Добавлено: 16 Nov 2014, Sun, 12:24 Заголовок сообщения: Царква ў в. Галоўчыцы Кобрынскага ўезду Гродзенскай губ.
У кнізе нашай суайчынніцы І.Н. Слюньковай "Храмы и монастыри Беларуси xix века в составе Российской империи.
Пересоздание наследия. – М.: Прогресс-Традиция,2009." ёсць інфа і фотаздымкі адной цікавай царквы.
Гэта неіснуючый ужо помнік драўлянага дойлідства 1766 р. ў вёсцы Галоўчыцы (у тэксце памылкова ўказан Галоўчын) Кобрынскага ўезду Гродзенскай губерніі. Інфа паходзіць з архіву інстытута матэр'яльнай культуры рас. акадэмии навук.
Праглядзеўшы мапу, я ўбачыў што найбольш падобная вёска гэта Галоўчыцы Драгічынскага раёну. Аднак там ёсць царква пабудаваная ці то ў 1810р. ці ў 1943р. http://globus.tut.by/golovchicy_drog/index.htm
Можа гэта наступніца той, папярэдняй царквы 1766р.? А можа і зусім іншы помнік.
Ёсць яшчэ Галоўчыцы ў Пружанскім раёне і на Падляссе, аднак, здаёцца гэта не тое.
Можа хто што ведае пра тую Драгічынскую веску Галоўчыцы і пра яе цэрквы?
Вось фотаздымкі з кн. Слюньковай:
43.6 KB,
просмотрено: 9689 раз(а)
Крыжаўздвіжанская царква 1766р.
54.75 KB,
просмотрено: 9689 раз(а)
Зарегистрирован: 09.03.2009 Сообщения: 92 Откуда: Менск
Добавлено: 21 Nov 2014, Fri, 10:43 Заголовок сообщения:
Мусіць, так і ёсць - прыхадская царква Узвышэння Святога Крыжа ў Галоўчыцах, 1766 г., Антопалльскае дабрачынне (гл. Гродненский православный календарь, 1899 г.). Існуючая царква ў Галоўчыцах навадзел ХХ ст. :)
Дзякуй!
Добавлено: 21 Nov 2014, Fri, 14:46 Заголовок сообщения:
Дзякую і вам!
Здаецца зараз здымкі можна дадаць на Глобус)
Увогуле, гэта яшчэ адзін помнік асобнага шэрагу бажніц тыпа Багаяўленскага сабора ў Куцейна, Тупічоўскай Духаўскай царквы, Дзісненскай царквы і інш. Але з Палескім каларытам.
Дарэчы, у Расеі, Польшчы і ва Ўкраіне такіх цэркваў я не бачыў.
Добавлено: 23 Nov 2014, Sun, 14:32 Заголовок сообщения:
Cons писал(а):
Мусіць, так і ёсць - прыхадская царква Узвышэння Святога Крыжа ў Галоўчыцах, 1766 г., Антопалльскае дабрачынне (гл. Гродненский православный календарь, 1899 г.).
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы