Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

2-гі міжнародны вайскова-гістарычны фестываль Скокі-2013

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Фортификация и военная история -> Военная история
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2426
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 18 Dec 2013, Wed, 23:48    Заголовок сообщения: 2-гі міжнародны вайскова-гістарычны фестываль Скокі-2013 Ответить с цитатой

14-15 снежня ў Скоках адбыўся ўжо стаўшы традыцыйным вайскова-гістарычны фестываль прысвечаны гісторыі Першай сусветнай вайны і прымеркаваны 96 гадавіне падпісання Берасцейскага перамір'я.



Справаздачу аб мінулагоднім мерапрыемстве можна пабачыць тут

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства. пастраенне ўдзельнікаў рэканструкцыі перд уваходам у сядзібу







Выступаюць арганізатары мерапрыемства: Жаркоў Аляксандр (леваруч) і Варабей Андрэй (праваруч). Леваруч на заднім пляне, ля вакна сядзібы стаіць яшчэ адзін з арганізатараў - дырэктар музэю Семянюк Сяргей



Узнагароджанне клюбаў рэкантруктараў граматамі і памятнымі капсуламі з зямлёй.









Рэканструкцыя баёў Першай сусветнай адбывалася ў парку за сядзібай. У гэтым годзе пазіцыі былі зроблены больш грунтоўна.



Са шпалаў былі складзены бункеры ды траншэі







Нацяжка калючага дроту



У тыле нямецкіх пазіцый быў арганізаваны шпіталь



Фатаздымак на памяць



Хвіліначку





Гатова!



(працяг будзе)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2426
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 06 Jan 2014, Mon, 22:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

А вось і доўгачаканы працяг :)
Звярнем увагу на зброю, выкарыстоўваемую на рэканструкцыі. Усю пальную зброю прывозіць Беларусьфільм і выдае па пашпарце. Асартымент невялікі - стрэльбы Мосіна ды Маўзер 1898 г., а таксама кулямёты Максіма (кожны бок атрымаў па 2 кулямёты, 3 было "кананічных" у царскім/савецкім выкананні, а адзін на нямецкім станку ПСВ)

Атрымаўшы кулямёты нехта пачаў зброю чысціць





А хтосьці - адразу знаражаць набоі





Камрад тлумачыць, як карыстацца трафейнай зброяй



Варта патлумачыць, што шмат хто з аўстра-германскага боку таксама браў стрэльбы Мосіна. Гэта звязана з проста жудасным станам зброі на Беларусьфільме. Кантора не вайсковая, таму зброю ніхто там ня чысціць, за яе станам асабліва ня сочаць. А стрэльба Мосіна такі надзейней і затвор адкрыць прасцей. У некаторых удзелнікаў рэканструкцыі банальна клініла затворы пасля стрэлу і яны не маглі перазарадзіць сваю зброю. Так атрымалася, што некалькі чалавек за ўвесь час рэканструкцыі здолелі зрабіць усяго пару стрэлаў.

Але акрамя беларусьфільмаўскай зброі была і свая, якой збольшага з'яўлялася піратэхніка. Вось нямецкія жаўнеры перарабляюць гранаты, якія я старанна клеіў увесь вечар :)



А гэта адзін з арганізатараў, Аляксандр Жаркоў, са сваім эрзац-агнямётам, які замест полымя мятаў жоўты дым. Вонкі можа і ня вельмі прэзентабельна выглядае, але дзейнічаў вельмі эфектна



А вось як дзейнічала сіе вундэрваффэ вы зможаце пабачыць у працягу справаздачы (які пастараюся зрабіць пахутчэй, але ж сэсія. :) )
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2426
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 07 Jan 2014, Tue, 19:48    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Падрыхтоўка й рэпетыцыя

Кіраўнік аднаго з клюбаў рэканструктараў тлумачыць сцэнар сваім падначаленым



Перамір'е





Эвакуяцыя параненага



І невялічкі эцюд аб сумным лёсе марадзёра (скампанаваны са здымкаў з рэпетыцыі і непасрэдна рэканструкцыі)











Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1343

СообщениеДобавлено: 07 Jan 2014, Tue, 20:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (09 Nov 2016, Wed, 21:03), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2426
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 15 Jan 2014, Wed, 19:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Svam

Так, у часы ПСВ кожух быў гладкім ва ўсіх бакоў, гафрырваным яго зрабілі падчас мадэрнізацыі кулямёта ў 1930 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2426
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 15 Jan 2014, Wed, 19:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У гэтым годзе гаўбец сядзібы быў прадстаўлены VIP гасцям, таму мая справаздача ня будзе такой поўнай, як у мінулым годзе. Здымкі будуць з правага флянгу нямецкіх пазіцый, ужо амаль сапраўдная палявая журналістыка :)

Пачатак рэканструкцыі, рускія войскі займаюць пазіцыі і пачынаюць атаку





Ляцяць першыя гранаты



Але на нямецкіх пазіцыях прачынаецца кулямёт, і руская атака згортваецца





Вось так выглядае нямецкі бункер знутры, які прымусіў адступіць рускае войска



Рускія войскі адступаюць





Заключаецца перамір'е для эвакуяцыі параненых





Тым часам рускае войска рыхтуецца да новага наступа і змяняе дыслакацыю



А казачок та засланы!



Рускія войскі атакуюць з флангу



і цэнтру фронта



Аўстра-нямецкія войскі абараняюцца







Але праціўнік замацоўваецца на аўстрыйскім кавалку фронту



Каб выбіць праціўніка рыхтуецца флянгавая атака з прымяненнем газаў



Як толькі вецер дазваляе пачаць газабалонную атаку 8 Усходнепруская рота 45 пехотнай дывізіі пачынае бой



Рускія войскі, апавітыя атрутным газам, адступаюць





Таксама каб выкурыць рускія войскі з занятага імі плацдарму выкарыстоўваецца агнямёт







Тым часам на рускіх пазіцыях пачынаецц аразброд і шатанне. У траншэях з'яўляюцца бальшавісцкія агітатары, з якімі не цырымоняцца й растрэльваюць на месцы.



Пачынаюцца братанні на нейтральнай паласе



У такіх абставінах часовы ўрад плянуе маштабны наступ на фронце, які пасля ўвойдзе ў гісторыю, як "наступ Керанскага"

Нечакана кулямётчык адкрывае агонь па нямецкіх пазіцыях



З'яўляюцца параненыя



Тым часам ахвіцэры ўздымаюць дэмаралізаваных салдат на штыкавую атаку







Завязваецца рукапашны бой







Нешматлікія выжыўшыя нямецкія жаўнеры такі ўтрымліваюць пазіцыю



Так выглядае ратнае поле пасля бою



На гэтым рэкантрукцыя была скончана
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Valery Zeliazei



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 1343

СообщениеДобавлено: 15 Jan 2014, Wed, 20:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

***

Последний раз редактировалось: Valery Zeliazei (09 Nov 2016, Wed, 21:34), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2426
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 28 Feb 2014, Fri, 17:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Неяк я забыўся самыя галоўныя фатаздымкі дадаць. Выпраўляю :)















Некалькі партрэтаў





Крыху групавых здымкаў









І агульны здымак

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Фортификация и военная история -> Военная история Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы