| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		alexBel
 
  
  Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
  | 
		
			
				 Добавлено: 15 Nov 2014, Sat, 17:10    Заголовок сообщения: Прывіды Дубровенскага кляштара | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				прадмова: мне, напэўна, цяпер сюды ???
 
 
У адны сонечныя выхадныя ранняй восені мяне зноў пацягнула па Беларускіх дарогах, тады я вырашыў аглядзець Дуброўна і ўсходнюю Аршаншчыну.
 
 
 
 
 
Выправіліся мы каля 12 гадзін па трасе Е95 ў напрамку Воршы. Першым пунктам значылася вёска Хвашчаўка, даўно я ўжо жадаў на яе зірнуць.
 
Гэта невялікае мястэчка славута на ўсю Беларусь шырока вядомым калісьці гутарковым зваротам "Ёлуп Хвашчаўскі".
 
 
“- Гэта ты дурань, - сказаў хлопец. - Старога за твой паўрубель маглі б у паліцыю павесці. У бедных людзей бываюць толькі медныя грошы.
 
- А паперак няма? - буркнуў Алесь.
 
- Не ў старцоў, ёлуп хвашчоўскі.”
 
                              Ул. Караткевіч "Каласы пад сярпом тваім"
 
 
На паўночнай ускраіне вёскі і дагэтуль ёсць могілкі, на якіх у XVIII-XIX стагоддзі была ўсталяваная калона.
 
 
 
 
 
Калону ўвенчвае драўляная фігура, якая за сваёй старажытнасцю страціла самабытныя рысы і цяпер складана вызначыць, што сабой уяўляе.
 
 
 
 
 
Мясцовыя жыхары ў хуткім часе пасля будаўніцтва забыліся ў гонар каго яна была ўсталяваная і паміж сабой пачалі называць яе ёлупнем. Мянушка "Ёлуп Хвашчаўскі" хутка распаўсюдзілася і стала намінальнай - так сталі абзываць усё, што сваім бескарысным існаваннем звязана з глупствам.
 
 
Наступным пунктам нашай паездкі была сядзіба ў пасёлку Юрцава.
 
Дом быў пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя, юрцаўчане называюць яго "замак", зрэшты, не без падстаў. Задумка архітэктара была менавіта такой, мяркуючы па вонкавым выглядзе будынка.
 
 
 
 
 
Дзе-та я выпадкова бачыў артыкул пра тое, што ўладальнік сядзібы падтрымаў паўстанне і пасля паразы, сядзібу адабралі і наладзілі ў ёй шпіталь для лячэння пацярпелых у баях жаўнераў РІ. Не ведаю, праўда гэта ці не, але з другой паловы ХХ стагоддзя і да нядаўняга часу там сапраўды быў шпіталь, толькі цяпер для ўдзельнікаў ВАВ.
 
 
 
 
 
Потым мы накіраваліся ў Крапіўна.
 
Царква св. Аляксандра Неўскага 1886.
 
 
 
 
 
 
 
 
Недалёка знаходзіцца Крапівенскае поле, на якім 500 гадоў таму адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскага княства (так званая "Бітва пад Воршай").
 
 
 
 
 
Войска ВКЛ узначальваў Канстанцін Астрожскі, войска Маскоўскага княства - Іван Чаляднін і Міхаіл Булгакаў-Голіца
 
 
 
 
 
Нягледзячы на амаль трохразова перавышаючыя сілы войска Маскоўскага, Канстанцін Астрожскі, дзякуючы ўмелым стратэгічным крокам, атрымаў перамогу.
 
Пейзажы навокал:
 
 
 
 
 
... Нарэшце мы дасягнулі фінішнай кропкі маршруту - Дуброўна.
 
Спачатку мы агледзелі будынкі суконнай мануфактуры.
 
 
 
 
 
І толькі потым пад'ехалі да кляштарнага корпусу.
 
 
 
 
 
Каменны будынак быў пабудаваны ў пачатку XIX стагоддзя на месцы больш ранняга драўлянага манастыра.
 
Пра яго паходжанне ў народзе ходзіць вельмі пікантная легенда:
 
 
У канцы XVIII стагоддзя Дуброўна належала Ксаверыю Любамірскаму. Неяк прыйшлося яму ад'ехаць з маёнтка на некаторы час, а за галоўную ён пакінуў сваю дачку. Пасія, не губляючы часу, выскачыла замуж за збяднелага шляхціца і схапіўшы бацькоўскія грошы, знікла. Калі гаспадар вярнуўся, яму распавялі, што уцекачоў вянчалі два манаха з Дубровенскага кляштара. Ксаверый спакойна выслухаў гісторыю, павячэраў і лёг спаць. Ноччу манастырскі корпус згарэў да тла, толькі касцёл цудам ацалеў, а тых манахаў, якія мелі дачыненне да абраду, знайшлі раніцай у Дняпры мёртвымі ... Даказаць дачыненне Ксаверыя да падпалу не змаглі, але толькі вось пазней, менавіта за грошы Любамірскага і аднавілі кляштар, толькі на гэты раз з каменя. (Маўляў, з пачуцця віны перад бэрнардынамі)
 
 
Корпус пабудаваны ў барочным стылі і ў наш час ажыццяўляецца спроба яго рэстаўрацыі. Спроба цягнецца ўжо больш за дзесяцігоддзе.
 
 
 
 
Мне падалося, што ў вокнах другога паверха хто-то прамільгнуў, калі я рабіў гэты здымак ...
 
 
Не доўга думаючы, я вырашыў залезці ўнутр і агледзецца. Лаз было знайсці не складана.
 
Нада мной адразу навіслі арыгінальныя скляпенні:
 
 
 
 
Не ведаю чаму, але ў гэты момант у мяне па спіне пабеглі мурашкі і з'явілася адчуванне, што на мяне нехта глядзіць ...
 
 
Асцярожна прайшоў у глыб, трапіў у асноўны калідор:
 
 
 
 
 
Прайшоў далей ...
 
Сучасная спроба стварэння скляпенняў:
 
 
 
 
 
А наперадзе - сучасная лесвіца на другі паверх:
 
 
 
 
Наверсе пачуліся крокі ...
 
 
Падняўся, агледзеў памяшканні на другім паверсе:
 
 
 
 
Нікога не сустрэў ...
 
 
У цэнтральнай частцы будынка захавалася арыгінальная лесвіца на другі паверх:
 
 
 
 
Раптам, унізе, зусім побач, зарыпелі прыступкі і пачуліся цяжкія крокі ... Маё сэрца хутка застукала і ў паніцы я кінуўся на паддашак ...
 
 
 
 
 
 
 
Тут ... прама на мяне ... ніхто не выйшаў ...
 
 
Гэта чыстай вады прыдумка, палёт фантазіі. Проста пасля гісторыі пра мёртвых манахаў, калі я быў унутры будынка, мне прыйшла ў галаву ідэя менавіта так падаць матэрыял гэтага падарожжа.
 
 
Кляштар, несумненна, выклікае цікавасць, вось толькі шкада, што так мала ў ім засталася "сапраўднага" і спроба яго аднавіць так хутка патухла. Ён чымсьці нагадвае мне Пінскі калегіум езуітаў у мініяцюры і можа стаць сур'ёзнай мясцовай славутасцю, але пакуль глуха ...
 
 
http://ales-matsesha.livejournal.com/8152.html | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		krytsyk
 
 
  Зарегистрирован: 03.09.2011 Сообщения: 408
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 15 Nov 2014, Sat, 17:31    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| ўвогулле ў кляштары павінен быў быць змешчаны Дубровенскі музэй - але так як розныя ледовыя палацы былі цікавей - яго не дааднавілі((( | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Алекс Сталь
 
  
  Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 15 Nov 2014, Sat, 21:58    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				alexBel
 
 
Не знаю,было ли привидение в здании монастыря.
 
А вот на втором этаже мануфактуры точно ...
 
 
Красиво.Очень солнечно. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Jurii
 
 
  Зарегистрирован: 22.01.2013 Сообщения: 399
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 16 Nov 2014, Sun, 0:26    Заголовок сообщения: Re: Прывіды Дубровенскага кляштара | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | alexBel писал(а): | 	 		  
 
 
 
 
 
 
А наперадзе - сучасная лесвіца на другі паверх:
 
 
 
 
l | 	  
 
 
"В доспехах средневекового рыцаря - наши советские опилки..." | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		alexBel
 
  
  Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
  | 
		
			
				 Добавлено: 16 Nov 2014, Sun, 17:20    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | Александр Сталь писал(а): | 	 		  Не знаю,было ли привидение в здании монастыря. 
 
А вот на втором этаже мануфактуры точно ...  | 	  
 
 
Дзякуй! 
 
Гэтыя хлапчукі ўсе пазавалі  мне, калі я фатаграфаваў будынак і распытвалі, навошта я гэта раблю, а я іх палохаў міліцыяй :D 
 
 
 	  | Jurii писал(а): | 	 		  | "В доспехах средневекового рыцаря - наши советские опилки..." | 	  
 
 :D  :D  :D 
 
 точнее "В нутре средневекового рыцаря - наши опилки..." | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		КИНДУС
 
  
  Зарегистрирован: 05.04.2009 Сообщения: 1963 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 17 Nov 2014, Mon, 14:23    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | alexBel писал(а): | 	 		  | прадмова: мне, напэўна, цяпер сюды ??? | 	  
 
Заходзьце, калi ласка!
 
 	  | alexBel писал(а): | 	 		  | Мянушка "Ёлуп Хвашчаўскі" хутка распаўсюдзілася і стала намінальнай - так сталі абзываць усё, што сваім бескарысным існаваннем звязана з глупствам. | 	  
 
Мяркую, што гэта не зусiм дакладна. Не лiчыць жа гэтае збудаванне глупствам...
 
 	  | alexBel писал(а): | 	 		  | да нядаўняга часу там сапраўды быў шпіталь, толькі цяпер для ўдзельнікаў ВАВ. | 	  
 
Ну i добра, хоць захавалася.
 
 	  | alexBel писал(а): | 	 		  | Царква св. Аляксандра Неўскага 1886. | 	  
 
i
 
 	  | alexBel писал(а): | 	 		  | Недалёка знаходзіцца Крапівенскае поле, на якім 500 гадоў таму адбылася бітва паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскага княства  | 	  
 
Цiкавае суседства. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		GlobusBelarusi Site Admin
 
  Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11684 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 21 Nov 2014, Fri, 0:13    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | КИНДУС писал(а): | 	 		  | Цiкавае суседства. | 	  
 
:) | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |