Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Невядомая гісторыя майго краю
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 22 Oct 2012, Mon, 22:10    Заголовок сообщения: Невядомая гісторыя майго краю Ответить с цитатой

У МАЙГО БАЦЬКІ ЗАБРАЛІ ВОСЕМ ГАДОЎ ЖЫЦЦЯ.


Майму бацьку, Аляксандру Радкевічу, лёсам было адмерана толькі 59 гадоў. Нарадзіўся ён у 1918 годзе ў вёсцы Чарвякі Вілейскага павета Хаценчыцкай гміны. У тры гады застаўся сіратой.
Яго бацька, а мой дзед Лявон, памёр ад тыфу, пакінуўшы бабцы Паўліне пяцярых дзяцей: Ляксандру, Юзю, Адольку, Мар’ю, Маньку.

Жыла сям’я вельмі бедна. Карміліся з невялікага кавалачка зямлі. Але майму бацьку ўсё ж атрымалася скончыць чатыры класы польскай школы. Выручылі залатыя рукі бабкі Паўлінкі, якая вельмі добра валодала кравецкай справай.

Фотаздымак зроблены ў горадзе Лендварысе Літоўскай ССР падчас выбараў 14 сакавіка 1954 гда. Бацька з маці ўжо жанатыя.



Кожны з дзяцей па сваіх здольнасцях набываў навыкі ў працы. Цётку Мар’ю і дзядзьку Адольку больш цягнула да зямлі, гаспадаркі. Цётка Манька з маленства служыла на польскай стражніцы ў Брыцкім прачкай. Дзядзька Юзя пачаў свой працоўны шлях спачатку памочнікам, а пасля ўжо кавалём у кузні пана Бароўскага. А майго бацьку прывабіла прафесія сталяра, з якой ён ніколі не расставаўся аж да апошніх дзён свайго жыцця.

Дзеці раслі, сям’я мацнела, складаліся нейкія планы на будучыню. Усё зруйнавалася ў верасні 1939 года, калі бальшавіцкае войска перайшло савецка-польскую мяжу, якая знаходзілася ў васьмістах метрах на ўсход ад вёскі, акурат за рэчкай Вепраткай. Панскія маёнткі, спіртзавод у Лукаўцы былі абрабаваныя бальшавікамі. А тых гаспадароў, што не паспелі ўцячы, забралі ў палон.

Бальшавіцкія прапагандысты агітавалі мясцовых жыхароў на супрацоўніцтва з новай уладай. Распавядалі пра цудоўнае жыццё і вялікія заробкі ў савецкай краіне, асабліва на Далёкім Усходзе. Нямала маіх землякоў паддалося на гэта хлуслівае заманьванне. Шмат хто з іх, добраахвотна завербаваўшыся і з’ехаўшы у казачную краіну, знік назаўсёды.

Мне па сённяшні дзень невядома, як мой бацька апынуўся на Далёкім Усходзе яшчэ да вайны. Пра гэта ён мне ніколі не расказваў. Шчыра кажучы, я тады і не вельмі цікавіўся яго мінулым. Ды і на цікавасць гэту была накладзеная своеасаблівая забарона. А калі пра што размаўлялі, то толькі шэптам. У бацькі амаль на ўсе пытанні быў адзін адказ: “Менш ведаеш, спакайней жывеш. Не хачу, каб мой лёс паўтарылі мае дзеці”.

Нават пасля рэабілітацыі ў 1966 годзе бацька не рашыўся цалкам усё расказаць. Памятаю, як паштальён прынёс яму паведамленне аб рэабілітацыі, у якім ні слова не было сказана ні пра якую-небудзь кампенсацыю, ды і прабачэння ніхто ў яго не папрасіў. Прачытаўшы яго, бацька прама на вачах у паштальёна парваў той ліст на дробныя кавалкі і кінуў у печ. Там і згарэлі восем год яго жыцця. Затое не згарэла ў памяці людской і засталося на ўсё жыццё званне ворага народа. Пасля рэабілітацыі, праўда, гэтым ужо не папракалі. Але часам хто-небудзь не-не, ды і кіне ў вочы.

Падаваць якое-небудзь прашэнне на кампенсацыю бацька не хацеў. Маўляў, хто мне верне мае восем гадоў, а на меншае ён не пагаджаўся, лічачы прыніжэннем годнасці. За восем год лагернага жыцця ён так і не здрадзіў сваім жыццёвым прынцыпам, застаючыся самім сабой да канца сваіх дзён.

Дадому ён вярнуўся ў 1951 годзе. Не сказаць, што ўсё складалася ўдала. Таму, разам з некаторымі землякамі, паціснуў на Захад, шукаць больш спакойнага жыцця. У Літоўскім горадзе Лендварысе ўладкаваўся на завод “КАЙРАТ” сталяром. У 1953 годзе ажаніўся з дзяўчынай са Смаленска, якая таксама не ад салодкага жыцця прыехала ў Літву. Але як бы там добра ні было, бацьку ўсё адно цягнула на радзіму, у свой родны кут. Сабраўшы пажыткі ў чамаданы, разам з жонкай і трохгадовай дачушкай у 1957 годзе вярнуўся ў Чарвякі, у бацькаву хату, і адразу ж стаў будавацца.

За год ён узвёў сабе невялікі домік і спрабаваў наладзіць аднаасобную гаспадарку. Не атрымалася. Мясцовыя ўлады прыціскалі з усіх бакоў, пакуль ён усё ж не напісаў заяву ў калгас. Таго, што плацілі за працу ад цямна да цямна, не хапала, каб пракарміць сям’ю. І каб не бацькавы залатыя рукі, не ведаю, як бы мы выжывалі.

Ён быў вядомым на ўсю акругу сталяром. За кошт заказаў, якія атрымліваў ад людзей, былі мы і накормленыя, і абутыя. На жаль, не паспеў усіх вывесці ў людзі. Маці адна выпраўляла нас у жыццё.

Усё, што мне ўдалося высветліць пра бацьку пасля яго смерці, укладваецца ў некалькі радкоў:

Радкевіч Аляксандр Лявонавіч, 1918 года нараджэння, ураджэнец Беларусі, жыхар г. Ульянаўска, рабочы, 16.06.43 Ульянаўскім аблсудом па артыкуле 58-10 ч. 2 УК РСФСР незаконна асуджаны на 8 гадоў пазбаўлення волі. Звестак аб далейшым лёсе няма. Цалкам рэабілітаваны 20.04.66.

Алесь РАТКЕВІЧ, Чысць.


Вось і забраў тата нашу матулю ад нас да сябе на заўжды.Але тут ужо ні чога не паробіш і якой бы балючай небыла б душэўная рана, выправіць штосці ўжо не магчыма,бо так уладкавана наша жыццё.Але, як не рэдка здараецца ў нашай жыццёвай кругаверці, што мы вельмі мала ўдзяляем увагі,а то і ногул забываемся пра сваіх самых блізкіх і родных,яшчэ пры іх жыцці. І гэта датычыцца ў самую першую чаргу нашых татаў і матуляў. Пачынаем шкадаваць толькі тады як іх губляем беззваротна.Вось так і нашу сям'ю, напаткала вялікае гора. Ад нас, на 85годзе жыцця ў Свет іншы на заўсёды, адышла наша матуля. Яна,як і ўсе з яе пакалення,прайшла вельмі складаны, не лёгкі жыццёвы шлях. Нарадзілася яна ў 1931годзе на смаленшчыне,ў простай сялянскай сям'е. Жыць у даваенныя гады ў Расіі было вельмі складана.Выжывалі толькі дзякуючы працавітым бацькоўскім рукам. Яе тата, а мой дзед,Фёдар Іванавіч Фокін (пазбаўлены савецкай уладай 7 га зямлі), каб не патрапіць у спіс "ворагаў народа", вымушаны быў працаваць не пакладаючы рук на калгасных палетках,а па вечарах на "сваіх" сотках.Але гэтага не было дастаткова каб пракарміць сям'ю,таму трымаў дзесятак сямей пчол хаваючыся ад падаткоўцаў і лавіў рыбу у Дняпры,якая была галоўным рацыёнам. Вайна для Фёдара Іванавіча пачалася ў1939годзе,з фінскай. І скончылася толькі ў 1945ым у Берліне.Пра капітуляцыю фашысцкай Германіі даведаўся каля рэйхстага,пасля чаго на ім і пакінуў сваё прозвішча.Пад час вайны быў тройчы паранены,трапіўшы ў палон здолеў уцячы з яго і зноў на фронт. Узнагароджаны шматлікімі баявымі медалямі і ордынамі. Фёдар Іванавіч у 1941годзе быў у войску,далёка ад сваёй роднай вёскі Макееўскай, калі ў яе ўвайшлі фашысты. Сям'я апынулася пад акупацыяй.Мая матуля была самай старэйшай з дзяцей,таму і абавязкі на ей ляжалі большыя,кантраляваць меншых,пакуль маці раздабывала ежу,вопратку. Пакуль фронт стаяў,то кожны дзень прама ў твар адчувала подых смерці. Фронт пераходзіў шмат разоў із рук у рукі,то рускім то немцам.Усцеленыя мерцвякамі з дзвюх бакоў калгасныя палеткі,чырвоны ад крыві Днепар,бясконцыя бамбаванні ды разрывы снарадаў,ад чаго сонечны дзень пераўтвараўся у пекла,матуля запомніла на ўсё жыццё.Пасля вайны скончыўшы сямігодку,з'ехала жыць і працаваць у Літву. У той час шмат хто ехаў у Прыбалтыку з усяго СССР,бо на Захадзе было лепш з заробкам і забяспячэннем прадуктамі і ўвогулле розным жыццёванеабходным таварам. У літоўскім горадзе Лендварысе працавала на маслазаводзе лабарантам. Там жа і сустрэлася з беларусам Раткевічам Аляксандрам Лявонавічам.Былым "ворагам народа","ахвяраваўшым"8год жыцця,на будоўлю светлай будучыні камунізма. У 1953годзе пажаніліся. Але жыць у Літве хоць і лепш было, ўсёадно вабіў родны кут. У 1958годзе,вярнуліся на татаву малую Радзіму Чарвякі(зараз Сакалоўка).Цяжка было уладкоўвацца,будавацца. Як не як "вораг народа" вярнуўся. Татавы звароты да мясцовай улады амаль заўжды заставаліся не вырашанымі станоўча.Дрэва на будоўлю выдзялялі ў першую чаргу тым каго лічылі заслужанымі,франтавікам,партызанам.калгаснікам і г.д. Выручала толькі татава працавітасць,яго залатыя рукі столяра і тое што матуля па нацыянальнасці руская.Яна ўзяла на сябе усе зваротныя функцыі да ўладных структур.Не атрымаўшы дрэва на будоўлю,тата здолеў зарабіць сталярскай справай на старэнькую хацёнку,якую перавязлі ў Чарвякі з "васточнай"з Франуліна,што на лагойшчыне. Матуля нарадзіла, выгадавала, вывучыла і ў людзі выправіла,пецярых дзетак. Гэты ўвесь сямейны цяжар матулі ўзваліў на плечы яе лёс,бо тата з жыцця сышоў вельмі рана,ў1979годзе,калі яму не было і 59ці.
А зараз яе не стала.І толькі зараз прыходзіць усведамленне,колькі было не удзелена ёй,як мутулі,нашай дзіцячай увагі. Таму каб хоць як рэбелетавацца перад яе светлай памяццю,я прысвячаю сваёй матулі радкі,ў якіх перадаю свае пачуцці да яе. Для якіх не знайшоў часу як яна яшчэ была жывая.
Спадзяюся што яна ў чарговы раз зразумее і даруе сваім недарэчным дзеткам.



СПОВЕДЗЬ



Сорак дзён ужо мінула

Як нас пакінула матуля

Закончыўшы Зямны шлях свой

У Свеце іншым набыла пакой.



Яна там,зараз спачывае
З нябёс за намі назірае

Як памяць пра яе мы тут шануем

Ці памятаем і ці сумуем.



А як жа можна пра яе забыцца?!

Яна ўсё жыццё нам будзе сніцца

Бо ўсіх, пад сэрцам нас насіла

І аж пяцёра дзетак нарадзіла.



Адна яна нас гадавала

Бо тату рана смерць забрала

І адзявала нас і абувала

Ды ад хвароб засцерагала.



І па чарзе ў школу усіх збірала

Пасля хлапцоў у войска адпраўляла.

Жаніла нас,а дочак замуж аддавала

Чым магла,ўсім дапамагала.



Пасля адна сядзела ў акенцы

Чакала, калі ж зойдуць дзеткі ў сенцы.

Яна была ўсім нам рада

Толькі не заўжды ў нас была спагада.



У гэтым мы канешне ж вінаваты

Што рэдка прыязжалі мы да хаты.

А гэта ж хатка, наш радзімы кут

Бо маці ўсіх нас нарадзіла тут.



Да смерці яе Таня даглядала

Таму і спадчыну па праву атрымала

Я рад, што зберажэцца гэта хата

Бо будаваў яе калісці тата.



Радкі вось гэтыя,матулі прысвячаю

Хай там, яна спакойна спачывае

Хай пухам Зямля ёй там будзе

А мы яе, ніколі незабудзем.




АЛЕСЬ РАТКЕВІЧ


Последний раз редактировалось: Раткевіч (07 Oct 2015, Wed, 22:48), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 22 Oct 2012, Mon, 22:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Чарвякі, якія сталі Сакалоўкай, і Банэткаў хутар, які знік


Мая вёска Сакалоўка, што ў Вілейскім раёне, мае сваю гісторыю, як любы горад альбо мястэчка. Некалі яна мела назву Чарвякі. Адсюль шмат пытанняў. А што гэта за Банэткаў хутар?

За ўвесь час свайго існавання вёска разам з жыхарамі зведала шмат перамен і цяжкасцей. Былі, праўда, і часы адраджэння, але ненадоўга. Іншаземнае пастаяннае нашэсце не дазваляла зберагчы гістарычныя каштоўнасці, і таму ўсё, што адбывалася, адыходзіла ў нябыт, пакідаючы толькі тое, што пераходзіла з пакалення ў пакаленне.

Сакалоўка была Чарвякамі
Да 1965 года вёска Сакалоўка называлася Чарвякамі. Адсюль шмат пытанняў: “Як і адкуль узялася гэта назва? Чаму яе перайменавалі? Чаму бальшавікам так хацелася ўсё былое знішчыць, сцерці з памяці, нават разам з людзьмі, ператварыць усё раней збудаванае ў руіны?” І гэта рабілася, не пакідаючы пасля сябе аніякіх архіўных звесткаў. А калі што з запісаў і заставалася, то было ўсё ў “ружовым колеры”.

Сама вёска ўмоўна падзеленая нібыта як на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі. Кожная мае сваю назву: Пясчына, Глінішча, Казёншчына, Двор. Усе палі, лугі, лясы вакол вёскі таксама маюць розныя назвы. Напрыклад, Зяновіна, Вараніха, Паповіна, Куты, Расцяроб і Дзірынкі, Бор, Валокі ды Узвалле. Рэчка Вепратка і тая мела нейкі падзел брадамі, як іллючкоў, баранкоў, сталюкоў, чубачкоў і гэдак далей.

Усё гэта, невядомае і загадкавае, сувязь з гэтымі назвамі, мяне і цікавіць. Я ўпэўнены, што шмат хто можа мне пярэчыць, маўляў, знайшоў пра што пісаць, такое паўсюль, бо так уладкавана наша жыццё – адно знікае, а на яго месца прыходзіць штосьці іншае. Магчыма, яно і так.

Назва нейкай малавядомай вёсачкі і яе гістарычны шлях – гэта як кропля ў моры для агульнай гісторыі. Але ж, як я лічу, гэта гісторыя, сапраўдная гісторыя краіны і павінна складацца менавіта вось з такіх кропелек, а не пісацца дзесьці ў прасторных кабінетах. За кожнай назвай хаваецца абавязкова штосьці вельмі цікавае. Але, на вялікі жаль, шмат пра якія, пра іх паходжанне мы ўжо ніколі не даведаемся.

Хочацца распавесці пра адну вось такую назву і як яна ўзнікла – пра Банэткаў хутар. Пра існуючую назву месца Банэткаў хутар мне распавёў 84- гадовы старажыл Сакалоўкі Уладзімір Барысевіч.




А ведае пра гэты хутар Уладзімір Канстанцінавіч не па чутках, ды і адносіны да яго мае самыя непасрэдныя, бо гэта яго малая Радзіма. Тут ён правёў амаль што ўсё сваё дзяцінства. Гэта хутар яго бацькоў, на якім калісьці бурліла жыццё сям’і з марамі на лепшую будучыню.

На вялікі жаль, тыя мары, як для большасці беларусаў, скончыліся трагічна. Але хочацца вярнуцца крыху назад, у больш ранні гістарычны час існавання вёскі Чарвякі.

Вёска наша, як і ўся Беларусь, ніколі не мела сваёй самастойнасці. Яна заўжды ад некага залежала і падпарадкоўвалася то царскай Расеі, то Вялікаму Княству Літоўскаму, то панскай Польшчы. І завяршыўся прыгнёт – бальшавікамі.

У 1898 годзе ў карэннага жыхара Чарвякоў, у цесляра Бенядзікта Барысевіча, нарадзіўся сын, назвалі яго Канстанцінам. Рос хлапчук, як і ўсе вясковыя. Асвойваў навукі цесляра і сталяра. Разам з дарослымі працаваў на ладным кавалку зямлі, які перадаваўся ў спадчыну з пакалення ў пакалення. А калі ў сваёй гаспадарцы працы было няшмат, то руплівы да працы хлопец хадзіў у суседнія Галэцкія да пана на падпрацоўку. Не цураўся аніякай працы, што загадвалі – выконваў своечасова і якасна, за што пан яго цаніў і ніколі не крыўдзіў ў заробку.

Маланкавае каханне
Кастусь быў не толькі да працы руплівы, але і да дзевак хваткі. Тут у Галэцкіх, у пана на фальварку, таксама працавала маладая і вельмі прыгожая дзяўчына з Борак, Анэта Кучка. Не заўважыць такую красуню Кастусь проста не мог. Патаемнае маланкавае каханне паміж маладымі схаваць было немагчыма.

Адгуляўшы вяселле, маладыя адразу ж пачалі думаць пра асобны кут для сябе. Да іх асабістых зберажэнняў дабавілася яшчэ двухбаковая дапамога бацькоў. І ў хуткім часе ў вярсце ад Чарвякоў, у Навінках каля лесу (Навінкі – гэта назва поля, там калісьці засяляліся новыя прыезджыя людзі) маладая сям’я купіла 7,5 гектара зямлі, на якой, не марудзячы часу, пачалі будавацца. Талакой будаўніцтва ішло хутка, і ўжо ў кароткі тэрмін пад лесам у Навінках з’явілася новая хата з гаспадарчымі пабудовамі.

Банэткаў – значыць Бенядзіктаў
З той пары гэты хутар і пачалі называць у гонар старэйшага Барысевіча – Бенядзікта, якога вяскоўцы называлі па-простаму Банэткам. Вось так і з’явілася ў Чарвяках новая народна-геаграфічная, адміністрацыйная адзінка – Банэткаў хутар. У маладых адно за другім нараджаліся дзеткі: Еўка, Адам, Валодзя і Грышка. Услед за сям’ёй разрасталася і мацнела сама гаспадарка. І гэта адбывалася толькі дзякуючы працавітасці маладых гаспадароў хутара.

Ніводнага кавалачка зямлі не пуставала, усё засявалася, абраблялася і ўбіралася. Акрамя працы на зямлі, Кастусь меў заказы на выраб брычак. Але з цягам часу праца на ўласнай зямлі і гаспадарцы стала не задавальняць. Хацелася больш багатага і больш цудоўнага жыцця. Спакусай гэтага “больш багатага і цудоўнага жыцця” была бальшавіцкая краіна, мяжа з якой праходзіла менш як за вярсту на ўсход ад вёскі. Рэчка Япратка з’яўлялася якраз памежжам паміж краінай саветаў і Польшчай.

Супрацоўніцтва з НКВД
Бальшавіцкія лазутчыкі агітавалі мясцовае насельніцтва да супрацоўніцтва з НКВД, абяцаючы за гэта тым і іх сем’ям “райскае” жыццё пры савецкай уладзе. Кастусь патаемна, нават не сказаўшы жонцы, падпісаў пагадненне з бальшавіцкай разведкай на супрацоўніцтва. І каб больш валодаць унутранай інфармацыяй аб дзейнасці мясцовай польскай ўлады, уладкаваўся на працу у Хаценчыцкую гміну (гэта як цяпер сельсавет) фурманам.

Вазіў войта як у Вілейскі павет, так і па іншых справах. Увайшоўшы ў давер да войта, Кастусь збіраў розныя звесткі, якімі цікавіліся бальшавікі. Сабраную інфармацыю аб польскіх планах Кастусь хаваў у патаемнай схованцы, спецыяльна зробленай ім у брычцы. Пасля ў дамоўленым месцы гэтыя звесткі перадаваў бальшавікам…

Ужо у сярэдзіне 1930-х гадоў добра адчувалася тое, што ў вёску хутка прыйдзе змена ўлады. У 1934 годзе Кастусём пачала ўжо цікавіцца польская разведка, і ён быў вымушаны, пакінуўшы ўсю сваю сям’ю на хутары, перабірацца за мяжу да бальшавікоў.

Праз тры гады маўчання, у 1937 годзе, ён прыслаў ліст з далёкай Комі ССР, у якім наогул анічога не пісаў пра абяцанае бальшавікамі “цудоўнае” савецкае жыццё.

Расчараванне савецкай уладай
У лісце адчувалася нейкае расчараванне. Але нягледзячы на гэта, ён загадаў, каб сям’я ўжо пачынала рыхтавацца да пераезду, каб распрадавала ўсю гаспадарку і чакала ад яго выкліку.

Пакуль усё распрадавалася, а гэта брычкі, малатарня, шасцёра свіней, тры каровы, цяляты, два кані, шмат курэй і іншае, наступіў верасень 39-га. І перабірацца хутаранам дзесьці ўдалеч за “шчасцем” адпала патрэба. Гэта “шчасце” на гора людзям само сюды прыйшло.

Ад Кастуся сям’я так і не дачакалася больш вестак. У гаспадарцы Банэткавага хутара засталася толькі адна карова і некалькі курэй. Застаўшыся без гаспадара і амаль што без гаспадаркі, Банэткаў хутар ужо так, як раней, не жыў, ён толькі існаваў. Жылі за кошт выпадковых заробкаў ды яшчэ за кошт дапамогі бацькоў.

З боку новай улады пра нейкую дапамогу не магло быць ніякай гаворкі. Саветы вельмі коса, па-варожаму ставіліся да асобнікаў. Гэта так званая “вызваленчая” бальшавіцкая місія, акрамя калектывізацыі і арыштаў, нічога новага, а тым больш лепшага, для вёскі і яе жыхароў не прынесла. А ў чэрвені 1941 года гэта “праславутая” ўлада пакінула безабароннае чарвякоўскае насельніцтва на разарванне акупантаў і мясцовага бандытызму.

Жыццё ператварылася ў пекла

Жыццё людзей ператварылася ў пекла. У дзень на хутар рабаваць прыязджалі немцы, а ўначы партызаны праводзілі экспрапрыяцыю. Банэткаў хутар у немцаў лічыўся партызанскім, і таму 5 мая 1943 года
патрапіў пад фашысцкую карную аперацыю і быў спалены фашыстамі разам з Любчай, Боркамі, Брыгідавам і Старынкамі.

Страціўшы ўсё, што было, нават і дакументы на зямлю, сям’я Барысевічаў знайшла прытулак у былой польскай стражніцы, якая знаходзілася каля маёнтка пана Бароўскага ў Чарвяках. Каб як пражыць сям’і, 14-гадовы Валодзя падаўся ў партызанскі лагер, дзе пасвіў там кароў. За працу партызаны давалі такія-сякія для сям’і пажыткі.

Скончылася вайна, шмат хто з вяскоўцаў загінуў: хто ад нямецкіх шмайсераў, а хто ад бандыцкіх абрэзаў. Шмат не вярнулася з фронту. Таксама не вярнуўся і знік бясследна Канстанцін Барысевіч, былы агент бальшавіцкай разведкі пры польскім часе. Савецкія ўлады доўгі час не адказвалі яго родным на запыты і толькі ў 60-х гадах прыслалі адказ, што Барысевіч Канстанцін Венядзіктавіч памёр ад сардэчнай хваробы ў Комі ССР.

Сапраўдны лёс Канстанціна Барысевіча
А ў гэтым годзе Уладзімір Барысевіч, сын Канстанціна, выпадкова даведаўся з архіўных дакументаў пра сапраўдны лёс свайго бацькі. А лёс яго цалкам супаў з мільёнамі іншых лёсаў савецкіх грамадзян. У 1934 годзе агент бальшавіцкай разведкі К.В Барысевіч, які збег ад польскага правасуддзя за мяжу да бальшавікоў за абяцаным імі цудоўным жыццём, у хуткім часе там патрапіў у рэпрэсіўную сталінскую машыну. Вынік – тры гады працоўных лагераў, а пасля суд “тройкі”, арт. 58, расстрэл. Уладзімір Канстанцінавіч ніяк не можа ўразумець, за што расстралялі бацьку? Ён жа служыў гэтым бальшавікам верай і праўдай, а яны яго расстралялі як ворага народа!!!

Уладзіміру Канстанцінавічу Барысевічу, аднаму з нямногіх жывых сведак апошніх гістарычных вясковых падзей, ужо 84 гады. І ён амаль што адзіны, які вельмі жадае зберагчы і перадаць нашчадкам памяць аб мінулым. Шмат чаго ўжо знікла беззваротна, і не толькі значэнні нейкіх назваў, але знікаюць з картаў нават цэлыя вёскі. Але я задаволены тым, што невядомая гісторыя майго краю с кожным разам становіцца больш вядомай. І Банэткаў хутар гэту гісторыю дапаўняе.

Дакументы ў арыгінале
• Борисевич Константин Венедиктович
Родился в 1898 г., д. Червяки Вилейского уезда; белорус; образование начальное; крестьянин, единоличное хоз-во. Проживал: Вилейская обл., Вилейский р-н, Хотенчицкая гмина д. Червяки.

Арестован 16 июля 1934 г.

Приговорен: ОСО 2 декабря 1934 г., обв.: 24-68 УК БССР – шпионаж в пользу Польши.

Приговор: 3 года ИТЛ, отбыв.: Ухтпечлаг г.Чибью. Реабилитирован 31 мая 1989 г. Прокуратура БВО

Источник: Белорусский "Мемориал"

• Борисевич Константин Венедиктович
Родился в 1898 г., Польша, Верейский уезд, д. Червяки; русский; слесарь при Доме печати. Проживал: г. Сыктывкар.

Арестован 26 августа 1937 г.

Приговорен: Особое Совещание при НКВД 10 января 1938 г., обв.: по ст. 58-6 УК РСФСР

Приговор: высшей мере наказания

Источник: Книга памяти Республики Коми.

АЛЕСЬ РАТКЕВІЧ, ЧЫСЦЬ.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 20 Nov 2012, Tue, 23:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Невядомая гісторыя майго краю.
Aўтар: Алесь Раткевіч, 19.11.2012. 12:19





Валовік Паліна Ігнацеўна,стрыечная сястра Сцяпана Валовіка па матулінай лініі.
Тое, пра што хачу распавесці, узятае з успамінаў самых непасрэдных сведак тых далёкіх і трагічных часоў мінулага стагоддзя. Амаль што ўсе відавочцы памерлі, забраўшы з сабой вялікую частку таго, што бачылі, праз што прайшлі, што перажылі і што адчулі менавіта на сабе.

І гэта не проста людзі, гэта людзі з вельмі складаным і трагічным лёсам. Яны прайшлі праз шматлікія выпрабаванні і сталі жывой гісторыяй, гісторыяй майго краю.

ЧАСТКА 1

Амаль што ўсе відавочцы памерлі, забраўшы з сабой вялікую частку таго, што бачылі, праз што прайшлі, што перажылі і што адчулі менавіта на сабе.

І гэта не проста людзі, гэта людзі з вельмі складаным і трагічным лёсам. Яны прайшлі праз шматлікія выпрабаванні і сталі жывой гісторыяй, гісторыяй майго краю.
Гэта Таццяна Спіцыян, Паліна Валовік, Уладзімір Барысевіч, Галіна Паўлюкевіч, Марыя Жылевіч, Мікалай Луцкі і іншыя. Яны могуць яшчэ шмат чаго дапоўніць да раней сказанага іншымі, каго ўжо няма сярод нас. Лічу, тое, што нам стала вядома, неабходна абнародаваць, інакш згіне беззваротна і сатрэцца з памяці людской і гэта, хоць невялічкая, але сапраўдная частка невядомай гісторыі майго краю.

Пачатак трагічнага перыяду

У маёй вёсцы Чарвякі (цяперашняя Сакалоўка), як і ва ўсёй заходняй частцы Беларусі, польская ўлада скончылася ў верасні 1939 года. З таго часу пайшоў адлік новага і вельмі трагічнага часу як для самой вёскі, так і для яе жыхароў.

Першае, што зрабілі бальшавікі, гэта далі волю як сабе, так і вяскоўцам рабаваць маёнтак пана Бароўскага, а таксама ўсё, што яму належала. А гэта канюшня, сырабойня, птушнік, ставы, на якіх разводзілася шмат карпа, вадзяны млын. Зямлю панскую падзялілі і аддалі ў карыстанне чарвякоўскаму беззямельнаму сялянству. Усё пусцілі на самацёк, а наладзіць парадак у грамадстве і ўводзіць хоць нейкае сваё заканадаўства не вельмі спяшаліся.

Яны ўсю ўвагу скіравалі на пошукі “ворагаў” народа сярод жыхароў, і гэта ў іх нядрэнна атрымоўвалася. Сам пан Бароўскі з сям’ёй і ўпраўляючым Чыкатоўскім паспелі збегчы на захад. А вось Раткевіча з Загаран, які працаваў у пана аграномам, напаткаў марны лёс. Яго самога і яго жонку Ванду (яе дзявочае прозвішча Барысевіч) бальшавікі арыштавалі і саслалі ў Комі. Патрапілі на гэты шлях і простыя вяскоўцы, па адным толькі даносе.

А тут неўзабаве наступіў 1941 год, і на змену бальшавіцкаму нашэсцю прыйшло фашысцкае і лесабандыцкае. Хвалёнае "несокрушимое и непобедимое" бальшавіцкае войска так спешна адступала, што нават не заўважала, як яго вайскоўцы разбягаюцца па беларускіх лясах.

Днём – немцы, ноччу – бандыты

Немцы ў вёсцы з’явіліся ўжо на трэці дзень вайны. Яны прывезлі з сабой новага ўпраўляючага польскага паходжання, прозвішча якога з цягам часу ўжо сцерлася з памяці, а вось імя яго было Ежык, па прафесіі адстаўны ваенны лётчык. Ён адразу ж пачаў аднаўляць панскі маёнтак і ўсю гаспадарку. Запрацавалі ставы і млын. А частку зямлі, ад сялян, ён забраў пад нямецкую ўправу. У гэтай управе ў хуткім часе з’явіўся нават трактар, які і апрацоўваў усю зямлю. Чарвякоўцы працавалі, хто на сваёй зямлі, а хто на панскім двары альбо на ставах. Пастаянных немцаў у вёсцы не было, а гарнізоны іх знаходзіліся ў Ільі і Хаценчыцах. Прыязджалі яны ў вёску рэдка, і то толькі днём. Але жыцця спакойнага не было.

Што хлебанулі чарвякоўцы страху, гора і бяды, то хлебанулі! Днём немцы збіралі аброк з людзей – у каго яйкі, у каго курыцу, а ў каго і парася. Але каб сказаць, што ўсё пад чыстую, то не.

А ноччу таксама не было спакою. Вакол вёскі ў лясах было шмат груповак, якія складаліся пераважна з акружэнцаў. Яны спрабавалі называць сябе партызанамі, але насельніцтва іх лічыла самазванцамі і бандытамі, таму што паводзіны ў гэтых лясных ваяк былі цалкам бандыцкія.

Дык вось ноччу яны ў насельніцтва экспрапрыіравалі ўсё, што толькі можна было, а хто не аддаваў добраахвотна, забіралі прымусова. Упартаму гаспадару накідвалі адзін канец вяроўкі з пятлёй на шыю, а другі канец перакідалі праз бэльку і ў падвешаным стане пакідалі чалавека да той пары, пакуль не скажа, дзе што схавана. Альбо ставілі да сцяны і стралялі. Свіст куль над галавой даводзіў чалавека да бяспамяцтва. Такім чынам бандыты прымушалі чалавека аддаваць апошняе. І ўчыняліся гэтакія здзекі прама на вачах усёй сям’і, у тым ліку і маленькіх дзетак.

Тых, хто праклінаў дзеянні гэтых бандыцкіх фарміраванняў, бязлітасна каралі, нярэдка самай лютай смерцю. Такі вось страшны лёс напаткаў Янука Юшкевіча, у якога гэтыя ваякі неяк выцягнулі апошняе парася з хлява, за што той абазваў іх бандытамі. А ўжо праз некалькі дзён пасля выпадку гэтыя бандыты завіталі да Юшкевіча і загадалі ісці з імі, быццам бы паказаць дарогу да Борак. Перапалоханага Янука вывелі за вёску на хутар Зароўскага, дзе спачатку над ім здзекаваліся ўсяляк, а пасля ўжо зусім знямоглага дабілі шомпалам праз вуха і кінулі ў студню.

Кастусь Іванец з суседняй вёсачкі Ляхі працаваў у Ежыка на ставах, вазіў рыбу немцам у Ілью. Яго за гэта бандыты таксама ўначы выцягнулі з хаты і адвялі да рэчкі. Пасля няўдалага стрэлу параненага Кастуся задушылі ломам ужо ў вадзе. А вось чаму самога Ежыка не зачапілі, засталося загадкай.

Пасля расправы над Кастусём, каб больш немцы не атрымлівалі рыбу, самазванцы ўзарвалі плаціну на рацэ Япратцы. Драўляная плаціна яшчэ спрадвеку ўтварала вялікае возера, вада з якога падавалася на ставы і круціла млын. У выніку гэтай дыверсіі мясцовыя жыхары, якія працавалі на ставах, засталіся без працы, а ўся вёска без млына.

ЧАСТКА 2

Здзекі

Чарвякоўцы, каб змалоць якое-небудзь збожжа, вымушаныя былі ўжо хадзіць за тры вярсты ў Краменец. Але ў 1943 годзе плаціна была адрамантаваная партызанскай брыгадай імя Фрунзе. Запрацавалі ставы і млын.

Падчас вайны, у пошуках ежы, па вёсках хадзіла шмат гарадскога насельніцтва. Многія не мелі пры сабе дакументаў. Такіх людзей як шпіёнаў расстрэльвалі не толькі немцы, але і лясныя ваякі. Аднойчы гэтыя ваякі сустрэлі нейкага хлапчука без зброі і дакументаў, адразу расстралялі як нямецкага шпіёна на Лявонавым хутары.

Жанчына-інвалід, бязрукая, з дзіцем маленькім, зайшла ў вёску хлеба папрасіць, дык спачатку з яе паздзекаваліся, а пасля таксама расстралялі разам з дзіцем.
І падобных забойстваў было вельмі шмат. Забітых у лесе людзей бандыты ніколі не хавалі. Гэту місію выконвалі вяскоўцы, калі знаходзілі якога-небудзь забітага, а не знойдзеныя даставаліся ваўкам. А калі каго бандыты стралялі ў вёсцы, то свае ахвяры ў асноўным закопвалі самі на могілках у бульбяных ямах.

Пасля вайны яшчэ доўгі час людзі знаходзілі чалавечыя косці і чарапы ў лесе. Аднойчы, яшчэ ў дзяцінстве, збіраючы ягады, мы таксама натрапілі на такую знаходку. Відовішча вельмі жахлівае.

Расправа над сям’ёй Сцяпана Валовіка

А самая жудасная трагедыя адбылася ў 1942 годзе, калі была расстраляная цэлая сям’я Сцяпана Валовіка, які даводзіўся маёй бабцы Паўлінцы родным пляменнікам і стрыечным братам майму бацьку.

Сцяпан працаваў лесніком і пры Польшчы, і пры саветах, застаўся працаваць і пры немцах. Ягоная сям’я на той трагічны час тулілася ў маленькай варывеньцы, бо хата іх згарэла падчас бамбёжкі вёскі з самалётаў.

Дарэчы, гэта варывенька стаіць яшчэ і сёння, у сценах яе добра бачныя дзіркі ад кулямётных куль. Што мелі да Сцяпанавай сям’і лясныя “мсціўцы”, так і засталося невядомым. Яны, як звычайна, уначы ўварваліся ў тую варывеньку і з кулямёта перастралялі ўсіх, хто толькі там быў: Сцяпана, яго жонку Сашку і двое іх маленькіх дзетак, дзвюх Сцяпанавых сясцёр – Надзю і Кацю, а таксама яго састарэлую маці, Марыльку.

Параненая Надзя намагалася ўцячы ад бандытаў, але беднай дзяўчыне ўдалося дабегчы толькі да плота. Там у яе лясныя злачынцы ўжо не стралялі, каб не нарабіць лішняга шуму ў вёсцы, а дабівалі ўжо прыкладамі. Выратаваўся тады ад смерці толькі брат Сцяпана, Васілька. Ён неяк здолеў босым выскачыць з варывенькі і ўцячы ад смерці за дванаццаць вёрст ад Чарвякоў у Шчарачыху, дзе жыў тады ягоны старэйшы брат Андрэйка.

Васілька там расказаў, як у тую ноч у варывеньцы Валовікаў знішчалася сям’я, расказаў тое, што здолеў запомніць. Ён казаў, што нейкі тоўсты бандыт усё дапытваўся ў Сцяпана, чаму ён працуе ў лясніцтве, і за кожным разам біў яго шомпалам па вачах. Не вытрымаўшы катаванняў, закрыўшы акрываўлены твар рукамі, Сцяпан паваліўся на падлогу. Шукаючы хоць якога паратунку ад бандытаў, ён запоўз пад ложак і ўжо адтуль кляўся, што ні ў чым не вінаваты, і прасіў пашкадаваць хоць сям’ю.

Азвярэлы бандыт ужо нічога не хацеў слухаць і загадаў свайму напарніку страляць. Старая Марылька, пачуўшы такое, узяла на рукі ўнучку, якой было тры тыдні, і запатрабавала ад бандытаў: “Калі будзеце страляць, то перш мяне!” Стоячы каля парога, бандыт, які размаўляў з каўказскім акцэнтам, даў доўгую чаргу пад ложак, Сцяпан сціх. Другая чарга прайшлася па Марыльцы і некалькі куль патрапілі прама ў тварык немаўляці. У гэты момант у варывеньцы стала цёмна, ці то пагасла газнічка, ці то ад убачанага ў Васількі ў вачах пацямнела! Як бы там ні было, але ў той момант у Васількі хутчэй за ўсё спрацаваў інстынкт самазахавання.

Ён не памятаў, як апынуўся ў канцы заснежаных агародаў, на сцежцы (на палявой дарозе ўздоўж вёскі). Першае, што пачуў, гэта дзявочы крык, а пасля мужыцкую лаянку. І раптам усё сціхла. Васілька здагадаўся, што гэта крычала адна з яго сясцёр. Хвілін праз дзесяць-дваццаць акалелыя ногі данеслі яго да свайго свірна. Не паспеў як мае быць адагрэцца ў сенях, як у вёсцы зноў прагучалі глухія кулямётныя чэргі. Стрэлы даносіліся ў накірунку хаты, у якой жыла Барвічыха Стася са сваёй сястрой. Васілька зразумеў, што радні яго ўжо больш няма і калі заставацца тут, то толькі на сваю пагібель. Абгарнуўшы саматканай посцілкай ногі, ён рушыў у бок Шчарачыхі да брата, як мага далей ад сваёй смерці.

Але, мабыць, Васільку было наканаванае кароткае жыццё, бо хутка яго і брата Андрэйку расстралялі каля Капусціна быццам бы немцы, але існуе версія, што іх забілі як сведкаў злачынства тыя самыя бандыты. Засталася з усёй сям’і толькі адна Ксеня, сястра Сцяпана, якая ў той час жыла ў Лукаўцы ў радні Анкудаў.

У тую ж ноч пасля забойства Сцяпанавай сям’і бандыты расстралялі і цешчу Сцяпана, Стасю Барвічыху, і яе сястру за тое, што быццам бы Стасін сын служыў у паліцыі. Гэтых забітых дзвюх жанчын бандыты самі завезлі на могілкі і закапалі ў бульбяных ямах. І па сённяшні дзень нікому невядомае дакладнае іх месца пахавання.

А вось расстраляную Сцяпанаву сям’ю лясныя нелюдзі загадалі Сцяпанавым суседзям Краўчонкам завезці на могілкі і закапаць. Ад іх і стала вядомае месца пахавання. Пасля вайны па Сцяпану і ўсёй загінулай тады радні сястра Ксеня паставіла помнік, які быў выраблены з бетону маім бацькам Ляксандрам і Ксеніным мужам Віктарам.



Валовік Сафія Іллінічна,стрыечная сястра Сцяпана Валовіка па татавай лініі.
Аналагічная трагедыя адбылася і ў суседніх Навасёлках, у якіх таксама была знішчаная цэлая сям’я з дзевяці душ, у тым ліку шасцёра дзяцей ад 16 год да аднаго месяца. Гэта сям’я Івана Мардаса, ці Прайцісёнкаў, як звычайна іх клікалі. (Раней пры зносінах паміж сабой вяскоўцы выкарыстоўвалі мянушкі, па якіх можна было адразу зразумець, менавіта каго субяседнік мае на ўвазе. Бо шмат хто з жыхароў вёскі меў аднолькавыя прозвішчы. Амаль палова чарвякоўцаў мела прозвішча Валовік. Таму людзі, каб не блытацца, проста вымушаныя былі прымяняць мянушкі).

Прычынай расстрэлу сям’і Прайцісёнкаў стала нібыта сувязь Іванавага швагра з немцамі. Банда вар’ятаў дзейнічала па аднолькавым сцэнарыі, так як і ў Чарвяках. Уварваліся ноччу ў хату і з кулямёта зрашэцілі ўсіх, хто толькі там быў, не пашкадавалі нават месячнае немаўля, якое ляжала ў калысцы. Пасля той жорсткай звярынай расправы над сям’ёй Мардаса, бандыты загадалі вясковым мужыкам, каб тыя да раніцы пахавалі расстраляных, а ў самой хаце прыбралі ўсе сляды забойства.

Калі мужыкі пайшлі забіраць загінулых, то ў хаце сутыкнуліся з такім відовішчам, ад якога адзін з іх, убачыўшы тое крывавае месіва, нават згубіў прытомнасць. Усё было заліта крывёй; сцены, падлога і самі забітыя ляжалі ў лужах крыві. Але бандыцкі загад мужыкі выканалі – сям’ю Івана Мардаса пахавалі на Навасёлкаўскіх могілках, а ў хаце ўсё прыбралі.

Толькі хату тую, дзесьці праз тыдзень пасля расстрэлу яе гаспадароў, нейкія незнаёмыя людзі разабралі і звезлі кудысьці на “васточную” (гэта так “заходнікі” называлі савецкае замежжа, якое існавала да 1939 года).

Узброеныя групоўкі

У лясах, ад Навасёлак і да Любчы, хавалася шмат узброеных груповак. Дысцыпліна ў гэтых атрадах наогул адсутнічала і наладжваць яе ніхто не збіраўся. Савецкае камандаванне неаднаразова намагалася дэсантаваць кадравых ваенных у гэтыя атрады, але ўсё дарэмна. Яны загадкава гінулі альбо ўвогуле знікалі без следу.
Сярод старых, хто добра памятае той ваенны час, існуе такое меркаванне, што гэтых савецкіх кадравых ваенных знішчалі самі ж самазванцы-партызаны. Ім вельмі падабалася вольнае казацка-бандыцкае жыццё з анархісцкім ухілам.

Але ўжо з 1943 года вольнае жыццё гэтых груповак паступова пачало набіраць дысцыплінаваны характар. Спрыяла гэтаму тое, што ў Навасёлках размясціўся штаб партызанскай брыгады імя Фрунзе, ільянскае падполле, а таксама асобы аддзел НКВД, які кватараваў у хаце Іосіфа Куляша.

Сама брыгада дыслакавалася ў лесе, у вярсце на поўдзень ад вёскі, на месцы былой смалярні. Складалася і папаўнялася яна за кошт усё тых жа разрозненых, анархісцкіх груповак з акружэнцаў і мясцовага насельніцтва. У Чарвяках на былым панскім двары ў пабудове былой сырабойні быў размешчаны сфарміраваны атрад у колькасці 32 партызанаў, якім камандаваў Аляксееў.

А ў Ляхах з’явіўся асобны атрад падрыўнікоў, яго ўзначальваў Селівёрстаў. Насельніцтва не падтрымлівала гэтыя атрады з-за іх дурной славы, і, хутчэй за ўсё, гэта галоўная прычына таго, што яны не патрапілі ў “Кнігу памяці” Вілейскага раёна. Асобы аддзел НКВД правяраў усіх, хто прыходзіў у брыгаду.

Асабістаў цікавіла пераважна здрада і сувязь з немцамі, і гэта было галоўным для бандыцкіх фарміраванняў, якія тут дзейнічалі з самага пачатку вайны. Здзекі, катаванні і забойствы мірнага насельніцтва з боку гэтых фарміраванняў НКВДэшнікі амаль што не бралі да ўвагі. Магчыма, штосьці і разглядалася, але пра іх рашэнні нічога не афішыравалася сярод насельніцтва.

Садыст па мянушцы Садко

Быў толькі адзіны выпадак, калі НКВДэшнікі разгледзелі злачынства, якое немагчыма было ўжо схаваць, таму што мела вялікі рэзананс сярод насельніцтва. За садысцкія адносіны да жанчын быў асуджаны да вышэйшай меры з адтэрміноўкай пакарання мужчына па мянушцы Садко. На насельніцтва навакольных вёсак ужо толькі адно слова Садко наводзіла жах, асабліва на жанчын.

Неаднаразова асуджаны за злачынствы яшчэ да вайны, а падчас вайны ўзброены карабінам, Садко ў кожнай вёсцы адчуваў сябе поўным гаспадаром, браў усё, што хацеў і каго хацеў. Пасля прысуду Садку выпала магчымасць рэабілітавацца. Па загадзе камандавання брыгады ён здолеў знішчыць бліндаж з немцам у Хаценчыцах. Гэты ўчынак НКВДэшнікі палічылі геройскім і даравалі яму не толькі жыццё, але і званне партызана, якое ён з вялікім гонарам насіў да канца сваіх дзён, яшчэ шмат год пасля вайны.

Забітых не вярнуць

Наступіў 1943 год, у вяскоўцаў ночы сталі спакайнейшымі. Бандыцкія рабаванні зніклі, ды і забіраць ужо не было чаго, амаль за два гады ў людзей выцягнулі ўсё, што толькі можна было выцягнуць. А хто з іх займаўся рабаваннем, гвалтам жанчын, здзекамі, катаваннем і забойствам мірнага насельніцтва, гэтага высветліць нам, хутчэй за ўсё, ужо ніколі не ўдасца.

Прайшло ўжо сем дзесяцігоддзяў, а следства наконт гэтага так ніхто і не распачынаў, не распачынае і наўрад ці распачне. Пасля вайны радня Валовікаў хацела дазнацца пра забойцаў сям’і, але ўсё дарэмна. Адказ на зварот быў кароткі і зразумелы: "Вайна патрабуе ахвяр, а пераможцаў не судзяць!"

Як усім вядома, савецкая ідэалогія забараняла штосьці мяняць у гісторыі, якая была напісаная там, “наверсе”, і толькі ў ружовым колеры. Яно і ў наш час яшчэ шмат хто больш паважае салодкую хлусню, а не горкую ды балючую праўду. Можа, ужо і не трэба капаць вельмі глыбока. Забітых ужо не вернеш. І тых, хто забіваў, таксама няма на гэтым свеце. А варушыць усё, каб адпомсціць іх нашчадкам, значыць, быць падобнымі да тых забойцаў.

Я ўпэўнены ў тым, што дзеці альбо ўнукі тых злачынцаў калі не ўсё, то вельмі шмат ведаюць пра “гераізм” сваіх продкаў. Не сумняваюся ў тым, што, ведаючы пра ўчынкі сваіх бацькоў і дзядоў, якія здзекаваліся над мірным насельніцтвам, жыць з гэтым ім і так ой як цяжка! Наша галоўная задача – не ўчыняць разборкі, а вярнуць з забыцця прозвішчы нявінна загінулых і ўшанаваць іх светлую памяць.

Паспрабуем паразважаць, хто яны былі гэтыя бандыты, адкуль яны ўзяліся, хто імі кіраваў, што іх штурхала на злачынствы, што ім служыла апраўданнем за забойствы мірнага насельніцтва, у тым ліку немаўлят? Ці панёс хто-небудзь з гэтых самазванцаў якое-небудзь пакаранне і як склаўся іх лёс у пасляваенны час?
Калі сабраць у адно цэлае ўсе ўспаміны сведкаў таго ваеннага ліхалецця, то ўсё сыходзіцца на адным. Бандыцкія фарміраванні складаліся як з акружэнцаў, так і з мясцовага насельніцтва, і кіравала імі анархія і ўпэўненасць у беспакаранасці за свае дзеянні.

На злачынны шлях у адносінах да насельніцтва іх падштурхоўвала ўласная баязлівасць, смага да добрага жыцця і вера ў тое, што вайна ўсё спіша. І спадзяванні іхнія ўсё ж такі апраўдаліся. Немцаў яны баяліся чапаць, а вось ад рабавання безабароннага насельніцтва, гвалту жанчын, забойстваў людзей атрымоўвалі вялізную асалоду. Ды і пагрозы ім ад сваіх няўзброеных людзей не было ніякай.


ЧАСТКА 4







Пашка

Успаміны старажылаў сведчаць пра аднаго вельмі жорсткага бандыта, Пашку-старшыну. Ён быў узброены кулямётам Дзегцярова, з якім і патрапіў у атрад Аляксееўцаў. І што менавіта з гэтага кулямёта была расстраляная сям’я Валовіка, то гэта адназначна. Толькі хто націскаў на курок, Пашка ці хто іншы, – невядома?

Жорстка Пашка адносіўся і да сваіх братоў па зброі. Неяк двое Пашкавых сяброў вырашылі цішком сысці не толькі ад яго з-за жорсткасці, але з атрада наогул, на ўсход, за лінію фронту. Недалёка яны змаглі адысці, ужо на ставах гэтыя два хлопцы былі расстраляныя як здраднікі Пашкавымі паплечнікамі. Праз нейкі час пасля гэтага, падчас блакады, на Паліку быў забіты і сам старшына, Пашка. Шмат хто сцвярджаў, што яго парашылі свае, за жорсткасць і садызм.

Дапамога святара Ляшкевіча

Да сённяшняга дня заставалася загадкай, чаму, калі немцы палілі Любчу, Боркі, Брыгідава, Старынкі і Банэткаў хутар 5 мая 1943 года, вёскі Чарвякі і Навасёлкі не былі знішчаныя? Зыходзячы са шматлікіх сабраных звестак, якія вядуць толькі да адной версіі, ужо сёння з упэўненасцю можна канстатаваць той факт, што гэтыя вёскі ад знішчэння выратаваў пасаломскі Ляшкевіч, які служыў тады ў Хаценчыцкай царкве і добра валодаў нямецкай мовай. А як гэта яму аднаму ўдалося зрабіць? Сведкі ўсе амаль аднагалосна спасылаюцца толькі на адну версію: немцы усё ж такі ўлічылі тое, што гэтыя вёскі і так былі ўжо пакараныя ляснымі бандытамі. А ў гэтым іх запэўніў тады, падчас той карнай аперацыі, менавіта пасаломскі. Таму вёскі і не знішчылі.

Вядомы яшчэ такі факт, што пасаломскі Ляшкевіч таксама выратаваў ад смерці 150 хаценчыцкіх яўрэяў. А было гэта ў 1942 годзе. У Хаценчыцах стаяў нямецкі гарнізон, у склад якога ўваходзілі пераважна мясцовыя і літоўскія паліцэйскія, а таксама і немцы, але няшмат.

Неяк адным днём у гарнізон прыехалі карнікі і загадалі ўсім яўрэям з дакументамі і рэчамі першай неабходнасці сабрацца каля былой польскай гміны. Людзі вырашылі, што іх чакае перасяленне, таму і прыхапілі з сабой усё, што маглі, – больш неабходнае і, канешне ж, каштоўнасці. А калі ўсе сабраліся, то іх усіх сагналі ў хлеў пры гміне і загадалі распрануцца амаль што да гала, а пасля перарылі ўсе рэчы і забралі ўсё, што толькі мела каштоўнасць.

Адна з яўрэек упляла ў касу залатыя вырабы, але немцы неяк здагадаліся, а можа хто і падказаў, апаролі іх і там. Абрабаваных яўрэяў пакінулі закрытымі ў хляве. Пасаломскі Ляшкевіч, які прысутнічаў на гэтай акцыі, штосьці доўгі час размаўляў з немцамі, пасля чаго людзі былі вызваленыя. Па планах карнікаў, яўрэяў павінны былі знішчыць, і вызваленне гэта, як высветлілася пазней, было проста адтэрміноўкай іх гібелі па просьбе пасаломскага.

З пасаломскім Ляшкевічам немцы лічыліся і прыслухоўваліся да яго меркаванняў, таму што ягоная дачка была замужам за нямецкім афіцэрам. Калі карнікі з’ехалі, то Ляшкевіч папярэдзіў яўрэяў, каб тыя сыходзілі з вёскі і хаваліся, таму што зондэр каманда праз некалькі дзён вернецца, а тады ўжо бяды не мінуць.

Не марудзячы часу, усе яўрэі вырашылі пакінуць вёску. Размясціўся лагер за Загаранамі ў лесе пад назвай Зацішша. Умоў для жыцця не было ніякіх, жылі пад адкрытым небам. Калі пайшлі моцныя дажджы, то абшчына Абрама Шульскага з 12 чалавек не вытрымала і прыняла рашэнне ісці дадому, маўляў, усё адно гінуць. Але варочаліся ўсё ж са спадзяваннем на тое, што Бог дасць і ўсё абыдзецца.

Але спадзяванні іхнія былі дарэмныя. У вёсцы ўсё кантралявалася паліцаямі. І як толькі яны вярнуліся дахаты, адразу заявіліся карнікі. На допытах ад Шульскіх немцы так і не даведаліся, дзе хаваюцца астатнія. Абрама Шульскага і ўсю ягоную абшчыну расстралялі ў канцы Хаценчыцаў, сярод трох яўрэйскіх хат, у якіх і па сённяшні дзень жывуць людзі. А на тым месцы, дзе былі расстраляныя і пахаваныя Шульскія, яўрэі ўсталявалі помнік, які даглядаюць мясцовыя жыхары.

Калі з усяго гэтага зрабіць агульныя высновы, то атрымліваецца, што чарвякоўцы і навасёлкаўцы цалкам абавязаныя сваім аднавяскоўцам, якія загінулі ад бандыцкіх куль сем дзесяцігоддзяў таму! Ім быў наканаваны лёс загінуць, каб жыла вёска, каб жылі мы і нашы дзеткі. І таму загінулыя сем’і заслугоўваюць вялікай пашаны, а яшчэ пасаломскі Ляшкевіч. Бо існуе толькі адзіная, вось гэта версія выратавання Чарвякоў і Навасёлак ад знішчэння ў той дзень, 3 мая 1943 года, калі вакол палыхалі Любча, Боркі, Брыгідава, Старынкі і нават Банэткаў хутар, а нашы вёскі і іх жыхары засталіся цэлымі.

Таму загінулыя дарослыя і дзеткі заслугоўваюць таго, каб іхнія прозвішчы былі вернутыя з забыцця.

Яны загінулі на вайне!

Вайна пакалечыла шмат жыццяў. І, на вялікі жаль, гэта агульная наша трагедыя згадваецца ўсё радзей і радзей і нават бываюць моманты, што некаторыя асобы мэтанакіравана намагаюцца не надаваць гэтай памяці якога-небудзь значэння.

Насельніцтва пухла і памірала ад голаду, гінула ад бандыцкіх абрэзаў і нямецкіх шмайсераў, людзі зажыва гарэлі падчас карных аперацый. І шмат хто з гэтых людзей не патрапіў нават у кнігу “Памяць. Вілейскі раён”, і ў першую чаргу прозвішчы тых, хто загінуў ад рук бандытаў, а не немцаў ды паліцаяў.

Тут атрымліваецца нейкі падзел на “правільна” загінулых і “няправільна”. А вайна ж была на ўсіх адна. І гінулі людзі незалежна ад чыіх куль. Яны загінулі на вайне! Не ведаю, як у іншых мясцінах, а па Хаценчыцкім сельсавеце ў кнізе памяці вельмі шмат недакладнасцей.

Я прапанаваў бы ўсталяваць у Сакалоўцы (былых Чарвяках) і Навасёлках памятныя дошкі з прозвішчамі пакутнікаў. І, безумоўна, усе гэтыя прозвішчы, без выключэння, тэрмінова павіны быць унесеныя ў спісы загінулых у кнізе “Памяць. Вілейскі раён”.

Вось прозвішчы людзей, якія былі закатаваныя і расстраляныя ляснымі бандытамі, якія не патрапілі чамусьці ў кнігу памяці?

ЧАРВЯКІ (САКАЛОЎКА)
Валовік Сцяпан (галава сямі’і) 1920 г.н.
Валовік Сашка (жонка) 1921 г.н.
Валовік Надзя (сястра) 1923 г.н.
Валовік Каця (сястра) 1924 г.н.
Валовік ?(хлопчык) (сын) 1940 г.н.
Валовік ?(дзяўчынка) (дачка) 1942 г.н.
Валовік Марылька (маці) 1880 г.н.
Баравік Анэта (цешча) 1891 г.н.
Баравік Стася (сястра Анэты) 1895 г.н.
Іванец Кастусь 1897 г.н.
Юшкевіч Янук 1895 г.н.

НАВАСЁЛКІ
Мардас Іван (галава сям’і) 1905 г.н.
Мардас Манька (жонка) 1908 г.н.
Мардас Антон (брат) 1912 г.н.
Мардас Стась (сын) ?
Мардас Яніна (дачка) ?
Мардас Марыся (дачка) ?
Мардас Владэк (сын) ?
Мардас Віця (сын) ?
Мардас (месячнае немаўлятка) 1942 г.н.

А як жа склаўся пасляваенны лёс тых, хто перажыў той час ваеннага ліхалецця?

Тыя, хто падчас вайны меў зброю ў руках, выйшлі з лесу як пераможцы! Сталі ветэранамі і ардэнаносцамі, атрымалі звышільготы, славу і пашану.
А мірнае насельніцтва, якое прымала на сабе самы галоўны ўдар вайны, засталося цалкам не заўважаным дзяржавай. Беларусь, якая называе сябе з гонарам краінай-партызанкай, чамусьці гэту катэгорыю людзей выключыла з удзельнікаў вайны, не прыраўняўшы іх нават да працаўнікоў тылу. Ваявала ўся Беларусь, а ўзнагароды і ўвагу атрымалі толькі асобныя.

Пасляваенны лёс Хаценчыцкага пасаломскага Ляшкевіча, на вялікі жаль, застаецца невядомым.

Яўрэі, што засталіся ў жывых, пасля вайны з’ехалі з Хаценчыцаў: адны ў Амерыку, іншыя – у Ізраіль. Зрэдзь часу наведваюцца на сваю малую радзіму, каб аддаць даніну павагі загінулым і пахаваным тут сваім землякам.



Лёс Ксені Валовік

Ксеня Валовік у 1951 годзе выйшла замуж за мясцовага хлопца Навумовіча Віктара. У іх сям’і нарадзілася чацвёра хлопцаў і тры дзяўчыны. Бог паслаў ім такую колькасць дзетак як кампенсацыю за страту родных у тую ракавую ваенную ноч.

Цяжка, вельмі цяжка было гадаваць такое сямейства, але на гэта ніхто не скардзіўся. У сям’і кожны займаўся тым, што было яму па сілах і здольнасцях. Дзеткі падрасталі. Гледзячы на сваё сямейства, як яно ўпэўнена падымаецца на ногі, і пасля народзінаў Марынкі, як кажуць паскрэбка, у Ксені ўпершыню за доўгія гады на твары пачала праскокваць усмешка. Магчыма, пачаў прытупляцца душэўны боль па страчаных родных падчас вайны.

Толькі-толькі штосьці пайшло да лепшага і з’явілася нейкая радасць у жыцці, як лёс паслаў Ксені новы іспыт. Трагічны выпадак на паляванні забраў жыццё мужа і бацькі семярых дзяцей, Віктара. Здарылася гэта трагедыя ў 1970 годзе, калі самай меншай, Марынцы, тады было ўсяго толькі тры годзікі.

Гэты стрэл для Ксені адгукнуўся далёкай кулямётнай чаргой з мінулага, ад якой загінулі яе ўсе родныя. Яна зноў стала панурай і замкнутай. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці жыцця, на невыносны, а да якой ступені, то гэта толькі ёй адной вядома, душэўны боль, яна змагла адна выгадаваць, падняць на ногі і вывесці ў людзі сваіх дзетак. Сёння яны ўсе займаюць дастойнае месца ў грамадстве. Жывуць спадзяваннем, што наступіць час і імёны іх трагічна загінулых продкаў зоймуць дастойнае месца ў гісторыі вёскі і ў кнізе памяці.

ЧАСТКА 5. Ушануем памяць

Уладзіміру Канстанцінавічу Барысевічу 84 гады, але ён вельмі добра памятае тое трагічнае ваеннае ліхалецце. Памятае, як чарвякоўцам даводзілася падпарадкоўвацца тром уладам – фашысцкай, партызанскай і бандыцкай.



Успаміны Уладзіміра Барысевіча

Уладзімір Канстанцінавіч Барысевіч, карэнны жыхар вёскі Чарвякі, якія ў 1965 годзе сталі Сакалоўкай. Ён амаль да драбязы памятае, што адбывалася ў вёсцы яшчэ з польскага часу. На маё пытанне, адкуль ён столькі ўсяго ведае, Канстанцінавіч адказаў: “Шмат ведаю, таму што пражыў на свеце ўжо нямала і таму што жыццё ўсё сваё пражыў разам з вяскоўцамі. Радасць і гора ў нас заўжды былі агульнымі”.

Да самага трагічнага перыяду свайго жыцця Уладзімір Канстанцінавіч адносіць час Вялікай Айчыннай вайны. Жыць даводзілася пад пастаянным страхам за сваё жыццё, якое магло абарвацца ў любую хвіліну: днём ад нямецкіх шмайсераў, а ноччу ад бандыцкіх абрэзаў ды кулямёта. Не па чутках яму вядома, як ад рук лясных бандытаў гінулі вяскоўцы, і ў першую чаргу сям’я Валовіка Сцяпана. Яму ёсць пра што расказаць нашчадкам, галоўнае, каб яны ўмелі слухаць і памяталі, праз што прайшлі іх бацькі і дзяды.

Паліне Ігнатаўне Валовік і Соф’і Ільінічне Валовік, так як і майму бацьку, Сцяпан Валовік даводзіўся стрыечным братам. Яны на свае вочы бачылі акрываўленае месца забойства нашай агульнай радні, учыненае ляснымі бандытамі. Яшчэ і сёння перад вачыма ў гэтых жанчын стаяць знявечаныя кулямі тварыкі маленькіх дзетак. Каб пахаваць забітых, радні патрэбна было яшчэ ўзяць на гэта дазвол у тых самых бандытаў, якія расстралялі Сцепанёнкаў, а гаспадарку іхнюю ўшчэнт абрабавалі. Такое забыць немагчыма. Жанчыны ўсё жыццё мараць, каб хоць як ушанаваць памяць бязвінна загінулых. Думаецца, калі ўзяцца агулам, то цяпер гэта ўжо можна зрабіць.



З успамінаў Галіны Паўлюкевіч

Галіна Пятроўна Паўлюкевіч таксама добра памятае ваенны бандытызм і безуладдзе, якое панавала ў вёсцы з чэрвеня 1941-га і па вясну 1943 года. Бандыты, якія па-зверску забілі яе дзядзьку Кастуся, хутчэй за ўсё, так і засталіся непакаранымі. А дзядзька, як і іншыя загінулыя ад рук бандытаў, нават не патрапіў у кнігу памяці ахвяр вайны.



Марыя Пякарская – жывая сведка вайны

Марыя Трафімаўна Пякарская, 82-гадовая жыхарка вёскі Шчарачыха, – адна з нямногіх, хто застаўся яшчэ жывой сведкай мінулай вайны. Праз што прыйшлося прайсці ёй і яе сям’і, яна не здолее забыць да канца сваіх дзён. Яна яшчэ і сёння здзіўляецца таму, як яны змаглі выратавацца ад гвалтоўнай і галоднай смерці падчас таго жудаснага ваеннага ліхалецця. Безуладдзе, а больш правільным будзе сказаць шматуладдзе, прымушала не жыць, а выжываць пад пастаянным страхам за сваё жыццё і жыццё родных перад мацнейшымі. А мацнейшы быў той, хто меў зброю, а хто са зброяй, той і ўлада.

Немцы ў дзень законы свае трактавалі ды аброк збіралі, а ўначы то бандыты налёты рабілі, то партызаны кватаравалі. І іх трэба было забяспечваць усім неабходным у першую чаргу і толькі пасля, што заставалася, – сабе, а заставалася амаль нічога. Марыя Трафімаўна добра памятае, як у 1942 годзе да Андрэя Валовіка прыйшоў ягоны родны брат Васіль з Чарвякоў з жудаснай весткай. Ён расказаў, як лясныя бандыты па-зверску знішчылі ўсю сям’ю іхняга старэйшага брата, Сцяпана. Не атрымаўшы ніякай спагады і абароны і не знайшоўшы ўправы на бандытаў ад лясной улады, Андрэй у спадзяванні на справядлівасць вырашыў звярнуцца да нямецкай, а ў выніку там жа і загінуў лютай смерцю. Васіль з вёскі загадкава знік.

Марыя Трафімаўна таксама, як і іншыя, прытрымліваецца той версіі, што яго знішчылі як сведку злачынства тыя самыя чарвякоўскія бандыты. Сям’я Пякарскіх таксама засталася безабароннай падчас блакады. Як толькі пачалася аблава, кватаранты-партызаны падаліся ў лес у невядомым накірунку, а Пякарскія трапілі ў рукі фашыстаў і ўсе былі вывезеныя на работы ў Германію. З канцлагера сям’ю вызвалялі амерыканцы, і таму дадому яны дабіраліся цэлых паўгода, да восені 45-га. А тыя, хто добраахвотна быў з’ехаўшы на Нямеччыну, дзе жылі і працавалі ў гаспадароў на волі, вярнуліся ў родную вёску вясной, адразу ж пасля перамогі. Марыі Трафімаўне дзіўна тое, што пасля вяртання на радзіму здраднікамі лічылі не толькі тых, хто з’ехаў добраахвотна, але і тых, хто быў вывезены прымусова ў канцлагер. А з цягам часу тых добраахвотнікаў залічылі ў вязні. Старой крыўдна і балюча такое ўспрымаць. Але кажа: “Бог усім нам суддзя”

ЧАСТКА 6




Міхаіл Гаўрылавіч Луцкі – жывы архіў гісторыі

Міхаілу Гаўрылавічу Луцкаму на выгляд і пры зносінах больш за 70 не дасі, а на самой справе гэтаму вельмі цікаваму чалавеку стукнула ўжо 92 гады.

Нягледзячы на ягоны ўзрост, ён застаецца цудоўным расказчыкам, ведае ўсяго шмат і добра памятае, што адбывалася яшчэ за польскім часам. Памятае ўсё да дробязяў. Ведаў добра псаломскага Ляшкевіча, які выратаваў ад смерці паўтары сотні яўрэяў. Ведаў добра ляснога вольнага казака-садыста Садка, які быў вялікай пагрозай для жанчын, а не для немцаў.

Вядома яму таксама, хто і за што спаліў вёску Зачарная. Бог надзяліў Гаўрылавіча добрай памяццю. Гэта не проста чалавек, гэта жывы архіў гісторыі нашага краю. Ён можа шмат расказаць, а мы павінны як мага больш усяго гэтага зафіксаваць для нашых нашчадкаў.

Крык душы
Помнік на мемарыяле "БОРКІ", па загінулым жыхарам 5мая 1943года.



Жанчына з суседняй вёскі, якая не пажадала назваць сваё прозвішча, шмат расказала пра свой лёс. Тое, што яе закранула ў вайну, яна ніколі не зможа забыць. З самага яе пачатку вяскоўцы, застаўшыся сам-насам, цалкам безабаронныя, хаваліся ад усіх тых, хто быў са зброяй у руках.

Вёска яе пастаянна рабавалася і бандытамі, і немцамі. Немцы намагаліся як мага больш людзей адправіць на працу ў Германію.

Не дасягнуўшы канчатковай сваёй мэты, карнікі знішчылі яе датла, засталіся стаяць толькі белыя коміны ад печаў. І ніхто не змог абараніць ад ворага ні вёску, ні саміх людзей, частка якіх усё ж такі трапіла на Нямеччыну.

Жанчына расказвала з такім хваляваннем і эмоцыямі, што гэта было больш падобна да крыку душы, а не да звычайнай размовы. Гледзячы скрозь мяне дзесьці ў далёкае мінулае і ў той жа час зусім блізкае і балючае, яна скорагаворкай задавала мне пытанні адно за другім і сама ж на іх адказвала.

Дзе былі тыя “вызваленцы”, калі палілі нашу вёску, Любчу, Боркі?! Чаму не завязалі хоць якую-небудзь вайну з немцамі, каб людзей адбіць?! Не завязалі таму, што самі сядзелі ў кустах і нас ад сябе праганялі, каб немцы іх не заўважылі.

Чаму тыя “вызваленцы” дазвалялі бандытам нас рабаваць і чаму не выратавалі ад галоднай смерці маю маленькую сястрычку?! Хутчэй за ўсё дазвалялі таму, што ад тых бандытаў ім штосьці перападала.

Будавацца пасля вайны ніхто не дапамог, а сёння гэту хатку бацькоўскую я яшчэ і выкупляць вымушаная. Нікому я не давяраю, ні ў якую справядлівасць не веру і ні на кога не спадзяюся. Давер і вера ў справядлівасць згарэлі ў маёй душы яшчэ ў тыя цяжкія часіны. Калі мы гінулі, то ніхто не падаў руку дапамогі. Ратаваліся самі, як маглі.

Паўгадзінная сустрэча праляцела як пяць хвілін, і я вельмі шкадаваў, што прымусіў гэту жанчыну хоць умоўна, успамінамі, але яшчэ раз прайсці праз пекла той страшэннай вайны.



Лічыць сябе вінаватым

Аляксандр Іванавіч Кажура, былы партызан партызанскай брыгады імя Фрунзе, якая дыслакавалася ў лесе ў вярсце на поўдзень ад вёскі Навасёлкі і ў якой размяшчаўся штаб гэтай брыгады ды асобы аддзел НКВД.

У 1943 годзе, як толькі з’явіліся першыя сапраўдныя партызанскія атрады, Аляксандр Іванавіч у 16-гадовым узросце адразу ж падаўся ў іх. Быў прызначаны ардынарцам камандзіра партызанскага атрада. Развозіў пакеты па іншых атрадах. Вазіў падрыўнікоў на чыгуначныя дыверсіі па Маладзечне.

Ведае не па чутках, як некаторыя атрады займаліся разбоямі і начным рабаваннем насельніцтва. Як знішчаліся цэлыя сем’і дзеля запалохвання іншых. Цалкам упэўнены ў тым, што калі б не было партызаншчыны, то і не было б такіх трагічных наступстваў цалкам для ўсяго насельніцтва.

Партызаны ваявалі, знішчаючы ворага, а вораг знішчаў мірнае насельніцтва. Пасля перамогі ўзнагароды атрымалі толькі тыя, хто ваяваў, але не мірныя людзі, якія загінулі і якія цудам выжылі ў тым пекле. Такія размеркаванні Аляксандр Іванавіч лічыць несправядлівымі.

Ён па сённяшні дзень лічыць сябе вінаватым перад загінулымі, што не змог іх выратаваць. Мабыць, таму ён усё сваё пасляваеннае жыццё даглядае добраахвотна брацкую яўрэйскую магілку, якая знаходзіцца каля самага яго падворка.

.Ніколі не забудзе



Таццяна Іванаўна Спецыян вайну запомніла на ўсё жыццё. Ніколі ёй не забыцца, як у яе вёсцы Навасёлках лясныя бандыты расстралялі сям’ю Івана Мардаса з дзевяці душ, як яе бацьку ставілі да сцяны і з кулямёта стралялі над галавой, каб той аддаваў боты, як апошні кусок хлеба адбіралі ад дзяцей, як палілі немцы вёскі Брыгідава ды Старынкі і іх ніхто не змог абараніць, а навасёлкаўцы вымушаныя былі хавацца ў балоце за Краменцам, хоць і мелі “сваіх” партызан у вёсцы. Але ў той час яны кудысьці з вёскі зніклі.


Алесь РАТКЕВІЧ.

Фота Алеся РАТКЕВІЧА.


Последний раз редактировалось: Раткевіч (21 Jan 2014, Tue, 16:58), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
vladzenk



Зарегистрирован: 04.12.2008
Сообщения: 78

СообщениеДобавлено: 22 Nov 2012, Thu, 11:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Истории интересные, слов нет. Но про "бандитов" и пр.--это уже, ребята, перебор.

Во-первых, немцы немало создавали лжепартизанских отрядов, цель которых была скомпрометировать партизан. Конечно, неграмотная бабулька такие вещи может не знать, но журналисту неплохо было бы давать какие-нибудь подстрочные исторические комментарии, чтобы не получилось "одна бабка сказала". Кроме того, по лесам шастало немало банд мародёров, благо оружия было достаточно. В конце-концов, любой человек видит жизнь сквозь "свои очки", и необязательно объективно. Поэтому не факт, что описанные злодеяния совершали партизаны.

Что касается семьи лесника, то ни обвинять, ни оправдывать никого не буду. Но лесники зачастую были лучшими помощниками фашистов, особенно в облавах на партизанах. Поэтому, не оправдывая убийство семьи, можно предположить, что за лесником мог быть грех. Впрочем, была война: немцы и полицаи истребляли партизанские семьи, партизаны "платили" тем же.

Что касается деревни Борки, то была сожжена соседняя деревня в 2 км. от неё. По-моему, Бригидово? И партизаны ПРЕДУПРЕЖДАЛИ жителей Борок, что деревню будут жечь! Об этом была статья как в республиканской прессе, так и в интернете: "По воспоминаниям единственной выжившей женщины, за день до сожжения партизаны предупредили жителей, чтобы собрали вещи и уходили в лес, ибо будут сжигать. Однако сельчане не поверили, да и жаль было бросать своё добро."

Поэтому я могу понять бабушку, когда она сокрушается, что партизаны не защитили, но жители БЫЛИ ПРЕДУПРЕЖДЕНЫ, но не поверили предупреждениям.

Короче, воспоминания--это прекрасно, но не всё так просто. Знаю это, потому что сам собираю воспоминания о той войне.


Последний раз редактировалось: vladzenk (22 Nov 2012, Thu, 12:08), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
vladzenk



Зарегистрирован: 04.12.2008
Сообщения: 78

СообщениеДобавлено: 22 Nov 2012, Thu, 12:04    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вот в этой ветке есть и мои фото: https://fgb.by/viewtopic.php?t=560&postdays=0&postorder=asc&start=15
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 23 Nov 2012, Fri, 22:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Паважаны vladzenk, Вы мабыць не вельмі ўважліва прачыталі артыкул і таму не зусім зразумелі яго сэнс . ВЫ раеце выкарыстоўваць якія небудзь ( подстрочные исторические комментарии, чтобы не получилось "одна бабка сказала"). А разве гэты, цалкам увесь артыкул, не гістарычнасць? Ды гэтыя бабкі, відавочцы і сведкі таго часу не маюць права на каментары? Па ВАШАМУ тое што яны разпавядаюць хлусня і мы не маем а не якага права ім давяраць?! Дык каму ж тады, па ВАШАМУ, мы павінны давяраць,калі менавіта не ім ?! Тым хто ў той час знаходзіўся за тысячу вёрст ад нашых мясцін якія не бачылі, ды і не хацелі бачыць як тут усё адбывалася на самой справе?! Яны жадалі бачыць усё ў ружовым колеры і колер гэты ім прадстаўлялі.Чаму я павінен верыць менавіта ім і іхняй нейкай бальшавіцкай гісторыі,а не роднаму свайму бацьку,роднай бабцы,сваім дзядзькам,цёткам ды аднавяскоўцам,з якімі пражыў разам усё жыццё?І гэты артыкул не патрабуе не якіх падрадкоўных гістарычных каментароў,таму што ў ім распавядаецца самая САПРАЎДНАЯ ГІСТОРЫЯ МАЙГО КРАЮ.
З павагай,Алесь Раткевіч.


Последний раз редактировалось: Раткевіч (30 Jul 2014, Wed, 16:14), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 26 Jan 2013, Sat, 12:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

150-годдзе паўстання не святкавалі
Вілейка, Aўтар: Алесь Раткевіч,

22 студзеня споўнілася 150 год з дня пачатку усебеларускага паўстання супраць царскага нашэсця і прыгнёту пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Вызваленчыя падзеі адбываліся і на хаценчыцкай тэрыторыі. На вялікі жаль, як для саміх паўстанцаў, так і для ўсіх беларусаў усё скончылася вельмі трагічна.

Хачу нагадаць чытачам, дзе і як разгортваліся ваенныя падзеі, як змагаліся нашы продкі-землякі за волю і незалежнасць, як загінулі і дзе пахаваныя.

Магіла паўстанцаў 1863 года знаходзіцца ў лесе, у паўкіламетры на поўдзень ад вёскі Уладыкі. Там пахавана больш за 100 паўстанцаў атрада Вінцэнта Козела, якія загінулі ў баі з царскімі войскамі 16(28).05.1863 года. Як сведчаць гістарычныя факты, у атрадзе, які сфарміраваў Вінцэнт Козел (Козел-Паклеўскі) у Вілейскім павеце, было больш за 200 чалавек.

У маі 1863 года ён знаходзіўся ў Стайкаабадоўскай пушчы, недалёка ад вёскі Уладыкі. Супраць атрада кінулі пяць рот царскіх войск. Паўстанцы ноччу 15(27) мая пераправіліся на левы бераг Іліі і размясціліся ў лесе каля Уладыкаў.

Царскія войскі зайшлі ў тыл атрада. Паўстанцы ўпарта супраціўляліся, але былі акружаныя і прыціснутыя да ракі. Каля трох гадзін працягваўся жорсткі бой. Слаба ўзброеныя паўстанцы біліся да апошняга. У баі загінула 120 паўстанцаў, у тым ліку Вінцэнт Козел, 50 чалавек патанулі ў рацэ, 25 трапілі ў палон.

У 1933 годзе на магіле паўстанцаў ўсталявалі пліту. А на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя скаўты з Маладзечна і вучні Сцешыцкай школы ўсталявалі крыж па загінулых паўстанцах. У мінулым годзе 7 лістапада сябры вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры замест старога ўжо спарахнелага крыжа ўсталявалі новы. Пасля ўсталявання крыж асвяціў пробашч альковіцкага касцёла ксёндз Анатоль.

Адбылося набажэнства ў гонар загінулых паўстанцаў.

Акцыя праходзіла з нагоды падрыхтоўкі да святкавання 150-годдзя паўстання 1863 года.

І гэты дзень сёння настаў. Ён выдаўся хоць і марозны, але вельмі ціхі і сонечны. Усё спрыяла для правядзення святкавання 150-годдзя ўсебеларускага паўстання. Я і мой даўні сябра даехалі да Уладыкаў ужо абедзенным часам і без ніякіх дарожных прыгод. Дарога да глухой вёсачкі была расчышчаная не горш за цэнтральную (ільянскія дарожнікі паклапаціліся).

Машыну спынілі насупраць брацкай магілы змагарам-паўстанцам, якая знаходзіцца з правага боку ад дарогі ў лесе. Пра святкаванне тут нічога не нагадвала. Шлях да магілы пралягаў праз кусты, быў засыпаны некранутым снегам у калена.

Прадбачаўшы такое, мы прыхапілі з сабой вялікія валёнкі, у якіх і здолелі дабрацца да пахавання.

Акрамя паўстанцаў тут жа побач пахаваны каля двух дзесяткаў мірных жыхароў, загінуўшых ад рук фашыстаў у Вялікую Айчынную вайну. Аддаўшы даніну памяці загінулым, мы рушылі назад да дарогі, на якой нас ужо надчэквалі двое мясцовых жыхароў.

Пагутарыўшы з імі, нам стала вядома, што, акрамя нас і ксяндза, які сёння наведваўся сюды крыху раней за нас, больш ніхто не прыязджаў. Вось і “пасвяткавалі”! Зберагчы гісторыю толькі намаганнямі грамадскіх суполак, скаўтаў, шкаляроў ды святароў немагчыма без дзяржаўнай падтрымкі і, у першую чаргу, без падтрымкі народных абраннікаў.

Дзе вы, адгукніцеся?! Няўжо так цяжка зразумець, што краіна, у якой не шануюць мінулае, не можа разлічваць на цудоўную будучыню! Яна асуджаная толькі на самазнішчэнне, і першы крок да гэтага ўжо зроблены!


У мінулым годзе 7 лістапада сябры вілейскай суполкі Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры замест старога ўжо спарахнелага крыжа ўсталявалі новы. Пасля ўсталявання крыж асвяціў пробашч альковіцкага касцёла ксёндз Анатоль.





Прадбачаўшы такое, мы прыхапілі з сабой вялікія валёнкі, у якіх і здолелі дабрацца да пахавання.







Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 20 Jan 2014, Mon, 21:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

НЕВЯДОМАЯ ГІСТОРЫЯ МАЙГО КРАЮ

Алесь Раткевіч

І. Гісторыя вёскі Батурына

1. XVII ст. – 1939 г.


Партрэт вёскі

Ёсць у Вілейскім раёне вёсачка з загадкавай назвай Батурына. Пра паходжанне гэтай назвы існуюць розныя меркаванні, але ні адно з іх не мае пацвярджэння. Вядома толькі тое, што за час свайго існавання яна ніколі не налічвала больш за два дзясяткі двароў, якіх цяпер і наогул засталося толькі шэсць. Адміраюць жыхары гэтай маленькай вёсачкі, уносячы з сабой парэшткі сваёй вялікай, вельмі цікавай і ў большасці выпадкаў трагічнай гісторыі.

Геаграфічна Батурына размешчана так, што яе абавязкова заўжды закраналі ўсе падзеі, якія толькі здараліся ў краіне на працягу мінулых стагоддзяў. Захопніцкія войны паміж Усходам і Захадам заўжды заканчваліся падзеламі Беларусі, а Батурына амаль кожны раз знаходзілася на мяжы гэтых падзелаў. Закраналі ўсе падзеі яшчэ і таму, што праз яе пралягаў і пралягае сёння Даўгінаўскі тракт, вядомы раней як адзін з галоўных гандлёвых шляхоў. У гэтым мейсцы перасякаліся дарогі, па якіх можна было патрапіць у Ракаў і Гародню, Полацак і Воршу, Менск і Вільню найкарацейшым шляхам.


Аб культавых пабудовах, якія існавалі ў Батурыне

Як сведчаць некаторыя гістарычныя факты, у XVII ст. у Батурыне была пабудаваная капліца, якая ўваходзіла ў лукавецкі маёнтак Брыгіды Шумскай. У той час Батурына належала да Вялікага Княства Літоўскага. У 1793 г. – пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай – Батурына адышла да Расейскай імперыі. Імператрыца Кацярына II скасавала Ўніяцкую Царкву, адным росчыркам пяра ператварыўшы ўніятаў у праваслаўных. Пад гэта пераўтварэнне патрапіла і батурынская капліца. Але ўжо ў канцы 1796 г. расейскім імператарам стаў сын Кацярыны Павел. Ён аднавіў Уніяцкую Царкву і вярнуў ёй ранейшыя парафіі. Тады ж было ўтворана Менскае каталіцкае біскупства, у склад якога ўвайшлі каталіцкія парафіі Лагойшчыны. Батурынская капліца таксама апынулася ў ягоным складзе. У тым самым годзе храм быў «асвечаны абрадам рымскім пад тытулам св. Міколы» і стаў філіяльным касцёлам парафіі ў Гайне (Лагойскі раён), а пасля – парафіі ў Радашковічах.

У1920 г. святыня была зноў асвечана як касцёл, але цяпер ужо пад тытулам Найсвяцейшай Панны Марыі, стаўшыся пры гэтым філіяй іллянскай парафіі. У той самы час з’яўляецца каталіцкая святыня і ў Лукаўцы – часовая капліца для прыслугі маёнтку, зробленная ў адным з гаспадарчых будынкаў сядзібнага комплексу. Касцёл у Батурыне дзейнічаў да Другой сусветнай вайны, у 1943 г. быў спалены разам з вёскай і больш ужо не быў адбудаваны. Бажніца была драўлянай, пастаўленай на каменным падмурку. Паводле сцвярджэнняў сведкаў, а таксама мяркуючы па здымку 1918 г. – яго зберагла разам з іншымі і перадала мне Ганна Ігнацеўна Васько (Арцішэўская) з Маладэчна, былая жыхарка Батурына – касцёл глядзеў тварам на ўсход, пярэдняя верхняя ягоная частка ўтрымлівалася на шасці сямімятровых мураваных калонах. Інтэр'ер упрыгожвалі тры «на оптыку маляваныя» алтары. Да філіі ў Батурыне была прыпісаная капліца ў Карповічах (у 1870 г. яна была скасаваная).

Ад паўстання 1863–1864 гг. да Берасцейскай мірнай дамовы

У1863 г. пачалося ўсебеларускае паўстанне супраць царскіх захопнікаў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Баявыя дзеянні праходзілі і ў нашых мясцінах. Пасля жорсткага знішчэння расейскімі імператарскімі вайскоўцамі сфармаванага Вінцэнтам Козелам-Паклеўскім атрада паўстанцаў пад Уладыкамі, дзе загінула больш за 150 змагароў- нашых землякоў, царскія ўлады зачынілі батурынскі касцёл і перадалі яго праваслаўным у 1864 г., помсцячы за супраціў. Пачалася русіфікацыя сялянства, якое прымусова пераводзілася ў праваслаў'е, была нават уведзеная забарона на польскую мову. Праз пэўны час каля самага касцёлу ў Батурыне было пабудаванае і адчыненае народнае вучылішча, навучанне ў якім адбывалася толькі на расейскай мове. Казённае праваслаў’е і навучанне ў школе на расейскай мове скончыліся ў Батурыне пасля заключэння Берасцейскай мірнай дамовы паміж Нямечынай і ўжо бальшавіцкай Расеяй ў 1918 г.

Берасцейская мірная дамова сталася для Батурына знакавай падзеяй. Неўзабаве – 25 сакавіка 1918 г. – была абвешчаная незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). У Батурыне адбылася вялікая ўрачыстасць. Афіцыйных архіўных звестак аб святкаванні з нагоды абвяшчэння БНР не існуе.

***
Бальшавіцкая сістэма чамусьці ўсе архівы знішчала, разам з імі разбурала касцёлы і цэрквы. Галоўным для яе было знішчэнне т. зв. «ворагаў народа» – ворагаў сваёй злачыннай бальшавіцкай сістэмы. Бальшавікі ішлі па жыцці ў адпаведнасці са словамі іхняга «Інтэрнацыяналу»:

Весь мир насилья мы разрушим
До основанья, а затем
Мы наш, мы новый мир построим
Кто был ничем, тот станет всем!

Вось і бурылі ды знішчалі дашчэнту ўсе гістарычныя і нацыянальныя каштоўнасці на працягу цэлага сямідзясяцігоддзя – будавалі свой новы свет, трызнячы пра светлую будучыню – камунізм. Гэта «светлая» будучыня, якую яны будавалі, пачала існаваць і на поўную моц дзейнічаць ужо з 1937 г.

Бяздарныя і агрэсіўныя бальшавікі, якія захапілі ўладу не канстытуцыйным, а ўзброенным бандыцкім шляхам, на самой справе сталі «всем». Бязбожнікі-камуністы фанатычна верылі ў светлую будучыню, а свайго лідэра лічылі вышэй за Бога. Яны знішчалі на сваім шляху ўсё і ўсіх, хто быў ім не даспадобы. У першую чаргу пад знішчэнне траплялі працавітыя, таленавітыя і інтэлігентныя беларусы. Бальшавіцкі тэрор не мінуў і Батурыну, але пра гэта пагутарым крыху пазней, а зараз працягнем успаміны пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся каля батурынскага касцёла на Пятра ў чэрвені 1918 г.

Гэтыя падзеі маюць не толькі мясцовае, але і агульнанацыянальнае значэнне. Звесткі пра іх дайшлі да нашых дзён дзякуючы нашым продкам і цудам ацалелым фотаздымкам, зробленным амаль стагоддзе таму.

Урачыстасць з нагоды абвяшчэння БНР

Абвяшчэнне ўтварэння БНР у Батурыне праводзілася ва ўрачыстых абставінах на Пятра – на фэсце, які праходзіў каля касцёла. Фэсты ў Батурыне ладзілі кожны год на Пятра і Сёмуху. Кожны раз у святкаванні прымала ўдзел вельмі шмат народу. Людзі збіраліся з усяго навакольля: хто гандляваў, а хто набываў. Гэтыя святы былі заўжды вельмі запамінальнымі асабліва для дзяцей, бо толькі падчас іх бацькі маглі дазволіць сваім нашчадкам пакаштаваць прысмакаў ад пуза. У іншыя дні году, з-за галечы і жабрацтва рацыён у сялянскіх сем’ях быў вельмі сціплым.

Пра незвычайны і вельмі значны для жыхароў фэст змяніўшая бальшавікоў новая нямецкая ўлада пачала абвяшчаць яшчэ з вясны. Запрашаліся ўсе, хто толькі мог сюды дабрацца. У прызначаны не зусім сонечны, але ціхі і цёплы чэрвеньскі дзень да батурынскага касцёла пачалі з’яжджацца і прыходзіць пешшу жыхары з навакольных вёсак. Усім карцела даведацца, што ж усё-ткі новага, незвычайнага і каштоўнага для сябе яны змогуць пачуць на фэсце?


Пятроўскі фэст у Батурынскім касцёле,на якім была агучана незалежнасць БНР.
Фота захоўвала Ганна Ігнацеўна Васько (Арцішэўская).

Каля касцёла сабралася больш за тысячу чалавек. Усе парафіяне былі ў святочным убранні. Апранутыя ў парадныя мундуры кайзераўскія вайскоўцы ўтварылі ганаровую варту ўздоўж сцяжыны перад касцёлам. Ад святыні замест арганнай разносілася нейкая іншая, вельмі моцная, дагэтуль невядомая парафіянам музыка – гэта граў нямецкі вайсковы аркестр, запрошаны ўрадам БНР.

Пасля набажэнства перад сялянамі выступіў прадстаўнік маладога беларускага ўрада. Ён падрабязна расказаў прысутным пра незалежнасць маладой Беларускай Рэспублікі, пра яе перспектывы, а таксама пра тое, які лёс чакае батурынцаў ды іншых сялян з наваколля.

Ад гэтага часу батурынская школа стала беларускамоўнай, на ейным будынку быў замацаваны бел-чырвона-белы сцяг з выявай Пагоні. Немцы такім зменам у краіне не пярэчылі, прытрымліваліся нейтралітэту.

Адыход кайзераўскіх войскаў, Савецка-польская вайна, Рыская мірная дамова

Аднак у хуткім часе немцы вымушаны былі адмовіцца ад Берасцейская мірнай дамовы і пакінуць Беларусь. Зрабіць гэта іх падштурхнула камуністычная рэвалюцыя, якая адбылася на іхняй радзіме – Нямеччыне. Яны так і не прызналі нядаўна ўтворанную Беларускую Народную Рэспубліку на афіцыйным узроўні. Вольнасць і незалежнасць Беларусі скончыліся разам з сыходам немцаў. Батурына ж – так як і ўсю Заходнюю Беларусь – пачало зноў ліхаманіць ад зменаў улад.

Не паспелі немцы пакінуць Беларусь, як на яе вайной пайшла панская Польшча. Ужо да восені 1919 г. польскаму войску ўдалося заваяваць вялікую частку Беларусі. Сярод занятых тэрыторыяў апынулася і Батурына.

Тагачасны кіраўнік Польшчы Юзаф Пілсудзкі не разлічыў моц свайго войска, таму неўзабаве – вясной 1920 г. – Савецкая Расея, паправіўшы сваё палітычнае становішча, пачала адваёўваць тэрыторыі, занятыя польскімі войскамі. У сувязі з прыходам бальшавікоў у Заходнюю Беларусь, урад БНР вымушаны быў з’ехаць з краіны на Захад. Батурына ў чарговы раз перайшла ва ўласнасць Расеі, але ненадоўга: 17 жніўня 1920 г. Чырвоная Армія пацярпела знішчальную паразу пад Варшавай, таму бальшавікі вымушаныя былі пайсці на перамовы з Польшчай.

18 сакавіка 1921 г. у Рызе была падпісаная мірная дамова паміж Польшчай і Савецкай Расеяй. У выніку палітычнага гандлю Беларусь зноў стала разменнай манетай. Бальшавікі разлічыліся з палякамі за мір не сваёй тэрыторыяй, а заходняй часткай Беларусі. Батурына зноўку апынулася пад Польшчай, стаўшыся памежжам з Савецкай Расеяй. У вёсцы размясцілася польская стражніца, якая прастаяла тут амаль цэлае дваццацігоддзе.

У тым жа 1921 г. у Батурыне польскай уладай было забаронена навучанне на беларускай мове ў школе. У ёй былі адкрыты чатыры польскія класы. І наогул насельніцтва паўсюдна ўзмоцнена палянізавалася. У верасні 1939 г., парушыўшы Рыскую мірную дамову і хутчэй за ўсё знаходзячыся ў змове з гітляроўскай Нямечынай, бальшавікі зноў пайшлі вайной на Польшчу. Вызваленыя ад апалячвання батурынцы ўзамен атрымалі ад бальшавікоў калектывізацыю, раскулачванне, рэпрэсіі, смерць і пакуты ў сталінскіх лагерох.

***

Жахі ваеннага ліхалецця і пасляваенныя рэпрэсіі – усё гэта мела мейсца ў гістарычным жыцці дадзенай вёсачкі. Аднак жа сама па сабе вёсачка не магла існаваць – у ёй былі свае жыхары. Як яны жылі, якая ім выпала доля, аб чым яны сумуюць і чым ганарацца, мы і паразважаем далей.

Батурынцы, як і ўсе беларусы, спрадвеку перажывалі і цярпелі пастаянныя вельмі рэзкія павароты жыцця, цягнулі на сабе ярмо прыгнёту: то літоўскую князёўшчыну, то польскую паншчыну, то расейскую баршчыну.

Лёс Ігната Арцішэўскага. Карціна жыцця ў міжваенным часе

Наступіў 1914 г. Царская Расея прадчувала непазбежнасць вайны з Захадам. Ужо ў пачатку ліпеня гэтага ж года батурынцаў пачалі мабілізоўваць у царскае войска. Сярод мабілізаваных апынуўся і селянін Ігнат Ігнатавіч Арцішэўскі,1889 г. нар. Нечаканая і гвалтоўная мабілізацыя шмат каго адарвала ад сем’яў. Рана застаўшыся бяз бацькі, сям’я Арцішэўскіх, якая мела трох хлопцаў і чацьвёра дзяўчат, жыла ў вялікім жабрацтве. Самаму старэйшаму Ігнату тады было 25 год, ён кіраваў сваёй невялічкай беззямельнай гаспадаркай. Гвалтоўна адарванага ад сям’і Ігната вайна матала па шматлікіх франтох амаль чатыры гады. Ён змагаўся супраць германцаў за айчыну і цара-бацюшку.


1914г. Арцішэўскі Ігнат уверсе справа.

Пасля заключэння Берасцейскай мірнай дамовы ў 1918 г. полк, у якім служыў Ігнат Арцішэўскі, у поўным складзе перайшоў на бок бальшавікоў. Абяцанай бальшавікамі дэмабілізацыі з войска Ігнат і ўсе астатнія так і не дачакаліся. Праз год бальшавікі пайшлі вайной на Польшу: пайшоў і Ігнат – канечне ж не па сваёй волі. Пад Беластокам быў паранены, але не моцна. Выкарыстаўшы момант, Ігнат вярнуўся ў сваё роднае Батурына, дзе яго ўжо ніхто не чакаў.

Дзве сястры Ігната з’ехалі ў «Васточную» ў Докшыцы ў пошуках лепшай долі. Адна сястра, Валерыя, выйшла замуж за мясцовага адукаванага і працавітага чалавека Яся Паўлюкевіча. Шукаючы свайго вугла, астатнія разляцеліся па наваколлі, як птушачкі. Бацькоўская хатачка развалілася на нет – жыць не было дзе – таму да толку залечваць раны не было калі, патрэбна было неяк уладкоўваць сваё асабістае жыццё.

Першая сусветная вайна пакінула ў Батурыне свой след з руйнавання, рабавання, смерці ад голаду і тыфусу. У вёсцы не хапала працоўнай моцы: коней амаль зусім не было, а мужыкоў засталася толькі палова. Ігнат быў вельмі прыгожым, статным і ўжо сталым хлопцам з мужным тварам. На яго заглядаліся мясцовыя ўдовы і маладзенькія дзяўчаты. Вось жа на адну з апошніх ён і звярнуў увагу.

Маладзейшая на 11 гадоў невялічкага росту красуня-шчабятушка Ганна, адзінае позняе дзіцятка ў бацькоў Міхалкі і Елісаветы Мордасаў, вельмі моцна запала ў сэрца былога мужнага вайскоўца. Аднаго разу Ігнат зайшоў у хату да сваёй каханай і застаўся там на ўсё жыццё. Абвянчаліся ў сваім касцёле, акурат пасля ўсталявання польскай улады ў 1921 г.

Маладая сям’я атрымала ў спадчыну ад бацькоў маладой тры дзясяціны зямлі і вугал у хаце. Дзеткі нараджаліся адзін за адным: Іосіф – 1922 г.н., Болесь – 1924 г.н., Вітэк – 1927 г.н., Стась – 1929 г.н., Юзэфа – 1931 г.н., Бронэк – 1936 г.н., Ганна – 1939 г.н. Пракарміць такую сям’ю з трох дзяясяцін, а ў дадатак яшчэ і выправіць ў школу было вельмі цяжка, таму прыходзілася хадзіць на падпрацоўкі на кароўнік у Галянова да пана Кандрата Бароўскага. У пана працы хапала ды і плата была не зусім дрэнная. Беззямельныя сяляне не мелі магчымасці трымаць сваю гаспадарку, але па загаду пана Кандрата кожны селянін, які ў яго працаваў, павінен быў мець карову. Сялянскія каровы стаялі ў кароўніку разам з панскімі, яны таксама атрымлівалі аднолькавы з імі корм.

У Лукаўцы ў пана Яна Бароўскага гаспадарка была нашмат большая. Быў у яго і свой спіртзавод, брагу з якога выкарыстоўвалі на корм жывёле – як панскай, так і сялянскай. Вазілі гэтую брагу пастаянна і на кароўнік ў Галянова. А вось летам, як пасвілі кароў, дык ужо чамусьці ў розных статках – сялянскіх асобна ад панскіх. Сяляне, чые каровы стаялі ў пана, выдаівалі ўсё малако сабе. Лішкі маглі здаць на малачарню ў Хаценчыцы альбо на сырабойню ў Чарвякі (Сакалоўку).

Школа ў Батурыне працавала і дзеці мелі магчымасць атрымаць пачатковую адукацыю – не бяды, што на польскай мове. Дзеткі Арцішэўскіх усе адзін за другім па ўзроставай чарзе сканчалі школу, атрымалі пачатковую адукацыю. Мірнае жыццё за польскім часам мела недрэнны зрух да лепшага, хоць, канечне ж, былі пры гэтым нейкія свае мінусы. Прыбліжаўся 1939 г., польскім ўладам ужо заранёў было вядома пра намер і падрыхтоўку бальшавікоў да захопу тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Улетку 1939 г. пачалі з’язджаць на захад паны Бароўскія. Першымі пакінулі свае маёнткі чарвякоўскі пан Ігнась Бароўскі і пан Ян Бароўскі з Лукаўца, за імі – пан Ляон Бароўскі з Шчокаўшчыны, які займаў пасаду войта хаценчыцкай гміны. Чацьверты іхны брат – галяноўскі пан Кандрат Бароўскі – назаўсёды застаўся на беларускай зямлі. Дзесьці ў 1937 г. трагічны выпадак забраў жыццё маладога чулага і спагадлівага да людзей чалавека. Асобнага маёнтка ў пана Кадрата не было: ён жыў у агульным Лукавецкім сядзібным комплексе-маёнтку разам з братам панам Янам Бароўскім.

Аднаго разу, едучы з Галянова ў Лукавец верхам на кані, Кандрат патрапіў пад моцную навальніцу. Сцяжынка, па якой звычайна ездзіў пан, пралягала пад разлапістым шматвекавым дубам, які рос непадалёк ад спіртзаводу. У той момант, калі пан праязжаў каля гэтага дуба, у яго трапіла маланка. Пахавалі пана Кандрата на навасёлкаўскіх могілках у грабніцы, якую падчас вайны хтосьці абрабаваў і разбурыў (мабыць, нейкія марадзёры шукалі там золата).

1944г. Справа- Іосіф Арцішэўскі,сын Ігната Арцішэўскага.

Ксёндз Батурынскага касцёла Вайткевіч, замяніўшы ксяндза Сэнчака незадоўга да прыходу бальшавікоў, напярэдадні з’ехаў з Батурына на сваёй матацыклетцы да сябе на радзіму ў Літву. Застаўся ў касцёле толькі арганіст Іван Рыкшта. Тым часам польскія памежнікі пачалі папаўняць свой вайсковы гарнізон шляхам мабілізацыі мясцовых сялян і інтэлігенцыі. Акрамя сялянства ў Войска Польскае былі мабілізаваныя настаўнік батурынскай пачатковай школы пан Цапеля (родам з Зялёнай Гуры), пісар хаценчыцкай гміны Ясь Паўлюкевіч ды інжынер-будаўнік гміны Пётра Сыч.


Польская школа ў Батурыне.Злева,каля настаўніцы,стаіць Вітэк Арцішэўскі.Пасярэдзіне-настаўнік Чапеля.

Польскі вайсковы гарнізон быў размешчаны за пяць вёрст ад Батурына на Брыцкім. На тэрыторыі гарнізона знаходзіўся шпіталь, у якім лекаваліся вайскоўцы. Тыя, хто там працаваў і прыслужваў афіцэрам, а таксама жыхары з навакольных вёсак маглі звяртацца ў яго па медыцынскую дапамогу.

Вясна 1939г. Польскі гарнізон.Сярод вайскоўцаў ёсць мабілізаваныя Пётра Сыч,настаўнік Чапеля і Ясь Паўлюкевіч.

У гарнізоне налічвалася каля двухсот жаўнераў, былі конныя раз’езды. На ўзбраенні акрамя асабістай зброі знаходзіліся кулямёты і нават некалькі гарматаў.


ПРАЦЯГ БУДЗЕ.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 29 Jul 2014, Tue, 17:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ПРАЦЯГ.

Раніцай 17 верасня 1939года з боку Краменца і Мышыц на Батурына з крыкам “ура-а-а-а” пайшла не вялікая групоўка бальшавіцкіх вайскоўцаў.Захапіўшы без стрэлаў стражніцу у Батурыне,якую польскія памежнікі па загаду камандавання пакінулі яшчэ з вечара,бальшавікі рушылі на Брыцкае дзе знаходзіўся польскі гарнізон.Атрымаўшы не чаканае супраціўленне,яны вымушаны былі адступіць да Старынак каб дачакацца галоўных часцей савецкага войска.Гэтым часам гарнізон зняўся і ў спешным парадку пачаў адступаць на захад. Пад Ашмянамі паміж адступаючым гарнізонам з Брыцкага і савецкімі “вызваленцамі” завязаўся бой,у якім большая частка польскіх жаўнераў загінула,а астатнія трапілі ў бальшавіцкі палон.Трапіў у палон і паручнік Пётра Сыч,але нейкім чынам яму удалося з яго збегчы. Бальшавіцкая “ вызваленчая”місія прынесла батурынцам чарговыя выпрабаванні. Пачалася калектывізацыя, той хто меў сваю зямлю страціў яе,як кажуць па самы падаконнік.Такім шляхам і шляхам абкладання вялікімі падаткамі, бальшавікі прымушалі сялян ісці на працу у арганізаваны ў Галянове саўгас. Пасля калектывізацыі, прыйшоў час рэпрэсіям.Вярнуўшыйся ў сваё роднае Батурына з палону Пётра Сыч,у скорасці быў арыштаваны і змешчаны ў Вілейскую турму.Пасля допытаў і катаванняў быў перавезены ў Полацк. У 1940годзе, пасля прысуду да 10і. год лагеру,быў сасланы ў Комі.У Батурыне засталася яго цяжарная жонка і чатырохгадовая дочка Броня.

Каб было больш зразумелым,хто такія Сычы,патрэбна вярнуцца ў крыху больш ранні час.Нарадзіўся Пётра Сыч не ў Батурыне (як шмат дзе пішуць),а ў суседняй вёсцы Мышыцы,18 студзеня 1912года. Бацьку ён свайго ні колі не ведаў,маці яго гадавала адна.Пятру было годзікаў шэсць як была усталявана бальшавіцка-германская мяжа паміж Мышыцамі і Батурынам.Шмат хто з людзей тады намагаўся з усходняй часткі Беларусі патрапіць у заходняю.Падганяла іх у гэтым тамашні голад і безуладдзе.Рушыла за мяжу і Сыч Марыся з сваім маленькім Пятром.Пасяліліся ў Галянове ў вярсце ад Батурына, ў маленькай панскай пабудове возле панскага кароўніка,там жа знайшлі і працу.Пётра хадзіў ў батурынскую школу і не выключэнне што менавіта ў той час калі тут настаўнічаў вядомы наш зямляк, пісьменнік Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіч Плаўнік)які нарадзіўся ў вёcцы Пасадзец.А вось як на Пятра 1918года возле касцёла абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка,то ўпэўнены што маленькі Пётра Сыч там абавязкова ўдзельнічаў і што магчыма нават ёсць сярод усіх на фотаздымку.Пасля Батурынскай школы Пётра Сыч скончыў сямікласную ў вёсцы Хаценчыцы. У 1929 пачаў вучобу ў Віленскім універсітэце на факультэце філасофіі, але праз два гады быў вымушаны кінуць вучобу з прычыны хваробы маці. Ад гэтага часу пачаў журналісцкую працу ў віленскіх польскамоўных газетах. Адначасова з публіцыстыкай Пётра Сыч распачаў і пісьменьніцкую дзейнасьць. Першы верш, на польскай мове, быў надрукаваны ў 1932 годзе ў віленскай газеце «Голас люду». І пад артыкуламі, і пад мастацкімі творамі падпісваўся як Петрэк Вілейскі, або сваім сапраўдным прозьвішчам. Быў блізка знаёмы з Сымонам Рак–Міхайлоўскім, Браніславам Тарашкевічам.Пётра Сыч быў вельмі прыгожым і таленавітым хлопцам,у дадатак да пісьменства ён цудоўна маляваў.Жаніўшысь ў 1935годзе на Ганне Дзік з Мардасоў,пайшоў працаваць інжынерам будаўніком у Хаценчыцкую гміну.Быў адказным па будаўніцтву і рамонту дарог і мастоў па сваёй воласці.Гэтыя работы выконваліся пры непасрэдным і абавязковым удзелам мясцовага насельніцтва ў каго быў свой транспарт.Кожны павінен быў адбыць так званаю “шараварку”, на падобе сучаснага суботніка.Жыццё налажвалася,але наступіў усімі пракляты 39год.У 40м годзе,пасля таго як арыштаванага Пётру Сыча асудзілі і саслалі ў лагер,НКУСаўцы ўзяліся за яго сям’ю. Не вядома як склаўся бы далейшый лёс яго жонкі Ганны і чатырохгадовай дачкі Бронькі? Здарылася так што якраз ў той момант калі “чорны варанок” пад’ехаў да хаткі забіраць сям’ю Сыча Пётры,яго Ганна нарадзіла дочку,Марысю.Нешта чалавечае ўсё ж такі крыху заварушылася ў чэкістаў і яны радзіху не сталі забіраць,пакінулі дома. Але ў пустую ўсё адно з Батурына не з’ехалі. Як здрадніка савецкай улады арыштавалі Гэйна Уладзіміра, толькі за тое што ён усёй сям’ёй у 35м годзе патаемна збёг ад галоднай смерці з савецкага Краменца ў польскае Батурына. Нават тое што неадукаваны Уладзімір у пана працаваў парабкам,не выратавала яго ад арышту і сталінскага лагеру.1941год,Батурынцам прынёс новыя пакуты і выпрабаванні. 22га чэрвеня гэтага года бальшавіцкую рэпрэсіўную, самаўпэненную і самахвалёную ўладу,іх жа лепшы сябра і паплечнік у барадзьбе за новы парадак у Яўропе Гітлер,пагнаў без прыпынку на Усход,не даючы нават аглянуцца.На трэцці дзень вайны,ў Батурыне гаспадарылі ўжо немцы.Але адразу ні кога з жыхароў не чапалі,пыталіся толькі камуністаў. У “гасцях”немцы затрымаліся не надоўга. Наведаўшы кожную хату і пасля індывідуальнай размовы з гаспадарамі,пакінулі вёску. Бліжэйшыя нямецкія гарнізоны былі ў Іллі ў якім былі пераважна немцы,а гарнізон у Хаценчыцах складаўся амаль цалкам з паліцэйскіх і большасці сваёй з літоўскіх. Немцы ў Батурына наведваліся на рэд час,па аброк і толькі ў дзень.Затое амаль кожную ноч не давалі пакою лясныя бандыты,якіх у пачатку вайны шмат цягалася па лясах.Турэмшчыкі,дызерціры,акружэнцы,ды і мясцовыя так сама, арганізоўваліся ў цэлыя атрады, маскіруючыся пад партызан.Падобна на тое што ў вёсцы ўжо з самага пачатку вайны, немцы мелі добра налажаную сваю патаемную агінтуру. Усё што адбывалася ў вёсцы,немцы добра ведалі.Лясным ваякам так сама хтосці ўсё дакладваў,хто з вяскоўцаў і чым “дапамагае” немцам.Адны і другія гвалтоўна забіралі ў людзей апошнія пажыткі і яшчэ іх ў чымсці вінавацілі.Вёска жыла пад пастаянным страхам,паміж двух полымяў. А хто быў гэтым інфарматарам, дакладна аб гэтым так і не стала вядомым і па сённяшні дзень.Вяскоўцам хтосці ўставіў у вушы, што на немцаў працуе Паўлюкевіч Ясь,які даводзіўся шваграм Арцішэўскаму Ігнату,бо быў жанаты на яго сястрэ Валерыі. Падстава для абвінавачвання ў здрадзе была толькі тая што Ясь пры Польшчы працаваў у Хаценчыцкай гміне солтысам(намеснік старшыні сельсавета).Зыходзячы з гэтага і была зроблена выснова…” Калі служыў палякам,не выключэнне што служыць і немцам”. Паўлюкевіч вымушаны быў хавацца і ад немцаў, і ад лясных бандытаў. Ён быў добрым кавалём і таму быў патрэбны і адным, і другім. Як толькі хто-небудзь ад нямецкай ці лясной “улады” наведваўся ў вёску, Ясь са старэйшым сынам Франакам сыходзілі з дому, каб іх ніхто не бачыў.Франаку на той час было гадоў 20, і яго немцы маглі б забраць у паліцыю, а лясныя бандфарміраванні ў сваю банду.Пасля чаргова налёта банды,пасля іх гвалтоўных дзеянняў у адносінах да жонкі і яе сястры,якая жыла разам з імі,Ясь не вытрымаў і вымушаны быў звярнуцца ў Хаценчыцы да нямецкай улады ў спадзяванні на абарону сваёй сям’і ад гвалту і насілля.Як піша ў сваёй кнізе”Z GORJCEGO POGRANICZA “ апошні ксёндз Батурынскага касцёла і не пасрэдны сведка і відавочца тых трагічных часоў Вацлаў Сэнк,немцы на дзіва,на зварот Паўлюкевіча да іх за дапамогай, зрэагавалі станоўча.З Хаценчыцкага гарнізона ў Батурына былі накіраваны дзве бронемашыны. Якія пад’ехаўшы да лесу у накірунку адыхада бандытаў і пастаяўшы на ўзлеску нейкі час з’ехалі, не рызыкнуўшы далейшы іх пераслед па лясной тэрыторыі. Гэты выпадак згуляў галоўную ролю ў трагічным лёсе сям’і Паўлюкевічаў.Яго зварот да немцаў для бандытаў паслужыў добрай падставай для расправы над сваімі “крыўдзіцелямі” і знішчэння сведак сваіх злачынных слядоў. Такі момант бандыты не скарыстаць канешне ж не маглі каб не адпомсціць ды дараваць Паўлюкевічу сваю асабістую крыўду. Неяк аднойчы, пасля чарговых уцёкаў ад лясных ваякаў, Ясь з Франакам дадому больш не вярнуліся. Абодва як у ваду канулі. Дзесьці праз тыдзень гэтыя бандыты зноў завіталі ў Батурына да Паўлюкевічаў, забралі 17-гадовага Ясевага сына Тадзіка і павялі ў бок Навасёлкаўскіх могілак. Як толькі падышлі да лесу, Тадзік, хутчэй за ўсё ўжо ведаўшы свой далейшы лёс, кінуўся ад бандытаў у кусты. Але ад кулямётнай чаргі выратавацца не змог, так і застаўся ляжаць там на ўскрайку леса.

Бандыты вярнуліся ў вёску зноў да Паўлюкевічаў, але там нікога ўжо не засталі, дык са злосці закідалі хату гранатамі. Даведаўшыся, што бандыты сышлі, Валерыя з дзецьмі і з 23-гадовай сястрой Марыяй прыйшлі ў вёску, каб пахаваць забітага сына.

Пахаваўшы з дапамогай радні Арцішэўскіх на скорую руку Тадзіка, Валерыя вярнулася да ўзарванай сваёй хаткі, каб сабраць хоць якія пажыткі на дарогу, таму што тут заставацца ўжо было небяспечна, бо бандыты маглі вярнуцца ў любую хвіліну і расправіцца з імі. Трэба было ратавацца і ратаваць астатніх дзетак. Пасля бандытаў у хаце амаль нічога не засталося, яны выграблі ўсё, што знайшлі, а хату ўзарвалі.

Ужо вечарэла і надыходзіў дождж, і Валерыя вырашыла не кратацца ў дарогу на ноч гледзячы, а перасядзець у паўразваленай хаце. Пераканаўшы брата Ігната і сястру Марыю, што ў непагадзь, а тым больш у разбуранай хаце, іх шукаць ніхто не будзе. Змучаная і забітая горам Валерыя, накрыўшыся лахманамі, задрамала разам з дзеткамі. Ігнат нейкі час яшчэ сядзеў са сваёй малодшай сястрой, якая яму казала, што вельмі шкадуе, што збегла з Докшыцаў сюды, каб не патрапіць пад гвалтоўную адпраўку на Нямеччыну. Казала, што там, хоць і сярод немцаў, але была нейкая надзея выжыць, а тут, сярод сваіх, верагоднасць загінуць у шмат разоў большая. Ігнат, адыходзячы да хаты, да вялікай сваёй сям’і, якую не мог і не меў права падстаўляць, на развітанне, як змог, супакойваў сястру, што, маўляў, дасць Бог усё абыдзецца. Не абышлося! Апоўначы,растраляўшы ў Навасёлках сям’ю Івана Мардаса, бандыты наляцелі знянацку на паўразваленую хатку Паўлюкевічаў і з кулямёта ва ўпор расстралялі ўсіх хто там знаходзіўся, не шкадуючы нават дзяўчынак:



Паўлюкевіч Валерыя Ігнатаўна – 1901г.н.

Паўлюкевіч Рэнька Іванаўна, гадкоў 15 ад роду.

Паўлюкевіч Лёнька Іванаўна, гадкоў 10 было.

Паўлюкевіч Марыська Іванаўна, каля 7год.

Арцішэўская Марыя Ігнатаўна – 1919 г.н.





На гэтым бандыты не астанавілісь.У гэтую ж самаю ноч,у суседніх Навасёлках яны растраллялі яшчэ адну сям’ю із дзевяці душ,Мардаса Івана (па вулічнаму фрайцісёнкаў).Іванава жонка Манька,даводзілася роднай сястрой батурынскаму Паўлюкевічу Ясю.За тое што нібыта яе брат Ясь перадае звесткі пра іх немцам,бандыты вырашылі растралляць і гэтых людзей



Мардас Іван (галава сям’і) 1905 г.н.

Мардас Манька (жонка) 1908 г.н.

Мардас Антон (брат) 1912 г.н.

Мардас Стась (сын) ?

Мардас Яніна (дачка) ?

Мардас Марыся (дачка) ?

Мардас Владэк (сын) ?

Мардас Віця (сын) ?

Мардас (месячнае немаўлятка) 1942 г.н.

Гэта трагедыя адбылася ў 1942годзе.





Ад такіх вось зверстваў жыхары наваколля былі ашаламлёныя гэтымі жудаснымі расправамі над не ў чым не павіннымі людзьмі. Пасля гэтых забойстваў усё адно хтосці працягваў інфармаваць немцаў і гэта падцвярджала што загінуўшыя сем’і не былі вінаватыя. Магчыма сярод саміх лясных ваякаў быў здраднік,а яны яго шукалі ў вёсках.Потым бандыты успомнілі пра сям’ю Пётры Сыча і завіталі да іх.У той час Сычы жылі ў Лукаўцы ў васьмерыку,у які іх бальшавікі перасялілі яшчэ ў 1940 годзе, с хутара Галянова.Магчыма і іх напаткаў бы лёс Паўлюкевічаў і Мардасоў,каб не сусед па васьмерыку(гэта пабудова барачнага тыпу,на 8кватэр).Суседа звалі Грышка,а жонку яго Нюра. Яны самі былі з Ленінграда,а чаму тут апынуліся адказвалі што гасцявалі і вайна захапіла. Як завіталі да Сычоў бандыты,то Грышка штосці ім сказаў і тыя сышлі.Але праз некалькі дзён жыхары васьмерыка заўважылі што з пад свінарніка які стаяў возле леса да іх жытла накіроўваецца група паліцэйскіх.У гэты час Грышка-чорны (як яго называлі па вулічнаму з-за яго вялікай і чорнай барады)якраз размаўляў са сваім знаёмым, які часцяком заходзіў да яго па нейкіх справах.Убачыўшы паліцэйскіх, яны хаваючыся даліся на ўцёкі ў бок Батурына,таму што шлях да лесу быў адрэзаны. Перасякаючы адкрытую мясцовасць возле панскага сада іх згледзелі паліцаі,паднялася страляніна. Грышка з сябрам уцякаючы паспрабавалі схавацца у статку кароў якія пасвіліся на полі за Батурынам,але былі заўважыныя паліцэйскімі і там жа на мейсцы растраляныя.Паліцэйскія вярнуўшыся ў Лукавец і не застаўшы ў васьмерыку ні кога з жыхароў,адыходзячы падпалілі яго.Упэўніўшысь што ў вёсцы паліцэйскіх няма,людзі грамадой пахавалі на Навасёлскаўскіх могілках Грышку і яго сябра. Як пазней высветлілася Грышка і яго жонка Нюра (прозвішча не вядома),былі прысланыя з Масквы для арганізацыі партызанскіх атрадаў і ліквідацыі бандфарміраванняў.У самаарганізованых партызанскіх атрадах, шмат каму не падабалася прысутнасць маскоўскіх камісараў (чужынцаў).Ад іх любым шляхам намагаліся пазбавіцца і на першых парах ім гэта ўдавалась.Радыёсувязь з Масквой адсутнічала і гэта спрыяла ўчыняць расправы над любым не знаёмцам залічыўшы яго ў шпіёны. Не выключэнне што забілі Грышку, перапранутыя ў паліцэйскіх лясныя бандыты. Такое ў той час практыкавалася, паліцэйскія дзейнічалі пад выглядам лясных бандытаў,а бандыты ад імя паліцэйскіх.Наступіў 1943год.Пачалі з’яўляцца сапраўдныя і дысцыплінаваныя партызанскія атрады.У лесе ў вярсце на поўдзень ад Навасёлак,на мейсцы былой смалакурні дыслакавалася цэлая партызанская брыгада імя Фрунзэ,а ў самой вёсцы размясціўся яе штаб, Іллянскае падполле і асобы аддзел НКУС. Для змардаваных і абрабаваных на нет за амаль два гады шматўладдзя насельніцтва, ночы наступілі на шмат спакайнейшыя.Але із-за актыўных дзеянняў партызан супраць фашыстаў, у вёску вельмі часта сталі наведвацца немцы і паліцаі ў спадзяванні выведаць месцазнаходжання партызан.Людзі пачалі рыхтавацца да горшага.Шмат хто з вяскоўцаў пайшоў у партызаны,а сем’і іх сышлі жыць ў лес у зямлянкі.Рушылі ў партызаны і Арцішэўскія; Іосіф-1922г.н., Болесь-1924г.н., Вітэк-1927г.н. Сам Ігнат,пахаваўшы памерлую ад тыфа у 42ім годзе жонку Ганну, з малымі падаўся ўслед за вяскоўцамі ў лясны лагер на “панядзелькаўшчыну” які месціўся ў лясным масіве за Мышыцамі.Ігнатаваму сямейству у лесе,а гэта Стась-1929г.н., Юзэфа-1931г.н., Бронэк-1936г.н. і Ганначка-1939г.н., дапамагала выжыць кароўка па клічцы “лялька”.Як пачалася апошняя блакада ўсе жыхары Батурына пакінулі вёску і перабраліся ў” панядзелькаўшчыну”.Пакінулі свае базы і партызаны,ўзяўшы накірунак на Палік.А каб немцы не змаглі скора нагнаць абозы, на шляхах адыходаў растаўляліся міны.Немцам пра гэта было вядома і яны для “размінірвання” партызанскіх мін пачалі выкарыстоўваць мірнае насельніцтва. Агінтура нямецкая працавала добра,таму ім лёгка было выявіць мейсцазнаходжання лагера батурынцаў.4га мая 1943года,калі немцы вывелі ўжо людзей з лесу на дарогу і пагналі па ёй у бок Краменца,над Батурынам падымалась вялізнае полымя, а ўсё вакол было заслана чорным дымам. Так выпала, што на перадзі разцягнутай калоны жанчын старых і дзяцей, ішоў Арцішэўскі Ігнат з дочкай Юзэфай на руках толькі што перахварэўшай на тыф.Ступіўшы на масток праз “чорную лужу”,спрацавала міна. Ігнату узрывам адарвала ступні ног і ён вельмі енчыў каб яго дастрэллілі.Немцы дабілі Ігната,а разам і яго дзвенаццацігадовую дачку Юзэфу.Дагнаўшы людзей да Краменца які так сама ўвесь гарэў,батурынцаў на дзіва адпусцілі жывымі. Вось так,на вачах суседзяў і сваіх малалетніх дзетак загінуў на партызанскай міне, Арцішэўскі Ігнат Ігнатавіч.Пасля вызвалення Батурына ад немцаў,яго старэйшыя сыны вярнуліся да хаты,якой ужо не існавала. Самы старэйшы Іосіф,адразу патрапіў у чырвоную армію і баявы яго шлах скончыўся дзесці на польска-германскай мяжы.Менавіта там, 16 студзеня 1945года ім было напісана і адпраўлена з палявой пошты 19767л, апошняе пісьмо на Радзіму.



Апошні ліст з фронту.
Увесь цяжар галавы сямейства Арцішэўскіх узваліў на сябе Вітэк,хлопец рукасты і працавіты.Стаўшы гаспадаром без гаспадаркі,нават без кароўкі “лялькі”якая пад час апошняй блакады знікла,ўклаў шмат намаганняў каб малодшыя хаця не загінулі.”Залатыя” яго рукі ўмелі ўсё.У партызанах ён мог адрамантаваць любую зброю.А цяпер збіраў ўсялякае жалеза,якога валялася пасля баёў вакол шмат і вырабляў з яго ўсё што неабходна было вяскоўцам,пачынаючы з рыдлёвак, гаршкоў з дзюраля і заканчаваючы самагоннымі апаратамі,якія мелі вялікі попыт ва ўсёй акрузе,таму што тады разліковай адзінкай у асноўным хадзіла сівуха. А колькі было радасці калі знайшлася іхняя “лялька”! Вітэку падказалі суседзі што як яны былі ў Іллі то бачылі там іхняю кароўку. Не марудзячы часу разам з Вітэкам рушылі ў Іллю і суседзі як сведкі для падцвярджэння што карова якую яны бачылі належыла Арцішэўскім.Як “лялька”патрапіла ажно ў Іллю невядома. Кароўка была пястравая прыкметная,таму памыліцца было не магчыма,а тым больш як толькі Вітэк да яе падышоў і загаварыў яна адразу ж адазвалася.Новым “гаспадаром””лялькі” апынуўся нейкі службовец і з рашэннем улады вярнуць карову былому гаспадару не пагаджаўся. Нават трос пісталетам пагражаючы застрэліць.Але Вітэк быў не з пужлівых і ад сваёй “Лялькі” не адступіўся. Тады той службовец паабяцаў Вітэку што ў “даўгу”перад ім не застанецца. Дзесці ўжо ў шасцідзесятых гадах,так і не жаніўшыйся Вітэк пайшоў у Іллю і там загінуў.Казалі што бачылі як ён з некім ішоў да рэчкі,але на другі бок так і не перайшоў.Афіцыйна было сказана што сам зваліўся з кладкі і ўтапіўся.А як там было на самой справе,сцвярджаць не прыходзіцца. Не выключэнне што той самы службовец слова сваё партыйнае стрымаў,як мае быць сапраўднаму камуністу.


1938год. У другім радзе з лева ў белай сарочцы стаіць Пётра Сыч,другім ад яго настаўнік Батурынскай школы пан Чапеля,трэццім ксёндз Батурынскага касцёла Вайткевіч.

Сям’я Сыча,пасля таго як паліцаі спалілі “васьмярык”,жылі ў зробленай зямлянцы каля скарбніцы на былым панскім двары.Адседзілі ў ёй усю блакаду і да іх не хто з немцаў,альбо паліцаеў так і не наведаўся.Затое як толькі прагналі немцаў,іх лёгка адшукалі НКУСаўцы.Першае і галоўнае пытанне было пра Пётру.Дзе знаходзіцца і ці паяўляўся тут пад час вайны? Ні каму тут не было вядома як пасля прысуду склаўся далейшы лёс Пётры Сыча,акрамя яго самога. Сасланы ў лагеры Комі, Пётра шмат хварэў, пакутаваў ад невыносных умоваў зьняволеньня, але выжыў – мабыць, таму, што яго ў рэшце рэшт прызначылі мастаком (і ён маляваў партрэты лагернага начальства). У верасьні 1941 году на падставе дамовы Сікорскага–Майскага як польскі грамадзянін Пётра Сыч быў перакінуты спачатку ў Надволжжа, потым у Самарканд, дзе стваралася польская армія генэрала Ўладыслава Андэрса. Пётра Сыч як і тысячы іншых беларусаў з заходняй Беларусі далучыўся да войска польскага генэрала. Андэрс не зьбіраўся ваяваць на баку Саветаў і прыклаў шмат намаганьняў, каб вывесьці сваю армію з тэрыторыі СССР, што зрабіць яму ўдалося зь вялікай цяжкасьцю толькі пасьля таго, як Вялікабрытанія перакінула частку сваіх войскаў з Сярэдняга Ўсходу на змаганьне з японцамі. Месца англічанаў і заняў Другі польскі корпус, як пачалі называць армію Андэрса ў Іране.



Іран, Ірак, Палестына, Эгіпэт, Лібан, Італія — такі баявы шлях прайшлі жаўнеры гэтага корпусу да Монтэ-Касіна, а разам з імі і паручнік Пётра Сыч, які браў удзел у баях пад Монтэ–Касіна. Быў чатыры разы паранены.



Узнагароджаны узнагародамі розных краінаў: брытанскімі - Зоркай Iталіі, Зоркай 1939—1945, Медалём вайны 1939—1945 і Медалём Абароны, польскімі - Крыжам Монтэ-Касіна № 45039, Медалём Войска, Ганаровай адзнакай за раненьні і іншымі.

Па заканчэньні вайны корпус генерала Андэрса быў пераведзены ў Англію. Там Пётра Сыч з 1946 году далучыўся да беларускай працы. У 1951 годзе пераехаў у Германію, дзе рэдагаваў сатырычны часапіс «Шарсьцень» і супрацоўнічаў з газетай “Бацькаўшчына”, што выдавалася ў Мюнхене. Стаў адным з самых першых супрацоўнікоў Радыё Свабода (тады Радыё "Вызваленьне").



У лютым 1954 году з Канады ў Мюнхен прыехаў доктар Вінцэнт Жук-Грышкевіч, каб распачаць працу па стварэнні беларускай рэдакцыі Радыё “Вызваленьне”, і ён адразу запрасіў у штатныя супрацоўнікі Пятра Сыча. Сустрэча ў Мюнхене была ня першай. Улетку 1940 году Вінцэнт Жук-Грышкевіч і Пятро Сыч разам сядзелі ў савецкай турме ў Полацку і з таго часу пасябравалі. Кіраўнік Беларускай рэдакцыі добра ведаў пра адданасць Пятра Сыча беларускай справе і лічыў, што менавіта такія людзі і павінны ствараць беларускае незалежнае радыё. Пятро Сыч з вялікім энтузіязмам узяўся за новую працу, укладаў у яе ўвесь свой талент і душу. Ён быў аўтарам тэксту звароту, з якім самы першы раз выйшла да слухача 20 траўня 1954 году беларуская рэдакцыя Радыё “Вызваленьне”, цяперашняя “Свабода”. Называўся ён “Азімут сэрца”.

Пётра Сыч "меў багатую, чульлівую мастацкую натуру, адораную рознымі здольнасьцямі. Быў ён пісьменьнікам, і публіцыстам, і паэтам,мастаком і маляром — з задаткамі да скульптуры. Жыцьцёвыя нягоды білі моцна нашага Петруся.Дзесці ў глыбіні душы ён да канца сваіх дзён насіў крыўду на свой жыцьцёвы лёс". Лёс які разлучыў яго на заўсёды з самымі блізкімі і роднымі яму людзмі,з Радзімай за якую ваяваў праліваючы кроў і цудам застаўшысь жывым.

Пра перажытае пад Монтэ-Касіна Пятро Сыч наважыўся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця, у кнізе "Сьмерць і салаўі".

Нарыс Пётры Сыча «Сьмерць і салаўі» прысьвечаны адной з вызначальных стратэгічных аперацыяў Другой сусьветнай вайны — бітве пад Монтэ-Касіна ў студзені-траўні 1944 году. У Беларусі, як і ўвогуле ў савецкай гісторыяграфіі мінулай вайны, бітва пад Монтэ-Касіна замоўчвалася. Так, напрыклад, у артыкуле БелСЭ «Другая сусьветная вайна» (т. 4, с.278-281) падзеі пад Монтэ-Касіна нават ня згадваюцца. А між тым, супраць фашыстаў там ваявалі тысячы беларусаў — салдатаў і афіцэраў Другога корпусу генэрала Андэрса.Не вярнуўся на Радзіму Пётра Сыч толькі таму што цудоўна ведаў што яго чакае.Усе так званыя “ворагі народа”якія патрапілі з бальшавіцкага лагернага “рая” ў корпус генерала Андэрса і пасля перамогі вярнуліся на Радзіму,зноў апынуліся ў сталінскіх лагерах. Да прыкладу проста неабходна нагадаць хоць некалькі прозвішч нашых землякоў,якія і якую атрымалі бальшавіцкую “ўзнагароду”,за ўдзел у Монта-Касінскай мясарубцы ў 1944годзе.

Вось іх імёны:

1).Брацук А.С.- 1912г.н. вёска Андрэйкі, Мядзельскі р-н.Прысуд: 9лютага 1950года, 10год лагера.

2).Касцюк С.І.- 1900г.н. вёска Матыкі,Крывічаскага р-н. Прысуд:20верасня 1950года, 10год лагера.

3).Дзіковіч І.С.- 1882г.н.вёска Чаромушкі,Пастаўскі р-н. Прысуд: 14кастрычніка1950года, растрэл заменены на 25год лагера.

4).Жамойдзін І.І.- 1915г.н.вёска Узбалаць-3,Валожынскі р-н.Прысуд:8снежня 1950года,10год лагера.

Памёр Пётра Сыч у Германіі 20 чэрвеня 1964 году,так і не даведашысь праз якія бальшавіцкія жорны прыйшлося прайсці і яго сямейству.А яго сямейству, на змену ваенным жахам прыйшлі пасляваенныя,рэпрэсіўныя. НКУСаўцы не давалі пакою нават і ноччу.Сачылі за кожным крокам жонкі Пётры Ганны і дочкі Бронькі. Бо лічылі што Пётра Сыч патаемна вярнуўся із-за мяжы і як былы афіцэр войска польскага, ўваходзіць у склад антыбальшавіцкага падполля,якое у пасляваенны час вельмі актыўна дзейнічала ў нашым рэгіёне. Але гэты супраціў ужо ў 50ых гадах быў цалкам зламаны савецкай уладай,а арганізатар яго Янка Філістовіч з Рэдзькавіч, Вілейскага р-на і кіраўнік моладзевай антыбальшавіцкай арганізацыі Лапіцкі Расціслаў з Касуты Вілейскага р-на.,былі растраляны. Не знайшоўшы сярод падпольшчыкаў Пётры Сыча, НКУСаўцы пачалі яго сям’ю наогул тэрарэзіраваць.Прымушалі пад дыктоўку пісаць лісты,каб Пётра варочваўся на Радзіму.Ужо дарослую Броню і маці вывозілі за вёску фатаграфавалі і усяляк запалохвалі,нагадвалі што бываюць такія выпадкі што людзі проста знікаюць і безслядоўна. Прымушалі пастаянна пісаць бацьку толькі пра добрае ў лістах,кожны раз класці фотаздымкі і маліць бацьку каб той прыехаў хоць у адпачынак. Скончыліся пераследы сям’і Пётры Сыча,толькі ўжо пасля яго смерці і рэабелітацыі. Нават цяжка сабе ўявіць, колькі варожасці і якая была смага помсты ў бальшавікоў да гэтага героя вайны і не толькі да яго аднаго?!Вось гэта і ёсць сапраўдны і усім ужо вядомы крыважэрны твар сталінізма,забраўшы міль’ёны жыццяў. Мне здаецца што ўсё ж такі наступіць час і народ ушануе памяць па сапраўдных патрыётах сваёй Радзімы. Будуць усталяваны помнікі і названы вуліцы ў гарадах і вёсках іхнемі імёнамі.А зараз пакуль маем магчымасць,патрэбна ўкладаць ўсе намаганні каб памяць пра мінулае зберагчы і перадаць яе нашчадкам.




Апошні ксёндз Батурынскага касцёла,Вацлаў Сэнк.
Лічу неабходным ўдзяліць як мага больш ўвагі на ўспаміны апошняга Батурынскага ксяндза,Вацлава Сэнка.
Батурынскі Касцёл не працаваў з1939 і да 1941года.Але ў 1941годзе архіепіскап-метрапаліт Віленскі,Рэмануальд Ялбжынкоўскі сваім дэкрэтам накіраваў сюды ксяндза Вацлава Сэнка. Але пасля таго як у1943годзе,хтосці данёс акупантам што быццам бы ксёндз збіраючы розныя пажыткі для сваіх парафіянаў, гэтым дапамагае партызанам.За што Батурынскі касцёл і быў спалены фашыстамі,а ксёндз Сэнк вымушаны быў хавацца ад немцаў.Доўгі час ён пражыў у Чарвяках, у гавэндавай хаце дзе пры Польшы была школа.
Батурынскі ксёндз Вацлаў Сэнк у час фашысцкай акупацыі на самой справе не пакінуў сваіх парафіян адных,што нельга сказаць пра бальшавіцкае кіраўніцтва,якое кінула на волю лёса "свой" народ.Дапамагаў ім чым толькі мог.Пастаянна ездзіў па аколіцам з добрым Боскім словам,тым самым падтрымліваў маральна людзей якія ўжо згубілі ўсялякую надзею на лепшае.Дзяліўся з парафіянамі апошнім куском хлеба.Людзі яму верылі і цягнуліся да яго за парадамі і падтрымкай з усёй Гайненскай парафіі.Не адзін раз глядзеў смерці ў вочы,якая дыхала яму прама ў твар то з боку немцаў,то ад лясных бандытаў.Бо калі гэтыя бандыты знайшлі і забралі ў Батурынскім касцёле рознае адзенне,якое ксёндз Сэнк збіраў для бедных прыхажан,то пра гэта адразу ж стала вядома немцам.Ды пры гэтым яшчэ дабавілі што ксёндз быццам бы дапамагае не прыхажанам,а бандытам.

У 2002годзе,Польскае духавенства выдала кнігу з успамінамі Вацлава Сэнка ”PROBOSZCZ Z GORJCEGO POGRANICZA,у якой падрабязна расказваецца у якіх умовах даводзілася жыць яму і ўсім парафіянам пад час акупацыі.Асабліва пасля таго як немцы ў1943годзе спалілі яго касцёл у Батурыне. Вось адзін з эпізодаў з гэтай кнігі - PROBOSZCZ Z GORJCEGO POGRANICZA,у якой падрабязна расказваецца у якіх умовах даводзілася жыць яму і ўсім парафіянам пад час акупацыі.Асабліва пасля таго як немцы ў1943годзе спалілі яго касцёл у Батурыне. Вось адзін з эпізодаў з гэтай кнігі - <<1943>>(Будынак належыў Шахраю Іосіфу Людгавічу ( па вулічнаму ГАВАНДЗЕ),у адной палавіне жылі гаспадары,а другая арэндавалася пад школу).






У артыкуле задзейнічаны электронныя архіўныя дадзеныя, ўспаміны старажылаў, відавочцаў і ўспаміны іх бацькоў якія перайшлі ім ў спадчыну, матэрыялы краязнаўцаў, а так сама звесткі раней сабраныя аўтарам гэтага артыкула.

Хачу падзякаваць усім хто дапамагаў мне ў зборы гістарычнай інфармацыі па гэтай маленечкай вёсачцы і яе жыхарах.І ў першую чаргу гэта;


Марыя Уладзіміраўна Гадлеўская (Гэйна),1931г.н. жыхарка Батурына.

Марыя Уладзіміраўна Гадлеўская (Гэйна),1931г.н. жыхарка Батурына.Яна памятае і панскую Польшу і “чорны варанок”які звёс бацьку у лагер,толькі за тое што ён у пана Кондрата Бароўскага быў парабкам.Голад і смерць пад час вайны і ўсё астатняя што распавядаеца ў гэтым артыкуле.


Ганна Ігнацеўна Васько (Арцішэўская)

Ганна Ігнацеўна Васько (Арцішэўская),1939г.н.самая малодшая із сям’і Ігната Арцішэўскага.Яна ад брата Вітэка,які быў ім усім за мест бацькі як той загінуў) ведае ўсё пра сваю сям’ю,радню і вяскоўцаў. Са мной падзялілася ўсімі сваімі ўспамінамі.А яшчэ ў падарунак ад яе я атрымаў апошні ліст з фрона ад яе брата Іосіфа і шмат старых фотаздымкаў.Адзін із іх мае вельмі вялікую каштоўнасць і гістарычнае значэнне не толькі для Батурына,але і для ўсёй нашай Краіны.Гэта фотаздымак Батурынскага касцёла,зроблены ў 1918годзе пад час фэсту на Пятра і на якім абвяшчалася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР), ўтвораная 25сакавіка гэтага ж года. У гэтым фэсце прымалі і кайзераўскія вайскоўцы з сваім ваенным аркестрам. Усё гістарычнае што мне трапіла я перадам па прызначэнню,каб было даступна іншым.




Тарадайка Браніслава Пятроўна (Сыч),з сваёй матуляй Ганнай.
Тарадайка Браніслава Пятроўна (Сыч),1936г.н.старэйшая дочка Пётры Сыча.Мне яна расказала столькі інфармацыі,што яе не на артыкул а на цэлую кнігу хопіць.Гэта не размова была,а крык знявечанай душы. Тое што я атрымаў інфармацыю з першых рук ад дачкі такога знакамітага зямляка,для мяне вялікі гонар.Дякуй Вам вялікі,Браніслава Пятроўна,што падзяліліся са мной успамінамі. Я Вам жадаю моцнага здароў’я і доўгіх год жыцця.

Шахрай Станіслаў Іосіфавіч,1919г.н. усё жыццё ў Лукаўцы,шмат расказаў пра жыццё за польскім часам.Вайна забрала бацьку і шмат яго радні.Прыходзілась яму адбываць паншчыну і зарабляць працадні ў калгасе.Кажа, лепш і не ўспамінаць.


Шахрай Станіслаў Іосіфавіч з жонкай Фаінай Аляксандраўнай (Пятровіч)

Шахрай Фаіна Аляксандраўна(Пятровіч),1930г.н.вёска Краменіц. Радуніца 4мая 1943 года ёй запамяталася на ўсё жыццё. Гэты дзень яна лічыць другім сваім днём народзінаў.Таму што раніцай у той самы дзень да іх у Краменіц прыйшоў яе родны дзядзька з Борак Сташкевіч Вікенцій і хацеў узяць яе да сябе ў нянькі на некалькі дзён пакуль усеяцца.Але маці як адчувала ня добрае не адпусціла. Дзядзька пайшоў да дому. А ўжо праз некалькі гадзін Краменчукі убачылі вялізны дым над лесам у накірунку Борак,Брыгідава,Батурына.Чулі страляніну,а пасля і групоўку людзей якіх гналі немцы з пад Батурына.Краменчукі адразу усё зразумелі і хуценька даліся за “вострую”гару на балота.Там на балоце ім і стала вядома пра трагедыі апошняга дня.Немцы у гэты дзень спалілі да тла і іх вёску.



Ксёндз Анатоль з Альковіч.

Ксёндз Анатоль з Альковіч цудоўны суразмоўца і краязнаўца.Я шмат атрымаў ад яго дакладнай інфармацыі якая мяне цікавіла па тэме.Я яму вельмі за гэта ўдзячны.Я ўжо канчаткова вырашыў што гістарычнаму фотаздымку Батурынскага касцёла, мейсца павінна быць менавіта толькі ў касцёле і Альковіцкі самы лепшы варыянт,таму што яны маюць гістарычную сувязь.





А як жа склаўся пасляваенны лёс бандыта садка,пра якога я распавядаў яшчэ раней? Садко-садыст атрымаў баявыя ўзнагароды,карыстаўся ўсімі ільготамі як ветэран і нават як інвалід вайны.Хаця ўсім было добра вядома,што нагу садко скалечыў яшчэ да вайны скочыўшы на хаду з цягніка,на якім рабаваў пасажыраў. Я добра яго ведаў,таму што жыць пасля вайны ён застаўся ў суседнім Брыгідаве. Дзяржава яму як ветэрану дапамагла пабудавацца і як інваліда забяспечыла транспартам (мотакаляскай).Гэта быў чалавек не вялікага росту з не прыемным тварам і кульгавы на левую нагу. Вёў разбэшчаны і нахабны лад жыцця,заўжды выкарыстоўваў сваё становішча ветэрана. Памяняўшы не адну жонку,так і не абзавёўся нашчадкамі (можа гэта і да лепшага). Апранаўся садко, вельмі не дарэчна таму і выгляд у яго быў абы які. Асабліва яго шапка-вушанка, ў якой адно вуха заўжды было загорнута ў верх,а другое пастаянна целяпалася,што кожны раз у вяскоўцаў выклікала смех і жарт над гэтым чалавекам. Чарвякоўцы садка пазнавалі яшчэ з далёк,па яго хадзьбе ды па знакамітай шапцы-вушанцы,якую ён мог нацягнуць нават і ў летку.Па паводзінах вясковых сабак,чарвякоўцы нават у начной цемры маглі здагадвацца што садко ў вёсцы. Бо калі той ішоў па чарвякоўскай вуліцы,то храмая яго нага пастаянна шорхала па брукаванцы,а кійком ён лязгатаў па камянях так ,як сучасныя жанчыны абцасамі па тратуары.І скарэй за усё што мінавіта гэта яго шорханне і лязгатанне кійком,вельмі не падабалася вясковым сабакам, із-за чаго яны і падымали та-а-к-і-і-і лямант , што аж ланцугі ў іх трашчэлі. А яшчэ, каб трымаць дзетак у дысцыпліне, бацькі выкарыстоўвалі клічку “садко” прадстаўляючы яго ў вобразе страшылкі і як нешта вельмі адмоўнае і страшнае,якім ён сябе зарэкамендаваў пад час вайны. І ў выхаванні нашчадкаў, гэта метода добра спрацоўваў.
Вось як усё гэта магчыма запамятаваць?! Мытарства,здзекі,гвалт і гібель не ў чым не павінных людзей. Не,не магчыма! Нам неабходна прыкладаць усе намаганні, каб прозвішчы загінулых былі вернутыя з забыцця. Яны загінулі на вайне! І яны змагаліся на той вайне так як умелі. І гэта не іх віна што барадзьба тая была малаэфектыўная.Віна ляжыць цалкам на бальшавіцкім кіраўніцтве,якое ў цяжкі момант трусліва пакінула беларускі народ на разарванне ворагу.А пасля яшчэ набраліся нахабнасці і вялікую частку сваіх празлікаў пераклалі на сумленне гэтага ж самага народа,звінаваціўшы шмат каго ў здрадзе. Толькі каму беларусы здрадзілі,пра якую здраду можа ісці размова?Каму беларусы маглі здрадзіць?Здрады не якай не было і не магло быць! Беларусы засталіся на сваёй зямлі,яны не пакінулі сваю Радзіму і змагаліся з фашызмам як хто мог.Хто ў партызанах,хто ў арміі Андэрсана,а іншыя ў Арміі Краёвай.А тое што насельніцтва Заходняй Беларусі было не лаяльна бальшавікам і адносілася да іх з вялікім недаверам, то ў гэтым віна толькі саміх бальшавікоў.Пасля кастрычніцкай рэвалюцыі,бальшавікі здрадзілі заходнім беларусам,прадаўшы іх на два дзесяцігоддзі Захаду.Бальшавіцкая “вызваленчая” місія ў 1939 годзе,заходнім беларусам замест вызвалення прынесла толькі калектывізацыю,раскулачванне і рэпрэсіі самай працавітай часткі насельніцтва і вынішчэння беларускай інтэлегентнасці. Такім чынам “пагаспадарыўшы” менш двух год,у чэрвені 1941года яны ў чарговы раз адракліся ад захопленай тэрыторыі на карысць свайго “саюзніка” Гітлера, пакінуўшы пасля сябе і пра сябе ў памяці беларусаў толькі ўсё негатыўнае.Беларусы радаваліся сыходу крывай бальшавіцкай дыктатуры і ў адначассе прыходзілі ў жах ад другой не менш крывавай,фашысцкай. Адрэзаныя ад знешняга свету,беларусы на працягу амаль што двух гадоў жылі без неякай інфармацыі на будучыню.На які час фашысцкая акупацыя зацягнецца,на гады ці дзесяцігоддзі,ні хто не мог сабе нават уявіць .Людзі каб выжыць і не даць памерці галоднай смерцю сваім сем’ям, вымушаны былі ісці на працу да той улады якая існавала,да фашысцкай. Чаго бальшавікі беларусам і не даравалі,зрабіўшы злачынцамі большую частку насельніцтва. Вайна пакалечыла шмат жыццяў. І, на вялікі жаль, гэта агульная наша трагедыя згадваецца ўсё радзей і радзей і нават бываюць моманты, што некаторыя асобы мэтанакіравана намагаюцца не надаваць гэтай памяці якога-небудзь значэння. Беларускае насельніцтва тры гады знаходзелася ў варожай блакадзе.І пры гэтым ў самым далёкім варожым тыле працавала,карміла,адзявала і абагравала лясное войска. Яно пухла і памірала ад голаду, гінула ад бандыцкіх абрэзаў і нямецкіх шмайсераў, людзі зажыва гарэлі падчас карных аперацый. І шмат хто з гэтых людзей не патрапіў нават у кнігу “Памяць. Вілейскі раён”, і ў першую чаргу прозвішчы тых, хто загінуў ад рук бандытаў, а не немцаў ды паліцаяў. Тут атрымліваецца нейкі падзел на “правільна” загінулых і “няправільна”. А вайна ж была на ўсіх адна. І гінулі людзі незалежна ад чыіх куль. Не ведаю, як у іншых мясцінах, а па Хаценчыцкаму сельсавеце ў кнізе памяці вельмі шмат недакладнасцей. Тыя, хто падчас вайны меў зброю ў руках, выйшлі з лесу як пераможцы! Сталі ветэранамі і ардэнаносцамі, атрымалі звышільготы, славу і пашану. А мірнае насельніцтва, якое прымала на сабе самы галоўны ўдар вайны, засталося цалкам не заўважаным дзяржавай. Беларусь, якая называе сябе з гонарам краінай-партызанкай, чамусьці гэту катэгорыю людзей,якія знаходзіліся ва ўмовах не крыху лепшых за блакадных ленінградцаў,чамусці не прыраўняла не то што да ўдзельнікаў вайны, а нават да працаўнікоў тылу. Ваявала ўся Беларусь, загінуў кожны трэцці, а выніку ўзнагароды і ўвагу атрымалі толькі асобныя,той хто больш нахабней.

Вось гэтыя радкі хачу прысвяціць тым зто загінуў і не справядліва абдзелены ўвагай знаходзіцца ў забыцці.



Усе Беларусы ў вайну ваявалі,

Адны толькі зброю ў руках і трымалі,

А іншыя сеялі,скот гадавалі.

Лясному войску усё "аддавалі",

Адзявалі “ваяк”- абувалі,

Ад марозу,дажджу ратавалі,

А ў выніку што атрымалі?!

Карнікі людцаў палілі,страллялі,

Бо партызаны людзей падстаўлялі.

Хоць бы з разок яны хлеб апраўдалі?!?!.

Дык не ж,у блакаду на Палік усе ўдралі!!!

А што апасля,каго ўшанавалі?

Каму ардэна ды медалі давалі?

Усё тым, хто ў кустах з карабінам хаваўся,

Галоўку сваю-ю-ю, зберагчы намагаўся,

Пашану і ордэны ён атрымаў,

Як быццам бы ён адзін ваяваў.

А людцаў той сталін, у калхоз пазганяў,

А хто быў не згодзен,у лагер саслаў.

Сталін той МОНСТР і больш ён не хто,

Бо знішчыў міль’ёны людзей не за што!

І сталін і гітлер з аднога гнязда,

З-за іх у Яўропе здарылась БЯДА!

Загінулых нельга судзіць,папракаць

Нам трэба іх памятаць і шанаваць!








ВЯРНУЦЬ ІЗ ЗАБЫЦЦЯ



Никто не забыт и ни что не забыто"! На жаль,гэты дэвіз савецкіх часоў, ужо губляе сваю практычную моц і выкарыстоўваецца гэты заклік не больш як для папернай справаздачы. У гэтым я ўпэўніўся ўбачыўшы як ушаноўваецца памяць пра спаленую разам з жыхарамі,ў маі 1943года фашыстамі, вёску Боркі. І якой павагай і клопатам акружаная адзіная сведка тых трагічных падзей,Фаіна Сяргееўна Анасовіч (Кучко)! Пасля паездкі ў Боркі,з Марынай Сліж, я ўсё ж такі наведаў Фаіну Сяргееўну толькі з адной мэтай, па магчымасці зрабіць план даваеннай забудовы Борак.Я не магу перасказаць таго,з якім вялікім жаданнем і хваляваннем яна дапамагала складаць план вёскі.Магчыма ў ім ёсць і не дакладнасці,але не значныя.Яно ж канешне,прашло ўжо столькі часу. Успамінаючы па прозвішчах дзе хто жыў, на яе твары свяцілася надзея адраджэння вёскі,хоць і ведала што ад складання гэтага плана і маёй асобы, амаль што ні чога не залежыць.Але яна ведае і іншае,тое што дагрукацца да сумлення тых, ад каго залежыць памяць па загінаўшых і лёс жывых,практычна не магчыма. Таму так старанна і дапамагала мне ў гэтай справе,ўбачаўшы ў маёй асобе хоць невялікую,але надзею на справядлівасць. На працягу амаль сямідзесяці год,Фаіна Сяргееўна жыве толькі адной марай,што да яе вёскі,да БРАЦКАЙ магілы родных і аднавяскоўцаў пабудуецца дарога, працягам усяго толькі ў адну вярсту,ды паставяцца на папялішчах хат, хаця б просценькія крыжы, па закатаваных родных вяскоўцах.Шмат чаго із свайго жыцця,як ваеннага так і пасля,расказала Фаіна Сяргееўна.Лёс яе вельмі цяжкі і трагічны,што нават такога і ворагу не пажадаеш.Вось так чалавек,з знявечанай душой і параненым сэрцам, пражыў усё жыццё не заўважаным нават мясцовым бюракратызмам.Абяцалі шмат хто і шмат чаго, а ў выніку далей абяцанак справа так і не дашла.Я не імкнуўся нагружаць яе ўспамінамі,але яна сама прыпамінаючы цяжкія моманты свайго жыцця, ўсё гаварыла і гаварыла,як быццам баялася пакінуць без увагі самае галоўнае ў сваім лёсе. Гутарка наша зацягнулася да поздняга вечара.Праводзячы мяне да машыны,Фаіна Сяргееўна напаследак сказала.... -калі не атрымаецца што небудзь адрадзіць у Борках,то хоць не забывайце што там была вёска,што там жылі людзі і як яны загінулі і праз каго! Гледзячы ў напоўненыя слязьмі вочы старой, я паабяцаў што сумесна з сябрамі і неабыякавымі знаёмымі, паспрабуем зрушыць з месца сцяну чэрствасці і абыякавасці. З планам былой вясковай забудовы,я ўжо на наступны дзень быў у Борках. Панаходзіць рэшткі ад жытла вельмі складана,але магчыма. Ад шасцігектарнага поля,на якім знаходзіліся шнуры Боркаўцаў,за апошнія 20 год не засталося і сляда. Чаму менавіта на гэтым полі рашылі пасадзіць лес, не вядома? Толькі за мест пасаджанага лесу,гэтае поле зарасло лесам-самасеўкам (бярозай ды асінай).А вось на агародах і на панадворках вяскоўцаў, узвярнуўшы вялізным плугам нават падмуркі былых хат, лясгасу усё ж удалося пасадзіць елкі.Знішчэння паселішча пачалося яшчэ пры савецкай уладзе пад час мілірацыі, калі з калгаснага поля вывелі мілерацыйную канаву прама ў вёску. Пасля, па сярэдзіне вёскі выкапалі сажалку і пабудавалі даржнік,у якім у летні час утрымліваліся цяляты. Цяпер тут ўздоўж вясковай вуліцы,паляўнічая гаспадарка прыладзіла паляўнічыя схованкі-нумары,якія выкарыстоўваюцца пры загонным паляванні на дзікіх кабаноў. У кожны паляўнічы сезон у вёсцы,як і ў 1943годзе, стаіць страляніна,якая нават на тым свеце не дае пакою пахаваным тут, ахвярам ваеннага ліхалецця.Такія вось дзеянні чалавека ў адносінах да загінаўшых, інакш як каншчунствам і глумленнем над іх памяццю,назваць нельга. У дадатак да ўсяго гэтага, ўсё вакол пазарастала кустоў'ем і пустазеллем,але мне ўдалось знайсці падмурак дзе стаяла хата Фаіны Сяргееўны.Таксама знайшоў падмурак хаты яе дзяцькі,Кучко Іосіфа,ў якой пад час вайны перад трагедыяй, кватэраваў партызанскі сувязіст з рацыяй,па якой скарэй усяго ў красавіку 1943 года, рапартавалі свайму камандаванню, пра гераічна разгромлены нямецкі абоз, паміж Боркамі і Любчай. І што было захоплена шмат трафеяў, правіянту, зброі і ў тым ліку кулямёт. За гэты "разгром" хтосці з народных мсціўцаў атрымаў канешне ж узнагароду,а пасля вайны пажыццёвыя ільготы, ўшаноўванне і славу. Хто быў ініцыятарам і зачыншчыкам той трагедыі,застаецца загадкай? І дзе яны знаходзіліся 5га мая 1943года,калі карнікі палілі чатыры вёскі разам з мірным насельніцтвам?Чаму не абаранілі? Невядома таксама сколькі было знішчана немцаў у той бойні за правіянт? Упэўніны,мірных не ў чым не павінных людзей із-за гэтай дыверсіі,загінула ў сотні разоў больш чым немцаў.Кошт за той абоз,гэта спаленыя разам з жыхарамі ў адзін дзень, 5га мая 1943года, не толькі Любча і Боркі,але таксама Брыгідава і Старынкі.У Старынках людзей спачатку страллялі прама ў хатах,якія ў сед жа палілі. Знішчэнню падлягала і вёска Чарвякі (сённяшняя Сакалоўка), Але толькі дзякуючы дзеянням ці то ксянза,ці то псаломскага, які жыў у гэтай вёсцы,пакарана была толькі сям’я партызана Анкуды. Якіх,у колькасці 7мі чалавек, спалілі ў лазні Валовіка Іллюка.Гэта трагічнае мейсца ні колі не ўшаноўвалася і дакладна яго вызначыць цяпер складана,але захацеўшы магчыма. Па сённяшні дзень трымаецца ў сакрэце, мінавіта якія партызанскія атрады ўдзельнічалі ў той "аперацыі" па захопу нарабаванага фашыстамі дабра ў Лыбчы і Борках? Акрамя Фаіны Сяргееўны, яшчэ ёсць у жывых людзі якія памятаюць той трагічны час.Памятаюць як, хто, калі і з кім ваяваў. Яны ўжо дажываюць свой век і расказваць праўду ім ужо не боязна.Памятаюць здраднікаў,памятаюць партызан-рабаўнікоў. Атрадаў вакол было шмат і ўсім ім хацелася есці. У Борках стаяў атрад "Матросаўскі",ў Глыбачанах-"Катоўскі",ў Чарвяках-"Аляксееўцы",ў Ляхах-атрад падрыўнікоў "Селівёрстаўцаў",у Навасёлках,знаходзілася Ільянскае падполле і дзеслацыравалася партызанская брыгада імя "Фрунзэ". Чаму у нас атрымліваецца так,тыя хто стралляў падстаўляючы іншых – мае сёння ўзнагароды,ільготы,пашану і славу?А загінуўшыя не па сваей волі і тыя хто здолеў вытрымаць пакуты і выжыць пад час тых трагічных і крывавых падзей, застаюцца ў забыцці. У парызанскай вайне шмат цёмных плям і цяпер усё варушыць і учыняць нейкія разборкі,каб высвятляць хто больш ваяваў,а хто больш пакутаваў,няма неякага сэнсу.Ваявалі ці абараняліся, з зброяй у руках ці бяз зброі, няма значэння.Ваявала ўся Беларусь. І ў кожнага,хто яшчэ жывы,свая праўда і свой боль.Тагачасныя людзі,не залежна ад узросту перажытыя ваенныя пакуты, заслугоўваюць пашаны, а не забыцця. А калі не,то нельга тады называць нашу БЕЛАРУСЬ-ПАРЫЗАНКАЙ. Тое што цяпер магчыма і неабходна абавязкова зрабіць,гэта паправіць гістарычную несправядлівасць.Усе загінуўшыя і тыя хто прайшоў праз пекла вайны і застаўся ў жывых, такія як Фаіна Сяргееўна Анасовіч, павінны быць прыраўняны да ўдзельнікаў вайны і карыстацца ўсімі ільготамі і правамі як ветэраны ВАВ.І калі дарога да Борак і яе вуліца не адрамантуецца,не ўзнікнуць хаця б крыжы на вясковых папялішчах,ды не будзе прыведзены ў належны стан помнік пакутнікам Борак ,то дэвіз, што ў нас <<никто не забыт и ни что не забыто>>,наогул пусты гук.



АЛЕСЬ РАТКЕВІЧ.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 19 Jun 2015, Fri, 22:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

НОВАЯ ГУТА, ВАЙНА І БЫК ВАСЬКА.

АЛЕСЬ РАТКЕВІЧ

Каб расказаць пра лёс вёскі, я звярнуўся да тых вяскоўцаў, якія памятаюць, як Новая Гута перажыла Вялікую Айчынную вайну і якой была да яе пачатку.
Сям’я і гаспадарка ў 30-я
Баба Лёдзя – так завуць вяскоўцы самую старэйшую і карэнную жыхарку вёскі Новая Гута. Калі афіцыйна, то Леакадзія Станіславаўна Мікуліч (Кулеш). Яна нарадзілася яшчэ за польскім часам, у 1934-м, у працавітай сялянскай сям’і. Бацька, Станіслаў Іосіфавіч Кулеш, 1887 г.н., і маці, Вольга Іванаўна (Філістовіч), 1902 г.н. Акрамя дачкі Лёдзі, выхоў­валі яшчэ двух сваіх сыноў: Гэньку, 1931 г.н., і Бронюка, 1929 г.н. Сям’я мела нядрэнную гаспадарку. У пабудаваным дыхтоўным доме мела прытулак і родная сястра гаспадара, адзінокая старая дзеўка Антаніна Іосіфаўна.
Усім хапала месца ў хаце, працы таксама. Куляшы валодалі трыма гектарамі ворнай зямі. Трымалі дзве каровы, сем авечак, шмат курэй, гусей і нават качак, штогод калолі па чацвёра кабаноў. Для апрацоўкі зямлі мелі свайго каня з усімі прыладамі. І быў яшчэ здаравенны бык Васька, які ў гаспадарцы цалкам сябе апраўдваў.
Да вайны Новая Гута налічвала каля 70 двароў, кароў было шмат і пасвілі іх на два канцы вёскі. Васька спраўна выконваў свае “кавалерскія” абавязкі, за якія яго гаспадар атрымоў­ваў ад гаспадынь “нявест-рагуль” матэрыяльную ўзнагароду. Калі патрэба ў Васкавых паслугах спадала, ён не адмаўляўся і ад ярма, каб каню ў полі дапамагчы альбо дроў на зіму з лесу нацягаць.
Так і жылі паціху пры сваіх інтарэсах, з павагай, паразуменнем і сяброўскімі адносінамі да суседзяў і да вяскоўцаў увогуле. Усе разам святы святкавалі ды ў бядзе адзін аднаго не кідалі.
Напрыканцы 30-х гадоў інфраструктура вёскі складалася з трох крамаў, невялічкай цагельні, школы (з чатырма польскамоўнымі класамі) і невялічкай праваслаўнай царквы.




Баба Лёдзя, так называюць мясцовую жыхарку Новай Гуты, што на Вілейшчыне, Леакадзію Станіславаўну Мікуліч (Кулеш).
Першае няшчасце
Вось з-за адной крамы, гаспадаром якой быў Іван Шушкевіч, у Новай Гуце здарылася вялікая бяда.
Польскія ўлады забаранялі прыватнікам гандляваць гарэлкай. Але тыя час ад часу не падпарадкоўваліся і прадавалі моцныя напоі. Аднойчы гандляр Шушкевіч у чарговы раз палез на гарышча крамы па схаваную гарэлку для кліентаў, чыркнуў запалкай, каб пасвяціць, як раптам успыхнула саламяная страха крамы. З-за гарачага і ветранага надвор’я полымя так хутка ахапіла ўсю пабудову, што гаспадар і яго наведнікі ледзь паспелі з яе выскачыць на вуліцу.
Вецер пачаў зрываць саламяную страху ў полымі і разносіць на иншыя хаты. Быў рабочы дзень, амаль што ўсе працавалі ў полі. Пакуль народ зляцеўся ў вёску, ужо палыхала больш за дзесяць хат. 17 сямей засталіся без даху над галавой, гаспабудоў і амаль без жыўнасці. Такой трагедыі Новая Гута яшчэ не ведала. Але тады навагуценцы не ведалі, што гэта бяда не самая страшная.
Талакой пачалі адбудоўваць пагарэльцаў. Да зімы хоць і з цяжкасцямі, але ўсе засяліліся ў такія-сякія дамкі. Ад польскай улады чакаць нейкай дапамогі не даводзілася. Было ўжо не да сялянскіх праблем. Набліжаўся 1939 год.
Адчуванне вайны
Ужо ўсе добра адчувалі набліжэнне вайны. Ды і гаварылі пра яе адкрыта савецкія лазутчыкі-агітатары. Яны амаль што без перашкод пераходзілі савецка-польскую мяжу, якая была чатыры вярсты на ўсход ад вёскі, за суседнімі Боркамі. Для жыхароў Новай Гуты, як і для шматлікіх беларусаў, Другая сусветная вайна пачалася ў 1939 годзе. Спачатку разгарнулася мабілізацыя сялян у Войска Польскае, а па прыходзе бальшавікоў – у Чырвоную Армію.
Але пасля маланкавага захопу войскамі польскай тэрыторыі настала амаль двухгадовае зацішша, якое парушылася 22 чэрвеня 1941 года. А ўжо 25 чэрвеня 1945 года ў Новую Гуту на матацыклах завіталі гітлераўцы са сваім новым парадкам і загадамі.
Новая Гута ў вайну
Вяскоўцам загадалі выбраць вясковую ўладу – солтыса. На гэту пасаду навагуценцы ўгаварылі пайсці Міхаіла Гаўрыліка, чалавека з халоднай галавой, самастойнага і справядлівага. Солтыс сачыў за грамадскім парадкам, кантраляваў своечасовыя зборы падаткаў, памер якіх залежаў ад магчымасцяў кожнага падворка. Спіс такіх магчымасцяў і павінны быў складаць менавіта солтыс. Што ён і зрабіў, але знізіўшы іх да мінімуму.
Час ішоў, немцы ў вёску заязджалі рэдка. І калі яны з’яўляліся, то людзі, каб падаткаабкладанне адпавядала магчымасцям, апера­тыў­на хавалі сваю асноў­ную жыўнасць ў лесе ў даржніку. Пасля ад’езду немцаў жывёлу прыганялі дадому.
Але не кожны раз усю. Пакуль у вёсцы па хлявах гаспадарылі немцы, у лесе з даржніка знікалі то авечка чыя-небудзь, то кабан, а то і карова нават. Як пасля высветлілася, вакол вёскі ў лесе сталі з’яўляцца ўзброеныя людзі. З наступленнем маразоў яны наогул перайшлі жыць у Новую Гуту. Вось адна з такіх груповак, чалавек з дзесяць, і засялілася ў дом Станіслава Куляша.
Між двух агнёў
Спалі ў большым пакоі на падлозе на саломе. Так і жылі ціхенька гэтыя “кватаранты” да канца 1942 года. Прэтэнзій ніякіх ні да каго не выказвалі, нават да солтыса. А пры з’яўленні ў вёсцы немцаў сыходзілі ў лес. У пачатку 1943 года кудысьці сышлі і не было іх бачна з месяц. Вярнуліся “кватаранты” на месца сваё на двух падводах, якія былі загружаныя мяшкамі з мукой.
Іх адносіны з гаспадаром дома былі ўжо патрабавальнымі. Вользе Іванаўне паведамілі, што яна цяпер штодня будзе пячы хлеб для партызанскай брыгады. А гаспадару, Станіславу Іосіфавічу, загадалі аддаць ім быка Ваську для стратэгічных патрэб брыгады. З’елі Ваську народныя мсціўцы і пакінулі ялаўкамі кароў, якіх ужо і так было няшмат. Раней яны на вясковую вуліцу і носа не высоўвалі, а зараз па ёй пачалі гуляць, як поў­ныя гаспадары. Усім людзям, у тым ліку і солтысу, з пагрозай пакарання загадалі, каб больш немцам ніякіх падаткаў не плацілі, а дапамагалі ім.





Вольга Іванаўна Кулеш з мужам Станіславам Іосіфавічам.
Жыццё за сена
Людзі апынуліся ў вельмі складаным становішчы, паміж двух агнёў. Раней пагроза была толькі з боку немцаў, а цяпер яшчэ і ад гэтых узброеных асоб. Яны ўзялі добрага каня, а ў замен аддалі нейкага старога і ўвогуле сляпога. Ды яшчэ на гэтым коніку прымусілі ездзіць збіраць сена для партызанскай канюшні. Вось гэтак неспадзявана Куляшы сталі дапамагаць партызанам: Вольга была партызанскім хлебапёкам, а Станіслаў – партызанскім фуражным забеспячэнцам.
Аднойчы ў марозную сакавіцкую ноч Станіслаў вёз з Вязыні сена і, праехаўшы ўжо Ілью, наляцеў на нямецкі патруль. Вымушаны быў звярнуць у лес і там хавацца, а з канём гэта не так проста. Праседзеў у лесе на марозе каля двух сутак. Як здолеў выбрацца з лесу і дабрацца да дому, Станіслаў распавясці ўжо не змог. Ад моцнага пераахала­джэння ён памёр, аддаўшы жыццё за сена для партызанскіх коней.
Сход вырашыў адправіць падаткі немцам
Наступіла вясна, хтосьці данёс у ільянскую камендатуру, што навагуценцы не плацяць немцам падаткі, таму што дапамагаюць партызанам, якія тут і жывуць. Немцы не прымусілі сябе чакаць і знянацку наляцелі на вёску, каб захапіць партызан і тых, хто ім дапамагае. Але партызан папярэдзілі пра акцыю, і яны сышлі ў лес. Не знайшоў­шы чужынцаў і іх прыхільнікаў, немцы ў апошні раз папярэдзілі насельніцтва пра наступствы непадпарадкавання нямецкім уладам. Падаткі павінны быць сабраныя, інакш кары не мінуць!
Вясковы сход вырашыў сабраць хоць якія падаткі ды адправіць немцам. Так і зрабілі, каб быць ад граху падалей. Партызаны па вёсцы больш не ездзілі, прыязджалі толькі па хлеб да ўдавы Вольгі.
Расстрэлы “за здраду”
Напрыканцы красавіка 1943 года, сярод ночы, у хату Елізаветы (Альбуты) Лапкоўскай уварваліся невядомыя асобы. Вывелі яе і 17-гадовага сына Ула­дзіміра ў сад і расстралялі, пакінуўшы запіску “за здраду”. За якую і каму, ніхто не ведае і сёння.
На наступную ноч гэтыя ці іншыя начныя бандзюганы забралі са сваёй хаты братоў Філіповічаў, Пятра і Паўла. Яны таксама зніклі без следу і невядома за што.
А праз некалькі дзён Новую Гуту акружылі карнікі. Акрамя шматлікіх аўтаматчыкаў, яны з добрым дзясяткам кулямётаў стаялі па ўсім перыметры вёскі.
Усіх жыхароў, ад малога да старога, сагналі да тока Альшэўскіх. Сам ток быў ужо абкладзены пад самы верх саломай і абліты газай, чакаў свае ахвяры. Людзей абвінавачвалі ў непадпарадкаванні нямецкай уладзе і ў садзейнічанні партызанам.
Тут уступіўся Міхаіл Гаўрылік, вясковы солтыс. Ён намагаўся запэўніць галоўнага эсэсаўца ў тым, што людзі тут не вінаватыя. Яны не маюць аніякай сувязі з партызанамі. У вёсцы днямі невядомыя ўжо і так дваіх чалавек забілі, і падаткі вяскоўцы плацяць спраўна. Гітлеравец штосьці задумаўся і ўсё-такі вырашыў праверыць словы солтыса. Ускочыўшы вярхом на каня, ён падаўся у Ілью. Праз пэўны час вярнуўся назад і даў каманду адмяніць акцыю расправы.
Як толькі гітлераўцы з’ехалі, вяскоўцы гуртам рушылі ў лес рыхтаваць сабе запасное жытло, зямлянкі на “лісіных норах”. І не памыліліся. Невядомыя ўначы забралі Міхаіла Гаўрыліка і адвялі на Навасёлкаўскія могілкі, на якіх і расстралялі. Толькі за што? Ён жа фактычна выратаваў людзей ад немінучай гібелі, а яго расстралялі.
Пасля месца солтыса заняў таксама свой вясковец. Вось гэты ўжо служыў верай і праўдай немцам. Прымаў удзел у спальванні сваёй жа роднай вёскі і нават сваёй хаты. Пасля вайны атрымаў дзесяць год зняволення за злачынствы, праяўленыя супраць мірнага насельніцтва. Нават супраць сваіх блізкіх і родных.
Хочацца асобна вылучыць гібель маленькіх дзетак, гадавалага Толіка і двухгадовую Марыльку Масальскіх, якія загінулі галоднай смерцю проста на руках іх старэйшай сястрычкі Ванды.
Трагічную старонку лёсу Новай Гуты і хочуць увекавечыць сённяшнія землякі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 30 Aug 2017, Wed, 1:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Хаценчыцы і наваколле ў людскіх лёсах. Вёска Дварэц
ХаценчыцыХаценчыцы.
Вёска Дварэц знахо­дзіцца ў вярсце на захад ад Мардасоў. У снежні 2012 года пайшла з жыцця самая старэйшая жыхарка гэтай вёсачкі Соф’я Мікалаеўна Дзік (Кратовіч).

увеличить до 1200x900


Незадоўга да смерці я наведаў яе ў спадзяванні даведацца пра што-небудзь з мінулага. Бабе Зоньцы (так яе звалі ў вёсцы) не вельмі падабалася распавядаць пра сваё амаль стогадовае жыццё.
Але дазнаўшыся адкуль я і хто мой тата, яна нават з задавальненнем пагадзілася падзяліцца сваімі ўспамінамі пра далёкае мінулае. Ну, а чаму – даведаемся пазней.
Баба Зонька
Нарадзілася баба Зонька ў 1916 годзе ў вёсцы Дварэц Хаценчыцкай воласці. У гэтай вёсачцы яна так і пражыла ўсё сваё доўгае, поўнае трагізму, апаленае вайной жыццё. Гэта калі не ўлічваць добраахвотна-прымусовую паездку на самалётабудаўнічы завод за Урал у 1944 годзе.
Пры паляках жылося не ўсім аднолькава. Хто не баяўся працы і паставіў мэту перад сабой, меў хлеб і да хлеба. Але частыя розныя хваробы касілі людзей без разбору, ад старога да малога. Больш распаўсюджанай хваробай быў тыф.
Зонька расла моцнай, рухавай і працавітай дзяўчынкай. Скончыла чатыры класы польскай школы (навучанне было бясплатнае для ўсіх слаёў насельніцтва, незалежна ад веравызнання).
Сям’я Мікалая Кратовіча складалася з васьмі душ і жыла за кошт сваёй гаспадаркі. Яны мелі нядрэнную хату з усімі гаспадарчымі пабудовамі і чатыры з паловай гектары зямлі. Для апрацоўкі яе быў свой конь. У гаспадарцы была таксама свая малатарня і шмат іншых сельскагаспадарчых прылад, кросны. Мелася і нямала жыўнасці: дзве каровы, авечкі, свойская птушка. Гадавалі свіней і для сябе, і на здачу ў Хаценчыцы на кілбасную пані Высоцкай-Вайткевіч. За што тая плаціла злотымі.
У пані Высоцкай-Вайткевіч можна было яшчэ і падзарабіць на той самай кілбаснай альбо ў аранжарэі. Зонька са сваёй сястрой часта скарыстоўвалі такую магчымасць, што дазваляла ім папоўніць сямейны бюджэт.
Кожны год сям’я адбывала, як і ўсе, хто меў уласнага каня, панскую падзёншчыну (шараварку, рамонт і будоўлю дарог па воласці). Кіраваў гэтым валасны інжынер-будаўнік, наш знакаміты зямляк Пётра Сыч.
Моладзі ў вёсцы было шмат. У вольныя часы па вечарах спраўлялі танцы, на якія заглядвалі кавалеры і з іншых суседніх вёсак. Быў і ў Зонькі кавалер з памежных Чарвякоў (цяпер Сакалоўка) Аляксандар Радкевіч (Ляксандра).


увеличить до 900x1200


Ён хоць і быў маладым, але ў акрузе пра яго гаварылі як пра добрага сталяра.
Пазнаёміліся яны ў 1938 годзе, калі Ляксандра штосьці рабіў у яе вёсцы. Слова за слова, так і завязалася сяброўства. Але вясной 1939-га Зоньчын кавалер быў прызваны на службу у польскае войска. А ўжо ў верасні таго ж года польская ўлада змянілася на бальшавіцкую. Гэта змена ў вёсцы адбылася неяк ціха, без ніякіх стрэлаў, гвалту ды насілля, што нельга казаць пра суседнія вёскі.
Прыход савецкіх вайскоўцаў
Савецка-польская мя­жа пралягала ў вярсце на ўсход ад Дварца. Яе польскія жаўнеры пакінулі яшчэ надвячоркам 16 верасня. А на досвітку наступнага дня з боку панышоўскай польскай стражніцы, у накірунку Хаценчыцаў, паходным маршам пацягнуліся шарэнгі савецкіх вайскоўцаў. Калона рухалася паміж Дварцоў і Рабцамі. Усе жыхары гэтых вёсак высыпалі са сваіх хат да той дарогі, каб падзівіцца на войска.
Без пагонаў ды з анучамі на нагах замест ботаў, бальшавіцкае войска мела выгляд хутчэй арыштантаў, чым вайскоўцаў. Жыхары спачатку з усмешкай назіралі за вайсковай калонай.
А пасля таго, як у аднаго з чырвонаармейцаў разматалася ануча на назе, а вайсковец, які ішоў за ім, наступіў на яе, з-за чаго спрацаваў прынцып даміно, бо ў адну кучу адразу завалілася чалавек сем, устрымацца ад смеху было ўжо немагчыма. Калона спынілася, а на ўсё наваколле разляцеўся рогат і салдат, і жыхароў. Але прыгоды на гэтым не скочыліся.
Калі да іх вярхом на кані пад’ехаў каман­дзір, чырвонаармейцы з “кучы-мала” пачалі хуценька падымацца. І ў гэты момант пры спешцы ў аднаго з вайскоўцаў выпадкова стрэліла трохлінейка і прама пад ногі жарабцу. Той ад перапалоху падняўся на дыбы і скінуў верхавога. У нейкі момант стала ціха, а пасля, як усе ўбачылі, што ніхто не пацярпеў, рогат падняўся яшчэ мацней.
Незапланаваны вайсковы прывал абарваўся ў адну хвіліну пасля таго, як у гутарку да вайскоўцаў пачалі ўмешвацца мясцовыя жыхары на польскай мове. Для чырвонаармейцаў гэта быў гром з яснага неба. Смех раптам сціх. Твары ва ўсіх сталі сур’ёзнымі. Камандзір, гучна мацюкнуўшыся, аддаў загад станавіцца ў калону і закамандаваў: “Ш-а-а-гам марш!”
Жыццё пры новай уладзе
Па прыходзе бальшавікоў і пакуль іх не змянілі немцы, Дварэц жыў спакойна. У калгасы не зганялі, раскулачванняў не было, рэпрэсій таксама. Ажно да самай вайны ў вёску ніхто не заглядаў. Нават помнік пану Пілсудскаму, які стаяў пасярод вёскі, не закранулі ажно да пасляваеннага часу.
Хаценчыцкі пан Вайт­кевіч дзесьці знік, ніхто не ведаў, дзе ён падзеўся. А жонка яго пані Высоцкая-Вайткевіч і іх агароднік Раноў­скі (Жырыноўскі) заставаліся яшчэ тут доўгі час. Працавала панская кілбасная і аранжарэя.
Але ўжо перад самай вайной гаспадарка па­чала развальвацца, і пані Высоцкая-Вайткевіч з’ехала дзесьці пад Варшаву. А агароднік, на сваю бяду, застаўся жыць у яе маёнтку і ўжо праз год пасля пачатку вайны быў расстраляны партызанамі пад Дварцом, быццам бы за сувязь з немцамі.
Вайна Гітлера і Сталіна супраць панскай Польшчы скончылася ў лічаныя месяцы. Дварэц тым часам жыў сваімі звычайнымі клопатамі.
Ляксандра – бацька аўтара гэтага артыкула
Ужо ў лістападзе дадому пачалі вяртацца жаўнеры-беларусы з разбітага ўшчэнт польскага войска. Вярнуўся ў свае Чарвякі дзесьці з-пад Беластока і сябра Зонькі Аляксандр Радкевіч. Вярнуўшыся ўзімку 1940 года з вайны, Ляксандра пачаў усё часцей і часцей наведвацца ў Дварэц да сваёй сяброўкі. Сустрэчы ў маладых пачалі перарастаць ў моцнае каханне. Але лёсам ім было наканавана зноў развітацца.
Аляксандра Радкевіча новая ўлада паставіла перад выбарам: альбо ГУЛАГ, альбо добраахвотнікам у Чырвоную Армію. Аляксандр выбраў апошняе. 15 верасня 1940 года Ільянскім райваенкаматам ён быў прызваны на вайсковую службу і накіраваны на Далёкі Усход у сапёрна-будаўнічую часць. Пасля вайна. Эшалон, які вёз Аляксандра на абарону Смаленска, пад Ярцавым разбамбілі немцы. Раненне. Год шпіталя.
У 1943 годзе, як былому жаўнеру польскага войска, а значыць, польскаму шпіёну артыкул №58 адмерыў восем год ГУЛАГа. Спрабаваў патрапіць у армію Андэрса, але нацыянальнасць “беларус” не дазволіла гэтай мэты дасягнуць. Выйшаў на волю ў 1951 годзе, калі яго дома ўжо ніхто не чакаў, у тым ліку і Зонька.
Не дачакаўшыся толькі пару год без вестак зніклага свайго каханага, яна выйшла замуж за мясцовага хлопца. І Аляксандр з’ехаў у Літву. Там сустрэў на 12 год маладзейшую за сябе дзяўчыну са Смаленшчыны.
У 1953-м пажаніліся, а ў 1954 годзе нарадзілася ў іх дачушка Галя. А праз тры гады, у 1957 годзе, Бог ім паслаў сына, аўтара вось гэтых радкоў. А пасля яшчэ двух хлопчыкаў і дзяўчынку.
Вось такая цікавая гісторыя, якая дапаўняе і мой сямейны гістарычны архіў, у якую я не зусім верыў, слухаючы старую. Але пацвяр­джэнне Зоніным расповедам з’явіліся зусім нечакана і выпадкова ў 2015 годзе. Падчас рамонту бацькоўскай хаты, за абразом пад шпалерамі, быў знойдзены фотаздымак майго таты ў мундзіры жаўнера польскага войска. Пры жыцці тата пра службу у польскім войску нічога не расказваў. За выключэннем не вельмі значных выказванняў, на падпітку. Кожны раз толькі казаў, што калі менш ведаеш – мацней спіш.


Як дварчане сустрэлі вайну з гітлерам. Вёска Дварэц



увеличить до 1200x900



. Гісторыі майго краю напісаныя з расповедаў сведак тых далёкіх і трагічных часоў.
Як дварчане сустрэлі вайну з гітлерам
24 чэрвеня 1941 года, упершыню пасля прыходу бальшавікоў, з’явіліся ў вёсцы чырвонаармейцы. Тыя ж самыя, без пагонаў і ў анучах замест ботаў. Але выгляд у іх быў ужо зусім не такі ганарлівы, як у 39-м. Збянтэжанасць, разгубленасць панавалі сярод ваенных. Яны не маглі вырашыць, дзе і ў які бок ісці, што рабіць? З польскамоўным насельніцтвам размаўляць ужо не цураліся.

Ад чырвонаармейцаў дварчане і даведаліся пра нападзенне немцаў на СССР. Але каб удакладніць, што ўсім цяпер рабіць, не было ў каго. Самы галоўным валасным начальнікам застаўся паштар Рымша. Ён і распавёў усім, што бальшавіцкая ўлада драпанула, а яго часова пакінулі галоўным, надаўшы ўсе паўнамоцтвы савецкай улады.
Рымша пры кожным выпадку не ўпускаў моманту, каб не паддзець савецкую ўладу, партапаратчыкаў, НКВДэшнікаў, якія далі дзёру на Усход, пакінуўшы лю­дзей і рэштку свайго войска на волю лёсу.
Дзесьці ўдалечыні грукатала, у небе раз-пораз праляталі, а то і кружыліся самалёты. Нічога падобнага раней жыхары не бачылі, і таму з зацікаўленасцю назіралі за лятаючымі жалезнымі птушкамі.
Шахраёў хутар
Групоўка, чалавек трыццаць-сорак, галодных і змучаных савецкіх вайскоўцаў на ноч размясцілася за Дварцом, на Шахраёвым хутары. Людзі сабралі ім такія-сякія пажыткі на вячэру. На наступны дзень, дзесьці бліжэй да поў­дня, з боку Хаценчыцаў у Дварэц заехалі некалькі машын і з дзесятак матацыклаў з немцамі.
Чырвонаармейцам нямецкая калона была не па зубах, і яны пачалі хуценька адыходзіць з хутара ў лес. Немцы, заўважыўшы вайскоўцаў, пачалі пераслед. Апошнія пачалі адстрэльвацца. Але тыя ў адказ адкрылі такі моцны аўтаматны і кулямётны агонь, які ў адзін момант прымусіў савецкае войска залегчы.
Немцы, расцягнуўшыся па полі шчыльным ланцугом і “паліваючы” чырвонаармейцаў свінцовым “дажджом”, не давалі ім адарваць ад зямлі нават галавы.
Праз колькі часу страляніна скончылася, бо з адной трохлінейкай на дваіх савецкія вайскоўцы не маглі супрацьстаяць немцам, узброеным да зубоў зброяй.
Палонных чырвонаармецаў яны адвялі ў Хаценчыцы і зачынілі ў недабудаваным касцёле. Праз нейкі час палонных савецкіх камандзіраў з Хаценчыцаў адправілі ў часовы лагер у Раёўку, а радавым чырвонаармейцам дазволілі жыць у вёсках у якасці наёмных работнікаў.
Новая ўлада і новы парадак
З гэтага дня фашысты ўступілі ў свае правы, абвясціўшы па ўсёй акрузе нямецкую ўладу і свой парадак, якому павінны былі падпарадкоўвацца ўсе без выключэння. Парушальнікаў чакаў расстрэл і шыбеніца, у лепшым выпадку канцэнтрацыйны лагер.
Пасля такога павароту мірнага жыцця дварчанам думалася, што гэта жудасны сон. Але ўсё было насамрэч, і таму, каб выратаваць свае жыцці, ім трэба было тэрмінова перастройвацца і падладжвацца да чарговай новай улады. Немцы адразу загадалі вяскоўцам абраць свайго солтыса, які будзе кантраляваць грамадскі парадак, падпарадкоўванне нямецкім законам і выкананне загадаў валасной адміністрацыі і паліцыі.
Вёска Дварэц зімой.Вёска Дварэц зімой.
Праз некалькі дзён хваляванні ў Дварцы сцішыліся, бо першапачаткова немцы насельніцтва не крыўдзілі. Не чынілі ніякіх перашкод у вядзенні асабістых гаспадарак. Наадварот, калі каму-небудзь патрэбная была людская дапамога, то па просьбе сялян у такой дапамозе не адмаўлялі і накіроў­валі ім у якасці памагатых савецкіх ваеннапалонных, якія ўтрымліваліся ў хаценчыцкім касцёле.
Прайшло колькі месяцаў, а дварчане так і не абралі свайго солтыса, бо ніхто не пага­джаўся на тую пасаду. Ды і немцы не бачылі ў ім патрэбу у гэтай вёсцы, бо вяскоўцы самаарганізаваліся і спраўна здавалі новай уладзе прызначаны ім аброк.
Бліжэй да восені ў Хаценчыцах немцы распачалі ўмацоўваць свой ваенны гарнізон. У ста кроках на ўсход ад гміны, на месцы недабудаванага касцёла, немцы пабудавалі моцны дзот, укамплектаваўшы яго некалькімі кулямётамі.
Пры выездзе з мястэчка на ўсходнім накірунку, на вышцы, быў таксама усталяваны кулямёт, які меў вельмі добры кругавы сектар абстрэлу. Зручную абарончую пазіцыю займаў таксама кулямёт, усталяваны на званіцы хаценчыцкай царквы. У 20 кроках ад царквы быў пабудаваны яшчэ адзін кулямётны дзот.
Паміж гэтым дзотам і царквой быў пракладзены падземны ход. Ва ўсім Хаценчыцкім гарнізоне было ўсталявана пяць агнявых кулямётных пунктаў. На ўзбраенні гарнізона мінамётаў, а тым больш гармат (пра якія згадваюць некаторыя крыніцы), не было. Нейкі час былі дзве бронемашыны, але іх перакінулі ў Ілью. І гэта пацвярджаюць непасрэдныя сведкі і ­ўдзельнікі разгрому хаценчыцкага гарнізона.
Для ўзвядзення ўмацаванняў гарнізона былі задзейнічаныя, акрамя ваеннапалонных, мужыкі з навакольных вёсак.
З самага пачатку хаценчыцкі гарнізон налічваў некалькі немцаў і са два дзесяткі літоў­скіх паліцэйскіх. Паступова асабовы склад гарнізона папаўняўся за кошт мясцовага насельніцтва, з суседніх вёсак – Зачарной, Загаранаў, Пляшчанаў, Заельнікаў, Старынак і іншых. У яго ўліваліся нявінна пакрыўджаныя саветамі яшчэ да вайны працавітыя сяляне ды звычайныя лайдакі і п’яніцы.
З Дварца ў паліцыю ніхто не пайшоў. Не ішлі і ў партызаны, прытрымліваючыся “швейцарскага” нейтралітэту. Аброкам адкупліваліся ад усіх: і ад немцаў, і ад рускіх, і ад невядомых бандытаў. Апошнія сваімі начнымі нашэсцямі на вёскі і крывавымі расправамі над цэлымі сем’ямі наводзілі жах на мірных жыхароў. Бандыцкія расправы працягваліся нават і пасля таго, як у рэгіёне ўжо дзейнічалі цэлыя партызанскія брыгады.
Расповеды бабы Зонькі
Баба Зонька шмат распавяла пра жахлівыя выпадкі ваеннага бандытызму, пра якія ведала не па чутках, а асабіста сустракалася з забойцамі-гвалтаўнікамі і на свае вочы бачыла іх злачынствы.
Прайшло 70 год, а прозвішча Барвенка не сыходзіць у яе з памяці. Бо яно, як і Садко, у той час наводзіла жахі на мірнае насельніцтва. Хто ён такі быў, Барвенка?! Партызан, паліцай, звычайны бандыт-гвалтаўнік, ніхто не ведае. Але тое, што ён вольна і без боязні разгульваў па ўсёй акрузе – гэта факт.
Амаль два гады мірныя жыхары жылі пад большым страхам ад таго Барвенкі, чым ад нямцаў. Гэты садыст беспадстаўна забіў двух ксяндзоў з Лядзвеняў.
Прычапіўся невядома за што да настаўніка польскай мовы Грыбёнкі з Казлеўшчыны і расстраляў яго за Дварцом на ўзлеску як на Панышы.
А праз тыдзень Барвенка прыйшоў, каб разабрацца з яго жонкай Алай. Схлусіўшы, што ён прыйшоў ад яе мужа, які быццам бы просіць Алу прыйсці да яго ў лес. Тая паверыла злачынцу і пага­дзілася пайсці з ім да мужа, не ведаючы пра тое, што яго ўжо няма ў жывых. Брат Алы Віталь усяляк адгаворваў, але тая не паслухала.
Пакінуўшы часова маленькага сына на Віталя, Ала рушыла з бандытам у бок панышоў­скага лесу. Падманным шляхам Барвенка, давёўшы Алу да лесу, прымусіў раздзецца. І нават не падазраючы таго, што ў 50 кроках, з-за стажка з сенам, за яго дзеяннямі пільна назіраюць дзве пары дзявочых вачэй. Згвалтаваўшы Алу, садыст з карабіна амаль што ва ўпор два разы стрэліў у жанчыну. Але тая ўсё адно заставалася жывой. Стрэліць яшчэ раз у злачынцы штосьці не атрымоўвалася. Тады садыст некалькі разоў стукнуў прыкладам па галаве, і тая змоўкла.
Дзяўчаты-сведкі, зразумеўшы небяспеку для сябе і скарыстаўшы момант, пакуль бандыт распраўляўся са сваёй ахвярай, даліся на ўцёкі ў бок Дварца. Барвенка іх усё ж такі заўважыў, як тыя былі ўжо каля вёскі і падаліся ў хату Кратовіча.
Так, гэта Зонька са сваёй старэйшай сястрой зграбалі сена і апынуліся выпадковымі сведкамі таго жудаснага злачынства. Не паспелі распавесці сваім бацькам пра ўбачанае, як на парозе з’явіўся Барвенка з карабінам у руках. Уся сям’я падрыхтавалася ўжо да самага горшага. Але, відаць, ім лёсам было наканавана жыць, бо выратавала іх ад немінучай смерці няспраўнасць бандыцкай зброі. Той загадаў усім маўчаць пра ўбачанае, а не то іх чакае тое самае, што і Алу Грыбёнку.
І галаве сям’і загадаў, каб той узяў рыдлёўку ды схадзіў на ўзлесак і закапаў забітую, а дзяўчаты, каб наладзілі яму добры абед, бо пасля забойства ў яго заўжды падымаецца вельмі добры апетыт. Дзяўчаты вымушаныя былі бегаць па вёсцы і прасіць хоць такіх-сякіх харчоў, каб накарміць таго нелюдзя.


“Душы дзіця, бо яно загубіць усю вёску!”. Успаміны пра вайну ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна



Гэта частка гісторыі майго краю таксама напісаная з расповедаў сведак тых далёкіх і трагічных часоў пра пакутніцкі лёс.
Паэт, пісьменнік і перакладчык Уладзімір Папковіч вайну памятае не вельмі добра. Але ў яго дзіцячую памяць на ўсё жыццё ўрэзаўся адзін момант ваеннага ліхалецця. Гэта як у вёску наляцелі бандыты. Усе яны былі конна і як адзін з іх, з азвярэлым тварам, невядома за што лупцаваў парканінай па галаве свайго жарэбчыка. Бедная жывёліна ржала, спрабавала падымацца на дыбкі, каб вызваліцца ад свайго гаспадара-ката, але садыст моцна трымаў зацуглянага жарабца.
Садко, так называлі яго тыя, з кім ён прыехаў, супакоіўся толькі пасля таго, як за жывёліну заступіўся іншы бандыт.
Акрываўленая галава каня і азвярэлы твар таго бандыта ва Уладзіміра Антонавіча стаяць перад вачыма яшчэ і сёння. Ужо пасля вайны, калі ён вучыўся ў Ільянскай школе, то некалькі разоў сустракаў таго бандыта-садыста, кульгавага на адну нагу, які пастаянна і заўжды п’яны боўтаўся на мясцовым рынку.
Уладзімір Папковіч.

увеличить до 811x409


А вось сястра Уладзіміра Антонавіча, Леаніла Антонаўна, вайну памятае добра.
Расповед Леанілы Антонаўны Папковіч
Леаніла Антонаўна нарадзілася ў 1928 годзе і да прыходу бальшавікоў у 1939-м паспела скончыць тры класы польскай школы. Далей вучыцца не было магчымасці. Савецкая ўлада пазачыняла ўсе польскія школы, а іншых не паспела адчыніць, бо па­чалася вайна. Яна распавядала, што падчас вайны іх сям’я лясных бандытаў не вельмі баялася, таму што ў іхняй хаце “кватаравалі” партызанскія камандзіры. Але як толькі немцы распачыналі акцыю супраць партызан, то ўсе з вёскі даваліся на ўцёкі, кватаранты ў адзін бок, жыхары – у іншы.
Вось толькі некаторыя яе ўспаміны, якія вельмі моцна ўрэзаліся ў памяць.
Калі пачалася вайна, іхняя вёсачка Дварэц, як і ўсе навакольныя, апынулася паміж двух агнёў. Днём наязджалі з гарнізонаў (з Хаценчыцкага і Ільянскага) нямецкія карнікі, рабавалі, забівалі, здзекаваліся з лю­дзей. Ноччу ж наляталі лясныя бандыты, таксама рабавалі, гвалцілі дзяўчат ды жанчын. Па не правераных даносах знішчалі цэлыя сем’і, не пакідаючы ў жывых нават дзетак. Смерць надчэквала на кожным кроку і невядома адкуль.
Неяк восенню 12-гадовая Лёнька са сваім сямігадовым брацікам Валодзькам капалі бульбу на сваім полі, якое знаходзілася акурат паміж Дварцом і Рабцами. Раптам у паветры пачуўся гул матораў. Падняўшы галовы, заўважылі ў вышыні шмат самалётаў з крыжамі на крылах, якія кружыліся над Рабцамі і штосьці скідалі.
Хоць узрываў і не было чуваць, але над Рабцамі пачаў падымацца чорны дым, а ў след за ім вялізнае полымя. Вёска ўся палыхала.
– Адзін з самалётаў накіраваўся ў наш бок, – расказвае Леаніла Антонаўна. – Страляючы па нас з кулямёта, ён праляцеў над нашымі галовамі так нізка, што мы ці то самі паваліліся ў баразну, ці то паваліла хваля паветра ад яго. На шчасце, кулі нас не закранулі. Пакуль самалёт пайшоў на другі круг, мы з Валодзькам паспелі адпаўзці і схавацца ў прыдарожнай канаве.
Зрабіўшы сваю злачынную справу, самалёты зляцелі. Увечары мы даведаліся, што падчас бамбёжкі ў Рабцах загінула Анюта Спірыдовіч са сваімі малалетнімі дачушкамі.
Адной з іх было пяць, а другой толькі тры годзікі. Жанчына схавалася ад абстрэлу з самалётаў пад яблынькай, прытуліўшы да сябе дачушак, але не выратаваліся, кулямётная чарга скасіла ўсіх траіх.
У гэты ж дзень была знішчаная і суседняя з Рабцамі вёска – Заельнікі. Наша вёска засталася цэлай. Немцы знішчылі толькі хутар Канстанціна Шахрая, які знаходзіўся каля самага лесу за Дварцом і выка­рыстоў­ваўся пад партызанскі шпіталь.
Леаніла Міцько.



увеличить до 1200x900


Подзвіг маці
Наступіўшы 1943 год прынёс новыя выпрабаванні. Блакада пагнала партызан на Палік, а безабаронныя дварчане ўсёй вёскай рушылі ў глухі забалочаны лясны масіў паміж Лукаўцом і Зачарной. Апошнім часам там было накрыжавана бураломам шмат вялізных ялін, вывернутых з каранямі, якія былі асновай для будана і служылі людскім сховішчам – жыллём замест зямлянак.
Аднойчы надвячоркам, калі ўсе клаліся спаць, з аднаго будана разносіліся плач дзіцяці і жаночы гвалт. Усё дарослае вясковае насельніцтва павыскоквала са сваіх схованак на гэты крык, небяспечны для ўсіх.
Высветлілася, што ў сям’і з суседняй вёскі немаўля моцна расплакалася, а маладая мама ніяк не магла супакоіць дзіцятка. Любы шум пагражаў усім смерцю.
Старая жанчына з гэтай сям’і на поўным сур’ёзе дала маладзіцы загад: “Душы дзіця, бо яно загубіць усю вёску”!
Па­чуўшы такое, маладая маці зняла з сябе нейкі пінжачок, загарнула малога, завязала яму на галоўку нейкую хусціначку і са слязьмі на вачах рушыла ў невядомасць.





Натоўп, які ціхенька назіраў за ўсім, што адбывалася, паволі стаў разыходзіцца да сваіх буданоў. Людзі пачалі ўладкоўвацца на начлег на нары каля сваіх дзетак, застаючыся кожны са сваімі думкамі.
Прайшло некалькі дзён. Страляніна ў ваколіцах пачала сціхаць. Блакада рухалася далей на Усход. Разведаўшы, што немцаў на дарогах і ў вёсках няма, сем’і па­чалі збіраць клункі. У нейкі момант вяскоўцы заўважылі ўдалечыні сярод густога ельніку жаночую постаць з нейкім клункам перад сабой. Добра прыгледзеўшыся, яны распазналі ў ёй тую самую маладзіцу з дзіцем. Звалі яе Нінай, а немаўля Шуркам. Усе рушылі ёй насустрач. Якой радаснай і шчаслівай для ўсіх была гэта сустрэча. Усе ўздыхнулі з палёгкай.
Муж Ніны быў партызанам і загінуў. Ніна адна выгадавала сына і выправіла яго ў людзі.
Трагедыя цёткі Вікці
Застанецца назаўсёды ў памяці Леанілы Антонаўны трагедыя, якая здарылася ў сям’і яе цёткі Вікці Маскалевіч з Брыгідава.
Муж цёткі, дзядзька Міша, быў у партызанах. Цётка адна гадавала шасцярых дзетак. Вечарам 3 мая 1943 года сусед прынёс цётцы Вікці паведамленне з Навасёлак, што сваяк просіць дапамогі. Цётка павінна накіраваць аднаго са старэйшых хлапчукоў на ­адзін дзень папасвіць кароў. Пытанне абмеркавалі на сямейным савеце, будзе весялей, калі пойдуць двое. Адольфіку каля дзесяці, а Геніку восем. Самыя пастушкі. Але цётка Вікця павінна сама даставіць хлапчукоў і перадаць з рук у рукі сваяку “рабочую сілу”. Так і зрабілі.
На досвітку 4 мая маці адвяла хлапчукоў па прызначэнні. Яна спяшаецца. Ей трэба паспець да таго моманту, пакуль малыя прачнуцца. Іх жа трэба будзе памыць, апрануць, пакарміць.
Але што гэта? На ўскрайку лесу, перад самым яе носам, з’явіўся ўзброены фашыст. Ляснуўшы затворам, спыніў цётку Вікцю і, упёршыся дулам у грудзі, не дазволіў ёй далей рушыць. Штосьці тлумачыў па-свойму. Але цётка Вікця нічога не можа зразумець і намагаецца растлумачыць,
што ёй трэба ў вёску, што там яе малыя чацвёра дзетак. Але салдат усё адно яе не прапускае, бясконца паўтараючы толькі два словы “Кіндэр капут”.
Колькі часу гэта працягвалася, цётка Вікця ўжо не памятала. Яна разумела і душой адчувала толькі адно, што здарылася штосьці страшнае.
У нейкі момант затрашчэў матор грузавіка. Немец штурхануў цётку у лес далей ад дарогі, а сам вярнуўся назад і сеў у пад’ехаўшы грузавік з іншымі немцамі. Калі цётка Вікця выйшла з лесу на брыгідаўскае поле, яна на нейкі момант страціла прытомнасць.
Яе вёска ўся дагарала разам з жыхарамі і яе чатырма маленькімі дзеткамі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 01 Sep 2017, Fri, 0:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пляшчанская трагедыя. Аднойчы адчуўшы на сабе “справядлівасць” савецкай улады, ардэнаносец на радзіму больш не вярнуўся





Каб больш падрабязна даведацца пра трагедыю 70-гадовай даўніны, якая здарылася ў Пляшчанах на Вілейшчыне, я завітаў да карэнных жыхароў гэтай вёскі Аляксандра (1932 г.н.) і Аляксандры (Булах) Доўнараў?(1929 г.н.).
Яны пражылі разам доўгае жыццё. Але пакуль пажаніцца, давялося прайсці праз цяжкія жыццёвыя выпрабаванні.
Да верасня 1939 года, які перакрэсліў жыццёвыя планы вяскоўцаў, Аляксандра Мікалаеўна паспела скончыць тры класы польскай школы ў суседніх Лоў­цавічах. А вось Аляксандр Аляксандравіч толькі адзін клас Каз­леў­шчынскай сямігодкі.
З расповеда Аляксандры Доўнар (Булах)

увеличить до 811x409


У адрозненне ад суседяга Дварца, пляшчанцы жылі больш заможна. Амаль што ўсе мелі свой кавалак зямлі і гаспадарку. Ад 1920 года зямля вакол Пляшчанаў належала Багдановічам, якую па зага­дзе Пілсудскага, па 25 гектараў, выдзялялі прыезджым польскім жаўнерам (асаднікам) у пажыццёвае карыстанне. Ад гэтых надзелаў заставаліся кавалкі (абрэзкі) зямлі, якія раздаваліся моцным і працавітым сялянскім сем’ям.
Фёдар Булах атрымаў тры абрэзкі агулам каля 20 гектараў ворыва. Але каб не плаціць вялікіх падаткаў, зямлю раздзяліў на трох ужо дарослых сыноў.
Сын Іван (1901 г.н.) не вельмі цікавіўся сялянскай працай. Ён яшчэ пры царскай Расіі скончыў чатыры класы рускамоўнай Радашкаўскай гімназіі. Яго вабіла настаўніцтва, якое цягнула ў бальшавіцкую Расію, мяжа з якой пралягала за дзве вярсты на ўсход ад вёскі. У 1922 годзе Іван Булах пайшоў за лепшай доляй у савецкую краіну. Праз гады тры перапіска з ім абарвалася назаўсёды.
Другі сын, Аляксандр, застаўся пры бацьку, а Мікалай, тата Аляксандры Мікалаеўны, на выдзеленых яму дзедам сямі гектарах зямлі пабудаваўся і разгарнуў добрую гаспадарку.
Гаспадарка мацнела, дзеці былі абутыя, адзетыя. Вучыліся ў школе. Здавалася, усё складваецца. Але ўсе планы і надзеі на будучыню пачалі знікаць вясной 1939.
Чуткі пра вайну з Расіяй змяніліся ўжо на расповеды ад незнаёмцаў-агітатараў з таго боку. Правакацыі савецкіх памежнікаў прынялі рэгулярны характар.
Пачалася мабілізацыя вяскоўцаў у Войска польскае. Пад мабілізацыю патрапіў і Уладзімір Карповіч (1915 г.н.), родны дзядзька Аляксандры Мікалаеўны. Булахі пачалі рыхтавацца да вайны таксама. Да 17 верасня амаль што ўся гаспадарка была распрададзеная.
У гэты дзень савецка-польскую мяжу перайшло савецкае войска. Баёў за мяжу не было, польскія памежнікі пакінулі яе яшчэ звечара. Савецкія вайскоўцы паводзілі сябе спакойна. Насельніцтва вёскі замерла ў чаканні.
Аляксандр Доўнар, родам з Загаранаў, былы вязень фашысцкага канцлагера.Аляксандр Доўнар, родам з Загаранаў, былы вязень фашысцкага канцлагера.
Раскулачванне, арышты
Спакой скончыўся з першых дзён 1940 года. Распачалося раскулачванне польскіх асаднікаў ды заможных сялян.
З карэнных пад раскулачванне патрапіў Павел Ваўчок з Жардэцкіх. У пачатку прыходу Польшчы ён з’ехаў у Амерыку на заробкі. Праз пару год вярнуўся і на заробленыя грошы купіў у заборскага пана стары хутар з 15 гектарамі зямлі ў Зацішшы, гэта вярсты паўтары ад Пляшчанаў. Пабраўся шлюбам з карпавіцкай дзяўчынай, Сцепанідай Рабунец.
Услед за гаспадаркай разрасталася і сям’я: нарадзіліся Лёня (у 1930 годзе), Ала (1932) і Поля (1934).
І вось цяпер усё, што было заробленае і нажытае, савецкія “вызваленцы” падчыстую забралі і параздавалі беднаце, лайдакам ды п’яніцам. А самога Паўла разам з сем’ямі раскулачаных польскіх асаднікаў саслалі ў Сібір.
А напрыканцы саракавога кудысьці ў Сібір саслалі і яго жонку Сцепаніду з дочкамі.
Разабраўшыся з так званымі кулакамі, НКВД ўзялося за тых, хто вярнуўся з нямецкага палону з мабілізаваных у Войска польскае беларускіх жаўнераў. Амаль што ўсе яны былі арыштаваныя і сасланыя ў ГУЛАГ. Так сталася і з дзядзькам Аляксандры Уладзімірам Карповічам.
Нарадзіўся ён тут у Пляшчанах Хаценчыцкай воласці ў 1915 годзе ў заможнай сялянскай сям’і. Да прызыву у Войска польскае халасцякаваў і жыў у сям’і старэйшага брата. Падчас савецка-фашысцкай акупацыі Польшчы ваяваў супраць фашыстаў дзесьці на заходнім фронце, за Варшавай. Але вайна хутка скончылася. Карповіч патрапіў у палон да немцаў. Праз нейкі час яму і яшчэ двум зямлякам удалося збегчы – дапамагло веданне польскай мовы. Але дабрацца да дому Уладзіміру не атрымалася. У Маладзечне яго затрымалі патрулі і перадалі НКВД. А тыя шмат часу на Карповіча не трацілі. Асу­дзілі як здрадніка, які перайшоў мяжу, і накіравалі ў ГУЛАГ.
Вайну двух саюзнікаў Уладзімір Карповіч сустрэў на Салаўках.
Як былы жаўнер Войска польскага быў залічаны ў Армію Андэрса. У яе складзе ваяваў на розных франтах. Праваяваўшы усю вайну да самай перамогі, ардэнаносец Уладзімір Карповіч на радзіму больш не вярнуўся. Ужо аднойчы адчуўшы на сабе “справядлівасць” савецкай улады, ён вырашыў больш не рызыкаваць і паехаў жыць у Англію, пасля – у Амерыку. І толькі ў сярэдзіне 80-х мінулага стагоддзя, пасля 50-гадовай разлукі з радзімай, Карповіч наведаў Беларусь, свае родныя Пляшчаны.
Пагасцяваўшы з месяц у родных, Уладзімір Сямёнавіч вярнуўся назад ў чужую краіну, у якой атрымаў прытулак, працу і павагу і якая стала для яго другой радзімай. Там, у Амерыцы, і пахаваны.
86-гадовая Аляксандра Мікалаеўна распавядала мне пра мінулае з такой лёгкасцю і без блытаніны, быццам чытала свае ўспаміны з кніжкі. Пасля кароценькай паўзы і глыбока ўздыхнуўшы, працягнула свае расповеды пра нялёгкі свой лёс.
Ваенны перыяд у жыцці пляшчанцаў
У чэрвені 1941 года бальшавіцкая ўлада змянілася на фашысцкую, і пляшчанцам у чарговы раз давялося прыстасоўвацца да новай улады і новага парадку. З самага пачатку вайны ў Хаценчыцах стварылі ваенны гарнізон. Для яго ўмацавання ў якасці працоўнай сілы акупанты выкарыстоўвалі не толькі савецкіх ваеннапалонных, але і мясцовае насельніцтва. Ганялі на будоўлю не толькі пляшчанскіх мужыкоў, але і з навакольных вёсак. Падчас жніва пляшчанскіх вызвалілі ад працы ў гарнізоне. Рабілася гэта дзякуючы аднавяскоўцу Карповічу, бо ён быў добра знаёмы з псаломшчыкам Хаценчыцкай царквы, Ляшкевічам, у якога штогод абрабляў зямлю.
Ляшкевіч у немцаў быў перакладчыкам, бо добра валодаў нямецкай мовай. Ён запэўніў немцаў, што неабходна вызваліць сялян ад працы ў гарнізоне, каб своечасова ўбраць ураджай, а гэта станоўча адаб’ецца на падатказборы.
Пасля такога тлумачэння нямецкае камандаванне нават пайшло на большае, яно ў дапамогу сялянам накіравала яшчэ і ваеннапалонных. А з надыходам халадоў увогуле расфарміравала іх па вёсках як кватарантаў-працаўнікоў.
Шмат хто з вяскоўцаў і рады быў памагатым, асабліва адзінокія жанчыны. Усё ж як-ніяк, але мужык у хаце.
Муж Аляксандры Мікалаеўны Аляксандр Доўнар родам з суседніх Загаранаў, якія шчыльна прылягаюць да Хаценчыцаў. Размежаваннем гэтых вёсак служыць маленькая лясная рэчачка.
Маленькая, але ўдаленькая, як кажа Аляксандр, бо яшчэ з запольскага часу і на першым годзе вайны на яе беразе каля крынічкі стаяў уласны паравы млын “Загараны” хаценчыцкага яўрэя Сымаля Цурэнмана. Спыніўся той млынок пасля расстрэлу немцамі яго гаспадара разам з ўсёй яго абшчынай. Аляксандр Аляксандравіч гэта добра памятае. Як і тое, што жыхары з навакольных ад гарнізона вёсак бралі палонных не толькі для дапамогі, але яшчэ і таму, што шкадавалі тых чырвонаармейцаў, якія трапілі ў палон да захопнікаў.
Іван (Яцька) Агатавіч Грынкевіч
Рассяляліся па вёсках ваенапалонныя толькі радавога складу. А палонных савецкіх афіцэраў і бальшавікоў немцы ці расстрэльвалі, ці адпраўлялі ў асобны перавалачны лагер у Раёўцы. Аднаго такога небараку пашкадаваў, на гора сабе і людзям, і даў прытулак Іван (Яцька) Агатавіч Грынкевіч, 1900 г.н., з Заельнікаў.
На гэтым чалавеку хачу завастрыць увагу чытача, бо быў ён шырокай душы і шчырага сэрца, хоць лёс і не песціў з самага маленства.
Так атрымалася, што нарадзіўся ён па-за шлюбам. Таму і імя па бацьку атрымаў Агатавіч.
У маці сваёй, Агаты, ён быў адзіным дзіцем, бо яна так і не выйшла замуж. Гадавала яго і вяла гаспадарку адна. У 17 год Іван усю мужыцкую справу у гаспадарцы цалкам перацягнуў з матуліных плячэй на свае.
З самага дзяцінства яго дражнілі Самасеўкам. Мянушкі ў вёсцы ў той час былі звычайнай з’явай, і на іх з крыўдай мала хто рэагаваў. Не крыўдаваў на яе і Іван. Калі яму было ўжо гадоў 20, пра Самасеўка ўжо ніхто і не згадваў. А ў 1922 годзе ён ажаніўся з прыгожай дзяўчынай з Мардасоў, Паўлінкай Цывількай (з Муляронкаў).


Последний раз редактировалось: Раткевіч (02 Sep 2017, Sat, 14:42), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 01 Sep 2017, Fri, 0:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Паўтор

Последний раз редактировалось: Раткевіч (26 Sep 2017, Tue, 23:42), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 26 Sep 2017, Tue, 21:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пляшчанская трагедыя: як жыхары мусілі збіраць партызанам гарэлку, закусь і "дэсерт", а тыя замест абароны ад паліцаяў даліся на ўцёкі
Фота boombob.ru.
Каб больш падрабязна даведацца пра трагедыю 70-гадовай даўніны, якая здарылася ў Пляшчанах на Вілейшчыне, я завітаў да карэнных жыхароў гэтай вёскі Аляксандра (1932 г.н.) і Аляксандры (Булах) Доўнараў?(1929 г.н.).
Так атрымалася, што Паўлінка ў сваёй маці таксама была пазашлюбнай дачкой. Але ўсе гэтыя жыццёвыя абставіны не забралі прыгажосці, добрага сэрца і здольнасці кахаць і нарадзіць цудоўных пяцярых дзетак – Геню (1923 г.н.), Лёню (1927), Галіну (1930), Ваню (1932) і Марыську (1933).
Як атрымаў мянушку "Пярун"
Неўзабаве пасля вяселля няшчасны выпадак у Іванавым жыцці прыляпіў яму новую мянушку.
Летам Іван пасвіў кароў у полі. Раптам наляцела хмара і пайшоў дождж. Статак, перапужаўшыся грымотаў, рвануў з поля ў вёску. Услед за каровамі падаўся і Іван. Аднак вырашыў пераседзець навальніцу пад дрэвам, у якое і ўдарыла маланка. Тое, што каровы вярнуліся без пастуха, усхвалявала гаспадароў.
Івана знайшлі ў непрытомнасці. Але яму наканавана было жыць.
Праляжаўшы пад глінянай “коўдрай” гадзіны тры, Іван прыйшоў у сябе. Аднак страціў слых і мову. Мог вымавіць толькі адно слова, Пя-я-ўн. Так нарадзілася яго новая і пажыццёвая мянушка Пярун.
Іван з Паўлінкай спраўляліся самі з небагатай сваёй гаспадаркай. Нараджалі дзетак і ніколі не адмаўлялі ў дапамозе вяскоўцам, за што былі ў пашане.
Кватарант Іван Белік
Вайна прынесла ў Заельнікі жыццёвыя праблемы. Працавітаму і дужаму Івану памочнікі па гаспадарцы не былі патрэбныя. Але ўсё ж такі ён прытуліў у сябе аднаго з палонных, 26-гадовага чырвонаармейца, украінца, уражэнца Алтайскага краю Івана Беліка.
Першыя месяцы гаспадар і кватарант знаходзілі агульную мову, але да той пары, пакуль апошні не пачаў па начах дзесьці сыходзіць з хаты, што было забаронена яму немцамі як палоннаму. А за такія парушэнні разам з ім нёс адказнасць і гаспадар.
Белік знікаў з хаты на цэлую ноч і прыхо­дзіў з рознымі пажыткамі – прадукты, вопратка, абутак, нават траплялася жаночая бялізна.
Грынкевіч зразумеў, што кватарант яго па начах займаецца дрэннымі справамі і тым самым нясе не толькі яму, але і ўсяму сямейству смяротную пагрозу.
Аднойчы Белік на добрым падпітку прыцягнуў у хату нямецкі кулямёт і некалькі гранат. Такой нахабнасці Грынкевіч ужо не вытрымаў і, раззлаваўшыся на кватаранта, паказаў яму на дзверы. А калі не, то Іван заявіць на яго ў паліцыю.
Беліку нічога не заставалася рабіць, як толькі папрасіць гаспадара, каб той дазволіў, пакуль пацяплее, пажыць у яго. У красавіку 42-га Белік з іншымі ваеннапалоннымі сышоў з Заельнікаў, але паабяцаў вярнуцца. І слова сваё стрымаў.
Дзесьці ў пачатку мая, нягледзячы на тое, што яго і іншых зніклых палонных шукала гарнізонная паліцыя, Белік наведаў не толькі Заельнікі, але і Загараны, дзе жыў Аляксандар Доў­нар. У Загараны ён завітаў у складзе ўзброеных васьмі чалавек. Усе былі на падпітку, вялі сябе нахабна.
Белік гарлапаніў, што ў вёску вярнулася савецкая ўлада, а ён яе прадстаўнік.
І што вы зразумееце, хто такі Белік! Але ў той дзень яны не паспелі “пагаспадарыць” у Загаранах. Бо вясковая вуліца і падыходы да яе вельмі добра праглядаліся нем­цамі са званіцы Хаценчыцкай царквы, якую яны скарысталі як назіральны і кулямётны пункт.
Немцы, заўважыўшы ў Загаранах ўзброеных людзей, не сталі па іх страляць, хутчэй за ўсё таму, што хацелі схапіць іх жывымі. Белік, заўважыўшы ў канцы вуліцы паліцэйскіх, даў па іх доўгую чаргу з кулямёта. Пакуль паліцэйскія апамяталіся, групоўка Беліка без страт здолела выбрацца за вёску. На радасць вяскоўцаў, з паліцэйскіх ніхто не загінуў, што і выратавала жыхароў ад пакарання.
Барыс Лунёў
Па словах Аляксандры Мікалаеўны, ”савецкая ўлада” пасля таго выпадку ў Загараны больш не наведвалася ажно да лета 1944-га, што нельга сказаць пра Пляшчаны.
Як пазней высветлілася, той самы Белік сышоў у партызанскі атрад “Штурм”, які дыслакаваўся непадалёк у лесе, у межах Заслаўскага раёна. Гэты атрад спачатку быў сфарміраваны пераважна з ліку уцекачоў ваеннапалонных і акружэнцаў. Узначаліў яго 24-гадовы Барыс Лунёў, былы чырвонаармеец.
Ён выдаваў сябе за афіцэра Чырвонай Арміі. А былы чырвонаармеец Белік таксама прысабечыў сабе званне палітрука і быў прызначаны Лунёвым начальнікам асобага аддзела атрада.
Пачастунак для лунёўцаў збіралі па ўсёй вёсцы. Фота liveinternet.ru.Пачастунак для лунёўцаў збіралі па ўсёй вёсцы. Фота liveinternet.ru.
Адпачынак лунёўцаў
У хуткім часе распаўсюдзілася слава пра гэты атрад народных мсціўцаў. Белік слова сваё, дадзенае жыхарам вёсак, стрымаў. За кароткі час ён стаў знакамітым партызанам.
З яго імем былі звязаныя шматлікія “геройскія” ўчынкі, асабліва ў адносінах да жыхароў прылеглых вёсак, акрамя Загаранаў. Бо гэта вёска знаходзілася ў добра прыцэльным сектары абстрэлу нямецкага кулямётнага пункту. Беліку пра гэта было вядома, таму туды ён і баяўся сунуцца, нават ноччу. Затое ў астатніх народныя мсціўцы адчувалі сябе поўнымі гаспадарамі.



увеличить до 811x409



Захо­дзяць, бывала, пасля задання на адпачынак у якую-небудзь вёсачку. Перад імі вымушаныя былі прагінацца ўсе, ад малога да старога.
Уся вёска павінна была зносіць па­частункі – гарэлку, закусь. А на “дэсерт”, як правіла, жанчыны ды дзяўчаты. А паспрабуй селяніну штосьці ім пярэчыць, могуць тут жа на месцы як фашысцкага агента расстраляць.
Вельмі частымі “гасцямі” на падобных “адпачынках” былі то камандзір брыгады Барыс Лунёў, то асабіст Іван Белік. Гулялі кожны раз да той пары, пакуль не з’яўляліся паліцаі, што і прывяло да першай крывавай трагедыі ў Пляшчанах.
Падзеі ў Пляшчанах
Па словах Аляксандры Мікалаеўны, неяк напрыканцы восені 1942 года ў Пляшчаны да Дзмітрыя і Варвары Жукоўскіх прыйшоў з Мінска сваяк, варварынай роднай сястры Юлькі мужык, Ігнат. Ён меў дазвол мінскай камендатуры на вольнае перамяшчэнне. А атрымаць такую прывілею яму дапамагла яго родная дачка Вера, якая, добра валодаючы нямецкай мовай, працавала ў немцаў перакладчыцай.
Толькі засталося таямніцай па сённяшні дзень, Вера сама пайшла працаваць да немцаў ці была накіраваная мінскім падполлем. Але як бы там ні было, ёй стала вядома, што ў фашыстаў распачынаецца паляванне на мінскае падполле.
Немцы штодня атрымоўвалі ад сваіх інфарматараў падрабязныя звесткі і адрасы падпольшчыкаў.
У сувязі з гэтым Вера накіравала свайго бацьку да родных у Пляшчаны, каб тыя дапамаглі яму сустрэцца хоць з якімі-небудзь партызанамі, каб перадаць звесткі пра разгаданых, але пакуль што не арыштаваных мінскіх падпольшчыках. Толькі апошнім часам партызаны ў вёсцы штосьці не з’яўляліся.
Жукоўскі параіў швагру схадзіць у Жабічы ды наведаць ягоных сваякоў. І паспрабаваць з іх дапамогай нала­дзіць сувязь з партызанамі Лунёва, якія вельмі часта наведвалі Пляшчаны. Так і зрабілі. Ігнат, схадзіўшы ў Жабічы, зноў вярнуўся назад да Жукоўскіх, бо нала­дзіць сувязь з партызанамі не атрымалася. Ён быў вымушаны застацца ў швагра на нявызначаны час.
Дзесьці праз ты­дзень, бліжэй да абеду, у вёсцы з’явілася невялікая групоўка лунёўцаў. Гэта ўся арава цалкам завалілася ў хату да Фёдара Булаха і як поў­ныя гаспадары загадалі накрываць стол. У такім выпадку ўсе ведалі, што трэба было рабіць. Старэйшыя заставаліся хто ў хаце, а хто на падворку на варце. Дзеці разбягаліся па вёсцы, каб сабраць пажыткі для такіх гасцей.
Усе вяскоўцы давалі, што маглі, бо добра ведалі, што дрэнны прыём “абаронцоў” для вяскоўцаў дабром не скончыцца. Гарэлкі не шкадавалі, частавалі ад “душы”, каб хутчэй паснулі.
Ігнат, даведаўшыся пра партызан, пайшоў да Булаха, на сустрэчу з імі. Калі Ігнат зайшоў у хату, госці былі ўжо добра захмялелыя. Да Ігнатавых слоў аднесліся з недаверам. І няведома, чым бы скончылася тая сустрэча, калі б гаспадар хаты не падняў трывогу, што да вёскі ідуць паліцэйскія.
Лунёўцы павыскоквалі на вуліцу і заляглі ўздоўж паркана, прама ў двары Булахаў. Дзед Аляксандры Мікалаеўны на каленях прасіў партызан не падымаць страляніну у двары, але ўсё дарэмна. Іх каман­дзір даў загад страляць па паліцэйскіх, якія ішлі з боку Карпавічаў на Пляшчаны. Пасля першых стрэлаў быў забіты адзін паліцэйскі, а астатнія чацвёра адразу ж заляглі.
Пастраляўшы з хвілінку, “госці” даліся наўцёкі ў бок лесу, Зацішша. А паліцэйскія, упэўніўшыся, што бяспека мінавала, рушылі на Хаценчыцы, пакінуўшы свайго забітага на полі.
Для Пляшчанаў тая перастрэлка і забіты паліцэйскі вельмі дорага абышліся. У гэты ж дзень бліжэй да вечара лунёўцы вярнуліся ў вёску, але ўжо ў большай колькасці і ўзначаленыя вядомым асабістам Белікам. Яны адразу ж пачалі высвятляць, хто на іх наклікаў паліцэйскіх.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Раткевіч



Зарегистрирован: 20.04.2012
Сообщения: 46

СообщениеДобавлено: 26 Sep 2017, Tue, 22:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пляшчанская трагедыя ў вайну. Параненая ў сківіцу, выцягнула з палаючай хаты мужа і 6-гадовага сына, але выжыла толькі сама
Фота tfttraumarelief.com.
Для Пляшчанаў тая перастрэлка і забіты паліцэйскі вельмі дорага абышліся. У гэты ж дзень бліжэй да вечара лунёўцы вярнуліся ў вёску, але ўжо ў большай колькасці і ўзначаленыя вядомым асабістам Белікам. Яны адразу ж пачалі высвятляць, хто на іх наклікаў паліцэйскіх.
Расправа асабістаў
Лунёўцы адразу западозрылі швагра Жукоўскага, Ігната, які днём перадаў ім разведдадзеныя пра бяспеку, якая пагражае мінскім падпольшчыкам. Частка атрада зайшла ў хату да Жукоўскіх, а астатнія засталіся на вуліцы. Адразу з парога Белік па­чаў задаваць Ігнату пытанні пра яго візіт у партызанскую зону. Галоўным чынам распытваў пра дачку. З кожным пытаннем і адказам, які не задавальняў Беліка, допыт набіраў усё больш і больш вострую форму. Не атрымаўшы адказу, якога хацеў, Белік загадаў Ігнату збірацца.
Іван і Варвара паспрабавалі заступіцца за сваяка, што той ніякі не шпіён, а прыйшоў папярэдзіць пра праваленае мінскае падполле. У адказ Белік абазваў Жукоўскіх фашысцкімі прыхваснямі і загадаў сядзець і не высоўвацца, паабяцаўшы да іх яшчэ вярнуцца.
Ігнат на хаду накінуў кажушок на плечы і выйшаў з хаты. На прыцярушанай сняж­ком вуліцы ўжо шарэла і браўся марозік. Праз хвілін 20 пасля таго, як лунёўцы сышлі, дзесьці за вёскай прагучалі стрэлы. Вяскоўцы зразумелі, што асабісты пакаралі чарговага “нямецкага шпіёна”.
Сям’я Жукоўскіх чакала сваёй чаргі, але ў гэты вечар да іх не прыйшлі. Назаўтра з самага рання Жукоўскія разам з Жогламі, якія даводзіліся ім блізкай раднёй,
знайшлі за метраў 500 ад вёскі забітага і раздзетага амаль да гала Ігната. Але забіраць яго, каб пахаваць, пабаяліся – трэба быў дазвол асабіста.
Фашысцкая помста
Не паспелі Жукоўскія толкам распавесці сусе­дзям пра іх гора, як на вёску наляцелі Хаценчыцкія паліцэйскія і зондэркаманда з Ільі. Уся гэта фашысцкая хеўра адразу ж запоўніла ўсе падворкі, з якіх мінулым днём была адкрытая страляніна па паліцэйскіх і падчас якой адзін з іх быў забіты. Калі па­чалася ў вёсцы страляніна і запалалі чатыры хаты з усімі пабудовамі, Аляксандра Мікалаеўна са сваім татам знаходзіліся ў свіране, за метраў 200 ад свайго падворка. Стаялі і бездапаможна назіралі, як гінуць іх родныя і суседзі і як гараць іх хаты.
Расправіўшыся з сем’ямі Булаха, Горбача і Яўгена Дзіка, фашысцкая помста за забітага паліцэйскага пачала пераходзіць ужо на ўсю вёску. Але тут умяшаўся якраз падаспеўшы псаломшчык Ляшкевіч. Ён запэўніў немцаў у тым, што ў забойстве паліцэйскага вінаваты не сяляне, а партызаны. І тым больш, што гэтыя людзі самі сталі ахвярамі партызан-лунёўцаў і паказаў на Жукоўскіх, у якіх напярэдадні тыя расстралялі сваяка. Афіцэр зондэркаманды паверыў Ляшкевічу і адмяніў акцыю па знішчэнні ўсёй вёскі і яе жыхароў.
Пляшчане цэлы дзень не маглі адысці ад ранішніх жахаў. Бо кожны з іх прама ў вочы гля­дзеў сваёй смерці. І толькі бліжэй да вечара, крыху супакоіўшыся, на могілках у Загаранах родныя пахавалі Яўгена Дзіка (1904 г.н.) і яго шасцігадовага сына Ваню.
Жонка Яўгена Лізавета (1905), параненая ў сківіцу, здолела выцягнуць з палаючай хаты сына і мужа. Але з сям’і выжыла толькі яна.
Сям’ю Горбача нацысты расстралялі ў двары. Спачатку гаспадароў, Габруся (1904) і яго жонку Гэльку (1907), а потым і дачку Аляксандру (1927).

Аляксандра з меншымі братам і сястрой, калі пачулі страляніну і дым над суседскай хатай, ссякалі падмарожаную капусту за хлявом на агародзе. Аляксандра загадала малодшым схавацца ў барозны, чым і выратавала ім жыцці, а сама пабегла да хаты, насустрач сваёй смерці.
Горбачаў вяскоўцы пахавалі на месцы расстрэлу, у іхнім жа двары пад яблынькай, дзе тыя спачываюць і па сённяшні дзень, без магілкі і помніка, бо перапахаваць не было каму.
На наступны дзень усе жыхары Пляшчанаў сабраліся на папялішча сялібы Фёдара Булаха. Пахаванне гэтай сям’і ўскладнялася тым, што загінулыя згарэлі разам з хатамі. Суседзі добра бачылі, як фашысты ра­зам з паліцэйскімі ўварваліся ў хату і сходу ўсіх пастралялі. Гаспадара, Фёдара Булаха, яго 24-гадовага сына Аляксандра, 22-гадовую нявестку Надзю і прыблукаўшую мінчучку Кацю, а потым, абліўшы пабудовы бензінам, падпалілі іх.
І вось вяскоўцы сабраліся ў спадзяванні, што ўдасца знайсці целы загінулых Булахаў і пахаваць іх.
Але калі камяні падмурка парассыпаліся і паплавіліся ад тэмпературы, то што можна было казаць пра целы загінулых. Таму пахавалі тое, што можна было пахаваць, прама на падворку пры дарозе. Свой двор для іх, як і для Горбачаў, стаў вечным прыстанішчам.
Трагізм вёскі набіраў абароты
Для Пляшчанаў гэта трагедыя не была апошняй. Паліцаі лазілі па вёсцы і выведвалі, хто мае дачыненне да партызан і дапамагае ім. А партызаны са свайго боку сярод жыхароў адшуквалі здраднікаў. І першыя, і другія за самую малую падазронасць каралі безабароннае насельніцтва ад старога да малога.
Вельмі моцны кантроль быў з боку партызан. Іх разведка працавала не горш за нямецкую, але ў шматлікіх выпадках з перабольшваннем. Бо лунінцы ўсё дакладна ведалі, хто дзе з кім загаварыў альбо куды хто схадзіў? Людзі стараліся маўчаць і не дакладваць нікому пра ўбачанае і пачутае. Але сярод насельніцтва знаходзіліся гэтак званыя “стукачы”.



увеличить до 811x1081



Апошняя трагедыя, якая адбылася з Булахамі, у чарговы раз пераканала пляшчанцаў ў мудрасці прыказкі: “Язык мой – вораг мой!” Вось “каб не заўважыў” Фёдар Булах тых паліцэйскіх, глядзіш і ўсё абышлося б ціха, спакойна і без ахвяр. Бо, як стала вядома пазней, тыя пяцёра паліцэйскіх ішлі ў вёску да Евы Баран, за пасам да паравога млына “Загараны”. Яго гаспадар, Сымаль Цурэнман, пас той пакінуў у Евы на захоўванне. І іншай мэты паліцэйскія не мелі. Пакуль яны забіралі б у Бараноў той пас да млына, то партызаны ў Булахаў дапілі б гарэлку ды паснулі. І, хутчэй за ўсё, не адбылося б перастрэлкі і ўсе засталіся б жывымі. Але што здарылася, тое ўжо здарылася.
Не заплаціш падаткі немцам – заб’юць немцы, а заплаціш – заб’юць партызаны
Наступіў 1943 год, які прынёс вяскоўцам новыя выпрабаванні. Партызаны забаранілі насельніцтву плаціць падаткі нямецкай уладзе. Такая забарона ўсім жыхарам вёскі несла смяротную пагрозу. Солтыс Ключнік не ведаў увогуле, што рабіць – ісці ў партызаны ці ў паліцыю.
Вяскоўцы, заціснутыя з усіх бакоў, пачалі баяцца лунёўцаў больш, чым немцаў. А лунёўцы – вяскоўцаў. Нямецкія шпіёны ім здаваліся не толькі ў навакольных вёсках, але і ў сваіх атрадах. Жыхары клаліся спаць адзетымі, працягвае свае расповеды Аляксандра Мікалаеўна. І толькі з аднымі думкамі, калі і хто прыйдзе па іх жыццё?
У лютым 1943-га асабіст Белік з трыма сваімі памагатымі ў чарговы раз наведаў Пляшчаны. Паводзіны яго ў той дзень былі нейкія незвычайныя. Хадзілі ад хаты да хаты, распытвалі, ці заўважаў хто чужынцаў у вёсцы і да каго тыя заходзілі? Папалуднаваўшы ў Івана Карповіча, працягнулі абход вёскі. Не звярталі нават увагі на дзяўчат. Магчыма, яго жарсці да жанчын асту­дзіла не вельмі прыемная хвароба, якой нядаўна перахварэў.
Ужо прыцемкамі зайшлі ў хату да Жукоўскіх. Доўга не марудзілі, бо абвінавачанне ім было ўжо падрыхтаванае. У віну ім ставілася тое, што быццам Жукоўскія паспрыялі цэлай групоўцы нямецкіх агентаў пад выглядам савецкіх выведвальнікаў укараніцца ў рады іх брыгады. І што іх швагер Ігнат таксама ўваходзіў у склад завербаваных фашыстамі агентаў. Але ўсе яны своечасова былі выяўленыя і расстраляныя. Так заявіў Белік. Таму, згодна з ваенным часам, чакае расстрэл і тых, хто з нямецкімі “агентамі” меў хоць якую сувязь. А гэта цэлы ланцужок здраднікаў, які цягнецца ажно да Мінска. І што моцным звяном таго ланцуга з’яўляецца і сям’я Жукоўскіх, іх швагер Ігнат з Мінска і ягоная дачка Вера, перакладчыца мінскай камендатуры.
Расстрэльвалі Жукоўскіх прама ў хаце. І калі меркаваць па характары выканання прыгавору, то там ўсё выглядала на бандыцкае жахлівае забойства азвярэлых нелюдзяў. Відовішча было не для слабанервовага чалавека.
Усе сцены і нават столь былі ссечаныя кулямі і залітыя крывёй. На падлозе ў крывавых лужынах ляжалі знявечаныя шматлікімі кулямі целы Жукоўскіх:
гаспадара Дзмітрыя (67 год), гаспадыні Варвары (58), дачкі Серафімы (27), сына Лёні (23), дачкі Марыі (20), унучкі Алімпы (10 год).
Асабіст Белік прымаў самы непасрэдны ўдзел у тым крывавым забойстве ў ролі суддзі і выканаўцы прысуду. Пасля расстрэлу гэтай сям’і, Белік са сваімі галаварэзамі ўсю маёмасць, вопратку і прадукты, якія толькі былі ў расстраляных, пагрузілі на вазы і забралі.
Але садысты не ўсіх расстралялі. Падчас знішчэння сям’і 12-гадовая ўнучка Ніна схавалася у другім пакойчыку і яе бандыты не заўважылі. Адразу пасля той трагедыі яе забрала да сябе Вольга, родная сястра бабы Варвары. Яна была замужам за суседам Іванам Жоглам. Так і жыла Ніна ў Жоглаў да свайго шлюбу з Міхаілам Луцкім з Хаценчыцаў.
Пасля вайны яна як адзіная, хто застаўся ў жывых з сям’і, выступіла ў судзе як відавочца і сведка супраць забойцаў яе родных і іншых вяскоўцаў. У тым ліку Карповічаў – Івана Сямёнавіча (1899 г.н.) і ягонай жонкі Марыі Васілеўны (1908), расстраляных 28 мая 1943 года, у якіх кватараваў сам Белік. Асабісту вельмі не падабалася, што да Івана ўсе жыхары ў вёсцы адносяцца з павагай, як да разумнага і разважлівага чалавека, які нікому не адмаўляў у вырашэнні тых альбо іншых жыццёвых праблем. Беліка насцярожвалі таксама стасункі Карповіча з псаломшчыкам Ляшкевічам. Хаця цудоўна ведаў, што здрады ў тых стасунках няма.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы