Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Гродно-город музей
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото городов
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
ВалероС

Почётный
веломаньяк
«Глобуса
Беларуси»
по Гродненской области



Зарегистрирован: 25.12.2011
Сообщения: 1788
Откуда: ГРОДНО

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2016, Sun, 10:43    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Немного "трущоб" :)
Угол улиц Счастного и Левонабережной:



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
yauhen.herasimenka



Зарегистрирован: 31.03.2015
Сообщения: 49
Откуда: Новоельня

СообщениеДобавлено: 28 Jun 2016, Tue, 12:55    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Вялікая фотасправаздача з Гародні. Уладкавалі з Юляй "невялікі" шпацыр. Абыйшлі самыя вядомыя вулачкі і месцы, шмат усяго паглядзелі, увогуле шмат эмоцый, усе добрыя! Ды і сам горад, месцы, лад пакінулі цёплыя уражанні. Вось некалькі здымкаў, падпісваць не стаў, толькі прыкладаю мапу, на якой усе месцы і здымкі адзначаны, а на карце відаць што гэта за месца і дзе яно: http://www.gpsies.com/map.do?fileId=wmzwvvgvikumwxrw
Яшчэ больш здымкаў у ЖЧ (дзве часткі). Частка першая: http://yauhenk.livejournal.com/13385.html. Частка другая: http://yauhenk.livejournal.com/13788.html
Прыемнага прагляду!



























































































































































































Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение MSN Messenger
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 19 Aug 2016, Fri, 12:17    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Па слядах сядзібаў апошняга караля ці "нераскручаныя" славутасці Гродна.

Раніца ў Гродна выдалася пахмурнай і дажджлівай, але нягледзячы на непагадзь, экскурсію па слядах каралеўскіх сядзібаў я вырашыў не адкладаць. Год таму я ўжо публікаваў падрабязны рэпартаж пра славутасці Гродна і цяпер вырашыў агледзець "нераскручаныя" для турыстаў, але цікавыя для вузкага кола куткі Гродна.



Гаворка ідзе аб загарадных рэзідэнцыях апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Калісьці даўно гэтыя месцы былі далёка за гарадскімі сценамі, на адлегласці ад гарадской мітусні, дзе кароль з сузіраннем на навакольны "ландшафтны дызайн" адпачываў ад клопатаў стагнуючай дзяржавы. У ХХ стагоддзі Гродна спачатку шчыльна падступіў, а пасля паглынуў гэтыя фальваркі. Часткова сядзібы пацярпелі ад войнаў і наступнага збяднення уладальнікаў, часткова ад абыякавасці - савецкая ўлада не надта клапацілася аб гістарычнай спадчыне, тым больш якая раней належыла розным там каралям, князям і іншым элементам з дрэннай спадчыннасцю, таму адны будынкі былі страчаны, іншыя моцна перабудаваны і ні адзін ансамбль не дайшоў да нашага часу ў нязменным выглядзе.
Пачаць я вырашыў з найменш захаванай сядзібы "Аўгустава".


Сядзіба "Аўгустава". Напалеон Орда паміж 1861 і 1877 гг.

Гэтая загарадная рэзідэнцыя была пабудавана ў 1782 г. італьянскім архітэктарам Джузэпэ Сака. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына II падаравала сядзібу графу Маўрыкію дэ Ласі і ў далейшым маёнтак перадаваўся па спадчыне ўнутры гэтага роду. Падчас першай сусветнай вайны сядзібны палац згарэў і сямейства дэ Ласі перасялілася ў будынак прысядзібнай карчмы 1792 года пабудовы.



У адрозненні ад сядзібнага палаца, карчма ацалела і яе да гэтага часу можна ўбачыць у адным з кварталаў па вуліцы Рэпіна ў Гродна.


Крыху незвычайна разумець, што сярод тыповага жылога квартала блокавых дамоў знаходзіцца будынак канца XVIII стагоддзя, хоць яго аблічча і не надта тут вылучаецца.

На другім боку вуліцы захавалася каталіцкая капліца Святых Пятра і Паўла 1820-х гадоў пабудовы.



Капліца была прысядзібным храмам і служыла пахавальняй роду дэ Ласі.


Зараз капліца стаіць у двары нейкага драўлянага барака, які, відаць, з'яўляецца парафіяй, а побач вядзецца будаўніцтва новага храма - яго край бачны на фота справа.

Як мяркуецца, да сядзібы датычыцца і размешчаная недалёка штучная сажалка.



Наступнай па маршруце была сядзіба Станіславава. Яна была пабудавана ў 1770-х гг. тым жа архітэктарам, што і "Аўгустава" - Джузэпэ Сака.


Сядзіба "Станіславава". Напалеон Орда паміж 1861 і 1877 гг.

Падабенства з папярэднім маёнткам заключаецца не толькі ў вонкавым абліччы - пасля падзелаў Рэчы Паспалітай "Станіславава" спачатку спасцігла падобная доля - Кацярына II паднесла сядзібу генералу Рубану, але таму, напэўна, падарунак не прыйшоўся па душы і неўзабаве ён перапрадаў фальварак князю Францішку Ксаверыю Друцкаму- Любецкаму. У 1953 годзе савецкая ўлада перадае нядрэнна захаваны комплекс Гродзенскаму сельскагаспадарчаму інстытуту.



У другой палове ХХ стагоддзя ўстанова перабудоўвае сядзібны палац - пашырае яго і надбудоўвае другі паверх над бакавымі крыламі.


Пры апошнім рамонце "каралеўскую" частку будынка вырашылі візуальна вылучыць "для турыстаў" і пафарбавалі ў светлыя тоны.

Тыльны фасад:



На атыку паўкруглага эркера тыльнага фасада нейкім цудам да нашых дзён захавалася асабістая манаграма караля - S.A.R. - Stanislaus Augustus Rex.



Малюнак Напалеона Орды сведчыць, што справа і злева ад палаца былі два флігеля - яны, хоць і безгустоўна "адрэстаўраваныя", таксама дайшлі да нашага часу.


Правы флігель.


Левы флігель.

Гэтая рэзідэнцыя ацалела ў больш поўным аб'ёме, чым іншыя: захаваўся, няхай і перабудаваны, сядзібны палац; флігелі; некалькі гаспадарчых пабудоў і часткова парк. Неаднаразова гучала рашэнне аб рэстаўрацыі сядзібы і аднаўленню парку, але пакуль быў праведзены толькі "касметычны" рамонт палаца і флігеляў.

З "Станіславава" мы адправіліся ў "Панямунь" - апошнюю з трох загарадных рэзідэнцый Станіслава Аўгуста. Гэты фальварак размешчаны на правым беразе Немана на паўднёвы ўсход ад цэнтра Гродна - цяпер глухая ўскраіна, сфарміраваная ў асноўным з прадпрыемстваў. Будынкі сядзібы, што дайшлі да нашага часу, раскіданыя на вялікай плошчы і цяпер належаць розным арганізацыям.
Недасведчаны турыст палічыць глупствам шукаць тут славутасці, а вопытны адразу ж пачне натыкацца на рэшткі сядзібы. Спачатку на вочы трапіць гатычны "гараж" з вежачкай - капліца XIX стагоддзя.



Далей па шляху на тэрыторыі іншага прадпрыемства - аднапавярховы будынак з чатырохкалонным порцікам - сядзібная гаспадарчая пабудова (меркавана стайні XIX стагоддзя).



І калі працягнуць рушыць да Немана - выйдзем да драўлянага будынка, пафарбаванаму яскравай (вырвівока) сіняй фарбай.



Наўрад ці гэты дом, апыніся вы тут выпадкова, зацікавіў вас, хоць і прыцягнуў бы ўвагу. Але калі пачаць прыглядацца, то спачатку калоны здадуцца не характэрнымі для "савецкага стылю".



Пасля пашарпаныя капітэлі пілястраў злёгку кінуцца ў вочы сваей вычарнай для вёскі вытанчанасцю.



І калі выявіце з тыльнага боку сіметрычны параднаму чатырохкалонны порцік, пачнеце здагадвацца пра больш арыстакратычнае паходжанне будынка.



Сядзіба "Панямунь" была таксама пабудавана Джузэпэ Сака, хоць у некаторых крыніцах згадваецца Аляхновіч. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай фальварак пераходзіў з рук у рукі і ў сярэдзіне XIX стагоддзя палац пацярпеў ад пажару. Часткова згарэлы будынак аднавілі на ранейшых падмурках, ад папярэдніка захаваліся калоны порцікаў, цокаль і заходняя мураваная частка будынка, упрыгожаная вышэйзгаданымі пілястрамі.


Сядзіба "Панямунь". Напалеон Орда паміж 1861 і 1877 гг.

Пасля ВАВ у палацы размяшчаўся дзіцячы інтэрнат, пазней яго займаў сельскі клуб. Цяпер адна палова будынка закінутая, а другая - жылая.


Вось ўжо хто можа без ценю сумнення заявіць, што жыве ў "каралеўскім палацы"!

Ніжэй па схіле да Немана захаваліся рэшткі падпорных муроў тэрас, дзе цяпер людзі, якія тут жывуць, утрымліваюць агароды.



Калі я ўжо вяртаўся назад, заўважыў, што ўваходныя дзверы пад тыльным порцікам прыадчыненыя і я не змог адмовіцца ад спакусы агледзець "каралеўскія пакоі".
Першы ж погляд унутр цалкам перадае былое прызначэнне будынка.



За наступнымі расчыненымі дзвярыма была сцэна, з якой я сузіраў пустую напаўцёмную авальную залу - заходняя мураваная частка, якая захавалася ад палаца XVIII стагоддзя.



Тут мне стала зразумела прызначэнне квадратнай прыбудовы з асобным уваходам - кабінка кінамеханіка. У ёй стаялі апараты, якія праз два маленькіх акенца ў канцы залы праектавалі фільм на экран.



Цікава, што б падумаў Панятоўскі, калі б паблукаў зараз па гэтай сядзібе? Напэўна, нічога слушнага, хаця я лепш пакіну гэта вам на роздум.



Як цікава шукаць і знаходзіць сярод кварталаў шэрых блокавых дамоў або ў прамысловых раёнах сляды мінулых стагоддзяў! Кожны раз ува мне ўзнікаюць адчуванні падобна пачуццям першаадкрывальніка. Няхай гэтыя сядзібы не маюць таго гісторыка-архітэктурнага кошту, як Каложа або стары замак, не такія прыгожыя, як Фарны або Дабравешчанскі касцёлы, але яны звязаны з гісторыяй і ў іх як быццам крыецца нейкая таямніца. Кожны раз я пакідаю такія месцы з трывогай, што іх значэнне не ацэнена адпаведным чынам і год за годам будзе расці запусценне і абыякавасць да іх, што ў канчатковым выніку прывядзе да страты гэтай малой, але ўсё-ж такі каштоўнасці.

http://ales-matsesha.livejournal.com/18331.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 31 Aug 2016, Wed, 13:16    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Блеклы агеньчык "Новага свету"

Пераважная большасць турыстаў наведваюць Гродна дзеля Фарнага касцёла, вуліцы Савецкай - мясцовага "Арбата" і комплексу Старога і Новага замкаў, ня мала з іх яшчэ палюбуюцца іншымі касцёламі, Каложа, кірхай і галоўнай сінагогай, асабліва захопленыя абавязкова пабадзяюцца па старых вулачках, каб убачыць гарадскія палацы магнатаў і будынкі "Гарадніцы", але наўрад ці хтосьці зойдзе ў невялікі мікрараён на поўнач ад плошчы Тызенгаўза, названы ў народзе "Новы свет".



Яшчэ ў пачатку XVIII стагоддзя гэтыя землі ляжалі за гарадской мяжой і былі пустыя, толькі ў канцу стагоддзя там пачалі з'яўляцца двары. У XIX стагоддзі мястэчка ўжо ўвайшло ў склад Гродна і актыўна забудоўвалася, але пік будаўніцтва прыйшоўся на першую палову ХХ стагоддзя. У міжваенны перыяд тут канчаткова сфармаваўся раён забудаваны асабнякамі.





Цяпер "Новы свет" - гэта дзясятак кварталаў абмежаваных з захаду вуліцай Максіма Горкага, з поўначы і ўсходу - вуліцай Рэйманта, а з поўдня ракой Гараднічанкай. Забудаваны раён пераважна драўлянымі і каменнымі прыватнымі дамамі, хоць сустракаецца і нешта падобнае на шматкватэрныя дамы.





Да 2005 года "Новы свет" меў статус ахоўнай гістарычнай зоны, але страціў яго і цяпер мікрараёну пагражае кардынальная перабудова. Меркаванне гарадзенцаў на гэты конт падзяліліся: адны лічуць яго "сялом у цэнтры горада" і адназначна кажуць "пад знос", іншыя бачаць у раёне гісторыка-архітэктурны запаведнік і патрабуюць рэстаўрацыі і захавання амаль кожнага будынка.



У чым жа каштоўнасць "Новага свету"?
Унікальнасць гэтага месца ў тым, што тут не дрэнна захаваўся цэласны прыклад гарадскога мікрараёна канца XIX - пачатку ХХ стагоддзя з індывідуальнай прыватнай забудовай, дзе ўсё: планіроўка вуліц, сістэма двароў, дамы, нават частка дрэў адлюстроўваюць тую эпоху.





Тады раён быў элітным, таму некаторыя асабнякі будаваліся па iндывiдуальных планах і перавагам гаспадароў і нягледзячы на ліхалецця ХХ стагоддзя добра захавалі свой знешнi выгляд. Тут практычна ў кожным квартале можна сустрэць цэлы асартымент модных у той час стыляў: рускі мадэрн, закапанскі стыль, канструктывізм, я нават сустрэў адзін прыклад неакласіцызму.


Рускі мадэрн


Закапанскі стыль


Канструктывізм


Неакласіцызм

У 2007-2009 гг. групай гісторыкаў-энтузіястаў з падтрымкай гістарычнай кафедры ГрДУ быў распрацаваны дэталёвы праект развіцця "Новага свету" з выратаваннем старой забудовы. Сутнасць праекта - захаваць ансамбль, адрэстаўраваць будынкі і размясціць у іх музеі, невялікія гатэлі, сувенірныя крамы, майстэрні, рэстаранчыкі - стварыць на аснове раёна нешта накшталт "беларускага Скансэна" з дэманстрацыяй жыцця гараджан Гродна ў XIX - пач. ХХ стагоддзя.





"Новы Свет" толькі на першы погляд падобны на сельскі пасляваенны прыватны сектар, але калі хаця б на хвілінку ўявіць сябе рэстаўратарам, можна заўважыць індывідуальныя мастацкія элементы гэтых будынкаў і становіцца зразумела архітэктурная каштоўнасць гэтага раёна.



На жаль частка будынкаў за апошняе дзесяцігоддзе была прызнана аварыйнай і знесена, іншыя зараз знаходзяцца ў не лепшым стане.





Але сустракаюцца і хаткі, якія нягледзячы на пагрозу зносу гаспадары беражліва адрамантавалі, хоць і выкарыстоўвалі жахлівы з выгляду дах чырвонага "вырвівока" колеру.


Горача любяць беларусы яскравыя колеры.

Зусім нядаўна была створана турыстычная бязвізавая зона Аўгустоўскага канала у якую трапіў Гродна. Гэты горад, несумненна, валодае велізарным турыстычным патэнцыялам. Вялікая колькасць добра захаваных помнікаў кожны год прыцягвае тысячы унутраных турыстаў, а ў бязвізавай зоне Гродна мае ўсе шанцы стаць самым наведваемым горадам сярод знешніх падарожнікаў і на мой погляд варта берагчы кожны яго гістарычны куток.



Вельмі шкада, калі "Новы свет" застанецца недаацэненым і знікне з мапы Гродна, бо нават люксавы нумар у шкляным гатэлі не зможа перадаць хатнюю цеплыню гасцінічнага катэджа канца XIX стагоддзя, майстэрня і сувенірная крама будзе выглядаць прывабней у старадаўнім разьбяным драўляным доміку, чым цагляным новабудзе, што ўжо тут мовіць на рахунак рэстарана мясцовай кухні. Нерашучасць у дачыненні да "Новага свету" цягнецца ўжо каля дзесяці гадоў і надзея на "другое жыццё" раёна яшчэ не знікла бясследна.

http://ales-matsesha.livejournal.com/18530.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 01 Sep 2016, Thu, 22:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Прыемныя здымкі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
zzuka



Зарегистрирован: 23.07.2009
Сообщения: 2290
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 18 Oct 2016, Tue, 10:03    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Костел св. Франциска Ксаверия


Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12748

СообщениеДобавлено: 12 Aug 2023, Sat, 7:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

увеличить до 1200x900
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фото городов Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9
Страница 9 из 9

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы