Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Прогулки по несуществующим населённым пунктам
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 14, 15, 16, 17  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 24 Dec 2015, Thu, 23:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
яшчэ ў адну прычыгуначную цагельню, якой валодаў Сляпян

Вось як бывае. Спачатку пасярод Мiнска знайшлася цаглiна-прыгажуня. Потым некалькi словаў ды рухаў давялося пачуць i пабачыць ад хворага. Знiшчаныя дакументы калiсьцi захавалi жыццё. Але толькi да 1941-га...


Дадзеныя У. Смiрнова.

Цi можна яму не зайздросцiць? Будынкi з яго цэглы стаяць i сёння ў розных кутках цэнтра Мiнска, тая ж цэгла захоўваецца ў дзяржаўных музеях ды прыватных калекцыях, памяць аб iм перажыла чырвоную ды карычневую чуму, побач родныя жонка i дачка. Чамусьцi ёсць адчуванне, што гэтае надмагiлле не мае анiчога агульнага з Мiнскам сiмвалiчным...

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 813
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2015, Fri, 12:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Цi можна яму не зайздросцiць? Будынкi з яго цэглы стаяць i сёння ў розных кутках цэнтра Мiнска

HOK писал(а):
кирпичный завод Ф.Б.Слепяна
Качество данных кирпичей низкое.

Можа, не трэба так ужо рамантызаваць, і тым больш зайдросціць? Знаўца кажа, што цэгла неякасная:)
Так, жыў-быў габрэй, зладзіў заводзік для сваёй карысці, наняў дзесятак "простых людей", няйнакш аплочваў цяжкую працу капейкай, на матэр'яле эканоміў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 25 Dec 2015, Fri, 17:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

tam_erm, а й сапраўды: што тут рамантызаваць i чаму тут зайздросцiць?
Але ж ... зайздрошчу ўсё роўна :).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
givi



Зарегистрирован: 03.03.2012
Сообщения: 274
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 27 Dec 2015, Sun, 22:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Анекдот:
Разговаривают два еврея. 1-й - Как я завидую этому Добкину. Посмотри в каком хорошем месте он лежит, как тут тихо, спокойно, уютно. Как поют птички, какая мягкая трава... Я хотел бы лежать рядом с Добкиным, а ты?
2-й - А я хотел бы лежать рядом с мадам Добкиной!
1-й - Так она же ещё жива.
2-й - Оо!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 28 Dec 2015, Mon, 1:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

"...все узлы должны распутаться."
(Михаил Матусовский).

На жаль, часам у нас не хапае цярплiвасцi нават да сябе, да сваiх думак. Iншы раз словы, якiя так добра працавалi ў разгорнутай кнiзе, у аднарадкоўi не атрымлiваюць суцэльнасцi ды адноснага парадку. Замест цiкавых ды змястоўных размоў з'яўляюцца крыўды ды абразы. Хтосьцi хаваецца ад гэтага за павалоку адзiноты, хтосьцi бярэцца за стрэльбу. Расстраляныя ружы (у нашым габрэйскiм выпадку расстраляныя Розы) - адзiны вынiк такiх размоў. Каму патрэбна такая знявечаная рамантыка?

Дарэчы, яшчэ крыху рамантыкi. Неiснуючы для большасцi падземны Мiнск колькi гадоў таму падараваў экскаватару яшчэ адну тайну. Астанкi фундатараў царквы Святога Духа атрымалi сваю папяровую скрыню.


Фотаздымак news.tut.by.

Жыццё - яно такое. Не надта важная гэтая справа, цi то Афанасiй Пакоста, цi то Кацярына Сапега, цi то Сузанна Гансеўская, цi то сам мiтрапалiт Антонiй Сялява спрычынiлiся той скрынi. Гульня ў скрыню - яна такая. У дадзеным выпадку ўсё скончылася добра. Крыпты адноўлены.



Муры захаваны.





Месцiчы-фундатары атрымалi новае месца на могiлках.





Усе вузлы разблытаны?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
kalilaska



Зарегистрирован: 02.06.2012
Сообщения: 733

СообщениеДобавлено: 03 Jan 2016, Sun, 1:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
встретит нас заброшенным, но очень живописным, озером.

У гэтыя днi надыходзiць час падводзiць вынiкi за мiнулы год. Ёсць такая нагода i ў мяне. Апроч таго, усе расказваюць незвычайныя калядныя гiсторыi. Не дзiва, што i ў мяне ёсць такая гiсторыя. А мае назву яна

"Апошнi з роду Гарнацкiх".

I

Усе хлапчукi з "кассы", што ў сёняшнiм Уруччы, у 70-80-х гг. ведалi пра лясныя скарбы. Для кагосьцi гэта былi вучэбныя мiны, для кагосьцi - нерасстраляныя патроны, хтосьцi на самой справе знаходзiў у лесе дзiўныя рэчы. Не аднойчы даводзiлася з "сапёркай" хадзiць з сябрамi па лесе i мне. Ад тых часоў засталася прывычка глядзець у лесе не на дрэвы, не на лiсце, а толькi пад ногi. Асаблiва патаемным месцам было лясное возера, у бераг якога з-пад застарэлай яблынi бiла крынiчка. Спакваля самыя смелыя дасягалi ўсё большай ды большай азёрнай глыбiнi...

Вядома, не дзецi выдумлялi тыя гiсторыi пра лясныя ды азёрныя скарбы. Усё тое чулi яны ад дарослых. А ў дзiцячых расповедах праўда i выдумка пераплялiся ўшчэнт.

Хутар з лясным возерам належыў некалi роду Гарнацкiх. Як высветлiлася пазней, Гарнацкiя ўвесь час мелi досыць добрыя стасункi з родам Кабылiнскiх. Але цi былi яны iх сваякамi, а можа проста "сябравалi сем’ямi", засталося невядома. Кабылiнскiя ў свой час спрычынiлiся да першага прыватнага менскага музея, а Юры Кабылiнскi, па некаторых звестках, ведаў нешта пра скарбы французаў, пакiнутыя на Беларусi. Як бы там не было, а заснаваў гэтае пасяленне ва ўручскiм лесе нехта Станiслаў Гарнацкi. Пасля заўчаснай гiбелi сына Антонiя на франтах I Сусветнай вайны знясiлены горам бацька ў 1915 годзе пераехаў на сталае жыццё менавiта сюды. Неўзабаве той яшчэ "польскi кавалер" абзавёўся новай сям’ёй. Гарнацкiя жылi на хутары аж да канца 30-х гг. А пасля вайны зямля Гарнацкiх стала вотчынай шукальнiкаў скарбаў.

Пачыналася ўсё з незвычайных знаходак жыхароў суседнiх вёсак, якiя вазамi вывозiлi будаўнiчыя матэрыялы з пакiнутага хутара. Чуткi апярэджвалi самi сябе. Быццам бы знаходзiлi на хутары старажытныя манеты, схованкi з паперамi, нейкiя аблiгацыi. Даволi хутка гэтым месцам зацiкавiлiся прадстаўнiкi ўлады. Нарэшце, пад наглядам вайсковага кiраўнiцтва некалькi рот салдат на глыбыню памерам у даўжыню дзвюх-трох рыдлёвак перакапалi месца жыллёвых ды гаспадарчых пабудоў. Дасталося i старой сажалцы. Яе цалкам асушылi, паглыбiлi. Потым на перакапанай зямлi пасадзiлi прыгожыя маладыя сасонкi. А старажытная крынiчка напоўнiла вадой лясное возера. Неўзабаве праз возера папаўзлi пад час вучэнняў танкi. Цi было што знойдзена на хутары Гарнацкiх, нiхто не ведае. Але нейкi час былы хутар патрулявалi ляснiкi ды салдаты тэрмiновай службы. Цiкава, што тады катэгарычна забаранялася весцi земляныя працы на гэтым месцы. Але можна было сажаць гароднiну i весцi нейкую гаспадарку. Часцяком iшлi на старое возера вяскоўцы ды амаль гараджане з рыдлёўкай ды дзесяццю бульбiнамi ў кiшэнi. Iшлi, каб выпадкова наторкнуцца на схованку Гарнацкiх…

Апошнюю спробу шукальнiкi прыгод распачалi ў сярэдзiне 90-х гг. Зямлю вакол ляснога возера ўзяў у арэнду заезджы прадпрымальнiк з мэтай пабудовы забаўляльнага комплексу. Былi наладжаны бутафорскiя камунiкацыi, якiя цягнулiся аж ад Заслаўскай трасы. Iх наяўнасць, нiбыта, патрабавалася законам. На самой справе, з дапамогай сучасных прыстасаванняў бiзнэсмэн шукаў не знойдзенае вайскоўцамi. Даволi хутка ўсё скончылася, а ад камунiкацый не засталося нiводнага следу. З таго часу зямля ва ўручскiм лесе лiчыцца скарбашукальнiкамi «цалкам выбiтай»…

II

Цi не з дзясятак гадоў кожны ранак на беразе возера цi то пад час «шчыравання па iмшыстых баравiнах», цi то пад час рыбалкi, цi то на лыжным альбо веласiпедным шпацыры я бачыў сiвагаловага дзядка. Жыў ён у суседнiм Копiшчы, але кожны раз прыходзiў сустракаць свой ранак на лясное возера. Гутарылi мы няшмат, але заўсёды вiталiся. Зрэдку пры старым была вуда з дрэва. Неяк вападкова ўзiмку я пачуў ад яго, што возера зарастае. У яго словах было зашмат шчымлiвага, нiбыта ён казаў пра сябе. У гэты год перастала бiць крынiчка, у гэты год я больш не сустракаў дзеда ля возера…

Вiдаць па ўсiм, ведаў стары многа, але распавёў незнаёмцу зусiм няшмат…

III

Наша краiна любiць будаваць паветраныя замкi. У лiпенi адышоўшага года ў нябёсы Менска паднялiся аэрастаты. Сапраўды, цэлы горад у небе. Цудоўны «населены пункт» павольна рушыў з цэнтра ў напрамку весак Баравая i Копiшча. Толькi шэраг паветраплавальнiкаў дасягнуў былога ўладання Гарнацкiх, але кожны з вышынi мог пабачыць лясное возера. На жаль, паветраныя шары хутка пакiнулi Беларусь. Нам жа застаўся чарговы паветраны замак.

Вяртаючыся дамоў з аэрадрому праз Копiшча, на адзiным скрыжаваннi ў вёсцы я разгаварыўся з месцiчам. Мiжволi пазнаў пра лёс сiвагаловага дзядка. «А якое ў яго было прозвiшча?», - спытаў мiж iншым. «Шалiма», - пачуў у адказ. «Эх, думаў, што ён Гарнацкi…». «Не, Гарнацкай была яго мацi ў дзявоцтве…»

IV























Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12742

СообщениеДобавлено: 10 Feb 2016, Wed, 7:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2242
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 10 Feb 2016, Wed, 8:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

[quote="kalilaska"]
kalilaska писал(а):
Ёсць такая нагода i ў мяне.

Доктор, я в восхищении!!! Какая великолепная идея, и как безупречно ее воплощение! Снимаю шляпу!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
vadim_i_z



Зарегистрирован: 13.07.2009
Сообщения: 4

СообщениеДобавлено: 05 Jun 2016, Sun, 21:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

kalilaska писал(а):
Мiнск па-за часам. Дамiнiканскi напрамак.

Як прыклад, пайшоўшае ў нябыт Мiнскае таварыства ўрачоў, аб якiм сiстэма аховы здароўя Беларусi наогул наўрад чула. Мiж iншым, ганаровымi членамi таварыства былi Пiрагоў, Сечанаў, Мечнiкаў…
Вы, как говорится, будете смеяться, но Общество минских врачей (оно именно так называлось) существует и сегодня - только видоизменившись до неузнаваемости. Оно разделилось на отдельные медицинские "суполкi"по специальностям - офтальмологов, педиатров и т. п. Его нередко вспоминают.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12742

СообщениеДобавлено: 16 Aug 2016, Tue, 19:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Угодкі аднаго анклава.
Угодкі першыя. 100 год са дня заснавання вёсак




Ні для каго ні сакрэт, што на паўднёвым усходзе нашай краіны размясціўся анклаў - амаль 500 гектараў Расійскай Федэрацыі, што адносяцца да гарадскога пасялення Вышкаў Злынкаўскага раёна Бранскай вобласці, прыхавалася на ўскрайку Добрушскага раёна.“Кропелька Расіі” – так з любоўю называюць яго жыхары вёсак. Дакладней – былыя жыхары… Самі вёскі ўзніклі амаль разам з буйнейшай дзяржавай свету. Разам з ёй і зніклі, раздзяліўшы ўсю горач і радасць адной шостай.



Вёскі Мядзвежае і Санькава зараз знаходзяцца ў зоне адчужэння, таму выбраўся ў іх на Радуніцу ў паўлегальным статусе - родных на мясцовых могілках у мяне німа, але гэта цяжка праверыць, тым больш улічваючы спецыфіку могілак анклаву. Але пра іх пасля... І яшчэ адно праванарушэнне на якое я мог нарвацца - гэта знаходжанне ў Зоне ў пешым стане. Па правілах наведваць Зону можна толькі на транспарце. Насуперак Вікіпедыі, якая сцвярджае, што ад Расіі анклаў аддзяляюць непраходныя балоты, у анклаў можна патрапіць амаль на любых сродках транспарту.


Непраходнае балота, па меркаванню Вікіпедыі

Накірунак з боку расійскай Дабрадзееўкі найбольш бяспечны: на поўдзень ад анклаву знаходзіцца вайсковая частка пад таямнічай назвай Добруш-6, а на поўнач - палігон па знішчэнню ваенных боепрыпасаў. Калісьці гэтыя вёскі з "вялікай зямлёй" злучаў аўтобус, які выконваў маршруты з Дабрадзееўкі: на поўдзень ад анклава праходзіць чыгунка, а таксама шаша, якая злучае Бранск з Гомелем.


Аўтобусны прыпынак у Мядзвежым

Думаў пачытаю крышку, пагляджу, потым пстрыкну колькі радкоў для "адчотнасці". Але справа зацягнулася. Чытаеш адну крыніцу - усё зразумела. Бярэш другую... І разумееш, што факты не супадаюць. Трэццяя... Чацвёртая... Нешта я разагнаўся - так многа пра яго не пішуць. Але - колькі крыніц, столькі і меркаванняў. І гэта толькі для тэрыторыі, якая азначылася населенымі пунктамі нейкую сотню гадоў назад!!!
А ці сотняй? Прынамсі так сцвярджаюць журналісты з Бранскай вобласці, якія з'езділі сюды ўзімку

https://www.youtube.com/watch?v=JPmiQSzE_bY

Запомнім год 1924-ы на будычыню, а таксама зраблю яшчэ адну рэмарачку. У адной з крыніц гаворыцца, што абедзьве вёскі сталі адным населеным пунктам амаль адразу пасля заснавання. Недзе я чытаў пра гэта. І пачатковая школа лічылася - мядзвежа-санькаўскай. Магчыма, і журналісты чыталі гэтую крыніцу. Але былыя мясцовыя жыхары і да гэтага часу падзяляюць: вось тут была школа ў Мядзвежым, а тут - у Санькаве - могілкі. Таму і надалей буду казаць пра іх, як пра асобныя населеныя пункты.

Такім чынам, возьмем за адлік нашай гісторыі год 1916-ты, калі ва ўрочышчах Санькава Паляна і Мядзвежая Дубрава (якія, дарэчы адносіліся да вёскі Хаткі Вылеўскай воласці Гомельскага уезда) паставілі свае хаты першыя перасяленцы з суседняй рускай вёскі Дабрадзеўка, якое належыла знакамітым Паскевічам. Да 70-ых гадоў ХІХ стагоддзя гэтыя землі належылі “пану Гілярду” – тайнаму саветніку Мікалаю Мікалаевічу Герарду. Дарэчы, палац Герардаў захаваўся ў суседніх, таксама адселеных, Дзям’янках.


Палац Герардаў у Дзям'янках

Пасля, у іх гэтыя землі ці то купіў, ці то выйграў карты, а можа і проста атрымаў у падарунак як далёкі сваяк, Мікалай Шведаў разам з вёскай Хаткі. Пасля гэтыя землі ў Шведава выкупілі сяляне з вёскі Дабрадзеўка - па дзве-тры дзесяціны кожны. У кожнай вёсачцы ўтварылася прыкладна па пятнаццаць двароў.
Што ж прымусіла дабрадзееўскіх сялян пакінуць родную вёску і шукаць шчасця ў беларускіх балотах? Непрыдатныя, пясчаныя землі ў наваколлі роднай вёскі, якія не маглі даць багаты ўраджай. Гэтыя землі вымушалі мясцовых мужыкоў ствараць арцелі плотнікаў і бадзяцца па Расіі. Гэтыя землі вымушалі ісці на сталеліцейны і сталепракатны заводы ў Каменскім і Юзаўцы. Гэтыя землі вымушалі іх шукаць шчасця не толькі ў беларускіх балотах, а нават у далёкай Амерыцы - тры гады працы у шахтах "Індзіан компані" ў Пітсбургу. Вярнуўшыся з заробкаў перад пачаткам Першай Сусветнай вайны, яны скуплялі пладародныя землі ў наваколлі. Так узніклі вёскі Савіці Лог (пасля рэвалюцыі - Савецкі Лог), Барсукі, Арлы... А таксама нашыя - Мядзвежае і Санькава. Усе свае назвы вёскі займелі ад назваў урочышч у якіх размясціліся.




Помнік землякам і рэшткі саду ў адселенай пасля аварыі на ЧАЭС вёскі Савецкі (Савіцкі) Лог

Для паўнаты карціны, трэба адзначыць, што ёсць і ншыя меркаванні пра год узнікнення вёсак. Некаторыя называюць год 1924, альбо 1925... Але, магчыма, гэта звязана з падзеямі, што адбыліся тут і вёскі трапілі ў афіцыйныя дакументы. Але пра гэта пасля...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12742

СообщениеДобавлено: 17 Aug 2016, Wed, 23:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Угодкі аднаго анклава.
Угодкі другія. 90 год са дня ўтварэння анклава



"Памежны слуп". Літары "РФ" на квартальным слупе пакрысе выцвітаюць...

Адразу скажу, што ці 90 год анклаву, ці 70... Гэта навуцы невядома. Дакладней вядома, але... Адны дасведчаныя крыніцы кажуць, што гэта адбылося ў 1926-ым годзе, іншыя, неменьш дасведчаныя, што гэта здарылася ў 1946-ым... Але і там, і там атрымоўваюцца ўгодкі)))
Я прасіў запомніць вас год 1924-ты... Дык вось, у гэтым годзе адбылося фарміраванне сучаснай планіроўкі вёсак. Гісторыя захавала нават імя агранома-землямера, якія адводзіў сялянам новыя зямельныя надзелы - Гарадзецкі Віктар Мацвеевіч. З якімі радаснымі пачуццямі гэта адбывалася, можна ўявіць... Лес для будаўніцтва даваўся бясплатна. Але такі шырокі жэст зрабіць нецяжка, калі навокал адзін лес. Пад гэты шумок у тым жа 1924-ым годзе ўсім ахвотным дазволілі падсяліцца да гэтых вёсак.
У снежні 1926 года адбылося другое ўзбуйненне тэрыторыі БССР.
Канешне, тут не абысціся без гісторыі, як хадакі з Мядзвежага і Санькава хадзілі да "ўсесаюзнага старасты" Калініна, каб той іх пакінуў у складзе Расіі. Але мы абыдземся, бо ўсё было даволі празаічна. Пытанене мяжы вырашала створаная на месцах парытэтная камісія ЦВК СССР, у склад якой уваходзіла па пяць прадстаўнікоў БССР і РСФСР. Да Беларусі адносіліся памежныя населеныя пункты ў якіх жылі ў асноўным беларусы, якія лічылі сваёй роднай мовай беларускую. Натуральна, што ў вёсках Мядзвежае і Санькава жылі адны рускія, якія пажадалі застацца ў складзе РСФСР. Камісія пайшла насустрач. Так узнік анклаў. Вялікая ўмоўнасць – і тады, і зараз межы паміж нашымі дзяржавамі фактычна існуюць толькі на картах, а на мясцовасці іх дапаможа вызначыць хіба што больш глыбокая супрацьпажарная ралля, дагледжаныя мурашнікі на беларускім баку ды слупкі, што абазначаюць межы кварталаў лясніцтва. Па выніках перапісу 1926 года ў вёсках было амаль 70 двароў і жыло звыш за трыста чалавек.




"Памежная паласа" паміж Расіяй і Беларусью


Беларусы азначаюць сваю прысутнасць у рэгіёне дагледжаннымі мурашнікамі

З вызначэннем даты заснавання не згодна Вікіпедыя, якая адносіць яго ўтварэнне да пасляваеннага часу, спасылаючыся на амерыканскую карту 50-ых гадоў.



На ёй відаць, што беларускія Хаткі адносяцца да РСФСР і таму ніякага анклава не ўтвараецца. Але, калі дэталёва яе разгледзіць, то яшчэ шэраг населеных пунктаў, якія дакладна ўваходзілі ў склад БССР пасля 1926 года, таксама пазначаны на тэрыторыі Расіі. Дакладнасць гэтай карты, як іншых, выклікаюць пытанні.
Пра гэта можна паглядзець тут https://fgb.by/viewtopic.php?t=7794&highlight=%D0%9D%D0%B5%D0%B3%D0%BB%D1%8E%D0%B1%D0%BA%D0%B0

Дарэчы, пра Хаткі... Цяжка знайсці гэтую назву на пасляваенных картах, тым больш на сучасных. На сучасных зразумела - населены пункт пачаў знікаць у 1991-92-х гадах, таму што патрапіў у Зону абавязковага адсялення пасля аварыі на ЧАЭС. А на пасляваенных, таму што змяніў сваю сціплую назву, на больш гучную - Чырвонае Знамя - перад вайной. Гэта адбылося... Яшчэ адно цікавае пытанне)))
Адны дасведчаныя крыніцы сцвярджаюць, што гэта адбылося ў 1924-ым годзе па ініцыятыве мясцовых камсамольцаў пад дружны крык "ура" жыхароў вёскі.
Іншыя, ну, вядома, не меньш дасведчаныя, распавядуць вам такую гісторыю. У 1938 годзе калгас “Піянер” Гомельскай вобласці, цэнтрам якога былі Хаткі, перамог у сацыялістычных спаборніцтвах, за што быў адзначаны Чырвоным знамем. У памяць пра гэта вёску Хаткі пераіменавалі ў Чырвонае Знамя.
У любым выпадку, да 50-ых гадоў яна павінна была быць адзначана на картах пад новай назвай...
Натуральна, што такая гучная і прыдуманая назва не прыжылася і да сёння гэту былую вёску называюць больш утульным словам - Хаткі:
- Вось за могілкамі дарога пайшла ў Хаткі – тут Расія канчаецца… - распавядаюць былыя жыхары Саньква – Мядзвежага, што адведваюць сваіх продкаў на Радуніцу.


Дарога з Санькава на беларускія Хаткі


Последний раз редактировалось: Валацуга (10 Mar 2021, Wed, 21:45), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12742

СообщениеДобавлено: 21 Sep 2016, Wed, 22:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Угодкі аднаго анклава.
Угодкі трэцція. 75 год з пачатку акупацыі


Перадваеннае жыццё вёсак анклава мала чым адрознівалася ад жыцця іншых савецкіх вёсак. Калектывізацыя. Створаны калгасы “Ленінскі шлях” у Мядзвежым і “Сталінскі шлях” у Санькаве. Рэпрэсіі. Такі лёс напаткаў чатырох мядзвежасанькаўцаў. Маўчанавых Рыгора, Дзяніса, Уладзіміра, што так непрадбачліва разжыліся на конныя малацілкі і веялкі, ды Дабрадзея Савелія, які меў неабачлівасць займець струну для біцця авечай воўны.
Анклаву прысвечаны дзве кнігі. Абедзве кнігі распавядаюць пра ваенныя падзеі – край, вядома ж, быў партызанскім.


Шумел суровый брянский лес...

Гэта, напісаная ў снежні 1945-га года кніга жыхара анклава і ўдзельніка партызанскага руха Пясенка Сцяпана Сілавіча, якая так і называецца, “Мядзвежае-Санькава: край партызанскі”. Другая кніга Анатоля Вераб’ёва “Кропелька Расіі”, створаная на прыканцы 80-ых. Першая напісаная ў стылістыцы “дело Ленина и Сталина живо и процветает” , а другую я пакрытыкую крышку пазней. Пакуль зазначу тое, што, апавядаючы пра адны і тые ж падзеі, кнігі разыходзяцца і ў датах, і ў працягласці часу… Таму з большага адзначу тое, у чым гэтыя крыніцы зыходзяцца.
Калісьці у Мядзвежым перад школай стаяў сціплы абеліск на якім (а, Божачкі!!!) па адных крыніцах было выбіта - 42, а па іншых – 46 (я налічыў па прыведзеным спісе – 45) прозвішчаў аднавяскоўцаў, якія не вярнуліся з вайны.


Месца школы ў Мядзвежым

Я іх тут пералічу, бо гэта, па вясковай традыцыі зрабіць не цяжка – Андрэенка, Баброў, трое Ярашэўскіх, Яўдашэнка, трое Жураўлевых, трое Жумігіных, двое Ішуковых, Канцавы, Крыўда, шэсць Маўчанавых, Мядзведзеў, пяць Пясенкаў і… сямнаццаць (!!!) Спраўцавых. Сярод гэтых Спраўцавых і галоўны герой партызанскага руху анклава – Севасцьян Іпатавіч Спраўцаў ды яго жонка – Еўдакія Нікітаўна.


Вясковыя прозвішчы... Адна з шыльдаў з помніку ў былой суседняй вёсцы Савецкі (Савіцкі) Лог


Калі ў Мядзвежым і Санькаве не засталося людзей, якія маглі б даглядаць за абеліскам, шыльду перанеслі ў суседнюю Дабрадзееўку і усталявалі на помніку загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў скверы ля мясцовага Дома культуры.

75 год назад 19 жніўня немцы занялі Гомель. І на два гады Мядзвежае і Санькава, як і акаляючыя лясы Браншчыны і Гомельшчыны, сталі месцам партызанскага супраціву. Вядома, што актыўныя вайсковыя дзеянні абмінулі гэтыя дзве вёскі – ніякай стратэгічнай ролі яны неадыгрывалі. Немцы наведваліся ў іх даволі рэдка – сабраць харч, цёплыя рэчы ды абутак. У пачатку верасня да Спраўцава наведаліся прадстаўнікі добрушскага падпольнага райкама партыі. Яны ўгаварылі беспартыйнага Спраўцава стаць старастай вёсак. Пазбіраўшы ў ваколіцах кінутую пры адыходзе зброю, ён звёз яе ў злынкаўскую камендатуру, чым і заслужыў давер у акупантаў. Хата Спраўцава тулілася да лесу на заходнім ускрайку Санькава, што было вельмі зручна для мясцовых партызанаў. Па адчыненым акенцы пад страхою яны яшчэ здалёк ведалі, што немцаў у вёсцы німа. Сярод гасцей дома Спраўцавых напачатку 1943 года быў і двойчы Герой Савецкага Саюза Аляксей Фёдаравіч Фёдараў, які накіроўваўся на Палессе з бранскіх лясоў. Партызаны анклава падтрымлівалі сувязь з добрушскім падполлем, куды перадавалі звесткі пра перасоўванне ворага па чыгунцы Гомель – Бранск.


Пераезд чыгункі, якая злучае Гомель і Бранск

Падрывы нямецкіх цягнікоў прывялі да таго, што немцы пачалі паліць навакольныя вёскі. Адной з першых, на Пакровы 1942-га года, была спаленая суседняя беларуская вёсачка Хаткі. Перад гэтым, улетку, за падрыў эшалона на перагоне Закапыцце – Злынка ўноч з 18 на 19 чэрвеня, маглі спаліць і Мядзвежае разам з Санькавым, але Спраўцаў здолеў адбрахацца.
Але на зыходзе лета 1943 года адбрахацца яму не атрымалася. Нейкая мясцовая кабета, што прадавала чарніцы на добрушскім кірмашы, пахвалілася, што партызаны ў іх вёсцы і днююць, і начуюць. Немцы акружылі вёскі паўкальцом з боку Мядзвежага пакрысе зганяючы людзей у Санькава.


Па гэтай дарозе зганялі людзей з Мядзвежага ў Санькава

На той момант больш за 170 чалавек. Спачатку спалілі Мядзвежае, затым і Санькава. Спраўцавых, у доме якіх знайшлі зброю, звезлі ў гомельскае гестапа. Астатніх людзей сагналі да паўстанку Закапыцце. Там яны пераначавалі, а на наступны дзень былі пасаджаны ў цягнік і завезеныя ў Добруш.
Дакладнай даты, калі пачалі адбывацца нэтыя жудасныя падзеі, мне таксама не ўдалося высветліць. Адны даставерныя крыніцы сцвярджаюць, што гэта здарылася 14 жніўня, другія – 25 жніўня, а трэцція, не меньш даставерныя, што 4 верасня 1943 г. Ва ўсялякім разе, можна абысціся фразай – незадоўга да вызвалення гэтых зямель. Розняцца крыніцы і ў часе, які сагнаныя людзі правялі за калючым дротам у Добрушы – ці то два, ці то тры тыдні, а магчыма і пару дзён.
Фронт набліжаўся да Гомеля. Магчыма, гэта і выратавала анклаўцаў. У верасні яны былі адпушчаны, пасля чаго вярнуліся ў родныя вёскі. Пачалося адраджэнне населеных пунктаў. А пасля 18 верасня 1943 года пачалося адраджэнне мірнага жыцця ў вёсках – сюды ўвайшлі перадавыя атрады Чырвонай Арміі.
Магчыма, выратавала і тое, , што ўсю віну на сябе ўзялі Спраўцавы, якія былі закатаваныя ў гомельскім гестапа. Месца, дзе яны пахаваны, невядома. На месцы хаты Спраўцава, што ў паслеваенным Санькаве знаходзілася насупраць хаты Каржовых, растуць тры клёны.


Дарога ў заходні канец вёскі Санькава, дзе знаходзілася хата Спраўцава

З вайны не вярнуўся кожны чацверты жыхар гэтых вёсак. Сярод жыхароў склалася традыцыя святкаваць Дзень Перамогі ў мясцовым клубе.




Падмуркі былога клуба

Перад сцэнай ставіліся тры лавы: дзве першыя пустыя – для тых, хто не прыйшоў з вайны. На трэццяй сядзелі ветэраны, што засталіся жывымі.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12742

СообщениеДобавлено: 22 Sep 2016, Thu, 19:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Угодкі аднаго анклава.
Угодкі чацвёртыя. 30 горычу палыну


Пасля вайны лёс падараваў вёскам сорак тры гады мірнага і адносна спакойнага жыцця і росквіту. У 1954 годзе калгасу “Сталінскі шлях”, па вядомым прычынам, не знайшлося месца, таму ён увайшоў у склад калгаса “Ленінскі шлях”. На тэрыторыі анклава размяшчалася 4-я комплексная брыгада гэтага калгаса, пра якую былыя гаспадары анклава ўзгадваюць і сёння. І сапраўды ёсць што ўзгадаць - 300 гектараў пашань і сенакосаў, ферма на 300 галоў (не, ну, у іншых крыніцах фігурае колькасць і ў 600 галоў, як вы здагадаліся)… Надоі тут былі адны з самых высокіх у раёне. Рэшткі фермы, разам з рэшткамі воданапорнай вежы, можна яшчэ і сёння агледзіць у Санькаве.









Рэшткі фермы 4-ай комплекснай брыгады калгаса "Ленінскі шлях"

Па вёскам гойсала ажно 6 легкавых машын, у кожнай другой гаспадарцы быў матацыкал альбо мапед. Амаль у кожнай хаце быў тэлівізар.



Пасляваеннае Мядзвежае. Здымак з кнігі Анатоля Вераб'ёва "Кропелька Расіі"



І сёння ў Мядзвежым можна адшукаць рэшткі тратуара





На кожныя дзесяць двароў вёсак анклава прыходзілася адна калонка з вадою. Ад былых соцень метраў вадаправода нічога не засталося - трубы былі выкапаны нелегаламі і здадзеныя на металалом.



У 1970-е ля Мядзвежага была створана меліярацыйная сістэма


Ставок у Мядзвежым

Але надыйшоў красавік 1986 года… Як і ўсе жыхары Савецкага Саюза, пра аварыю вяскоўцы даведаліся з выпуска праграмы “Время” 28 красавіка, але страху не адчулі. Ды і які страх можна было адчуць у чатырнаццацісекундным безэмацыйным паведамленні?

https://www.youtube.com/watch?v=ErVFHsVnD1I

Адчуванне бяды праняло 14 траўня пасля выступу Гарбачова. Людзі пакрыху пачалі пакідаць родныя хаты. У 1979 годзе тут было больш за 170 двароў, а ў паслячарнобыльскім 1989 ужо ўдвая меней – 83. У красавіку 1991 беларуская вёска Хаткі была арганізавана адселена. 28 снежня 1991 года расійскія ўлады зрабілі, як яны ўмеюць, навагодні падарунак – аднеслі Санькава да зоны адчужэння, а Мядзвежае з Дабрадзееўкай да зоны адсялення. Але гэтак жа па расійску адправілі гэтую справу на самацёк. Адсяленне Мядзвежага і Санькава праходзіла самастойна. Каб паспрыяць хутчэйшэм уцёкам насельніцтва, улады, зноўку ж вельмі па руску, адрэзалі ад вёсак святло і сувязь. Бадай адзінае, што яны зрабілі для эвакуацыі насельніцтва. Маладзейшыя вяскоўцы з’язджалі падалей – бліжэй да буйных гарадоў, старэйшыя – у аслабаніўшыяся хаты ў суседнюю Дабрадзеўку, якую таксама закранула чарнобыльская хмара, але не так моцна. Сімвалічна атрымалася – гэтыя людзі перасяліліся ў вёску, адкуль семдзесят з гакам гадоў назад прыйшлі іх продкі. Як заўжды, засталіся толькі старыя людзі, якія ніякай радыяцыі не прызнавалі. Месца стала нікому непатрэбным. Дзяржава кінула людзей, якім не было куды пераязджаць. Хуткая дапамога абедзьвух дзяржаў адмаўлялася прыязджаць у вёскі: расійская – з-за бюракратыі і страху зоны, беларуская давала адчэпнага, што гэта тэрыторыя іншай дзяржавы. Старыя паміралі ў сваіх хатах, а валацужныя сабакі разрывалі іх целы. Спачатку апусцела акраіннае Санькава, а потым і цэнтральнае Мядзвежае.



Сучасныя пейзажы анклава цяжка ўявіць без шыльдаў пра радыяцыйную небяспеку

Да 1995 года вёскі пакінуў апошні анклавец, а ў 1999 афіцыйна перасталі існаваць і населеныя пункты – Мядзвежае і Санькава. Вёскі, якія ўзніклі разам з савецкай імперыяй разам з ёй і зніклі. За людзьмі пакінулі вёску і белыя буслы, якія не могуць жыць без прысутнасці чалавека.



Буслянка ў Санькаве ў 1980-е гады



Тое ж дрэва без буслоў у 2016 годзе

Як я і абяцаў, тут я крышку пакрытыкую кніжку Вераб’ёва. Гняздо буслоў – гэта першае пра што я спытаўся мясцовага “сталкера”. Ён паказаў на дрэва на якім яно знаходзілася. Як вы можаце пераканацца – гэта хвоя. Але… Прапагандысты “русского міра” пазайздросцяць гэтай кніжцы. Каб падкрэсліць рускае паходжанне вёсак, аўтар размясціў гняздо… Канешне ж, на бярозе. Ды і на працягу ўсёй кнігі трапляюцца такія прыклады патрыятызму, што абрагочашся. Мне напрыклад спадабалася месца, калі рускія сяляне дапамагалі ў нечым беларускім калгаснікам, “а их работу оплачивали нашими русскими трудоднями”.

Хаты не былі пахаваныя. І да гэтага часу можна пабачыць рэшткі падмуркаў, платоў, брамаў, паграбоў.













Але самі хаты былі літаральна зруйнаваныя за год. Некуды знікла ўсё –нават падлогі. Расіяне грашаць на беларусаў, што тыя пазвозілі хаты на дровы і будаўнічыя матэрыялы, беларусы ківаюць на расіян – тыя акуратна паразбіралі хаты і пазвозілі з сабою, або прыкапалі ў агародах са спадзяваннем на хуткае вяртанне. Апошняе, канешне, вельмі спрэчнае сцвярджэнне.



Бацькі Аляксандра Пясенка на месцы сваёй хаты. Здымак з сайта http://vishkov-malo.ucoz.ru/

Усё меньш і меньш застаецца таго, штоб нагадвала пра існаванне тут дзьвух вёсачак. Хіба што невялікія санькаўскія могілкі ў хвойнічку ля дарогі, што вядзе ў беларускія Хаткі. Могілкі невялічкія, дагледжаныя. Перад Радуніцай тут шматлюдна – хто прыходзіць пешкі альбо прыязджае на ровары з суседняй Дабрадзееўкі, хто дабіраецца з беларускага Жлобіна, пад’язжаюць машыны з нумарамі Арлоўскай, Курскай, Смаленскай абласцей…



Далёка раскідала аднавяскоўцаў чарнобыльская трагедыя. Але свята збірае ўсіх – Спраўцавых, Пясенкаў, Бабровых, Маўчанвых… Большасць помнікаў уяўляюць сабой крыжы і амаль ці не палова з іх без надпісаў.
- А нашто? Вёскі невялікія тут былі – і так усе тут усіх ведаюць. Тут той пахаваны, тут гэты...















Жыве людская памяць… Жыве Мядзвежае… Жыве Санькава…
Здаеецца, што гэтае месца стала нептрэбным для дзяржавы. Але ў вёсак ёсць і іншая перспектыва. Адміністрацыя Бранскай вобласці час ад часу “адкрывае” ў гэтых месцах буйное радовішча надта каштоўнай крэйды. Нягледзечы на тое, што ўзровень радыяцыі ў гэтых месцах перавышае норму ў восемдзесят разоў (60 Кюры/кв. км), а сам анклаў адносіцца да зоны адчужэння, дзе забаронена любая гаспадарчая дзейнасць, крэйда знаходзіцца на недасягальнай для радыяцыі глыбіні – ніжэй за метар. Але неглядзячы на даступнаць, каштоўнасць і багацце радовішча, інвестараў для гэтага праекта пакуль не знаходзіцца…

А можа ўсё ж такі знойдуцца? І тады адзначым яшчэ адны ўгодкі – угодкі адраджэння?..

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12742

СообщениеДобавлено: 22 Sep 2016, Thu, 20:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Угодкі аднаго анклава. P.S.


Прастрэлены дарожны знак у Савецкім (Савіцкім) Лозе






Помнікі на дарозе да Дабрадзееўкі. Спачатку падумаў ваенные, але падобна на тое, што гэта помнікі ахвярам ДТЗ. Або проста памятныя знакі?


На прадпрыемства ў Дабрадзееўцы можна патрапіць толькі з Божай дапамогай...




Травень - лепшы час у анклаве. Вёскі літаральна патанаюць у зарасніках бэзу


Там на неведомых дорожках следы невиданных зверей...


Жыццё б'е ключом. Вужакі, птушкі, жабы... На здымку - махаон







Негледзячы на тое, што ў вёсках быў вадаправод, тут захаваліся рэшткі калодзежаў. На апошнім здымку рэшткі жураўля, які зняў моўнае напружанне з маім "сталкерам".
- От тут колодец был!
- Журавль что лі?
- Ага, журавЕль...
Пасля гэтага дыялогу мы перайшлі на звыклую для нас трасянку...


Мядзвежынскі сталкер


Рэшткі крамы


Касачы ля крамы. Адны з апошніх захаваўшыхся раслін, якія былі пасаджаны чалавекам


У клубе цяпер танчаць толькі бярозы


Дарога з Мядзвежага ў Санькава




Заходняя вуліца Санькава


Кропка. Ці шматкроп'е...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
tam_erm



Зарегистрирован: 07.12.2012
Сообщения: 813
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 22 Sep 2016, Thu, 22:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вельмі каштоўны расповяд, спадар Валацуга. Дзякуй.
Нават шкада, што не ў асобнай тэме, бо так было б зручней для пошука ў інтэрнэце інфы па анклаву.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 14, 15, 16, 17  След.
Страница 15 из 17

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы