Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы).Частка 1,2,3
На страницу Пред.  1, 2
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 11 May 2015, Mon, 23:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Мільча, цікавы артыкул пра царкву, раю паглядзець. Адтуль здымак іконы з кулявымі адмецінамі.

Дадаў праз каментар.

Александр Dehty писал(а):
Я ўжо казаў, але і зноў дадам. Па папярэдніх дадзеных, капліцы стаяць на месцы былога размяшчэння вёскі. У якім годзе невядома, але Мільча "вымерла" ад чумы і цяпер вёска перанесена на кілометр да поўначы. А ў памяць аб тых жорсткіх падзеях і пастаўлены тыя капліцы.

Дадаў тэкстам.

Дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 13 May 2015, Wed, 1:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):

Дадаў праз каментар.
Дадаў тэкстам.
Дзякуй.

І я падзякую за ўвагу :) .

Каб не флудзіць, закіну як аб'ект для падарожнікаў па гэтай "мяжы" вёску Шклянцы Докшыцкага раёна. Магчыма хтосьці там будзе раней мяне.

Ахвярны камень,


і можа штосьці ад падмурка царквы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 19 May 2015, Tue, 22:06    Заголовок сообщения: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы) Ответить с цитатой

========================================================
- Частка 2 -
========================================================

Апошнім выхадным варочаўся ў Вілейку праз Мядзельшчыну. Для пачатку на трасе Глыбокае-Докшыцы, набраў у навігатары "Сітцы", звярнуў у Порплішчы направа. Першы прыпынак на гары ля Новай вёскі, дзе абрысы панскага парку не падманулі; сапраўды - старыя ліпы, саджаныя па плану. На "Глобусе" гэта месца пазначана сядзібай Слатвінскіх. Захаваўся толькі
парк
http://orda.of.by/.map/?54.930857,27.59414&m=gm/16,visicom/11,e/13,wig/14



Праз скрыжаванне там жа -
Мемарыял ахвярам 2 Сусветнай вайны
http://orda.of.by/.map/?54.928749,27.588776&m=gm/16,visicom/11,e/13,wig/14

















Хутка паказаліся й Сітцы. Прыехаў :( -



Як не стараўся скараціць колькасць здымкаў, але спіс агледжанных аб'ектаў заняў амаль 3 гадзіны шпацыру. Пэўна трэба будзе асобнай тэмай "падаць" сядзібу Дамейкі й царкву.
Спачатку пералічу вядомыя збудаванні:


















І пару-тройку новых гаспадарчых пабудоў, не адлюстраваных дагэтуль.











Пакуль чакаў сонца з-за хмары (для файнага фотакантрасту),



запытаўся ў праходзячай бабулькі пра гэтыя руіны, што побач з царквой.





І хоць бабка сама досыць "старадаўняя", але ж і яна ня помніць што гэта за пабудова была.

Выглянула сонейка, атрымалася неяк так:









Далей па добрай дарозе - Ваўкалата.
Спыніўшыся ля касцёла, адразу пашчасціла пачуць адказ: "Карчма? Ведаем, чаму ж не." Прагожая кабета бальзакаўскага ўзросту, што палола клумбу, паведаміла так: "Пасля вайны там была сталовая, а апошія гады нечыя крама. Адразу ўбачыце - там сцены мураваныя, таўстыя. Мабыць трэці, ці чацвёрты дом за паваротам, па левай старане."
Дзякую, адлічваю - яна! Карчма!

http://orda.of.by/.map/?54.92693,27.3662&m=gm/16,visicom/11,e/14,wig/14



Падобна даўнаааааа і карчма зачынілася, і сталовая... :) .













Задаволены "чырвоным сцяжком" у капілку Глобуса, пасля Ваўкалат "пралятаю" нейкія разваліны з левага боку. "Мо якія рэшткі млына?!" - прамільгнула думка, бо здаецца быў канал. Але не паспеўшы паразважаць спыняцца, ці не , убачыў гэта -









Хто разбіраецца ў курганах і гарадзішчах, той мо ацэніць на што падобнае гэта вышыня.
Агляд адтуль канешне далёка распрасціраецца.
http://orda.of.by/.map/?54.921572,27.344314&m=wig/14,gm/17,visicom/11,e/14









Прыемна здзівіў аўтобусны прыпынак у Віржы, самая крайняя вёска Докшыцкага раёна на гэтай дарозе. Напэўна сюды яшчэ заходзілі аўтобусы міжваеннай Польшчы :) .


А дзверы якія -


Што спадабалася на Мядзельшчыне, то гэта ўказальнікі славутых мясцін. Нейкую царкву пач ХХ ст. прапусціў на хуткасці, а ў Слабаду такі вырашыў заскочыць.

Царква св. Аляксандра Неўскага. Каардынаты на ГБ дакладныя.








Брама.




У самім Мядзеле не абмінуў новую прыгажунню Траецкую царкву. На ўзвышшы, бачна здалёк.


Рапсавае поле ды крывулля-дарожка прымушылі адхіліцца ад добрага гасцінца.







Святло для здымкі ўжо адыйшло, таму мой зрок пераключыўся на падазроны ландшафт у лесе. Так і ёсць - траншэі, следкі 1 (а можа і другой) Сусветнай вайны.







І хоць вакол было шмат камянёў, але якіх з надпісам не ўгледзеў. Затое на выездзе з ляску ляжаў, ці відаць нядаўна "быў пастаўлены" вось такі каменьчык метры 2,5 вышыні.






http://orda.of.by/.map/?54.782494,26.806638&m=wig/14,gm/18,visicom/11,e/14

Вечарэла... .
Занарач.
Не спыняюся, трэба ўжо быць дома.








Макрыца, гаспадарчыя пабудова (канюшня?) побач з дарогай.



Апошні прыпынак - нейкі ДОТ (ДЗОТ і г.д., не спецыяліст... ).
http://orda.of.by/.map/?54.793884,26.657842&m=bing/19,gm/17,visicom/11,e/14











На мой розум нейкі назіральны пункт-кропка.




І тут мой Навітэл загадаў варочацца праз Занарач, хоць планаваў праз Лыцавічы-Любань. Як сапраўдны беларус у шматлікіх пакаленнях, уздыхнуў і з думкай "а можа так і трэба... ", вяртаўся гледзячы ўжо толькі на спідометр.

От не, не апошні прыпынак быў на "ДЗОТе"!
"Занарач. Камень культавы з лункамі" прамовіў нехта ў галаве ;), і на Google-мапе ўспомніў месца - усходні край пасёлка.










http://orda.of.by/.map/?54.794702,26.790392&m=gm/16,visicom/11,e/14,wig/14

Вось цяпер - усё, здымкі на той дзень, 17 мая 2015 года, скончыліся. Усім дзякую, хто вытрымаў мае "перлы" :) .


Последний раз редактировалось: Александр Dehty (04 Dec 2016, Sun, 0:58), всего редактировалось 4 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Алекс Сталь



Зарегистрирован: 07.01.2010
Сообщения: 1496
Откуда: г.Минск

СообщениеДобавлено: 19 May 2015, Tue, 22:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Интересные места!
Отличные фото!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 19 May 2015, Tue, 22:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякую, Александр!
А я як-раз чытаю ваш рэпартаж :) . Добрыя месцы! Цікавае падарожжа! Таксама быў у тым напрамку летась на 1 мая, толькі не так багата, як у Вас атрымалася.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1159

СообщениеДобавлено: 19 May 2015, Tue, 23:19    Заголовок сообщения: Re: Памежжа Віцебшчыны і Міншчыны (па сцяжках рухомай мапы) Ответить с цитатой


Якое цудоўнае слова "благоукрасил". А замардавалі бацюшку чырвоныя недзе ў 1919.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 19 May 2015, Tue, 23:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

В59, гэта здагадка? Бо крыху пагугліў пра бацюшку і Сітцаўскаю царкву св. Георгія.

Цитата:
Святыню ўсходняга абраду ў Сітцах згадваюць гістарычныя крыніцы яшчэ ў 1690 годзе. Старая сіцкая царква — гэта невялікі драўляны храм без цыбуліны, з адной вежай, абнесены драўлянай агароджай з мураванымі шуламі. Пра яго выгляд мы ведаем па фотаздымку пачатку ХХ стагоддзя.


Праваслаўная царква ў сяле Вялікія Сітцы Вілейскага павета. Фота Яна Балзункевіча, пачатак ХХ стагоддзя.

Новую вялікую царкву з белай цэглы змуравалі ў 1913 годзе. Настаяцелем храма тады быў айцец Яўстафій Нядзельскі. У 1935 годзе яго забілі бандыты — звычайныя крымінальнікі, якія пранюхалі, што настаяцель будзе везці вялікія грошы. Вернікі пахавалі бацюшку за царквой, вакол ягонай магілы растуць кветкі.
http://nn.by/?c=ar&i=113750

Наогул цікавы артыкул пра святкаванне 100-годдзя царквы са шматлікімі здымкамі.

І яшчэ:
Цитата:
В клировых ведомостях говорится, что еще в 1530 году в Ситцах была деревянная церковь. 9 июня 1913 года на ее месте освятили новую величественную святыню. Среди жертвователей храма – император Николай ІІ и императрица Александра Федоровна, именитые сановники из Москвы, Новочеркасска, Санкт-Петербурга, священнослужители близких и далеких монастырей, протоиерей Иоанн Кронштадтский, Иоанн Недельский и многие другие.
http://nspaper.by/2012/11/12/dusha-zhiva-blagodatnym-obshheniem-s-nebom.html


Цитата:
История этого храма, как в прочем и любой другой святыни, наполнена радостью и печатью. Сохранившиеся документы свидетельствуют о том, что в сентябре 1916 года Литургию в храме служил Высокопреосвященнейший архиепископ Тихон. В память об этом событии Ситцевское приходское братство записало Святейшего в Братсткий Синодик и предложило ему стать “Почетным председателем братства”, о чем и сообщили Святейшему в ноябре 1916 года. В 1917 году архиепископ Виленский и Литовский Тихон стал Патриархом Московским и всея Руси.

В годы Великой Отечественной войны по «соседству» с церковью находился аэродром. Немецкие оккупанты не запрещали местным жителям молиться в церкви. Но, защищая свои интересы, с умыслом облили наружные стены из светлого кирпича стойкой черной краской, не смываемой годами. Поэтому их подкрашивают в белый цвет. Ремонтируя крышу, сельчане отыскали под куполом ценнейший клад. Подобрав подходящий ключ к деревянной двери, открыли ее и увидели подшивки старинных печатных изданий, рукописных документов храма, датируемых ХІХ-началом ХХ века.
http://old.eparhia992.by/arhiv/item/%D0%B4%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%BE%D0%B5-%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%BE-%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B3%D0%BE%D0%B5-%D1%81%D0%BE%D0%BA%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%89%D0%B5-%D0%BA-100-%D0%BB%D0%B5%D1%82%D0%B8%D1%8E-%D1%85%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0-%D0%B4%D1%81%D0%B8%D1%82%D1%86%D1%8B-%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%88%D0%B8%D1%86%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D1%80%D0%B0%D0%B9%D0%BE%D0%BD%D0%B0


Цитата:
Храм был построен местными мастерами на месте первоначальной деревянной церкви. Освящен 9 июня 1913 года.
Известно, что на протяжении нескольких лет настоятелем Евстафием Недельским собирались пожертвования на строительство церкви. Среди жертвователей были ныне прославленные Русской Православной Церковью в лике святых, император Николай II и протоиерей Иоанн Кронштадтский.
Сохранились свидетельства о том, что купола храма возводил местный умелец Станислав Синявский, а кресты устанавливал Иосиф Григорович из д. Курдеки.
В годы Первой мировой войны имущество церкви было эвакуировано в Московский Свято-Данилов монастырь, откуда исчезло бесследно.
Со дня освещения церковь не закрывалась.

Храм является памятником архитектуры ретроспективно-русского стиля. Относится к типу крестово-купольных храмов с колокольней. В объёмно-пространственной композиции доминируют 3-ярусная шатровая восьмериковая колокольня и цилиндрический барабан с луковицеобразным куполом. В декоре использованы кокошники, лопатки, наличники арочных оконных проёмов.
http://drevo-info.ru/articles/22933.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
ВалероС

Почётный
веломаньяк
«Глобуса
Беларуси»
по Гродненской области



Зарегистрирован: 25.12.2011
Сообщения: 1788
Откуда: ГРОДНО

СообщениеДобавлено: 20 May 2015, Wed, 15:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty
2-я страничка особенно понравилась! :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Мiхаiл L.



Зарегистрирован: 06.10.2014
Сообщения: 891
Откуда: Новалукомль

СообщениеДобавлено: 20 May 2015, Wed, 16:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Аляксандр, дзякуй, як заўседы, цікава атрымалася!

Эх, прыгожыя ў Беларусі гарадзішчы...

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 20 May 2015, Wed, 18:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

ВалероС, дзякую! Зразумела вясна спрытнейшая, ды й прыгажэшая за мінулую зіму :D .
Михаил, удзячны за пахвалу! Але ж я не спецыяліст па гарадзішчах, а хацелася б аказацца правым наконт гэтай вышыні. Спадзяюся, што пытанне вырашыцца (хоць і некалі).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 22 May 2015, Fri, 1:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадаў некаторыя здымкі на "Глобус", дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1159

СообщениеДобавлено: 22 May 2015, Fri, 21:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
В59, гэта здагадка? Бо крыху пагугліў пра бацюшку і Сітцаўскаю царкву св. Георгія.

Прачытана, здаецца, у Докшыцкай "Памяці". Але ж ніяк не змагу знайсьці гэту кніжку. Нават у Самі-Ведаеце-Чыёй бібліятэцы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 03 Dec 2016, Sat, 23:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

========================================================
- Частка 3 -
========================================================

Праехаўся восенню, добрым надвор'ем, па старых мясцінах.

Капліцы ля Мільчы










Побач руіны панскай гаспадарчай пабудовы.





Царква ў самой Мільчы.










Вардамічы




Цитата:
Не дажыла да 30, але атрымала прызнанне
На самым краі вёскі стаіць вялікі драўляны дом. Калі вы вырашыце наведаць Вардамічы, вы ніколі яго не праміняце. А нам пашчасціла не толькі ўбачыць гэты дом, але і пазнаёміцца з яго цудоўнымі гаспадарамі.


Але спачатку пра дом. Як гавораць пра людзей, што знешнасць можа быць падманнай, так і гэты дом. Ну ці скажаш, што пад драўляным домам можа знаходзіцца вялізны цагельны склеп, зроблены па ўсіх канонах будавання палацаў? Тут і невялічкія байнічкі пад самым дахам, і шмат хадоў, якія, праўда, цяпер закрытыя, але і сам гаспадар Іосіф Мацко не ведае, куды гэтыя хады могуць прывесці.



А яшчэ ў гэтай самай хаце ў 1866 годзе нарадзілася Марыя Віткоўская, якую тут, у Вардамічах, называюць сваёй першай святой. Марыя Віткоўская пражыла нядоўгае жыццё, усяго 29 гадоў, прысвяціла сябе служэнню Богу. У 1996 годзе каталіцкай царквой пачаўся працэс яе беатыфікацыі (абрад прылічэння памерлага да ліку блаславёных у каталіцкай царкве), які зараз працягваецца ў Рыме.



А ў месцы нараджэння памятаюць пра яе. У гаспадароў у пакоі вісіць партрэт Марыі Віткоўскай. Яны з задавальненнем паказваюць яго сваім гасцям і кажуць, што яна іх аберагае.
http://www.rh.by/by/250/10/7765/


Дом сапраўды старой пабудовы, нават падмурак з разынкавай муроўкай.




Цяпер ужо ведаю, што гэты крыж завецца слупавай капліцай.


Немагчыма прамінуць вардамскую царкву Св. Георгія Пераможцы.
Наколькі я сабе ўяўляю, вось так і выглядалі нашы беларускія храмы ў большасці сваёй, як вынік уніяцкага будаўніцтва. Прынамсі, прыемна бачыць аўтэнтычнасць, пакуль сюды не дабраліся "залатыя цыбуліны".











Мясцовыя ўказалі гэта месца, дзе месцілася стражніца. На жаль, падмурка і прыступкаў за травой я не разгледзіў.
Хоць некалі жыццё тут выглядала зусім па-іншаму:
Цитата:
І ўжо пры самай мяжы на ўскрайку бліжэйшага населенага пункта праз 5-7 кіламетраў размясцілі стражніцы – пагранічныя заставы. Колькасць пагранічнікаў у іх дасягала 15 чалавек, па чатыры ў кожнай змене. Нарад з двух жаўнераў кантраляваў свой участак граніцы, так званую “кантрольную паласу” ў адзін бок, іх таварышы – у другі. Трохкіламетровая паласа ўздоўж граніцы з’яўлялася памежнай зонай, дзе былі ўстаноўленыя асобыя меры перасцярогі: у цёмны час сутак уводзіўся рэжым святломаскіроўкі, а таксама забараняліся ўсялякія перамяшчэнні без спецыяльнага дазволу.

З-за гэтага здараліся і трагічныя выпадкі. Малады хлопец з вёскі Круглае, прыйшоўшы на спатканне ў Вардамічы, затрымаўся і цемнатой спрабаваў непрыкметна вярнуцца дадому. Аднак яго заўважыў пагранічны патруль. На загад “Стаяць!” кінуўся наўцёкі і быў застрэлены. Паміж начальнікам Вардамскай стражніцы Уладзіславам Жыгадлам і родзічамі загінуўшага хлопца, якія былі сваякамі яго жонкі, назаўсёды засталіся непрыязныя адносіны.


Цитата:
Чырвонай Арміі час для падрыхтоўкі свайго паходу ў Заходнюю Беларусь, хоць і невялікі, але быў. Вядомы факт, што яшчэ 15 верасня савецкі самалёт двойчы залятаў на польскую тэрыторыю ў раёне Даўгінава, але быў абстраляны, а за другім разам і падбіты. Лётчык зрабіў вымушаную пасадку каля вёскі Стахі і, ранены ў нагу, змог пераплыць Вілію і апынуцца на сваёй тэрыторыі. Разабраны самалёт з дапамогай мясцовых сялян на фурманках быў перавезены ў Будслаў.

Жыхары прыгранічных вёсак пачалі даносіць, што бальшавікі за Віліяй групуюць войскі. І сапраўды, ранкам 17 верасня чырвонаармейцы ў многіх месцах перайшлі граніцу і атакавалі польскія стражніцы. У большасці з іх супраціўлення не аказвалі і без бою адыходзілі ў тыл, хаця толькі вечарам выйшаў запознены загад маршала Рыдз-Сміглы “З саветамі не ваяваць, толькі ў выпадку націску з іх боку ці спробаў раззбраення нашых часцей”.

Але былі і такія, якія цаной уласнага жыцця да канца выконвалі свой воінскі абавязак. Гераічна абаранялася Вардаміцкая застава на чале з сяржантам Уладзіславам Жыгадлам, прыняўшы няроўны бой. Пяць пагранічнікаў, сярод іх і адважны кулямётчык радавы Бура, загінулі, а двое, у тым ліку і камандзір, былі параненыя.

Брацкая магіла геройскіх жаўнераў знаходзіцца справа пры ўваходзе на мясцовыя могілкі. Яе даглядаюць, але помнік патрабуе рамонту ці яго замены.

У Пагосце, нягледзячы на вялікую перавагу праціўніка, камандзір мясцовай стражніцы Комар распачаў абарону і загінуў разам з чатырма сваімі падначаленымі. Яны былі пахаваныя побач з заставай каля дарогі на Даўгінава. Месца гэта цяпер нічым не абазначанае. Загінуў і камандзір чырвонаармейцаў – малады лейтэнант. Яго цела на фурманцы перавезлі на сваю тэрыторыю.
http://vialejka.info/1534-verasen-1939-ga.html

Гэта цытата з артыкула 2008 г.
Фота з Вардаміч знайшоў у сеціве

, а ў Пагосце быў раней -



Апошнія здымкі ў той дзень прыйшліся на закінутую капліцу






Сумна бачыць як знікаюць вёскі, а з імі і святыні, якімі б яны не былі... .

Здымкі 1.Х.2016 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 20 Dec 2016, Tue, 19:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Невялічкая інфармацыя па тым месцам ад мясцовых старажылаў.

Вардамічы, царква Св. Георгія Пераможцы - да вайны быў касцёл. Напэўна таму й нагадвае мне уніяцкія храмы са старых фатаграфій.
Афіцыйны сайт епархіі падае дату пабудовы як
Цитата:
Храм пабудаваны ў 1870 г., адрэстаўрыраваны ў 1993 і 2014 гг., не асвячоны. З'яўляецца прыпісным да прыходу Святой Жываначальнай Троіцы ў в.Даўгінава.


Мільчанская капліца ў таким выглядзе была яшчэ да вайны. У 1991 годзе адбыўся рамонт: зроблена мураваная падлога, адноўлены сцены й страха.

Даўгінава
Александр Dehty писал(а):
Люты 2015 г.
Праз дарогу зацікавіла вось гэта камяніца.


http://orda.of.by/.map/?54.642464,27.486705&m=bing/17,visicom/11,e/13,wig/13

GlobusBelarusi писал(а):
Александр Dehty писал(а):
Па вышыні і аб'ёму будынак, напэўна, мог быць броварам (?). Запыты ў сустрэўшайся моладзі, зразумела аніякіх вынікаў не далі. Адчуў пачуццё, нібы настаўнік пытаўся у вучнеў.

Відаць, бровар быў насупраць, гэта - крахмальны завод, гл. http://orda.of.by/.map/?54.642464,27.486705&m=1v/14
Дарэчы, кнопкі «Топография (x4)» і «Доп. топография» на рухомай мапе ГБ час ад часу даюць адказы на некаторыя пытанні. :)

ГБ аказаўся абсалютна правы, бо дзед 1935 г. нараджэння, так і сказаў: "А гэта мы крахмальная завём". На мой запыт, ці ёсць што яшчэ старое побач, адказаў адмоўна. Летам я спрабаваў з машыны, што разгледзіць, але пары да камяніцы сапраўды не ўбачыў.

Александр Dehty писал(а):
Люты 2015 г.
На выездзе на Мільчу гаспадарчая пабудова, адзначаная на "Глобусе", збераглася.




А гэту камянічку, той жа дзед назваў "жыдоўскай кузняй". Усёж нейкае ды ўдакладненне.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 Dec 2016, Wed, 0:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Невялічкая інфармацыя па тым месцам ад мясцовых старажылаў.

Дзякуй, дадаў да ГБ.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2
Страница 2 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы