Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Старажытныя паркі Беларусі
На страницу 1, 2, 3  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Тематические фото
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2476
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 15 Jan 2009, Thu, 13:23    Заголовок сообщения: Старажытныя паркі Беларусі Ответить с цитатой

Пра нясвіжскі парк Альба:

Калi будзе адноўлены "беларускi Версаль"?
15 января 2009 Культура

Мiкалай ЛIТВIНАЎ, Звязда
Калiсьцi Беларусь называлi "краiнай замкаў" — кожны больш-менш буйны магнат меў свой палац. І абуладкоўваў тэрыторыю наўкола ў залежнасцi ад таўшчынi кашалька i свайго густу. На жаль, няшмат унiкальных архiтэктурных помнiкаў захавалiся да нашых дзён. Далёка не ўсе тыя будынкi, што выстаялi праз стагоддзi, i зараз песцяць вока. Многiя з iх разбураны i яшчэ больш раскiдваюцца з кожным годам.

З афармленнем сядзiбаў яшчэ цяжэй — аб складаным i дасканалым, кажучы па-сучаснаму, ландшафтным дызайне можна толькi здагадвацца. А паркавыя комплексы, мяркуючы па гiстарычных дакументах, сапраўды былi вяршыняй майстэрства. У шэрагу мясцiн тутэйшыя жыхары пакажуць вам таўшчэзныя дрэвы, якiя высаджаны ў бездакорныя алеi. I правядуць па маляўнiчых сцяжынках, вакол якiх яшчэ дзе-нiдзе захавалiся экзатычныя раслiны. Прыезджы без старонняй дапамогi нiзавошта б не здагадаўся сюды зазiрнуць. Час хутка выдаляе сляды чалавечай прысутнасцi: шыкоўныя палацы разам з адметнымi паркамi знiкаюць быццам iх i не было ўвогуле.

Так, дарэчы, здарылася i з Альбай. Нямногiя, напэўна, сёння ўзгадаюць пра летнюю рэзiдэнцыю Радзiвiлаў. Мiж тым, у свой час гэты велiчны комплекс прыцягваў да сябе вялiкую ўвагу. Калi ў свой Радзiвiл Сiротка наведаў Еўропу, то ён застаўся ў захапленнi ад аднаго з найстаражытнейшых гарадоў Iталii — Альбы (у перакладзе з латынi — "белы", а яшчэ, як варыянт, "свiтанак"). Яшчэ з iмператарскiх часоў тут размяшчалiся загарадныя дамы рымскiх патрыцыяў. Вiлы ўзводзiлiся вакол возера (магчыма, раней гэта быў вулкан, якi пасля патух), у маляўнiчым кутку. Падобнае хараство Сiротка вырашыў стварыць у ваколiцах Нясвiжа. Наконт пачатку маштабных работ на ўзбярэжжы Ушы iснуюць розныя версii: да прыкладу, асобныя спецыялiсты сцвярджаюць, што ўсё пачалося напрыканцы XVI стагоддзя. Але сярод канкрэтных датаў неаднаразова ўзгадваецца 1604 год, калi тут узвялi Эрмiтаж з палацам, якi быў названы Кансаляцыяй (значыць сёлета "беларускi Версаль" адзначыць 405-годдзе). Таксама ў гэты ж час крыху на поўдзень ад Нясвiжа размясцiўся звярынец i… фабрыка персiдскiх дываноў.

— Альба ёсць на вядомай гравюры Томаша Макоўскага, якая таксама датуецца 1604-м годам, — заўважае галоўны архiтэктар Нясвiжскага раёна Вiктар Рачок. — Паркавы комплекс даволi вялiкi па плошчы — каля 400 гектараў. Далейшае развiццё атрымаў праз паўтара стагоддзя, калi за яго абуладкаванне ўзяўся Пане Каханку.

У другой палове XVIII стагоддзя сфармiраваўся найбуйнейшы архiтэктурна-паркавы комплекс Беларусi. Тэрыторыя набыла дакладную планiроўку. Аснова кампазiцыi — галоўная алея, якая цягнецца на больш чым два кiламетры. Яна злучаецца з дарогай, што iдзе з Нясвiжа на Альбу. З алеяй перакрыжоўваецца вялiкi канал (шырынёй 20 метраў, а даўжынёй — каля 1 км). Атрымлiваецца, што такiм чынам парк падзяляецца на чатыры часткi. Адзiн з участкаў — "Звярынец" — быў спланаваны як сусветна вядомы Версальскi парк (у выглядзе круга — восем промняў-каналаў сыходзiлiся да круглага вадаёма з круглым востравам, у цэнтры якога стаяў паляўнiчы павiльён). Сiстэма каналаў з’яўлялася складаным гiдратэхнiчным збудаваннем. Шлюзы i дамбы забяспечвалi пастаянны прыток вады з Ушы, такiм чынам падтрымлiваўся патрэбны ўзровень. Дарэчы, каналы выкарыстоўвалiся i для водных прагулак. Над iмi былi ўзведзены масты з белага каменю, а на ўзбярэжжы пабудавалi чатыры млыны.

У гэтай частцы парка арганiзавалi вялiкi звярынец (адсюль i назва), якi займаў 90 гектараў. Тут былi як прадстаўнiкi мясцовай фаўны, так i экзатычныя жывёлы. Княжацкiя паляваннi нагадвалi добра арганiзаванае тэатральнае дзейства. Яны праводзiлiся як у звярынцы, так i ў фазанарыi. Кажуць, што сектары, якiя ўтваралiся промнямi-каналамi, былi вельмi зручнымi для палявання. Побач са Звярынцам размешчаны маляўнiчы куток з сажалкамi (раней iх тут было каля трох дзясяткаў). Гэтыя адзiная сiстэма, паколькi вадасховiшчы злучаны памiж сабой шлюзамi i "падпампоўваюцца" як з вялiкага канала, так i з самой Ушы. Самы стары ўчастак парку, закладзены яшчэ ў часы Сiроткi, дасюль выглядае вельмi эфектна. Кожная з сажалак мае сваё непаўторнае аблiчча, а калi падыходзiш блiжэй, то здаецца, што памiж дрэвамi i вадой няма нiякай мяжы — каржакаватыя дубы быццам падымаюцца з глыбiнi.

Так званы "iтальянскi парк" злучаецца з Нясвiжам галоўнай алеяй, абсаджанай магутнымi лiпамi. Менавiта тут калiсьцi размяшчалiся асноўныя будынкi загараднай рэзiдэнцыi. Перш за ўсё гэта двухпавярховы палац пад чарапiчным дахам з дзвюма невялiкiмi вежамi, упрыгожанымi княжацкiмi гербамi. У яго велiчных залах i жылых пакоях абстаноўка адпавядала статусу Радзiвiлаў. У "зялёным тэатры" праходзiлi спектаклi пад адкрытым небам. У выглядзе дэкарацый — адмысловыя паркавыя кампазiцыi. Па вечарах парк нярэдка асвятляўся рознакаляровымi феерверкамi. У розных месцах былi ўсталяваны драўляныя статуi звяроў, адмысловы флюгер, альтанкi, уладкаваны цяплiцы, аранжарэi, канюшня. А таксама ўзвялi i велiчны Троiцкi касцёл са званiцай. Уздоўж каналаў размясцiлася iдылiчная вёска. Асобныя з домiкаў нагадвалi тыповыя беларускiя хаткi, былi будынкi ў кiтайскiм, японскiм, швейцарскiм стылях, а таксама нейкiя фантастычныя збудаваннi, якiя цяжка атаясамлялiся з нечым канкрэтным. Кожнае такое жытло замест прывычнага нумара мела сваю адметную "звярыную" назву — Слана, Мядзведзя, Тыгра, Арла, Вярблюда. Побач мясцiлася лазня. З красавiка ўвесь княжацкi двор перасяляўся ў Альбу, дзе ўсе вялi сялянскае жыццё — працавалi на зямлi, пасвiлi свойскую жывёлу, хадзiлi адзiн да аднаго ў госцi. На першы погляд — тыповыя "ролевыя гульнi", праз якiя аднак Радзiвiлы iмкнулiся захаваць народныя традыцыi. Акрамя ўсяго iншага ў Альбе дзейнiчалi разнастайныя мануфактуры, а яшчэ працавалi ваенныя вучылiшчы — мараходнае i артылерыйскае. Дарэчы, выхаванцы "мараходкi" ўдзельнiчалi ў грандыёзным паказе, якi арганiзавалi падчас вiзiту ў Нясвiж караля Станiслава Аўгуста (якi, дарэчы абышоўся гаспадару ў астранамiчную суму — 1,6 мiльёна злотых).

Усё скончылася гэтак жа нечакана, як i пачыналася. Ужо ў пачатку XIX стагоддзя ад былой раскошы практычна нiчога не засталося. Уладзiслаў Сыракомля ў 1853 годзе з горыччу заўважаў, што "радзiвiлаўскi звярынец з рэшткамi летняга палаца сёння пусты i ў апошнi час рукой нейкага спекулянта перароблены ў звычайную гаспадарчую ферму". У мiнулым стагоддзi ў Альбе спрабавалi стварыць пейзажны парк, рабiлi пэўныя пасадкi. Аднак сiстэмная работа па аднаўленнi ўнiкальнага архiтэктурна-ландшафтнага комплексу не праводзiлася. I паступова ўсё прыйшло ў заняпад.

— Аднак i дасюль тут можна сустрэць каля 270 вiдаў разнастайных раслiн, у тым лiку i тыя, што занесены ў Чырвоную кнiгу, — кажа Вiктар Рачок. — Захаваўся каскад сажалак, дзе можна арганiзаваць добры адпачынак. Усё гэта дазваляе разглядаць парк як прыярытэтны аб’ект для развiцця турызму.

Канцэпцыя работ па аднаўленнi Альбы, якая распрацоўвалася дагэтуль, значна састарэла. Перш за ўсё з-за таго, што змянiлiся падыходы. Раней прапаноўвалася развiваць парк у асноўным для правядзення тут у далейшым розных грамадскiх акцый, кшталту выстаў, злётаў i г.д. Цяпер жа мяркуецца абуладкаваць адметнае месца для адпачынку. Як заўважыў Вiктар Рачок, адразу будуць праводзiцца работы па таксацыi — захаваннi ўсiх неабходных пасадак. Гэтым зоймецца iнстытут "Гомельлеспраект", а iнстытут гiсторыi пачне адпаведныя археалагiчныя, архiўныя вышуканнi. Цяпер практычна расчышчана рэчышча Ушы, неабходна далей працягваць работы па аднаўленнi гiдратэхнiчных сiстэм, паколькi з цягам часу яны засмечаныя i месцамi забалочаныя. Усе дамбы на вадасховiшчах захавалiся ў добрым стане. Паўстаюць пытаннi наконт шлюзаў, якiя былi зроблены з дрэва i з цягам часу шмат дзе сапсавалiся.

На працягу некалькiх гадоў у парку працуе валанцёрскi летнiк — моладзь ахвотна падключаецца да аднаўлення Альбы. Аднак толькi грамадскай iнiцыятывы яўна мала, таму ўсе ў чаканнi: калi пачне рэалiзоўвацца праграма мерапрыемстваў па адраджэннi вядомага парку?

— Для правядзення комплексу аднаўленчых работ патрэбна прыцягненне значных iнвестыцый, — лiчыць Вiктар Рачок. — Стварыць належныя ўмовы, прыстасаваць для адпачынку i ўтрымлiваць у належным стане такiя плошчы горада i раёна праблематычна, неабходна дапамога. Але спадзяёмся, што праз пэўны час усё ж удасца актывiзаваць працэс.

Давесцi да ладу парк i водныя сiстэмы рэальна, таксама як i ўзвядзенне адмысловых будынкаў. Калi ў архiвах удасца адшукаць усю патрэбную iнфармацыю, то Альба стане папулярнай кропкай у турыстычных маршрутах. Тым больш, што парк размешчаны ў даступным месцы — за 25 кiламетраў ад трасы "Брэст — Масква". Пабываць тут, упэўнены, захацелi б многiя. Так што ў цiкавага iнвестыцыйнага праекта па адраджэннi гiстарычнай спадчыны ёсць усе шанцы для паспяховай рэалiзацыi. Вельмi хочацца, каб "беларускi Версаль" нарэшце вярнуўся з заняпаду.

http://news.tut.by/culture/126594.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2476
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 15 Jan 2009, Thu, 13:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мая ўлюбёная вёска Савейкі, Ляхавіцкі раён. Парк кан. 18 ст.



У парку тры сажалкі, якія злучаны паміж сабой каналам. На гэтай выспе раней была альтанка...



Канал

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11201
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 15 Jan 2009, Thu, 13:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Альба под Несвижем.

alba-519.jpg
43.94 KB,   просмотрено: 26827 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11201
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 15 Jan 2009, Thu, 13:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Несвиж.

nesvizh-465.jpg
64.47 KB,   просмотрено: 26822 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Андрей Щелкунов



Зарегистрирован: 30.12.2008
Сообщения: 1486
Откуда: Витебск

СообщениеДобавлено: 19 Jan 2009, Mon, 23:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Несвиж, 2006

park.jpg
167.17 KB,   просмотрено: 26801 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11201
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 20 Jan 2009, Tue, 13:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Андрей Щелкунов писал(а):
Несвиж, 2006

Классный кадр.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
петр



Зарегистрирован: 23.11.2008
Сообщения: 1754
Откуда: гомель

СообщениеДобавлено: 20 Jan 2009, Tue, 13:34    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ДА Exclamation Exclamation
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Светлана



Зарегистрирован: 13.11.2008
Сообщения: 294
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 20 Jan 2009, Tue, 13:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Осмелюсь выставить фотографию одного из самых фотографируемых мест в Несвижском парке, я не удержалась, так же как и все, от щелкания в этом месте:
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
natali



Зарегистрирован: 23.01.2009
Сообщения: 34
Откуда: Германия

СообщениеДобавлено: 25 Jan 2009, Sun, 20:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Несвиж

DSC08164_1.jpg
167.4 KB,   просмотрено: 26768 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Pashunja



Зарегистрирован: 30.03.2009
Сообщения: 609
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 20 Apr 2009, Mon, 11:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Логойск. Заложен парк был в первой половине 19 века Тышкевичами, на месте древнего городища у реки Гайна. Каскадом прудов окружили древнее городище, заложили аллеи. Сейчас сохранились только каскадные ограждения, мостик, живописные сливы.

00014paq.jpg
333.57 KB,   просмотрено: 26590 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валерій



Зарегистрирован: 19.06.2009
Сообщения: 291

СообщениеДобавлено: 30 Jan 2011, Sun, 2:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дубой (Дубаі).Найлепшы у Палессі рэгулярны парк.Закладзены Пінскімі езуітамі пасьля перадачы ім мястэчка Альбрыхтам Радзівілам у 1638 г.Плошча-11 га.Захаваліся-уяздная брама,афіцына,дом вартаўніка,нямецкія могілкі 1916 г( у мястэчку быў шпіталь),барокавая капліца.Найвялікшы (пасьля кобрынскага) у Брэстскай вобласьці дуб,найстаражытнейшыя у Беларусі лісьцвеніцы.Мясцовы гід-ён жа вартаўнік дае прытулак у мясцовым гатэлі-на здымку.У рэзідэнцыі выхоўваўся і навучаўся будучы паэт і драматург Адам Нарушэвіч (1733-1796гг).З 18 ст-ўласнасьць Кужэнецкіх,з 19 ст-Шленкераў.

Капліца.jpg
367.39 KB,   просмотрено: 24626 раз(а)

Дубое ноч.jpg
172.58 KB,   просмотрено: 24626 раз(а)

Дубое дзень.jpg
381.53 KB,   просмотрено: 24626 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Sania



Зарегистрирован: 25.09.2010
Сообщения: 294
Откуда: Брест

СообщениеДобавлено: 30 Jan 2011, Sun, 11:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валерій писал(а):
Найвялікшы (пасьля кобрынскага) у Брэстскай вобласьці дуб


Дуб у Дубайским парку іменуемы дуб Боны Сфорца вялікі, аднак не найвялікшы. Увогуле ці ёсць такі дуб Кобрынскі?? Там ёсць такіія "сувраўскія" адзін загінуў у 1993 г. другі у в. Дывін існуе. самы старажытны паводле дакументацыі у Маларыцкім раёне. Гзв. "цар -дуб" яму каля 800 гадоў, але ці самы вялікі ён?? Ня трэба спісваць яшчэ і Агарэвіцкі дуб у Ганцавіцкім раёне, і у Белавежскай пушчы называемы "Патрыярх" :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11201
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 31 Jan 2011, Mon, 15:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Валерій писал(а):
Найвялікшы (пасьля кобрынскага) у Брэстскай вобласьці дуб

А ці ёсць фотаздымкі?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
vitalis



Зарегистрирован: 22.05.2009
Сообщения: 675

СообщениеДобавлено: 31 Jan 2011, Mon, 17:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Агарэвіцкі дуб у Ганцавіцкім раёне

Агарэвіцкі?
тут у нас больш вядомы Круговіцкі дуб, якія размяшчаецца у былым сядзібны парку Абуховічаў у Вялікіх Круговічах.
а Агарэвіцкі я так разумею гэта ва ўрочышы Юліна каля в.Шашкі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Sania



Зарегистрирован: 25.09.2010
Сообщения: 294
Откуда: Брест

СообщениеДобавлено: 31 Jan 2011, Mon, 22:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

vitalis! я напэўна памыліўся: гаворка сапраўды пра дуб што у парку Абуховічаў, паводле публікацыі у ВБ ён да 2 метраў у дыяметры, узрост прыкладны 500 гадоў.
Дарэчы яго так і не уключылі ў спіс помнікаў прыроды ??
Што да Юліна то там дуб напэўна маладзейшы ??
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Тематические фото Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2, 3  След.
Страница 1 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы