Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Аршанскія базыляны разбураюцца. БПЦ ігнаруе ўсё і ўсіх
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 18 Feb 2016, Thu, 11:54    Заголовок сообщения: Аршанскія базыляны разбураюцца. БПЦ ігнаруе ўсё і ўсіх Ответить с цитатой

Пракуратура прызнала, што БПЦ парушае заканадаўства аб зваротах грамадзян. Гаворка ідзе пра зварот аршанскіх краязнаўцаў наконт праблемнага стану помніка архітэктуры 18 стагодзьдзя, які належыць Віцебскай эпархіі. Лісты краязнаўцаў з гэтай нагоды ўпарта ігнаруюцца кіраўніцтвам БПЦ.
Болей тут:
http://www.svaboda.org/content/article/27555515.html
Тым часам, станоўчых крокаў па аднаўленні гісторыка-культурнай каштоўнасці па-ранейшаму няма. А тое, што магло б стаць прыгажосцю горада, пакуль ёсць ганьбай, месца, якое магло б быць важнай турыстычнай кропкай для гасцей Оршы, цяпер зацікавіць хіба аматараў закінутых будынкаў. Помнік архітэктуры па-ранейшаму патрэбны толькі краязнаўцам. Журналісты orsha.eu у "-наццаты" раз вырашылі пазнаёміць чытачоў з гаротным станам славутасці горада. Фотаздымкі па стане на люты 2016 года. Будынак, як і раней, стаіць без даху і працягвае пакрысе руйнавацца.
http://orsha.eu/bel/%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%96%D0%BD%D1%8B/3703/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 22 May 2016, Sun, 8:39    Заголовок сообщения: Мікола Купава пра дзіўныя аспекты рэстаўрацыі базылян у Воршы Ответить с цитатой

Раней на гэтым форуме паведамлялася пра тое, што ў мінулым годзе на старонках "Хрысціянскага інфармацыйнага парталу "Крыніца" быў змешчаны артыкул, які некрытычна падаваў пазіцыю царквы адносна спрэчак вакол помніка архітэктуры -- жылога будынка былога базылянскага кляштара ў Воршы. У прыватнасці, у гэтай публікацыі пэўнае месца адводзілася вядомаму беларускаму мастаку, аршанцу па нараджэнні і духу Міколу Купаву. У сувязі з гэтым Мікола Мікалаевіч палічыў неабходным адказаць асобным артыкулам, які прапанаваў для публікацыі на тым жа партале. У прыватнасці, ён піша:
"Кожны раз, калі наведваю Воршу, прыходжу да Аршыцы амаль у цэнтры горада, каб паглядзець на руіны кляштара Базылянаў з надзеяй на пазітыўныя зьмены ў ходзе рэстаўрацыі помніка. Але штогод бачу адно і тое: кляштар гібее, нават ніякага рамонту, ці падрыхтоўкі да ўсяабдымнай рэстаўрацыі не відаць. І так з году ў год. Асабліва хваляванне ахоплівае, калі прыходзе вясна: самы спрыяльны час для рамонтна-рэстаўрацыйных прац.
І вось сёлета ўжо настаў апошні месяц вясны, а значыць тры месяцы, калі не чатыры з ўлікам асблівых кліматычных умоў сёлета, можна весці гэткія плённыя працы. Але ніякіх прац на кляштары так і невідно. У вясенне-летне-восеньскі перыяд года кожны дзень спрыяльны для такіх мерапрыемстваў, а яны не выкарыстоўваюцца.
Калі ў мяне ўзнік клопат пра лёс кляштара і адначасова думка пра тое, як дапамагчы, каб пачаліся аднаўленчыя працы, я пазнаёміўся з аўтарам праекта рэстаўрацыі, убачыў незавершаны праект і Мікалай Лук’янчык мне распавёў, што манашка ганарар калектыву, які выконвае праект прывозе ў канвертах і дагэтуль не разьлічылася за папярэднія працы. Таму людзі ня хочуць далей працаваць, бо за гэтую іхнюю працу не атрымліваюць неабходныя ганарары. Я сабе тыды падумаў: “А навошта вазіць грошы ў канвертах, калі можна выслаць на рахунак майстэрні?” Але ладна. Шкада толькі, што ўзаемаадносіны праектнай майстэрні з т.зв. заказчыкам у тупіковым стане: праект не завершаны, помнік не рэстаўруецца".
Поўны тэкст можна прачытаць тут:
http://orshatut.by/kultura/u-vorshy-myortvy-sezon/
http://orsha.eu/rus/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/4129/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 22 May 2016, Sun, 9:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

У той час, як вакол помніка не назіраецца якой-кольвек дзейнасці, а ўся папярэдняя актыўнасць знайшла адбітак толькі ў развешванні будаўнічай сеткі, усё болей увагі звяртаюць на сябе новабуды на тэрыторыі ахоўнай зоны будынка.
Першай была драўляная царква. Колішняя “апякунка” помнікам манашка Данііла даволі няўклюдна тлумачыла яе ўзвядзенне неабходнасцю маліцца за ахвярадаўцаў -- нібыта ў горадзе да гэтага не было дзе памаліцца.
Узвядзенне двухпавярховага "сховішча будматэрыялаў" таксама абгрунтавана даволі слаба -- бо раней манашка Данііла распавядала, што ёй з яе памочнікамі, добраахвотнымі і наёмнымі, удалося расчысціць і прывесці ў парадак некалькі памяшканняў у самім будынку, цалкам прыдатных для захоўвання будматэрыялаў. Болей за тое -- у каго б паднялася рука красці ў царквы? Асабліва калі плот у плот -- галоўны будынак міліцыі ў горадзе?
Пры гэтым -- абодва будынкі, размешчаныя ў ахоўнай зоне, узводзіліся без папярэдніх даследванняў грунту на магчымыя археалагічныя знаходкі.
Гэта зацікавіла аршанскіх жыхароў, вока якіх абражаюць руіны ў самым цэнтры горада, і яны задалі свае пытанні адносна выканання ўсіх законных працэдур мясцовай пракуратуры.
Вынікам стаў ліст з райвыканкама, змест якога ў пэўнай ступені нагадвае шыфроўку. Падобна, што дзеля расшыфроўкі напісанага ў гэтым лісце некалі давядзецца звярнуцца ў Інспекцыю дзяржаўнага кантролю і нагляду за будаўніцтвам, але пакуль што прапаную пазнаёміцца з ягоным тэкстам:

На Ваш калектыўны зварот у пракуратуру Аршанскага раёна аб законнасці будаўніцтва капліцы і будынка невядомага прызначэння на тэрыторыі ахоўнай зоны каля жылога корпуса былога кляштара базыльянаў другой паловы XVIII стагоддзя па зав. Музейным, 12 у г. Оршы, Аршанскі раенны выканаўчы камітэт паведамляе.
24.05.2012 Прыход Свята-Пакроўскага храма г. Оршы Віцебскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да старшыні Аршанскага гарвыканкама за дазволам правядзення праектна- вышукальных работ па аб’екце «Рэстаўрацыя з рэканструкцыяй Свята- Пакроўскага манастыра г. Оршы Віцебскай дыяцэзіі (жылы корпус былога манастыра базыльянаў другой паловы XVIII стагоддзя) па зав. Музейным, 12», падаўшы з Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь дазвол на права правядзення работ на гісторыка-культурных каштоўнасцях ад 27 красавіка 2012 г. № 11-01-08/281.
Аршанскім гарадскім выканаўчым камітэтам 21.05.2012 прынята рашэнне № 525 аб выкананні праектна-вышукальных работ па аб’екце «Рэстаўрацыя з рэканструкцыяй Свята-Пакроўскага манастыра г. Оршы Віцебскай дыяцэзіі (жылы корпус былога манастыра базыльянаў другой паловы XVIII стагоддзя) па зав. Музейным, 12 у г. Оршы» (далей аб’ект).
01.06.2012 падрыхтавана архітэктурна планіровачнае задание №58/12.
Распрацоўшчык праектна-каштарыснай дакументацыі па аб’екце ПВУП «Праваслаўная майстэрня архітэктара М.І.Лук’янчыка» г. Мінск.
08.08.2014 Аршанскім раенным выканаўчым камітэтам было ўзгоднена ўзвядзенне часовага драўлянага збудавання для захоўвання будматэрыялаў на тэрыторыі, якая належыць Віцебскай дыяцэзіі гіа зав. Музейным, 12, без прылады падмуркаў і правядзення земляных работ.
Узвядзенне часовага будынка капліцы ажыццеўлена без прылады падмуркаў і правядзення земляных работ на дадатковым зямельным участку прадастаўленага Прыходу Свята-пакроўскага храма г. Оршы Віцебскай дыяцэзіі Беларускай Праваслаўнай Царквы для будаўніцтва аб’екта «Будаўніцтва храма-капліцы каля разбуранага Свята- Пакроўскага манастыра. Пасведчанне № 240/1010-1667 аб дзяржаўнай рэгістрацыі ў адносінах зямельнага участку.
Дадаткова паведамляем, што ў выпадку Вашай нязгоды з дадзеным адказам, у адпаведнасці з арт. 7, 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў» Вы маеце права абскардзіць яго ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт.
Намеснік старшыні А.І.Пальвінскі

Перадапошні абзац, той, які адказвае на пытанне пра наяўнасць усіх належных дазволаў і ўзгадненняў на будаўніцтва капліцы на ахоўнай тэрыторыі, уражвае сваёй стрыманай нешматслоўнасцю:) ды выклікае пэўныя падазрэнні. Але пакінем высвятленне падрабязнасцяў кампетэнтным структурам.
Дзіўна, што ў пабудаваным без грунтоўных падмуркаў будынку дазволена збіраць людзей і праводзіць шматгадзінавыя службы. Але пакінем і гэта на сумленні адказных асоб.
Яшчэ варта адзначыць, што калі больш уважліва прыгледзецца да фота абодвух будынкаў, ствараецца ўражанне, што іхныя падмуркі знаходзяцца даволі глыбока ў зямлі -- гл. дададзеныя выявы.


SAM_3405.JPG
2.61 MB,   просмотрено: 6881 раз(а)

SAM_0135.JPG
2.59 MB,   просмотрено: 6881 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 22 May 2016, Sun, 9:13    Заголовок сообщения: Прапанова аршанцаў -- "круглы стол" на тэму кансервацыі базылянаў Ответить с цитатой

Тым часам, абодвум суб’ектам, якія маюць магчымасць і абавязак выратаваць помнік, быў накіраваны яшчэ адзін ліст, у якім утрымліваецца прапанова правядзення ў горадзе мерапрыемства, якое б дазволіла вырашыць усе непаразуменні ды саштурхнуць справу з мёртвай кропкі.

Падаю тэкст ліста ніжэй:

Міністру культуры Рэспублікі Беларусь
Святлову Барысу Уладзіміравічу
Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу,
Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі
Шаноўны Барыс Уладзіміравіч!
Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Павел!

Як вам,напэўна, добра вядома, мы, аршанскія краязнаўцы і проста неабыякавыя грамадзяне, неаднойчы звярталіся да цяперашніх уладальнікаў гістарычнага і архітэктурнага помніка рэспубліканскага значэння, будынка былога базылянскага кляштара ў Воршы, дзеля таго, каб выразіць сваю незапакоенасць ягоным станам і адсутнасцю заўважных крокаў да ягонага выратавання.
Двойчы мы пісалі прадстаўніку найвышэйшай царкоўнай улады – Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі. Адказвалі нам, праўда, кіраўнікі ніжэйшага рангу. Апошні раз нам адказаў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый (ліст №12 ад 20.01.2016). Адзначым, што адказ прыйшоў толькі пасля нашага звароту ў пракуратуру.
Негледзячы на тое, што адказ гэты складаўся амаль паўгода, ён утрымлівае шэраг сцверджанняў, якія патрабуюць дадатковай інфармацыі ад кіраўніцтва БПЦ, а таксама абвяржэння альбо тлумачэння ад Міністэрства культуры, як кампетэнтнага дзяржаўнага органа.
У лісце, у прыватнасці, сцвярджаецца наступнае:
Пока не будет готова и утверждена проектная документация, над которой в Минске работает архитектурная мастерская, никаких дополнительных конструкций, даже временных, в старинном здании делать нельзя: это повлечет за собой юридические санкции и штрафы. Причем, жалобы на ведение несанкционированных работ поступают от тех же лиц, что ратуют о скорейшей реконструкции.
Адразу адзначым недакладнасць сцвярджэння пра скаргі на спробы ўласніка хоць нешта рабіць дзеля кансервацыі будынка, якія нібыта накіроўвалі тыя асобы, што патрабуюць ад уласніка дзеянняў па кансервацыі помніка. Мы не толькі не скардзіліся — больш за тое, мы даўно чакаем працягу такіх дзеянняў.
Аднойчы мы ўжо звярталіся ў Міністэрства культуры па тлумачэнні адносна таго, ці забараняе дзейнае заканадаўства ўласніку архітэктурнага помніка праводзіць кансервацыю будынка. У прыватнасці, рабіць часовы дах і закрываць ваконныя праёмы.
Мы атрымалі адказ, з якога можна было зразумець, што заканадаўства поўнасцю дазваляе ўласніку такія дзеянні. У лісце нумар 01-19/Кол-258 ад 15.10.2013, падпісаным намеснікам Міністра культуры А. А. Яцко, было паведамлена: «Плануемыя першачарговыя кансервацыйныя мерапрыемствы па ўладкаванні часовага даху на будынку манастырскага корпуса адносяцца да работ па забеспячэнні належнага тэхнічнага і санітарнага стану гісторыка-культурнай каштоўнасці, могуць выконвацца ў рамках артыкула 38 Закона РБ «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь»без атрымання дазволу Міністэрства культуры.»
Мы просім яшчэ раз удакладніць гэтае пытанне, і, пажадана, асобна давесці пазіцыю Міністэрства ўласніку. Бо аконныя праёмы помніка архітэктуры закрытыя толькі часткова, ён стаіць без даху, і гэта садзейнічае далейшаму непапраўнаму разбурэнню.
Далей у лісце архіепіскапа Дзімітрыя напісана наступнае:
В соответствии с новыми требованиями, установленными постановлениями Совета Министров Республики Беларусь от 21.03.2014г. №252 «О некоторых вопросах аттестации юридических лиц и индивидуальных предпринимателей, руководителей, специалистов организаций и индивидуальных предпринимателей, осуществляющих деятельность в области строительства» и Министерства архитектуры и строительства Республики Беларусь от 02.05.2014г. №25 «О некоторых вопросах аттестации юридических лиц и индивидуальных предпринимателей, осуществляющих отдельные виды архитектурной, градостроительной, строительной деятельности (их составляющие), выполнение работ по обследованию зданий и сооружений», не все проектные организации на сегодняшний день имеют лицензию на осуществление деятельности в отношении памятников архитектуры такого значения, как Покровский монастырь г.Орши, и в связи с вынужденной сменой проектировщика окончание проектной документации затягивается.
Гэткія тлумачэнні падаюцца дзіўнымі, бо яшчэ ў пачатку пазамінулага года гаварылася пра блізкае завяршэнне праэкта рэстаўрацыі. Прычына, па якой працэс стварэння гэтага праэкту спыніўся, нам невядомая. Просім удакладніць гэтае пытанне.
Патрабуе Вашага тлумачэння і наступнае сцверджанне, якое ўтрымліваецца ў лісце архіепіскапа Дзімітрыя:
Специалисты, которые делали заключение по состоянию здания, предупреждают о необходимости следовать всем технологическим условиям реставрации. После того, как будут укреплены и наращены стены, должно пройти два года, прежде чем можно будет приступить к оштукатуриванию. Таким образом, реставрация здания никак не сможет произойти в течение одного-двух лет.
Мы хочам яшчэ раз удакладніць: наша занепакоенасць выкліканая найперш цяперашняй неабароненасцю будынка ў дачыненні да ўздзеяння прыроднай стыхіі, у выніку чаго будынак працягвае разбурацца.
Мы настойваем на неабходнасці тэрміновай кансервацыі будынка, з тым, каб можна было захаваць як мага больш ад яго гістарычнай першаасновы, каб можна было абысціся без залішняй мадэрнізацыі будынка, і каб было як найменш пагрозы скажэння ягонага гістарычнага аблічча.
Мы штораз нагадваем, што працяг разбурэння будынка прывядзе да ўскладнення і ўздаражэння ягонай пазнейшай рэстаўрацыі, стварэння большай пагрозы скажэння ягонага гістарычнага аблічча, і што найбольш трывожыць, да магчымага поўнага разбурэння помніка і стварэння на ягоным месцы малакаштоўнага новабуда.
Нарэшце, хацелася б адкаментаваць наступны пасаж з ліста архіепіскапа Дзімітрыя:
За годы советской власти были разрушены сотни храмов, являющихся, в том числе, памятниками архитектуры различных категорий. Обезглавленные, взорванные храмы, выстроенные Церковью на века, долгое время являлись немым укором. Где были тогда оршанские краеведы? Да и с началом перестройки не были слышны их протестующие голоса. И только с 2005 года, когда собственником храма-памятника архитектуры, стала Православная Церковь, обескровленная на протяжении более 70 лет, и собственными силами восстанавливающая народное достояние, вдруг проявилось беспокойство со стороны определенной категории оршанцев.
Нам падаецца нелагічнымі і неадэкватнымі падобныя закіды ў бок аршанскіх краязнаўцаў, у тым ліку таму, што гэта аніяк не тлумачыць упартага нежадання цяперашніх уласнікаў будынка выконваць свае абавязкі, прадугледжаныя законам. Болей за тое, гэта не спрыяе наладжванню нармальных партнерскіх адносінаў паміж грамадскасцю і царквой.
Тым не меней адзначым непраўдзівасць такіх закідаў, якія, да таго ж, паўтараюцца амаль у кожным адказе прадстаўнікоў БПЦ на нашыя звароты. Дзеля пацвярджэння сваёй рацыі хочам звярнуць увагу на некалькі публікацый ў газеце “Чырвоная змена”. 19 снежня 1987 года ў гэтай газеце выйшаў артыкул Алены Тананы “Каго падманваем?”, разам з маштабнай падборкай фотаздымкаў, якія адлюстроўвалі тагачасны стан будынка, што выкарыстоўваўся тады ў якасці падменнага жытла. У нумары ад 26 сакавіка наступнага года былі змешчаныя матэрыялы рэдакцыйнага рэагавання на гэтую публікацыю.
Менавіта з гэтай публікацыі пачалося шматгадовае змаганне аршанскай грамадскасці за гэты помнік. І менавіта высілкамі грамадскасці ўдалося ў 2005 годзе перадухіліць будаўніцтва ізалятара часовага ўтрымання на падмурку царквы Апекі Маці Божай.
На заканчэнне, з улікам пералічаных вышэй разыходжанняў у інтэрпрэтацыі патрабаванняў заканадаўства і непаразуменняў паміж зацікаўленымі бакамі, мы хацелі б прапанаваць правесці ў Воршы “круглы стол” з удзелам як прадстаўнікоў Віцебскай епархіі БПЦ (а пажадана, і вышэйшага кіраўніцтва царквы) і прадстаўнікоў Мінкульту, так і стваральніка праэкта рэстаўрацыі М.І. Лук’янчыка, В. М. Ляўко (ад НАН Беларусі), прадстаўнікоў мясцовых уладаў і пракуратуры, а таксама тых прадстаўнікоў грамадскасці, якія выказвалі сваю незапакоенасць лёсам будынка, у тым ліку нашага вядомага земляка Міколу Купаву і кіраўніка Таварыства аховы помнікаў Антона Астаповіча.
Ёсць шанец, што падчас падобнае імпрэзы ўсе зацікаўленыя бакі змогуць не толькі пераадолець непаразуменні, але і дамовіцца пра далейшую каардынацыю і аб’яднанне сваіх высілкаў, выпрацаваць план далейшых дзеянняў, дамовіцца пра формы канструктыўнага і плённага ўдзелу грамадскасці ў справе захавання і аднаўлення помніка.


Пакуль маем толькі папярэдні адказ з канцылярыі Экзарха:

11 мая 2016г. № 4-32/018
Ваше обращение от 04.05.2016 года, поступившее на имя митрополита Минского и Заславского Павла, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, согласно резолюции Его Высокопреосвященства, направлено 11.05.2016 года (исх.№ 4-04/17) в Витебскую епархию, в компетенцию которой входит решение поставленных в Вашем обращении вопросов, для рассмотрения и подготовки ответа по существу.
Адрес Витебского Епархиального управления: ул.Чехова,19, 210026, г.Витебск. тел. 8-0212-48-52-05.
Ответственный секретарь управления делами Минской Экзархии
протоиерей Андрей Волков.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 31 May 2016, Tue, 7:44    Заголовок сообщения: "Круглы стол" па базылянах прызначаны на ліпень Ответить с цитатой

У адказе, які прыйшоў з Мінкульту на апошні ліст аршанскай грамадскасці, ёсць прапанова звярнуцца дзеля арганізацыі згаданага ў нашым лісце "круглага стала" да грамадскай назіральнай Kaмicii пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.
Склад гэтай камісіі можна пабачыць тут: http://www.belaruspartisan.org/blogs/astapovicz/17804/
Мікола Купава, які ўваходзіць у склад гэтай камісіі, паведаміў, што "круглы стол" плануецца праводзіць у Менску, у сярэдзіне альбо канцы ліпеня.
Падчас гэтае імпрэзы плануем, у прыватнасці, пацікавіцца наступствамі дзвюх ініцыятываў Мінкульта, пра якія гаворыцца ў лісце ад 30.04.2015, падпісаным намеснікам міністра А.А. Яцко:

"...Улічваючы дадзеныя абставіны, Міністэрствам культуры былі падрыхтаваны і ў 2014 годзе ўнесены ва ўстаноўленым парадку прапановы па змяненням у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь, прыняццё якіх дазволіць выкарыстоўваць бюджэтныя асігнаванні для выканання работ на асобных аб'ектах спадчыны, якія знаходзяцца ў прыватнай уласнасці.
У адпаведнасці з падпунктам 2.3. пункта 2 артыкула 10 Закона мясцовыя выканаўчыя i распарадчыя органы ўдзельнічаюць у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны шляхам арганізацыі i садзейнічання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванні i аднаўленні гісторыка-культурных каштоўнасцей. У мэтах стварэння магчымасцяў прыцягнення сродкаў на правядзенне работ па кансервацыі аб’екта спадчыны Міністэрствам культуры ў Віцебскі абласны выканаўчы камітэт накіраваны зварот з просьбай аб аказанні садзейнічання ў адкрыцці дабрачыннага рахунку для збору ахвяраванняў i далейшага мэтавага ix выкарыстання".

Такім чынам, маецца верагоднасць выдзялення дзяржаўных сродкаў на пабудову даху ды кансервацыю будынка, а таксама з'яўлення альтэрнатыўнага царкоўнаму рахунка, на які будуць збірацца грошы на аднаўленне базылян, і рух сродкаў на якім, будзем спадзявацца, будзе больш празрыстым і зразумелым.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 21 Jun 2016, Tue, 20:53    Заголовок сообщения: Мінкульт зрабіў "прапановы аб неабходнасці прыняцця мер" мясцовым уладам і царкве Ответить с цитатой

Падаю поўны тэкст ліста з Мінкульту, атрыманага ў адказ на вышэй працытаваны ліст аршанскай грамадскасці:

Аб захаванні аб’екта гісторыка- культурнай спадчыны

Па выніках разгляду звароту адносна захавання манастырскага корпуса былога кляштара базыльян у г. Орша інфармуем.
Названыя ў звароце нарматыўныя прававыя акты па пытаннях атэстацыі юрыдычных асоб i індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы будаўніцтва, падрыхтаваны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 студзеня 2014 г. № 26 «О мерах по совершенствованию строительной деятельности» (далей - Указ). Згодна падпункту 2 пункта 23 названага Указа на аб’екты, па якіх да ўступлення ў сілу гэтага Указа пачалася распрацоўка праектнай дакументацыі або такая дакументацыя распрацавана i зацверджана, дзейнасць яго не распаўсюджваецца. Выбар распрацоўшчыка праектнай дакументацыі на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны з улікам наяўнасці атэстата адпаведнасці на права правядзення праектных работ або яго замена згодна з заканадаўствам ажыццяўляецца заказчыкам гэтых работ.
Міністэрствам культуры па заяве заказчыка работ на гісторыка- культурнай каштоўнасці - прыхода Свята-Пакроўскага храма г. Оршы Віцебскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, былі выдадзены дазволы на права выканання навукова-даследчых і праектных работ на гісторыка-культурнай каштоўнасці ад 27.04.2012 № 11-01-08/421 i ад 12.12.2013 № 11-01-08/593. Па прадстаўленаму ў Міністэрства культуры эскізнаму праекту, распрацаванаму ПВУП “ПМ архітэктара Лук’янчыка М.І.” (навуковы кipaўнiк Лук’янчык М.І.), было падрыхтавана заключэнне ад 26.12.2013 № 11-01-05/678, якім прадстаўленае эскізнае рашэнне па рэстаўрацыі корпуса кляштара ўзгоднена для далейшага праектавання з улікам аднаўлення страчаных элементаў будынка на падставе матэрыялаў комплексных навуковых даследаванняў. Да цяперашняга часу зацвярджаемая частка праектнай дакументацыі ад выканаўцы работ (праектнай арганізацыі) у Міністэрства культуры не паступала. Пры гэтым уласнік гісторыка- культурнай каштоўнасці, якому было накіравана прадпісанне Міністэрства культуры ад 03.04.2012 № 11-02-02/005 аб прыняцці мер па захаванні аб’екта спадчыны, праінфармаваў адносна адсутнасці сродкаў на выкананне работ.
Артыкулам 38 Закона работы па забеспячэнню належнага тэхнічнага i санітарнага стану матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей (акрамя работ на фасадах) могуць выконвацца на гэтых гісторыка- культурных каштоўнасцях штодзённа або з іншай перыядычнасцю без атрымання дазволу Міністэрства культуры. Названая прававая норма дазваляе падрыхтаваць пералік мерапрыемстваў па кансервацыі будынка, прадугледзець меры па недапушчэнні страты аб’екта гістарычнай спадчыны.
Віды работ i паслядоўнасць ix выканання вызначаюцца распрацаванай, узгодненай i зацверджанай ва ўсаноўленым парадку праектнай дакументацыяй, якой абумоўлены тэрміны вытворчых мерапрыемстваў.
Узгадненне пазіцый зацікаўленых у захаванні i прыстасаванні названага помніка архітэктуры, пераадоленне узнікаючых непаразуменняў, а таксама выпрацоўка плана далейшых дзеянняў i форм удзелу грамадскасці можа быць ажыццёўлены з выкарыстаннем магчымасцей грамадскай назіральнай Kaмicii пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, сфарміраванай паводле пастановы Савета Miнicтpaў Рэспублікі Беларусь ад 22 кастрычніка 2008 г. № 1570. Старшыня Kaмicii Бутэвіч А.І. пpaiнфapмaвaны аб актуальнасці разгляду азначанага пытання. Для яго падрыхтоўкі рэкамендуем на адрас Kaмicii накіраваць прапанову па зместу парадку дня пасяджэння.
У адпаведнасщ з артыкулам 10 Закона мясцовыя прадстаўнічыя i выканаўчыя органы ўдзельнічаюць у рэалізацыі дзяржаўнай пaлiтыкі ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны шляхам арганізацыі i садзейнічання ажыццяўленню мерапрыемстваў па захаванні i aднaўлeннi гісторыка-культурных каштоўнасцей, спрыяюць грамадскім аб’яднанням у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны, заахвочваюць грамадзян, якія пражываюць на адпаведнай тэрыторыі, да ўдзелу ў ахове гісторыка- культурнай спадчыны. 3 улікам адзначанага на адрас уласніка гісторыка- культурнай каштоўнасці i Аршанскага раённага выканаўчага камітэта нaкipaвaнa прапанова аб неабходнасці прыняцця мер па прадухіленні пагаршэння стану noмнiкa архітэктуры i правядзення яго кансервацыі.
Адначасова варта адзначыць, што Miнicтэpствa культуры не ўпаўнаважана даваць каментарыі выказванням па пытаннях, якія не ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
Дадзены адказ можа быць абскарджаны ў парадку, устаноўленым часткай першай пункта 1 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Об обращениях граждан и юридических лиц”.

Намеснік Міністра
А.А. Яцко
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 21 Jun 2016, Tue, 20:55    Заголовок сообщения: Адказ з Віцебскай епархіі Ответить с цитатой

Цытую адказ з Віцебскай епархіі:

По существу Вашего обращения к Патриаршему Экзарху всея Беларуси Митрополиту Минскому и Заславскому Павлу и Министру культуры Республики Беларусь Светлову Борису Владимировичу с предложением провести в г.Орше круглый стол с участием представителей Витебской епархии, представителей Министерства культуры Республики Беларусь, проектировщиков, представителей власти и других заинтересованных лиц, настоящим, по благословению Его Высокопреосвященства, Высокопреосвященнейшего Димитрия, Архиепископа Витебского и Оршанского, сообщаем, что Витебская епархия поддерживает данную инициативу и готова рассмотреть конкретные дату и место проведения круглого стола.

Секретарь Витебской епархии
протоиерей Владимир Резанович
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 21 Jun 2016, Tue, 21:03    Заголовок сообщения: Будзем удзячныя за дапамогу! Ответить с цитатой

У апошнім лісце з Мінкульту (гл. вышэй) утрымліваецца рэкамендацыя "на адрас Kaмicii накіраваць прапанову па зместу парадку дня пасяджэння" круглага стала, прысвечанага аднаўленню былога базылянскаша кляштара
ў Воршы. Спадзяюся, што дыскусія вакол аршанскіх базылянаў прыцягнула дастаткова шырокую ўвагу з боку не толькі аршанскай грамадскасці. Таму ў рэчышчы падрыхтоўкі парадку дня мы будзем удзячныя за прапановы, падказкі і заўвагі, выказаныя ў каментарах да гэтай тэмы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 22 Jun 2016, Wed, 9:32    Заголовок сообщения: Вітаецца ўзаемадапамога! Ответить с цитатой

Для эфектыўнасці "круглага стала", прысвечанага праблеме выратавання аршанскіх базылянаў (паводле папярэдніх звестак, ён адбудзецца напрыканцы першай дэкады ліпеня), можа мець крытычнае значэнне магчымасць прыехаць у Менск для ўсіх зацікаўленых прадстаўнікоў грамадскасці.
Але па цяперашнім часе гэта можа стварыць пэўныя цяжкасці для некаторых з іх.
Таму ўсяляк віталася б грашовая дапамога на гэтыя мэты. Самы аптымальны шлях -- гэта каб нехта, хто збіраецца прыехаць на "круглы стол", дапамог дабрацца туды і некаму, хто хацеў бы патрапіць, але не можа сабе гэтага дазволіць.
Прапановы дапамогі і просьбы аб дапамозе можна змяшчаць тут жа ў каментарах.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 21 Jul 2016, Thu, 8:01    Заголовок сообщения: прапановы да парадку дня "круглага стала" Ответить с цитатой

Даўнія роздумы і нядаўні абмен ідэямі, пры сустрэчах і праз ліставанне, дапамаглі сфармуляваць некалькі прапаноў што да парадку дня “круглага стала”, што будзе наладжаны ў Менску (верагодна, 28 ліпеня).
Найперш, трэба пазбавіцца няпэўнасці, якая існуе дзякуючы некалі распаўсюджанай версіі пра тое, што мясцовыя кіраўнікі царквы зусім не хацелі браць сабе будынак кляштара базылянаў, але мясцовыя ўлады іх да гэтага змусілі.
Я думаю, што з высвятлення менавіта гэтага пытання і трэба пачынаць гаворку, бо, калі прадстаўнікі царквы гэтую версію пацвердзяць, і пацвердзяць сваё жаданне пазбавіцца ад гэткага “падарунка”, то далейшае абмяркаванне мусіць ісці ў рэчышчы высвятлення юрыдычнай працэдуры і тэхнічных аспектаў вызвалення царквы ад гэтае маёмасці, і, адпаведна, ад звязаных са статусам уладальніка абавязкаў.
Мне здаецца, гэта было б вельмі дэмакратычна і справядліва ў дачыненні да БПЦ, і дазволіла б нарэшце перайсці ад спрэчак і абмену папрокамі непасрэдна да справы ратавання помніка. А для выпрацоўкі прапаноў адносна далейшага лёсу будынка без прадстаўнікоў БПЦ трэба праводзіць асобную нараду (на якой, калі што, у мяне таксама ёсць што сказаць:)).
У тым жа выпадку, калі царква заявіць пра сваё, нічым не абумоўленае, жаданне валодаць гэтым будынкам, далей варта заняцца распрацоўкаю прапаноў па вырашэнні некалькіх відавочных на гэты момант пытанняў, у прыватнасці, пра выдзяленне кансервацыі помніка ў асобны этап ягонага аднаўлення.
Наколькі мне вядома, дагэтуль кансервацыю было вырашана асобна не выдзяляць, і меркавалася адразу рабіць паўнамаштабную рэстаўрацыю, і менавіта такі ход падзей закладваўся ў праэкт.
Але з улікам таго, як справы ішлі дагэтуль, і наяўнае эканамічнае сітуацыі (пры адсутнасці якіх-небудзь спадзяванняў на яе паляпшэнне ў перпектыве) цяпер варта паклапаціцца найперш пра тэрміновае спыненне далейшага разбурэння помніка.
Пасля станоўчага вырашэння гэтага пытання трэба вызначыць канкрэтныя крокі, якія павінны зрабіць дзеля гэтага ўладальнік, з улікам патрабаванняў Міністэрства культуры як галоўнага распарадчага і кантрольнага дзяржаўнага органа ў справе захавання архітэктурнай спадчыны.
Пасля гэтага застанецца вырашыць пытанне фінансавага забяспячэння кансервацыі, а таксама ўдзелу ў гэтым дзяржавы і грамадскасці.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 22 Jul 2016, Fri, 12:18    Заголовок сообщения: Журналістка рэсурса krynica.info, відавочна, не чытачка:) Ответить с цитатой

Рэсурс krynica.info зноў азваўся на падзеі вакол базылянаў у публікацыі "Грамадскасць Оршы мае намер пераканаць БПЦ адмовіцца ад зруйнаванага кляштара". І зноў публікацыя на гэтым рэсурсе выклікае пытанні.
Найперш -- наконт загалоўка. Публікацыя збольшага грунтуецца на пададзеных вышэй маіх прапановах, але адкуль аўтарка публікацыі ўзяла звесткі пра намер пераконваць у нечым БПЦ -- мне невядома.
А вось адзін з пасажаў з гэтае публікацыі выклікае шчырае здзіўленне і нават горкі смех:
"Прадстаўнікі аршанскай супольнасці выказваюць сумнеў у гатоўнасці святароў БПЦ да дыскусіі, хаця пэўны час таму на тэрытрыі кляштара былі пачатыя рэстаўрацыйныя працы пад кіраўніцтвам манахіні Даніілы, насельніцы віцебскага Успенскага жаночага манастыра."
Справа ў тым, што вышэй адмыслова працытаваны ліст з Віцебскай епархіі, дзе выказваецца гатоўнасць да ўдзелу ў "круглым стале".
На чым жа грунтуюцца звесткі пра нейкія "рэстаўрацыйныя працы пад кіраўніцтвам манахіні Даніілы" -- увогуле цяжка сказаць. Заўважу толькі, што калі аўтарка публікацыі хацела такім чынам адзначыць заслугі адпраўленай у адстаўку манахіні, то на справе яна такім чынам толькі сур'ёзна падставіла сваю фаварытку, бо "рэстаўрацыйныя працы" без зацверджанага праэкту -- падсудная справа!
Вельмі падобна на савецкую показку пра аднаго прадстаўніка малых народаў расейскага СІбіру, што лічыў сябе пісьменнікам, хоць ня ўмеў чытаць.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 26 Jul 2016, Tue, 20:55    Заголовок сообщения: Трэба абмежаваць тэрміны і падлічыць нанесеную шкоду Ответить с цитатой

Вынікам актыўнай перапіскі з нагоды прызначанай на 28-е ліпеня сустрэчы Грамадскай назіральнай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны пра Міністэстве культуры з аршанскімі краязнаўцамі сталі яшчэ дзве прапановы, якія варта было б абмеркаваць падчас гэтае імпрэзы:
- каб дзяржава абазначыла тэрміны для правядзення кансервацыі і рэстаўрацыі гэтага канкрэтнага помніка (былога кляштара базылянаў у Воршы);
- каб была праведзеная экспертыза дзеля вызначэння ступені пагаршэння стану помніка за час знаходжання ва ўласнасці царквы.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 30 Jul 2016, Sat, 17:08    Заголовок сообщения: Грамадская камісія пры Мінкульце занялася аршанскімі "базылянамі" Ответить с цитатой

Стан помніка культуры рэспубліканскага значэння, былога кляштара базылянаў у Воршы, і праблемы па яго захаванні былі абмеркаваны на пасяджэнні грамадскай камісіі пры Міністэрстве культуры 28 ліпеня.
Чытаць болей:
http://orshatut.by/kultura/v-ministerstve-kultury-govorili-ob-orshe/


Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 11 Aug 2016, Thu, 18:41    Заголовок сообщения: На базылянах пачалі рабіць дах Ответить с цитатой

10 жніўня з'явіліся прыкметы пачатку працаў па ўсталяванні часовага даху на будынку былога кляштара базылянаў у Воршы:












Двое працаўнікоў, якіх бачылі на мурах, траплялі туды, падобна, праз вакно на другім паверсе па лесвіцы:



Добра праглядаюцца дзіравыя ваконныя праёмы, якімі, будзем спадзявацца, гаспадар будынка зоймецца адразу ж пасля ўсталявання даху:









Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 116

СообщениеДобавлено: 16 Aug 2016, Tue, 17:34    Заголовок сообщения: Дах будзе зроблены да 23.08? Ответить с цитатой

Былы кляштар базылянаў у Воршы накрыюць часовым дахам да 23 жніўня. Чытаць болей:
http://orsha.eu/rus/%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%BE%D1%81%D1%82%D0%B8/4581/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Наполнение “Глобуса Беларуси” -> Хроника восстановления белорусских памятников Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы