Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Дзятлава

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото городов
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Ales'



Зарегистрирован: 16.02.2009
Сообщения: 216
Откуда: Лiда

СообщениеДобавлено: 28 Jun 2010, Mon, 16:44    Заголовок сообщения: Дзятлава Ответить с цитатой

Мэтай нядзельнага мініпадарожжа ў Дзятлава быў палац 18-га стагоддзя. Агледзець яго атрымалася толькі звонкі, але, мабыць, гэта ў ім самае цікавае - барочная аздоба, якая даволі добра захавалася.

Крыху гісторыі (www.radziwill.by):

Дзятлаўскі палац (Гродз.вобл.) - зараз корпус раеннай бальніцы - адна з найлепшых перлаў сядзібнай архітэктуры Беларусі. Аб стане гэтага помніка гаварыць вельмі прыкра, таму гаворка пойдзе пра яго гісторыю. Памылкова пачаткі гісторыі Дзятлава звязваюць з ХV стагоддзем, з князямі Астрожскімі. На самой справе ўжо ў ХV стагоддзі на вялікім тракте з Вільні да Слоніма існаваў драўляны, магчыма і мураваны замак магнатаў Кежгайлаў (Кгезгайлаў, Гезгаллаў), якія перанеслі сваю рэзідэнцыю з паблізкіх Гезгалаў, пасля разбурэння яе крыжакамі. Навагрудская галіна Кежгайлаў ў ХVI ст. згасла і іх маентак перайшоў да Сапегаў. Леў Сапега - створца Статута Вялікага княства Літоўскага - верагодна перабудаваў

Дзятлаўскі замак, які пазней тэстамэнтам перадаў свайму сыну Казіміру Льву, пісару Вялікага княства, Казімір Леў Сапега ў сваю чаргу перадаў Дзятлава, Явар і Вензавец свайму сваяку князю Аляксандру гілярыю Палубінскаму (1626-1679). Дачка Палубінскага - Анна Марыя, пабралася шлюбам ў 1672 годзе з князем Дамінікам Мікалаем Радзівілам з клецкай галіны Радзівілаў. Пасля смерці князя Дамініка Мікалая ў 1697 годзе Дзятлава перайшло да ягонага сына - Мікалая Фаўстына Радзівіла, навагрудскага ваяводы. Сын апошняга - Станіслаў Радзівіл ажаніўся з Каралінай Пацей.

Ад гэтага брака нарадзілася дачка - Францішка, якая пайшла замуж за Станіслава Перасвета Солтана (1756-1820), які адкупіў у свайго цесця Дзятлава. Станіслаў Солтан быў маршалкам надворным ВКЛ, зацяты супраціўнік расейскай экспансіі, у час паўстання Касцюшкі быў арыштаваны і сядзеў каля года ў адзіночнай цэлі Смаленскай вязніцы. Ен, як між іншым, і значная частка беларускай шляхты, вітаў акупацыйныя войскі Напалеона Банапарта, больш таго - ў 1812 годзе ен з'яўляўся старшыней Народнага Ураду. Пасля сваей смерці Ст.Солтан перадаў тэстамэнтам Дзятлава свайму сыну -Адаму Солтану (1782 - 1863), палкоўніку войска кароннага. Пасля таго, як Адам Солтан прыняў удзел ў паўстанні 1831 года, яго іменне ў Дзятлаве -палац і фальварак - былі скасаваны і перайшлі ў казну. Пад час паўстання Кастуся Каліноўскага Дзятлаўскі палац быў перароблены з кашар на вайсковы шпіталь, цудоўныя матэрыялы да гэтай перабудовы захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь у Гродне. Да гэтай пары застаецца не вырашанай справа пачатковай гісторыі Дзятлаўскага палацу, або замку. Невядома, як выглядаў замак Кежгайлаў у XV стагоддзі; невядома, ці Дзятлаўскі замак Сапегаў быў драўляны, ці мураваны; не вельмі зразумелая фраза з 1601 года пераважае хутчэй на карысць мураванага замка ў Дзятлаве. Безумоўна, не мае рацыі А.М.Кулагін, калі без спасылкі на крыніцы датуе пабудову мураванага палаца ў стылі ракако ў Дзятлаве на 1751 год. Нам здаецца, што асноўны аб'ем Дзятлаўскага палацу сапраўды магчыма і быў перабудаваны ў стылі ракако ў 1751 годзе, але як трохпавярховы мураваны замак ці палац існаваў раней, як мінімум з пачатку ХVIII стагодзя. Справа ў тым, што Дзятлаускі палац мае свайго брата-блізнеца ў Гродне, дакладней кажучы меў, на так званым плане Гродна з 1655 года (сапраўдная дата стварэння - 1706 год) і на плане гродна з 1706 года, у прадмесці Гродна Грайніцы - Румлева адлюстраваны ў выглядзе малюнка загарадны палац Радзівілаў. З малюнка відаць, што ён амаль ні чым не адрозніваецца ад палаца ў Дзятлаве. Гэты факт пярэчыць зданню польскага даследчыка Р.Афтаназі, які таксама як і А.М.Кулагін, без спасылкі на крыніцы сцвяржае, што Станіслаў Солтан перабудаваў Дзятлаўскі палац у канцы XVIII ст.

Хутчэй за ўсё Дзятлаўскі палац быў пабудаваны ў канцы XVII- пачатку XVIII стст. ў стылі барока, як трохпавярховы з дзьвума вежамі замак-палац. Фундавалі перабудову Дзятлаўскага замка ў рэзідэнцыю хутчэй за ўсе Дамінік Фантана, магчыма пры ўдзеле Караля Петерсона, але нашая гіпотэза асноўваецца толькі на факце супрацоўніцтва гэтых асобаў у адпаведны час з радзінай Радзівілаў. Канешне, дату пабудовы ці перабудовы ў XVIII стагоддзі можна было б удасканаліць па выяве гербу, але на жаль да гэтай пары мы не мелі гэтай магчымасці, таму што не мелі адпаведнага фотаздымку. Мы ня ведаем, ці меў рацыю Р.Афтаназі, калі пісаў пра перабудову Дзятлаўскага палаца ў канцы XVIII ст. На малюнку Н.Oрды і зробленнай на яго падставе гравюры Сасінскага (малюнак Арды мы датуем 1860 годам, а гравюра па дрэву Сасінскага надрукавана ў 1871 годзе) палац шчэ мае высокі дах, але як нам вядома ужо ў 1864 годзе ваенныя інжынеры перабудавалі палац, і ен меў ужо плоскія, пакрытыя бляхай скаты. Інтэр'ер палаца быў страчаны ўжо ў 1831 годзе, калі пасля касацыі ў ім былі казармы, апошнія яго рысы палацавага характару былі страчаны пры перабудове ў шпіталь. Вельмі сціпла напісаў аб аўтэнтычных Інтэр'ерах Юльян Урсын Нямцэвіч, які пабываў у Дзятлаве у 1819 годзе. Некалькі заўваг аб парку пры Дзятлаўскай рэзыдэнцыі. Традыцыя прыпісвае яго пабудову княгіні Караліне з Пацеяў Радзівіл, якая амаль усе свае жыцце пражыла ў Дзятлаве (цудоўны місал пач. XVIII ст., знойдзены у макулатуры, з подпісам К.Радзівіл для Дзятлаўскага касцелу, захоўваецца зараз у Беларускім музэі гісторыі рэлігіі у Гродне). Яна, быццам бы, хацела "пераплюнуць" сваю сваячку Елену з Пшэздецкіх Радзівіл, якая зрабіла вядомы на ўсю Рэч Паспалітую парк - "Аркадыю". Павільены ў Дзятлаўскім парку таксама называліся сціпла "хаткамі", і праектаваў іх нібыта таксама Ян Норблін. Але ўжо у пач. XX ст. ад Дзятлаўскага парку мала чаго захавалася, да тагож ен меў хутчэй характар парку ангельскага тыпу. Больш характэрнага для ХІХ ст., т.ч. справа пабудовы парку кн. К.Радзівіл таксама няпэўная.



Палац.

d1.jpg
94.46 KB,   просмотрено: 12286 раз(а)

d2.jpg
106.53 KB,   просмотрено: 12286 раз(а)

d3.jpg
93.55 KB,   просмотрено: 12286 раз(а)

Гаспадарчая пабудова. Частку будынку займаюць ратаўнікі (побач гарадскі пляж).

d5.jpg
145.51 KB,   просмотрено: 12286 раз(а)

Палац з супрацьлеглага берагу сажалкі. Здалёк бачны "дзятлаўскі Монмартр".

d6.jpg
90.44 KB,   просмотрено: 12286 раз(а)

Старая (18 ст.) і новая цэрквы.

d4.jpg
96.85 KB,   просмотрено: 12286 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
маша п.



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 1723
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 29 Jun 2010, Tue, 15:41    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

очень интересно как-тоо это здание было лишено моего внимания)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
deft



Зарегистрирован: 29.06.2010
Сообщения: 7

СообщениеДобавлено: 29 Jun 2010, Tue, 22:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ОЧЕНЬ КРАСИВО.Надо сьездить
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
maxspb



Зарегистрирован: 19.03.2009
Сообщения: 233
Откуда: Ленинградская область

СообщениеДобавлено: 01 Jun 2012, Fri, 13:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Костел

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото городов Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы