Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Велапаход 2010 (Возера Чырвонае-востраў Зыслаў-Петрыкаў-Ляскавічы-Жыткавічы)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 18 Jul 2011, Mon, 14:18    Заголовок сообщения: Велапаход 2010 (Возера Чырвонае-востраў Зыслаў-Петрыкаў-Ляскавічы-Жыткавічы) Ответить с цитатой

Велапаход 2010 (Возера Чырвонае-востраў Зыслаў-Петрыкаў-Ляскавічы-Жыткавічы)
Ідэя велапахода ўзнікла даўно.Усю зіму я зачытваўся справаздачамі прабегаў па Карпатах, па Беларусі… Але куды паехаць? Україна, Гродзеншчына, Віцебшчына…Аднойчы прачытаў справаздачу Мазырскага турклуба, дзе паход пралягаў праз Востраў Зыслаў, а я, на вялікі жаль, нічога не ведаў пра гэтыя мясціны, ды і гістарычнай падкаванасцю пахваліцца не мог. Дзеля гэтага знайшоў літаратуру, карты. Вось і вырашыў паехаць туды.
16.08. 2010 я стартаваў у 13. 45 на Жыткавічы. На велакамп’ютары 1302 км прабега, але збіваць не хацелася, бо трэба шукаць інструкцыю, а гэта марнаванне часу.
Не заўважыў як апынуўся на трасе М10, а тут( не паспеў і згледзець) --хуткаплынная Случ. Заехаў на запраўку, што ля Белага возера, але кафетэрый закрыты на абед да 15.00, таму адкрыцця не стаў чакаць і на вялікім сонцапёку паехаў далей. У кафэ “Прыдарожнае”, што каля Жыткавіч выпіў бутэльку піва “Лідскае PILSNER”, бо нічога іншага тут больш няма, нават марожанага. Усе напоі цёплыя. Па камп’ютары 1331км.



Рэчка Глініца
Пакупаўся ў Чырвоным возеры, паляжаў гадзінку, панежыўся на беразе. “Комп” паказвае 1355, за плячыма ўжо 53 км. Праўда я крыху падмануўся і праехаў паварот на Чырвонае—дакруціў да трасы Р57. Мяне здзівіла вёска Навуць: па карце я яе не павінен праязджаць, але спачатку не прыдаў гэтаму ўвагі (якая там карта!) Вёска маленькая, магазін не працуе. За вёскай на шырокім жытнішчы пабачыў двух арланаў-белахвостаў. Спачатку адзін магутны птах праляцеў наперадзе, а праехаўшы метраў 200 злева над цюкамі саломы падымаўся амаль з самай зямлі яшчэ адзін. Нешта мабыць там згледзеў. Далей была вёска Морахарава, дзе я набыў у мясцовым магазіне марожанае і мініралку. Хутка дакруціў да вёскі Дуброва. Тут я і зразумеў, што зрабіў крук. Пры дапамозе мясцовага насельніцтва я накіраваў свой байк у бок возера Чырвонае. Пастаяў крыху з пастухом, які сказаў, што возера вунь, блізка і параіў мне месца для адпачынку. На полі хадзілі чароды буслоў, што здавалася: “Буслы дапамагаюць пастуху ў яго сумнай працы на гарачым сонцы. На возеры поўны “штыль”. На вадаёме пабачыў чаек азёрных, куліка з доўгім носам—турухтан , калі я не памыляюся, маленькую зялёную пташачку і , як не дзіўна, --ластаўкі. Пакуль ляжаў, то на суседняй бярозцы пачуў стракатанне сарокі. Здавалася, што калі ехаў у Жыткавічы, то заеду прама ў дождж, бо наперадзе была цёмна-сіняя хмара, але яна пайшла ў напрамку Любані.




Паказальнікі


В. Дуброва







Дарога на Чырвонае


Возера Чырвонае

Паехаў па дарозе, якую мне прапанаваў пастух. Дарога—грунтоўка, якая павінна вывесці мяне да трасы Р57. Па баках балота і месцы торфараспрацовак.








А па баках балота
Траса Р57 знаходзіцца ў добрым стане. У Вятчынскім лясніцтве добра пастаўлена работа па ахове птушак: на дрэвах, усцяж дарогі, вісяць шпакоўні—дзесяткаў два. Заехаў у Вятчын, назапасіўся вадой у маладой гаспадыні і паехаў шукаць месца адпачынку. Выехаўшы з вёскі, амаль з-пад самага кола ўзляцела курапатка, збоку, з нейкай яміны, сагнаў голуба. У лесе пабачыў дзятла. У цемнаце ставіў палатку, але так добра гэта атрымалася, што і ў дзень не заўсёды так хутка і шыкоўна атрымаецца. Прыгатаваў зялёнай гарбаты. Яна была супер смачная. Касцёр разводзіць было трохі страшнавата: 1. Тэрыторыя Нацыянальнага парка “Прыпяцкі”; 2. Забарона наведваць лясы на тэрыторыі ўсёй краіны. Па камп’ютары -- 1387 .




Заход сонца каля Вятчына




В. Вятчын




Выніковы прабег за паўдня 85 км, з іх –20 км грунтоўкі.
17.08. 2010. Паеў, сабраўся і выехаў толькі ў 11.00. А куды спяшыць?—я ж адпачываю. Праехаў Хвойку, Абоз.


У Абозе дарога павінна весці на Кузьмічы, але дзе тая дарога? Вырашыў ехаць лесам. Усюды знакі : “Праезд і праход забаронены. Валка леса”. Ехаў і сумняваўся: а ці траплю ў Кузьмічы?

Дарога на Кузьмічы
Вёска падалася закінутая, глухая, зажатая з двух бакоў лесам. Дарога пясчаная. На веласіпедзе можна праехаць толькі па сцежцы ля развалюхі-плота. Набраў вады ў адной хаце, дзе мне сказалі, што вёска наперадзе. І сапраўды Кузьмічы—вялікая вёска: два магазіны, сталовая, клуб. Каля магазіна, што ў цэнтры, --“гвардыя бухарыкаў”. Вёска бедная, заборы паваленыя, хаты ў асноўнай масе, драўляныя двускатныя. Галеча…




В. Кузьмічы
І вось я на развілцы на Нежын. На камп’ютары 1421,6.
Нежын—зусім іншая вёска, хаты і двары прыбраныя—акуратна. Пагаварыў з бабулькай, якая мяне накіравала туды, дзе купаюцца дзеці. Арэса—невялікая рэчачка, вада брудная, але я ў ёй купаўся.




Рэчка Арэса
Пераехаў мост праз Арэсу і накіраваўся на Барыкоў(па жытнішчы ходзяць чароды буслоў каля двухсот—факт) , а адтуль –на Сосны. Праехаўшы яшчэ некалькі вёсак, трапіў у Загалле. Вялікая вёска. Знаходзіцца ААТ “Мапід”—чуў футбольную каманду, а адкуль яна не ведаў.




В. Загалле
Ад Загалля да Зыслава яшчэ кіламетраў восем. Усцяж дарогі шмат вісіць птушыных хатак. Яны розныя. Прыгожы змешаны лес.
Востраў Зыслаў…Да прыхода савецкай улады на востраве быў хутар, на каторым жыло некалькі сем’яў. Пасля падзення хутарской сістэмы жыхары былі вымушаны пераехаць у вёску Загалле. Да міліярацыі на хутар цяжка было дабрацца—ахоўвалі надзейна непраходныя балоты, таму, мабыць, Зыслаў і сталі зваць востравам. У час вайны сіламі мясцовых жыхароў бала расчышчана пляцоўка ў лесе, дзе ў 1942 годзе сеў першы самалёт з “вялікай зямлі”. Тут знаходзіўся Мінскі абкам партыі, выдавалася газета “Звязда”. На мемарыяльны комплекс з усяго Любанскага раёна былі прывезены і захаваны ў братэрскай магіле рэшткі загінутых воінаў, партызан і падпольшчыкаў, стаіць БТР і САУ, стэла. Па выяздзе з комплекса пачынаецца навальніца, а тут “злобныя сыпучыя пяскі”—ехаць нельга, веласіпед коціш наперад сябе. Калі выехаў з лесу, пачаўся дождж. Я схаваўся пад цюком з саломай і мне быў не страшны лівень з магутным ветрам. У некаторых месцах паламала дрэвы. Недзе праз гадзіну дождж закончыўся, і я паехаў далей—на Двесніцу.







БТР і САУ


Самаходка

Зямлянкі


У сярэдзіне зямлянкі

Стэла


Таблічка


Помнік аэрадрому


Братэрская магіла…Велічны партызан
Двесніца—маленькая вёсачка, на захад ад якой, у бок Альбінска, таксама ёсць цікавае месца. Тут быў штаб партызанскага атрада, а зараз знаходзяцца некалькі зямлянак.


"Помнік" камбікормаваму заводу ў в. Двесніца
Еду ў Чырвоную Слабаду, спяшаюся трапіць у магазін, каб дакупіць неабходны правіянт і што-небудзь папіць, бо вада, якую я браў у Кузьмінічах нясмачная і цёплая. Чырвоная Слабада—аграгарадок , вялікая і прыгожая вёска. Тут і Арэса прыгажэй выглядае, але купацца не стаў—спяшаўся далей.


Братэрская магіла ў в. Чырвоная Слабада




Арэса ў Чырвонай Слабадзе
Еду ў накірунку Навасёлак. Знак паказвае 20 кіламетраў…Новыя Галоўчыцы, Старыя Галоўчыцы, Філіпавічы… запомнілася назва вёскі—Рэкорд. Па палях лётае шмат драпежных птушак: луналі вялікія луні, бачыў невялікага каршуна-перапелятніка. Да гэтага часу бачыў такія прыгожыя гаі, але ж праеду Навасёлкі –будзе тое ж. Фіг вам. Праехаў яшчэ і Ванюжычы і толькі там стаў на начлег. Велакамп’ютар паказвае 1507,3 км.




Вынік –120 кіламетраў, з іх каля 40-50 км грунтоўкі.
Усю ноч ішоў дождж, але добрая палатка і я сухі, мой веласіпед таксама, бо ён побач са мою ў палатцы. Я ляжаў і думаў, што заўтра апошні дзень, бо паабяцаў жонцы вярнуцца ў сераду, а таксама над маршрутам заўтрашняга дня. Палохала сваім “угу” і шэлестаннем крылаў сава. Хацелася паехаць на Капаткевічы, а адтуль на Хуснае—паглядзець доты, а затым на Петрыкаў, Жыткавічы, Мікашэвічы. Можна не рабіць кружок на Капаткевічы, а адразу каціць на Петрыкаў, што на кіламетраў сорак менш. Вырашыў, што раніцаю разбяруся. У гадзін сем раніцы закувала зязюля, але неяк коратка, боязна.
18.08.2010 выехаў у 8.00 і паехаў адразу на Петрыкаў. Быў моцны сустрэчны вецер, ехаць вельмі цяжка. У гэты дзень вецер не пакідаў мяне: ён быў насустрач ці сустрэчна-бакавы. Хуткасць не падымалася вышэй 16-18 км/г. Да трасы М10 было каля 20 км., а далей адтуль яшчэ 15 км. Была спакуса ў Муляраўцы дачакацца дызеля і паехаць у бок Жыткавіч, але я яе адагнаў. І вось я ўжо ўязджаю ў Петрыкаў. У горадзе няма ні аднаго паказальніка, акрамя “милиция”, «ГАИ». Але горад спадабаўся—прыгожы, чысты, утульны, ціхі. Людзі таксама добрыя, прыветлівыя, дапамагаюць ва ўсім. У горадзе знаходзіцца тры царквы: Свята-Мікалаеўская, Свята-Узнесенская і драўляная Пакроўская царква , а таксама касцел Дзевы Марыі. Хацелася трапіць ў музей дзеда Талаша, але ехаць трэба было ў іншы бок, таму музей аставіў на другі раз—будзе нагода вярнуцца.




Свята-Мікалаеўская царква


Свята-Узнесенская царква




Плошча


Дом культуры


Элементы бруку


Старыца Прыпяці


“Чаўны”
Пагуляўшы па вуліцах горада, я накіраваўся на Макарычы. У вёсцы леваруч ад вуліцы відаць Прыпяць—не дзіва, што Петрыкаўскі раён плавае ў веснавое разводдзе.


Старыца Прыпяці ў вёсцы Макарычы
Праязджаю вёску Турок, Галубіца, Славінск. Увесь час даводзіцца круціць супраць ветру і на адкрытай прасторы, таму як да Славінска няма ўсцяж дарогі ні дрэўца, ні кусціка. Ад Славінска да Баклані ехаць больш-менш добра –вакол растуць дрэвы. Але ўсё па парадку. Праехаў вёску Дарашэвічы, дзе непадалёк на беразе Прыпяці знаходзіцца ландшафтны парк. У вёсцы знаходзіцца рэзідэнцыя Прэзідэнта. Далей—вёска Ляскавічы, вялікая , прыгожая. У цэнтры знаходзіцца офіс “Прыпяцкага”. Пейзаж вёскі дапаўняе прыгожы гатэль, які пераліваецца на сонцы. Кажуць, у гасцініцы тры зоркі… Каля пірса на судаходным канале прышвартаваны цеплаход “Кірыла Тураўскі”. Тут ёсць і фантан, дзе можна ціхенька пасядзець у прыгожай альтанцы. Па беразе канала ідзе дарожка, якая вядзе да пляжа. Вакол стаяць скульптуры, лавачкі… Ад усяго гэтага вее нейкай блазнотай, ненатуральнасцю, штучнасцю. Думаецца: “Вось куды ідуць дзяржаўныя грошы…” У вёсцы ёсць царква. А на электрычных слупах адной з вуліц вісяць гнёзды буслоў ( на кожным!).


Фантан у Ляскавічах


Альтанка


…яшчэ і такая


Лавачка ля канала




Цеплаход “Кірыла Тураўскі”


Рэзідэнцыя Прэзідэнта


Чародка гусей

Скульптура ля канала


Калодзеж


Гатэль


Рэстаран








Цэнтр вёскі








Ляскавічы


“Фотасесія” майго веласіпеда
З Найды да Жыткавіч –адкрыты ўчастак, зноў ехаць цяжка.

Вось і Жыткавічы… Тут я з’еў адразу дзве піцы і гэтага мне было мала, таму “даганяўся” вафлямі. Кручу ў бок Людзеневіч, шмат машын. Ехаць цяжка… З Людзеневіч да Дзедаўкі еду, стоячы на педалях. І то хуткасць не “перавальвае” васьмі кіламетраў у гадзіну.


У Дзедаўцы будуюць капліцу—невялікая драўляная. Выехаў на трасу М10 –засталося каля дванацацці кіламетраў да Мікашэвіч. У 20.00 я вярнуўся дамоў. Гэта быў самы цяжкі дзень, таму што ехаў увесь час супраць ветру. На камп’ютары 1642 км.
Прабег за дзень 135 км.
Усяго за паход праехаў 340 км.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11174
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2011, Tue, 1:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Романтика дороги в чистом виде. :)

P.S. Когда проезжали Нежин, про каплицу на кладбище ничего не слышали?
См. значок с крестиком у второго моста:

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Анатоль



Зарегистрирован: 18.07.2011
Сообщения: 53

СообщениеДобавлено: 19 Jul 2011, Tue, 10:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй.
Пра каплічку я не чуў. Увогуле, я слаба падрыхтаваўся да пахода(гістарычны, культуралагічны план), але хацелася выбрацца з хаты хутчэй. На той момант мяне цікавіла Арэса(1. Я. Купала праславіў раку; 2. спёка)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы