Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Помнікі ахвярам палітычных рэпрэсіяў
На страницу Пред.  1, 2, 3, ... 9, 10, 11  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Внести на “Глобус” списки объектов
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Памятная дошка палякам, ахвярам рэпрэсій

На будынку Саюзу палякаў Беларусі ў пачатку 1990-х гг. была ўсталявана памятнаядошка палякам- ахвярам сталінскіх рэпрэсій з надпісам: Памяці палякаў, выселеных, забітых, памерлых у лагерах у часы сталінскага тэрору.

Гродна, вул. Дзяржынскага, 32


Последний раз редактировалось: Валацуга (02 Apr 2016, Sat, 20:19), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыж памяці ахвяраў таталітарызму

Крыж памяці ахвяраў таталітарызму быў усталяваны 14 ліпеня 2007 г. на ўскраіне Ваўкавыску ля дарогі на Слонім. На месцы, дзе ўзвышаецца крыж, знаходзіўся грэка-каталіцкі храм, які быў зруйнаваны ў паваенныя гады. Мяркуецца, што непадалёк ад гэтага храму савецкай дзяржбяспекай праводзіліся расстрэлы. Аб гэтым гаворыць і надпіс на крыжы: У памяць нявiнных ахвяраў XIX–XX стагодзя / На гетым месцы стаяла Унiцкая царква



Ваўкавыск


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 20:36), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Помнік Ларысе Антонаўне Геніюш

Помнік Ларысе Геніюш быў пастаўлены 9 жніўня 2003г. у двары Траецкай царквы ў Зэльве. На царкоўным двары быў усталяваны створаныскульптарам Міхасём Іньковым бюст. На пастаменце змешчана цытата з вершу паэткі:“Божа, баранiБеларусь”.Ларыса Геніюш нарадзілася 9жніўня 1910 г. Пасля заключэння шлюбу з Янкам Геніюшам пераехала ў Прагу. У Празе паэтка далучылася да ўрадуБеларускай Народнай Рэспублікі на выгнанні і пачала кіраваць замежным архівам гэтайустановы. Чэшская дзяржбяспека арыштавалаГеніюш разам з яе мужам у сакавіку 1948 г. Прайшоўшы праз вязніцы ў Вене іЛьвове, яны трапілі ў Мінск, дзе Геніюш дапытваў сам кіраўнік дзяржбяспекі БССРЦанава – хацеў даведацца пра месца знаходжання эмігранцкага архіву. Пакаранне ў25 год Ларыса Геніюш адбывала ў Інце, Абезі, Мардовіі. У 1956 г. яна разам з мужам былачасткова рэабілітавана, а яе пакаранне скарочана да васьмі гадоў. Пасля вызваленняў 1957 г. абодва вярнуліся ў Зэльву. Ларыса Геніюш выйшла з чэхаславацкагаграмадзянства, але адмовілася прыняць савецкае. Памерла 7 красавіка 1984 г.



Зэльва


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 20:36), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:55    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыж памяці ахвярам рэпрэсій

Памятны крыж ахвярам рэпрэсій знаходзіцца ў двары царквы Св. Тройцы ў Слоніме. Ён быўусталяваны парафіянамі напачатку 1990-х гг. на ўспамін аб ахвярах сталінізму.

На сёняшні дзень напамін пра мэты ўсталявання крыжа знішчаны

Слонім


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 20:36), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:57    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Драўляны крыж памяці ахвяраў

Мемарыяльны крыж ахвярам рэпрэсій быў усталяванымясцовымі жыхарамі ў верасні 1999 г. на старым царкоўным двары. Нашасціканцовым драўляным крыжы змяшчаецца шыльда, а на папярэчыне – надпіс: кресту твоему поклоняемся,Владыко на вечныя гады / памяцi ўсiхзамучаных i забітых у часы бязбожных ганенняў. Крыж гэты ўстаноўлены таксамана памяць аб зверскім забойстве камуністамі мясцовага праваслаўнага святара іяго сям’і.

увеличить до 1200x900


Шылавічы, Слонімскі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 19:47), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 22:59    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Магіла ксяндза Яна Вебэра

Магілакаталіцкага святара Яна Вэбера была створана ў 1920 г. У 1934 г. яна атрымаласваю сённяшнюю форму – саркафагу з выявай Хрыста.Высвячаны на святара ў 1901 г. Ян Вэбер працаваў ўпольскім самакіраванні. Пасля сканчэння вайны ён падтрымліваў стварэнне польскіх вайсковыхаддзелаў, якія фармаваліся для змагання з наступаючай Чырвонай Арміяй. Пасляпрыходу бальшавіцкіх войск у Слонім 27 студзеня 1919 г. святар быў арыштаваны. Праздва дні Вэбер быў расстраляны ў лесе непадалёк ад дарогі на Баранавічы.Мясцовыя жыхары з пашанай пахавалі святара ў двары слонімскага касцёла. Пасля вызваленняСлоніма і яго далучэння да Савецкага Саюзу ў 1944 г. магілу зраўнялі з зямлёй.Адноўлена яна была толькі ў 1990-ыя гг.

увеличить до 900x1200


Перад касцёлам святога Андрэя, Слонім


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 19:45), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 23:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мемарыял ахвярам Катыні

Мемарыял ахвярам Катыні быў адкрыты25 мая 1994 г. на вайсковых могілках у Гродне. Ён з’явіўся дзякуючы ініцыятывеСаюзу палякаў Беларусі. Праект быў падрыхтаваны архітэктарам Іванам Мазнічкам,а ажыццявіў яго інжынер Рышард Кацынела. Мемарыял складаецца з нізкагапастаменту чырвона-карычневага колеру, на якім усталяваны тры табліцы знадпісамі на беларускай і польскай мовах, якія ўшаноўваюць памяць ахвяр. На іхзнаходзіцца чорная паліраваная гранітная пліта, на якой змешчаны імёны 171 польскагаграмадзяніна. Гэтыя грамадзяне паходзілі з тэрыторыі сённяшняй ЗаходняйБеларусі і былі пакараныя смерцю ў Катыні. Па-над помнікам узвышаеццадвухметровы крыж. Ужо напачатку лета 1990 г. на вайсковых могілках была адкрытасімвалічная магіла ахвяраў Катыні, якая пазней была перабудавана ў мемарыял





Гродна, вул. Белуша


Последний раз редактировалось: Валацуга (22 May 2016, Sun, 22:45), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 23:05    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Помнік Усеваладу Макаравічу Ігнатоўскаму

Помнік Усеваладу Ігнатоўскаму быў урачыста адкрыты 21 верасня 2005 г..Усевалад Ігнатоўскі знакамiты вучоны-гiсторык, дзяржауны i грамадскі дзеяч Беларусi. У 1920 г. – наркамземляробства. З 1921 г. па 1926 г. – наркам асветы БССР. Першы прэзыдент Беларускай Акадэмii навук. Заслуга Ігнатоўскага ў галіне гістарычнай навукіпалягае ў тым, што ён упершыню зрабіў спробу грунтоўнай перыядызацыі іінтэрпрэтацыі беларускай гісторыі з нацыянальнага пункту гледжання. Тое, што ённадаваў асаблівую ўвагу нацыянальнаму аспекту, было выкарыстана супраць яго. Цэнтральныкамітэт Кампартыі Беларусі абвінаваціў яго ў тым, што ён быў “правадыромнацыянал-дэмакратычнай контррэвалюцыі”. Цягам некалькіх тыдняў яго перыядычна арыштоўваліі дапытвалі. Ігнатоўскі не вытрымаў ціску і 4 лютага 1931 г. скончыў жыццёсамагубствам. Яго жонка была выслана ў 1937 г. як “жонка ворагу народа” у Казахстан,а сыны расстраляны.

Токары (Камянецкі)


Последний раз редактировалось: Валацуга (02 Apr 2016, Sat, 19:49), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 23:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Помнік Сямёну Дубовіку

Помнік СямёнуДубовіку быў усталяваны ў 1970-х гг. у Рэчыцы. Бронзавы бюст Дубовіка ўзвышаеццана амаль што двухметровым пастаменце, які змяшчае прысвечаны яму надпіс.Дубовік СямёнАндрэевіч нарадзіўся 4 лютага 1888 г.Член РСДР П з 1912 г.. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, камісар ЧырвонайАрміі ў гады Грамадзянскай вайны, адзін са стваральнікаў Камуністычнай партыіЗаходняй Беларусі, быў абраны першым сакратаром першага складу Брэсцкагаакруговага камітэта КПЗБ (сакавік 1923 г.)У 1932 г. Дубовік быў пазбаўлены пасадаў і высланы ў Алтайскі край, дзезнайшоў працу ў якасці рэдактара газеты “Палярная зорка”. 21 жніўня 1937 г. ягоарыштавала НКВД і 18 кастрычніка 1937 г. асудзіла па абвінавачанні ў контррэвалюцыйнайпрапагандзе да пакарання смерцю. Прысуд быў выкананы 28 кастрычніка.

Рэчыца (Камянецкі раён)


Последний раз редактировалось: Валацуга (02 Apr 2016, Sat, 19:47), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 23:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Могілкі салдатаў Булак-Булаховіча

Месца пахавання салдат Булак-Балаховіча было закладзена на Брэсцкіх вайсковых могілках у1920 г., каліў горадзе знаходзіўся лазарэт войск генерала-удзельніка грамадзянскай вайны Станіслава Булак-Балаховіча, які змагаўся з Чырвонай Арміяй начале сваіхаддзелаў. Палеглых салдат хавалі паасобку ці ў брацкіх магілах, якія пазначаліся каменнымі крыжамі.Толькі напрыканцы 1980-х гг. члены брэсцкай суполкіахвяр палітычных рэпрэсій зацікавіліся гісторыяй “балахоўскіх могілак”.У вынікуу 1992 г. былі адноўлены некаторыя з моцна пашкоджаных надмагільных крыжоў. У цэнтры могілак быў усталяваны шасціметровы памятны крыж, а побач з ім – камень.Пазней былі пастаўленыя яшчэ два новыя.Надпісы на польскай і беларускай мовахТутспачываюць беларускія жаўнеры войска генерала С. Булак-Булаховіча. Яны ішлі паміраць за волю Бацькаўшчыны.

Брэст, Вайсковыя могілкі


Последний раз редактировалось: Валацуга (02 Apr 2016, Sat, 19:43), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 23:11    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Помнік ахвярам рэпрэсій жыхарам Брэстчыны

Помнік усталяваны 30 кастрычніка 1993 гг. у дзеньпамяці ахвяр палітычнага пераследу. Ён складаецца з двух аб’ектаў:дзевяціметровай бетоннай канструкцыі з праваслаўным крыжам па-над ёй, а таксамапліты, кшталту надмагільнай, якая мае на левым баку выяву жанчыны, што стаіцьна каленях, на правым – надпісы на рускай і беларускай мовах:Вечная памяць / ахвярам палітычных рэпрэсій, якія/ бязвінна загінулі ўтурмах, лагерах, / ссылках, рудніках, лесапавалах, / прыісках ГУЛАГа.
Помнік па праекту А.Кітлер і Уладзіміра Харсюка





Брэст, вул. Маскоўская, Трышынскія могілкі


Последний раз редактировалось: Валацуга (02 Apr 2016, Sat, 19:41), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 23:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыжы памяці Рамана Скірмунта

Дзеля ўшанавання памяці Рамана Скірмунта на старых польскіх вайсковых могілках у 2000 г. былі ўсталяваны два памятныя крыжы. На адным з якіхмесціцца надпіс на беларускай мове:Раман Скiрмунт (25.04.1868–28.10.1939)Дэпутат I Дзяржаўнай Думы Расiйскай Iмперыi.Лiдер беларускай партыi народных сацыялiстаў.Старшыня Беларускага нацыянальнага камiтэта (1917).З красавiка па верасень 1918 г. ПрэзiдентБеларускай Народнай Рэспублiкi (БНР ).28.10.1939 забiты мясцовымi бальшавiкамi.

Парэчча, Пінскі раён, старыя польскія вайсковыя могілкі


Последний раз редактировалось: Валацуга (02 Apr 2016, Sat, 20:00), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 23:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Памятны крыж ахвяр савецкайдэпартацыі ў 1940 г.

Крыжпамяці ахвярам дэпартацый 1940 г. быў усталяваны ў 1989-90 гг. побач з уваходаму каталіцкі храм Новай Мышы. Драўляны крыж з’явіўся дзякуючы стараннямтагачаснага пробашча Валянціна Новака, падтрыманага жыхарамі вёскі. Усталяваннекрыжа не было дазволена ўладамі, таму ён стаўся прадметам спрэчак і канфліктаў.Вясной 1940 г. савецкае кіраўніцтва прыняла пастановупра масавую дэпартацыю меркаваных ворагаўнарода. Першая дэпартацыя закранулаперадусім польскіх асаднікаў. Праз тры месяцы былі сабраны і высланы на ўсход сем’ітых, хто быўарыштаваны ці знаходзіся ўсавецкім палоне. Апошняя дэпартацыязакранула ўцекачоў, якія перабраліся ў Савецкі Саюз з занятых немцамі тэрыторый.З ўсёй тагачаснай Баранавіцкай вобласці, да якой адносілася і Новая Мыш,паводле дакументаў савецкай дзяржбяспекі былі дэпартаваны 29 113 чалавек. Дэпартаваныя траплялі ў спецпасяленні на поўначы Расіі, у Казахстан альбо ўлагеры ГУЛАГу.



Новая Мыш, Баранавіцкі раён


Последний раз редактировалось: Валацуга (25 Jun 2016, Sat, 20:37), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 23:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыж памяці ахвярам гвалту 1939-1953 гг.

Спачатку мемарыяльны крыж ахвярам рэпрэсійбыў усталяваны напрыканцы 1989 г. перад будынкам тагачаснай адміністрацыі набульвары Хейнола. Гэта месца былоабрана невыпадкова. Лічылася, што тут знаходзяцца магілы ахвяр савецкайакупацыі 1939-1941 гг. Адсюль быў таксама бачны будынак, дзе размяшчаўсяБаранавіцкі акруговы камісарыят, адкуль у 1941-44-ым адбывалася кіраваннепалітыкай вынішчэння, якую праводзілі немцы.
Крыж быў прыбраны ў 1991 г. згодназ пастановай Баранавіцкага гарсавету, які быў супраць ўшанавання памяці ахвярсавецкіх злачынстваў. Пасля пратэстаў грамадскасці ў якасці кампрамісу длякрыжа было вызначана новае месца ў скверы паміж вуліцамі Крупскай і Смаленскай.Замест ранейшага драўлянага крыжа быў усталяваны шасціметровы металічны, наякім змешчаны цярновы вянец і надпіс на беларускай мове: Ахвярам гвалту 1939–1953

Баранавічы, паміж вул. Дзяржынскага і Смаленскай


Последний раз редактировалось: Валацуга (02 Apr 2016, Sat, 19:39), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 10065

СообщениеДобавлено: 02 Mar 2016, Wed, 23:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Помнік ахвярам Пінскай турмы

Памятны крыж усталяваны ў 1992 г. У 2004 г. знішчаны. У 2008 г. улады далі дазвол на ўсталяванне новага крыжа

Вулька, Пінскі раён, у лесе злева ад дарогі на вёску Сошна


Последний раз редактировалось: Валацуга (02 Apr 2016, Sat, 20:03), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Внести на “Глобус” списки объектов Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, ... 9, 10, 11  След.
Страница 2 из 11

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы