Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Камяні і прыродныя помнікі Вілейскага раёна
На страницу Пред.  1, 2, 3
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Добавить на «Глобус» камни и природные памятники
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Владислав Ф.



Зарегистрирован: 07.01.2012
Сообщения: 2242
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 29 Aug 2016, Mon, 4:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Культавы камень з ямкамі

Эти ямки - следы от отверстий для закладки пиропатронов с целью его дробления для использования в строительстве. Эта практика несколько десятков лет как вышла из употребления, а подготовленные камни много где остались.

И сколько я уже научных работ встречал, где люди со степенями описывали эти "культовые" камни - я и на форуме писал об этом неоднократно и ссылки на статьи приводил. Самые наши знаменитые камневеды отметились. А уже, смотрю, и таблички появились. Даже с датами.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 29 Aug 2016, Mon, 22:51    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
... Нейкім чынам пазбег долі быць разбітым, магчыма з-за тых самых лунак.

Шаноўны, Владислав Ф., як-раз такі і мелася на ўвазе паказаць адрозненне "отверстий для закладки пиропатронов" ад адтулін іншага характару. Апошнія месцяцца "дысгарманічна" і прасачыць планаваную лінію расколу не ўяўляецца магчымым. Для прыкладу параўнайце -


Дарэчы, для пірапатрона, здаецца, хапае адной адтуліны, а такія насечкі падпарадак я бачыў, калі карысталіся механічным метадам (металічнымі клінамі).
У любым выпадку, я не з'яўляюся спецыялістам па апрацоўцы камянёў і фанатычна адстойваць "культавасць" гэтай з'явы таксама стрымаюся. Але калі аднойчы іх такі заўважыш, адчуеш пальцамі мяккую, вельмі акуратную паверхню сценак, што ўжо здаўна-здаўна абмылася не адным дажджом і не адзін слой моху перажыла, то ў "пірапатроны" верыць адмовішся. Ёсць там нейкая свая магія 8) .

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 17 Oct 2016, Mon, 23:44    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
Адной з разнавіднасцяў іх (культавых камянёў - нат. мая) з’яўляюцца камяні-следавікі. Такі камень вядомы за 0,5 км на паўночны ўсход ад в. Вайдзені Нарачанскага сельсавета на правым беразе р. Нарачанкі. Выемка на валуне нагадвае след чалавечай нагі, скіраваны на паўднёвы захад. Даўжыня следа – 20 см, шырыня – да 7,5 см, глыбіня – каля 2 см, пасярэдзіне ён выпуклы.
Эдвард Зайкоўскі "Куфэрак Віленшчыны" № 1


Карабанаў і інш. - Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі - 2011 стар.41

Кастрычнік 2016 г. -




Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 20 Oct 2016, Thu, 20:00    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыніца "Святая вада" - гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння.
Афіцыйны "адрас" -
Цитата:
«Родник Святая вода» На землях Куренецкого лесничества ГОЛХУ «Вилейский опытный лесхоз» квартал 52 выдел 3

Фактычна гэта тут - http://orda.of.by/.map/?54.618052,27.008787&m=gm/17,visicom/10,e/13,wig/13

Без правадыра знайсці не атрымаецца. Хоць і стаяць указальнікі на сцежцы, але ў якім баку тая сцежка трэба каб хто паказаў. Магчыма з маімі каардынатамі будзе лягчэй зразумець напрамак (намаляваў на OSM-мапе).


Адразу ўспамінаюцца пейзажы Шышкіна -


Крыніца неўладкаваная ў звычайным на наш час сэнсе, але вада сапраўды чысцюткая і смашная. Струмень невялічкі, магчыма звязана з парой года. Над крыніцай, на дрэве - ікона, з грашовымі ахвяраваннямі.


Афіцыйныя дадзеныя -



Кастрычнік 2016 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 14 Apr 2017, Fri, 23:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Нарэшце я магу скончыць афіцыйны спіс камянёў-помнікаў Вілейскага раёна.
Дзякуючы вядомаму знаўцу "каменнага свету" А.П.Зайцаву, што падцвердзіў маю здагадку, сёння я працягваю тэму мясцовых славутасцеў.

Вялікі камень рускасельскі - помнік прыроды мясцовага значэння ад 2008 г.
http://orda.of.by/.map/?54.526076,26.667076&m=gm/16,visicom/11,e/13,wig/14
Цитата:
Вялікі камень захоўваецца на краю меліяраванай раллі ва ўрочышчы Вацэлічы каля в.Рускае Сяло (за 17, 2 км на захад - паўночны захад ад Вілейкі, 2,9 км паўднёвы захад ад в.Нарач). Даўжыня яго бачнай часткі 3,2 м, вышыня 0,9 м, абвод 9,4 м; вага бачнай часткі 11,4 т. Поўная вага валуна разам з пахаванай часткай можа дасягаць 57 т. Валун складзены шэрым шчыльным паласатым гнейсам, што ўтрымлівае шмат крышталёў палявога шпату (жылкі ад 1 да 3 см), якія надаюць яму асаблівую маляўнічасць, а таксама крышталі шэрага кварцу (лінзы) і асобныя крышталі гранатаў. Форма валуна пляскатая, амаль акруглая з вялікім паглыбленнем-зніжэннем у паўднёвай частцы. Доўгая вось арыентыравана з поўначы на поўдзень і цалкам адпавядае агульнаму напрамку руху ледавіка, які прыкладна 220-150 тыс. гадоў таму ў часы дняпроўскага азледзянення прынёс гэту пароду са Скандынавіі. На паверхні расце шмат імхоў і лішайнікаў.
В.Ф.Вінакураў, "Памяць. Вілейскі раён" 2003 г.



Здымкі яшчэ ў чэрвені 2015 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 15 Apr 2017, Sat, 0:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Агаленне "Папоўцы" - помнік прыроды рэспубліканскага значэння ад 2000 г.
http://orda.of.by/.map/?54.576962,26.70478&m=gm/15,visicom/11,e/13,wig/13





Хто зацікавіцца і вырашыць наведаць, то дарогай трэба з Папоўцаў праехаць мост праз Спягліцу і з правага боку сачыць за першым з'ездам у лес (прыкладна з кілометр) -


А хто водным шляхам будзе падарожнічаць, таму магчыма і рукамі дакрануцца :) . Дарэчы менавіта так яго і заўважылі ў свой час турысты-байдарачнікі; нехта меў геалагічную адукацыю.




Каб лепш разгледзіць (сфатаграфаваць), трэба як мінімум дабрацца на другі бераг (як максімум - залезці ў ваду :) ).





Красавік 2017 г.


Последний раз редактировалось: Александр Dehty (15 Apr 2017, Sat, 17:28), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 15 Apr 2017, Sat, 1:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Агаленне "Вінцантова" - помнік прыроды рэспубліканскага значэння ад 2000 г.
http://orda.of.by/.map/?54.364942,27.254627&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/14





Перад паездкай і пошукам знайшоў вось такі здымак у сеціве.


А далей - гадзіна "шпацыру" па заросламу маладняком былому кар'еру памерам з два стадыёны, але нарэшце -




Пры тым, спачатку знайшоў агаленне і толькі праз метраў 200 гэты "ўказальнік".




Крыніца з двух ключоў, адразу пад агаленнем. Па рудой вадзе ўжо навучыўся бачыць вытокі.

Здымкі красавік 2017 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 23 May 2017, Tue, 12:38    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крыніца "Стрэж" - гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння з 2008г.
Афіцыйны "адрас" -
Цитата:
На землях Нарочанского лесничества ГОЛХУ «Вилейский опытный лесхоз» квартал 93 выдел 11

Фактычна - http://orda.of.by/.map/?54.539427,26.727915&m=gm/19,visicom/10,e/13,wig/13
Каб лягчэй трапіць, намаляваў маршрут на мапе для сайта rodnikbel.tk. Лепш, чым там я не дадам інфармацыіі, таму суправаджу паведамленне толькі здымкамі.
Першым на прасецы заўважаеш аншлаг.




Раю не звяртаць на яго ўвагу, толькі калі жадаеце не абмінуць прыгожы ручай Стрэж і грузкія берагі старога рэчышча са мноствам павярховых выхадаў "верхаводкі".






Лепш праехаць яшчэ метраў 100 у бок Нарачанкі і пешшу ад мастка ісці па праваму (!) берагу супраць плыні ручая (будзе значна бліжэй). Абавязкова заўважыце два адметныя валуны, а ўнізе і меншы аншлаг над самой крыніцай.




На момант здымкі ручай сваім паўнаводдзем бачна заліваў крыніцу, але розніцу ў колеры вады заўважыць нецяжка.


Агульны від напрыканцы паведамлення -


Здымкі - красавік 2017 г.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 24 May 2017, Wed, 1:14    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Трэці здымак файны.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 24 May 2017, Wed, 12:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякую.
Там такіх парожкаў з вадаспадзікамі зашмат.


Ды й на беразе Нарачанкі, побач, умовы для адпачынку зробленыя (асабліва для турыстаў на байдарках, напэўна карысны дадатак будзе :) ).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 08 Oct 2017, Sun, 19:45    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

17 верасня знойдзены яшчэ адзін валун з дзвума ямкамі.

http://orda.of.by/.map/?54.543844,27.069626&m=gm/17,visicom/8,e/13,wig/13









Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Надо бы добавить на “Глобус”... -> Добавить на «Глобус» камни и природные памятники Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3
Страница 3 из 3

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы