Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Ці наведае Лукашэнка аршанскія базыляны?

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 791

СообщениеДобавлено: 14 Dec 2012, Fri, 22:18    Заголовок сообщения: Ці наведае Лукашэнка аршанскія базыляны? Ответить с цитатой



Ужо 20 год "лашчыць" вока ўсім, хто прыязджае ў Воршу, знявечаны будынак былога базылянскага кляштара. Ужо некалькі год да яго прыцягнутая ўвага грамадскасці горада. Былі напісаныя дзясяткі лістоў у "культурныя" установы, даводзілася да ведама непасрэдна міністру і адказным за рэстаўрацыю чыноўнікам, адбылася сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці з прадстаўніцаю ўладальніка, Мікола Купава, славуты зямляк і вядомы мастак, з не самых вялікіх здабыткаў прапанаваў сваю дапамогу ў адбудове каштоўнага архітэктурнага помніка.
Аляксандар Лукашэнка абвесціў падчас учорашняга візіту ў Магілёў, што збіраецца ў Воршу, каб чарговы раз наведаць льнокамбінат. Можа, прыйшоў час яму на свае вочы пабачыць сведчанне эфектыўнасці створанае ім сістэмы кіравання, заехаць на базыляны і ацаніць вынікі супольных высілкаў свецкіх і царкоўных уладаў? Прынамсі, гэта было б натуральна для чалавека, які назваўся Прэзідэнтам і лічыцца аршанскім ураджэнцам.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2470
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 15 Dec 2012, Sat, 11:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Если б без унылой политики, то было бы интересно.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
маша п.



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 1723
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 15 Dec 2012, Sat, 12:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Zmicier
согласна...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 791

СообщениеДобавлено: 17 Dec 2012, Mon, 2:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

вось і я кажу: варта адзін раз яму заехаць на базыляны (якія на Дажынкі былі схаваныя пад камуфляжнай сеткай, пэўна, каб з верталёта не было бачна), і ўсім будзе весела:)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1458

СообщениеДобавлено: 02 Jan 2013, Wed, 11:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (09 Nov 2016, Wed, 11:55), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
krytsyk



Зарегистрирован: 03.09.2011
Сообщения: 408

СообщениеДобавлено: 19 Jan 2013, Sat, 21:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

http://news.tut.by/society/331110.html нисчастая цэркафь... дайце грошай!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 24 Apr 2013, Wed, 19:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Аршанцы напісалі ліст да прэзідэнта, каб у будынку базыльянскага кляштара з'явіўся дах

Помнік архітэктуры беларускага барока стаіць з 2004 году бяз даху. Зь бюджэту грошы на яго не даюць, бо ён належыць Віцебскай эпархіі.

Ліст да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай зьвярнуць увагу на помнік архітэктуры 18 стагодзьдзя — будынак базыльянскага кляштара — падпісалі больш за два дзясяткі чалавек.

Падпісалася б і болей, але шмат хто баіцца зьвяртацца ў высокія інстанцыі, бо потым скаргі "спускаюць" для разбору ў раён, і скаржнікі маюць непрыемнасьці, гаворыць адна з падпісантак, былая супрацоўніца аднаго з аршанскіх музэяў Тацяна Вароніна:

"Зьвяртаемся да Лукашэнкі, бо куды ўжо толькі не зьвярталіся! І да мясцовых уладаў, і ў Міністэрства культуры, і ў пракуратуру, — адказ адзін: абяцаюць зрабіць у гэтым годзе, потым у наступным, потым зноў у наступным... Дык колькі ж можна! Ворша — гэта ўсходняя брама Беларусі, тут чыгуначны цэнтар, тут усё.. А пасярод гораду стаіць разбураны помнік! Проста сорамна!"

Да 2004 году будынак кляштара быў гарадзкой маёмасьцю: там быў падменны жыльлёвы фонд, а потым — майстэрні мастакоў. Але ўзімку здарыўся моцны сьнегапад, і дах праваліўся. Замест таго каб адрамантаваць, гарадзкія ўлады ў 2005 годзе перадалі аварыйны помнік архітэктуры Віцебскай эпархіі праваслаўнай царквы. Цяпер на ўсе скаргі ў іх адзін адказ: у гістарычнага будынка ёсьць уласьнік, і ўсе прэтэнзіі — да яго.

Аршанскі ўраджэнец, мастак Мікола Купава зьвярнуўся па дапамогу да міністра культуры Барыса Сьвятлова. Адказ мастаку падпісаў намесьнік міністра Тадэвуш Стружэцкі — чатыры дні таму, якраз пасьля скандалу з руйнаваньнем гістарычнага будынка ў вёсцы Смаляны на Аршаншчыне, адпраўлены з гэтай пасады ў адстаўку.

У лісьце гаворыцца, што гаспадар будынка замовіў праект рэстаўрацыі і працы па аднаўленьні могуць распачацца ў 2014 годзе. Але разьлічваць на дапамогу дзяржавы ў гэтай справе не выпадае, цытуе ліст зь Міністэрства культуры мастак Мікола Купава:

"Фінансаваньне такіх аб’ектаў бюджэтнымі сродкамі разглядаецца як іх нямэтавае выкарыстаньне. Выключэньне могуць складаць выпадкі, калі дадзена даручэньне кіраўніка дзяржавы на выкананьне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на канкрэтных аб’ектах". Выходзіць, каб будынак кляштара быў гарадзкой уласнасьцю, то дапамога Міністэрства культуры была б верагоднай? А як належыць Віцебскай эпархіі, то — не?"

Зварот да Аляксандра Лукашэнкі, напісаны жыхарамі Воршы, выглядае адзіным шляхам да вырашэньня праблемы, калі дзяржаўныя структуры адмаўляюцца ад адказнасьці за лёс помніка архітэктуры беларускага барока.

Тым часам аршанцы ня проста чакаюць дапамогі "зьверху", але й самі гатовыя дапамагчы ўратаваць архітэктурны помнік. Паволі, але ўжо паступаюць грошы на дабрачынны банкаўскі рахунак. А мастак Мікола Купала абвясьціў, што выстаўляе на продаж шэраг сваіх твораў. 65% заробленых грошай ён аддасьць на аднаўленьне кляштара базыльянаў. Мастак прапануе ня толькі рэстаўраваць будынак, але й адбудаваць царкву Апекі Маці Божай, зруйнаваную на ягоных вачох у 1969 годзе тагачаснымі гарадзкімі ўладамі Воршы.
Читать полностью: http://news.tut.by/culture/345391.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника разрушения белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы