| 
 
	
		| Предыдущая тема :: Следующая тема |  
		| Автор | Сообщение |  
		| Александр Dehty 
 
 
 Зарегистрирован: 22.04.2014
 Сообщения: 1026
 Откуда: Вiлейка
 
 | 
			
				|  Добавлено: 03 Nov 2016, Thu, 20:53    Заголовок сообщения: Войстам Смаргонскі раён |   |  
				| 
 |  
				| Касцёл Прасвятой Троіцы 
  	  | Цитата: |  	  | Касцёл у цэнтры вёскі, Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. з цэглы, бутавага каменю і бетону. ...
 У гады Першай сусветнай вайны касцёл у Войстаме быў разбураны. Па успамінах старажылаў на тым месцы, дзе цяпер касцёл, быў магільнік і немцы хавалі сваіх нябожчыкаў. А драўляная каплічка замяняла ў некаторых сітуацыях касцёл. Яна мела форму чатырохбаковай двухпавярховай вежы з арачнымі вокнамі, дзе знаходзілася фігура Божай Маці або Езуса Хрыста. Чатыры сцяны капліцы азначаюць канчатковыя рэчы – смерць, Божы Суд, чысцілішча і пекла, а скляпенне сімвалізуе неба.
 
 Недзе у 1922-1923 гадах пры ксяндзе Мачульскім пачалі будаваць сучасны касцёл. Усімі работамі кіраваў інжынер з Вільні – Галубовіч. Будаўніцтва ішло на сродкі парафінян, зборы якіх былі арганізаваны ксяндзом Мачульскім і вікарыем Янам Завістоўскім. Першы малебен у яшчэ недабудаваным касцёле адбыўся ў ліпені 1939г.
 
 У гады Вялікай Айчыннай вайны немцы зрабілі у ім склад зерня. Пасля вайны пачаліся аддзелачныя работы ўнутры касцёла. Аздобу алтарнай часткі і хораў зрабіў вікарый Жук ( ураджэнец х. Юрздыка, што некалі быў каля Войстама). У пасляваенны час у касцёле служыў ксёндз Марцэлі Слупінскі, які памёр у 1950г. Да 1957г. свяшчэнніка ў Войстаме не было. Парафіяне самі ўтрымлівалі храм, даглядалі яго. З 1957г. па 1981г. у касцёле служыў ксёндз Франц Міхайлавіч Більша. Пры ім храм быў электрыфікаваны і абгароджаны. З 1981г. сюды наязджалі розныя ксяндзы, каб адслужыць св.Імшу – Грынкевіч, Шуткевіч, Ясевіч, Куляшэвіч. Пры апошнім пачалі ўзводзіць новую агароджу вакол касцёла, зрабілі паравое ацяпленне. З 1987г. работы па ўнутранай аддзелцы ўзначаліваў ксёндз Антон Казіміравіч Юссель. Узамен драўлянага скляпення ўнутры касцёла было пакладзена з бетону, былі заменены іншыя дэталі інтэр’еру храма. У касцёле ёсць арган.
 
 Зараз пробашч парафіі Войстама ксёндз Лявон Ладышус.
 
 Войстамскі касцёл Прасвятой Троіцы – помнік архітэктуры стылю мадэрн. Плошча – 380м2. Ён вырашаны прамавугольным аб’ёмам, узнятым на высокі бутавы цокаль і накрытым 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Галоўны фасад вылучаны 2-яруснай шатровай вежачкай і фланкіраваны рызалітамі са ступенчатымі атыкамі. Сцены рытмічна раскрапаваны вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках.
 
 Шырокая зала (18м) перакрыта драўляным цыліндрычным скляпеннем з імітацыяй падпружных арак і люнетаў. Алтарная частка і хоры – адкрываюцца ў залу шырокімі аркамі.
 http://smorgon.grodno-region.by/ru/region/istor_kult_nasl/pamiatn?id=7538
 | 
 
 
   
 
   
 
   29.09.2016 г.
 |  |  
		| Вернуться к началу |  |  
		|  |  |  |  |  |  |  
		|  |  
  
	| 
 
 | Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения
 Вы не можете редактировать свои сообщения
 Вы не можете удалять свои сообщения
 Вы не можете голосовать в опросах
 Вы не можете вкладывать файлы
 Вы не можете скачивать файлы
 
 |  
 |