Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Западная Литва
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2290
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 23 Apr 2013, Tue, 17:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Друскининкай, костел Святой Девы Марии

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2290
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2016, Mon, 17:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Каунас



Пажайслисский монастырь






Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2290
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 12 Jul 2016, Tue, 18:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Каунас















Собор св. Архангела Михаила


Пажайслисский монастырь




Костел Воскресения Христа




Музыкальный театр




Пажайслисский монастырь


Дом Пяркунаса




Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2290
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 12 Jul 2016, Tue, 18:04    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Клайпеда, Куршская коса



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2290
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 27 Oct 2016, Thu, 14:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Каунас















Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2290
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 13 Jan 2017, Fri, 14:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Каунас, Литва









Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 04 Jan 2018, Thu, 23:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Улетку 2017 года мы ездзілі на Балтыйскае мора. Па шляху на адны суткі затрымаліся ў Вільні, пра якую сказана ўжо шмат, а на наступны дзень вырашылі бліжэй пазнаёміцца з Коўна.



Коўна ўпершыню згадваецца ў XIV стагоддзі, як горад-крэпасць. Стратэгічнае размяшчэнне на сутоку Нёмана і Віліі служыла фарпостам абароны ВКЛ ад нападу тэўтонскага ордэна. Пасля Грунвальдскай бітвы горад губляе ваеннае значэнне і пачынае развівацца як гандлёвы пункт Ганзейскага саюза. У часы РІ - цэнтр аднайменнай губерні. З 1920 (фактычна з 1918) і па 1939 год, пакуль Вільня была пад уладай Польшчы, урад абвешчанай Летувы знаходзіўся ў Коўна. Цяпер гэта другі па велічыні горад краіны і былая сталіца з усімі вынікаючымі.

З Вільні ў Коўна мы дабіраліся на ранішнім цягніку. Кошт квітка на аднаго чалавека вар'іруецца ад 4,5 да 6,5 еўра ў залежнасці ад класа вагона і часу ў шляху - 1 - 1,5 гадзіны. Прыкладна ў 11 гадзін дня мы ўжо былі на месцы і спярша накіраваліся засяляцца. Для начлегу абралі вельмі ўтульны гатэль, што размяшчаўся ў невялікім даваенным шматкватэрным доме, кошт - каля 40 еўра за ноч. З надвор'ем у гэты дзень нам не пашанцавала й апоўдні пачаўся дождж, які мы перачакалі да 15 гадзін дня.
Гатэль знаходзіўся на ўсход ад цэнтра і агляд славутасцяў мы пачалі з сабора св. Міхаіла Арханёла 1895 года.



Нэавізантыйскі стыль не ўласцівы храмавай архітэктуры гэтых месцаў. Праваслаўны сабор будаваўся для рускага гарнізона Ковенскай крэпасці - ўмацаванняў вакол горада, збудаваных пры РІ.
Храм размешчаны на плошчы Незалежнасці. На захад ад яе накіроўваецца "Лайсвес Алея" (Алея Свабоды) - галоўная вуліца Коўна.


Нарэшце вызірнула сонца.

Лайсвес алея амаль суцэльна забудавана дамамі невысокай паверхавасці пабудовы ад канца XIX стагоддзя да нашага часу, якія выдатна гармануюць паміж сабой. Асабліва спадабаліся элементы афармлення цэнтральнай частцы бульвара.



Тратуарная плітка памерамі крыху больш за сярэдняга і нетыповыя бетонныя бардзюры са скругленымі кутамі і рознай вышынёй ўстаноўкі для прылады лавак мне здаліся вельмі мадэрнісцкімі і я выказаў здагадку, што гэта тварэнне яшчэ 30-х гг. ХХ стагоддзя, але я памыліўся. Значна пазней прачытаў у інтэрнэце, што буйная рэканструкцыя алеі праходзіла з 1975 па 1982 гг.
Яшчэ адным чыннікам, што падштурхнуў да няправільных высноў, стаў размешчаны на бульвары мадэрнісцкі будынак цэнтральнага паштамта 1930-31 гг. (У ім я з датыроўкай не памыліўся).


Пагадзіцеся, што нават формы будынка падобныя да стылявога вырашэння бардзюраў.

Міжваенная мадэрнісцкая архітэктура ў апошні час мацней прыцягвае маю ўвагу, таму Лайсвес Алея падалася вельмі цікавым месцам.
Ледзь у баку ад галоўнай вуліцы, у цесным дворыку, у асяроддзі сучасных будынкаў, знаходзіцца касцёл св. Гертруды XV-XVI стст.


У небе зноў пачалі згушчацца хмары...

Адзін з старэйшых храмаў Летувы размешчаны ў баку ад турыстычных маршрутаў і ня ведаючы пра яго, зайсці сюды можна толькі выпадкова.
Тут нас заспеў лівень, ад якога мы схаваліся пад званіцай храма.



Калі дождж пачаў сціхаць, мы выбраліся ды падаліся далей, але непагадзь тут жа зноў ўзмацнілася і нам зноў прыйшлося хавацца. Перачакаўшы да канца залевы ў кавярні, а разам з тым і падсілкаваўшыся, мы працягнулі шпацыр.
Алея Свабоды непрыкметна пераходзіць у старадаўнюю Віленскую вуліцу, дзе ў мой аб'ектыў трапіў напаўзакінуты дамініканскі касцёл XVII-XVIII стст.



Далей вуліца звужаецца і становіцца ўсё больш маляўнічай, а сувенірныя крамкі, рэстараны і кавярні сустракаюцца часцей.





У канцы вуліцы стаіць самы вялікі каталіцкі храм Летувы - сабор святых Пятра і Паўла.



Сабор будаваўся крыху больш за 200 гадоў - 1413-1655 гг. Памеры ўражваюць: даўжыня - 84, шырыня - 34, вышыня - 28 метраў (званіца - 55).
Храм знаходзіцца на рагу Ратушнай плошчы, цэнтр якой займае, як і трэба - ратуша.


Па небе мы разумелі, што на падыходзе наступная порцыя дажджу...

На паўднёвым баку плошчы месціцца манастыр езуітаў з барочным касцёлам Францыска Ксаверыя XVII-XVIII стст.



А ў паўночна-заходнім куце - комплекс будынкаў духоўнай семінарыі на аснове былога бернардынскага кляштара з касцёлам св. Тройцы XVI стагоддзя.



Хавацца ад дажджу зноў я ўжо не жадаў - цярпенне скончылася і ён нагнаў нас па дарозе да рэшткаў Ковенскага замка, што месцяцца па суседству з ратушнай плошчай.



Першы Ковенскі каменны замак быў закладзены ў XIV стагоддзі як тыповы замак-кастэль ў самым паўночназаходнім пункту ланцуга замкаў: Коўна - Меднікі - Крэва - Ліда.



Тады ж, у XIV стагоддзі, замак быў захоплены і цалкам разбураны крыжакамі, але зноўку адбудаваны ў пачатку XV - гэта і тлумачыць некаторыя адрозненні ад пералічаных вышэй кастэляў. Пасля Грунвальдскай бітвы замак губляе сваё значэнне і пачынае павольна разбурацца. У XVII стагоддзі ў ходзе некалькіх паводак Вілія змывае паўночную частку цвярдыні. Да ХХ стагоддзя ад замка засталіся руіны паўднёва-ўсходняй вежы да двух паверхаў і невысокія ўчасткі паўднёвай сцяны. Шмат здымкаў, як выглядаў замак у першай палове ХХ ст. тут - https://www.miestai.net/forumas/forum/bendrosios-diskusijos/miestai-ir-architekt%C5%ABra/dvarai-ir-pilys/14144-kauno-pilis-senose-nuotraukose-ir-paveiksluose . У другой палове ХХ стагоддзя і пачатку XXI замак некалькі разоў рэстаўравалі і памалу нарошчвалі вышыню вежы і некаторых сцен, таму ў цяперашні час ён прадстаўлены ў немалой ступені рэканструкцыяй.



Праз роў ад паўднёвай сцяны замка размешчаны гатычны касцёл св. Георгія.



Храм быў пабудаваны ў XV стагоддзі і выдатна захаваўся з таго часу.
Пакуль мы былі на замчышчы, дождж спыніўся і мы вярнуліся да ратушы.


На плошчы ўжо ва ўсю свяціла сонца.

Будынак ратушы быў пабудаваны ў XVI стагоддзі, перабудаваны ў XVIII і на першы погляд больш нагадвае барочны храм.



Яшчэ адно фота Петрапаўлаўскага сабора:



Недалёка ад плошчы знаходзіцца самы вядомы свецкі будынак Коўна - «дом Пяркунаса».



Будынак быў пабудаваны ў XV стагоддзі Ганзейскімі купцамі, прададзена ў XVI езуітам, якія зладзілі ў ім капліцу. У XIX стагоддзі паўразбураны дом быў адноўлены.
Унікальнасць будынка ў аўтэнтычным гатычным франтоне - пры яго мастацкім аналізу было выяўлена відавочнае падабенства з касцёлам св. Ганны ў Вільні - не выключана, што іх будаваў адзін майстар, таму «дом Пяркунаса» нярэдка называюць «малодшым братам» св. Ганны.



Далей ніжэй па вуліцы стаіць самы стары храм горада - касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі альбо касцёл Вітаўта Вялікага.



Храм быў пабудаваны каля 1400 года. За час існавання некалькі разоў разбураўся, аднаўляўся і перабудоўваўся. З арыгінальнага хутчэй за ўсё захаваліся толькі сцены.



На вонкавым баку выдатна захавалася мноства характэрных прыёмаў у готыцы ВКЛ: мазаікі перапаленай цэглай, пабеленыя нішы.



Унутры касцёл вельмі аскетычны.



Касцёл па плане быў апошняй славутасцю ў той дзень.
У цэлым Коўна пакінуў прыемныя ўражанні. Стары горад не гэтак вялікі, як у Вільні і чым-то яе нагадвае, але захаваны адбітак Ганзы накладвае свае асаблівасці. Лайсвес алея, касцёлы, замак, ратуша - вельмі цікавыя і прыцягваюць да наведвання. У той дзень я не планаваў агляд мадэрнісцкай міжваеннай архітэктуры Коўна, пра што цяпер крыху шкадую.
Увечары надвор'е зусім наладзілася і павольна мы вярнуліся ў гатэль, а раніцай наступнага дня накіраваліся ў Клайпеду.
Напрыканцы, кадр, што я злавіў насупраць касцёла Вітаўта.



https://ales-matsesha.livejournal.com/22983.html


Последний раз редактировалось: alexBel (05 Jan 2018, Fri, 0:39), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 04 Jan 2018, Thu, 23:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Добрыя здымкі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 04 Jan 2018, Thu, 23:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Але гэты занадта выцягнуты, на мой погляд:
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 07 Jan 2018, Sun, 22:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
Добрыя здымкі.

Дзякуй!
GlobusBelarusi писал(а):
Але гэты занадта выцягнуты, на мой погляд:

Аб'ектыў не дазваляў цалкам змясціць храм у кадры, таму фота атрымалася з заваленым гарызонтам. Пасля выпроствання вежа не змясцілася, таму я вырашыў павялічыць дысторсію і калі заўважыў, што аптычна скрывіліся толькі камяні, а храм амаль не падвергся, вырашыў, што вынік задавальняючы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4
Страница 4 из 4

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы