| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 25 Apr 2015, Sat, 20:22    Заголовок сообщения: Млын (Сцеберакі? Талуць?), Вілейскі раён | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Такі знайшоў я руіны млына ў Сцебяраках :) .
 
http://orda.of.by/.map/?54.68861,26.939602&m=gm/17,bing/17
 
 
 
 
 
Па-праўдзе кажучы, то пэўна трэба яго аднесці ўсё ж да суседняй праз раку вёскі Талуці. 
 
Па-першае, таму, што месцяцца руіны (падмурак) на беразе з боку Талуці.
 
Па-другое, фальварак таксама месціўся ў Талуці і хутчэй млын належыў пану, чым якому сцебярацкаму сяляніну.
 
 	  | Цитата: | 	 		  Па правы бок рэчкі ўздоўж берага месцяцца вёскі Будкі, Талуць, Сіўцы. Па левы бок – Катлаўцы, Сцебяракі. Даўней пасяленняў было больш. Паміж Сцебяракамі і Катлаўцамі, насупраць Будак, быў хутар (фальварак) Трубачы, далей за ім — засценак Лазавік.
 
 
Апроч вёскі Талуць існавалі аднайменныя фальварак, урочышча, вадзяны млын, парэшткі якога і сёння можна пабачыць ля Талуці. Такім чынам берагі рэчкі з абодвух бакоў былі даволі шчыльна заселеныя людзьмі. З усіх гэтых пасяленняў найбольш старажытнымі будуць Навікі (першае ўпамінанне ў дакументах 1523 года) ля вытокаў і Талуць ля вусця (упамінаецца ад 1622 года). Усе астатнія пасяленні пачынаюць сустракацца ў дакументах напрыканцы 18 стагоддзя. | 	  
 
 	  | Цитата: | 	 		  | На той час Сцебяракі ўваходзілі ў склад маёнтка Талуць, які належаў Івану Віктаравічу Любанскаму. | 	  
 
Ірына ЗГРУНДО
 
http://vialejka.info/5135-scebyarak-vyalkaya-gstoryya-malenkay-vesk-shmat-fota.html (http://www.rh.by )
 
 
Дый й спыніўшыся ў Сцебераках і даішоўшы да рэчкі, прыйшлося перапрыгваць праз рукаво, каб выйсці на грэблю.
 
 
 
 
Таму ўсе здымкі - з боку Талуці.
 
 
 
 
 
 
 
 
Кавалак вёскі Талуць на заднім плане
 
 
 
 
 
 
Лёс бывае міласцівым і камяням, захаваўся... .
 
 
 
 
 
 
Наогул, гэты валун на беразе будзе добрым арыетырам таму, хто захоча пабачыць гэтыя руіны. Звярнуўшы з дарогі ў Талуць і праехаўшы да гаспадарчых пабудоў (цяжка сказаць, ці то польскага часу, ці то савецкага), што месцяцца ля берага, ён адразу кінецца ў вочы.
 
 
 
 
На тым беразе - Сцеберакі (Сцебяракі?)
 
 
 
 
Агульная панарамка застаўшагася падмурка. 
 
Наколькі я разумею, па колькасці камянёў побач, млын быў з высокім падмуркам і драўляным зрубам.
 
 
 
 
 
Здымкі  21 красавіка 2015 г. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		GlobusBelarusi Site Admin
 
  Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11684 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 25 Apr 2015, Sat, 22:47    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| О, дзякуй. Зараз усе мае пытанні высветліліся. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |