласнасці, да звычайнай нерухомасці, якую можна дазволіць сабе трымаць у паўразбураным стане.
Як Вам, напэўна, добра вядома, гэты будынак мае надзвычай багатую гісторыю ў якасці цэнтра духоўнай асветы. З Аршанскім духоўным вучылішчам звязаныя жыццё і дзейнасць вядомага беларускага этнографа, фалькларыста, лексікографа Івана Насовіча. Вучылішча падрыхтавала многіх працаўнікоў царквы, яго выпускнікамі былі вядомыя царкоўныя дзеячы, у прыватнасці, старац Міхаіл (Едлинский), а таксама выбітныя беларускія літаратары, Міхась Зарэцкі і Васіль Шашалевіч.
Урэшце, гэты будынак з’яўляецца адным з нямногіх помнікаў архітэктуры стылю “віленскага барока” і занесены ў спіс помнікаў архітэктуры і гісторыі рэспубліканскага значэння.
Цяперашні паўразбураны стан гэтага будынка, такім чынам, падрывае тыя асновы, на якіх трымаецца Вашая царква, фактычна абвяргае тое, пра што гаворыцца з амбонаў, штодня пярэчыць факту існавання праваслаўнай царквы як аб’яднання людзей на аснове прыярытэту духоўных каштоўнасцяў.
Гэты будынак – прадмет мастацтва і памяць пра нашу гісторыю. Ён ёсць фактычна напамінам пра лепшыя якасці і здольнасці нашых продкаў. Нарэшце, гэты будынак – пасланнік вечнасці, які сваім існаваннем сцвярджае вечныя каштоўнасці.
Ён не можа належыць аднаму чалавеку ці групе людзей, як мог бы належыць любы іншы будынак ці матэрыяльны аб’ект. Гэты будынак – агульнацыянальная каштоўнасць. Фактычна ён належыць усёй беларускай нацыі, усім яе прадстаўнікам, якія жывуць у Беларусі цяпер, жылі да нас, і будуць жыць пасля нас.
Валоданне такім будынкам – гэта грамадская місія, якая накладае на ўладальніка дужа сур’ёзныя абавязкі.
Хіба Вы не разумееце, што дэманстратыўным ігнараваннем гэтых абавязкаў царква проціпастаўляе сябе беларускай культуры, усім тым, у каго сэрца баліць за помнікі архітэктуры, сярод якіх ці не найбольшую частку складаюць святыні, і ў тым ліку праваслаўныя?
У сваю чаргу мы не разумеем, чаму па ўсім горадзе растаўленыя скарбонкі, сродкі збіраюцца таксама падчас публічных мерапрыемстваў, арганізаваных праваслаўнай царквой, але гэтыя сродкі накіроўваюцца на будаўніцтва новых храмаў, у той час калі перададзеныя вашай царкве помнікі архітэктуры дзесяцігоддзямі не рамантуюцца і пакрысе разбураюцца. Даруйце, але мы не разумеем, як можна ў такіх умовах абвяшчаць аб намеры пабудаваць у абласным цэнтры яшчэ адзін Сафійскі сабор, які напэўна запатрабуе надзвычайных фінансавых укладанняў.
У той жа час сам выгляд хрысціянскай святыні ў непрывабным, паўразбураным выглядзе, на фоне шматлікіх храмавых новабудоўляў, нехаванага дабрабыту святароў і шматлікіх ўпрыгожанняў інтэр’еру дзейных цэркваў не самым лепшым чынам удзейнічаюць на імідж праваслаўнай царквы ў беларускім грамадстве.
Як можна меркаваць, падобныя паводзіны асобных прадстаўнікоў царквы вельмі адмоўна ўплываюць на рэпутацыю ў грамадстве ўсяе царквы. Нельга выключаць, што менавіта гэта адбіваецца на тых тэмпах, з якімі нарошчваюць колькасць зарэгістраваных грамадаў розныя адгалінаванні хрысціянства ў краіне. Так, напрыклад, паводле некаторых навуковых даследванняў у гэтай галіне, колькасць грамадаў царквы “Адвентысты сёмага дня” павялічылася з 1988 года да 2012 года болей як у 6 разоў (з 11 ў 1988 годзе да 73 у 2012 г.); “Хрысціяне веры евангельскай” – у 13 разоў (з 39 да 512); “Новаапостальская царква” – у 21 раз (з поўнай адсутнасці ў 1988 годзе да 21 грамады ў 2012 годзе); “Сведкаў Іеговы” – у 27 разоў (з нуля); “Хрысціяне поўнага Евангелля” – у 55 разоў (з нуля) (Шерис А. Конфессиональная структура РБ и её трансформация. “Вестник БГЭУ” № 4, 2012). Паводле звестак у гэтым жа даследванні, колькасць праваслаўных грамадаў за той жа час вырасла толькі ў тры разы.
Пры гэтым трэба адзначыць, што такім чынам у грамадскай свядомасці разбураецца павага не толькі да царквы праваслаўнай, але і хрысціянства ўвогуле, паколькі ў выніку відавочнага дамінавання праваслаўя ў нашым грамадстве менавіта праз яго моладзь упершыню знаёміцца з хрысціянскімі светапоглядам і культам, а ў свядомасці шырокай масы неабазнаных грамадзян праваслаўе часам выступае ў якасці ці не адзінай вядомай ім хрысціянскай канфесіі (так што ў пабытовых гаворках многія нават блытаюць паняцці “праваслаўныя” і “хрысціяне”).
Такім чынам, настолькі відавочна заганныя паводзіны прадстаўнікоў адной з хрысціянскіх канфесіяў могуць спрыяць пашырэнню папулярнасці ў грамадстве, і асабліва сярод пазбаўленай жыццёвага вопыту і адарванай ад сваіх каранёў моладзі, экзатычных рэлігіяў, таталітарных сектаў і дэструктыўных культаў, кшталту сатанізму ці акультызму.
Паводле афіцыйных звестак, у краіне ўжо дзейнічаюць каля 400 арганізацый і рухаў, якія адносяцца да рознага кшталту нетрадыцыйных сектаў і культаў.
Аглядаючы гісторыю нашае працяглае перапіскі з рознымі пасадовымі асобамі і ўстановамі, мы можам з упэўненасцю сцвярджаць, што мы напісалі ўва ўсе магчымыя інстанцыі і ўстановы, і нават на некалькі адрасоў, якія належаць цяперашнім гаспадарам будынка.
У выніку гэтае перапіскі ў нас складаецца ўражанне, што з намі гуляюць у своеасаблівы варыянт “бюракратычнага футбола” – усе датычныя і адказныя асобы і ўстановы штораз спрабуць перанакіраваць нас да кагосці яшчэ, і ніхто з іх не хоча аніякім чынам паспрыяць вырашэнню праблемы.
Нават стварэнне дабрачыннага рахунка скончылася непаразуменнем – пры агучаных раней немалых сабраных на ім сродках страчаны яшчэ адзін будаўнічы сезон, на працягу якога можна было хаця б накрыць будынак часовым дахам. Між тым, у лісце, падпісаным "адказнымі за адраджэнне Свята-Пакроўскага манастыра ў Оршы" ігуменняй Анфісай (Любчак) і манахіняй Даніілай (Цяцьковай), было чорным па беламу напісана, што працы будуць распачатыя ў красавіку.
Гэткія паводзіны прадстаўнікоў царквы не могуць не выклікаць глыбокага абурэння і недаверу. У такіх умовах даведзеная да адчаю аршанская грамадскасць можа ня мець іншага выйсця, як толькі заклікаць жыхароў Воршы не браць удзелу ў свецкіх мерапрыемствах, якія ладзіць царква, у тым ліку ў Праваслаўным фестывалі і канферэнцыі, запланаваных да правядзення ў кастрычніку гэтага года.
Але пакуль яшчэ ёсць час для выпраўлення ненармальнай сітуацыі, якая склалася ў Воршы, і мы просім Вас звярнуць сваю ўвагу на гэтую праблему, і зканцэнтраваць усе рэсурсы Вашае епархіі дзеля справы ўратавання і давядзення да належнага стану гэтага і іншых гістарычных помнікаў, якія ёй належаць у Воршы.

Тым часам, побач з помнікам, дзе раней ужо была пабудаваная драўляная царква, пачалося новае будаўніцтва. Паводле знешніх прыкметаў, новы аб’ект нагадвае тыповы зборна-шчытавы дом. Яго ўзводзяць з дошак і брусу. Дырэктар музейнага комплексу «Гісторыя і культура Аршаншчыны» Уладзімір Кузубаў патлумачыў, што гэта будуецца склад матэрыялаў для наступнага рамонту.
Болей тут: http://orshatut.by/obshhestvo/zamest-daxu-novae-buda%D1%9Enctva-kalya-bazylyanskaga-klyashtara/


SAM_2522_small.JPG
37.81 KB,   просмотрено: 6984 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы