Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

дзе ў Воршы маглі ўтрымліваць ваеннапалоннага паляка перад вайной?
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 793

СообщениеДобавлено: 08 Apr 2014, Tue, 8:59    Заголовок сообщения: дзе ў Воршы маглі ўтрымліваць ваеннапалоннага паляка перад вайной? Ответить с цитатой

Жыхар Вялікабрытаніі Джэрэмі Падольскі зацікавіўся апісаннямі старых манастыроў у Воршы, бо ягоны дзядуля згадваў падобны будынак у сваіх мемуарах. Паводле гэтых звестак, у 1939-1945 гг. адзін з манастырскіх будынкаў выкарыстоўвалі ў якасці турмы.
http://orshatut.by/2014/04/zhyihar-anglii-hocha-vedats-pra-mestsa-znyavolennya-svaygo-dzeda/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 0:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Францішканскі кляштар хутчэй за ўсё.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 793

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 8:07    Заголовок сообщения: а ці была там турма? Ответить с цитатой

а ці ёсць звесткі пра выкарыстанне касцёла францішканаў ці кляштарнага будынка ў якасці турмы?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 8:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

На сайце аршанскага райвыканкаму пішуць, што з 1839 да 1989 г. турма знаходзілась у будынку езуіцкага кляштару.
А на адным з сайтаў, прысвечаных Воршы, пішуць, што "арыштанцкі дом" быў калісьці ў францішканскім кляштары.

Адпаведна, трапляюць 2 будынкі, і ўсёшткі езуіцкі кляштар больш верагодны.

А можа Вы ведаеце, дзе ў Воршы расстрэльвалі і хавалі людзей у 30-я?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 793

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 9:15    Заголовок сообщения: месцы растрэлаў ахвяр савецкіх рэпрэсій Ответить с цитатой

http://www.racyja.com/index.php?id=105&zoom=19262#.U0OUPB7Rmho
http://www.youtube.com/watch?v=_kSarYvRI3k
https://www.facebook.com/humanrights.by/posts/568152383278980?stream_ref=10
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 17:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Віктар Сцяпанаў
Дзякую. Там, дарэчы, таксама пра езуіцкі кляштар кажуць.

Цитата:
Праз перасыльную турму ў Воршы, якая месцілася ў будынках Езуіцкга калегіўму, прайшла незлічоная колькасць ахвяраў савецкага рэжыму, сярод іх вельмі шмат святароў.


Дарэчы. згодна з Кулагіным, турма ў францішканскім кляштары была толькі ў імперскі час, за саветамі там была рамесная вучэльня.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 793

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 20:00    Заголовок сообщения: на жаль, Падольскі-старэйшы гаворыць пра месца ў наваколлях горада Ответить с цитатой

На жаль, той урывак дзедавых успамінаў, што быў дасланы нам спадаром Падольскім, не ўтрымлівае апісання горада, будынкаў альбо жыхароў, якіх ён мусіў быў пабачыць, калі б іхную калону гналі ў Езуіцкі альбо Францішканскі кляштары. Затое, як піша Юрка Копцік, згаданыя рэчка і мост праз яе, а таксама высокі пад'ём да манастыра найболей адпавядаюць месцазнаходжанню знішчанага пасля вайны Куцеінскага жаночага (Успенскага) манастыра.
Гэтую ж версію прапанавала амаль адразу краязнаўца і былая супрацоўніца музею Таццяна Вароніна.
Што да месцаў растрэлаў і пахаванняў ахвяр савецкіх рэпрэсій, то іх на тэрыторыі раёна ёсць яшчэ некалькі -- некалі ў мясцовых газетах (спачатку ў "Лідары", а потым і ў "Аршанскай газеце") вялася адмысловая рубрыка "Аршанскі мартыралог", дзе публікаваліся ўспаміны мясцовых жыхароў.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 20:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Віктар Сцяпанаў

Але ж маленькая рэчкай магла быць ня толькі Куцеінка, але і Аршыца.

А ўспаміны, яны ж ня суцэльная ў чалавека, ён мог не ўзгадаць пра гарадскую забудову ці людзей, бо асноўнае ўражанне - рака і манастыр. У стане ваеннапалоннага калі цябе пераганяюць з турмы ў туруму наўрадці будзеш назіраць за навакольным пейзажам. Тым больш, што канваяваць маглі галавой да зямлі, забараняючы падымаць галаву і глядзець па бакох. Адтуль і ўспамін пра камяні ў рацэ, бо гэта адзінае. што ён бачыў з наваколля і што адбілася ў памяці.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 793

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 22:07    Заголовок сообщения: 200 ярдаў = 182,88 метра Ответить с цитатой

Вось два ўрыўкі з лістоў сп. Джэрэмі Падольскі:
My Grandads description of the prison in Orsha is as follows:
"While crossing a bridge over the fairly narrow river with great boulders on the bottom....
Soon after crossing the bridge, we started climbing a fairly steep rough road covered in slippery snow. It was a very exhausting climb. Eventually we got to a huge gate with a massive stone building towering above us. It reminded me of a monastery on top of a rock. As I was later to discover, it was indeed an 18th century monastery which had been made into a top-security prison for counter-revolutionaries and saboteurs. We were let in through a small door in pairs and told to stand against the wall and be silent."
That is the only description of the prison that he gives. From the photos that you have posted online I think it is the same place.
He would have been in Orsha in late 1939 December, to early 1940.
The only reference he gives is that when they were taken off the transport trains he was about 200 yards from the town.
It depends how much the rail lines have changed in 70 years.
Also the other bit of description he gives is that it was near a river as the prison toilets were built on the side of the building where there was a narrow but fast flowing river. They were multi level. They were just built from wood. Each level was further out than the level below it.

Таким чынам, маецца яшчэ адзін паказнік -- чыгунка паблізу.
18 стагоддзе -- таксама на карысць базылянаў. Адно, што мы не ведаем, наколькі дакладныя гэтыя звесткі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 793

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 22:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

болей пра месцы пахавання ахвяр рэпрэсій:
http://orshatut.by/2011/11/arshanskiya-aktyivistyi-ushanavali-pamyats-ahvyarau-stalinizmu-i-zgadali-svaih-adnadumtsau-yakiya-uzho-adyishli-u-nyabyit/
http://orshatut.by/2012/04/u-orshyi-raspachatyi-zbor-zvestak-pra-ahvyarau-stalinskih-represiy/
http://orshatut.by/2012/11/3-listapada-dzyadyi-na-kabyilyatskay-garyi/
http://orshatut.by/2013/11/2-listapada-na-kabyilyatskay-garyi-paminali-ahvyarau-stalinskih-represiy/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 09 Apr 2014, Wed, 23:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Віктар Сцяпанаў

Ва ўспамінах прысутнічала брама, а агораджа з брамамі была вакол кляштару трынітараў.



А вось цікавы фатаздымак пачатку ХХ ст. Арыштанты на Базарнай плошчы



Вядуць іх у езуіцкі кляштар, прайшлі яны мост з ракой. Дык можа ня варта ўсклданяць і польскіх ваеннапалонных трымалі ў езуіцкім клягштары, разам з іншымі асуджанымі?

Але ж у другой палове 30-х была збудавана новая турма ля вакзалу, навошта тады з цягніку кудысьці гнаць, калі ёсць зусім побач?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 793

СообщениеДобавлено: 10 Apr 2014, Thu, 8:31    Заголовок сообщения: дзе ж магла быць тая чыгунка? Ответить с цитатой

Мне аднакласнік Караткевіча распавядаў, што бачыў, як ужо пасля вайны па гэтым мосце энкавэдысты з сабакамі гналі калону арыштаваных па справе "Чорнай коткі". Але адкуль іх маглі гнаць? Тады мне не прышло ў галаву спытацца. Найхутчэй, з бліжэйшай станцыі Ворша-Усходняя. Там і немцы эшалоны з савецкімі ваеннапалоннымі трымалі, таму там, на Пагранічнай, было іх масавае пахаванне (на месцы гэтага пахавання пазней дамы жылыя пабудавалі).
Але ж там не 200 метраў ісці.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 793

СообщениеДобавлено: 10 Apr 2014, Thu, 9:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У прынцыпе, камення на дне Аршыцы побач з мостам хапае і цяпер, і плынь там хуткая, і плот высокі з брамаю ёсць.
200 ярдаў -- але гэта ад горада, не ад турмы. Таксама падобна.
Але вось гэта да езуітаў аніяк не падыходзіць:
Soon after crossing the bridge, we started climbing a fairly steep rough road covered in slippery snow. It was a very exhausting climb. Eventually we got to a huge gate with a massive stone building towering above us. It reminded me of a monastery on top of a rock.
А да базылянаў дык і ўвогуле рэчку не трэба пераходзіць, і да іх хутчэй спускацца трэба ад Усходняй, як і да трынітарыяў альбо францішканаў.
Неяк мне не трапляліся фоткі Куцеінскага жаночага. Трэ' пашукаць хоць успаміны.




Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 10 Apr 2014, Thu, 11:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Па мне, дык з мастом, брамай і 18 ст. цудоўна трапляе кляштар трыніараў. Тут яшчэ якая думка, ён жа па сённяшні дзень месціць нейкую дзяржаўную ўстанову, адпаведна, нешта там ня чыста. Не аддалі б пасля вайны бальшавікі былую турму пад жытло, як зрабілі з базыльянскім кляштарам.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 793

СообщениеДобавлено: 10 Apr 2014, Thu, 12:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Там зараз архіў з ЗАГСам, і раней быў архіў. Да вайны быў аэраклуб -- недзе чытаў, што з купала касцёла скакалі з парашутам. Таксама нехта мне распавядаў (на жаль, не памятаю, хто), што падчас піку рэпрэсіяў у саборы трымалі арыштаваных.
Галоўнае, што ён таксама не на гары -- бо дзеду сп. Падольскага здалося, што будынак узвышаўся як сапраўдны "кляштар на вяршыні гары" ("a monastery on top of a rock"). Адзінае месца, падобнае да такога апісання, гэта мог быць Куцеінскі жаночы, калі глядзець ад рэчышча Куцеінкі, што цякла па дну глыбокага яра, які застаўся і цяпер.
У гэтым яры праводзяцца аўтагонкі, вось у сеціве знайшлося два відэа:
http://www.youtube.com/watch?v=_Rhc3iICkK0
http://www.youtube.com/watch?v=P15s-w0BM-g
Як мне здаецца, здымкі рабіліся з кропкі недалёка ад таго месца, дзе стаяў манастыр.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Разное -> Все остальное Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы