Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

04 верасня 2010 - Лебяда-Мураванка-Жалудок-Шчучын-Гародня-Свяцк-Сапоцкін (увага, трафік!)
На страницу 1, 2, 3  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2010, Tue, 17:33    Заголовок сообщения: 04 верасня 2010 - Лебяда-Мураванка-Жалудок-Шчучын-Гародня-Свяцк-Сапоцкін (увага, трафік!) Ответить с цитатой

Даўно хацеў паглядзець знакаміты палац у Свяцку, што за Гародняй. Нарэшце, выдалася магчымасць. Агульны маршрут недзе каля 700 км. у два бакі (ад Менску). Таксама на шляху знаходзіцца палац у Жалудку, які таксама я ніколі не бачыў і не мог абмінуць. Да таго ж у ім беларускі рэжысэр Кудзіненка нядаўна здымаў фільм "Масакра", што будзе прэзентаваны гэтай восенню.

Падчас вандроўкі і напісання гэтай справаздачы як заўжды выкарыстоўваліся матэрыялы з Глобуса і Радзімы.орг.

Накіроўваючыся ў Жалудок я не мог абмінуць знакамітую царкву абарончага тыпу ў Мураванцы. Але яшчэ да яе здалёк пабачыў у полі царкву, што ў вёсцы з красамоўнай назвай - Бяда. Мяркую, што пабудаваная яна была недзе ў 19 ст., але, чамусьці, не знайшоў яе на Глобусе і Радзіме (мо неяк не так шукаў).



У гэты гожы суботні дзень беларусы спраўна выбіралі бульбу.



Рушым далей. Палац у в. Малае Мажэйкава, пабудаваны ў першай палове 19 ст.





Праз некалькі кіламетраў з-за дрэваў з'яўляецца Мураванка.



Я тут не першы раз, але неяк раней не шанцавала патрапіць у царкву (як, дарэчы, і ў Сынкавіцкую, якая разам з Мураванкай уяўлюць сабой унікальныя узоры сакральных пабудоў абарончага тыпу). Гэтым разам пашанцавала.



У царкве была маладая дзяўчына, якая аказалася жонкай настаяцеля храма і добразычліва распавяла мне пра гісторыю Мураванкі, шмат чаго паказала і, нават, дазволіла самастойна ўзняцца на адну са званніцаў!
Дарэчы, гэты ўваход быў дабудаваны значна пазней чым сама царква.



А вось і арыгінальны ўваход у царкву. Дакладны год пабудовы Мураванкі невядомы. Але большасць даследчыкаў мяркуе, што гэта здарылася ў першай палове 16 ст.



А вось здагадайцеся, што гэта такое? Адсюль апускалася рашотка на ўваход, як у сярэдневечных замках!



Унутры царква вельмі утульная. Прыгожая готыка.





Cправа - абраз Маці Божай Вастрабрамскай.



Дарэчы, знешне царква выглядае значна больш, чым унутры. У чым сакрэт? Справа ў тым, што сцены царквы дасягаюць 2 метраў у шырыню! Больш таго, дакладна вядома, што раней па перыметру царквы унутры сцяны сягаў ход, па якім маглі перамяшчацца абаронцы царквы-крэпасці (а абараняцца было ад каго: казакі, шведы і іншая навалач).



Мураванка першапачаткова будавалася як праваслаўная царква, але за колькі стагоддзяў ёй давялося пабыць і ўніяцкай царквой і рымска-каталіцкім храмам. У савецкі час тут, натуральна, было зернесховішча, і толькі ў 1989 г. храм быў вернуты вернікам.



У царкве ёсць нават свой ансамбль, адзначаны шматлікімі дыпломамі!



А гэтая дошка 19 ст. прысвечана фундатару царквы (прабачце, прозвішча запамятаваў).



А вось вельмі цікавая цэгла - у форме кветки ліліі. Як мне сказалі, акрамя Мураванкі такую цэглу ў Беларусі пабачыць больш нідзе нельга.



А ўзялі "узор" адсюль. Так-так, менавіта з выкарыстаннем цэглы такога тыпу атрымалася магчымым зрабіць цудоўню столь у гатычным стылі.



А вось і ход на званніцу!



Даводзіцца падымацца па вузкай лесвіцы, якая трымаецца толькі за кошт сваёй канструкцыі, без нейкіх падтрымліваючых элементаў (умелі будаваць нашыя продкі!).



Калі прыйдзе супастат, дык дамо адпор!



Праз гэтыя шчыліны лілася ўсялякая гадасць на ворага ля сценаў храма.



Старажытная цэгла. Мураванка пабудавана з так званай "пальчаткі" - цэглы, на якой бачныя сляды пальцаў майстраў-будаўнікоў.





Нарэшце, падняўся. Эх, прыгажосць!







Бясспрэчна, Мураванка - адна з найпрыгажэйшых цэркваў Беларусі.







Пашкадаваў, што замала было сонца, а то б атрымаліся проста шыкоўныя здымкі.



Развітваюся з Мураванкай і рушу ў мястэчка Жалудок.



Па дарозе сустракаецца вёсачка вось з такой шляхетнай назвай.



Жалудок апынуўся даволі вялікім мястэчкам са шматлікімі "спячымі паліцэйскімі"...



...у якім ёсць гожы Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі пабудаваны ў 1854 г.



Побач з касцёлам — 2-ярусная 4-гранная бутавая званіца.



Першы касцёл тут быў закладзены ў 1490 г. вялікім князем Вялікага княства Літоўскага Казімірам IV. На ўскрайку мястэчка (Фарны канец - гл. вышэй!) быў драўляны кармеліцкі кляштар, фундаваны ў 1686 г. Казімірам Францкевічам і прыстасаваны (пасля скасавання ў 1832) у 1839 г. пад лазарэт эстляндскага егерскага палка.



Вакол касцёла ўсё зроблена вельмі прыгожа і з густам.





Пад алтаром крыпта з пахаваннямі, сярод іх пахаванне падскарбія надворнага А. Тызенгаўза — уладальніка Жалудка.



У 1786 у Жалудку нарадзіўся вучоны-арнітолаг Канстанцін Тызенгаўз.



Напамін пра мінулае.





У касцёле ёсць арган (пачуць не давялося).



А вось у такім утульным доме жыве ксёндз.



Двор плябані.





Як зараз модна казаць - вінтаж!



Чужая трава смачнейшная!



У цэнтры мястэчка нядаўна пабудаваная прыгожая царкоўка. Дарэчы, пражывае ў Жалудку недзе пад 2 тыс. жыхароў. Акрамя Тызенгаўзаў мястэчка вядомае таксама тым, што тут нарадзіўся ўдзельнік паўстання 1863—64 В. Урублеўскі.



Знайсці знакаміты жалудоцкі палац апынулся няпростай справай - ён цалкам схаваны ў старым парку за бетонным плотам! Але калі я раптам пабачыў прыгожую сажалку з выспай, я зразумеў - недзе тут!



Трохі праскачыў і патрапіў у вёску з красамоўнай назвай. Адразу за указальнікам трактар "Беларус" энергічна варочаў натуральныя угнаенні.



Але ў савецкай Зары ёсць нешта і старасвецкае!



Паміж Зарой Камунізма і Жалудком, адразу на беразе сажалцы, знаходзяцца два будынкі старога спіртзавода.







Нарэшце трапляю на нейкае КПП сучаснага выгляду, на якім, аднак, прымацаваная адмысловая шыльда, што чапляецца на гістарычныя помнікі.



КПП выглядала закінутым, таму знайшоўшы на перыметры плота дзірку, я патрапіў на тэрыторыю парка, дзе знаходзяцца колькі гаспадарчых пабудоваў і сам палац.





Раптам насустрач выйшаў вартаўнік(!), які сядзеў на тым самым КПП. Але хлопец апынуўся добразычлівы і сам вызваўся паказаць палац і распавесці тое-сёе.
Палац вельмі прыгожы. Бадай адзін з найпрыгажэйшых у Беларусі.



Палац быў пабудаваны ў 1908 г. і належаў роду Сьвятаполкаў-Чацьвярцінскіх. Натуральна, пражылі яны тут нядоўга - да 1939 г. Вартаўнік быў вельмі дасведчаны хлопец і распавёў мне, што ягоны бацька 1930 г.н. добра памятаў пана, у якога ўвогуле было тры маёнткі (яшчэ недзе ў Польшчы), а ў Жалудку ля палацу ў карэтнай нават захоўваліся два аўтамабілі.



Уверсе будынку дагэтуль захаваўся фамільны герб. Звярніце ўвагу на правы радзівілаўскі герб - паводле майго суразмоўцы, адна з паненак роду Чацьвярцінскіх выйшла замуж за прадстаўніка роду Радзівілаў, таму і два гербы.



Як адзначалася вышэй, зусім нядаўна ў палацы здымалася кіно. Сляды "кіншчыкаў" бачны паўсюль - хлопцы не надта непакоіліся, каб прыбрацца за сабой.
Пра будучы "блакбастэр" трохі падрабязней тут: http://www.dzyannica.grodno.by/node/1252
http://news.tut.by/culture/147507.html
Рэжысэр А. Кудзіненка вядомы па "Акупацыі містэрыі" і "Розыгрышу".



Кадр з фільма:

А так зараз:


Дарэчы, частку фільма здымалі ля капліцы Рэйтанаў, што ў Грушаўцы.


Уваход у палац зачынены на замок, таму калі паедзеце туды - перш-наперш на КПП наводзіць кантакты з вартаўніком ;-) Калі ўваходзіш, першае што кідаецца ў вочы - шыкоўны холл!



За савецкім часам у палацы была казарма. Дагэтуль можна пабачыць сляды тых часінаў.



А гэтыя сляды пакінулі кіншчыкі. Увесь антураж рабілі з пенапласту.



Сумесь мінулага і сучаснага.





"Кіншчыкі былі тут".





Сцены ў шэры колер таксама размалявалі для мэтаў кіназдымкаў.



Аўтэнтычная кладка.



Амаль што па ўсім палацы захаваліся старыя драўляныя дзверы. У адным месцы кіншчыкі спалілі дзверы пасля няўдалай папыткі зрабіць добры кадр.





А ўвогуле стан палаца не нашмат лепей іншых беларускіх маёнткаў. Добра што хоць вартаўнік ёсць і дзверы зачыненыя. Можа калі інвестар і знойдзецца.



Яшчэ адна старая лесвіца, на якой кіншчыкі сарвалі парэнчы невядома навошта.



Вось так было да іх нашэсця (фота з radzima.org).



Усяго ў палацы тры паверхі, хаця знешне ён выглядае як двухпавярховы.



Акрамя лесвіц захаваліся таксама старыя батарэі (у той час ужо існавала водазабеспячэнне палаца).









А вось у гэтым месцы ў фільме праз сцяну ўвайшоў мядзведзь-пярэварацень. Са словаў вартаўніка сцяна арыгінальная...





На другім паверсе можна выйсці на балкончык.



Збоку бачны будынак кухні.







А тут вісела унікальная люстра, якая знікла немаведама куды разам з вайскоўцамі.



Тут была вайсковая кіназаля.



Цяжка ўтрымацца і не зрабіць фота на памяць у такім антуражы!



Калонны на ўваходзе ў палац.





Сам уваход у палац.





Будынак кухні таксама вельмі незвычайны.







Вось такая цікавая вежа прыбудаваная збоку. Мяркую, што гэта лядоўня, хаця па мясцовых легендах тут ці не ваенны гарнізон колькі вякоў там стаяў (па словах вартаўніка гэты будынак таксама палац, якому шмат стагоддзяў).





З іншага боку - савецкая сілікатная цэгла.



Вакол палаца шпацыраваць трэба з вялікай асцярогай, бо паўсюль сустракаюцца такія пасткі (уначы трэба быць асабліва пільным!).



Палац з-заду таксама выглядае вельмі велічна.





Задні ўваход.







Стары вадасцёк.





Ад КПП да палацу вядзе ўтульная сцежка.



Але час ідзе хутка і трэба рушыць далей - да Свяцку праз Гародню. Хацелася яшчэ заехаць на паўгадзінкі ў Шчучын, бо раней там ніколі не быў, але ведаў, што там ёсць касцёл, палац, а таксама ў савецкія часы быў ваенны аэрадром марской(!) авіяцыі. Забіваю Шчучын ў навігатар, еду па нейкіх сцяжынах і ў рэшце рэшт упіраюся ў бульбяное поле за нейкай Богам забытай вёсачкай. Сяляне са здзіўленнем паглядаюць на мяне, як на нейкага іншапланецяніна. Карацей ледзь выбраўся адтуль на дарогу, з якой з'ехаў на Жалудок (асноўная шаша М6), папярэдне адключыўшы электроннага дапаможніка, каб не замінаў.



А вось і Шчучын!



Але, на жаль, горад я не паглядзеў. Заехаў у бліжэйшую краму і зваротна на шашу - хутка стане цямнець, а мне яшчэ трэба агледзець свяцкі палац. Шчучын - наступным разам! Але адразу было бачна, што гарадок утульны.



Хутка была і Гародня! Даўно я тут ня быў. Люблю гэты горад!



Гарадзенцы закупаюцца, як і ўвесь цывілізаваны свет, у гіперах (Генэку прывітанне!)!



І зноўку я даверыўся навігатару, каб ён вывеў мяне на Свяцк праз горад. У гэтым месцы я быў павінен павярнуць налева.



Але па Гародні можна і паблытаць! Касьцёл Адшуканьня Сьв. Крыжа і кляштар бэрнардынаў 16—18 ст.



Фарны касцёл.



Утульныя гарадзенскія вулічкі.



І Каложу я бачыў!



Нарэшце дабраўся я і да Свяцка! Я быў там адзін увогуле. Сонца ўжо заходзіла, было вельмі неяк спакойна. Файнае месца каб павольна пагуляць і падумаць пра вечнае :)



Я чуў, што сам палац набыў Нацбанк, але апынулася, што ў яго іншы ўласнік. Ну, мабыць, добра што нейкі ўласнік ёсць увогуле!



Палац Валовічаў, пабудаваны ў другой палове 18 ст. вядомым італьянскім архітэктарам Дж. Сакко.



Подых восені.





На тэрыторыі комплексу таксама знаходзіцца каплічка 1889 г. пабудовы.



Палац спабадабаўся. Хай і занядбаны (да нядаўняга часу тут месціўся санаторый), але несумненна варты наведвання.





















Ну і нарэшце апошні пункт вандроўкі - Аўгустоўскі канал. З таго што прачытаў: асноўная частка (прыкладна 80 км.) знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, у нас недзе 20 км. і 3 шлюзы. Адразу скажу, ніводзін з іх не наведаў, бо часу бракавала зусім. Але не апошні раз!



Па дарозе давялося спыніцца ў в. Сапоцкін, дзе знаходзіцца прыгожы Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Марыі (1789 г., 1935—39 гг.).



Таксама ў мястэчку, паводле Глобусу, найстарэйшыя габрэйскія могілкі ў Беларусі, але часу аглядаць ужо ўвогуле не было.



Звярніце ўвагу на балкончыкі.



Дакладна ведаю, што ў гэты раён вярнуся асобна каб агледзець мясцовыя УР (Гродзенская крэпасць). Адных указальнікаў на форты я налічыў пад 7.



Дарэчы, калі ад'язджаў ад касцёла ў Сапоцкіне, дык мінуў паварот на канал і паехаў у нейкі лес, пакуль не ўпёрся ў шлагбаўм пагранзаставы. Але, на шчасце, ніхто не затрымаў :)



Трэба адзначыць, што грант Еўрасаюза асвойваецца на тэрыторыі. Усё выглядае дагледжаным, ёсць нейкая інфраструктура. Ну а вось і сам канал нарэшце.







Праграма выкананая, можна вяртацца дадому!

p.s. прашу прабачэння за магчымыя памылкі!


Последний раз редактировалось: Zmicier (09 Sep 2010, Thu, 17:05), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2010, Tue, 17:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier писал(а):
Знайсці знакаміты жалудоцкі палац апынулся няпростай справай - ён цалкам схаваны ў старым парку за бетонным плотам! Але калі я раптам пабачыў прыгожую сажалку з выспай, я зразумеў - недзе тут!


ТЬак і ёсць. палац за плотам, прайсці туд ыне складана, трэба толькі пралезць пад ім з боку возера. Вось тольік глядзець там варта хіба што на фасады, бо ўнутры ўсё загаджана кіношнікамі і размалявана надпісамі "Масакра 2009". Стан палацу можна пабачыць тут:
http://meridian28.com/report/zheludok.html

П.С.
Не маглі бы Вы даслаць мне свае фатаздымкі нутра Мураванскай царквы, асабліва байніц і паддашша.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2010, Tue, 18:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха писал(а):

ТЬак і ёсць. палац за плотам, прайсці туд ыне складана, трэба толькі пралезць пад ім з боку возера. Вось тольік глядзець там варта хіба што на фасады, бо ўнутры ўсё загаджана кіношнікамі і размалявана надпісамі "Масакра 2009". Стан палацу можна пабачыць тут:
http://meridian28.com/report/zheludok.html

П.С.
Не маглі бы Вы даслаць мне свае фатаздымкі нутра Мураванскай царквы, асабліва байніц і паддашша.



Лёха, куды скінуць здымкі?
Дзякуй за лінк, цікава! Але ж наконт "Настоящей жемчужиной дворца можно назвать сохранившеюся лестницу и камин" - мне падалося, што той камін таксама бутафорскі!! Паглядзіце нават як ён стаіць пад вуглом.



Здаецца, акрамя лесвіц і дзвярэй нічога старасветнага там і не засталося.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2010, Tue, 20:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier

Камін на 100 адсоткаў бутафорскі, я яго добра аглядаў. Трэба Максу сказаць, каб выправіў - ён жа пісаў рэпартаж. Наконт дзвярэй ў мяне таксама прысутнічаюць пэўныя сумненні. Магчыма яны савецкія.
Здымкі кідайце сюды:
dzivactva@gmail.com
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2010, Tue, 22:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier писал(а):
Але яшчэ да яе здалёк пабачыў у полі царкву, што ў вёсцы з красамоўнай назвай - Бяда.

Гэта царква ў вёсцы Лебяда.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2010, Tue, 23:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
Zmicier писал(а):
Але яшчэ да яе здалёк пабачыў у полі царкву, што ў вёсцы з красамоўнай назвай - Бяда.

Гэта царква ў вёсцы Лебяда.


Хм...цікава. Але знак в. Бяды стаіць метрах в 20 ад царквы, перад ёю. Можа неяк не так паставілі. 8)
дзякуй за лікбез!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2010, Tue, 23:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Добрая вандроўка, прыемны пост, бліскучы самаход. :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2010, Tue, 23:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха писал(а):
Zmicier

Камін на 100 адсоткаў бутафорскі, я яго добра аглядаў. Трэба Максу сказаць, каб выправіў - ён жа пісаў рэпартаж. Наконт дзвярэй ў мяне таксама прысутнічаюць пэўныя сумненні. Магчыма яны савецкія.
Здымкі кідайце сюды:
dzivactva@gmail.com


Вось тут добра бачны "камін":


Наконт дзвярэй няўпэўнены - вартаўнік казаў, што арыгінальныя (да яго нават звярталіся з прапановай выкупіць іх)+пасуюць да драўляных лесвіцаў. Таксама рабрысты малюнак на іх цікавы, старамодны - зараз так не робяць. Але, канешне, на 100% дакладна казаць нельга.

Усе фоты мураванкі выклаў на рапідзе, лінк даслаў.


Последний раз редактировалось: Zmicier (08 Sep 2010, Wed, 0:00), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 07 Sep 2010, Tue, 23:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
Добрая вандроўка, прыемны пост, бліскучы самаход. :)


Дзякуй, Андрэй! Амаль што цэлы працоўны дзень патраціў на эпісталярны жанр! Але ж нельга было губляць натхненне! :D
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
маша п.



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 1723
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2010, Wed, 10:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Змицёр!!! Круто ты...просто нет слов! Exclamation
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Татьяна



Зарегистрирован: 29.03.2009
Сообщения: 1814
Откуда: г. Минск

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2010, Wed, 11:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier, замечательная поездка, спасибо за рассказ.

571240469.gif
66.91 KB,   просмотрено: 23734 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2010, Wed, 13:10    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Маша, Татьяна, спасибо большое! очень приятно! Rolling Eyes
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Ростислав



Зарегистрирован: 08.10.2008
Сообщения: 734

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2010, Wed, 18:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier, замечательный отчет, спасибо.
Вдумчиво просматривая фото озаботился двумя вопросами.
Принимал ли велосипед, который виден на втором снимке участие в путешествии? :D
Судя по качеству снимков это зеркальный фотоаппарат?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2010, Wed, 21:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Ростислав писал(а):
Zmicier, замечательный отчет, спасибо.
Вдумчиво просматривая фото озаботился двумя вопросами.
Принимал ли велосипед, который виден на втором снимке участие в путешествии? :D
Судя по качеству снимков это зеркальный фотоаппарат?


Ростислав, спасибо большое!
Увы, велосипед не мой, попал в кадр совсем случайно - владелец похоже ожидал открытия церкви. Но начитавшись ваших отчетов я уже твердо решил о его приобретении в 2011 г.
А фотоаппарат мой старый-проверенный Canon A620.


Но обрабатывал фото с помощью фильтра Adobe Lightroom (довольно грубо, честно говоря). Она в числе прочего позволяет значительно улучшить четкость снимка, что делает его несколько похожим на зеркалочный. Также впервые воспользовался программой PTGui (сшитие Мурованки и свяцкого палаца) и остался чрезвычайно доволен результатом. Кэноновская стандартная программа не идет ни в какое сравнение, так как после нее остаются следы сшивки. А тут просто прекрасно!
Зеркалка в обязательных планах ближе к концу года, когда укрепятся финансы :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11139
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2010, Wed, 22:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Інтэр'еры мураванкаўскай царквы:
https://fgb.by/viewtopic.php?p=22661#22661
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2, 3  След.
Страница 1 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы