Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Крэўскі замак
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Alstom



Зарегистрирован: 16.05.2009
Сообщения: 314
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 26 Aug 2011, Fri, 19:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Супер! Молодцы, ребята.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2475
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 26 Aug 2011, Fri, 22:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

малайцы Exclamation
А што наконт замка? Плануецца што-небудзь сур'езнае па кансервацыі?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
krytsyk



Зарегистрирован: 03.09.2011
Сообщения: 408

СообщениеДобавлено: 03 Sep 2011, Sat, 20:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

як я ведаю, так сама аднавілі частку муроў Замкавага млына, і расчысцілі біхаім
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kanapelka



Зарегистрирован: 27.04.2011
Сообщения: 67
Откуда: Наваградак

СообщениеДобавлено: 27 Oct 2011, Thu, 12:27    Заголовок сообщения: КРЭЎСКІ ЗАМАК РАЗМЯСЦІЎСЯ Ў МІНСКУ? Ответить с цитатой

28 кастрычніка 2011 года (пятніца) мясцовы дабрачынны фонд “Крэўскі замак” ладзіць дабрачынную акцыю – пост-канцэрт “Крэўскі кірмаш”, прысвечаны сёлетнім вынікам працы валанцёраў Фонда ў в. Крэва, у тым ліку ў межах правядзення фестывалю “Крэўскі кірмаш-2011” (13.08.2011) ля сценаў Крэўскага замка.

Мэта пост-канцэрта – далучэнне ўвагі гледачоў да праблем аховы гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, папулярызацыя валанцёрскага руху на Беларусі, прэзентацыя сучасных беларускіх гуртоў.

Падчас канцэрту адбудзецца дабрачынны збор сродкаў на аплату паслуг археолага, які працаваў ад Інстытута гісторыі Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь на раскопах ў в. Крэва падчас летніка 2011 года.

У пост-канцэрце прымуць удзел такія гурты, як “Alta Mente”, “Балцкі Субстрат” і заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Тацяна Мархель, “Інфрачырвоны Выдых”, “Князь Мышкін”, “Нельга забыць”.

Гледачы змогуць паслухаць добрую музыку, азнаёміцца з відэыпрэзентацыяй вынікаў працы Фонда за гэты год, прагаласаваць за выступаючыя гурты ў намінацыях “Крэўскі авангард-2011” і “Крэўская традыцыя-2011”.

Для гледачоў таксама будзе праведзена віктарына з прызамі, прысвечаная гісторыі Крэўскага замка.

Падрабязна аб пост-канцэрце “Крэўскі кірмаш” чытайце на сайце: www.kreuskizamak.by.

Месца правядзення: музэй Я.Купалы, г. Мінск, вул. Я.Купалы, 4.

Пачатак а 19-й.

Уваход: 3 000 бел.руб. (грошы ідуць Купале і ягонай сям'і).



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Nov 2011, Wed, 21:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А вось і фотасправаздача па летніку 2011 года
http://kreuskizamak.by/?page_id=410
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2475
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Nov 2011, Wed, 22:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха, вельмі цікава. Было б яшчэ цікава, каб ты агучыў фронт прац (і аб'ектаў) + вынікі.
А на Юр'явай гары што шукалі? :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2011, Thu, 0:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

На Юравай гары шукалі мінімум культурны пласт, максімум - залаты паганскі стод Ярылы :D
Сэнс у тым, што Юраву гару ня хочуць ставіць на ўлік, як помнік. А зараз яе можна паставіць на ахову як помнік археялогіі. Самы галоўны фронт прац гэтага году - завяршэнне праэкта ахоўных зон.
А так:
Разкопы (4 шурфа)
Разчыстка жыдоўскіх могілак (найбольш старадаўняй часткі)
Разчыстка бісхаіма (у наступным годзе плануецца аднаўленне)
Разчыстка бункера ПСВ, пошук іншых. (таксама ёсць ідэя аднаўлення кавалку ўмацаванняў)
Працяг працаў на замковым млыне
падрыхтоўка і правядзенне фестывалю Крэўскі кірмаш
Пошук меркаваных паганскіх мясцінаў і культавых валуноў. (знайшлі некалькі цікавых гораў. адзін цікавы камень)
Неяк так. Можа хто яшчэ мяне паправіць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11157
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2011, Thu, 0:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха писал(а):
Разчыстка бісхаіма

Наколькі ўпэўнены, што гэта менавіта бісхайм?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2475
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2011, Thu, 1:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
Лёха писал(а):
Разчыстка бісхаіма

Наколькі ўпэўнены, што гэта менавіта бісхайм?


А што такое бісхаім? Rolling Eyes
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2475
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2011, Thu, 1:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха писал(а):
На Юравай гары шукалі мінімум культурны пласт, максімум - залаты паганскі стод Ярылы :D
Сэнс у тым, што Юраву гару ня хочуць ставіць на ўлік, як помнік. А зараз яе можна паставіць на ахову як помнік археялогіі. Самы галоўны фронт прац гэтага году - завяршэнне праэкта ахоўных зон.
А так:
Разкопы (4 шурфа)
Разчыстка жыдоўскіх могілак (найбольш старадаўняй часткі)
Разчыстка бісхаіма (у наступным годзе плануецца аднаўленне)
Разчыстка бункера ПСВ, пошук іншых. (таксама ёсць ідэя аднаўлення кавалку ўмацаванняў)
Працяг працаў на замковым млыне
падрыхтоўка і правядзенне фестывалю Крэўскі кірмаш
Пошук меркаваных паганскіх мясцінаў і культавых валуноў. (знайшлі некалькі цікавых гораў. адзін цікавы камень)
Неяк так. Можа хто яшчэ мяне паправіць.


Карацей узяліся за Крэва па сур'ёзнаму. Маладцы. Замак стаіць? :)
А які культурны пласт на Юравай гары? Там нешта захавалася (было?)
Дзе дакладна знаходзіцца замкавы млын і якога ён стагоддзя?
дзякую
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2011, Thu, 12:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier

Бісхаім - жыдоўскі культавы аб'ект бла-бла-бла
На Юравай гары культурнага пласьу прыкладна 60 см. Казаць аб тым, што там было пакуль рана, бо быў закладзены ўсяго 1 шурф, 2Х2 метры.
Замкавы млын стаіць на рацю Крэўлянцы за замкам у бок шашы Менск-Вільня. Паралельна ўсходняй сцяне замку (той. што была разбіта ў Першую сусветную) ідзе вуліца, дык вось па ёй да дома № 16, і насупраць яго на беразе Крэўлянкі стаіць. Ён раней запіраў дамбу, якая рабіла возера перад замкам. Упершыню ўзгадваецца ў 18 стагоддзі, але магчыма ён і больш ранні.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2011, Thu, 12:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi

Стаіць насупраць увахода на жыдоўскія могілкі, на васі галоўнай алеі. Мае каваныя петлі пры ўваходзе (значыцца, былі дзьверы), па баках выемкі пад бярвенне (каб зрабіць сцены). Быў накрыты стажковым дахам (па ўспамінах мясцовых). Мае надпіс з датай пабудовы і ініцыяламі будаўніка. Такі ж па стылістыке надпіс быў яшчэ на адной хаце, належачай жыдоўскай суполцы (хату зруйнавалі). Ды й па памерах у гаспадарцы не функцыянален, астаівць хрысціянскую капліцу ля жыдоўскіх могілак ніхто не дасць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Давид



Зарегистрирован: 20.08.2010
Сообщения: 116
Откуда: Магілёў

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2011, Thu, 13:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

паўтаруся яшчэ раз.
неяк я не на 100% упэўнены, што гэта бэйс-хаім (у тым сэньсе, як гэта тут падаецца)...
можа дзесьці только на 60% веру ў гэта.
але занадта шмат чаго не стыкуецца...
не падобны ён на бэйс-хаім, маленькі, ды й халяўны нейкі, калі сьцены з дошак былі.
да таго ж і год выбіты грыгарыянскі (не сталі б габрэі на могілках такое рабіць, ці калі б зрабілі, побач стаяў бы габрэйскі год). І выглядае гэты год занадта суха і квадратна, нібы нейкае кляймо стандартнае. таму можа ваенная нейкая пабудова 30х гадоў, ці яшчэ штосьці.

але нельга адназначна сказаць, што гэта менавіта калідор да могілак.

наконт капліцы, дасьць можа і дадуць (уладам па барабану, а габрэі даведаюцца толькі апасьля, і ніхто іх слухаць ня будзе), але ня варта гэта рабіць. навошта чапаць чужыя могілкі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2011, Thu, 14:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Давид

А чым гэта яшчэ можа быць з будынкаў юдэйскага культу?
Стылістыка муроўкі і надпіс суадносяцца з іншымі пабудовамі жыдоўскай суполкі Крэва. А сцены драўляныя з-за таго, што не атрымалася разабраць замак на камні, яго ў тыя часы пачалі кансерваваць.
Капліца малаверагодна, бо каталікі будавалі касцёл наноўку. на могілках капліца ў іх была, праваслаўныя таксама аднаўлялі царкву пасля ПСВ, ім неяк не да малых пабудоў.
Калі гэта проста брама, то чаму 4 слупы?
З усіх разглядаемых варыянтаў біхаім - самы верагодны.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2475
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 17 Nov 2011, Thu, 14:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха,дзякуй за ўдакладненні.
Пра бэйс-хаім цікава. Сапраўды гэта ён ці не. А мясцовыя што кажуць? Мо Някляева запытаць? :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
Страница 2 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы