| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 04 May 2015, Mon, 23:52    Заголовок сообщения: Старадубава, Муляры, Лыцавічы (Вілейскі раён) | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Заняўшыся тэмай камянёў і помнікаў прыроды Вілейскага раёна, вылучыў вечар напярэдадні 1 Мая і "злётаў" у бок Вішнеўскага возера. Лічы на мяжу з Мядзельскім і Смаргонскім раёнах. Па-праўдзе кажучы, быў у гэтым кутку ўпершыню і даволі цікавым ён падаўся.
 
Мінуючы аграгарадок Іжу, праз вёску спыніўся ля першай "знаходкі" рэспубліканскага значэння - Вялікі камень Дварэцкі. Парадаваўся, што не трэба шукаць па полі, ці лесу; абыйшоў з розных ракурсаў ды й наперад, да Лыцавіцкага вялікага камяня. 
 
  Сонечны вечар, цёплы - добры для здымкі; ціхая траса па роўным асфальце, вясна на яркім салатава-зялёным лісці - добрааааа! Ага, зварот налева "Старадубава 1 Леснікі 1,5 Новадубава 2". Трэба зірнуць... . 
 
Ужо ў'ехаўшы ў вёску ўспамінаю нешта пра падмурак ад капліцы і новы крыж на гэтым месцы... . Недзе чытаў... . Праехаў усе 5-7 хат - няма ніякіх крыжоў :( . Гэта будыніна нейкая падазроная на камяніцу (?!), 
 
 
 
 
 
але праз метраў 300 зноў з чатыры хаты, і яшчэ праз столькі ж 3-4 пабудовы. Няма крыжа! Варочаюся назад, па навігатару заўважаю, што гэта не адна вёска, а ўсе тры як на дарожным знаку - Старадубава, Леснікі, Новадубава. Кожная ад 4 да 7 хат. 
 
  Вока ўжо "прыстрэлянае" да валуноў, выхаплівае нешта патэнцыяльна цікавае. Хуткі агляд з пальпацыяй, здаецца знаходжу "культавую лунку" (задаволены хоць гэтым, потым уфолагі разберуцца ;) ), здымаю і шукаю людзей.
 
 
 
 
 
 
 
 З першай спробы адразу натрапіў на жыхароў Злучаных Штатаў Амерыкі (!), якія адпачываюць на лецішчы ў бацькоўскім доме. Але сітуацыю выправіў, прысутны ў кампаніі, мясцовы "следапыт" Владэк; добрай душы чалавек. "Пайшлі, зараз табе ўсё пакажу! Цябе як завуць? А ты адкуль? А як у нашу глухамань?" :)))
 
Так, зразумеў, бачу здалёк:
 
 
 
 
 
 	  | Цитата: | 	 		  |  ў 1932 годзе на ўзгорку за сядзібным домам паноў Загорскіх была пабудаваная новая драўляная капліца пад двайным тытулам - Маці Божай Суцяшальніцы і святога Андрэя Баболі. Дату пабудовы святыні выбілі на адным з камянёў падмурку. | 	   
 
 
Тады пра дату на камяні ня ведаў, а  ў вочы само не кінулася.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Бугор пад капліцу капалі, каб атрымалася роўная пляцоўка. 
 
 
 
 
- А раней тут была гара, як тая вунь. Пасля вайны хлопцамі на самаробных лыжах тут каталіся. А ў первую міравую тут рускія салдаты стаялі, бо з гары абзор такі, што возера Вішнеўскае відаць! А яшчэ тут немцы былі пахаваныя ( у 1 Сусветную), але пасля іх свае перахаранілі ў Мулярах. А яшчы на гары ад Напаліона стаяў камень з крастом, але цяпер ужо няма. Міхайлавіч, а як ты пра нашу глухамань празнаў?.. " . Апошняя фраза нібы прыпеў гучала ў той вечар вельмі неаднойчы :) .
 
 - Владэк, а што за хата там унізе? Падобна, што вельмі старая.
 
 - Старая! Пайдзём да Колі!
 
 
 
 
 
Гаспадар (пасля таго як зразумеў, што ад яго трэба) хутка рушыў за дом, паказваючы на сцяну. "Вось! І пад шалёўкай такая ж сама!"
 
 
 
 
 
Дата пабудовы "1835" (пераправерыў пальцамі, сапраўды тройка)
 
 
 
 
 
 
 
 
Фасадны бок пафарбаваны вапнай, таму з дарогі атрымаўся незразумелы від.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І калодзеж "таго часу"
 
 
 
 
Ужо удваіх мае "экскурсаводы" ўспомнілі, што да вайны тут быў і парк навокал, а пры Польшчы нейкая лаўка, а... ў 1905 годзе ў гэтым доме памёрла пані Загорская. Тая, што зямлю ў Зольках пад могілкі аддала, за што ёй там вялікі і прыгожы помнік стаіць.
 
Атрымоўваецца, што гэта - сядзібны дом Загорскіх.
 
 
Зразумела, што "план мой" быў перапоўнены, а вечар не такі доўгі, як летам, Таму дзякаваў неаднойчы, пакуль дайшоў да машыны з думкай пра наступны пункт. 
 
 - ... А ў мяне ёсць брычка Адама Гурыновіча! - сказаў мужчына з суседняй хаты.
 
Рукі апусціліся, канешне ж я застаўся... .
 
 
 
 
 	  | Цитата: | 	 		  | Адам Гіляры Каліставіч Гурыновіч (1869 - 1894) — беларускі паэт, фальклярыст, рэвалюцыянэр. | 	  
 
 
Прадстаўляю -  збіральнік спадчыны Франц Мікалаевіч Млечка. 
 
Падрабязней у спасылцы, а я проста дадам здымкі, каб скараціць час.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І непасрэдна брычка ХІХ стагоддзя.
 
 
 
 
 
Лазню 1915 года запазычу з тога ж артыкула, бо не дайшоў.
 
  
 
 
Застаўлю тры спасылкі пра вёску Старадубава, аб чым не дасказаў.
 
- Тайны вёскі Старадубава на Вялейшчыне
 
- І паўстаў па-над вёскай крыж (ФОТА)
 
- Збіральнік спадчыны Франц Млечка: Хачу захаваць памяць (фота)
 
 
 
І пасля ўдзячнага развітання наперадзе - Муляры . 
 
Едучы сюды я ведаў, што немцы наводзілі парадак на магільніку, а на Глобусе здымкі ад 2005 года.
 
 
 
 
 
Вайсковае пахаванне 1 Сусветнай вайны. Лічыцца нямецкім, але: 
 
 	  | Цитата: | 	 		  | Салдат, якія загінулі ў выніку атручэння, было шмат з абодвух бакоў. Пахаваныя яны на адных могілках паміж вёскамі Золькі і Муляры. Вось так, стралялі, калолі, атручвалі адзін аднаго, а цяпер ляжаць побач і думаюць: навошта? Дзеля амбіцый бяздарных кіраўнікоў дзвюх імперый, якія адышлі ў стагоддзі, але сабралі свой крывавы ўраджай, багата паліты слязьмі калек, удоў і сірот. | 	  
 
http://www.rh.by/by/266/70/8349/
 
 
 	  | Цитата: | 	 		  | на гэтых могілках ёсьць і рускія брацкія магілы, і пахаваньні палякаў. | 	  
 
http://vialejka.info/1881-nemcy-v.muljary.html
 
 
Сапраўды на паўднёва-заходнім кутку асобна стаіць бетонны крыж, падобна польскім міжваеннага часу. Надпіс паведамляе пра ахвяр НКВД 1943 г.
 
 
 
 
 
 
 
 
Сучасны стан:
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Гэтыя здымкі застаўлю без каментараў... .
 
 
 
 
 
 
 
Агульнае ўражанне -
 
 
 
 
 
 
Лыцавічы адразу сустрэлі патрэбным мне камянём. Але сонейка ўжо хавалася, таму так - "галопам па еўропам", без прэтэнзій на якасць.
 
Вялікі камень лыцавіцкі - помнік прыроды мясцовага значэння.
 
 
 
 
 
Новая царква Святой Ганны (2013 г.)
 
http://www.ctv.by/novosti-minska-i-minskoy-oblasti/v-derevne-lycevichy-vileyskogo-rayona-blagodarya-mestnym-zhitelyam
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ня лепшыя часы будынка на узгорку (гараж на Глобусе).
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Руіны моцнага кароўніка. Пры выглядзе на большую сцяну ўспомніўся Крэўскі замак, прабачце.
 
 
 
 
 
 
 
 
Млын па-ранейшаму паведамляе пра часы працы па пятніцах :) .
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Шкадую, што прамінуў Золькі, дзе адразу на скрыжаванні стаіць камень з памятнай дошкай Адаму Гурыновічу і "красівая" магіла пані Загорскай. Варочаўся праз Спяглу, дзе царкву аднавілі ў еўрастылі, і Шляпы, дзе з ~ 6 хат свету не ўбачыў, ды й позна было шукаць могілкі ПСВ. 
 
Добры быў вечар, сонечны! :)
 
 Последний раз редактировалось: Александр Dehty (23 Jul 2015, Thu, 16:36), всего редактировалось 3 раз(а)  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		GlobusBelarusi Site Admin
 
  Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11684 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 05 May 2015, Tue, 1:17    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | Александр Dehty писал(а): | 	 		  | Гэта будыніна нейкая падазроная на камяніцу (?!) | 	  
 
Ці магчыма яе на мапе паказаць? | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		GlobusBelarusi Site Admin
 
  Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11684 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 05 May 2015, Tue, 1:29    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | Александр Dehty писал(а): | 	 		  Ужо удваіх мае "экскурсаводы" ўспомнілі, што да вайны тут быў і парк навокал, а пры Польшчы нейкая лаўка, а... ў 1905 годзе ў гэтым доме памёрла пані Загорская. Тая, што зямлю ў Зольках пад могілкі аддала, за што ёй там вялікі і прыгожы помнік стаіць. 
 
Атрымоўваецца, што гэта - сядзібны дом Загорскіх.  | 	  
 
Здаецца, гэта ўсё-ткі гаспадарчая пабудова. Па вонкавым выглядзе. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Алекс Сталь
 
  
  Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 05 May 2015, Tue, 3:19    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Александр Dehty
 
 
Спасибо!
 
Много интересного! | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 05 May 2015, Tue, 12:34    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				1.  	  | GlobusBelarusi писал(а): | 	 		  | Ці магчыма яе на мапе паказаць? | 	  
 
Так, прабачце, за колькасцю здымкаў зусім забыўся.
 
Капліца (падмурак)- http://orda.of.by/.map/?54.680604,26.685478&m=gm/17,visicom/11,e/14,wig/14
 
Камяніца - http://orda.of.by/.map/?54.68097,26.684062&m=gm/17,visicom/11,e/14,wig/14
 
Супадае з апісаннем у  артыкуле. Тая ж  	  | Цитата: | 	 		  | ... на ўзгорку за сядзібным домам паноў Загорскіх была пабудаваная новая драўляная капліца  | 	   
 
 
2.  	  | GlobusBelarusi писал(а): | 	 		  | Здаецца, гэта ўсё-ткі гаспадарчая пабудова. Па вонкавым выглядзе. | 	  
 
Абсалютна згодны, што - не палац :). 
 
Унутры міжпакаёвыя сцены-перабойкі (з кафлянымі печкамі-групкамі) такой жа таўшчыні як і вонкавыя. Прычым не катухамі, як для скаціны, а нейкім асіметрычным раскладам. І не падобна, што іх муравалі потым, разбіваючы агульную прастору. На мой розум, калі гэта дом, то пэўна небагатай шляхецкай сям'і. 
 
Для прыкладу разнастайнае жыллё шляхцічаў:
 
 
 
 
 
 
 
Гэта як асабістае меркаванне, таксама думаю пра гэтую будыніну.
 
 
Але ж не выключны і варыянт як з любанскім панам, калі  	  | Цитата: | 	 		  | После того как старый усадебный дом сгорел, хозяева переехали в перестроенную конюшню.  | 	  
 
Разумею, што невядомы дагэтуль будынак 1835 г. патрабуе ўдакладнення інфармацыі. Магчыма што ў Федарука ёсць?
 
---------------------------------------------------
 
Александр Сталь, дзякуй вялікі, прыемна! :) | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		В59
 
 
  Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1270
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 05 May 2015, Tue, 21:49    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Цікава. Змястоўна. Чакаем працягу. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 05 May 2015, Tue, 22:36    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				О, дзякую, Вячаслаў! Спадзяюся (самому хочацца :) ), хутка выправіць
 
 	  | Александр Dehty писал(а): | 	 		  | ... што прамінуў Золькі, дзе адразу на скрыжаванні стаіць камень з памятнай дошкай Адаму Гурыновічу і "красівая" магіла пані Загорскай. ... Спяглу, дзе царкву аднавілі ў еўрастылі, і Шляпы, дзе з ~ 6 хат свету не ўбачыў, ды й позна было шукаць могілкі ПСВ.  | 	 
  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		GlobusBelarusi Site Admin
 
  Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11684 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 06 May 2015, Wed, 0:39    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | Александр Dehty писал(а): | 	 		  | на ўзгорку за сядзібным домам паноў Загорскіх была пабудаваная новая драўляная капліца | 	  
 
Але гэтая цытата не сцвярджае, што сядзібны дом захаваўся. :) | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		GlobusBelarusi Site Admin
 
  Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11684 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 06 May 2015, Wed, 0:42    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Дадаў некалькі здымкаў на "Глобус", дзякуй. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 06 May 2015, Wed, 0:45    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | GlobusBelarusi писал(а): | 	 		   	  | Александр Dehty писал(а): | 	 		  | на ўзгорку за сядзібным домам паноў Загорскіх была пабудаваная новая драўляная капліца | 	  
 
Але гэтая цытата не сцвярджае, што сядзібны дом захаваўся. :) | 	  
 
 
Лагічна. :) | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Мiхаiл L.
 
 
  Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
  | 
		
			
				 Добавлено: 06 May 2015, Wed, 14:20    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Александр Dehty
 
 
Цікава!!! Дзякуй! :) | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 06 May 2015, Wed, 22:17    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| І Вам дзякуй вялікі, Михаил! | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		kziz
 
  
  Зарегистрирован: 01.07.2011 Сообщения: 406 Откуда: Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 08 May 2015, Fri, 11:03    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Очень интересно!! Спасибо Вам! | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		ВалероС
 
  
  Зарегистрирован: 25.12.2011 Сообщения: 1907 Откуда: ГРОДНО
  | 
		
			
				 Добавлено: 08 May 2015, Fri, 18:24    Заголовок сообщения: Re: Старадубава, Муляры, Лыцавічы (Вілейскі раён) | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | Александр Dehty писал(а): | 	 		  
 
 
Лыцавічы адразу сустрэлі патрэбным мне камянём. Але сонейка ўжо хавалася, таму так - "галопам па еўропам", без прэтэнзій на якасць.
 
Вялікі камень лыцавіцкі - помнік прыроды мясцовага значэння.
 
 
 
 
 
 | 	  
 
Этому "предмету" место здесь! | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 08 May 2015, Fri, 20:29    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				kziz, дзякую, прыемна :) !
 
 
ВалероС, абавязкова! Толькі закончу пералік рэспубліканскіх (засталіся Сцебярацкія валы) і адразу пойдуць мясцовыя. Дзякую за інтарэс да тэмы! | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |