| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 10 Oct 2014, Fri, 19:01    Заголовок сообщения: Партызанскі лагер "За Советскую Белоруссию", Вілейскі раён | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Пасля начнога дзяжурства, ў выхадны дзень не люблю адразу ехаць да дому; будзіць сям'ю, няхай паспяць. Так было і ў нядзелю 24 жніўня. Падумаў у якім баку яшчэ ня быў і паехаў у напрамку Мядзела пару гадзін . Праз 20 км ад Вілейкі (перад мяжой з Мядзельскім раёнам) - скрыжаванне як у той казцы: налева, направа ці прама. Пачаў я з "прама й направа"; асабліва нічога не сустрэў, акрамя цікаўных позіркаў мясцовых бабулек. А вось як вярнуць налева     , то адразу бачны помнік, такога савецкага маналітна-жалезабетоннага густу.
 
 
 
 
 
І надпіс суадносная:
 
 
 
 
 
 
Мяне ж болей цікавіла назва вёскі - Любоўша, мо там ёсць, што старадаўняга. Не... няма. Далей у лес, ды па  "дры-гравейцы" - шыкоўны бераг рачулкі Вузлянка. Ну хоць пейзажы паздымаю.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Карты й навігатара з сабой не было, таму сунуўся наперад, куды дарога ішла. Прыйшла... .
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Развярнуўшыся, паехаў па лясной дарожцы ў "аб'езд" (я так думаў). Дзесьці праз 400-500 метраў нешта ярка чырвонае насцярагло. Як дарожка выйшла на паляну, то стала зразумела, што гэта... помнік. Але чаму ў лесе, амаль без пад'езду, сярод кустоў і павуціння   . Незразумела... !
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ага, значыць пра гэта месца тая пліта на развілцы папярэджвала.
 
Паздымаўшы нечаканую "знаходку", паразважаў аб скульптурнай каштоўнасці помніка, заўважаю, што дарога на паляне не скончылася. Рухаюся далей. Пра сябе мяркую: павінны недзе блізка жыць людзі, помнікі ж для (і дзеля) іх ставяцца... . Доўга думаў, пакуль сунуўся на дзвюх хуткасцях, дзесьці метраў... 100. Стоп! Зноў нешта чырвонае!
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І яшчэ адзін помнік! Нячаста сустракаеш два помнікі запар, праз сто метраў... у лесе.
 
 
 
 
 
А тым больш зямлянкі. 
 
 
 
 
 
За свае сорак год, што жыву ў заходняй частцы Беларусі, пра партызан я толькі чуў (што чуў, апушчу...). А бачыць, ці датыкнуцца да партызаншчыны не даводзілася ніколі.
 
Таму з цікавасцю стаў разглядаць. Тое, што зямлянкі насамрэч - імітацыя, зразумела, Але ў сырым лесе (а была, нагадаю, раніца) выглядае даволі сапраўдна. Пра дзейнасць брыгады "За Советскую БЕЛАРУССИЮ"  інтэрнет мала дапамог. Прывяду толькі інфармацыю з Вікіпедыі пра камандзіра Валынца Андрэя Іванавіча . Я так разумею, гэта яго бюст і стаіць у зямлянцы з надпісам "ШТАБ"
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Абышоўшы па крузе, зноў вярнуўся да помніка.
 
 
 
 
 
 
 
 
Пакуль здымаў, з лесу выехаў шыкоўны Міцубішы-пікап з мясцовым жыхаром за рулём. Той дапамог з дарогай:"Не, далей не прасунешся на сваёй, варочайся праз Любоўшы." Распавёў, што зямлянкі гэтыя кожныя 10 год аднаўляюць і сапраўдныя былі на другі бок ад дарожкі. Там, дзе месціцца сучасная шыльда "ЗЕМЛЯНКА ПАРТИЗАНОК". Падзякаваўшы, зрабіў напрыканцы агульную панарамку:
 
 
 
 
 
і паехаў задаволены, што не змарнаваў час і дадаў новае цікавае месца ў Вілейскім раёне. 
 
 
Дакладныя каардынаты: трохкутнік Любоўшы - Ляскі- ур. Рудня, 
 
 
 
 
 
  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Zmicier
 
  
  Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2485 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 17 May 2015, Sun, 15:43    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Дзякуй за файны рэпартаж! Пазначыў для будучых вандровак. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 19 May 2015, Tue, 0:17    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Дзякую, і мне прыемна дапамагчы! 
 
Удакладню каардынаты на рухомай мапе - http://orda.of.by/.map/?54.664507,26.852706&m=gm/15,visicom/11,e/14,wig/14
 
 
Калі зацікавіцеся, то дадам яшчэ падобны аб'ект у адлегласці прыкладна 17 км, але ўжо ў Мядзельскім раёне. Учора на хуткасці праскочыў па трасе Р60, спыніўся і GPS адмеціў дзесьці тут.
 
Гугл-пошук:
 
 
 
 
 
http://www.myadel.minsk-region.by/ru/raion-ru/view/vstrecha-pokolenij-7662/
 
http://upk.myadel.schools.by/photoalbum/32720 | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Zmicier
 
  
  Зарегистрирован: 19.10.2008 Сообщения: 2485 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 02 Jul 2015, Thu, 13:56    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | Цитата: | 	 		  | Калі зацікавіцеся, то дадам яшчэ падобны аб'ект у адлегласці прыкладна 17 км, але ўжо ў Мядзельскім раёне. | 	  
 
 
Канешне давайце! Вельмі цікава. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |