| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 13 Feb 2015, Fri, 18:57    Заголовок сообщения: Спадчына Верхняга Падняпроўя (Аршанскі, Дубровенскі раёны і інш.) | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Вітаю, шаноўныя сябры!
 
Шматкроць я вандраваў, пешшу і роварам, па землях Верхнягя Падняпроўя, маёй малой радзімы, па Аршанскім, Дубровенскім, Талачынскім і іншых прылягаючых раёнах. Лічу неабходным падзяліцца з Вамі інфармацыяй і здымкамі разнастайных аб'ектаў і помнікаў, якія мне давялося наведаць у гэтым багатым на гісторыю і спадчыну рэгіёне. Каб не паўтарацца, размяшчаю звесткі аб тых аб'ектах, якія адсутнічаюць у спісах Globus.tut.by, ці змяшчаю тыя фотаздымкі, якіх бракуе на асноўным сайце.
 
Калі Вы заахвочаны ў сумесных вандраваннях і вывучэнні Аршаншчыны, звязвайцеся са мной тут ці на пошту (dzmitrytravel@gmail.com), буду рады знаёмству.
 
 Последний раз редактировалось: Зміцер Траскоўскі (15 Feb 2015, Sun, 23:28), всего редактировалось 1 раз  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		 | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 13 Feb 2015, Fri, 19:58    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Берасценава, Аршанскі раён.
 
Сядзіба 18-19 ст. у цэнтры вёскі.
 
Захавалася сядзібныя будынкі, гаспадарчыя пабудовы, вялікі стары дуб насупраць галоўнага ўваходу ў сядзібу. У будынках добра захаваліся падвалы са скляпеністым перакрыццём.
 
Ваколіцы Берасценава даволі маляўнічыя - алеі старых дрэваў, відаць, з часоў сядзібы, узгорыстая мясцовасць, некалькі вялізных і глыбокіх яраў, па краям якіх захаваліся магутныя старажытныя дубы, рэшткі старой дарогі Кудаева - Берасценава.
 
 
Малюнак Напалеона Орды, 1877 г.
 
 
 
 
 
фота Зміцер Траскоўскі:
 
 
Сядзібныя дамы, 2006 г.
 
 
 
 
 
 
 
 
Скляпенні, фота Аляксанр Гарбацэвіч, 2013 г.
 
 
 
 
 
Гаспадарчая пабудова, 2006 г.
 
 
 
 
 
Дуб. 2006, 2014 гг.
 
 
 
 
 
 
 
 Последний раз редактировалось: Зміцер Траскоўскі (13 Feb 2015, Fri, 20:07), всего редактировалось 1 раз  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 13 Feb 2015, Fri, 20:06    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Берасценава, Аршанскі раён 
 
На тэрыторыі дачнага пасёлка ёсць культавая крыніца на беразе Дняпра, насупраць невялікага вострава. Ля крыніцы ў вадзе ляжыць вялізныя валуна, па меркаванні А. М. Шынкевіча - культавыя (магчымае месца паганскага капішча?). Групы камянёў йсць і побач у пойме Дняпра
 
Месцазнаходжанне:
 
http://orda.of.by/.map/?54.542514,30.577862&m=1v/7,gm/17,visicom/9,e/13&poi=gb/h
 
 
 
 
 
 
 
 Последний раз редактировалось: Зміцер Траскоўскі (13 Feb 2015, Fri, 22:07), всего редактировалось 1 раз  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 13 Feb 2015, Fri, 20:36    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Андрэеўшчына, Прыдняпроўе
 
Доты часоў Айчыннай вайны на Кабыляцкай гары. Доты абаранялі мост праз Дняпро. Сама Кабыляцкая гара скапаная акопамі, што месцамі добра захаваліся. Доты - частка глабальнай сістэмы абароны "Усходні вал" (Ostwall), што была створана немцамі ў 1943 г. па лініі р. Нарва - Пскоў - Орша - Сож - р. Малочная (Запарожжа).
 
Фота 2014 г.
 
Дот 1.
 
Насупраць гэтага доту, праз аўтамабільную дарогу, на працягу гары, якая рассечана дарогай, размешчаны яшчэ адзін такіж самы дот.
 
месца (прыблізна)
 
http://orda.of.by/.map/?54.548681,30.46301&m=1v/7,gm/16,visicom/9,e/13&poi=gb/h
 
 
 
 
 
 
 
 
Від з дота 1 на трасу Е95 (Санкт-Пецярбург - Віцебск - Гомель - Адэса)
 
 
 
 
 
 
Дот 2
 
месца (прыблізна). Для арыентыроўкі - дот 2 знаходзіцца ў бярозавым лесе, ў метрах 50 ад кромкі поля
 
 
http://orda.of.by/.map/?54.55643,30.479974&m=gm/17,yas/15,visicom/11,e/13&poi=gb/h
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Последний раз редактировалось: Зміцер Траскоўскі (16 Feb 2015, Mon, 9:59), всего редактировалось 3 раз(а)  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 13 Feb 2015, Fri, 20:57    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				вёска Прыдняпроўе (былая Кабылякі)
 
Кабыляцкая гара, Зыкава гара (тапонім 16 ст.). Знаходзіцца ўздоўж вёскі Прыдняпроўе над Дняпром.
 
Надзвычай маляўнічыя ландшафты - стромкія схілы-абрывы над Дняпром, перасечаныя глыбачэннымі ярамі, лашчынамі, парослыя кустоўем і бярозамі.
 
Сама гара - гэта града, складзеная трывалымі вапнякамі. Рака Дняпро, што дагэтуль цякла на захад, не змагла прабіцца праз гару і крута змяняе ў гэтам месцы свой напрамак, пачынаючы бегчы строга на поўдзень, да Чорнага мора. На дне Дняпра тут ствараюцца парогі, небяспечныя для суднаходства. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 13 Feb 2015, Fri, 21:37    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Вялікая Міцькаўшчына, Аршанскі раён
 
Земляныя ўмацаванні 16-17 ст.
 
Таямнічы помнік замкавага будаўніцтва. Калісьці тут быў драўляны замак, акружаны валамі, рвамі, з бастыёнамі па кутах прамавугольнай тэрыторыі. Хто і калі яго будаваў, з якой прычыны, хто тут жыў і абараняўся ад усходняга ворага, чаму перастала існаваць крэпасць - дасёння невядома...
 
Захаваліся валы, бастыёны, бачнае месца ўезду на замкавую тэрыторыю.
 
Фота 2006, 2013 гг.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 13 Feb 2015, Fri, 21:53    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				в. Гараны, Аршанскі раён
 
Гарадзішча ў цэнтры вёскі, акружана валам.
 
На тэрыторыі гарадзішча былі могілкі, захаваліся каменныя крыжы, якія ўраслі ў зямлю.
 
Месца
 
http://orda.of.by/.map/?54.446304,30.669649&m=gm/17,yas/15,visicom/11,e/13&poi=gb/h
 
Фота 2007 г.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 13 Feb 2015, Fri, 22:02    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				в. Барадзіно, Аршанскі раён
 
Культавая крыніца на беразе ракі Пачаліцы, ля маста
 
Месца
 
http://orda.of.by/.map/?54.560575,30.358617&m=gm/15,visicom/11,e/13,3v/13
 
 
Фота 2007 г.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 Последний раз редактировалось: Зміцер Траскоўскі (13 Feb 2015, Fri, 23:25), всего редактировалось 2 раз(а)  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		 | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		 | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		 | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Валацуга
 Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси» 
 
 
  Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12977
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 13 Feb 2015, Fri, 23:01    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Бадай, гэта самая цікавая тэма, якая з'явілася апошнім часам на форуме. Дзякуй, вельмі цікава. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		 | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Зміцер Траскоўскі
 
 
  Зарегистрирован: 23.10.2014 Сообщения: 33 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 14 Feb 2015, Sat, 0:14    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Паміж Арэхаўскам і в. Лісоўскія (Аршанскі раён), між азёрамі Карэсіна і Перавалачнае, на могілках знаходзіцца каменны крыж. Побач - месца былога хутара Пляханы (фруктовыя дрэвы).
 
Месца
 
http://orda.of.by/.map/?54.735977,30.473845&m=gm/15,visicom/11,e/13,3v/13
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Тут жа, па берагах азёр Арэхаўскае, Перавалачнае, знаходзіцца адна з найбуйнейшых курганных груп у краіне і налічваецца больш за сотню курганоў-валатовак розных памераў.
 
Месца, шчыра кажучы, таямнічае і хвалюючае - у дрымучых лясах, па берагах азёр параскіданы старажытнейшыя курганы, у якіх спяць далёкія нашыя продкі, звычайныя людзі і воіны, старэйшыны плямёнаў і міфічныя волаты-асілкі. Маляўнічасць і запаветнасць гэтым мясцінам надаюць велічэзныя дубы, што сустракаюцца ў лясах і на прыбярэжных палянах, якія з'яўляюцца продкамі тых дубоў, якім пакланяліся тыя людзі. У тых мясцінах проста трэба пабываць, каб адчуць подых сівой даўніны...
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Некаторыя месцы размяшчэння курганоў:
 
http://orda.of.by/.map/?54.72933,30.46951&m=gm/15,visicom/11,e/13,3v/13
 
http://orda.of.by/.map/?54.72401,30.47583&m=gm/16,visicom/11,e/13,3v/13
 
 Последний раз редактировалось: Зміцер Траскоўскі (14 Feb 2015, Sat, 0:41), всего редактировалось 1 раз  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |