Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Лынтупы

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Informatorium -> Памятники Витебской области
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 Jan 2011, Fri, 19:43    Заголовок сообщения: Лынтупы Ответить с цитатой

(Сообщение аха от 28 Ноя 2010, Вс, 17:19)

Лынтупы

малады пан Бішэўскі (а ён сам быў архітэктарам) закахаўся ў фрацужанку-акторку і прапанаваў ёй руку і сэрца. Прыгажуня паабяцала выйсці замуж, але пры ўмове, што малады чалавек пабудуе ёй шыкоўны палац. Юзаф затраціў шмат сіл і энергіі, каб у невялікім драўляным мястэчку ў атачэнні трох ставоў, якія былі выкапаны ўручную, вырас цудоўны мураваны палац з комплексам неабходных гаспадарчых пабудоў. Вакол палаца быў закладзены парк з рэдкіх кустоў і дрэў. Аднак францужанка-акторка, наведаўшы Лынтупы, толькі пакруціла носікам, скептычна прамовіла: «У майго бацькі лепшыя стайні!» і з’ехала назад у Парыж. А закаханы Бішэўскі так і застаўся халасцяком.
Сядзібна-паркавы ансамбль, хоць і пашкоджаны, але збярогся да нашых дзён. Тэрыторыя комплексу як бы падзелена на дзве зоны: парадную (перад палацам), якая ўключала флігель, капліцу, сажалкі; і гаспадарчую, дзе знаходзілася некалькі аднапавярховых будынкаў і бровар. У 1897 годзе паміж гаспадарчай і фасаднай часткамі была выкапана сажалка і пастаўлены млын. Каля бровара пабудавана вельмі запамінальная «замкавая» вежа-вяндлярня, а на штучна створаным узгорку – музычны павільён, да якога праз сажалку быў перакінуты драўляны пешаходны мост.
Сам палац пабудаваны ў 1907 годзе ў стылі позняга італьянскага рэнесансу. Ён мае два паверхі і трох’ярусную чатырохгранную вежу, якая асіметрычным размяшчэннем надае своеасаблівую пекнату і вонкавую прывабнасць усяму будынку. Звонку палац аздоблены рознымі архітэктурнымі дэталямі так, што кожны яго бок мае свае архітэктурныя асаблівасці і можа разглядацца як самастойная кампазіцыя.
Акрамя будынка палаца у сядзібна-паркавым ансамблі захавалася двухаб’ёмная мураваная капліца, побач з якой знаходзяцца рэшткі лядоўні, вежа-вяндлярня, мураваны масток праз пратоку паміж сажалкамі, флігель. Ад палаца ў бок цэнтральнай часткі мястэчка раскінуўся парк, у якім дамінуюць пасадкі ліпы, клёна серабрыстага, дуба, елкі блакітнай, арэха шэрага, піхты сібірскай, лістоўніцы еўрапейскай, дэкаратыўных кустоў. На сённяшні дзень сядзібна-паркавы ансамбль знаходзіцца ў даволі занядбаным стане і патрабуе тэрміновай рэстаўрацыі.
Бровар жа не толькі захаваўся, але і пераўтварыўся ў вядучае прадпрыемства сваёй галіны. Сапраўды, лынтупскі спірт «люкс» лічыцца лепшым у краіне, і нездарма асноўная яго частка ідзе на Брэсцкі лікёрагарэлачны завод для выпуску гарэлкі на экспарт.
Лынтупы – адзіны населены пункт на Пастаўшчыне, дзе ёсць пяць брацкіх магіл часоў Другой сусветнай вайны. У двух з іх пахаваныя мясцовыя жыхары, якія былі захоплены фашыстамі ў якасці закладнікаў за забойства шэфа жандармерыі Віленскай акругі Крыля і гебітскамісара Бэка партызанскай групай Ф. Маркава і расстраляны.
Яшчэ ў двух брацкіх магілах спачываюць яўрэі: у снежні 1942 фашысты знішчылі насельнікаў гета (перад вайной у Лынтупах яўрэі складалі каля траціны жыхароў). Брацкія магілы знаходзяцца на вуліцах Галубкова, Новай Будаўнічай, а таксама на паўднёвай, паўночнай і паўднёва-ўсходняй ускраінах пасёлка.

скачал не помню где, но может кто до этого не добрался(в смысле до иформации а не до лынтуп, а вообще-то замок реально хорош)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Informatorium -> Памятники Витебской области Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы