Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Спадчына Верхняга Падняпроўя (Аршанскі, Дубровенскі раёны і інш.)
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Добавить на «Глобус» в первую очередь
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2015, Sat, 0:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

в. Макараўка [=ok]
1,5 км на поўнач ад станцыі Хлюсціна, 500 м на захад ад дарогі Макараўка (ст. Хлюсціна) - Люткоўшчына. Арыентыр - указальнік мяжы Аршанскага і Дубровенскага раёнаў.
Пагорак, на якім было даўняе селішча, магчыма, пазней могілкі.
На самай высокай кропцы пагорка - вялізны валун (культавы?), вакол каменныя крыжы.
Месца
http://orda.of.by/.map/?54.622989,30.539795&m=gm/16,visicom/11,e/12,3v/13

Фота 2007, 2013 гг.























Последний раз редактировалось: Зміцер Траскоўскі (14 Feb 2015, Sat, 0:39), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2015, Sat, 0:33    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Зміцер Траскоўскі

Перакінуў паведамленне пра нямецкія ўмацаванні ў адпаведную тэму:
https://fgb.by/viewtopic.php?t=1424&start=0&postdays=0&postorder=asc&highlight=

Толькі гэта ня ДАКі, а назіральныя пункты. Падобныя былі таксама пад Магілёвам:
https://fgb.by/viewtopic.php?t=4489
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2015, Sat, 0:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Шаноўныя, праз колькі дзён будзе працяг.
Усім дабранач!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2015, Sat, 0:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха, дзякуй, буду ведаць!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11157
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2015, Sat, 15:39    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вельмi цiкава, дзякуй.
Абавязкова дадам тое-сёе на Глобус.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 15 Feb 2015, Sun, 23:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

в. Ланенкі, Дубровенскі раён
Асноўныя фота ёсць на сайце Глобуса.
Знутры на арках бачны рэшткі жывапісу
Фота 2007 г., Зміцер Траскоўскі







Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 15 Feb 2015, Sun, 23:52    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

в. Чэркасава, Аршанскі раён
Адно з самых вядомых і вывучаных гарадзішч на Аршаншчыне. Яго вывучэнне пачалося з канца 19 ст.
Гарадзішча на паўночным ускрайку вёскі на мысавым выступе рэчкі Пачаліца, пад гарадзішчам зроблена запруда. Пляцоўка гарадзішча акружана па перыметры земляным валам. Месца надзвычай маляўнічае і натхняльнае.
Сам гэты гарадок служыў пагостам для збору даніны кіеўскімі князямі з навакольных земляў.
На жаль, фота гарадзішча ня маю.
Месца
http://orda.of.by/.map/?54.602604,30.268152&m=gm/17,visicom/11,e/13,3v/13

1,5 км ад вёскі Чэркасава, бліжэй да в. Багрынава, абапал закінутай лясной дарогі знаходзіцца курганны могільнік - 136 насыпаў вышынёй да 5 метраў.
Месца
http://orda.of.by/.map/?54.58888,30.289781&m=gm/17,visicom/11,e/13,3v/13
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2015, Mon, 0:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

в. Гадавічы, Аршанскі раён
Бункер (Гітлера?), ці штаб генерала Гудзерыяна
Са слоў дырэктара Аршанскага цэнтра турызма і краязнаўства, Сяргея Іванавіча Гвоздзева, падчас вайны тут была пабудаваная стаўка генерала Гудзерыяна, магчыма і для фюрэра, на выпадак яго візіта ў гэтыя краі. Будаўніцтва вялося ў поўнай сакрэтнасці. Ці быў там сам Гітлер - невядома.
Са слоў Сяргея Іванавіча, у лесе да апошняга часу шмат дроту, праглядваюцца розныя бетонныя збудаванні.
Адно з іх побач з дарогай.
вось цікавая спасылка - http://news.21.by/society/2013/07/31/799949.html
Месца
http://orda.of.by/.map/?54.584456,30.357651&m=gm/17,visicom/11,e/13,3v/13

Фота мае толькі такія ёсць






вось тут яшчэ фота
https://geolocation.ws/v/P/97887541/-/en


Последний раз редактировалось: Зміцер Траскоўскі (16 Feb 2015, Mon, 9:50), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2015, Mon, 0:19    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Працяг будзе
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Лёха



Зарегистрирован: 07.10.2008
Сообщения: 2542
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2015, Mon, 0:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Зміцер Траскоўскі писал(а):
в. Гадавічы, Аршанскі раён
Бункер (Гітлера?), ці штаб генерала Гудзерыяна


Цікава, што побач з ім на генштабаўскай мапе пазначаны піянерлягер, а па космасе неяк ён не асабліва прасочваецца. У любым выпадку, пад Смаленскам на тэрыторыі бункеру групоўкі арміі Цэнтр таксама паставіі піянерлягер. Цікавае супадзенне Wink
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2015, Mon, 9:56    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Лёха писал(а):
Цікава, што побач з ім на генштабаўскай мапе пазначаны піянерлягер, а па космасе неяк ён не асабліва прасочваецца. У любым выпадку, пад Смаленскам на тэрыторыі бункеру групоўкі арміі Цэнтр таксама паставіі піянерлягер. Цікавае супадзенне Wink

Лёха, згодна з той інфармацыяй, што ў мяне ёсць, піянерлагер быў пабудаваны як раз на месцы стаўкі. Зараз сам лагер запушчаны, ці застаўся ад яго які след - невядома. Быццам і на месцы лагера захаваліся бетонныя збудаванні-бункера. Я думаю, гэты лес хавае нямала таямніц, а пытанне патрабуе дакладна больш падрабязнага вывучэння.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2015, Mon, 20:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Орша
Яшчэ некалькі бетонных ваенных збудаванняў знаходзяцца тут:
http://orda.of.by/.map/?54.476977,30.405545&m=gm/15,visicom/11,e/13,3v/13
у лесе побач з чыгуначнай веткай на Крычаў і далей на Унечу
Па некаторых звестках, гэтыя доты уходзяць пад зямлю на тры паверхі.
Прызначэнне гэтых дотаў - абарона чыгуначнага моста праз Дняпро
Трохі фота



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Д. Ивченко



Зарегистрирован: 17.03.2012
Сообщения: 361
Откуда: г. Толочин

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2015, Mon, 21:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Я уже более месяца потихоньку читаю эту книгу, настанет лето покатаюсь по тем местам. Шинкевич - молодец, всё так хорошо задокументировал и систематезировал в книге. А Вы добавляете новыми фотографиями, которых в книге может и маловато.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12770

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2015, Mon, 21:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дмитрий Ивченко писал(а):
... настанет лето покатаюсь по тем местам.


И я хочу...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Зміцер Траскоўскі



Зарегистрирован: 23.10.2014
Сообщения: 33
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2015, Mon, 22:32    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

в. Ларынаўка, Аршанскі раён
Легендарная мясцовасць на левым беразе Дняпра, урочышча Чэрціца, Купа, дзе сканцэнтраваны цікавыя помнікі даўніны - селішча, курганны могільнік, пячоры манахаў-адшэльнікаў, магчымае паганскае капішча з камянём ахвярнікам і крыніцай.
Гэта знаходзіцца тут:



Шмат інфармацыі аб гэтым месцы ў вышэйзгаданай кнізе А. М. Шынкевіча.

Вось схема, якую ён склаў:



Прагуляцца па гэтай мясціне - адно задавальненне. Абрывістыя горы-берагі, зрэзаныя глыбокімі ярамі, стогадовыя дубы і ліпы.
А выгляд старых каржакаватых вербаў ля ўрочышча Чэрціца сапраўды наводзіць на думкі аб нейкай нячыстай сіле тут. Прысады гэтых вербаў магчыма існавалі ўздоўж якой-небудзь старой дарогі, альбо павырасталі ля кромкі вады, калі Дняпро меў іншае рэчышча, чым цяпер.











Ці не самае вядомае месца тут - урочышча Купа ці Дубкі. Тут археолагі выявілі стаянку неалітычнага чалавека, а таксама дзіўныя камяні, акуратна выкладзеныя канцэнтрычна. Мяркуюць, што гэта магла быць абсерваторыя, накшталт Стоўнхеджа. Побач з невялікай крынічкай - вялікі камень з паглыбленнем. Мяркуецца, гэта камень-ахвярнік.
Змястоўны артыкул пра капішча ад спадароў-даследвальнікаў НЛА
http://www.ufo-com.net/publications/art-6916-dubki-urochishe-tain-i-otkritii.html

Ахвярнік і камяні знаходзяцца ў кустоўі амаль ля самай кромкі вады, а раскоп неалітычнай стаянкі трохі вышэй па рэльефу ад іх і ўжо на адкрытай пляцоўцы

Месца (магчыма невялікая пагрэшнасць, бо навігатара ня маю)
http://orda.of.by/.map/?54.521176,30.453079&m=yas/17,visicom/11,e/12,3v/13

Хочаце верце, хочаце не, але большасць з фотак, што я там зрабіў, аказаліся размытымі і сапсаванымі)

Камяні:

















Камень-ахвярнік, крынічка















Стромкія схілы ручая Арэхавец, у якіх схаваныя (спадзяюся пакуль) пячоры, у якіх жылі манахі з Куцеенскага манастыра





Лакалізацыя ручая Арэхавец з пячорамі:
http://orda.of.by/.map/?54.516716,30.451362&m=yas/14,visicom/11,e/12,3v/13

Балканская гара (справа)



Последний раз редактировалось: Зміцер Траскоўскі (17 Feb 2015, Tue, 16:54), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Добавить на «Глобус» в первую очередь Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3  След.
Страница 2 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы