Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Рыга – Стакгольм – Вільня
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 01 Jan 2015, Thu, 22:09    Заголовок сообщения: Рыга – Стакгольм – Вільня Ответить с цитатой

Частка І Старажытная Рыга

Каляды ў Еўропе - асаблівы час. Гарады прыцярушыны дробным сняжком, ўсюды зіхацяць рознакаляровыя агеньчыкі, вітрыны крам і кавярняў ўтульна ўпрыгожаны і вабяць выпадковых мінакоў. На пляцах пад музыку ладзяцца кірмашы, на якіх можна пагрэцца глінтвейнам і пачаставацца разнастайнымі прысмакамі.
Менавіта так я сабе гэта ўяўляў, калі ў пачатку лістапада бадзёрай хадой з усмешкай на твары нёс дакументы тураператару.



Раніца ў Рызе была золкай і шэрай, над плошчай церусіў дробны дожджык і мне гэта так нагадвала Прагу.
Галоўным фасадам на яе выходзіць «дом Чарнагаловых» - будынак гільдыі гандляроў, нябесным заступнікам якіх лічыцца св. Маўрыкій.



Будынак упершыню згадваецца ў XIV стагоддзі. На працягу ўсяго свайго існавання, «чорнагаловыя» перабудоўвалі і ўдасканальвалі сваю кантору, так, што к пачатку ХХ стагоддзя яна лічылася найпрыгажэйшай у горадзе. На жаль, ў 1941 годзе падчас артабстрэлу дом быў знішчаны. Яго аднавілі ў 2000-х.
Ледзь лявей ад яго на першым фота бачны шпіль лютэранскай царквы св. Пятра, якая упершыню згадваецца ў пач. XIII стагоддзя.
Змясціць галоўны фасад храма цалкам не атрымалася, таму дзялюся ўяўленнямі пра яго па частках:


Галоўныя парталы


Вежа

Як высветлілася, храм з'яўляецца не толькі бажніцай, але і добрай канцэртнай залай - унутры ў гэты час рок-гурт вёў запіс свайго альбома... Пропаведзі - свой час, выступу - свой.
Апсіда:



Забудова побач:





Стрэхі старой Рыгі, выгляд з панадворка Канвента:



Праз лабірынты праходаў мы выйшлі на плошчу Ліваў. Галоўным упрыгожаннем з'яўляюцца вялікая і малая гільдыі...



...і «коткін дом».



Асаблівасцю дома з'яўляюцца фігуры каткоў, усталяваныя на вежках. Будынак пабудаваў адзін рыжскі гандляр і ў помсту за тое, што яго не прынялі ў гільдыю, ён загадаў павярнуць жывёл задранымі ўверх хвастамі ў бок гільдыі. Выбухнуў скандал, які прывёў да судовага разбору і толькі праз суд катоў разгарнулі ў іншы бок.
Домікі на плошчы:



Наступнай славутасцю была адзіная з захаваных крапасных вежаў - «Парахавая» XIII ст.



Ад яе мы накіраваліся да «Швецкай брамы».



Паводле легенды, яе высек у сваім доме адзін гандляр, які не пажадаў плаціць падатак за правоз тавару праз гарадскую браму.
На захад ад брамы пачынаецца, напэўна, самая вузкая вулачка Рыгі.


Будынак з маленькімі акенцамі злева, па чутках - дом ката.

Па ёй мы выйшлі да сабора св. Якуба XIII стагоддзя.



Недалёка ад званіцы сабора бачны адзін з сімвалаў Рыгі.



«Тры браты» - так завуць гэтую забудову.



Ансамбль "братоў" адлюстроўвае ў сабе перыяды развіцця рыжскай архітэктуры ад готыкі - «старэйшы брат» (справа), праз маньерызм - «сярэдні брат», да барока - «малодшы брат» (злева). «Старэйшы брат» захаваў ля ўвахода цікавую адметную рысу сярэднявечнай бытавой забудовы - каменныя лавы.
Рыга не аднойчы выкарыстоўвалася ў якасці пляцоўкі для здымак фільмаў у СССР. Вуліца Пилс з касцёлам Смуткуючай Маці Божай неаднаразова мільгала ў «17 мгновениях весны».



Па ёй мы выйшлі да Домскага сабору, перад якім гудзеў кірмаш.



Нягледзячы на дождж тут лунаў дух каляд. Мы купілі па куфлі глінтвейну і прыселі на лаўку пад павеццю. Гарачы напой надаў абстаноўцы ўтульнасць і надвор'е падалася такім малазначным непаразуменнем, што мы паслабіліся і перасталі звяртаць на яго ўвагу.
Пабадзяўшыся па рынку і набыўшы сувеніраў, выправіліся далей.



Прайшоўшы пад ліхтарыкамі, мы выйшлі да самай незвычайнай рыжскай рэстарацыі - «Розенгралс». Яе гісторыя налічвае больш за 700 гадоў і зараз, пры свечках, вы можаце паспытаць любімыя стравы каралёў і герцагаў сярэднявечча, пад жывую музыку таго часу.



Адсюль мы павярнулі направа...



...на вуліцу, якая мае 3 назвы: «Бэйкер-стрыт» (Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана), «Цветочная» (17 мгновений весны) і Яуніела (сучасная назва).



А вось уласна і «Бэйкер-стрыт» 221б.



На гэтым наш праменад скончыўся.
У цэлым Рыга спадабалася мне.





Рыга наогул дваякая, яна можа хаваць незвычайныя барачныя хаткі чорнага колеру дзе-та ў глыбіні завулка...



...i ў той жа час бессаромна выстаўляць свае хароствы...



...аднак калі ўважліва паглядзець куды-та ў бок, то можна натыкнуцца на ўжо сфармаванае мной меркаванне аб Латвіі і гэтая вандроўка яшчэ раз пацвердзіла мінулыя высновы ( https://fgb.by/viewtopic.php?p=60976#60976 ). Але гэта не напружвала, я і ад гэтага таксама атрымліваў асалоду, таму што вылізаныя да ідэалу і аднастайна адрэстаўраваныя гарады - сумныя. Я забыўся зрабіць у гэтым горадзе толькі адно - кінуць манетку ў іх «Даўгаву», таму што вярнуцца туды зусім не супраць…

http://ales-matsesha.livejournal.com/8212.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
neverstop2travel



Зарегистрирован: 28.01.2009
Сообщения: 936
Откуда: Minsk, Belarus

СообщениеДобавлено: 03 Jan 2015, Sat, 14:29    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

отличные фотографии и позновательный текст! спасибо.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Алег



Зарегистрирован: 21.01.2014
Сообщения: 5

СообщениеДобавлено: 07 Jan 2015, Wed, 23:42    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

супер! чакаем працяг)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11151
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 17 Jan 2015, Sat, 16:09    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Хорошие снимки, когда продолжение?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 22 Jan 2015, Thu, 22:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй усім! а вось і працяг:

Частка ІІ Начны трансбалтыйскі заплыў

Наша падарожжа падыходзіла да хвалюючага моманту, прычым, як пазней выявілася, хвалюючага ня толькі маральна, але і фізічна. Я ніколі не плаваў на такіх судах і на такія адлегласці, я не ведаў, як адрэагуе мой арганізм на магчымую гайданку, ды і воды Балтыкі хоць і прыязныя (улічваючы балтыйскае мараходства апошніх дзесяцігоддзяў), але ў снежні, па маіх уяўленнях, не самыя цёплыя . Увогуле мы крыху баяліся ...



Дажджлівы рыжскі вечарбыў у самым разгары. Мы ўжо падняліся на паром «Isabelle» і выйшлі на адкрытую палубу, каб назіраць за адплыццём.
У адзін момант мне здалося, што судна, напружваючы ўсе свае жалезныя вантробы і прыкладаючы неймаверныя намаганні, пачало адрываць сябе ад швартовачнага месца.



Увесь карабель быў напоўнены дрыжаннем і цяжка, як быццам адольваючы прымагнічванне, адыходзіў ад прычала.
У гэты час з вышыні 9 палубы мы цешыліся начной Рыгай.



Нарэшце, цалкам вызваліўшыся, паром зручна пачаў сплаўляцца да вусця «Даўгавы».





Калі абрысы знаёмай Рыгі практычна зусім расталі ў цемры, а вакол засталіся толькі агні незразумелых прамысловых будынкаў, мы спусціліся у жывот судна.
Наша каюта была на 5 палубе (я быў гэтаму вельмі рады, таму што гэта вышэй ватэрлініі), у ёй былі 4 адкідных ложку, столік і санвузел, ілюмінатара не было (я пазней даведаўся, што гэтую опцыю можна было ўключыць).
Мы, стаміўшыся за дзень, набылі ў краме ежы і павячэралі. Перад сном я яшчэ раз падняўся наверх - мора было спакойным і сярод цемры я разгледзеў агні 3 караблёў, якія ішлі прыкладна тым жа курсам.
Мая спадарожніца, спужаная гайданкай, абудзіла мяне сярод ночы. Ня тое, каб нас моцна ёрзала, але боўтала не слаба. Абмеркаваўшы, што калі б пасажырам пагражала небяспека гэта абвясцілі па радыё, мы зноў заснулі.
Раніцай я ўстаў на досвітку і, захапіўшы фотаапарат, падняўся наверх.





Паром лёгка праходзіў паміж шматлікіх астравоў паўднёвага ўзбярэжжа скандынаўскага паўвострава.


За намі ішоў яшчэ адзін

8 і 9 палубы нашага парома:





Мовіць, што вакол было хораша - бы нічога не мовіць. Было добра. Быў невялікі халаднаваты брыз, які разганяў ранішнюю дрымотнасць лепей кавы, сонца перыядычна прабівалася і лашчыла цёплымі прамянямі, а міма плылі маляўнічыя берагі ...



Ці мы міма іх плылі ...



А зрэшты, мне было ўсё роўна.



Скалістыя берагі абсыпаныя хаткамі ...



Яны паўсюль ...



І нават на самых маленькіх выспах.


«Шведская мара» - гэта пабудаваць домік на ўзбярэжжы і купіць сабе новы «Вольва».

Мяккі ложак, невялікая стомленасць ад папярэдняга дня і прадчуванне будучага закалыхалі мяне і нейкіх асаблівых праблемаў не было, нават гайданка не зашкодзіла выдатна выспацца ў гэтую ноч. На пароме было мала пасажыраў і паўсюдная цішыня і спакой улагоджвалі.
Сняданак у тую раніцу быў не благі. Я ўзяў прасоленага ласося з лісцем салату і бульбай - было вельмі смачна.
Зваротны шлях быў не такі выдатны. Карабель запоўніла вялізная колькасць разнашэрсных людзей, якія праглынулі, напэўна, усё спіртное ў бары і як прывіды, часцяком не разбіраючы калідораў, блукалі па ўсім судну.
Напрыканцы - Isabelle:



http://ales-matsesha.livejournal.com/9011.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 11 Mar 2015, Wed, 19:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Частка ІІІ пра Стакгольм

У Стакгольме было сонечна і не па-снежаньску цёпла, хаця шматлікія крыніцы сцвярджаюць, што з-за Гальфстрыму тут заўсёды такая зіма. Уначы мы добра выспаліся, раніцай шчыльна паснедалі і былі гатовыя да ўсяго.



З карабля на карнавал, а мы з парома адразу выправіліся да гарадской ратушы.



Яна была пабудавана ў пачатку ХХ стагоддзя ў, як паведамляюць даведнікі, нацыянальна-рамантычным стылі. Па мне - нэараманскі з элементамі готыкі. У цэлым, некалькі сумны будынак без выразных архітэктурных дэталяў.



Мне больш за ўсё спадабалася каланада, якая вядзе ва ўнутраны дворык.





Па словах гіда, менавіта ў ратушы праходзіць вячэра, прысвечаная ўручэнню нобелеўскай прэміі.

Ад ратушы адкрываецца нядрэнны від на востраў Статсхальмэн - гістарычны цэнтр Стакгольма.





Наступным пунктам нашага маршруту была назіральная пляцоўка на востраве Седзермальм. Адсюль бачны Луна-парк Грэна-Лунд, размешчаны на востраве Юргардэн...



...і адваротны бок выспы Статсхальмэн.



На апошні з названых мы і накіраваліся.




"Жалезная плошча"

Гамла стан (стары горад) быў заснаваны ў XII стагоддзі і хутка стаў буйным палітычным і адміністрацыйным цэнтрам. Гэтаму спрыяла выгаднае стратэгічнае размяшчэнне - горад стаяў у вузкай частцы пратокі, якая злучае Балтыйскае мора з возерам Меларэн, у паўночнай часткі якога раней мясціўся буйны варажскі горад Бірка.
Спачатку мы падняліся па самай вузкай вуліцы Стакгольма...


Амаль у кожным горадзе ёсць шчыліна паміж двума дамамі, якую называюць самай вузкай вуліцай.

...і пайшлі шпацыраваць па старым горадзе.



Войны абыходзілі бокам Стакгольм, але выгараў ён рэгулярна, таму большасць з старых захаваных будынкаў датуюцца XVII стагоддзем.



Я заўважыў, што ў еўрапейскіх краінах грамадзянская архітэктура ўсё ж такі адрозніваецца. У Нямеччыне - фахверк, у Чэхіі (Прага) - барока, у Швецыі - ... а я неяк нават і не ведаю, як гэта назваць...



Гэта проста дамы: простая атынкаваная сцяна з простымі прастакутнымі вокнамі.



Адзін з самых багатых па дэкору будынкаў - Нямецкая царква св. Гертруды. Неўласцівае большасці забудовы багацце вонкавага строя тлумачыцца прыналежнасцю храма і датай апошняй рэканструкцыі - кан. XIX стагоддзя.



Па ходзе шпацыру выйшлі на "Вялікую плошчу". Гэтае месца знакамітае "Стакгольмскай крывавай лазняй".

У 1520 годзе Швецыя ў чарговы раз праз мяцеж паспрабавала выйсці з Кальмарскай вуніі, у якой вяршэнствавала Данія, аднак паўстанцкія войскі былі разбітыя. Астатнія прыхільнікі незалежнасці схаваліся за сценамі Стакгольма, узятага ў аблогу дацкім каралём. Пасля працяглай аблогі горад здаўся, саступаючы вяршэнства Даніі, аднак захоўваючы шырокія палітычныя вольнасці. На 3 дзень урачыстасцяў, нягледзячы на мірныя дамоўленасці, дацкі кароль загадаў схапіць ўсю палітычную верхавіну і бачных шляхціцаў і пакараць смерцю на Вялікай плошчы. На працягу 3-х дзён каля 100 чалавек былі тут забітыя і бунт загарэўся з новай сілай, што прывяло ў 1523 да перамогі паўстанцаў і незалежнасці Швецыі.


Паводле легенды забітых было акурат столькі, колькі белых камянёў на чырвоным доме ў левай частцы здымка.

Яшчэ праз некалькі завулкаў мы апынуліся на плошчы з паўднёвага боку каралеўскага палаца.



З захаду плошчу абмяжоўвае катэдральны сабор св. Мікалая - адна з найстарэйшых цэркваў Стакгольма, па сумяшчальніцтву храм, у якім праводзіліся каранацыі шведскіх манархаў.



З поўначы - каралеўскі палац.



Тут экскурсія па горадзе скончылася і далей паводле плана было наведванне каралеўскага палаца, аднак у гурце адбыўся раскол. Мяцежнікі, у тым ліку і я, не жадалі ісці разглядаць скарбы чарговага манарха, а патрабавалі наведванне мястэчка цікавей... Паўстанцкі настрой рос і гурт падзяліўся прыкладна папалам. Кіраўніцтва здалося і наш атрад, узначалены мясцовым экскурсаводам, накіраваўся на востраў Юргардэн.
Па шляху я рабіў накіды архітэктуры горада XIX - XX стст.


Будынак каралеўскага опернага тэатра (злева) і царква св. Якава (справа)





Прыкладна праз 15 хвілін мы ўбачылі мэту паходу - музей Васа, але пра яго пазней...


Высокія мачты справа - будынак шуканага музея.

http://ales-matsesha.livejournal.com/9451.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
на-дин



Зарегистрирован: 25.03.2009
Сообщения: 711
Откуда: Санкт-Петербург

СообщениеДобавлено: 11 Mar 2015, Wed, 22:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

alexBel, Вы много успели посмотреть в Стокгольме - и Ратушу, и старый город, и еще время осталось. Ваш теплоход рано прибыл и поздно отчалил? Если плыть из Хельсинки, то получается на все про все только 6 часов с учетом пути от парома до основных достопримечательностей, и приходится выбирать или - или.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 12 Mar 2015, Thu, 20:07    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

на-дин
на ўсё пра ўсё ў нас было 7 гадзін, але мы былі арганізаванай экскурсіяй з аўтобусам і гідам, таму, напэўна, так атрымалася...
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 25 Mar 2015, Wed, 23:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Частка IV Музей аднаго карабля

Гэты артыкул будзе прысвечаны аднаму аб'екту - галоўнаму экспанату музея, які будаваўся менавіта для яго.



Васа - шведскі баявы карабель XVII стагоддзя, атрымаўшы назву ў гонар дынастыі каралёў, якая тады кіравала.
Гэты галеон будаваўся як флагман флоту, як сімвал ваенна-марской моцы Швецыі і быў адным з найвялікіх караблёў свайго часу. Толькі ўявіце: 69 метраў доўгай, амаль 12 метраў шырынёй, вышынёй каля 50. Умяшчаў у сябе 450 чалавек экіпажа і быў узброены 64 гарматамі.


для параўнання - унізе злева фігуры людзей

На яго пабудову у 1625 годзе было спілавана каля 16 гектар дубоў ад 300 гадоў і старэй (лясы краіны да гэтага часу не аднавілі той аб'ём драўніны, які быў змарнаваны на флот). На ліццё гармат сышла амаль уся бронза, якая была тады у Швецыі.
Будоўля ішла пад непасрэдным кантролем караля, чарцяжы і канструктыўныя асаблівасці зацвярджаліся ім асабіста.



У 1628 годзе карабель быў гатовы. На збудаванне сышло ўсяго толькі каля 3-х гадоў! Для судна такіх памераў гэта рэкордна кароткія тэрміны...
Раніцай 10 жніўня таго ж года карабель прыняў на борт каля 100 чалавек экіпажа (першае плаванне было урачыстым і ў гонар гэтага на караблі былі ў асноўным афіцэры іх жонкі і дзеці) і адплыў ад прыстані ля каралеўскага палаца.
Дзень быў сонечны і надвор'е была добрае, толькі некалькі ветранае...
Калі карабель выйшаў у адкрытую частка бухты, наляцеў невялікі ветрык, судна нахілілася і праз адкрытыя гарматныя парты ўнутр карабля лінула вада. У лічаныя хвіліны «Васа» дасягнуў дна бухты, зацягнуўшы з сабой палову пасажыраў. У сваім першым (яно ж апошняе) плаванні галеон прайшоў усяго каля 1300 метраў.



Нямым сорамам над паверхняй вады тырчалі толькі мачты волата, калі кароль загадаў правесці расследаванне і пакараць вінаватых.
Вылучалася мноства версій, але ўсе яны не знаходзілі пацверджання да таго часу, пакуль не звярнуліся да чарцяжоў карабля. Прычынай катастрофы стала памылка праектавання - занадта высокі цэнтр цяжкасці.
Кароль жадаў, каб «Васа» меў дзве гарматныя палубы, для гэтага неабходна было знізіць ватэрлінію, паменшыўшы баласт. Гэта прывяло да таго, што цэнтр цяжкасці карабля апынуўся занадта высока, а маючы такі вялікі «рост», карабель лёгка хістаўся нават пры маленькім подыху.
Прыцягнуць да адказнасці караля ніхто не адважыўся, справу замялі і зачынілі.



На працягу наступных дзесяцігоддзяў карабель намагаліся выцягнуць з дна. Справа была нават не ў самым судне - разам з ім пад вадой знаходзіліся 64 бронзавых гарматы, якія былі неверагодна каштоўныя. Было апрабавана мноства метадаў, але безвынікова. У 1664 годзе было вырашана паспрабаваць падымаць гарматы па адной з дапамогай вадалазаў...
- Вадалазы у 1664? Не, не чуў! - Скажыце вы і будзеце не правы.
Пры дапамозе вадалазнага звона і некалькіх дзесяткаў шаленцаў на паверхню за 2 гады былі ўзняты 53 гарматы (колькі пры гэтым загінула гэтых «вадалазаў» гісторыя замоўчвае).


Гарматы XVII ст., якія засталіся на караблі.


Інсталяцыя гарматнай палубы

Пасля гэтага аб караблі забыліся амаль на 300 гадоў.
У 1950-х шведскі інжынер Андэрс Франсэн па асабістай ініцыятыве пачаў пошукі «Васы».
Аб дакладным месцы крушэння не было вядома і Андэрс, перакананы, што ён павінен знайсці легендарны, але даўно забыты карабель, на працягу 5 гадоў пры дапамозе якара-коткі і пробаадборніка нястомна даследаваў дно стакгольмскай бухты на сваім чаўне.
У 1956 годзе падняты з дна пробаадборнік прынёс Франсэну кавалачак цвёрдай чорнай драўніны. Праз некалькі дзён сябар Франсэна, вадалаз Пер Эдзвін Фельцінг, убачыў на дне корпус судна з двума радамі гарматных партоў, тым самым пацвердзіўшы здагадкі Андэрса.



У 1958 годзе пры падтрымцы караля, венна-марскіх сіл Швецыі і Стакгольмскай верфі пачаўся ўздым «Васы». У пачатку пад суднам вадалазамі былі прамытыя 6 тунэляў, у кожны з якіх былі праведзены па 2 троса, карабель быў прыпадняты над дном і ў падводным становішчы павольна адбуксіраваны на плыткаводдзе. Затым у корпусе судна заладзілі шматлікія адтуліны і пасля гэтага паднялі яго на паверхню.
24 Красавіка 1961 года «Васа» зноў паказаўся над вадой.



Чаму ж карабель так выдатна захаваўся? Больш за 300 год ён праляжаў на дне, а яго драўніна засталася цвёрдай і трывалай. Вада балтыйскага мора - выдатны кансэрвант, з-за нізкага ўтрымання соляў, у ім не водзіцца карабельны чарвяк - асноўная прычына разбурэння драўніны ў салёных морах.
Але пасля ўзняцця «Васы» сур'ёзнай праблемай стала пытанне падаўжэння жыцця судна: на паветры дэталі пачнуць імкліва сохнуць і хутка ператворацца ў церуху. Было вырашана выцесніць і замясціць ваду поліэтыленгліколем. На працягу 17 гадоў у спецыяльным доку карабель апырсквалі гэтым спалучэннем, а часткі, якія можна было зняць, змяшчалі ў ванны з ім.



У самім караблі было знойдзена мноства асабістых рэчаў экіпажа:





І нават цудам захавалася адзенне:



Галеон ўяўляе цікавасць не толькі як гістарычны аб'ект, але і як культурны - у тыя часы суда такога класа ўпрыгожваліся разьбой і драўлянымі скульптурамі.



Дэкор на караблях маглі сабе дазволіць толькі заможныя дзяржавы і гэта сімвалізавала сілу і магутнасьць, што часцяком прадвызначала перамогу яшчэ да бітвы.



Васа - гэта адзіны ў свеце карабель пачатку XVII стагоддзя, які захаваў сапраўдныя дэталі на 95%. Гэты музей ужо наведала больш за 25 мільёнаў чалавек, што робіць яго адным з самых наведвальных у свеце.



Я ў захапленні ад гэтага месца, карабель паражае і здзіўляе, яго аўтэнтычнасць і памеры ўражваюць. Разумна складзеная экспазіцыя не дасць вам сумаваць і будзе прыцягваць увагу, а добры экскурсавод пашырыць уяўленне і вымачыць у гісторыі таго часу.
Дакладна, гэта самы лепшы музей, у якім я быў.

http://ales-matsesha.livejournal.com/9786.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 27 Jun 2015, Sat, 21:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Частка V Недасягальны горад.

Каля дзесяці гадзін раніцы наш паром прыбыў назад у Рыгу. Па плане ў гэты дзень мы павінны былі наведаць апошні горад нашага зімовага падарожжа - Вільня.

У час летняга адпачынку ў Паланзе я ўжо задаваўся мэтай азнаёміцца з ім, але вырашыў адкласці гэта спатканне ў сувязі з тым, што гэты горад занадта важны для мяне і я палічыў кашчунствам звесці першы шпацыр да хуткай прабежцы ад вакзала да вежы Гедыміна і назад.

Я так чакаў, быў увесь у прадчуванні і вось,нарэшце мы едзем туды. Я разумеў, што ад Рыгі да Вільні нават у самым лепшым выпадку тры гадзіны шляху, але не адчайваўся і спадзяваўся, што ўжо пад другую гадзіну дня выйду з аўтобуса і ўбачу перад сабой Вострую браму. Мне хацелася бегчы наперадзе аўтобуса, толькі б наблізіць гэты момант і хоць на хвіліну павялічыць каштоўны час, але ўсё ўжо было наканавана...

Першае, што прынесла падставу для турботы - гэта тое, што мы змарнавалі шмат часу на пасадку ў аўтобус і доўга выбіраліся з Рыгі.

Другое - па шляху мы зрабілі доўгі прыпынак на дазапраўку.

Трэцім стала нечаканая Аб'ява гіда пра тое, што ўжо ў 18:00 аўтобус павінен выехаць з горада, каб як мага раней прыехаць на пункт пропуску і дадала: "Можа аглядаць горад не будзем? У вас будзе больш часу ў ---" (тут павінна была быць назва вядомай летувісскай гандлёвай сеткі, але ў сувязі з тым, што гэта будзе падобна на рэкламу, я вырашыў яе не называць, хоць усе выдатна разумеюць, пра якую менавіта сетку ідзе гаворка)

Частка грамадства падтрымала дадзеную прапанову і я зразумеў, што мае шанцы скарачаюцца з кожным чалавекам, выраз твару якога мяняецца з "нерашучае" на "памяркоунае". Тэрмінова неабходна было што-то зрабіць і я спытаў аб магчымых варыянтах, гэта прывяло да таго, што на некаторых нерашучых тварах з'явілася зацікаўленасць. "Не ўсе страчана" - засвяцілася ў маёй галаве і ўспомнілася аб падзеле групы ў Стакгольме. Экскурсавод абвяла поглядам аўтобус і прапанавала падняць рукі тым, хто жадае агледзець горад. Калі не палова, то каля 2/5 групы пацягнуліся ўверх. "Добра." - Сказала на заканчэнне яна, - "Частку мы высадзім ў цэнтры, астатніх павязем ў ---, затым вернемся за вамі і паедзем назад у ---, толькі ў вас у --- будзе няшмат часу."

Не тое каб я лікаваў - хутчэй трохі супакоіўся, таму што на гадзінніку ў той момант было ўжо 13 з невялікім, а да Вільні было яшчэ далёка.

Калі нарэшце з'явіліся ўскрайкі, прыйшло разуменне - усе мае надзеі былі дарэмныя, часу было каля трох гадзін, за вокнамі была гідкая золкая імжа і я сам прыйшоў да высновы, што ўжо лепш і ў другі раз ніяк, чым так. Настрой зваліўся ніжэй за плінтус, але я і не меркаваў, што хмары згушчаюцца на да мной не толькі ў прамым, але і пераносным сэнсе.

Мы каля гадзіны ехалі праз увесь горад (пашчасціла ўбачыць касцёл Арханёла Рафаіла і Лукішскую плошчу) і калі нарэшце ўехалі на вялікую паркоўку, за акном падаўся будынак гандлёвага цэнтра ... (барабанная дроб) --- (шведскага вытворцы тавараў для дома). Над нашымі галовамі усталявалася цішыня і павісла нямое пытанне: "Што, мы, робім ТУТ?". Я незнаёмы з размяшчэннем падобных кантор у Вільні і меркаваў, што, напэўна тое месца, куды мы так доўга дабіраліся, размешчана дзесьці_ паблізу і зараз мы ўбачым / пад'едзем / падыдзем. Аднак, высадзіўшы двух пасажыраў, вадзіцель разгарнуў аўтобус і рушыў назад. Праз 20 хвілін я заўважыў ўжо знаёмыя вуліцы і зразумеў - мы накіроўваемся назад у цэнтр горада, мае нервы здалі і я гучна вымавіў : "***" (незадаволена запатрабаваў тлумачэнняў ад адміністрацыі групы). Адказу ні ад гіда, ні ад вадзіцеля не было, пасажыры, падтрымліваючы мяне, пачалі ажыўлена гудзець. Не атрымаўшы задавальнення, я дадаў, што тураператар атрымае на сваім сайце вельмі пахвальныя водгукі аб тым, як кіроўца, пераследуючы асабістыя мэты, дзве гадзіны катаў нас па горадзе. Яшчэ праз 20 хвілін мы трапілі ў вялікую пробку перад уездам на паркоўку --- (таго месца, куды павінны былі накіравацца першапачаткова) і, прастаяўшы ў ёй яшчэ 20 хвілін, накіраваліся па пакупкі. На гадзінніку быў пачатак шостага і гід адвёў нам 2 гадзіны.

Далей быў мітуслівы шопінг і начлег у чарзе на мяжы прычым, я мяркую, не будзь гэтай пятлі ў краму "шведскіх тавараў для дома", мы б "праляцелі" праз мяжу і світанак новага дня я б сустрэў у сваім ложку, а не на жд вакзале ў Мінску.

Менавіта ў гэты дзень з'явілася _ пачуццё нейкага негатыву да ўсіх тых, хто ездзіць "на закупы": доўгая чарга перад паркоўкай ў ---, натоўпы людзей ў ім самім, велізарная таўкатня на мяжы і змораныя мытнікі - увесь гэты ажыятаж з-за іх. Але асабіста я так і не зразумеў гэтых "закупаў": нейкай велізарнай розніцы ў кошце не відаць (той невялікі "прыбытак", на маю думку, перакрываецца выдаткамі на валюту, шлях і візу, а некаторыя тавары нават і даражэй чым у нас) ; распродажаў, дарэчы, я не знайшоў, а на паліцах тая ж тэхніка, тыя ж прадукты і тая ж касметыка (да версіі пра тое, што ў іх ёсць тое, што ў нас не знайсці).

Карацей з-за збегу абставінаў, чалавечага невуцтва і папросту тупасці, Вільня так і засталася для мяне недасягальнай, хоць і наблізілася няшмат. Спадзяюся, трэці раз апынецца ўдалым.

http://ales-matsesha.livejournal.com/9998.html


Последний раз редактировалось: alexBel (27 Jun 2015, Sat, 21:39), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 27 Jun 2015, Sat, 21:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

э-э-э...

У мяне тут пры публікацыі артыкула выскачыла акенца з просьбай не публікаваць шмат "зорачак"...
Цяпер на форуме "табу" на "зорачкі"?
Laughing Laughing Laughing
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
swimingman



Зарегистрирован: 29.09.2015
Сообщения: 8
Откуда: Казахстан

СообщениеДобавлено: 29 Sep 2015, Tue, 15:58    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Обожаю Ригу, вы попробовали знаменитый Рижский ржаной хлеб?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 01 Oct 2015, Thu, 0:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

swimingman писал(а):
вы попробовали...


нет.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Jurii



Зарегистрирован: 22.01.2013
Сообщения: 399

СообщениеДобавлено: 30 Dec 2015, Wed, 17:35    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Зарисовка из построждественского Стокгольма-2016
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
dik



Зарегистрирован: 30.07.2012
Сообщения: 56

СообщениеДобавлено: 11 Jan 2016, Mon, 12:49    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Спасибо за интересный отчет!

Я летом на машине есъездил в короткую поездку (3 дгя с 2 ночевками) на машине.

Даугавпилс - Рига - Юрмала - Вильнюс - Тракай.

Очень понравилось, думается что это будет в плане впечатлений получше чем организованная экскурсия, ехать ведь недалеко и при наличии визы проблем вообще никаких.

Жаль виза закончилась, хотелось бы Таллин посетить
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы