Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Борки (Вилейский район). Памятник сожженной деревне
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото отдельных памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 09 Oct 2012, Tue, 21:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У суботу,13кастрычніка,адбудзіцца сустрэча Фаіны Сяргееўны Анасовіч (Кучко),з удзельнікамі аднаўлення "БОРАК".На сустрэчу запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Alex Digger



Зарегистрирован: 01.07.2010
Сообщения: 10

СообщениеДобавлено: 19 Oct 2012, Fri, 9:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Поговорил с Фаиной Сергеевной (она наша соседка в деревне) и пересказал ее историю тут:
http://news.tut.by/society/316445.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 20 Oct 2012, Sat, 20:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Alex Digger писал(а):
Поговорил с Фаиной Сергеевной (она наша соседка в деревне) и пересказал ее историю тут:
http://news.tut.by/society/316445.html


Alex, дзякую ВАМ за падтрымку паднятай тэмы.
З вялікай павагай:Алесь Раткевіч.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 08 Nov 2012, Thu, 17:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У суботу,13 кастрычніка, на адноўленым мемарыяле "БОРКІ" адбыўся мітынг.На ім прысутнічалі амаль што ўсе ўдзельнікі аднаўленчых работ,якія працягваліся больш года.На вялікі жаль штосці не змаглі прыехаць галоўныя будаўнікі дарогі да БОРАК,з Іллянскага участка ДРБУ. А так сама не было і прадстаўнікоў Іллянскага лясніцтва,прымаўшых актыўны ўдзел у мінулагоднім нядзельніку.Прыемна адзначыць што сярод дарослых аднадумцаў было шмат школьнікаў,якія выступілі з добра падрыхтаванай праграмай па ўшанаванні памяці па загінулым Боркаўцам,4га мая 1943 года.Так -так,па шматлікім апытанням менавіта ў гэты дзень,а не 5га згодна афіцыйнага прызнання, былі зажыва спаленыя жыхары БОРАК,ЛЮБЧЫ,БРЫГІДАВА і СТАРЫНАК.Думаецца што гістарычная памылка будзе выпраўлена да сямідзесяцігоддзя з дня трагедыі ўжо ў наступным годзе.За паўтары гады ў БОРКАХ зроблена шмат,але на гэтым справа не астановіцца,работы будуць прадоўжаны па ўшанаванні памяці па загінулым.З словамі ўдзячнасці да ўдзельнікаў акцыі,выступіла Фаіна Сяргееўна Анасовіч (КУЧКО),адзіная выжыўшая жыхарка былой вёскі БОРКІ, бачыўшая на свае вочы як гінулі лютай смерцю яе родныя і аднавяскоўцы.Да глыбіні душы закранула прысутных увага, на зробленае ў БОРКАХ, з боку грамадцкага аб'яднання "БЕЛАРУСКІ СУВОРАЎСКА-НАХІМАЎСКІ САЮЗ".Намеснік старшыні гэтага аб'яднання, Місько Максім Уладзіміравіч (дарэчы,ён асабіста як тэарэтычна так і практычна прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні мемарыяла),ад імя САЮЗА падзякаваў усім удзельнікам акцыі,а больш актыўным уручыў удзячныя пісьмы ад БСНС,у тым ліку і аўтару гэтых радкоў. Гэты вось выпадак па аднаўленню мемарыяла "БОРКІ",доказ таму што ў нас шмат неабыякавых людзей,якія не шкадуючы свайго вольнага часу і сродкаў могуць выканаць тое што іншым не пад сілу. Галоўнае памятаць пагаворку: "ВОЧЫ БАЯЦЦА, А РУКІ РОБЯЦЬ! Не буду паўтарацца, а лепш размяшчу вытрымкі з некаторых СМІ з гэтай нагоды.
------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------




У Борках на Вілейшчыне наноў адкрыты помнік спаленым жыхарам
Вілейка, Aўтар: Мікола ГАЙДУК
У суботу грамадскасць Вілейскага і Маладзечанскага раёнаў адкрыла адноўлены помнік ахвярам трагедыі 5 мая 1943 года. У той дзень фашысты спалілі жывымі амаль усіх жыхароў невялічкай лясной вёскі Боркі непадалёк Ільі.

На помніку пералічаныя 22 сям’і – усяго 99 чалавек.

Удакладніць гэты спіс дапамагала Фаіна Анасовіч, у дзявоцтве Кучка, якая ў няпоўныя 12 гадоў перажыла гэты жах.

Сёння Фаіна Сяргееўна, мабыць, адзіная сведка падзей у Борках і суседняй, таксама знішчанай разам з жыхарамі, вёскі Любча.

Аднаўленне помніка стала магчымым дзякуючы намаганням Алеся Раткевіча, ураджэнца вёскі Чарвякі (цяпер Сакалоўка), які жыве ў Чысці, і Хаценчыцкага сельвыканкама.

Паўтара года таму віляйчанін настаўнік-пенсіянер Уладзімір Ляшкевіч расказаў “Рэгіянальнай газеце”, што ў Рабуні ля Вілейкі жыве Фаіна Анасовіч, апошняя сведка трагедыі ў Борках. Пасля сустрэч журналістаў з Фаінай Сяргееўнай, паездкі ў Боркі, неабыякавы Алесь Раткевіч вырашыў, што ў вёсцы Боркі, якая пасля вайны ўжо не аднавілася, а стары помнік схаваўся за хмызняком, абавязкова павінна быць адноўленая памяць. А да вёскі-пагоста мусіць быць пракладзеная дарога.

Пасля гэтага мясцовая грамада, госці з Вілейкі і Маладзечна правялі тут нядзельнік. Справу падтрымала кіраўніцтва райвыканкама, прадпрыемствы і бізнесмены з Чысці, Вілейкі, Мінска, Краснага і Ільі. Дарожнікі насыпалі шлях, прамысловыя прадпрыемствы і прадпрымальнікі прывялі ў належны выгляд абеліск па ахвярах, устанавілі стэнд.

– Мы са сваякамі прыехалі надвячоркам, – расказвае з удзячнасцю дачка Фаіны Анасовіч Таццяна, а тут Аляксандр Аляксандравіч (Раткевіч – рэд.) разам з памочнікамі пад святлом аўтамабільных фар устанаўлівае указальны стэнд.

Цяпер Аляксандр Раткевіч думае пра тое, як ушанаваць памяць боркаўцаў, пазначыўшы памятнымі знакамі кожную сям’ю на тых месцах, дзе да мая 1943 года стаялі хаціны вяскоўцаў.

Фаіна Сяргееўна (злева) прайшла разам са сваёй дачкой Таццянай па былой вуліцы, прыпыняючыся амаль ля кожнага былога селішча, якія можна пазнаць або па старых вязах, чаромхах ці ўзгорках-печышчах, дзякуе лёсу, што яшчэ застаецца са светлым розумам і ходзіць без кійка. Вось толькі часта прыпыняецца. Не дае ўздыхнуць на поўныя грудзі яе памяць:



–Мне б так хацелася, каб і ў мяне была бабуля, каб некалі прыехаць да яе, але гэта было проста немагчыма, – гаворыць са слязьмі на вачах Таццяна Клімёнак (справа), дачка Фаіны Анасовіч. Імя яе бабулі Вольгі Кучкі ёсць на адноўленым абеліску ў памяць 99 спаленых зажыва вясной 1943-га года жыхароў Борак:





У час урачыстага адкрыцця адноўленага абеліска:Першы з лева Місько М.У.






Злева направа Уладзімір Барысевіч з Сакалоўкі, намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга, сын Фаіны Сяргееўны Анасовіч Міхаіл, Фаіна Анасовіч (Кучка):





Алесь Раткевіч з Чысці.




Мікола ГАЙДУК.

Фота Аляксандра Манцэвіча.

-------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------

[img]http://globustut.by/_mu_a__gtb/3350/get_imДзякуй вам, добрыя людзі!
Вілейка, Aўтар: Фаіна Анасовіч, 23.10.2012. 08:39

Друкаваць Камэнтарыi (0) Пераслаць на э-адрас


Фаіна Анасовіч выказвае словы падзякі за ўвекавечванне памяці жыхароў вёскі Боркі ўсім добрым людзям, якія сваёй бескарыслівай працай, нераўнадушным удзелам дапамаглі ўзнавіць мемарыял “Боркі”.
Гэта жыхары вёскі Сакалоўка Уладзімір Барысевіч, Аляксандр Іванец, Валянцін Валовік, Андрэй Валовік, Уладзімір Мардас, Анатоль Шахрай, Дзмітры Клімантовіч, Пётр Цывілька, Аляксандр Сяліцкі, Аляксандр Кашкін, Міхаіл Шышко і іншыя, а таксама школьнікі і настаўнікі Ільянскай школы, Залескай школы, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, работнікі ільянскага ўчастка ДРБУ-162 пад кіраўніцтвам Генадзя Шупенькі, работнікі ільянскага лясніцтва на чале з Андрэем Кавалёвым.

Садзейнічанне ў будаўніцтве дарогі аказалі Вілейскі раённы выканаўчы камітэт (дарога будавалася пад непасрэдным кантролем старшыні райвыканкама Яўгена Сінілы), Хаценчыцкі сельскі Савет.

Асобна хочацца выказаць падзяку кіраўніцтву ААТ “Забудова” – генеральнаму дырэктару Сяргею Белановічу, намесніку генеральнага дырэктара Генрыху Кутасу і іншым работнікам гэтага прадпрыемства, якія сумесна з мясцовымі жыхарамі вёскі Сакалоўка пад кіраўніцтвам будаўніка з досведам з Чысці Аляксандра Лісіцкага і пры ўдзеле прадпрымальніка Віталя Курца выдатна рэканструявалі помнік. Гранітная пліта на помнік з прозвішчамі загінулых жыхароў вёскі Боркі была вырабленая як дар ІП Яўгенам Паплаўскім з мястэчка Краснае.

Пра лёс вёскі Боркі і яе жыхароў стала вядома Беларускаму сувораўска-нахімаўскаму саюзу. Намаганнямі гэтай арганізацыі пад кіраўніцтвам старшыні Юрыя Сянькова, намесніка старшыні Максіма Місько на ўездзе ў Боркі быў усталяваны інфармацыйны шчыт.

А пачатак усёй гэтай вялікай рабоце быў пакладзены публікацыямі Марыны Сліж у “Рэгіянальнай газеце” пры актыўным удзеле Алеся Раткевіча, які быў непасрэдным удзельнікам і каардынатарам усіх работ па ўзнаўленні мемарыяла. Рэдакцыя газеты не толькі расказвала пра падзеі, але яе работнікі разам з рэдактарам Аляксандрам Манцэвічам працавалі на суботніку.

І гэта далёка не ўсе ўдзельнікі гэтай вялікай работы.

Дзякуй усім вам, добрыя людзі, за бескарыслівы ўдзел, захаванне памяці. Здароўя вам, міру і працвітання.
З павагай, Фаіна АНАСОВІЧ і яе сям’я.

Знойдзены падмурак ад свірана,ў якім 4га мая 1943года, ад рук фашысцкіх захопнікаў загінулі жыхары БОРАК.

Фаіна Сяргееўна возле знойдзенага падмурка дзе да трагедыі стаяў свіран у якім прама на яе вачах фашысцкія карнікі зажыва спалілі ўсіх яе родных і аднавяскоўцаў.


Фаіна Сяргееўна і Кутас Генрых адкрываюць адноўлены помнік.

Місько Максім зачытавае і ўручае ўдзячныя пісьмы ад грамацкага аб'яднання БСНС.




Піянеры на ганаровай варце.


Фаіна Сяргееўна з дочкамі, сынам і зяцям.




Удзельнікі мітынга.


Ускладання кветак да помніка.

Фота для гісторыі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 02 Feb 2013, Sat, 21:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Паслухаў апытанне Маладзечанцаў на тэму; - "хто такі Кастусь Каліноўскі?"

Толькі працэнтаў 15 адказалі больш менш правільна. Што і паказвае ўзровень нашай духоўнай адукацыі і ўзровень правядзення ідэялагічнай дзяржаўнай палітыкі.

Адсутнасць ведаў пра гістарычныя падзеі якія адбываліся нават у сваім краю,не выпадковасць. Зараз даведацца людзям пра мінулае вельмі складана.Школьная праграма далёкая ад рэалей,а ў дзяржаўных СМІ для гістарычных падзей што адбываліся раней ў краіне,проста не хапае месца.

У пазамінулым годзе, каранныя жыхары і выхадцы з вёскі Сакалоўка звярнуліся ў Хаценчыцкі сельсавет з прапановай аб ушанаванні памяці па загінулым ад рук фашысцкіх карнікаў 4мая 1943года, жыхарам вёсак БОРКІ і ЛЮБЧА,шляхам прысваення адной з вуліц назвы ЛЮБЧАНСКАЙ у вёсцы Малявічы,а ў Сакалоўцы - БОРКАЎСКАЙ.

Грамацкая прапанова была ўсебакова разгледжана і падтрымана на сесіі мясцовых дэпутатаў.У вёсцы Лукавец,новая вуліца атрымала назву ЛЮБЧАНСКА-БОРКАЎСКАЯ.

Хоць рашэнне гэта і змяніла першапачатковую прапанову,але яно задаволела ўсіх.Дрэнна толькі тое што сама шыльда на вуліцы з'явілася толькі цяпер ціха не прыкметна па буднічнаму, без неякіх урачыстасцей.Нават некаторыя жыхары гэтай вуліцы (так як і жыхары з вуліцы К.Каліноўскага з Маладзечна) не ведаюць з чым альбо з кім звязная назва іх вуліц.А чаму ж не змаглі правясці невялікі мітынг з удзелам мясцовай прэсы, запрасіць жывую сведку таго трагічнага часу,Фаіну Сяргееўну Анасовіч (Кучко) якая шмат чаго маглаб расказаць пра тыя жахлівыя падзеі прысутнічым,а галоўнае дзеткам і ў урачысых абставінах, замацаваць шыльду-памяць па знішчаных і так не адрадзіўшыхся вёсках ЛЮБЧА і БОРКІ і па загінуўшых іх жыхарах. Людзі павінны ведаць і памятаць,што ў гэтай назве закладзена памяць каля дзвюх соцень трагічных беларускі лёсаў.

Але самае галоўнае тое, што шыльда з'явілася - памяць ўшанавана! І гэта вельмі радуе.А тое што мясцовая ўлада не палічыла мэтазгодным правясці ўрачыстае адкрыццё вуліцы,хай гэта застаецца на яе сумленні.








[img]http://globustut.by/_mu_a__gtb/3350/pc190794_6322.jpg[/img
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 17 May 2013, Fri, 20:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Сёлета 4 мая споўнілася роўна 70 гадоў ад дня трагедыі, якая адбылася падчас вайны на Вілейшчыне ў вёсках Любча, Боркі, Брыгідава, Старынкі Хаценчыцкага сельсавета.
Вілейскі райвыканкам арганізаваў і правёў 7 мая мітынг каля помнікаў у Любчы і Борках. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады і грамадства, госці з Мінска, было шмат школьнікаў, якія выступілі з адпаведнай праграмай, жыхары з суседніх вёсак. Па запрашэнні ўлады ў якасці ганаровага госця прысутнічала і Фаіна Анасовіч (Кучко), адзіная жыхарка былой вёскі Боркі, якая выжыла ў той жахлівы дзень.

Святары правялі адпяванне па загінулых жыхарах вышэйзгаданых вёсак. Да помнікаў па загі­нулых ўсклалі шмат кветак. Да гэтага памятнага дня пачалі рыхтавацца два гады таму. Яшчэ ў 2011 годзе ў райвыканкам паступіла некалькі зваротаў з прапановамі ўшанаваць памяць трагічна загінулых жыхароў вёсак Любча і Боркі. На працягу двух гадоў зрабілі вельмі шмат.

На пагост у Боркі пабудавалі дарогу, якая не існавала некалькі дзесяцігоддзяў, а стары помнік па загінулым боркаўцам наноў адбудавалі. На помніку ў Любчы ўсталяваная новая гранітная пліта з прозвішчамі загінулых. Дарэчы, як сказала намеснік старшыні Вілейскага райвыканкама Святлана Дзяруга, яго таксама плануецца адрамантаваць да 70-годдзя вызвалення краіны ад фашызму.

У Лукаўцы новай вуліцы прысвоілі назву Любчанска-Боркаўская. На аўтадарозе Мінск-Мядзел, на павароце на Сакалоўку, упершыню за 70 год усталявалі ўказальнік “Любча, Боркі”.

Хоць і ўзнікалі нейкія непаразуменні паміж уладай і грамадствам, але агульную мову знайшлі і ўсе пытанні і прапановы вілейскае кіраўніцтва цалкам падтрымала. Гэта вельмі радуе і натхняе на далейшае супрацоўніцтва.

Як бачым, вынік агульнай працы цудоўны. З чым і віншую ўсіх удзельнікаў гэтай акцыі. А зроблена на самой справе вельмі шмат бязвыплатна, у вольны час і ўсяго за два гады.

Аднаўленне і ўшанаванне гістарычнай памяці ў гэтых мясцінах будзе працягвацца і далей. А некранутай гісторыі тут вельмі шмат.

Алесь РАТКЕВІЧ.














Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2013, Mon, 20:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Працоўны дэсант у Борках
22 октября 2013


Арганізаваў і правёў тут талаку Хаценчыцкі сельвыканкам і сёлета. Узброіўшыся венікамі, граблямі, піламі, працоўны дэсант прыбраў тэрыторыю ад лісця, павысякаў хмызняк, спілаваў старыя дрэвы. Сярод удзельнікаў суботніка — краязнаўца Алесь Раткевіч, які вельмі шмат зрабіў для ўшанавання памяці загінулых, 86-гадовы мясцовы жыхар Уладзімір Барысевіч, карані яго менавіта з гэтай вёскі, старшыня вілейскай суполкі "Ахова помнікаў" Дзяніс Канэцкі, настаўнікі і вучні Ільянскай школы, а таксама прадстаўнікі Ільянскага лясніцтва. Адзіная былая жыхарка вёскі Боркі Фаіна Анасовіч (Кучко), што засталася тады ў жывых, прыехаць не змагла па стану здароўя, але накіравала сюды сваю дачку Таццяну разам з мужам. Узначальвала ўсю гэтую талаку, а сабралася каля 30 чалавек, старшыня Хаценчыцкага сельвыканкама Святлана Валовік.

"Такія масавыя акцыі праходзяць на тэрыторыі мемарыяла "Боркі" з 2010 года, — расказвае Аляксандр Раткевіч. — Людзі збіраюцца тут без прымусу. Сюды іх кліча памяць, сумленне, неабыякавасць. За гэтыя гады дзякуючы намаганням грамадскасці, мясцовай улады, Вілейскага райвыканкама ўдалося аднавіць дарогу, адрэстаўраваць помнік. У вёсцы Лукавец у памяць аб загінулых жыхарах вёсак Любча і Боркі з’явілася Любчанска-Боркаўская вуліца, а на аўтадарозе Мінск—Мядзель, пры павароце на Сакалоўку — паказальнік да мемарыялаў".

Марына СЛIЖ.







Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 04 Nov 2013, Mon, 15:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У суседняй з Боркамі вёсцы Сакалоўка (былыя Чарвякі) сталі вядомы больш дакладна імёны і колькасць вяскоўцаў якія пахаваны на мясцовых могілках у агульнай магіле.Яны былі па звярынаму знішчаны ляснымі бандытамі,ў 1942годзе. Зараз грамадствам завяршаецца аднаўленне магілы ў якой пахавана дзьве сям'і ў агульнай колькасці з 9чалавек,у тым ліку і малалетніх дзетак.У скорым часе пасля яе рэстаўрацыі, сюды збяруцца аднавяскоўцы і ўсе жадаючыя каб памянуць сваіх загінулых землякоў і ўшанаваць іх памяць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Московит



Зарегистрирован: 16.08.2010
Сообщения: 887
Откуда: Москва

СообщениеДобавлено: 05 Nov 2013, Tue, 19:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Для информации: поимённые списки всех погибших в годы оккупации, в 1943 - 1945 годах были составлены местными отделениями ЧГК по всей БССР (также, как и по другим ССР, разумеется). Оригиналы этих списков хранятся в Москве в ГАРФе, копии по БССР - в Минске в НАРБе.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 21 Nov 2013, Thu, 0:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У Сакалоўцы асвяцілі магілу расстраляных ляснымі бандытамі мірных жыхароў

Сёння вясковыя могілкі наведалі праваслаўны святар, мясцовыя жыхары, неабыякавыя грамадзяне. Перад гэтым на адноўленным надмагіллі з'явіўся крыж і пліта з імёнамі загінулых.

Да магілы нявінназакатаваных бандытамі ў 1942 годзе сабралася каля трох дзесяткаў чалавек. Сярод якіх былі як мясцовыя жыхары так і тыя, чые карані ідуць з гэтай вёскі. Таксама прыехалі вялейскія сябры Таварыства Аховы Помнікаў і выдання ВОЛАТ.

На пахаванні, замест састарэлага за паўстагоддзе помніка, была заліта надмагільная бетонная пліта, усталяваны двухмятровы праваслаўны крыж з нержавеючай трубы. Да крыжа прымацавалі гранітную пліту з прозвішчамі пахаваных жыхароў. Каля крыжа ўсталявалі інфармацыйны стэнд на якім распавядаецца іх гібель.


Распачаў сустрэчу Алесь Раткевіч, непасрэдны ўдзельнік і каардэнатар аднаўленчых работ. Тэкст яго прамовы чытайце цалкам ніжэй.

Алесь Раткевіч



Прысутныя ўсклалі кветкі на брацкую магілу і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць па загінулым.

Свяшчэннікам Міхаілам Стэцюком быў праведзены малебен па загінулым і асвяшчэнне адноўленай брацкай магілы. Пасля, айцец Міхаіл выступіў з заклікам да прымірэння, прызваў і на далей працягваць падобныя работы па ушанаванні памяці продкаў, як мага больш далучаць да гэтага сваіх нашчадкаў, прывіваць ім веру і любоў да Бога і да свайго бліжняга. Нагадаў, што могілкі гэта апошняе прыстанішча чалавека, якое не павінна быць засмечаным, а мець прыстойны выгляд.


















Айцец Міхаіл наведаў так сама і другую магілку з загінуўшымі ад рук фашыстаў, у якой пахаваны пяць чалавек. На гэтым сустрэча скончылася. Сыходзілі з могілак усе з цяжкімі думкамі пра трагічны лёс сваіх продкаў. Прайшла гаворка аб тым, каб сустрэчы такія сталі традыцыйнымі. Думаецца што так яно і будзе.
[Прамова Алеся Раткевіча:

"Добры ўсім дзень. Спачатку хачу падзякаваць усім хто знайшоў час і прыйшоў сюды, вось да гэтай магілкі каб разам з усімі памянуць і ўшанаваць памяць тых хто тут пахавны. А таксама хачу адразу падзякаваць усім тым хто падтрымаў маю прапанову і прыняў непасрэдны ўдзел у аднаўленні як самой магілкі так і вяртанне з забыцця прозвішчаў нявінназагінулых людзей. Гэта сям’я Наўмовічаў, Шахрай Анатоль, Барысевіч Уладзімір,Мардас Іван. Прачытаўшы ў друку пра лёс гэтых загінулых людзей, пажадалі прыняць добраахвотны ўдзел па ўшанаванні іх памяці, індывідуальныя прадпрымальнікі Паплаўскія з Краснага, а так сама жыхары Маладзечна – Мікалай Квяткоўскі і Генадзь Шурпік, і яшчэ Зянько Валеры з Мінска. Вялікі ім дзякуй за іх неабыякавасць да гістарычнага мінулага нашага краю.

А зараз хачу крышачку расказаць пра тое, што датычыцца менавіта вось гэтага пахавання. А расказаць ёсць шмат чаго, але разумеючы тое што ў кожнага з вас апроч гэтага мерапрыемства ёсць і іншыя справы, пастараюся быць больш канкрэтным. Усім нам вядома што гэта магілка не звычайная. У ёй пахаваны людзі якія трагічна загінулі пад час вайны ад рук лясных бандытаў, якіх з самага пачатку вайны вельмі шмат цягалася па наваколлі. Гэтыя бандзюганы, карыстаючыся поўным безуладдзем якое існавала тут пачынаючы з чэрвеня 1941 і да вясны 43 года здзяйснялі рознага роду злачынствы супраць мірнага насельніцтва. Гэта рабаванне, гвалт дзяўчат і жанчын, забойствы цэлых сем'яў. Пра ўсё гэта доўгі час замаўчавалася і ўжо шмат што сцёрлася з памяці людской. Лічу, што такое не павінна забывацца дзеля таго каб больш падобнага не здарылася, мы і нашы нашчадкі павінны ведаць што такое вайна і што яна прыносіць толькі беды, людцкое гора, слёзы, нявінна пралітую кроў старыкоў, жанчын і дзетак. Вось тут пахаваны не ў чым не павінны дзве сям'і якіх знішчылі лясныя нелюдзі, інакш іх не назавеш. Хто гэтых людзей знішчыў, прозвішчы тых злачынцаў, скарэй за ўсё мы ўжо ніколі не даведаемся, ды і ў гэтым я ўжо не бачу не якай патрэбы. Прайшло вельмі шмат часу пасля вайны і калі хто небудзь з гэтых злачынцаў у свой час застаўся не пакараным, то ўсё адно наўрад хто з іх дажыў да цяперашняга часу. Часцяком прыходзіцца чуць ад людзей такія меркаванні, што за падобныя злачынствы тых бандзюган мала каго каралі. Магчыма яно і так, канешне ж не ўсіх, камусці ўдалося пазбегнуць заслужанай кары. Але трэба быць да канца праўдзівымі, нельга сказаць што на працягу вайны наогул адсутнічала дысцыпліна. У пачатку 43-га года, ў нашы мясціны вярнулася савецкая кіраўніцтва, НКУСаўцы і стабілізаваўся патрызанскі рух, які набыў дысцыплінаваны характар. Партызанскімі судамі немала было пакарана партызан за іх злачынствы ў адносінах да мірнага насільніцтва. Для запэўневання, хачу давясці да вас кароценькую вось такую інфармацыю з савецкага архіва:

"По решению партизанских судов или по приказу партизанского командования за годы войны было расстреляно 2345 партизан, в том числе 1411 белорусов, 557 русских, 137 украинцев, 44 еврея, 47 поляков.
В числе расстрелянных были 7 командиров отрядов, 2 комиссара, 12 начальников штабов, 7 командиров рот, 49 командиров взводов."

Так што лічу будзе лепш нам усім, калі мы будзем лічыць што ў ліку вось гэтых пакараных, апынуліся і забойцы нашых вяскоўцаў, якія пахаваны вось тут. Па-гэтаму я ў першую чаргу перад сабой ставіў і стаўлю мэту адшукаць прозвішчы і імёны нявінназагінулых, вярнуць іх із забыцця. Каб мы і нашы нашчадкі ведалі пра іх трагічны лёс і ўшаноўвалі іх памяць. Хоць і складана вяртаць із-забыцця імёны загінулых нашых продкаў, але гэтую справу рабіць патрэбна, наколькі для гэтага пакуль што ёсць хоць невялікая магчымасць .А магчымасць пакуль што існуе толькі дзякуючы ўжо нешматлікім сведкам і відавочцам тых трагічных часоў. На архівы спадзявацца няма ніякага сэнсу. Вялізная колькасць іх пасля вайны была вывезена з нашай Краіны што ў Расію, а што ў Польшчу. Царкоўныя архівы былі знішчаны большавіцкім тэрорам. Вось і на гэтых пакутнікаў не засталося а не якіх звестак. Як высветлілася, пасля звароту у Вілейскі райвыканкам з запытам пра загінулых,ч аму іх прозвішчы не трапілі ў кнігу "ПАМЯЦЬ" Вілейскага раёна? Быў атрыманы адказ,што людзі з ўказанымі прозвішчамі не то што не лічацца сярод загінулых а наогул, як мясцовыя жыхары ў дакументацыі Хаценчыцкага сельсавета, у архіве Вілейскага музея не значацца. Няма не якіх дадзеных пра гэтых загінулых і ў маладзечанскім Занальным архіве. У кнігу "ПАМЯЦЬ" трапіла толькі 34 прозвішчы (і то яны пад вялікім пытаннем) загінулых Чарвякоўцаў, а на самой справе іх налічваецца аж 55 чалавек
Вось прозвішчы загінулых якія не трапілі ў кнігу "ПАМЯЦЬ”
САКАЛОЎКА (ЧАРВЯКІ)
1.Валовік Сцяпан (галава сям'і) 1920г.н.-1942г. ад рук бандытаў
2.Валовік Сашка (жонка)1921г.н.-1942г.
3.валовік Надзя (сястра) 1923г.н.-1942г.
4.Валовік Каця (сястра) 1924г.н.-1942г.
5.Валовік імя? (сын) 1940г.н.-1942г.
6.Валовік імя? (дочка) 1942г.н.-1942г.
7.Валовік Марылька (маці) 1880г.н.-1942г.
8.Баравік Анэта (цешча) 1891г.н.-1942г.
9.Баравік Стася (сястра цешчы)1895г.н.-1942г.
10.Юшкевіч Янук 1895г.н.-1942г.
11.Іванец Кастусь 1897г.н. (суседняя в.Ляхі)-1942г.


Гэтыя людзі былі закатаваны бандытамі.


У мяне ёсць спадзяванне што ў наступным годзе да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад фашыстаў, гэта магіла абавязкова набудзе афіцыйны статус "БРАЦКАЙ". Для гэтага будуць падрыхтаваны адпаведныя дакументы.


Ёсць у нас і яшчэ адна магіла падобная гэтай, у якой пахавана 5 чалавек спаленыя жывымі ў лазні Іллюка Валовіка, фашысцкімі карнікамі ў 44-ым годзе.
1.Жукоўскі Васіль 1879г.н.
2.Цывілька Зінаіда 1859г.н.
3.Шахрай Іосіф 1866г.н.
4.НЕВЯДОМЫ
5.НЕВЯДОМЫ


Пахаваныя на супрацьлеглым баку гэтых могілак,.
1.Паўловіч Мікалай г.н.?(галава сям'і) з Забар'я.-1943г.
2.Паўловіч (Шышка)Волька г.н.?(жонка) з Малявіч.-1943г.
3.Паўловіч Аляксандр Мікалаевіч 1926г.н.-1943г.
4.Паўловіч Надзея Мікалаеўна 1928г.н.-1943г.
5.Паўловіч Іван Мікалаевіч 1932г.н.-1943г.


Яны жылі на хутары, па суседству з Банэткавым, ў вярсце ад Чарвякоў, але 5 мая 1943-га былі разам з хутарам спалены фашысцкімі карнікамі. Пахаваны былі на месцы, а пасля вайны быццам бы перапахаваны на могілках у Малявічах, але магілкі іх адшукаць пакуль што так і не ўдалося. Думаецца што яны не былі перапахаваны, а спачываюць там дзе і загінулі.


Прозвішчы ўсіх вось гэтых загінулых ўдалося вярнуць із забыцця дзякуючы толькі нашым і з суседніх вёсак старажылам. Вельмі шмат інфармацыі было атрымана ад Уладзіміра Канстанцінавіча Барысевіча. Не гледзячы на свае 86 гады, ён добра памятае якія адбывалася тут падзеі не толькі пад час мінулай вайны, але і падзеі польскага часу. Гэта паважаны ўсімі, наш вясковы старэйшына і жывая гісторыя нашага краю. Таму я хачу папрасіць менавіта яго скінуць апошнія занавескі якія штучна першкаджаюць нам даведацца пра дакладныя прозвішчы загінулых і занавескі якія закрываюць старонку невядомай гісторыі нашага краю якая размяшчаецца вось на гэтым стэндзе.” -








Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 07 Mar 2014, Fri, 20:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ЗВАРОТ У ВІЛЕЙСКІ ВЫКАНКАМ НА НАДАННЯ АФІЦЫЙНАГА СТАТУСА "ВОЕНСКАЕ ПАХАВАННЕ" ДЗВУМ БРАЦКІМ МАГІЛАМ У САКАЛОЎЦЫ.


Старшыне Вілейскага райвыканкама,
Сініло Я.В., ад Раткевіча
Аляксандра Аляксандравіча, які пражывае па
вул.Юбілейнай, д.39, кв.2, мястэчка Чысць
Маладзечанскага раёна
Мінскай вобласці.
Тэл: 80176706365;80297098556.


Паважаны Яўген Васілевіч!
Звяртаюся да Вас як чалавек, які моцна зацікаўлены і не раўнадушны да гісторыі свайго краю. За ўвесь час сваёй аматарскай дзейнасці пра высвятленне загадкавых і спрэчных момантаў у яе гісторыі, якія адбываліся ў мінулым на маёй малой радзіме – у вёсцы Сакалоўка (Чарвякі) Вілейскага раёна, – мне ўдалося высветліць шмат хібаў. Я разлічваю на Вас і спадзяюся, што з Вашай дапамогай, сумеснымі намаганнямі мы зможам іх выправіць.
Зварот датычыцца нявінна загінулых 11 (адзінаццаці) мірных жыхароў вёскі Чарвякі ў 1942 годзе ад рук бандфарміраванняў – псеўдапартызанаў, якіх у той час шмат было ў навакольных лясах. А таксама 5 (пяці) жыхароў з суседніх вёсак, якіх фашысцкія карнікі спалілі жывымі ў 1944 годзе. Усе гэтыя ахвяры вайны пахаваныя ў агульных магілах на Сакалоўскіх (Чарвякоўскіх) могілках. Першыя 11 чалавек пахаваныя на заходняй іх частцы, а 5 – на ўсходняй.
Справа ў тым, што пасля ранейшага звароту ў Вілейскі выканкам і атрыманага адказу за №01-24/94 ад 01.03.2013года высветлілася, што дадзеныя на гэтыя прозвішчы ў кнізе “ПАМЯЦЬ” адсутнічаюць і наогул ні ў якіх архівах не значацца. За недахопам неабходных дакументаў на шматлікія патрабаванні для ўзгаднення ва ўсталяванні памятнай дошкі па вышэй згаданых загінулых мірных жыхарах у самой вёсцы Сакалоўка (як планавалася грамадствам) было адмоўлена. У сувязі з адсутнасцю архіўных звестак (хутчэй за ўсё яны, як і іншыя, былі вывезеныя за межы Беларусі ў пасляваенны час), я звяртаюся да Вас як ад свайго імя, так і ад імя грамадскасці, каб вырашыць пытанне па ўшанаванні памяці загінулых, хаця б надаўшы гэтым пахаванням афіцыйны статус брацкіх воінскіх пахаванняў.
Па прапанове выканкама, пахаванні прыведзеныя ў належны стан і на ўсе, на колькі гэта было магчыма, сабраныя звесткі па загінулых і абставіны іх гібелі прыкладаюцца да гэтага звароту. Думаецца, што гэтыя пахаванні не сорамна будзе з цягам часу ўключыць у турыстычны маршрут, які рана ці позна ўсё адно будзе пралягаць праз Сакалоўку. А тут ёсць што паказаць і пра што распавесці турыстам. Прывабная 12кіламетравая дарожная гістарычная кішаня,якая зварачвае з аўтатрасы з гістарычнай назвай "Доўгінаўскі тракт" і пралягае цераз Брыгідава-Чарвякі-Боркі-Любча-Уладыкі-Малявіцкія могілкі, ўжо сёння гэты маршрут прыцягвае шмат вандроўнікаў. Асабліва гэта зацікаўленасць павялічылася пасля ўсталявання на гэтай жа аўтадарозе Мінск-Мядзел указальніка на БОРКІ і ЛЮБЧУ.
Калі мы вернем гэтыя прозвішчы з забыцця і ўшануем іх памяць на дзяржаўным узроўні (а яны гэтага заслугоўваюць) – гэта будзе не на шкоду, а толькі на карысць самой дзяржаве і яе гістарычнай спадчыне.
Лічу, што адкладваць гэту справу на далей нельга, таму што гады ляцяць вельмі хутка, а ў след за імі беззваротна адыходзяць ў нябыт апошнія сведкі тых далёкіх трагічных ваенных часоў, уносячы таямніцу як свайго лёсу, так і таямніцы не толькі лёсаў, але і прозвішчы нявінна загінулых аднавяскоўцаў у Вялікай Айчыннай вайне.
Сёння яшчэ жывуць жывыя сведкі ваеннага ліхалецця, яны жывая гісторыя нашага краю, бо прайшлі і адчулі менавіта на сабе ўсе жахі тых трагічных часоў. Не адзіны раз яны глядзелі смерці ў вочы, таму іх успаміны самыя дасканальныя і праўдзівыя і маюць вялізную гістарычную каштоўнасць.
Вось яны, сённяшнія карэнныя жыхары Чарвякоў, Лукаўца,Шчарачыхі- сведкі і відавочцы:

1.Барысевіч Уладзімір Канстанціеавіч -1928 г.н.
2.Паўлюкевіч (Шахрай) Галіна Пятроўна -1932 г.н.
3.Вярбіцкая (Юшкевіч) Яўгенія Аляксандраўна -1934 г.н.
4.Валовік (Валовік) Паліна Ігнатаўна -1937 г.н.
5.Валовік (Валовік) Соф’я Іллінічна -1935 г.н.
6.Шахрай Станіслаў Іосіфавіч -1919 г.н.
7.Валовік (Цывілька) Ганна Канстанцінаўна -1932г.н.
8.Пякарская Марыя Трафімаўна -1930г.н.

АХВЯРЫ ВАВ
НА ЗАХОДНЯЙ ЧАСТЦЫ САКАЛОЎСКІХ (ЧАРВЯКОЎСКІХ) МОГІЛАК ПАХАВАНЫ МІРНЫЯ ЖЫХАРЫ ГЭТАЙ ВЁСКІ, ЗАКАТАВАНЫЯ ЛЯСНЫМІ БАНДЫТАМІ ЎЗІМКУ 1942 ГОДА.

1.ВАЛОВІК СЦЯПАН (галава сям'і) 1920 г.н.
2.ВАЛОВІК САШКА (жонка) 1921 г.н.
3.ВАЛОВІК НАДЗЯ (сястра) 1923г.н.
4.ВАЛОВІК КАЦЯ (сястра) 1924 г.н.
5.ВАЛОВІК ..імя? (сын) 1940 г.н.
6.ВАЛОВІК ..імя? (дачка) 1942 г.н.
7.ВАЛОВІК МАРЫЛЬКА (маці) 1880г.н.
8.БАРАВІК АНЭТА (цешча) 1891 г.н.
9.БАРАВІК СТАСЯ (сястра цешчы) 1895 г.н.


А двое з іх пахаваны тут жа не падалёк, паасобку гэта:

1.ІВАНЕЦ КАСТУСЬ 1897 г.н.
2.ЮШКЕВІЧ ЯНУК ПЯТРОВІЧ 1895 г.н.

А НА ЎСХОДНЯЙ ЧАСТЦЫ ГЭТЫХ ЖА МОГІЛАК АГУЛЬНА ПАХАВАНЫЯ ЖЫХАРЫ З СУСЕДНІХ ВЁСАК, ЯКІЯ БЫЛІ ЖЫВЫМІ СПАЛЕНЫЯ ФАШЫСЦКІМІ КАРНІКАМІ Ў ЛАЗНІ ВАЛОВІКА ІЛЬЮКА ВЯСНОЙ 1944 ГОДА.
1.ЖУКОЎСКІ ВАСІЛЬ 1879 г.н.
2.ЦЫВІЛЬКА ЗІНАІДА 1859 г.н.
3.ШАХРАЙ ІОСІФ 1866 г.н.
4.НЕВЯДОМАЯ ЖАНЧЫНА
5.НЕВЯДОМАЯ ЖАНЧЫНА


АБСТАВІНЫ ГІБЕЛІ МІРНЫХ ЖЫХАРОЎ

З самага пачатку вайны жыхары вёскі Чарвякі (і не толькі Чарвякі) апынуліся паміж двух агнёў -- фашысцкім і лесабандыцкім. У дзень наязджалі немцы, а ў начы не давалі спакою бандыты. Безуладдзе, якое існавала тут з 1941 да 1943 года, дазваляла рабаваць і забіваць насельніцтва. З немцамі было ўсё зразумела, бо яны прыйшлі сюды з захопніцкай місіяй, як акупанты, таму і дзеянні ў іх былі адпаведныя, захопніцкія, і нічога дзіўнага ў гэтым няма. А вось зразумець паводзіны і адносіны да сваіх суайчыннікаў лясных "змагароў" проста немагчыма.
Вакол вёскі ў лясах было шмат груповак, якія складаліся пераважна з акружэнцаў. Яны спрабавалі называць сябе партызанамі, але насельніцтва іх лічыла самазванцамі і бандытамі, таму што паводзіны ў гэтых лясных ваяк былі цалкам бандыцкія. Тых, хто праклінаў дзеянні гэтых бандыцкіх фарміраванняў, бязлітасна каралі, нярэдка самай лютай смерцю. Такі вось страшны лёс напаткаў Янука Юшкевіча, у якога гэтыя ваякі неяк выцягнулі апошняе парася з хлява, за што той абазваў іх бандытамі. А ўжо праз некалькі дзён пасля выпадку гэтыя бандыты завіталі да Юшкевіча і загадалі ісці з імі, быццам бы паказаць дарогу да Борак. Перапалоханага Янука вывелі за вёску на хутар Зароўскага, дзе спачатку над ім здзекаваліся ўсяляк, а пасля ўжо зусім знямоглага дабілі шомпалам праз вуха і кінулі ў студню.
Кастусь Іванец з суседняй вёсачкі Ляхі працаваў у Ежыка Чыкатоўскага на ставах, вазіў рыбу немцам у Ілью. Яго за гэта бандыты таксама ўначы выцягнулі з хаты і адвялі да рэчкі. Пасля няўдалага стрэлу параненага Кастуся задушылі ломам ужо ў вадзе.
Падчас вайны ў пошуках ежы па вёсках хадзіла шмат гарадскога насельніцтва. Многія не мелі пры сабе дакументаў. Такіх людзей як шпіёнаў расстрэльвалі не толькі немцы, але і лясныя ваякі. Аднойчы гэтыя ваякі сустрэлі нейкага хлапчука без зброі і дакументаў, адразу расстралялі як нямецкага шпіёна на Лявонавым хутары.
Жанчына-інвалід, бязрукая, з дзіцем маленькім, зайшла ў вёску хлеба папрасіць, дык спачатку з яе паздзекаваліся, а пасля таксама расстралялі разам з дзіцем.
І падобных забойстваў было вельмі шмат.
А самая жудасная трагедыя адбылася ў 1942 годзе, калі была расстраляная цэлая сям’я Сцяпана Валовіка.Сцяпан працаваў лесніком і пры Польшчы, і пры саветах, застаўся працаваць і пры немцах. Ягоная сям’я на той трагічны час тулілася ў маленькай варывеньцы, бо хата іх згарэла падчас бамбёжкі вёскі з самалётаў. Дарэчы, гэта варывенька стаіць яшчэ і сёння, у сценах яе добра бачныя дзіркі ад кулямётных куль. Што мелі да Сцяпанавай сям’і лясныя “мсціўцы”, так і засталося невядомым. Яны, як звычайна, уначы ўварваліся ў тую варывеньку і з кулямёта перастралялі ўсіх, хто толькі там быў: Сцяпана, яго жонку Сашку і двое іх маленькіх дзетак, дзвюх Сцяпанавых сясцёр – Надзю і Кацю, а таксама яго састарэлую маці, Марыльку.
Параненая Надзя намагалася ўцячы ад бандытаў, але беднай дзяўчыне ўдалося дабегчы толькі да плота. Там у яе лясныя злачынцы ўжо не стралялі, каб не нарабіць лішняга шуму ў вёсцы, а дабівалі ўжо прыкладамі. Выратаваўся тады ад смерці толькі брат Сцяпана, Васілька. Ён неяк здолеў босым выскачыць з варывенькі і ўцячы ад смерці за дванаццаць вёрст ад Чарвякоў у Шчарачыху, дзе жыў тады ягоны старэйшы брат Андрэйка.
Васілька там расказаў, як у тую ноч у варывеньцы Валовікаў знішчалася сям’я, расказаў тое, што здолеў запомніць. Ён казаў, што нейкі тоўсты бандыт усё дапытваўся ў Сцяпана, чаму ён працуе ў лясніцтве, і за кожным разам біў яго шомпалам па вачах. Не вытрымаўшы катаванняў, закрыўшы акрываўлены твар рукамі, Сцяпан паваліўся на падлогу. Шукаючы хоць якога паратунку ад бандытаў, ён запоўз пад ложак і ўжо адтуль кляўся, што ні ў чым не вінаваты, і прасіў пашкадаваць хоць сям’ю. Азвярэлы бандыт ужо нічога не хацеў слухаць і загадаў свайму напарніку страляць.
Старая Марылька, пачуўшы такое, узяла на рукі ўнучку, якой было тры тыдні, і запатрабавала ад бандытаў: “Калі будзеце страляць, то перш мяне!” Стоячы каля парога, бандыт, які размаўляў з каўказскім акцэнтам, даў доўгую чаргу пад ложак, Сцяпан сціх. Другая чарга прайшлася па Марыльцы і некалькі куль патрапілі прама ў тварык немаўляці.
У гэты момант у варывеньцы стала цёмна, ці то пагасла газнічка, ці то ад убачанага ў Васількі ў вачах пацямнела! Як бы там ні было, але ў той момант у Васількі хутчэй за ўсё спрацаваў інстынкт самазахавання. Ён не памятаў, як апынуўся ў канцы заснежаных агародаў, на "сценцы" (на палявой дарозе ўздоўж вёскі). Першае, што пачуў, гэта дзявочы крык, а пасля мужыцкую лаянку. І раптам усё сціхла. Васілька здагадаўся, што гэта крычала адна з яго сясцёр. Хвілін праз дзесяць-дваццаць акалелыя ногі данеслі яго да свайго свірна.
Не паспеў як мае быць адагрэцца седзячы ў сене, як у вёсцы зноў прагучалі глухія кулямётныя чэргі. Стрэлы даносіліся ў накірунку хаты, у якой жыла Барвік (Барвічыха) Анэта са сваёй сястрой Стасяй. Васілька зразумеў, што радні яго ўжо больш няма і калі заставацца тут, то толькі на сваю пагібель. Абгарнуўшы саматканай посцілкай ногі, ён рушыў у бок Шчарачыхі да брата, як мага далей ад сваёй смерці.
Але, мабыць, Васільку было наканаванае кароткае жыццё, бо хутка ён знік са Шчарачыхі, а яго брата Андрэйку расстралялі каля Капусціна быццам бы немцы. Але існуе версія, што іх забілі як сведкаў злачынства тыя самыя бандыты. Засталася з усёй сям’і толькі адна Ксеня, сястра Сцяпана, якая ў той час жыла ў Лукаўцы ў радні Анкудаў. У тую ж ноч пасля забойства Сцяпанавай сям’і бандыты расстралялі і цешчу Сцяпана, Анэту Барвік, і яе сястру Стасю за тое, што быццам бы Анэцін сын служыў у паліцыі.
Па загінулых і пахаваных у брацкай магіле сем'ях Валовіка Сцяпана і Баравік Анэты пасля вайны Сцяпанава сястра Ксеня паставіла помнік, які быў выраблены з бетону стрыечным яе братам Ляксандрам Радкевічам і мужам Віктарам.
У мінулым годзе намаганнямі грамадства гэта пахаванне было цалкам адноўленае і цяпер мае выгляд больш чым прыстойны.


Што датычыцца другога пахавання, то звесткі пра загінулых і пра больш падрабязныя абставіны іх гібелі, на вялікі жаль, дайшлі да нашых дзён не зусім поўныя. Але сам факт пахавання і помнік, які быў пастаўлены адразу пасля вайны, падштурхоўваюць нас звярнуць на гэта ўвагу, каб ушанаваць іх памяць належным чынам. Калі не зробім гэта мы, то хто?!
Вядома, што адзін з пяці загінулых ляжыць у гэтай магіле, Шахрай Іосіф – 1866 г.н. Жыў ён у той час адзін на сваім хутары, паміж Батурынам і Лукаўцом, які цудам ацалеў падчас блакады 1943 года. Усе навакольныя вёскі тады былі спаленыя фашысцкімі карнікамі ўшчэнт. Мясцовыя мірныя жыхары, якія выратаваліся ад гвалтоўнай смерці, хаваліся хто толькі дзе мог, пераважна ў “панядзелькаўшчыне”, у глухім забалочаным Мышанскім лесе.
Маладая і моцная мужчынская палова рушыла ў партызанскую брыгаду імя Фрунзе. Сыны Шахрая Іосіфа, Улад і Антось, таксама падаліся у партызанскі атрад імя Катоўскага, які размяшчаўся ў сухінкаўскім лесе, недалёка ад Лукаўца.
Неяк вясеннім днём 1944 года стары Іосіф, падаіўшы схаваную ў заросшым былым панскім садзе сваю карміліцу-кароўку, панёс малачко ў сямейны лагер, “панядзелькаўшчыну”, дзе хавалася сям’я яго сына Антося, жонка з маленькім сынам Юзікам.
Ішоў, як заўжды, акольнымі сцяжынкамі, каб не патрапіць на дрэнныя вочы. Але чаго баяўся, тое і здарылася. Пераходзячы дарогу пад Мышыцамі, наскочыў на паліцэйскі патруль, які ў той дзень вылоўліваў усіх, хто толькі трапляў на іх шляху. Людзей хапалі і старых і малых, каго для адпраўкі ў Германію, а каго на прымусовыя работы ў Ільянскім гарнізоне.
Прыхапіўшы старога з сабой на воз, паліцэйскія, сярод якіх была малажавая нафуфыраная кабета, узялі накірунак ў бок Ільі. Мінуўшы Навасёлкі, паліцэйскія затрымалі яшчэ аднаго ўжо сталага ўзросту мужчыну і старую. Стары Іосіф мужчыну адразу пазнаў, гэта быў Васіль Жукоўскі 1879 г.н. са спаленых Старынак, дзе згінула ўся яго сям’я: жонка Сцепаніда 1892 г.н. і сыны Фёдар 1920 г.н. і Мечыслаў 1930 г.н.
А затрыманай старой аказалася жыхаркай спаленага Брыгідава, Цывілька Зінаіда, 1859 г.н. У яе так сама разам з усімі брыгідаўцамі немцы жывымі спалілі ўсіх яе родных – сына з нявесткай, трох унукаў і ўнучку. Старыя прасілі паліцэйскіх адпусціць іх, але прыхвасні нямецкія не паддаваліся ні на якія ўгаворы, спасылаючыся на загад сваіх гаспадароў. Не дапамагла нават спроба іхняй спадарожніцы дапамагчы старым.
Паліцэйскія павярнулі коней на Чарвякі і неўзабаве, праехаўшы спаленае Брыгідава, нагналі калону людзей у суправаджэнні ўзброеных паліцэйскіх і немцаў. Да гэтай калоны паліцэйскія далучылі і гэтых старых, а самі з кабетай падаліся на Чарвякі. Кабета гэта была мясцовай і звалі яе па вулічнаму Палкоўнічыхай, таму што пры Польшчы была замужам за польскім афіцэрам. Хутчэй за ўсё, што ад яе і пашлі вышэйзгаданыя меркаванні арышту старых.
Чарвякоўцы, назіраючы са сваіх схованак, бачылі і добра памятаюць, як тады, прыгнаўшы калону з людзьмі ў Чарвякі, фашысты з паліцэйскімі тых людзей, якія адставалі ад калоны, ад яе і адлучылі. Сярод адсталых аказаліся тыя старыя, пра якіх мы вядзём размову. Іх і яшчэ дзвюх незнаёмых знямоглых жанчын з гэтай жа калоны пагналі на выган, на якім стаяла лазня Іллюка Валовіка. Зачыніўшы там, каты абклалі сцены саломай і запалілі. Вось так, у сваіх вёсках, старыя здолелі ўцячы ад сваёй смерці, а яна іх у чужой усё адно напаткала.
Чарвякоўцы пахавалі іх на сваіх могілках і на працягу 70 гадоў не забываюць і ўшаноўваюць памяць, як толькі могуць на сваім вясковым узроўні.
А вось ці вернуцца прозвішчы нявінна загінулых з забыцця і ці ўшануецца іх памяць на дзяржаўным узроўні, залежыць толькі ад Вас, ад мясцовай сённяшняй улады. Адсутнасць архіўных звестак не можа быць перашкодай для станоўчага вырашэння паднятай тэмы. Ёсць пахаванні, ёсць прозвішчы загінулых, вядомыя абставіны іх гібелі, ёсць жывыя сведкі! Што яшчэ трэба для таго, каб гэту справу скончыць да дня сямідзесяцігоддзя вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў? Думаецца, што ўсяго дастаткова, было б толькі жаданне!

Ад імя грамадства, А.Раткевіч. 14 студзеня 2014года.

НА ГЭТЫ ЗВАРОТ ВОСЬ ЯКІ БЫЎ АТРЫМАНЫ АДКАЗ:


РАТКЕВІЧУ А. А.
пас. Чысць, вул. Юбілейная, д.39, кв.2
Маладзечанскі раён
Мінская вобласць

Паважаны Аляксандр Аляксандравіч!

На Ваш зварот ад 13.01.2014 г. у Вілейскі раённы выканаўчы камітэт аб ушанаванні памяці загінуўшых мірных жыхароў в. Сакалоўка (да 1969 г.- Чарвякі) і надання гэтым пахаванням статуса "воінскае пахаванне" адказваем наступнае.
Сапраўды, Вы разам з грамадскасцю зрабілі вялікую справу па ўшанаванню памяці і добраўпарадкаванню месца пахавання бязвінных ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, вярнулі з забыцця імёны сваіх землякоў, якія не значацца ў архіўных спісах. Значная колькасць прозвішчаў змешчана ў архіўных дакументах і на старонках гісторыка-дакументальнай хронікі "Памяць.Вілейскі раён" (Мн., 2003).
Для ўвекавечання памяці і ўшанавання прозвішчаў усіх бязвінна загінуўшых грамадзян, якія нарадзіліся, пражывалі або пахаваны ў в. Сакалоўка - жыцці якіх абарвала Вялікая Айчынна вайна (дадатак са спісам на 2 л. прыкладаецца) прапануем усталяваць мемарыяльны знак ці пабудаваць каплічку з памятнай дошкай. Варыянт увекавечвання павінна вырашыць грамадскасць вескі, а мясцовая ўлада не застанецца ў баку і дапаможа ў афармленні праваўстаноўчых дакументаў.


Старшыня Я.В. Сініла

ТАКІ АДКАЗ НАС КАНЕШНЕ Ж НЕ ЗАДАВОЛІЎ,БО ВЫКАНКАМ У ГЭТЫМ СВАІМ АДКАЗЕ ЎХІЛІЎСЯ АД ГАЛОЎНАГА ПЫТАННЯ. 17ЛЮТАГА ВЫМУШАНЫ БЫЛІ ЗВЯРНУЦЦА ПАЎТОРНА ВОСЬ СТАКОЙ ЗАЯВАЙ:

Старшыні Вілейскага райвыканкама Я.В. Сініла
ад А. А. Раткевіча, які пражывае па адрасе:

вул.Юбілейнай, д.39, кв.2, мястэчка

Чысць Маладзечанскага раёна

Мінскай вобласці.

Тэл: 80176706365; 80297098556





Паважаны Яўген Васільевіч!



На атрыманы з Вілейскага райвыканкама ліст ад 10.02.2014 г.за №3-5/9-р, паведамляем наступнае. Мы вельмі ўдзячныя Вам за тое, што заўважылі, і палічылі нашу працу звязаную з гістарычным мінулым нашага краю карыснай, а не шкоднай. А таксама дзякуем за давер пабудаваць у Сакалоўцы капліцу.

І ў той жа час, нявырашаным застаецца вельмі важнае для нас усіх пытанне, ад якога ўлады чамусьці ўхіліліся. Гаворка ідзе аб наданні афіцыйнага статуса "воінскае пахаванне" двум брацкім магілам у нашай Сакалоўцы (Чарвяках) у якіх пахаваны загінулыя пад час вайны мясцовыя мірныя жыхары, у тым ліку і дзеці.

Як Вам ужо вядома, адны з іх загінулі ад рук ЛЯСНЫХ БАНДЫТАЎ, другіх замучалі ФАШЫСТЫ. А, можа, гэтыя вернутыя з забыцця ахвяры вайны не заслугоўваюць такой увагі?! Просім даць нам адказ на гэта пытанне ў найкарацейшы тэрмін. Час не чакае. Юбілейны дзень ВЫЗВАЛЕННЯ не за гарамі. І нам бы вельмі хацелася ўвекавечыць імёны гэтых людзей.



Аляксандр Раткевіч. 17лютага 2014года.

ШТО НА ГЭТЫ РАЗ АДКАЖУЦЬ, НЕ ВЯДОМА. ЧАКАЕМ,А ЧАС ІДЗЕ!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 11 Mar 2014, Tue, 11:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ДАЧАКАЛІСЯ!!! Гэта даслоўная копія адказа.Фармальная, цалкам не зразумелая адпіска, ды ў дадатак з шматлікімі памылкамі ў тэксце! Уражанне такое, што гэты адказ рыхтаваў п'яны дворнік!!!
Чытайце,мяркуйце.


пас. Чысць, вул. Юбілейная д. 39, кв. 2
Маладзечненскі раён Мінская вобласць Раткев1чу А.А.

На Ваш зварот у Вілейскі раённы выканаўчы камітэт за №1-24/55 ад 27.01.14 заключаецца ў тым, каб увекавечыць памяць ус!х бязвіннных ахвяр Вялікай Айчыннай вайны - жыхароў в. Сакалоўка і у першую чаргу -мірных грамадзян. Калі гэта будзе зроблена, вось тады і будзе вырашана пытанне аб наданні афіцыйнага статуса таму аб'екту, якое будзе вызначаны: мемарыяльны знак або помнік землякам, брацкая магіла або капдіца з памятнай дошкай. Спіс Вы маеце - 34 чалавек, сярод якіх таксама был1 і дзец1. Фашысцк1я карнікі і памагатыя большую частку гэтых людзей спалілі зажыва, астатніх - расстралялі пазней недалёка ад таго месца. Менавіта іх імёны назвалі аднавяскоўцы раённай каміссіі садзейнічання па ўстанаўленню і расследаванню злачынствауў нямецка-фашысцкіх захопн1каў і іх саўдзельн1каў яшчэ ў сакав1ку 1945 года. Чаму не назвалі іншых, напэўна - был1 прычыны? Па выніках апросу музейнымі супрацоунікамі жыхароў вёск1 Сакалоўка гэтыя прычына далека не такія, як вы сцвярджаеце. I гэта сведчанні не аднаго чалавека, а дзесятка. Па-гэтаму, наш адказ той жа - ёсць імены 34 чалавек, іх і трэба ўвекавечыць.



Намесшк старшыні

СМ. Дзяруга


АДКАЗ ЛЕПШ НЕ ПРЫДУМАЕШ!

Гэтым адказам выканкам перакрэсліў усё што толькі можна было і у першую чаргу памяць па апошнім загінуўшым,а гэта яшчэ столькі ж. Ад выканкама,як бачым, паступіла прапанова увекавечыць памяць толькі прозвішчы тых 34. якія уключаны ў спіс у кнізе "ПАМЯЦЬ". А на самой справе ўдалося разшукаць загінулых у Чарвяках за час вайны больш 70 чалавек,гэта ў тым ліку і вышэйзгаданыя прозвішчы. Але як бачым пашана удзяляецца толькі палове з усіх загінулых! Як такое разумець я не ведаю? У скорасці будзе размешчаны дакладны спіс прозвішчаў ахвяр фашызма і бандытызма.Чаму выканкам так не жадае прызнаваць злачынствы якія здзяйсняліся бандытамі пад час вайны,пакуль што загадка? Чаму на працягу 70 год так ні хто і не зрабіў размежаванне паміж бандытамі і партызанамі?Усё звалена да адной кучы. Мінула цэлае сямідзесяцігоддзе,а адносіны да партызанскай вайны так і не змяніліся.У вачах і думках людзей існуе толькі адно меркаванне; бандыты-гэта партызаны,а партызаны-гэта бандыты! Можа ў рэшце-рэшт пара правясці паміж імі мяжу,каб бандытызм- застаўся бандытам,а змаганне з ворагам-партызанам!


Последний раз редактировалось: Раткевіч (29 Mar 2014, Sat, 13:30), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 29 Mar 2014, Sat, 13:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Тэлефонны зварот у Упраўленне Міністэрства абароны РБ,па ўшанаванні памяці па загінулым пад час ВАВ,так сама станоўчых вынікаў не даў. Як толькі даведаліся што афіцыйны статус "воінскага пахавання" мяркуецца надаць брацкай магіле ў якой пахаваны ахвяры ляснога бандытызма,адразу ж пашлі ўсялякія адмовы. А менавіта;патрэбы архіўныя дакументы што магіла такая існуе і хто там пахаваны.Калі такіх папер няма, то патрэбны сведкі (а яны пакуль што яшчэ жывыя) наняць юрыста,правясці шматлікія экспертызы і пахавання абавязкова і справу падаваць у суд. А так самыя галоўныя вырашальнікі такіх праблем,гэта выканкамы. Таму што ім пасля патрэбна браць гэты воінскі аб'ект на баланс,даглядаць,укладаць немалыя сродкі,а грошы ў наш час не хапае. Таму выканкам наўрад ці пагадзіцца штосці рабіць у гэтым накірунку.... Вось у такім стылі прайшла паўгадзінная тэлефонная размова з палкоўнікам (не запомніў яго прозвішча) Міністэрства абароны РБ. Вось цяпер усё стала зразумелым,чаму так цяжка і марудна,адраджаліся БОРКІ. Грошы няма і дзякуй Богу, рабіць ні чога не трэба. Мяне вельмі ўражвае тое што не толькі ў выканкаме,але нават гэты палкоўнік з якім прышлося размаўляць,нават уявіць сабе не могуць што простыя людзі добраахвотна і за свае сродкі адраждаюць не толькі помнікі,але і цэлыя мемарыялы! Ім мабыць здаецца што такое актыўнае грамацтва кімсці фінансуецца.Замест таго каб сказаць дзякуй неабыякавым людзям за іх безкарыліваю працу, чыноўнікі шукаюць сярод іх нейкіх "бунтароў" іхняга спакою. Я адчуваю на сабе гэты ціск як на "ворага" народа даўно. Але я з гэтым іх ціскам ужо звыкся і працягваю рабіць сваю справу,на колькі ёсць магчымасці. А тое што адмовілі ў наданні афіцыйнага статуса "воінскага пахавання" загінулым маім зямлякам,хай застаецца на сумленні мясцовых адмаўлянтаў! Я ўпэўнены,што абавязкова прыдзе той час калі ўсё стане на сваё месца.Усе, забытыя (як савецкай так і сучаснай) уладай, нявінназагінулыя ахвяры ВАВ,зоймюць дастойнае месца ў гісторыі нашага краю.

Вось адноўлены, удакладнённы і падрабязны спіс прозвішч ахвяр мінулай вайны,жыхароў вёскі Сакалоўка (ЧАРВЯКІ).

Удакладненні і дапаўненні прозвішчаў ахвяр ВАВ,па вёсцы Сакалоўка (Чарвякі),Хаценчыцкага сельсавета,Вілейскага раёна.





1) Апочкін Фядот Сцяпанавіч 1920г.н - Антунова

2) Кандрашова - Аляксандра,1899г.н. - Антунова

3) Кандрашова Улляна Міхайлаўна,1898г.н. - Антунова

4) Кандрашоў Васіль,1890г.н - Антунова

5) Матошка Ніна,1905г.н, - хутар возле Любчы

6) Матошка Хрысціна,1923г.н, -хутар возле Любчы

7) Матошка Роберт,1925г.н. - хутар возле Любчы

8) Пільнікаў Афтанон Лявонавіч 1902г.н. - Чарвякі.

- Былі арыштаваны фашыстамі за сувязь з партызанамі і ўсе растраляны ў мястэчку Ілля.



1) Галяшэвіч (Валовік) Надзя Іосіфаўна 1922г.н. -Чарвякі

2) Баран Соф'я Іосіфаўна 1932г.н - Чарвякі

3) Валовік Міхаіл Ілліч 1930г.н - Чарвякі

4)Жароўская Браніслава 1919г.н , з хутара Навінкі.(Чарвякі) - Пад час блакады 1943года хаваліся на Чарвякоўскіх ставах дзе і загінулі.



1.Паўловіч Мікалай г.н.?(галава сям'і,неадукаваны) родам з Забар'я ( што каля Іллі).-1943г.

2.Паўловіч (Шышка)Волька г.н.?(жонка,настаўніца)родам з Малявіч.-1943г.

3.Паўловіч Аляксандар Мікалаевіч (сын) 1926г.н.-1943г.

4.Паўловіч Надзея Мікалаеўна (дочка) 1928г.н.-1943г.

5.Паўловіч Іван Мікалаевіч (сын) 1932г.н.-1943г.

Мікалай вярнуўшысь у 1924годзе з заробкаў з Амерыкі купіў зямлю 16га. ў вярсце ад Чарвякоў.На гэтай зямлі пабудаваўся і жаніўся на Малявіцкай настаўніцы,Шышка Вользе. Гаспадарка была моцнай. Пасля падзеяў 1939года , сям’я цудам пазбегла раскулачвання,выратавала тое што палова, 8га. зямлі была воранай,а астатняя была пад лесам(асіннікам).Але мабыць ім усё адно было лёсам наканавана загінуць,не ад камуністаў,дык ад фашыстаў. 5мая 1943г. за сувязь з партызанамі, сям’я Паўловічаў была знішчана фашысцкімі карнікамі.Хутаране былі спаленыя жывымі разам з хутарам. Пахаваны былі на мейсцы.Пасля вайны быццам бы перапахаваны на могілках у Малявічах,але магілу іх там адшукаць так і не ўдалося. Ёсць меркаванні што яны спачываюць там дзе і загінулі.



1.Валовік Сцяпан (галава сям'і) 1920г.н.-1942г.

2.Валовік Сашка (жонка)1921г.н.-1942г.

3.Валовік Надзя (сястра) 1923г.н.-1942г.

4.Валовік Каця (сястра) 1924г.н.-1942г.

5.Валовік Іван (сын) 1940г.н.-1942г.

6.Валовік Ганна (дачка) 1942г.н.-1942г.

7.Валовік Марылька (маці) 1880г.н.-1942г.

8.Баравік Анэта(Ганна) (цешча) 1891г.н.-1942г.

9.Баравік Стася (сястра цешчы)1895г.н.-1942г.

10.Юшкевіч Янук (Іван) Пятровіч 1895г.н.-1942г.

11.Іванец Кастусь Іосіфавіч 1897г.н. (суседняя в.Ляхі)-1942г.

Вось гэтыя карэнныя жыхары Чарвякоў былі па звярынаму знішчаны ляснымі бандытамі.



1) Іванец Ясюк Іосіфавіч 1902г.н. -в.Ляхі,загінуў на фронце ў 1944годзе
2)Іванец Павел Іосіфавіч 1899г.н -в.Ляхі, загінуў на фронце ў 1944годзе

3)Барысевіч Іосіф Бенедзіктавіч 1900г.н. -в.Чарвякі, загінуў на фронце ў 1944 у Эстоніі.

4)Бычковіч Іосіф Пятровіч, 1902г.н -в.Чарвякі радавы,загінуў на фронце19.02.1945,пахаваны ў Польшчы.

5)Валовік Іван Вікенцевіч,1903(?)г.н -в.Чарвякі радавы,загінуў на фронце 10.11.1944,пахаваны ў Венгрыі.

6)Валовік Канстанцін Вікенцевіч,1910г.н –в.Чарвякі,радавы,загінуў на фронце29.12.1944,пахаваны ў Венгрыі.

7)Вярбіцкі Аляксандр Мікалаевіч, 1918г.н,-в.Чарвякі,прапаў на фронце без вестак.

8)Вярбіцкі Іосіф Сцяпанавіч, 1903г.н,радавы,загінуў на фронце 13.12.1944,пахаваны ў Венгрыі.

9)Вярбіцкі Сцяпан Мікалаевіч,1910г.н –в.Чарвякі,загінуў на фронце ў 1944.

10)Вярбіцкі Міхаіл, г.н (?) –в.Чарвякі,загінуў на фронце.

11) Валовік Васіль Іванавіч 1922г.н,-в.Чарвякі, загінуў каля Іллі ў 1942

12)Жукоўскі Васіль(Восіп) Францавіч 1864г.н -в.Старынкі, фашысты спалілі жывым у лазні Валовіка Іллюка ў Чарвяках, ў1944годзе,пахаваны на Чарвякоўскіх могілках у брацкай магіле.

13)Жукоўскі Станіслаў Восіпавіч(Восілевіч),1910г.н, -в.Старынкі(?), радавы,прапаў на фронце без вестак у маі 1945.

14)Ліпніцкая Стафанія 1896 г.н. -в.Чарвякі

15)Макагон Васіль Іларыёнавіч г.н(?)-в. Чарвякі,старшына,загінуў на фронце 11.10.1944,пахаваны ва Ўсходняй Прусіі.

16)Навумовіч Іван Іосіфавіч 1923г.н -в.Чарвякі

17)Пятровіч Пётр Андрэевіч ,г.н(?) –в.Чарвякі,загінуў на фронце27.01.1945,пахаваны ў Польшчы.

18)Пятровіч Пётр Людвігавіч,1907(?)г.н –в.Чарвякі,загінуў на фронце ў 1944.

19)Спірыдовіч Аляксандр Іосіфавіч1897г.н. -в.Чарвякі

20)Спірыдовіч Волісь Іосіфавіч1890г.н -в.Чарвякі

21)Уладыка Іван Феліцыянавіч 1884г.н. -в.Чарвякі

22)Уладыка Ганна Васілеўна, 1864г.н. -в.Чарвякі

23)Уладыка Надзея Аляксандраўна 1914г.н. -в. Чарвякі

24)Уладыка Софія Пятроўна 1937г.н. -в.Чарвякі

25)Царык Аляксандр Пятровіч 1909г.н. -в.Чарвякі

26)Царык Аляксандра Пятроўна 1906г.н. -в.Чарвякі

27)Царык Міхаіл Пятровіч 1870г.н. -в.Чарвякі

28)Царык Віктар Пятровіч 1906г.н. -в.Чарвякі,загінуў на фронце ў 1944

29)Царык Вікенці Пятровіч 1907(?).-в.Чарвякі,памёр ад ран 30)11.1944,пахаваны ў Венгрыі.

31)Царык Соффія Аляксандраўна 1944г.н –в.Чарвякі

32)Цекатоўскі Часлаў Гвідонавіч 1925(1923)г.н –в.Чарвякі, паміж Брыгідавам і Старынкамі забілі паліцаі як партызана,ў 1943.

33)Цывілька Аляксандр Пятровіч 1933г.н. -в.Чарвякі

34)Цывілька Аляксандра Пятроўна 1860г.н -в.Чарвякі

35)Цывілька Зінаіда 1932г.н. -в.Чарвякі

36)Цывілька Канстанцін Вікенцевіч,1902г.н – в.Чарвякі, загінуў на фронце 19.01.1945,пахаваны ў Польшчы.

37)Шахрай Пётр Іосіфавіч 1928г.н. -в.Чарвякі, апалчэнец, загінуў возле вёскі Шыпкі пад час перастрэлкі з блукаючай фашысцкай групоўкай у ліпені 1944.

38)Шахрай Іосіф (Казіміравіч?) 1866 (1967?)г.н –в.Батурына, фашысты спалілі жывым у лазні Валовіка Іллюка ў Чарвяках, ў1944годзе,пахаваны на Чарвякоўскіх могілках у брацкай магіле.

39)Юшкевіч Антон Андрэевіч,1910(?)г.н – в.Чарвякі,радавы,памёр ад ран 21.10.1944,пахаваны ў Пальшчы.



Наступныя 5прозвішчаў што значацца ў спісе, мясцовым жыхарам- сведкам,не вядомыя. Гэта :

1)Гардзіноўскі Іван 1922г.н. не мясцовы

2)Дзевятнікаў Васіль 1939г.н. не мясцовы

3)Дзевятнікаў Макар 1938г.н. не мясцовы

4)Кажура Марыя Ануфрыеўна 1914г.н. і яе дачка Таісія 1938г.н,не мясцовыя. Існуе версія што менавіта гэта жанчына (інвалід без рукі) ,была растраляна ў Чарвяках не далёка ад былой польскай стражніцы,тымі ж самымі злачынцамі,якія знішчылі сямью Валовіка і іншых.



Згодна спіска ў кнізе "ПАМЯЦЬ",архіўных дапаўненняў і ўспамінаў жыхароў-старажылаў,не пасрэдных сведак тых трагічных часоў, чалавечыя ахвяры мінулай вайны па вёсцы Сакалоўка (Чарвякі) на сённяшні дзень узраслі з 34х да 72х загінулых.



Удакладніць і дапоўніць спісак загінулых дапамаглі наступныя мясцовыя жыхары,гэта:

1.Барысевіч Уладзімір Канстанціеавіч -1928 г.н.

2.Паўлюкевіч (Шахрай) Галіна Пятроўна -1932 г.н.

3.Вярбіцкая (Юшкевіч) Яўгенія Аляксандраўна -1934 г.н.

4.Валовік (Валовік) Паліна Ігнатаўна -1937 г.н.

5.Валовік (Валовік) Соф’я Іллінічна -1935 г.н.

6.Шахрай Станіслаў Іосіфавіч -1919 г.н.

7.Валовік (Цывілька) Ганна Канстанцінаўна -1932г.н.

8.Пякарская Марыя Трафімаўна -1930г.н.

9.Спецыян Таццяна Іванаўна -1931г.н.



Складальнік дадзенага спіска; Аляксандр Аляксандравіч Раткевіч.Карэнны жыхар Сакалоўкі (Чарвякоў),краязнаўца і гісторык-аматар.



16 сакавіка 2014года.
























Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 24 Jul 2014, Thu, 21:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У памяць мемарыяла Боркі
Ліпень 1944 года прынёс беларусам доўгачаканую перамогу у знішчальнай вайне над ворагам чалавечнасці - фашызмам. Але цана той перамогі была вялікай, бо беларусы панеслі шмат ахвяраў. Нашчадкі памятаюць сваіх загінулых продкаў і намагаюцца пастаянна ўшаноўваць іх памяць.



Хочацца ў чарговы раз нагадаць аб тым як ушаноўваеца памяць па загінулым жыхарам былой вёскі Боркі, што на Вілейшчыне. Вёска разам з яе жыхарамі, была знішчана фашысцкімі карнікамі 4 мая 1943 года. Пасля вайны яна так і не адбудавалася, не было каму, усе яе жыхары жывымі згарэлі ў страшэнным полымі. У жывых цудам засталася талькі адзіная жыхарка Борак ,Фаіна Сяргееўна Анасовіч (Кучко). На дзень трагедыі, якая адбывалася прама на яе вачах, ёй было 12 годзікаў. Зараз жыве ў Рабуні, Вілейскага раёна. У 60-ых гадах мінулага стагоддзя ў Борках мясцовы калгас, на мейсцы трагедыі па загінулым, усталяваў сяміметровы помнік-стэлу, з мемарыяльнай дошкай з прозвішчамі загінулых.


А па застрэленаму і асобна пахаванаму жыхару Борак Сашкевічу Вікенцію, на яго магілцы, паставілі жалезную абгародку. Тут у часы савецкай улады пастаянна праводзіліся адпаведныя мітынгі, прысвечаныя трагічным падзеям. На такіх мерапрыемствах пастаянна прымала ўдзел і Фаіна Сяргееўна, якая распавядала пра сваіх аднавяскоўцаў, пра іх працавітасць, дабрату, сяброўства і спагаду адзін да аднаго. І як у той самы чорны дзень і ў якіх пакутах абарваліся іх жыцці. Пры распадзе савецкага саюзу, мемарыял пачаў сыходзіць у занепад. Недахоп сродкаў, ды і жадання мясцовай улады, паступова руйнавала мемарыял. У 90-ых гадах мінулага стагоддзя, ўся тэрыторыя былой вёскі Боркі нейкім чынам адышла пад Вілейскі лясгас. І ўжо неўзабаве на былых боркаўскіх падворках лясгас правёў лесапасадку. Але на гэтым святым мейсцы, на развернутых падмурках пасаджаны лес так і не прыжыўся. Гэта тэрыторыя зарасла пустазеллем і кустоўем. Пакінуты пад мемарыял невялічкі (сотак сорак) кавалачак зямлі пазарастаў не толькі хмызняком, але нават дробналессем. Помнік-стэла па загінулым, апынуўшысь сярод гэтых зарасляў пачаў руйнавацца паскоранымі тэмпамі. Вясной 2011 года помнік, якога было вельмі складана расшукаць у гушчары, знаходзіўся ўжо ў крытычным стане. Што можна было казаць пра руйнаванне самога помніка, калі нават пясчаная дарога да яго наогул адсутнічала ўжо на працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў ( лесанарыхтоўшчыкі аб гэтым "паклапаціліся").

Пра крытычны стан мемарыяла неаднаразова пісала "Рэгіянальная газета". І толькі дзякуючы ёй і своечасовай змене мясцовай улады, мемарыялу паступова пачала ўдзяляцца ўвага. Адраджэнне мемарыяла "Боркі" пачалося ў восені 2011 года з нядзельніка, арганізованага мясцовай уладай сумесна з грамадцтвам. На нядзельніку прысутнічала з паўсотні ўдзельнікаў. Мясцовая улада, прадстаўнікі Іллянскага лясніцтва і школы, шмат мясцовых жыхароў і прыехаўшых з рэгіёна, з мясцовай сельгаспадаркі, сям'я Ф. С. Анасовіч, а калектыў "Рэгіянальнай газеты" прыехаў усім сваім складам. За гэтыя тры гады, сумеснымі намаганнямі ўлады і грамадцтва, па адраджэнні мемарыяла зроблена вельмі шмат. Раённай уладай на пагост урэшце-рэшт была адбудавана дарога, а на аўтатрасе Мінск-Мядзел усталяваны ўпершыню пасля вайны ўказальнік на Боркі і Любчу.


Рашэннем Хаценчыцкага сельсавета адной з вуліц у Лукаўцы нададзена назва "Любчанска-Боркаўская".








Грамадствам безвыплатна цалкам адрэстаўраваны галоўны помнік-стэла па загінулым боркаўцам. Усімі неабходнымі будматэрыяламі безвыплатна, рэстаўратараў забяспечыла Чысцінская "Забудова". Прадпрымальнікі Паплаўскія з Краснага так сама добраахвотна і безвыплатна, вырабілі новую гранітную пліту на помнік з провішчамі загінулых. Сёлета, 28-га чэрвеня, пад час правядзення чарговага суботніка дзякуючы клопатам Хаценчыцкага сельсавета на мемарыяле "Боркі" былі усталяваныя дзве гранітныя пліты з вершаванымі радкамі пра лёс загінулых.

Сумесныя суботнікі ўлады і грамадцтва, тут ужо сталі традыцыйнымі. Вось і на гэты раз, сабраліся неабыякавыя людзі каб падрыхтаваць мемарыял да дня 70-ці годдзя вызваленя. На суботніку прысутнічалі: Старшыня Хаценчыцкага сельсавета Святлана Валовік, дэпутат райсавета Таццяна Косцік, мясцовы 86-ці гадовы пенсіянер Уладзімір Барысевіч, мясцовы інвалід першай групы Анатоль Шахрай, з Вілейкі дочкі Фаіны Сяргееўны Наталля Мікалаеўна і Таццяна Мікалаеўна, а так сама зяць Іван і аўтар гэтых радкоў.

Мемарыял прыняў належны стан і сюды ўжо можна не саромечыся запрашаць гасцей. Хочацца спадзявацца што неўзабаве, не толькі праз гэты мемарыял,але і праз іншыя шматлікія нашы гістарычныя аб'екты, якія носяць не толькі пазнавальнае але і навуковае значэнне, праляжа турыстычны маршрут. Хочацца ў чарговы раз падзякаваць тым хто, не шкадуючы свайго вольнага часу і сродкаў, зрабіў і робіць свой пэўны ўнёсак у гэту высокародную справу. Сярод шматлікіх удзельнікаў акцыі па адраджэнню мемарыяла "БОРКІ" ёсць такія чулыя людзі як, "ЗАБУДОВАЎЦЫ" намеснік гендырэктара "Забудава" - Генрых Мікалаевіч Кутас і начальнік вытворчасці ЗСВ - Мікалай Канстанцінавіч Шэлег. Місько Максім Уладзіміравіч - кандыдат юрыдычных навук і намеснік старшыні Беларускага Сувораўска-Нахімаўскага Саюза. Місько Павел Уладзіміравіч - дырэктар Мінскага завода жалезачарапіцы. Начальнік Іллянска дарожнага участка Вілейскага ДРБУ - Генадзь Шупенька. Андрэй Кавалёў - ляснічы Іллянскага лясніцтва (зараз галоўны інжынер Вілейскага лясгаса). Прадпрымальнікі з Краснага - Паплаўскія.







Знайшліся аўтары радкоў,на гэтых вось мемарыяльных плітах.




Тэхнікай дапапмагала аграгаспадарка "Стайкі". Барысевіч Уладзімір, Шахрай Анатолі, Іванец Аляксандр, Кашкін Аляксандр, Сяліцкі Аляксандр, Валовік Андрэй, Шышко Міхаіл, Мардас Уладзімір, Валовік Валянцін, Дзініс Канецкі, Уладзімір Малярчук, Алесь Наркевіч, Зміцер Хаценчык, Наталля Мікалаеўна і Таццяна Мікалаеўна - дочкі Фаіны Сяргееўны Анасовіч (Кучко), а так сама яе зяць Іван і шмат-шмат іншыя. Усіх ўдзельнікаў цяжка ўзгадаць бо іх налічваецца вельмі вялікая колькасць, далёка за сотню чалавек! Ініцыятарамі і кардэнатарамі ўсіх работ па адрэджэнні "БОРАК" з'яўляліся і з'яўляюцца старшыня Хаценчыцкага сельсавета Святлана Валовік і аўтар гэтых радкоў. Працы на мемарыяле "БОРКІ" будуць працягвацца і надалей. На чарзе вяртанне тэрыторыі былой вёскі ў склад мемарыяла.





Последний раз редактировалось: Раткевіч (17 May 2015, Sun, 13:16), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 47

СообщениеДобавлено: 02 Dec 2014, Tue, 17:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

УШАНАВАННЕ ПАМЯЦІ ПЁТРЫ СЫЧА





29лістапада,ў Лукаўцы Хаценчыцкага сельсавета, прайшло асвяшчэнне мемарыяльнай дошкі па ўшанаванні памяці Пятра Альфрэда Сыча,пісьменніка,паэта,мастака.Ардэнаносца і героя бітвы пад Монтэ-Касіна,ў 1944годзе. Дошка была выраблена роднымі і іх сябрамі, знакамітага беларуса і ўсталявана на доме яго дачкі,Браніславы Пятроўны Тарадайка (СЫЧ).Ушанаванне адбылося ў вузкім сямейным коле.Асвяціў мемарыяльную дошку, настаяцель прыхода храма Георгія Пабеданосца ў мястэчку Партызанскім,СТЭЦЮК МІХАІЛ.
Ад імя Браніславы Пятроўны, хачу падзякваць усім тым, хто падтрымаў і дапамог ажыццявіць даўняю мару сям'і Пятра Сыча,вяртанне яго імя на Радзіму Сёння гэта іх мара споўнілася. Вельмі добра ў гэтай, ўжо далёка не першай, справе дапамаглі і як заўжды добраахвотна і бязвыплатна; Місько Максім Уладзіміравіч, першы намеснік Беларускага саюза сувораўцаў і кадэтаў, кандыдат юрэдычных навук,дацэнт кафедры БГУ. Мастакі: маладзечанец- Шурпік Генадзь, Зянько Валеры з Мінска, Зміцер Бартосік з Беларускага радыё "СВАБОДА" і аўтар гэтых радкоў.
Хацелася б у чарговы раз нагадаць чытачам хто такі Пётра Сыч і чаму яму вырашана было ўдзяліць такую ўвагу. Мяркую,што ён заслугоўвае на шмат больш.


Нарадзіўся Пётра Сыч (поўнае яго імя Пётра Альфрэд Сыч), 18 студзеня 1912года,ў Батурыне,Вілейскага павета,Хценчыцкай гміны.
. Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, а сямікласную — у Хаценчыцах.

У 1929 пачаў вучобу ў Віленскім унівэрсытэце на факультэце філасофіі, але праз два гады быў вымушаны кінуць вучобу з прычыны хваробы маці. Ад гэтага часу пачаў журналісцкую працу ў віленскіх польскамоўных газетах. Адначасова Пётра Сыч распачаў і пісьменьніцкую дзейнасьць. Першы верш, на польскай мове, быў надрукаваны ў 1932 годзе ў віленскай газэце «Голас люду». Працаваў за польскім часам у Хаценчыцкай гміне,інжынерам-будаўніком.Як і тысячы жыхароў Заходняй Беларусі, Сыч сустрэў вайну на самым яе пачатку — 1 верасьня 1939 году — і быў, як польскі грамадзянін, мабілізаваны ў Войска Польскае. Ён апынуўся ў 10-м батальёне Корпусу аховы памежжа. Аднак у тым самым верасьні вайна для яго скончылася. Пётра Сыч з 17 па 23 верасьня браў удзел ва ўзброеных сутычках з чырвонаармейскімі часткамі ў раёне Смаргоні і пад Гродна. У выніку ён, як і тысячы польскіх вайскоўцаў, трапіў у савецкі палон. Паколькі Сыч быў жыхаром Заходняй Беларусі, яго неўзабаве вызвалілі. Але дома яму не ўдалося абмінуць «ласкі» новай улады, якая прыйшла у Заходнюю Беларусь у верасьні 1939 году з Усходу. У 1940-м Сыч быў арыштаваны, асуджаны і разам з тысячамі жыхароў Заходняй Беларусі накіраваны ў працоўны лягер (Комі АССР).

У верасьні 1941 году на падставе дамовы Сікорскага–Майскага як польскі грамадзянін Пётра Сыч быў перакінуты спачатку ў Надволжжа, потым у Самарканд, дзе стваралася польская армія генэрала Ўладыслава Андэрса. Пётра Сыч як і тысячы іншых беларусаў з заходняй Беларусі далучыўся да войска польскага генэрала.
Іран, Ірак, Палестына, Эгіпэт, Лібан, Італія — такі баявы шлях прайшлі жаўнеры гэтага корпусу да Монтэ-Касіна, а разам з імі і паручнік Пётра Сыч, які браў удзел у баях пад Монтэ–Касіна. Быў чатыры разы паранены.Узнагароджаны узнагародамі розных краінаў: брытанскімі ардэнамі - Зоркай Iталіі, Зоркай 1939—1945, Медалём вайны 1939—1945 і Медалём Абароны, польскімі - Крыжам Монтэ-Касіна № 45039, Медалём Войска, Ганаровай адзнакай за раненьні і іншымі ўзнагародамі.
Па заканчэньні вайны корпус генерала Андэрса быў пераведзены ў Англію. Там Пётра Сыч з 1946 году далучыўся да беларускай працы. У 1951 годзе пераехаў у Германію, дзе рэдагаваў сатырычны часапіс «Шарсьцень» і супрацоўнічаў з газетай “Бацькаўшчына”, што выдавалася ў Мюнхене. Стаў адным з самых першых супрацоўнікоў Радыё Свабода (тады Радыё "Вызваленьне").
У лютым 1954 году з Канады ў Мюнхен прыехаў доктар Вінцэнт Жук-Грышкевіч, каб распачаць працу па стварэнні беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне”, і ён адразу запрасіў у штатныя супрацоўнікі Пятра Сыча. Сустрэча ў Мюнхене была ня першай. Улетку 1940 году Вінцэнт Жук-Грышкевіч і Пятро Сыч разам сядзелі ў савецкай турме ў Полацку і з таго часу пасябравалі. Кіраўнік Беларускай рэдакцыі добра ведаў пра адданасць Пятра Сыча беларускай справе і лічыў, што менавіта такія людзі і павінны ствараць беларускае незалежнае радыё. Пятро Сыч з вялікім энтузіязмам узяўся за новую працу, укладаў у яе ўвесь свой талент і душу. Ён быў аўтарам тэксту звароту, з якім самы першы раз выйшла да слухача 20 мая 1954 году беларуская рэдакцыя Радыё “Вызваленьне”, цяперашняя “Свабода”. Называўся ён “Азімут сэрца”.
Пётра Сыч быў і пісьменьнікам, і публіцыстам, і паэтам,мастаком і маляром — з задаткамі да скульптуры. Жыцьцёвыя нягоды білі моцна нашага Петруся.Дзесці ў глыбіні душы ён да канца сваіх дзён насіў крыўду на свой жыцьцёвы лёс". Лёс які разлучыў яго на заўсёды з самымі блізкімі і роднымі яму людзмі,з Радзімай за якую ваяваў праліваючы кроў і цудам застаўшысь жывым. Пра перажытае пад Монтэ-Касіна Пятро Сыч наважыўся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця, у кнізе "Сьмерць і салаўі". Пётра Сыч пісаў: «І беларусы шчодра абмылі сваёй крывёю шурпатыя, дзікія горы пад манастыром Монтэ-Касіна». Беларусы разам з палякамі, як ніхто іншы, маюць права на лаўры перамогі ў бітве пад Монтэ-Касіна. І кніга Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі» займае ў беларускай гістарычнай літаратуры асаблівае месца. Гэта адзіны твор, напісаны непасрэдным удзельнікам штурму ўзвышша Касіна. Беларус Пётра Сыч уславіў подзьвіг суайчыньнікаў, як паляк Мэльхіёр Ваньковіч уславіў мужнасьць польскіх жаўнераў, напісаўшы кнігу «Бітва за Монтэ-Касіна». Гэтая акалічнасьць надае твору Пётры Сыча яшчэ большую каштоўнасьць і актуальнасьць у наш час.
Нарыс Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі» прысьвечаны адной з вызначальных стратэгічных аперацыяў Другой сусьветнай вайны — бітве пад Монтэ-Касіна ў студзені-траўні 1944 годзе. У Беларусі, як і ўвогуле ў савецкай гісторыяграфіі мінулай вайны, бітва пад Монтэ-Касіна замоўчвалася. Так, напрыклад, у артыкуле БелСЭ «Другая сусьветная вайна» падзеі пад Монтэ-Касіна нават ня згадваюцца. А між тым, супраць фашыстаў там ваявалі тысячы беларусаў — салдатаў і афіцэраў Другога корпусу генэрала Андэрса.Не вярнуўся на Радзіму Пётра Сыч толькі таму што цудоўна ведаў што яго чакае.Усе так званыя “ворагі народа”якія патрапілі з бальшавіцкага лагернага “рая” ў корпус генерала Андэрса і пасля перамогі вярнуліся на Радзіму,зноў апынуліся ў сталінскіх лагерах. Да прыкладу проста неабходна нагадаць хоць некалькі прозвішч нашых землякоў,якія і якую атрымалі бальшавіцкую “ўзнагароду”,за ўдзел у Монта-Касінскай мясарубцы ў 1944годзе.

Вось іх імёны:

1).Брацук А.С.- 1912г.н. вёска Андрэйкі, Мядзельскі р-н.Прысуд: 9лютага 1950года, 10год лагера.

2).Касцюк С.І.- 1900г.н. вёска Матыкі,Крывічаскага р-н. Прысуд:20верасня 1950года, 10год лагера.

3).Дзіковіч І.С.- 1882г.н.вёска Чаромушкі,Пастаўскі р-н. Прысуд: 14кастрычніка1950года, растрэл заменены на 25год лагера.

4).Жамойдзін І.І.- 1915г.н.вёска Узбалаць-3,Валожынскі р-н.Прысуд:8снежня 1950года,10год лагера.

Памёр Пётра Сыч у Германіі і быў пахаваны ў горадзе Мюнхіне, 20 чэрвеня 1964 году,так і не даведашысь праз якія бальшавіцкія жорны прышлося прайсці яго сямейству,тут,на Радзіме.А яго сямейству, на змену ваенным жахам прыйшлі пасляваенныя,рэпрэсіўныя.НКУСаўцы, сям'і Сыча, не давалі жыцця ні ў дзень ні ў начы. Слядзілі за кожным іх крокам. Фатаграфавалі і прымушалі пад дыктоўку пісаць лісты Пётру,Каб хоць якім небудзь чынам выцягнуць яго ў ссср.А для чаго,то гэта ўжо вядома ўсім. Пераслед сям'і Сыча, знік адразу ж раптоўна і назаўсёды пасля яго смерці.






















Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото отдельных памятников Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
Страница 2 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы