Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Альба (Несвижский район)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Informatorium -> Памятники Минской области
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
аха



Зарегистрирован: 15.11.2010
Сообщения: 497
Откуда: МИНСК

СообщениеДобавлено: 08 Dec 2010, Wed, 15:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

альба
Маленькі Версаль пад Нясвіжам -так выглядаў палац ''Альтана'', узведзены на штучнай выспе пасярод возера.
У прыгарадзе Нясвіжа — Альбе — ёсць закінуты і здзічэлы стары парк. Паркам цяпер яго назваць цяжка — гэта, хутчэй, лясны масіў, няўтульны і змрочны. I не ўбачыць таго хараства, што было тут пры старых гаспадарах: вытанчаных палацаў, дзіўных альтанак, цудоўных краявідаў ды экзатычных жывёлаў. Жыццё даўно пакінула гэты куточак.
Самая першая звестка пра Альбу — верагодна, хоць і спрэчна гэта план палаца, збудаванага ў 1604 годзе князем Мікалаем Крыштафам Радзівілам Сіроткай. Палац быў вельмі сціплы, драўляны, двухпавярховы, але недалёка ад яго Сіротка зрабіў звярынец, для якога спецыяльна прывёз экзатычных жывёлаў з Афрыкі, Італіі, Палесціны- малпы, леапарды, горныя бараны, папугаі. Акрамя таго, у звярынцы ўтрымліваліся алені, ваўкі, ласі ды іншыя прадстаўнікі мясцовай фаўны. У 1735 г. тут знаходзіцца вялікі палац, звярынец з шэрагам гаспадарчых пабудоваў і ў іх ліку славутая радзівілаўская стайня з самымі шыкоўнымі і дарагімі коньмі з усяго свету ( напрыклад: конь шэры турэцкі, кары гішпанскі, шэры гішпанскі, шэры англійскі, жарабец гняды турэцкі, жарабец гняды англійскі — усяго 17). Усе коні старанна даглядаліся — у вопісе згадваецца безліч конскіх папонаў, накрывак, шчотак, муштукаў, і нават маленькія жалезныя ліхтарыкі, якія чапляліся вакол сядла і запальваліся ўначы. Побач са стайняй была вазоўня, дзе стаялі сапраўды «радзівілаўскія» карэты, напрыклад: «Карэта чырвоная з галуном залатым з матэрыі аксамітнай. Фіранак кітайчыных (з тонкай золататканай матэрыі) мае 4. Акенцаў шкляных 5; са столікам наперадзе». Ці такая: «Карэта зялёная, доўгая, зялёным сукнам з белай тасмай выбітая з фартухам скураным унізе, гарусам зялёным падбітая». Але не толькі пародзістых коней і шыкоўныя экіпажы любілі Радзівілы. У 1740-х гадах пры нясвіжскім замку арганізоўваецца прыдворны тэатр. Заснавальнікам тэатра стаў Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька, а сцэнарыі да прадстаўленняў пісала яго жонка Францішка Уршуля з Вішнявецкіх. Пастаноўкі адбываліся ў замку, а затым для гэтых мэтаў быў прыстасаваны адзін з Альбянскіх палацаў — Кансаляцыя (ад лац. «суцяшэнне»), пабудаваны ў 1748 г. архітэктарам Маўрыцыо Педэці. Першай з пастаўленых у Альбе была камедыя пад назвай «Дасціпнае каханне», прэм’ера якой адбылася пад адкрытым небам у дзень нараджэння князя 13 чэрвеня 1746 г. Для гэтай урачыстасці парк быў падрыхтаваны і ўпарадкаваны, а для імправізаванай сцэны зрабілі некалькі радоў кулісаў з падстрыжанага кустоўя, а вакол размясцілі канапы для заможных гасцей і лавы для шляхты. Недалёка, пад намётамі, гасцей чакалі вялікія накрытыя сталы, а ў розных кутках парку былі прыхаваныя смаляныя бочкі і феерверкі — для начной ілюмінацыі. Акрамя забаваў, у Альбе яшчэ маці князя Ганнай Катажынай з Сангушкаў у 30-х гадах XVIII ст. была заснавана шпалерная мануфактура, дзе да 1752 г. было выткана некалькі габеленаў, кожны з якіх з’яўляўся шэдэўрам ткацтва. Малюнкі для іх былі выкананы прыдворнымі радзівілаўскімі мастакамі Ю. Гескім, К. Лутніцкім, вядомымі майстрамі дэ Воза, Дэль Бэна і іншымі. Назвы габеленаў гавораць самі за сябе: «Наданне княжацкага тытулу роду Радзівілаў», «Узяцце ў палон і смерць палкоўніка М. С. Крычэўскага пад Лоевам», «Агляд войскаў пад Заблудавым» і г.д. Гісторыя данесла прозвішчы некалькіх прыгонных ткачых: Марыя Кулакоўская, Анастасія Маркевіч.

Князь Рыбанька працягваў справу маці — у 40-х гадах таго ж стагоддзя ён засноўвае ў Альбе мануфактуру, дзе спярша выпускаюцца галуны і пазументы, а затым паясы. Паясы ткаліся з залатых і срэбраных ніцяў і на сонцы так зіхацелі і пераліваліся, быццам былі адліты з металу, таму яшчэ іх называлі літымі. Кожны шляхціч марыў мець адзін з такіх, аднак многім гэта было не па кішэні: паясы каштавалі да 500 дукатаў. Пазней, у 1760 г., вытворчасць паясоў была пераведзена з Альбы і аб’яднана са Слуцкай (існавала з 1740 года) пад кіраўніцтвам стамбульскага майстра Яна Маджарскага.
У канцы 50-х Міхал Казімір Радзівіл распачынае вялікія работы па перабудове і ўпрыгожванні Нясвіжскага замка і касцёла, а разам з імі і Альбы. 3 дапамогай вядомых на той час архітэктараў Л. Лутніцкага, М. Фларыяновіча ў 1758 г. быў узведзены паркавы павільён — Эрміторыум, распісаны цудоўнымі фрэскамі работы мясцовых мастакоў. Некалькі сотняў майстроў, рамеснікаў з навакольных вёсак Вужанкі, Карэлічаў, Цімкавічаў, і нават арыштанты працавалі ў Альбе дзень і ноч за некалькі злотых у тыдзень. Разам з Эрміторыумам будуюцца шматлікія альтанкі ў розных стылях ды шэраг гаспадарчых пабудоваў — бажантарня, дзе гадавалі фазанаў (для палявання і княжацкага стала), будынак для вырошчвання трусоў (для тых жа патрэбаў), псярню ды іншыя. Акрамя таго, пракладваецца складаная водна-канальная сістэма: выкопваюцца сажалкі для развядзення рыбы, з’яўляюцца глыбокія каналы, злучаныя паміж сабой шлюзамі. Пасля смерці Міхала Казіміра за справу бярэцца яго сын Караль Станіслаў Радзівіл па мянушцы Пане Каханку, які ператварае Альбянскі парк у сапраўдны маленькі Версаль. Увесь палаца-паркавы комплекс месціўся на тэрыторыі больш за 200 га. Галоўнай 2-кіламетровай алеяй ён разбіваўся на некалькі частак. Аснову паўднёва-ўсходняй часткі складала сістэма з васьмі каналаў з вадой, якія разыходзіліся пад вуглом 45°. Каналы злучаліся круглым возерам, пасярод якога быў востраў. На востраве стаяла Альтана — прыгожы павільён у выглядзе маленькага храма святой Сафіі. Побач былі княжацкі палац і Кансаляцыя. У паўднёва-заходняй частцы знаходзілася некалькі дзесяткаў штучных сажалак з рознымі відамі рыб. Сажалкі жывіліся вадой з вялікага кіламетровага канала, які злучаўся з ракой Ушой пры дапамозе пяці шлюзаў і плацін. У сваю чаргу сажалкі злучаліся шлюзамі і плацінамі між сабой. На беразе знаходзіліся псярня і парахавы склад, а далей — сукення (шпалерная мануфактура). Паўночная частка была асаблівая. Акрамя Эрміторыума, звярынца з бажантарняй і маленькай скарбніцы, тут, па загадзе Пане Каханку, архітэктар Л. Лутніцкі ў 1776—1778 гг. узвёў мноства ідылічных сялянскіх хатак са свіранамі і агародамі. Летам дзеля забавы сюды прыязджаў князь з натоўпам шляхты. Усе рассяляліся па доміках, пераапраналіся ў сялянскую вопратку і працавалі на агародах. «Вёска» была такая вялікая, што раздзялялася на вуліцы. Была ў «вёсцы» і свая ферма — там трымалі тырольскіх кароў і быкоў. Была і аранжарэя, а каля яе памаранчарня і фігарня — там раслі апельсінавыя і фігавыя дрэвы. Недалёка месцілася характэрная студня з «журавом» і яшчэ некалькі гаспадарчых пабудоваў. Па ўсім парку ішлі прагулачныя дарожкі і сцежкі з ахайнымі дрэвамі і кустамі. Асноўныя краявіды адкрываліся на водныя комплексы ад галоўнай старой алеі, пасаджанай яшчэ пры князі Сіротку. Ёсць звесткі, што Пане Каханку адкрыў у Альбе аптэку і шпіталь, а таксама артылерыйскую і марскую вучэльню — патрабаваліся ж афіцэры і матросы для «радзівілаўскага флоту» — невялікіх караблёў, што плавалі па сажалках і каналах парка…
Не абмінуў яе і апошні кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі - завітаў у Нясвіж восенню 1784 г. Каралеўскі сакратар так занатаваў убачанае ў Альбе: «Альба — гэта летняя рэзідэнцыя князёў Радзівілаў.Домікі з усім, чым патрэбна, пабудавны з дрэва, а на доміках былі намаляваны розныя звяры. Усе домікі пастаўлены былі ў рад каля самага вялікага са шматлікіх каналаў, што сыходзіліся зоркай накшталт промняў да аднаго цэнтра — круглай пляцоўкі, на якім была збудавана альтанка найпрыгажэйшая, зробленая ў выглядзе касцёла Святой Сафіі ў Стамбуле, упрыгожаная на густ самога князя гаспадара, вакол якой восем флігеляў, не перашкаджаючых агляду наваколля».
Але нядоўга было суджана Альбе квітнець. У 1790 г. памірае бяздзетны Пане Каханку, і вялізнае Нясвіжскае княства застаецца яго пяцігадоваму пляменніку Дамініку Гераніму Радзівілу, апекунам якога было не да Альбы. Яны клапаціліся аб асабістым узбагачэнні. Таму маленькі Версаль паступова занепадае: недагледжаныя палацы пачынаюць разбурацца, маёмасць паціху раскрадаецца мясцовай шляхтай ды сялянамі. У такім запусценні знаходзілася Альба да 1812 года. У час вайны Дамінік са сваім палком пераходзіць на бок Напалеона, але, разбіты рускімі войскамі, адступае далей да Францыі, і Нясвіж застаецца на літасць пераможцаў.
Разрабаваўшы ўшчэнт нясвіжскі замак ды ваколіцы горада, заваёўнікі дабіраюцца і да Альбы. Тут усё, што можна вывезці, вывозіцца, усё, што можна разбурыць, разбураецца. Альба ператвараецца ў руіны. Разгублены замкавы маршалак дрыготкай рукой запісвае: «…У звярынцы забрана аленяў — 83, кароў тырольскіх — 8, лебедзяў — 22, лімонных дрэў выкарчавана — 132…». У цэлым урон ад рускіх войскаў у 1812 г. па Нясвіжскім маёнтку склаў 6 291 763 руб. «Пагаспадарылі» ў Нясвіжы і саюзныя войскі. Праўда, урон яны прынеслі куды меншы — толькі 13 257 руб. Пасля такога разгрому Альбе ўжо ніколі не аднавіцца. Паэт і пісьменнік У. Сыракомля, праязджаючы праз Нясвіж у 1853 г., з горыччу піша: «Гістарычная Альба, звярынец Радзівілаў з руінамі Летняга палаца сёння пустая і апошнім часам рукой нейкага спекулянта перароблена ў звычайную гаспадарчую ферму, што згубіла сваё найлепшае ўпрыгажэнне — цень разлеглых старажытных ліпаў і бярозаў, што помнілі яшчэ тыя часы, калі прыгажосць прыроды цанілі больш, чым прыбытак з яе».
У 60-х гадах XIX стагоддзя ў Нясвіж вярта-юцца Радзівілы (Дамінік памёр у Францыі ў 1813 г.). Але галоўная мэта нашчадкаў слыннага роду — найперш аднаўленне родавага замка, а на Альбу проста не хапае сродкаў: напрыклад, у 1849—1850 гадах даход ад Нясвіжскага і Алыцкага маяратаў разам складаў усяго 14 544 рублі. Толькі ў канцы XIX — пачатку XX ст.ст. у’Альбянскім парку паправілі старыя масты, збудавалі некалькі альтанак, пасадзілі маладыя дрэўцы, ачысцілі дарожкі. Руіны ж былога хараства былі разабраныя і прададзеныя на цэглу. 3 1884 г. парк аддаецца ў доўгатэрміновую арэнду селяніну Антону Швяйкоўскаму для сельскагаспадарчых мэтаў. У 1939 г. Радзівілы ад’язджаюць за мяжу, і гаспадаром Альбянскага парку становіцца дзяржава. Не жадаеце ўбачыць вынікі дзяржаўнага «гаспадарання»? Гэта сумнае відовішча. Але хочацца спадзявацца, што калі-небудзь, можа, ужо не мы, то нашы дзеці і ўнукі пабачаць хоць невялікую частку таго, што калісьці можна сапраўды было назваць «Маленькі Версаль пад Нясвіжам».

Крыніца: RADZIWILL.BY
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Informatorium -> Памятники Минской области Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы