| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 26 Aug 2015, Wed, 19:00    Заголовок сообщения: Па глыбоцкім суседзям | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 
 
 
Пачатак жніўня, выезд з Вілейкі.
 
 
Вілейскі раён.
 
Сцены гаспадарчай пабудовы Чырвонага Двору застаюцца збоку,
 
 
 
 
Фотасесія капліцы ў Клесіне
 
 
 
 
 
 
там жа і гасп. пабудова.
 
 
 
 
 
 
Гэта ўсё ёсць на Глобусе, таму буду эканоміць "колькасць здымкаў".
 
А вось у Малышках ніколі ня быў. Па-першае, сама назва цікавая; па-другое, ёсць там гарадзішча і трэццяе, на старых мапах - вадзяны млын.
 
У выніку: гарадзішча з дарогі не бачна :( ; рэшткі млына засталіся (па словах маладога рыбака), але ў бок Добравіч; і ўказальных знакаў з назвай вёскі няма! 
 
 
Сэрвач.
 
 
 
 
Могілкі затое старыя, каталіцкія.
 
 
 
 
І вось такая капліца? крыж? 
 
 
 
 
Выехаўшы на трасу, хоць такі знак з назвай засняў.
 
 
 
 
Даўгінава краем, на выездзе.
 
Капліцка і вайсковыя могілкі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Помнік халакоста.
 
 
 
 
Чарговая спроба зняць у добрай якасці царкву ў Мільчы.
 
 
 
 
Чую, пані Перыферыя, недзе ты ўжо блізка! Яшчэ крышачку і пачнецца.
 
 
 
 
Малайца, навігатар, падтрымаў думку! Выбраў шлях... .
 
1,5 км на 1-ай хуткасці! Ну раз нада... .
 
Па меліяратыўнай грэблі! Не па возеру ж... .
 
Метр улева, метр управа - канавы з мой рост! О-оў... .
 
Хмызняк з тых канаваў - нібы цвікі па кузаву! Б... !
 
"Хвалі-барханы" да паўметра глыбінёй і незлічоная магчымасць пры кожным скрогаце днішчам застацца на такім шпілі, нібы жук на іголцы. Пі-пі-пі-пі-пі (нелітаратурныя выразы)!!!
 
І галоўнае - назад ня вернешся! Выхлапная труба цябе першая ж і "прышпіліць". 
 
Выехаў - перахрысціўся... . 
 
 
 
 
Яна ж восенню
 
  
 
panoramio.com
 
Ня верце навігатарам!!! :)
 
 
З гэткімі словамі і "перакуліў" межы раёнаў.
 
 
Докшыцкі раён.
 
 
Раней чуў назвы гэтых вёсак (суседніх паміж сабой), а цяпер і ўбачыў. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
І ў канцы, а мо ў пачатку -
 
 
 
 
 
Ранней у іншай тэме
 
 	  | Александр Dehty писал(а): | 	 		   
 
Каб не флудзіць, закіну як аб'ект для падарожнікаў па гэтай "мяжы" вёску Шклянцы Докшыцкага раёна. Магчыма хтосьці там будзе раней мяне.
 
 
Ахвярны камень,
 
 
 
 
і можа штосьці ад падмурка царквы.
 
  | 	  
 
 
Гэта і было маёй мэтай у той дзень. 
 
Шклянцы, згодна Вікіпедыі -  	  | Цитата: | 	 		  даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны.
 
... У 1919 Шклянцы ўвайшлі ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. | 	  
 
Трэццяга жніўня я там і апынуўся. 
 
Вось той падмурак царквы.
 
http://orda.of.by/.map/?54.722752,27.858951&m=gm/16,visicom/11,e/13,wig/13
 
 
 
 
 
 
 
 
А вось перад крыжом - ахвярны камень, адзін са старыйшых у Беларусі. 
 
- "След Бога", так яго завуць у нас", прамовіў мне мясцовы дабраахвот-экскурсавод. 
 
 
 
 
"Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі", КАРАБАНАЎ А. К. [і інш.] Мінск: Беларуская навука, 2011 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Але быў у Шклянцах і трэці сюрпрыз.
 
 
 
 
- А гэта крэст на месцы часоўні.
 
- У смысле?
 
- Каля цэркві была і часоўня.
 
- ?!
 
 
 
 
 
 
 
- А мо яшчэ што старога у вас ёсць?
 
- Ёсць. Ліпы ад панскага дома асталісь; пастроек німа. Яшчэ курганы ёсць, дзе археолагі капалі.
 
 
Сапраўды на старых мапах на ўсход ад вёскі памечаны "Двор". Цяпер толькі старыя высокія дрэвы пра яго й нагадваюць.
 
Здымак не атрымаўся, але для доказу прыкладу.
 
 
 
 
Напрыканцы: дарога дзеліць Шклянцы на вёску (усход) і "пасёлак"(захад ад дарогі). Царква была "ў пасёлку",
 
 
 
 
і калі праехааць праз усю вёску, то "будуць старажытныя курганы, 
 
 
 
 
а яшчэ каля Забор'я панскія страенія асталісь".
 
(Мабыць тут - http://orda.of.by/.map/?54.732614,27.937572&m=1v/14,rkka/14,3v/13,wig/14  ? Але гэта ўжо іншым разам.)
 
 
Другім днём.
 
Янушэва
 
Гаспадарчая пабудова - адзіная збудаванне ад даваенных часоў.
 
 
 
http://orda.of.by/.map/?55.007781,27.762182&m=gm/16,visicom/12,e/13,wig/13
 
 
Калі там і быў парк, то зараз можа якія адзінокія дрэвы трэба шукаць. Засталіся сажалкі, але такія зялёныя, што рука не паднялася порціць здымак. Наогул, населеннага пункта "Янушэва" не існуе пэўна з год 15, а то і болей, калі вёска "увайшла" ў склад Крулеўшчыны.
 
 
Валодзькі.
 
Чыгуначная службовая пабудова ("казарма", як завуць у нас).
 
 
 
 
 
 
 
Вёска "Казлы" нічым не адметная, акрамя назвы, прапусцім; наступныя -
 
 
Варганы
 
 
 
 
 
 
 
Там жа, на скрыжаванні, новая капліцка.
 
 
 
 
Шантараўшчына, вёска на беразе возера Сэрвач (хоць мясцовыя клічуць гэта возера "Вішнянскім"), з якога выцякае аднаймённая рэчка. Якая потым яднаецца з Віліяй і атрымліваецца... Вілейскае вадасховішча :) . 
 
 
Ня ведаю, што гэта за будынкі: здаецца і на мапах няма фальваркаў, і "мясцовыя" будаўнікі лецішчаў нічым не дапамаглі. Мо проста заможнае гаспадарка была, мо карчма (але наўрад ці, бо дарога ў вёску тупіковая). Што знайшоў па падказцы, то й засняў.
 
2 паўразбураных гасп. пабудовы і жылы дом. Апошні напалову - камяніца, напалову драўляны. У хаце нехта жыве, але на той час нікога не было запытацца. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Як і казаў, раз дарога тупіковая, то і варочацца трэба праз Варганы. Таму яшчэ адзін від на Варганскую гару.
 
 
 
 
 
Больш дадаткаў па Докшыцкаму раёну няма, бо ў Бераспонь, дзе засталіся рэшткі панскіх пабудоў, не паспеў; водпуск скончыўся... раптоўна неяк :) .
 
Пакуль усё; працяг, зразумела будзе. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Алекс Сталь
 
  
  Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 26 Aug 2015, Wed, 22:40    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Александр Dehty
 
 
Очень интересно! Спасибо!
 
 
И попросите свой навигатор избегать грунтовые дороги.
 
Есть у них такая функция.
 
Чуть дальше, но с комфортом. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Мiхаiл L.
 
 
  Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
  | 
		
			
				 Добавлено: 26 Aug 2015, Wed, 22:57    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Оооой... А слінкі ўсе бягуць і бягуць!!! Лужкі, Шаркаўшчына, Дзісна, Полацак, Сар'я, Міеры, Селішча!.. Фу, чакаем! | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 26 Aug 2015, Wed, 23:09    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | Александр Сталь писал(а): | 	 		  ... навигатор избегать грунтовые дороги.
 
... Чуть дальше, но с комфортом. | 	  
 
Дзякую, Александр! Але тады б мы ўсяго гэтага не ўбачылі. Што камфортнае і даступнае, тое ўжо аб'езджана да нас. 
 
(Люблю гэты выраз з "Операции "Ы" и другие приключения Шурика: "всё украдено до нас... " :).)
 
 
Михаил, адзін з варыянтаў назвы тэмы - "Галопам вакол глыбоччыны", таму шчыльнага даследвання вядомых аб'ектаў не было, асноўны ухіл - "паглядзець", што ранней не бачыў. Тут менш атрымалася, чым па Глыбоччыне. Здаецца, менш :) . | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 29 Aug 2015, Sat, 19:10    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Пастаўскі раён.
 
 
Шэсць кропак, што на мяжы з Глыбоччынай, трапіліся на шляху. Знайсці новае ў гэтым краі даволі цяжка без падказкі. Адной з такіх і скарыстаўся.
 
 
 
 
 
 
 
 
Возера Баравое зараз арэндаванае. Раней, да эры навігатараў, каб знайсці паварот з трасы, рыбакі тлумачылі маршрут так:"Ад Дунілавічаў у бок Глыбокага адлічвай тры пад'ёмы-спускі і глядзі направа з'езд у лес". Сапраўды, такога добрага ўказальніка няма і на хуткасці звычайна "пралятаеш" гэта месца. Возера прыгожае, з усіх бакоў агорнута хваёвым лесам. Зняць у той дзень маляўнічы бераг, каб не патурбаваць вялікую колькасць адпачываючых, было даволі праблематычна.
 
 
 
 
Каардынаты леснічоўкі на мапе з чырвоным сцяжком пададзены правільныя. Знайшоў даволі хутка. Першай сустрэлася гаспадарчая пабудова, што пэўна служыла нейкай пуней для сена.
 
http://orda.of.by/.map/?55.06042,27.286779&m=gm/19
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Пачуўшы сабачы лямант, стаў чакаць з'яўлення гаспадара.
 
 
 
 
"Ага, шчас табе, сам даследуй!". 
 
Гэта фасадны бок.
 
http://orda.of.by/.map/?55.060397,27.28613&m=gm/19
 
 
 
 
Ад якога каменныя прыступкі вядуць да возера.
 
 
 
 
Парадны ганак некалі быў двухпавярховы, 
 
 
 
 
з драўлянымі калонамі,
 
 
 
 
як на бакавых ганках.
 
 
 
 
 
 
 
Хвілін праз 15-20, як я ўжо збіраўся сыходзіць, ткі выйшла гаспадыня.
 
 
 
 
Распавяла, што жыве тут ад савецкіх часоў. Першапачаткова, "да вайны", тут сапраўды было кіраўніцтва мясцовай лясной гаспадаркай і адначасовы жыў "самы глаўны ляснічы". 
 
- Тут і туалет быў у доме, і ванна (як вада падавалася ні знаю), і парк не такі задзічэлы быў.  Ды і озера было графскае. А пасля вайны гэтага кіроўцу адправілі ў Сібір, а зрабілі детскі дом. Але мусіць нядоўга ён пабыў, стала Дунілавіцкае ляснічаства. А патом нас, 5 сямей сюды засялілі, хто рабіў у ляснічастве. Цяпер вунь - там дача і тут дача строіцца (паказаўшы ў бакі). А гэта сараі, ранней быў адзін даўгі (пад адной крышай), але сярэдзіна правалілася, цяпер так. Казалі, да вайны у тым, што с правага боку конюх жыў.
 
 
 
http://orda.of.by/.map/?55.06074,27.28653&m=gm/19
 
 
А гэта пограб, тожа двухэтажны быў. 
 
 
 
http://orda.of.by/.map/?55.0606,27.286836&m=gm/19
 
 
А той высокі будынак, што я ўбачыў першым, гаспадыня ня ведала дзеля чаго прызначаўся ("можа сарай які"). Прабачце за стыль размовы, пастараўся зберагчы арыгінальную мову жанчыны. Здаецца ж вельмі бабульку не напужаў сваім прыходам, падзякаваў, паехаў далей куды планаваў. 
 
 
 
 
Болей новага для Глобуса не было, але мясціны цікавыя. Праз 5 кілометраў - Дунілавічы, былое мястэчка.
 
Траецкі касцёл XVIII стагоддзя.
 
 
 
 
 
 
 
Не брама, але вельмі прыгожыя вароты. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Ня ведаю, для чаго той падкоп, але здзівіў падмурак - з цаглін, а не з камянёў (!)
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
З былой гандлёвай плошчы перад касцёлам дарожка вядзе да могілак польскіх жаўнераў, 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
да помніка землякам, загінулым у 2 Сусветную вайну, да сельсавету. 
 
 
 
 
 
 
 
Прадстаўнік раннейшай забудовы.
 
 
 
 
Выехаўшы з былога мястэчка па старой глыбоцкай дарозе,
 
 
 
 
трапляеш на старыя могілкі, дзе збярогся склеп-пахавальня.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Падобны некропаль з могілкавай капліцай ёсць у Казлоўшчыне, што кілометраў з 20 ад Дунілавічаў.
 
 
 
 
 
 
 
Адзначце, як падагнаныя камяні адзін да аднога, што ў мазаіцы.
 
 
 
 
 
 
 
Я канешне не самая цікаўная Варвара, але калі прасунуць аб'ектыў праз гэтыя краты, 
 
 
 
 
то можна ўбачыць уладкаванне склепа.
 
 
 
 
На камяні ля варот надпісу не ўбачыў.
 
 
 
 
Агароджа згодна здымку з Глобуса - 1852 году.
 
 
 
 
 
 
 
Але куды лепш і больш прыемна сустрэць у спякотны дзень крыніцу, чым могілкі ;) .
 
http://orda.of.by/.map/?55.109584,27.355341&m=gm/18
 
 
 
 
 
 
 
 
Пад'ехаўшая маладая пара з мясцовых, растлумачыла, што крыніц можна назіраць адначасова 5, а то і 6. На наш прыезд, пясочак "бурболіў" у двух месцах. Вада сцюдзёная й празрыстая.  
 
 
 
 
Мясцовы бацюшка з Асінгарадка, вядзе тут службу, дзеля чаго крыніца абсталяваная і  лавамі, і мастком.
 
 
 
 
 
А вось набраць вады, дык і ня зручна: "венціля", да якога ўсе прызвычаіліся няма! :) 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Сарокі.
 
Ад'ехаўшы ад крыніцы, з дарогі выхваціў вось такія руіны.
 
 
 
 
 
 
 
Не паляніўся, завярнуў па гэтаму ж полю ў вёску, але зблізу здалося на першае савецкае будаўніцтва жылых дамоў. Магчыма з цэглы панскіх пабудоў, бо згодна старым мапам, тут памечаны фальварак Сарокі (ці Саракі?)
 
http://orda.of.by/.map/?55.121316,27.359982&m=gm/16,3v/13,1v/14,wig/13
 
 
Возера Крывое.
 
 
 
 
Яму таксама душна, а тут яшчэ фатографы ўсё бліжэй, і бліжэй сунуцца.
 
 
 
 
Навадруцк.
 
Мне засталася бліжэй менавіта гэта назва, чым сучасная - Парыж. З дзяцінства яна на слуху, бо ў Навадруцк (ці правільней у суседнія з ім Верацеі) ў савецкі час ездзіла шмат людзей "да далмана" за дапамогай ад  усялякіх хваробаў. Усё гэта было канешне неафіцыйна, але па чутках чыгуначны прыпынак у тых Верацеях з'явіўся дзякуючы першай жанчыне-касманаўту Валянціне Церашковай, што таксама прыязджала сюды з хворай дачкой.
 
Так гэта, ці не, але на ўсялякі выпадак -  	  | Цитата: | 	 		  В Атласе схем железных дорог 1962 года отсутствует. 
 
В расписании движения пригородных поездов за 1987 год указан как остановочный пункт. | 	  
 
http://railwayz.info/photolines/station/9
 
 
Першы прыпынак і для здымкі новага касцёла, і каб размінуцца з двума камбайнамі на парыжскай вуліцы ;) .
 
 
 
 
Як памяць пра дзейнасць Юозаса Булькі, знакамітага ксяндза з Мосара, як і ў кожным Парыжу, ёсць "Эйфелева вежа" і ў нас.
 
 
 
 
Ну а далей - Асінагарадок, што бок у бок мяжуе з Навадруцкам (Парыжам). Тут я ўжо і так як мог скараціў колькасць здымкаў, але столькі ўсяго ў адным месцы... . Так, што прабачце :) .
 
Звярніце ўвагу на дату, потым параўнаем.
 
 
 
 
Узніклі пачуцці, што не заўжды тут было праваслаўнае месца.
 
 
 
 
 
 
 
Брама-прыгажуня.
 
 
 
 
 
 
 
Царкоўная агароджа.
 
 
 
 
Помнік рускім ваярам Паўночнай вайны (1700—1721 гг.)
 
 
 
 
 
 
 
Помнік рускім ваярам Айчыннай вайны 1812 г.
 
 
 
 
 
 
 
Грэцкія арэхі пад Парыжам, як і павінна быць :).
 
 
 
 
Пакроўская царква.
 
 
 
 
А зараз параўнаем даты на розных знаках.
 
 
 
 
Яшчэ адна брамка на заднім баку.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Дзверы звонніцы.
 
 
 
 
Мала аб'ектаў на адным пятачку-царковішчы, дык наце вам яшчэ і гарадзішча.
 
 
 
 
 
 
 
А ўдалечыні і яшчэ нешта прагледжваецца.
 
 
 
 
Капліца могілкавая. 
 
 
 
 
 
 
 
Позірк на гарадзішча.
 
 
 
 
І ўсё ўжо, сонца села. "Цяпер толькі дамоў!"- паабяцаў я свайму спадарожніку.
 
А вось не! На скрыжаванні - нешта, ды старое. Так мне здалося па характару архітэктурных дэталеў. Вартаўнік калгаснага гасп. двору на маё пытанне пагадзіўся:"Так, старое." Але калі прыкладна (да вайны, ці пасля) будавалася гэта руініна, адказаць не змог. Мо ў каго будуць якія думкі?
 
http://orda.of.by/.map/?55.162042,27.378048&m=gm/18,visicom/11,e/13,wig/13
 
 
 
 
 
 
 
 
Дарога дадому ішла праз... .
 
 
 
 
 
 
 
Жнівень 2015 г. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Мiхаiл L.
 
 
  Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
  | 
		
			
				 Добавлено: 29 Aug 2015, Sat, 23:36    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Цікава, зрэшты, як і заўседы!
 
 
Я думаю, што гэтыя пабудовы не старыя. Мур вельмі пахабны, і цэгла савецкага колеру :) (паверце ўжо я ў "хлявах" :) , як у нас кажуць, майстар).
 
 
 
 
 
Вось, толькі зацікавіў мяне падмурак пад гэтым дамам. Гэтая ў мяне *** мажа, ну там нейкія старыя валуны (?) прыкідваюцца.
 
 
  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 30 Aug 2015, Sun, 0:07    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Дзякую, Михаил.
 
Па другому здымку не знайшоў лепшай якасці пры набліжэнні. Таму па памяці: падмурак, што "адзінокі", звонку - без якіх-небудзь бачных камянёў, атынкаваны цэментным растворам. А руіны хаты не ўразілі вельмі ўжо тонкімі сценамі, не па-гаспадарску неяк. Такое пачуццё, што ляпілі з той цэглы, што была пад рукой, пад думку - "не паны, сойдзе і так". Іх там дзве такіх пабудоў, побач другая яшчэ з дахам, мо нават і жылая. І па вёсцы пара склепаў с такой цэглы.
 
Але магу памыляцца, я тут - не майстра :) . | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Лёха
 
  
  Зарегистрирован: 07.10.2008 Сообщения: 2573 Откуда: Менск
  | 
		
			
				 Добавлено: 30 Aug 2015, Sun, 10:42    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Александр Dehty
 
 
Абодва будынкі пасляваенныя | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 30 Aug 2015, Sun, 22:22    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Лёха, дзякую. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 20:38    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Шаркаўшчынскі раён.
 
Гарадзец.
 
Там пэўна можна і дзень аддаць, калі шчыльна аглядаць сядзібу Плятэраў, мясцовую забудову і краявіды вакол рэчкі Мнюты. У мяне быў толькі вечар па дарозе ў Клінавое, таму - толькі 62 здымка   .
 
 
Прыгажуня-капліцка, што будавалася яшчэ пры Рэчы Паспалітай у канцы ХVІІІ ст. На жаль дымка, што стаяла ў тыя душныя дні, не спрыяла добрай якасці, прабачце. 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вадзяны млын на Мнюце.
 
 
 
 
Сядзібны дом рамантуецца.
 
 
 
 
 
 
 
Побач сямейная капліца Плятэраў. Цяпер там месціцца этнаграфічны музей. Гадоў 10 таму давялося пабыць там - спадабалася, асабліва сувязь з творчасцю Язэпа Драздовіча.
 
 
 
 
 
 
 
Брама.
 
 
 
 
 
 
 
Цагляная агароджа.
 
 
 
 
Клінавое.
 
 
 
 
Яшчэ адным чырвоным сцяжком стала меней. Падрабязней - у асобнай тэме за аўтарствам Лёхі.
 
Дадам здымкі яшчэ раз, ужо апрацаваныя.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Лужкі, былое мястэчка.
 
 
 
 
Якое ж гэта мястэчка, ды без яўрэя.
 
 
 
 
Руіны сінагогі.
 
 
 
 
і міквы ля берага Мнюты.
 
 
 
 
Цэнтральная (былая кірмашная) плошча.
 
У верасні 2014 г. тут адчынены памятны знак Эліэзеру Бен-Егуда, што адрадзіў іўрыт.
 
 
 
 
 
 
 
Шараговая забудова.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Царква Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы.
 
 
 
 
Штрышок савецкай і сучаснай гісторыі ў аблічча плошчы.
 
 
 
 
А гэта добрая цётка, што спынілася паведаць мне пра дом з цікавымі каванымі парэнчамі. 
 
 
 
 
- Гэта - школа, я тут вучылася!
 
- А здаецца яна даваенная?
 
- Да вайны я ні знаю, вунь сасед раскажыць.
 
 
Следам, сапраўды павольна ехаў мужык на ровары:
 
- Гэта - Дом Нарадо́вы. 
 
 
 
А пасля вайны тут, праўда, была школа. Як дзяцей стала многа, пад 700, то школу зрабілі ў будынку былога суда.
 
Вось тут, насупраць, быў суд пры Польшы. 2 этажы было, патом перастроілі (фанетыка арыгінальная). 
 
 
 
 
 
 
Падзякаваў, пашкадаваў, што не магу больш параспытвацца ў ведаючага чалавека, і хутчэй далей.
 
 
Касцёл Святога Міхала Арханёла.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
У каторы раз пашкадаваў, што фотаапарат "кропнуты", а адыйсці на большую адлегласць не дазволіла нечыя сабака. Бо я, соўгаючыся спіной назад, і не заўважыў, што як зайшоў у чыйсьці двор  :) .
 
 
Германавічы.
 
Гэты від напомніў мне "правілы" будаўніцтва касцёлаў. Ня помню хто са старэйшых казаў так: "Касцёлы будавалі на такой адлегласці адзін ад аднога, каб з вежы-купала аднаго быў бачны суседні." На мапе паміж Лужкамі і Германавічамі - 12 км.
 
 
 
 
Касцёл Перамянення Пана.
 
Шкада, не гледзячы на *** якасць маіх здымкаў, сапраўды ўжо каторы год аблічча не мяняецца. Хоць і дагледжана вакол, а сам храм, што 10 год назад, што цяпер - адной фарбай... .
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Могілкі польскіх жанераў у касцельным дворы.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
А гэта, нібы дом з прывідамі, стараверская малельня. Па дарозе ледзь заўважыў, настолькі зарасла і выглядае кінутай людзьмі.
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Новая (праваслаўная?) царква ў прыстасаваным будынку.
 
 
 
 
Напрыканцы з рубрыкі "Цікавыя назвы".
 
 
 
 
Адшукайце 10 адрозненнеў ;) .
 
 
 
 
 
 
Маючы вілейскія "Шляпы", ужо можна збіраць "гардэроб".
 
 
 
 
На гэтым пакуль усё. 
 
 
 
 
Жнівень 2015 г.
 
 Последний раз редактировалось: Александр Dehty (06 Sep 2015, Sun, 23:41), всего редактировалось 1 раз  | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Алекс Сталь
 
  
  Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1503 Откуда: г.Минск
  | 
		
			
				 Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 21:37    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Александр Dehty
 
 
Чудесно покатались!
 
Много красивых мест!
 
Спасибо! | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 22:07    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Дзякую, Александр, за цікавасць да тэмы і прыемную адзнаку!
 
"Цудна пакатаўся", пэўна - самы той выраз. Што ўжо люблю катацца. то й тут яшчэ і там дзе хацелася. Слаўны атрымаўся адпачынак на радзіме! Душу адвёў! 
 
Але ж яшчэ тры раёны наперадзе    ... . Паспрабую ўціснуць у адно паведамленне. | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		В59
 
 
  Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1270
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 22:09    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				 	  | Александр Dehty писал(а): | 	 		  .jpg)  | 	  
 
І там таксама да выбараў рыхтуюцца? | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Александр Dehty
 
 
  Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1026 Откуда: Вiлейка
  | 
		
			
				 Добавлено: 31 Aug 2015, Mon, 22:12    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				              | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		alexBel
 
  
  Зарегистрирован: 01.02.2011 Сообщения: 800 Откуда: Могилев
  | 
		
			
				 Добавлено: 06 Sep 2015, Sun, 11:47    Заголовок сообщения:  | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				| Дзякуй! Цікавыя і прыгожыя фотаздымкі! | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |