| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		kanapelka
 
  
  Зарегистрирован: 27.04.2011 Сообщения: 67 Откуда: Наваградак
  | 
		
			
				 Добавлено: 25 Jul 2013, Thu, 15:23    Заголовок сообщения: "На "панскіх" могілках Плябані" | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				ЗАПРАШАЕМ
 
на дзве прэзентацыі 
 
незвычайнай і доўгачаканай кнігі 
 
 
"НА "ПАНСКІХ" МОГІЛКАХ ПЛЯБАНІ"
 
 
===========================
 
Месца правядзення прэзентацый: 
 
25 ліпеня 2013 (чацвер), г. Мінск, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы
 
Пачатак: а 19-й.
 
Уваход па музейных квітках 7 000 бел. руб.
 
 
27 ліпеня 2013 (субота), в. Плябань, Маладзечанскі раён, Мастацкая галерэя
 
Пачатак: 12-30.
 
Уваход вольны.
 
=============================
 
 
25 і 27 ліпеня 2013 года ў Мінску і вёсцы Плябань пройдуць прэзэнтацыі кнігі “На “панскіх” могілках Плябані”. Выданне пабачыла свет у гэтым годзе ў межах новай кніжнай серыі “Гістарычныя могілкі Беларусі”.
 
 
Кніга “На “панскіх” могілках Плябані” – першае выданне ў Беларусі, якое акрамя вуснай гісторыі, апісання культавай архітэктуры, рэдкіх старых фатаздымкаў, утрымоўвае грунтоўнае даследванне “панскіх” могілак Плябані праз прызму гісторыі, краязнаўства, мастацтвазнаўства, геалогіі і нават некрапалістыкі, якая толькі развіваецца ў нашай краіне.
 
У кнізе сабраны: 
 
• падрабязная мапа могілак, у якой адлюстравана каля 600 надгробкаў, 
 
• каталог захаваўшыхся надгробкаў з іх дэтальным апісаннем, 
 
• фатаздымкі найбольш характэрных надгробкаў, 
 
• пералічэнне і тлумачэнне могілкавых сімвалаў, прыклады эпітафій,
 
• вызначэнне пагрозаў, якія існуюць для захавання некропаля. 
 
Матэрыялы, размешчаныя ў кнізе, дазволяць любому, хто пажадае, правесці падобныя працы на гістарычных могілках свайго рэгіёну.
 
Ўкладальніца кнігі Вольга Сямашка распавядае: “Кніга прысвечана памяці Міхася Чарняўскага, Міхася Раманюка і Сяржука Вітушкі - асобаў, якія ў свой час спрычыніліся да прыборкі і даследвання плябанскіх могілак і магілы паўстанцаў Каліноўскага, якая на іх і знаходзіцца. 
 
Выданне кнігі сталася вынікам палявых даследванняў могілак Плябані і самой вёскі ў перыяд з 2007 па 2013 гады высілкамі нашай ініцыятывы прыборкі і пашпартызацыі гістарычных могілак Беларусі. У нас атрымаўся даведнік-пуцяводнік, які дазволіць чытачу зазірнуць у невядомыя старонкі гісторыі Плябані 19-20 стагоддзяў, павандраваць па саміх могілках для азнаямлення з гэтым спецыфічным месцам памяці і пашукаць памерлых сваякоў, аддаць даніну памерлым”. 
 
Акрамя гэтага для наведвальнікаў прэзентацый адкрыюцца таямніцы, якія плябанскія могілкі захоўвалі да гэтага часу:
 
Чаму можна лічыць, што Каліноўскі перапахаваны ў Плябані? 
 
Чаму з магілы паўстанцаў Каліноўскага ў Плябані на працягу стагоддзя тройчы знікала шыльда і дзе схаваны першапачатковы надгробак паўстанцам Каліноўскага?
 
Дзе пахаваны мужчына-прататып пана Быкоўскага з п’есы Купалы “Паўлінка”? 
 
Чаму Плябань сталася месцам паломніцтва папскага нунцыя?
 
 
Падчас прэзентацыі 25 ліпеня ў Мінску выступяць паэты Віктар Жыбуль і Вера Бурлак.
 
У суботу 27 ліпеня у Плябані гасцей прэзэнтацыі парадуюць барды Тацяна Беланогая, Андрэй Касцень, паэт і музыка Віктар Сямашка.
 
  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |