Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Борки (Вилейский район). Памятник сожженной деревне
На страницу 1, 2, 3  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото отдельных памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 20 Apr 2012, Fri, 22:33    Заголовок сообщения: Борки (Вилейский район). Памятник сожженной деревне Ответить с цитатой

Невядомая гісторыя майго краю

“Памру – ніхто не раскажа” (+аўдыа)
Вілейка, Aўтар: Марына Сліж, 30.06.2011. 16:15

Друкаваць Камэнтарыi (5) Пераслаць на э-адрас

Вёска Боркі з твару зямлі была сцёртая ў маі 1943 года. Яе жыхароў фашысты спалілі на Радаўніцу. У жывых засталася толькі адна дзяўчынка – Фаіна Анасовіч (Кучка). Тады ёй ішоў дванаццаты год. На фота жанчына ля свайго дома ў Рабуні.

Жыхароў вёскі Боркі фашысты спалілі 5 мая 1943 года. Праз тыдзень пасля Вялікадня, на Радаўніцу. У жывых засталася толькі адна дзяўчынка. Тады ёй ішоў дванаццаты год.
Час многае сцёр з памяці Фаіны Анасовіч (Кучкі). А той страшны дзень пакінуў. Быццам бы спецыяльна. Каб сама помніла і ўсім людзям расказала пра апошнія хвіліны з жыцця Борак, якія так і не адрадзіліся пасля вайны…

“Цяжка мне гаварыць, – прыкладаючы руку да грудзей, праводзіць нас у пакой Фаіна Сяргееўна. – Яно і без таго ўвесь час душа баліць, а як развярэдзіш старыя раны, тыдзень ходзіш сам не свой. Таму я адразу таблетак нап’юся, а пасля “пойдзем” з табою ў вёску. Хто ведае, колькі мне жыць засталося. Памру – ужо ніхто не раскажа”.

… Да вайны ў іх вёсцы было 20 двароў. Жыхароў – крыху больш за 90. Працавалі на сваёй зямлі, мелі гаспадарку, з таго і жылі. Не скажаш, каб багата. Так, перабіваліся. Маці Фаіны, Вольга, дзяцей падымала адна. “Старэйшаму майму брату на той час споўнілася 17 гадоў, – успамінае жанчына, – ён і быў у хаце за гаспадара, бо бацька памёр рана, мне тады былі ўсяго два гадкі. Малыя былі і брат Лёня, і сястра Валя. Усе яны разам з мамай згарэлі”.

Боркі лічыліся партызанскай вёскай. Але народныя мсціўцы, па словах Фаіны Анасовіч, тут ніколі не стаялі. Праўда, у адной з хат яны зрабілі своеасаблівы пост і пасадзілі там дзяжурнага. Людзі казалі, што гэта нейкі сувязіст, бо ля дома была пастаўленая высокая вышка.

Першы раз у іх вёсцы немцы з’явіліся ў красавіку 1943 года. За тыдзень да Вялікадня. Прыехалі на конях, з паліцаямі ды такі гармідар устроілі, што пасля іх ад’езду мо яшчэ гадзіну пер’е над вуліцай лятала. Хапалі ўсё, што траплялася пад рукі: курэй, гусей, парасят. Выносілі з кладовак сала, яйкі, малако. “Дзетачкі, зараз і да нас прыйдуць”, – шаптала ў роспачы маці Фаіны. Чужынцы перапаролі ўсе шафы, забралі яйкі, тварог, падрыхтаваныя да свята, ды пацягнуліся з пажыткамі да абозу.

Праз нейкі час нагружаныя дабром павозкі пакінулі вёску, і людзі ўздыхнулі з палёгкай. Маўляў, хай хоць усё забіраюць, галоўнае, нас бы не чапалі.

Не паспелі вяскоўцы апомніцца, як на вуліцы паказалася конніца. Гэта партызаны, на падводах гэтак дваццаці, ляцелі наўздагон немцам. Бой быў такі, што ў вокнах трэсліся шыбы. “Маці загадала нам класціся на падлогу, – успамінае Фаіна Анасовіч, – так і ляжалі радком, пакуль не перасталі страляць”.

Вечарам толькі і размоў было, што пра тую бойку. “Не даруюць нам немцы, канец будзе”, – казалі мужчыны. І ў той жа час ніводзін з іх не ведаў, што рабіць. У партызанскі атрад усёй вёскай не пойдзеш, у лесе надоўга не схаваешся. А вясна тым часам брала сваё. З кожным днём станавілася цяплей, пачало распускацца на дрэвах лісце. І людзі вырашылі сеяць.

Днём працавалі на сваіх надзелах, а вечарам, сабраўшыся ля якой-небудзь хаты, трывожыліся. Хтосьці сказаў, што трэба павыносіць лепшае і схаваць. Бо, калі немцы налятуць, народ застанецца ні з чым.

“У панядзелак, 4 мая, у гадзін дзесяць, на дарозе з боку Любчы падняўся пыл. Адтуль на конях прыскакалі два мужчыны і адразу ж сталі збіраць людзей, – успамінае жанчына. – Пайшла і наша мама, а за ёй следам – мы”. Партызаны сказалі, што Любчу і Боркі не сёння, дык заўтра будуць паліць. “Хочаце – хавайцеся ў лесе, хочаце – ідзіце ў суседнія вёскі да сваякоў, – папярэджвалі яны людзей. Інакш усім будзе канец”.

“Маці бегала па хаце і не ведала, што рабіць, – успамінае Фаіна Сяргееўна. – У Борках быў дом, такая-сякая гаспадарка, лапік засеянай зямлі. Ды і не чакаў нас ніхто нідзе. Да каго было прытуліць галаву. Вайна ж на дварэ, кожны жыве са сваім горам. Заваліся сям’ёй з пяці душ да каго-небудзь, на колькі дзён прытуляць, ды скажуць, каб дамоў збіраліся. Бедныя мы былі, бязбацькавічы. Нават лапцяў, каб усіх абуць, маці не мела”.

Раніцай у аўторак мужчыны вырашылі выгнаць у поле скаціну. З жывёлай выйшлі 11 пастухоў, у тым ліку і Фаіна. “У гадзін дзевяць у вёсцы пачалася страляніна, – успамінае жанчына, – адразу над Любчай, а пасля і над Боркамі ўзняўся дым. Дарослыя пачалі гадаць, што там адбываецца і чаму немцы паляць не ўсю вёску, а толькі асобныя будынкі. Яснасць унеслі два мужчыны, якія беглі полем. Валасы ў іх былі абгарэлыя, адзенне таксама. Яны і расказалі, што немцы сагналі ўсіх жыхароў у Станкевічаў ток і жывымі падпалілі”.

Дзесьці ў абед да пастухоў прыйшлі два паліцаі і загадалі гнаць жывёлу дадому. “Божачка, як жа рыкалі каровы, як кідаліся, бы звар’яцелыя, то ў адзін, то ў другі бок. Бяду адчувала і я. Ішла ні жывая ні мёртвая”, – расказвае Фаіна Сяргееўна.

“Дзе твой бацька?” – спытаўся на вуліцы ў дзяўчынкі паліцай. “Памёр”, – нясмела адказала яна. І Феню пусцілі ў двор.

Хату яна не пазнала. Усё ў ёй было перарытае, параскіданае. Паклікала сваіх – нікога. Толькі ў суседскім доме печ паліцца ды немцы на губным гармоніку іграюць. Што рабіць, куды кідацца. Беднае дзяўчо без памяці выйшла з хаты.

На запрэжаным возе сядзелі два дзядзькі. “Твой бацька Сяргей, а маці Волька з Кавалёў?” – раптам спытаў у яе адзін з іх. Фенечка ў знак згоды кіўнула галавой. “Што рабіць? – пытаецца адзін мужчына ў другога. – Вывезці на возе мы яе не зможам. Схаваць – расстраляюць усіх разам”. “Лезь вунь у тое галлё, што ў садзе, і сядзі да таго часу, пакуль цябе не паклічуць, – падказаў дзяўчынцы адзін з мужчын. – Нават калі тут будзе рабіцца самае страшнае, усё адно не вылазь. Ты ўжо дарослая, павінна ўсё разумець”.

У той кучы галля яна праседзела аўторак і сераду. Галодная, без кроплі вады і крошкі яды ў роце, не магла ўжо ні плакаць, ні гаварыць. Толькі моўчкі назірала, як у яе родных Борках гаспадараць немцы і выносяць, і вывозяць з хат апошняе.

У чацвер вёску падпалілі. “Яна загарэлася ў двух месцах адначасова, – успамінае жанчына. – Наша хата занялася зразу. З яе перакінуліся галавешкі на хлеў, пасля на дзядзькаву сядзібу. Толькі тры дамы на самым краі вёскі і ўцалелі”. Туды, калі ўсё сціхла, і падалося дзяўчо.

“Я ведала гэты дом, – успамінае Фаіна Анасовіч, – і гаспадароў таксама. Яны часта запрашалі мяне пабыць за няньку, пагуляць з іх маленькім сынам. Мішкі малога нідзе не было. Засталіся толькі яго люлька і цацкі. На стале стаяў гладыш малака і ляжаў кавалак хлеба. Я не ела некалькі дзён. І не скажу, каб была галодная. Унутры ўжо ўсё замерла, акалела ад гора і страху. Села за стол, адрэзала скібачку хлеба, і тут раптам загудзеў і спыніўся ля дома легкавы аўтамабіль. Я кінулася шукаць сабе схованку. Нічога лепшага, як заціснуцца за шафу, не прыдумала. Немцы заўважылі мяне з двара. І, як толькі зайшлі ў хату, адзін з іх па-польску загадаў: “Хто ёсць, выходзь”. Затаіўшы дыханне, не жывая і не мёртвая, яна стаяла за той шафай. Раптам цішыню разарвала аўтаматная чарга. 70 гадоў прайшло, а жанчына па сённяшні дзень памятае, як звінелі вокны і на дробныя кавалкі рассыпалася драўляная шафа.

Яна выйшла. Стала перад немцамі. “Ты не параненая”, – спытаўся мужчына ў цывільным адзенні, які быў у немцаў за шафёра. “Не ведаю”, – адказала дзяўчынка.

Феню вывелі ў трысцень і загадалі распрануцца. “Заб’юць, – падумала яна пра сябе, – і стала сцягваць з плячэй ватовачку”. Немец правёў рукой па яе спіне, агледзеў ногі, рукі. “40 гадоў пражыў, такога цуда не бачыў. Стралялі па дзіцяці, каб забіць, і нават не паранілі. Я больш не падыму на яе аўтамат”, – сказаў па-польску свайму напарніку і выйшаў з дома.

Ідзі адсюль, толькі павольна ідзі і не азірайся, шаптаў ёй шафёр. Пабяжыш – застрэляць. На ватных нагах дзяўчынка пасунулася ў бок свайго дома. Затым схадзіла да пуні, дзе ляжалі згарэлыя целы аднавяскоўцаў, выйшла на вуліцу.

Пазней той шафёр з Ільі скажа, што толькі дзякуючы яму Феня засталася жывая. Маўляў, прасіў за яе, казаў, што забярэ дзяўчынку да сябе, дагледзіць.

“Хто ведае, праўда гэта ці не, – разважае Фаіна Анасовіч, – але немцы і сапраўды загадалі мне сесці ў машыну і прывезлі ў Ілью, дзе ў іх было нешта падобнае на дзіцячы дом. Адтуль мяне на наступны дзень і забралі дзед з цёткай Ганнай у Бязводнае. Ды нядоўга я ў іх пажыла. Пераправілі мяне праз нейкі час да другой цёткі – Каці. Яна была бяздзетная, жыла багацей. Так і апынулася я ў Рабуні. Па-рознаму жыла. Цяжка працавала, у школу не пускалі. А пасля замуж выйшла, дзеткі нарадзіліся. Траіх мы з мужам паднялі, вывучылі. Унукаў дачакаліся. Нічога сабе, жывём. Вось каб яшчэ сэрца не балела ды ўспаміны не даймалі. Як прачнуся сярод ночы, так і прыходзяць да мяне мае Боркі. Як жывыя ўсе вяскоўцы стаяць. Можа, трывожыцца. Дарога да нашай вёскі, дзе стаіць помнік, зарасла. Як ні старайся – транспартам не даедзеш. Хіба што пешкі дабярэшся. Старыя ўжо мае ногі. Баюся, прыйдзе час, не дайду. Вось яны і хвалююцца…”



Марына Сліж.

Фота аўтара.

More Sharing ServicesПадзяліцца | Share on twitterShare on facebookShare on vkКаментарыi
Алесь Раткевіч

(30.06.2011 20:41)

Мяне вельмі ўсхваляваў артыкул пра Боркі,бо карані мае з суседняй вёскі. І тое што знайшоўся жывы сведка тых падзей,вельмі добра.Добра тое што нарэшце адкрылася праўда таго жудаснага часу.Так, ПАВАЖАНАЯ ФАІНА СЯРГЕЕЎНА, ВАША вёска Боркі вельмі зарасла і ўсе палеткі вакол яе.Няма каму там ужо штосці сеяць.Зямля ні каму ўжо там не патрэбная,як і памяць пра ВАШУ вёску і замучаных яе жыхароў.ПАВАЖАНАЯ ФАІНА СЯРГЕЕЎНА, нізкі ВАМ паклон за памяць,якую Вы збераглі для ўсіх нас.Цяпер нам вядомы сапраўдны лёс Борак,што патрабуе абавязковага адраджэння яе памяці. Я прапаноўваю, Марыне Сліж, больш падрабязна пазнаёміцца з тымі мясцінамі дзе адбылася тая трагедыя.Мейсца там вельмі цудоўнае,лес вакол,недалёк рэчка пачатак Іллі.Да вёскі на машыне не даедзім метраў 300.Прыхапіўшы з сабой боты,дойдзем пешшу.Толькі скажыце калі за ВАМІ заехаць?Я магу хоць і заўтра.
Марына Сліж

(1.07.2011 11:41)

Прапанову прымаю. Давайце паедзем у панядзелак. Гэта, канешне, калі ў вас атрымаецца. Можна яшчэ і ў аўторак. Я на працы з 8 раніцы. Боты ёсць. Чакаю!

Рэпартаж з вёскі, якой няма
вілейка, Aўтар: Марына Сліж, 15.07.2011. 14:31

Друкаваць Камэнтарыi (7) Пераслаць на э-адрас


Вёску Боркі фашысты спалілі ў маі 1943-га. Пасля вайны яна так і не адрадзілася. З мясцовых жыхароў у жывых засталася толькі адна дзяўчынка, якую сваякі пасля забралі ў Рабунь. Будавацца наноў не было каму…
Вёску, у якой нарадзілася Фаіна Анасовіч (Кучка), немцы спалілі 5 мая 1943 года. Ёй цудам удалося застацца ў жывых. Дзяўчынцы тады ішоў 12 год.
У панядзелак, 4 ліпеня, карэспандэнт “РГ” наведала вёску, якой няма. А дапамог ёй у гэтым сябра газеты, жыхар Чысці Аляксандр Раткевіч.

“Я родам з гэтых мясцін, – расказвае па дарозе мужчына, – але пра тое, што ў страшны для Боркаў дзень выжыла дзяўчынка, першы раз даведаўся ў мінулую пятніцу з вашай газеты. Школьнікамі мы часта хадзілі ў гэту вёску на экскурсію. Настаўнікі расказвалі пра карную аперацыю, пра страшны лёс людзей. І ніхто ні слова пра Фаіну Кучку. Напэўна, не ведалі, што яна засталася жывая”…

Ля ўказальніка “Боркі” машына спыняецца. Выходзім, акідваем вокам засеянае поле, разумеем, што да вёскі нам не даехаць. “Давайце спусцімся ніжэй, – прапаноўвае Аляксандр Раткевіч, – там павінна быць яшчэ адна дарога”.

Машына паціху сунецца па зарослай травой каляіне. З аднаго боку канава, уздоўж якой сцяной стаяць кусты, з другога – вялікі луг. Мінаем зараслі баршчэўніку, фарсіруем лужыну і спыняемся на невялічкім пагорку. Абое разумеем, што далей ехаць небяспечна.

Гаспадар машыны адчыняе багажнік. Дастаём адтуль высокія гумовыя боты, пераабуваемся. У лесе раніцай мокра і росна. Ды і дажджы, што ідуць кожны дзень без перастанку, могуць падкінуць сюрпрыз.

Аляксандр Аляксандравіч, як добры знаўца гэтых мясцін, ідзе спераду. Я за метраў дзесяць за ім. “Зараз зайду за вербы і ўбачу вёску,” – раптам мільганула ў галаве думка, і рука пацягнулася ў сумку за фотаапаратам. Не паспела дастаць яго з футарала, як пачула: “Там, дзе вы стаіце, і пачынаюцца Боркі”. Чамусьці я і сама гэта адчула. Не таму, што раптам запахла смажаным салам і блінам. Проста атмасфера тут была нейкая іншая. Прастора звузілася, ці што.

Тут некалі жыццё жыло
Пералазячы цераз вялікую лужыну, успамінаю расказ Фаіны Анасовіч (Кучкі). Некалі дзяўчынкі, а цяпер ужо бабулі, якая засталася адзіным сведкам той страшнай трагедыі: “У вёсачцы нашай было 20 хат. Па-рознаму людзі жылі. Хто бядней, хто багацей, але вельмі дружныя былі. Зямельку апрацоўвалі, скацінку даглядалі, дзетак гадавалі. Хто ж думаў, што вайна ўсіх пагубіць”.

У дзень, калі іх Боркі першы раз наведалі немцы, людзі жылі апошнімі прыгатаваннямі да Вялікадня. Жанчыны мылі, прыбіралі ў хатах, мужчыны наводзілі парадак ля сядзіб. Яны нават не вельмі хваляваліся, калі паліцаі і немцы выносілі з іх хат і хлявоў нажытае нялёгкай працай дабро і грузілі на вазы. Кожны разумеў, што галоўнае для іх – застацца ў жывых. Усё астатняе можна зарабіць і купіць”.

“Як вы думаеце, з якога боку немцы прыехалі ў вёску, – пытаюся ў Аляксандра Раткевіча, – хутчэй за ўсё з Любчы, махае ён рукой у бок яшчэ адной, спаленай немцамі ў адзін дзень з Боркамі, вёскі”.

Спыняемся. Пачынаем азірацца. Вельмі ж ужо хочацца знайсці сляды былога жыцця. “Глядзіце, вось тут стаяў дом”, – кажа мой праважаты і паказвае на зарослую хмызняком узвышанасць. Падыходзім, прыглядаемся. Прама да дарогі цягне свае рукі-галіны куст чырвоных парэчак. Здзічэлы, кволы, ён сабраў усе свае апошнія сілы і ў гэтым годзе ўсё ж сумеў даць ураджай хоць у некалькі дробных чырвоных ягадак. А вось яблыні здаліся. Скруціліся, састарэлі. Відаць, стаміліся ад цішыні і адзіноты, якую час ад часу парушаюць сваім гулам хіба што лесавозы, на якіх рабочыя вывозяць лес.

Дзесьці праз паўгадзіны мы цалкам асвоіліся на былой вясковай вуліцы. Прайшоўшы ўздоўж яе некалькі разоў, нават вызначылі месцы, дзе стаялі хаты. “Давай праверым”, – раіць мне Аляксандр Раткевіч і пачынае палкай разграбаць мох. З-пад яго паказваецца спачатку адзін бліскуча-вільготны камень, за ім – другі. Вось ён, падмурак, на якім калісьці стаяў дом, пабудаваны чалавечымі рукамі. У ім жылі, сустракалі святы, спраўлялі вяселлі і нараджалі дзяцей. З верай, што яны будуць жыць добра і шчасліва. Так было, пакуль не пачалася вайна.

Адновім вёску на паперы
“Я абавязкова з’езджу да Фаіны Сяргееўны ў Рабунь, – дзеліцца сваімі планамі Аляксандр Раткевіч. – Ведаю, што ёй будзе балюча ўспамінаць, але так хочацца аднавіць Боркі хоць на паперы. Каб ведаць, у якім парадку дамы стаялі, хто з кім у суседстве жыў, дзе агарод меў, хляўчук альбо лазню”. Я слухаю, у знак згоды ківаю галавой. Сапраўды, справа добрая. Хто ведае, як яно ў жыцці павернецца. Раптам знойдзецца чалавек, які захоча зрабіць на месцы гэтай вёскі музей і вазіць экскурсіі з усяго свету, каб расказаць людзям, што такое фашызм.

Мне вельмі хочацца, каб да гэтага дня дажыла бабуля Фаіна, якой увесь час баліць сэрца за сваю вёску. Ад Рабуні, дзе цяпер жыве, да Боркаў кіламетраў трыццаць. Таму сцежкамі памяці ўдаецца пахадзіць не часта. А калі прыязджае, абавязкова плача. І па сваёй сям’і, і па суседзях, і па маленькім хлопчыку Мішку, якому часта была за няньку.

“У нашай вёсцы да вайны было больш за 90 чалавек, – расказвала яна падчас нашай сустрэчы. – Усіх і спалілі. Адразу на тым месцы стаяў адзін помнік, пасля паставілі другі, высокі. За ім даглядаюць і школьнікі, і сельсавет. Толькі вось дарогі няма. Калі не ведаеш, дзе людзі былі спаленыя, нізашто не знойдзеш”.

У пошуках помніка загінулым
Не знайшлі яго адразу і мы. “Памятаю ж, справа помнік стаяў. Высокі такі, метра 10 у вышыню, – прабіраючыся праз высокі хмызняк, расказваў мне Аляксандр Раткевіч. – Яго яшчэ мой бацька выліваў, разам з такімі ж, як і сам, калгаснікамі. Яны былі і за архітэктараў, і за скульптараў. Рабілі драўляную пустотную апалубку, запаўнялі яе бетонам. А мы, дзеці, бегалі па палях і дапамагалі збіраць ім для гэтай справы камяні. Такія помнікі паставілі і ў Любчы, і ў Брыгідаве”.

Хвілін дзесяць мы кружылі ля месца ў раёне якога, на думку мужчыны, павінны быў стаяць помнік. То паглыбляліся ў лес, то выходзілі на дарогу, затым, у роспачы, зноў сігалі ў кусты. “Марына, знайшоў!” – паклікаў мой праважаты. Іду скрозь кусты на яго голас і трапляю у алейку дрэў, якая вядзе да помніка загінулым жыхарам вёскі Боркі. “Па гэтых вось бярозах я яго і знайшоў”, – кажа мужчына і пільна пачынае ўзірацца ў прозвішчы людзей на помніку.

“Вольга Кучка хутчэй за ўсё і ёсць маці Фаіны Сяргееўны”, – заўважае ён. А пасля ні то ў самога сябе, ні то ў мяне пытае: “Як дзяўчынка магла ўсё гэта вытрымаць, як ёй, відаць, цяжка жыць з такой памяццю”.

“Цяжка, – кажу яму. – Падчас нашай размовы напярэдадні Дня вызвалення Беларусі жанчына ні разу не ўсміхнулася. Твар увесь час быў напружаны, вочы задумлівыя. Ажывалі яны хіба што толькі ў той момант, калі гаварыла пра сваіх дзяцей і ўнукаў. Якіх, адразу бачна, вельмі любіць. Ды і я побач з Фаінай Сяргееўнай адчувала сябе нейкай маленькай, ці што. Расказваючы пра апошнія дні сваіх Борак, яна падыходзіла да мяне, гладзіла па галаве, плакала. І мне нават крышку сорамна было за тое, што прымусіла чалавека наноў перажыць трагедыю, вярнуцца ў вогненную вёску, з якой ёй цудам удалося выйсці жывой”.

Пакідалі Боркі з цяжкім сэрцам. Ішлі моўчкі, а выйшаўшы на ўскрай, некалькі разоў азіраліся, быццам бы спадзяваліся ўбачыць каго-небудзь на былой вуліцы. Напрыклад, сям’ю Пятра Кучкі (у ёй было 6 чалавек), Васіля Кандрашова (5), Іосіфа Семенюка (7). Нідзе нікога не было…

Марына СЛІЖ.
Фота аўтара.
На гэту тэму: “Памру – ніхто не раскажа”.

More Sharing ServicesПадзяліцца | Share on twitterShare on facebookShare on vkКаментарыi
Алесь Раткевіч

(18.07.2011 21:01)

"Никто не забыт и ни что не забыто"! На жаль,гэты дэвіз савецкіх часоў, ужо губляе сваю практычную моц і выкарыстоўваецца гэты заклік не больш як для папяровай справаздачы. У гэтым я ўпэўніўся ўбачыўшы як ушаноўваецца памяць пра спаленую разам з жыхарамі,ў маі 1943года фашыстамі, вёску Боркі. І якой павагай і клопатам акружаная адзіная сведка тых трагічных падзей,Фаіна Сяргееўна Анасовіч (Кучко)! Пасля паездкі ў Боркі,з Марынай Сліж, я ўсё ж такі наведаў Фаіну Сяргееўну толькі з адной мэтай, па магчымасці зрабіць план даваеннай забудовы Борак.Я не магу перасказаць таго,з якім вялікім жаданнем і хваляваннем яна дапамагала складаць план вёскі.Магчыма ў ім ёсць і не дакладнасці,але не значныя.Яно ж канешне,прашло ўжо столькі часу. Успамінаючы па прозвішчах дзе хто жыў, на яе твары свяцілася надзея адраджэння вёскі,хоць і ведала што ад складання гэтага плана і маёй асобы, амаль што ні чога не залежыць.Але яна ведае і іншае,тое што дагрукацца да сумлення тых, ад каго залежыць памяць па загінаўшых і лёс жывых,практычна не магчыма. Таму так старанна і дапамагала мне ў гэтай справе,ўбачаўшы ў маёй асобе хоць невялікую,але надзею на справядлівасць. На працягу амаль сямідзесяці год,Фаіна Сяргееўна жыве толькі адной марай,што да яе вёскі,да БРАЦКАЙ магілы родных і аднавяскоўцаў пабудуецца дарога, працягам усяго толькі ў адну вярсту,ды паставяцца на папялішчах хат, хаця б просценькія крыжы, па закатаваных родных вяскоўцах.Шмат чаго із свайго жыцця,як ваеннага так і пасля,расказала Фаіна Сяргееўна.Лёс яе вельмі цяжкі і трагічны,што нават такога і ворагу не пажадаеш.Вось так чалавек,з знявечанай душой і параненым сэрцам, пражыў усё жыццё не заўважаным нават мясцовым бюракратызмам.Абяцалі шмат хто і шмат чаго, а ў выніку далей абяцанак справа так і не дашла.Я не імкнуўся нагружаць яе ўспамінамі,але яна сама прыпамінаючы цяжкія моманты свайго жыцця, ўсё гаварыла і гаварыла,як быццам баялася пакінуць без увагі самае галоўнае ў сваім лёсе. Гутарка наша зацягнулася да поздняга вечара.Праводзячы мяне да машыны,Фаіна Сяргееўна напаследак сказала.... -калі не атрымаецца што небудзь адрадзіць у Борках,то хоць не забывайце што там была вёска,што там жылі людзі і як яны загінулі і праз каго! Гледзячы ў напоўненыя слязьмі вочы старой, я паабяцаў што сумесна з сябрамі і неабыякавымі знаёмымі, паспрабуем зрушыць з месца сцяну чэрствасці і абыякавасці. З планам былой вясковай забудовы,я ўжо на наступны дзень быў у Борках. Панаходзіць рэшткі ад жытла вельмі складана,але магчыма. Ад шасцігектарнага поля,на якім знаходзіліся шнуры Боркаўцаў,за апошнія 20 год не засталося і сляда. Чаму менавіта на гэтым полі рашылі пасадзіць лес, не вядома? Толькі за мест пасаджанага лесу,гэтае поле зарасло лесам-самасеўкам (бярозай ды асінай).А вось на агародах і на панадворках вяскоўцаў, узвярнуўшы вялізным плугам нават падмуркі былых хат, лясгасу усё ж удалося пасадзіць елкі.Знішчэння паселішча пачалося яшчэ пры савецкай уладзе пад час мілірацыі, калі з калгаснага поля вывелі мілерацыйную канаву прама ў вёску. Пасля, па сярэдзіне вёскі выкапалі сажалку і пабудавалі даржнік,у якім у летні час утрымліваліся цяляты. Цяпер тут ўздоўж вясковай вуліцы,паляўнічая гаспадарка прыладзіла паляўнічыя схованкі-нумары,якія выкарыстоўваюцца пры загонным паляванні на дзікіх кабаноў. У кожны паляўнічы сезон у вёсцы,як і ў 1943годзе, стаіць страляніна,якая нават на тым свеце не дае пакою пахаваным тут, ахвярам ваеннага ліхалецця.Такія вось дзеянні чалавека ў адносінах да загінаўшых, інакш як каншчунствам і глумленнем над іх памяццю,назваць нельга. У дадатак да ўсяго гэтага, ўсё вакол пазарастала кустоў'ем і пустазеллем,але мне ўдалось знайсці падмурак дзе стаяла хата Фаіны Сяргееўны.Таксама знайшоў падмурак хаты яе дзяцькі,Кучко Іосіфа,ў якой пад час вайны перад трагедыяй, кватэраваў партызанскі сувязіст з рацыяй,па якой скарэй усяго ў красавіку 1943 года, рапартавалі свайму камандаванню, пра гераічна разгромлены нямецкі абоз, паміж Боркамі і Любчай. І што было захоплена шмат трафеяў, правіянту, зброі і ў тым ліку кулямёт. За гэты "разгром" хтосці з народных мсціўцаў атрымаў канешне ж узнагароду,а пасля вайны пажыццёвыя ільготы, ўшаноўванне і славу. Хто быў ініцыятарам і зачыншчыкам той трагедыі,застаецца загадкай? І дзе яны знаходзіліся 5га мая 1943года,калі карнікі палілі чатыры вёскі разам з мірным насельніцтвам?Чаму не абаранілі? Невядома таксама сколькі было знішчана немцаў у той бойні за правіянт? Упэўніны,мірных не ў чым не павінных людзей із-за гэтай дыверсіі,загінула ў сотні разоў больш чым немцаў.Кошт за той абоз,гэта спаленыя разам з жыхарамі ў адзін дзень, 5га мая 1943года, не толькі Любча і Боркі,але таксама Брыгідава і Старынкі.У Старынках людзей спачатку страллялі прама ў хатах,якія ў сед жа палілі. Знішчэнню падлягала і вёска Чарвякі (сённяшняя Сакалоўка), Але толькі дзякуючы дзеянням ці то ксянза,ці то псаломскага, які жыў у гэтай вёсцы,пакарана была толькі сям’я партызана Анкуды. Якіх,у колькасці 7мі чалавек, спалілі ў лазні Валовіка Іллюка.Гэта трагічнае мейсца ні колі не ўшаноўвалася і дакладна яго вызначыць цяпер складана,але захацеўшы магчыма. Па сённяшні дзень трымаецца ў сакрэце, мінавіта якія партызанскія атрады ўдзельнічалі ў той "аперацыі" па захопу нарабаванага фашыстамі дабра ў Лыбчы і Борках? Акрамя Фаіны Сяргееўны, яшчэ ёсць у жывых людзі якія памятаюць той трагічны час.Памятаюць як, хто, калі і з кім ваяваў. Яны ўжо дажываюць свой век і расказваць праўду ім ужо не боязна.Памятаюць здраднікаў,памятаюць партызан-рабаўнікоў. Атрадаў вакол было шмат і ўсім ім хацелася есці. У Борках стаяў атрад "Матросаўскі",ў Глыбачанах-"Катоўскі",ў Чарвяках-"Аляксееўцы",ў Ляхах-атрад падрыўнікоў "Селівёрстаўцаў",у Навасёлках,знаходзілася Ільянскае падполле і дзеслацыравалася партызанская брыгада імя "Фрунзэ". Чаму у нас атрымліваецца так,тыя хто стралляў падстаўляючы іншых – мае сёння ўзнагароды,ільготы,пашану і славу?А загінуўшыя не па сваей волі і тыя хто здолеў вытрымаць пакуты і выжыць пад час тых трагічных і крывавых падзей, застаюцца ў забыцці. У парызанскай вайне шмат цёмных плям і цяпер усё варушыць і учыняць нейкія разборкі,каб высвятляць хто больш ваяваў,а хто больш пакутаваў,няма няякага сэнсу.Ваявалі ці абараняліся, з зброяй у руках ці бяз зброі, няма значэння.Ваявала ўся Беларусь. І ў кожнага,хто яшчэ жывы,свая праўда і свой боль.Тагачасныя людзі,не залежна ад узросту перажытыя ваенныя пакуты, заслугоўваюць пашаны, а не забыцця. А калі не,то нельга тады называць нашу БЕЛАРУСЬ-ПАРЫЗАНКАЙ. Тое што цяпер магчыма і неабходна абавязкова зрабіць,гэта паправіць гістарычную несправядлівасць.Усе загінуўшыя і тыя хто прайшоў праз пекла вайны і застаўся ў жывых, такія як Фаіна Сяргееўна Анасовіч, павінны быць прыраўняны да ўдзельнікаў вайны і карыстацца ўсімі ільготамі і правамі як ветэраны ВАВ.І калі дарога да Борак і яе вуліца не адрамантуецца,не ўзнікнуць хаця б крыжы на вясковых папялішчах,ды не будзе прыведзены ў належны стан помнік пакутнікам Борак ,то дэвіз, што ў нас <<никто не забыт и ни что не забыто>>,наогул пусты гук.
Алесь Раткевіч

(1.08.2011 15:48)

Пашоў ужо другі месяц пасля выхаду першага артыкула пра Боркі і адзіную выжыўшую сведку тых падзей,Фаіну Сяргееўну Анасовіч (Кучка).Мне вельмі цікава і патрэбна ведаць, як на ўсё сказаная зрэагавала кіраўніцтва раёна?Ці сабіраецца яно прымаць якія небудзь захады па Борках,ды і па запушчанай Любчы таксама?Пасля выхаду вось гэтага рэпартажу,ад указальніка на Боркі засталіся толькі слупы, на якіх ён быў замацаваны.А ўчора на тым мейсцы, ўжо ні чога не нагадвала, што там стаяў указальнік.Знікла таксама і шыльда ў Любчы, з надпісам "мемарыяльны комплекс Любча"(я даслаў у рэдакцыю фотаздымкі).Куды ўсё гэта пазнікала і дзеля якой мэты,не вядома?Хочацца спадзявацца,што знялі на рэстаўрацыю. І што ў хуткім часе, Фаіна Сяргееўна зможа нарэшце па новай дарозе, наведаць сваю вёску і агульную магілку, у якой тут пахаваны маці,браты, сястра і аднавяскоўцы.Мяне хвалюе гэта пытанне,таму што гэта сапраўдная ГІСТОРЫЯ МАЙГО КРАЮ.І я не магу сабе дазволіць спакойна глядзець на тое,як услед за самой вёскай і дарогай да яе, знікае і памяць пра загінуўшых жыхароў Борак. Я заклікаю не абыякавых людзей,прыняць як мага больш актыўнасці па паднятаму,газетай, пытанню.Уносця свае прапановы,меркаванні,падтрымку.Газета сваю справу зрабіла,за што ей вялікі дзякуй.А на далей, амаль што усё залежыць ад нас, ад грамадства.Як мы сёння паступім з сваімі продкамі,так з намі заўтра паступяць і нашы нашчадкі.Задумацца ёсць над чым!
татьяна

(15.09.2011 22:33)

Уважаемые Марина Слиж и Алесь Раткевич! От имени нашей мамы, Аносович Фаины Сергеевны, и от нас лично благодарим вас за живое участие в поднятии вопроса строительства дороги к памятнику в д.Борки. В свое время мама обращалась в Вилейский райисполком по данному вопросу. Обращение было переадресовано в ГУП “Вилейское ЖКХ”. Был получен официальный письменный ответ, что в силу недостаточности финансовых средств в районном бюджете подъезд к памятнику обустроить не представляется возможным. Смета строительства, по словам тогдашнего председателя Хотенчицкого с/совета, была составлена. Вероятно, мы были недостаточно настойчивы и последовательны в своем намерении. Дело тут совершенно не в званиях, почестях или привилегиях для мамы. По моральным и христианским меркам дорога к любому кладбищу должна быть, тем более к такому. Кстати, хочется сказать отдельное спасибо учащимся и учителям Залесской СШ, ухаживающим за памятником. Все, что в их силах, они делали и делают. Будем надеяться, что совместными усилиями сдвинем дело с “мертвой точки”. Ведь как правильно было замечено в Вашей статье, Марина, потом может никто и не вспомнить. С наилучшими пожеланиями, дети Аносович Ф.С.
Алесь Раткевіч

(16.09.2011 17:00)

Паважаная Таццяна,дзякуй Вам за добрыя словы ў наш адрас.Але яшчэ практычна амаль нічога не зроблена у гэтым накірунку.Замест зніклай шыльды ў Борках,указальнікам гэтай вёскі цяпер служыць вялізны камень,з надпісам БОРКІ.А на аўтадарозе Мінск-Мядзель,мясцовым насельніцтвам была усталявана шыльда,якая указвала накірунак і адлегласць (9км.) да Любчы і Борак. Правісела гэта шыльда толькі месяц. Так як яна была зроблена не ў завадцкіх умовах і не адпавядала дзяржстандартам,раённае кіраўніцтва загадала дарожным службам яго зняць,каб не псаваў інфармацыйнага выгляду на дарозе пад час святкавання дажынак. А пасля свята,абяцалі усталяваць стандартны указальнік на МЕМАРЫЯЛЫ, БОРКІ І ЛЮБЧУ.Па адраджэнню і ўшанаванні памяці вёскі Боркі і яе загінулых жыхароў,у мясцовым Хаценчыцкім выканкаме прашло абмеркаванне гэтай тэмы.Грамадская прапанова была прынята і адобрана месцовай уладай.Дзесці праз тыдзень яна будзе разглядацца на раённым узроўні. Ёсць спадзяванне што справа зрушыцца з места,магчыма спачатку не па ўсіх пунктах,але....На выпадак чарговых абяцанак, чэрствасці і бюракратызму, ёсць у нас яшчэ ў запасе не выкарастаныя метады уздзеяння.Але ж хочацца гэта ўсё зрабіць па чалавечы, са згодай, бяз спрэчак. Грамадская прапанова паступіла ў выканкам з наступным зместам: << Предлагаем увековечить память о Любче и Борках хотя бы на местном уровне. 1) Присвоить звание почётной гражданки Хотенчицкого сельсовета или Вилейского района, Фаине Сергеевне Анасович (КУЧКО). Она единственная оставшаяся в живых жительница Борак, свидетельница и очевидец тех трогических событий, которые произошли в Борках 5 мая 1943года.В настоящее время, Фаина Сергеевна Анасович (КУЧКО), проживает в деревне Рабунь Вилейского района. 2) Для увековечивания памяти о сожжённых фашистами деревень ЛЮБЧА и БОРКИ предлагаем: одну из улиц в деревне Молявичи назвать- <<ЛЮБЧАНСКОЙ>>,а в деревне Соколовке - <<Боркавской>> Пасіўнасць людцкая да чужога гора, ні чым не можа быць апраўдана. Наша цяперашняя цяжкае жыццёвае становішча смела можам называць цудоўным, у параўнанні с тым што перажыла і праз што прайшла Фаіна Сяргееўна і ей падобныя. Я заклікаю не абыякавых людзей падтрымаць хаця б маральна паднятую тэму. Не аставайцеся ў баку,пішыце свае каментары і прапановы на сайт,у рэдакцыю РГ. Будзем вельмі ўдзячны.
Маруся

(18.09.2011 22:35)

Почему молчит районная власть и не реагирует на эти статьи? Они что там,газет не читают?Или вот таких только не читают?Интересно, какой же ответ последует, на офециальное обращение и предложение общественности? А была-ли там братская магила? И была-ли война вовсе?
татьяна

(27.09.2011 23:06)

Будем надеяться, что эта трагическая история будет иметь достойное завершение. Понятно, что в финансовом плане решить вопрос с дорогой очень сложно, но хотя бы в ближайшем (и желательно обозримом )будущем.Свою помощь всегда готовы оказать.
Зміцер

(27.09.2011 23:13)

цікава ведаць, чым жа скончыцца ўся гэта справа!? чаму людзі ў 21 веку, каб прыйсці да мемарыяльнага комплексу, помніка ахвярам ВАв, павінны скакаць праз лужыны па полі ў ботах, а не прасці туды па добрай дарозе!! мо там людзі ці ахвяры не такія?? напэўна сама ўлада забылася, што такое добрая дарога! што ўжо тут казаць пра людзей(((

У Борках адбыўся нядзельнік (фота, відэа; абноўленае)
Вілейка, Aўтар: Марына Сліж, 7.11.2011. 10:46

Друкаваць Камэнтарыi (4) Пераслаць на э-адрас


У нядзелю, 6 лістапада, на месцы вёскі Боркі, спаленай у гады Вялікай Айчыннай вайны фашыстамі, прайшоў нядзельнік. Валанцёры добраўпарадкавалі тэрыторыю вакол помніка загінулым жыхарам, высеклі кусты, устанавілі ўказальнік з надпісам вёскі.
Сярод тых, хто ахвяраваў свой выхадны дзень дзеля добрай справы, былі і супрацоўнікі “Рэгіянальнай газеты”.

Талакой працавалася лёгка. Пакуль добраахвотныя памочнікі з Ільянскага лясніцтва на чале з ляснічым Андрэем Кавалёвым выразалі кусты і дрэвы, якімі зарасла дарога да помніка, жанчыны, узброіўшыся граблямі, наводзілі парадак на прылеглай да яго тэрыторыі. Гулі пілы, пастуквалі сякеры, ракаталі маторы трактароў, на якія валанцёры грузілі апалае лісце і галлё. Звярнула ўвагу на пажылога мужчыну, які цягнуў да прычэпа вялізную яловую галіну. “Вы адкуль на нядзельнік прыехалі?” – спыталася ў яго. “З суседняй Сакалоўкі, – шчыра ўсміхнуўся мужчына. – У Боркі я яшчэ хлопчыкам бегаў. Сваякі тут у мяне жылі. Усе загінулі. А я вось павагу ім аддаю”.

Вучні 7 і 8 класаў Ільянскай школы працавалі разам са сваёй настаўніцай Людмілай Мікуліч. “Пра тое, што ў Борках збяруцца людзі, я даведалася з газеты, – расказвае жанчына. – Кінула кліч дзецям. Маўляў, хто хоча, збірайцеся. Прывезла іх на сваёй машыне. У нашай камандзе Паліна Шымель, Валя Усціновіч, Толя Якубчык, Дзіма Мікуліч і настаўнік Уладзімір Сцяпанавіч Кажамяка”.

У ліку валанцёраў былі і старшыня Хаценчыцкага сельсавета Святлана Валовік, дэпутат раённага Савета Таццяна Косцік, кіроўца пагрузчыка Міхаіл Шышко, бард з Вілейкі Алесь Наркевіч, ураджэнец гэтых мясцін, а зараз жыхар Чысці Аляксандр Раткевіч, які стаў адным з арганізатараў гэтай акцыі.

“Боркамі я захварэў пасля таго, як прачытаў у “Рэгіянальнай газеце” матэрыял “Памру – ніхто не раскажа”, – гаворыць мужчына. – Справа ў тым, што пра лёс гэтай лясной вёсачкі я ведаў са школы. Настаўніца вадзіла сюды на экскурсіі, мы ўскладалі кветкі да помніка. І ніхто ні разу не сказаў, што аднаму чалавеку ўсё ж удалося выратавацца з таго пекла. Фаіну Сяргееўну Анасовіч, тады яна была Кучка, я адкрыў для сябе дзякуючы публікацыі ў вашай газеце. Болем у сэрцы адгукнуліся яе словы: “Нічога для сябе не прашу, зрабіце толькі дарогу да Борак, каб на машыне можна было даехаць. Ногі ўжо старыя, баюся – не дайду”.

Тады і даў сабе Аляксандр Раткевіч слова, што зробіць усё магчымае для таго, каб ушанаваць памяць загінулых і выканаць просьбу жанчыны. Старшыня Хаценчыцкага сельвыканкама Святлана Валовік, да якой звярнуўся з просьбай аб дапамозе, падтрымала ідэю. Ды не ўсё так хутка робіцца, як хочацца. Нядзельнік змаглі арганізаваць толькі ў лістападзе. “Я стукаўся ў многія дзверы, – гаворыць Аляксандр Раткевіч. – Расчыніліся не ўсе. Тым не менш вельмі рады, што людзі сабраліся. Дарэчы, разам з намі працавалі і дзеці Фаіны Сяргееўны Кучко. Сама яна прыехаць не змагла. Здароўе стала падводзіць. А вось сына і дзвюх дачок прыслала”.

Я бачыла, як яе дочкі ўскладалі кошычак са штучнымі кветкамі да помніка загінулым. Як запальвалі свечкі, хрысціліся. За спачын душы бязвінна загінулых жыхароў вёскі Боркі.


ЦЯЖКАЯ ДАРОГА ДА БОРАК.



Будаўніцтва 800мятровага адрэзка дарогі да мемарыяльнага комплекса "БОРКІ",якое было запланавана выканаць да 1га мая 2012года на вялікі жаль адкладваецца. Будаўніцтва перанесена на больш позні час па некалькім прычынам. Па першае, тое што сёлетняя вясна спазнілася і вярхавая вада не паспела сысці,што не дае магчымасці тэхніцы працаваць на поўную моц.А па другое,ў дадатак да капрызнага надвар'я,той адрэзак шляху, па якім планавалася пракласці дарогу да мемарыяла, лесавозы давялі да жахлівага стану.Гэтыя ж лесавозы не пашкадавалі нават тэрыторыю мемарыяла,які так сама зрэзалі калясмі магутнай тэхнікі і тым самым паставіўшы ў ні што працу людзей, якія прымалі ўдзел па добраўпарадкаванню тэрыторыі мемарыяла "БОРКІ" на мінулагоднім нядзельніку. Старшыня Вілейскага райвыканкама Сініла Я.В,у тэлефоннай размове паабяцаў што сумесна з лясгасам дарога ўсё ж будзе пабудавана,але гэта ўжо можна будзе зрабіць не раней як толькі да дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыскіх захопнікаў. Хочацца адзначыць тое,што ў рэстаўрацыі мемарыяла "БОРКІ",мае намер прыняць удзел адно із самых буйных прадпрыемстваў Маладзечанскага раёна,кіраўнікі якога аднясліся да гэтага мерапрыемства з вялікім паразуменнем.Не хочацца заўчасна называць хто,ўсяму свой час. Ну і канешне будзем спадзявацца на тое,што на далей ужо а не чога не памяшае нам давясці пачатаю справу да канца. На дзень Вызвалення, ФАІНА СЯРГЕЕЎНА АНАСОВІЧ (КУЧКА) адзіная жывая сведка таго трагічнага дня,перарэжа стужку на адкрыцці дарогі да мемарыяла,дзе пахавана ўся яе радня і яе аднавяскоўцы. Нагадаю, трагедыя адбылася 5мая 1943года.

Алесь Раткевіч.


Все файлы проверены, вирусов нет
Прикрепленные файлы: 4 Скачать одним архивом (attachments_17-04-2012_19-44-37.zip)
P3130460.JPG 167 КБ Посмотреть Скачать
P3130461.JPG 165 КБ Посмотреть Скачать
P3130463.JPG 195 КБ Посмотреть Скачать
P3130466.JPG 155 КБ Посмотреть Скачать


Последний раз редактировалось: Раткевіч (28 Aug 2012, Tue, 17:45), всего редактировалось 3 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Apr 2012, Sat, 13:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой




На нядзельніку працавалі таксама дочкі і сын Фаіны Сяргеяўны Анасовіч (КУЧКА).
Вось гэту шматтонную народную "шыльду",якая ўказвае накірунак да БОРАК, не так проста знішчыць.


Последний раз редактировалось: Раткевіч (24 Apr 2012, Tue, 21:18), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Apr 2012, Sat, 13:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой


Пліта на помніку з спісам закатаваных і тут пахаваных жыхароў БОРАК,як і сам помнік,даўно патрабуе рэстаўрацыі. Калі і ў каго дойдуць рукі да гэтага,невядома?


Последний раз редактировалось: Раткевіч (24 Apr 2012, Tue, 21:35), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Apr 2012, Sat, 13:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пасля праведзенага грамадцкага нядзельніка.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Apr 2012, Sat, 13:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой


калясьмі магутных лесавозаў тэрыторыя мемарыяла здратавана на нет.Мясцовую ўладу гэтае кашчунства не вельмі хвалюе.


Последний раз редактировалось: Раткевіч (24 Apr 2012, Tue, 11:50), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Apr 2012, Sat, 13:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ф
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Apr 2012, Sat, 13:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

усталявана шыльда непасрэдна на мемарыяле,вырабленая аўтарам

Последний раз редактировалось: Раткевіч (24 Apr 2012, Tue, 11:52), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Apr 2012, Sat, 13:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

цяжкая дарога да БОРАК
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Apr 2012, Sat, 13:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Адзіны праезд да БОРАК,зрэзалі лесавозамі так,як быццам бы там прашлі танкавыя манеўры.

Последний раз редактировалось: Раткевіч (24 Apr 2012, Tue, 11:54), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 22 May 2012, Tue, 14:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А цяпер гэты адзіны грунтавы праезд да БОРАК,які быў вясной разрэзаны калясьмі лесавозаў,наогул зааралі магутным трактарам. Такім чынам Вілейскае кіраўніцтва "выканала" свае абавязкі па будоўлі дарогі да мемарыяла.Будоўля дарогі да мемарыяла БОРКІ,згодна афіцыйнага адказу райвыканкама,павінна была завяршыцца да першага мая. Кошт слова мясцовага чынавенства бачна без каментарыяў!


Последний раз редактировалось: Раткевіч (01 Jun 2012, Fri, 1:02), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 22 May 2012, Tue, 15:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Помнік у БОРКАХ развальваецца на вачах,а Вілейскаму чынавенству гэта да лямпачкі.Грамадства ў пісьмовай форме звярнулася да будаўнічай арганізацыі "ЗАБУДОВА",якая знаходзіцца ў мястэчку Чысць,Маладзечанскага раёна,з просьбай аб дапамозе ў выратаванні мемарыяльнага комплекса.Кіраўніцтва холдзенга аднеслася да просьбы грамадства з паразуменнем і ўзяла на сябе абавязкі па поўнай бязвыплатнай рэстаўрацыі галоўнага помніка, вырабу памятных імянных бетонных стэл на кожны падмурак былых хат,а таксама бетоннай шыльды з назнай БОРКІ.Пачаць рэстаўрацыйныя работы,арганізацыя гатова ўжо хоць сёння,але завязці на мемарыял людзей,будматэрыялы і прыгнаць тэхніку не прадстаўляецца магчымасці із за адсутнасці дарогі. Усіх здзіўляе бяздзейнасць Вілейскага райвыканкама! Гэта ж на сколькі патрэбна быць такімі лянівымі каб не выкарыстаць такую бязвыплатную дапамогу,як ад грамадства,а самае галоўнае ад "ЗАБУДОВЫ"?!




Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 22 Jul 2012, Sun, 22:27    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сёння,22га ліпеня,у Хаценчыцкім сельсавеце прайшлі нядзельнікі.Адзін праходзіў у спаленай пад час вайны вёсцы Боркі,разам з яе жыхарамі,нямецкімі захопнікамі.У гэтым нядзельніку прынялі ўдзел мясцовыя добраахвотнікі,якія правялі падрыхтоўку помніка па загінулым, да яго поўнай рэстаўрацыі. Былі усталяваны рыштаванні, ачышчана старая тынкоўка і фарба.У бязвыплатнай рэстаўрацыі прымаюць актыўны ўдзел "ЗАБУДОВА", прыватныя прадпрымальнікі Паплаўскія і шмат неабыякавых людзей.Старшыня Вілейскага райвыканкама стрымаў сваё слова перад грамадствам,дарога да Борак пабудавана. Не сядзеў без справы сёння і сам сельсавет. У саміх Хаценчыцах так сама віравала праца па добраўпарадкаванню адміністрацыйнага будынка сельвыканкама.Бачна і тут знайшоўся спонсар.Як бачым,усе ж такі свет не бяз добрых людзей!!!

Алесь Раткевіч.

Падрыхтоўка помніка да рэстаўрацыі.

Новая дарога да Борак,у якую мала хто верыў,нарэшце пабудавана.

Адміністрацыйны будынак гэта твар усяго сельсавета і ён павінен быць прыгожым.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 27 Aug 2012, Mon, 22:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Рэстаўрацыя помніка заканчаваецца.Выгляд яго істотна змяніўся,дзякуючы "ЗАБУДОВЕ"і неабыякавым людзям.







Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 27 Aug 2012, Mon, 23:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 14 Sep 2012, Fri, 22:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дарога пабудавана,галоўны помнік цалкам адрэстаўрыраваны.І таму ўжо можна ўпэўненна заяўляць што мемарыял "БОРКІ" будзе існаваць. Наперадзе яшчэ шмат запланаванай работы і я спадзяюся што яна будзе выканана. У наступным годзе спаўняецца 70год з дня БОРКАЎСКАЙ трагедыі і таму да гэтай даты патрэбна нам усім сумесна добра падрыхтавацца.




Сёння мясцовыя добраахвотнікі сумесна з Вілейчукамі правялі добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол помніка,пасля яго поўнай рэстаўрацыі.

Прозвішчы ўсіх удзельнікаў па адраджэнню мемарыяла,будуць абнародаваны крыху пазней.

Знойдзены падмурак хлява ў якім фашысцкія карнікі спалілі жывымі 97 жыхароў Борак.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото отдельных памятников Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2, 3  След.
Страница 1 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы