Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Прыбалтыка: на сваім аўто

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 08 Sep 2014, Mon, 2:06    Заголовок сообщения: Прыбалтыка: на сваім аўто Ответить с цитатой

Пасля слаўнага водпуску наступае не менш "слаўны" выхад на працу, дзе поўным ходам "квітнее" адпускная пара і часовая нагрузка узрастае ўдвая. Горы фотаздымкаў застаюцца неапрацаванымі і вылучыць момант дзеля распавядання становіцца цяжэй. Але хоць і сёння я зноў на чарговым дзяжурстве, пастараюся хоць пачаць, а там - "Бог бацька..." .
Мо і за шмат я азначыў тэму, бо большая частка прыйшлася на Латвію, дзе давялося гуляць на вяселлі. Але ж дарога ішла праз Літву, а быўшы побач з Эстоніяй і не заехацца, гэта няправільна. Ды й можа хто захоча дапоўніць сваім маршрутам; а падобнай тэмы не знайшоў, то няхай ужо будзе так.
Дзень першы запомніўся 4 гадзінамі знішчальнай спёкі на прапускным пункце ў "Катлоўцы" (10.40 - 14.40), "галопам праз Вільнус", 120-130 км/г па магістралі да Панявежыса і афіцыйным 90 км/г на астатніх участках да Рыгі. Убок не зварочвалі, таму ўражанні пра Літву толькі з акна машыны уздоўж трасы. Асноўны вывад прыкладна такі: тая самая Беларусь, толькі каталіцкая. Апошні вывад раблю па тых нешматлікіх крыжах, што ўбачыў. Трэба аддаць належнае: крыжы больш мастацкі зробленыя, з аб'ёмнай і плоскай разьбой у адрозненне ад нашых проста збітых брусоў ці зваранных труб. Дарога па магістралі добрая, шмат участкаў з рамонтам (і з'ездам у адну паласу, што потым неадразова паўтаралася і ў Латвіі), бо Еўрасаюз "прымусіў" заняцца дарогамі (як мне растлумачылі потым). Палі ўздоўж трасы - зарослыя травой. Дамы (у большасці - хаты), што засталіся ад Саюза крытыя тым жа шыферам, ашалеваныя падобна беларускаму ўзору і шмат дзе "прасеўшыя" ці паўразбураныя. Не буду казаць, што паўсюдна, але большасць выгляду накапілася менавіта такім вобразам. Дарога назад, з заездам у Тракай, яшчэ больш падцвердзіла гэту думку. Шмат пераходаў па трасе з нязручнымі падзяляльнымі астраўкамі бяспекі, абмежаванымі жорсткімі бардзюрамі. З-за гэтага прыходзіцца сапраўды скідваць да 50 км/г (па знаку) каб упісацца ў аднапалосны ўчастак. Пры тым на кожным такім пераходзе стаяць стаўбы з ліхтарамі, якія сілкуюцца (ці падмацоўваюцца?) ад сонечнай батарэі і ветрагенератара.
З такімі ўражаннямі і параўнаннямі мы і ўварваліся ў Латвію. На хуткасці засталіся збоку ўжо іржавеючыя будынкі прапускнога памежнага пункту і нарэшце зрабілі прыпынак для першага фотаздымка.

Далей - крыху сумнага. У першым райцэнтры (ці па-цяперашняму адміністрацыйнаму падзелу завецца ўжо не раён, а novads) - Бауска, нас абяцалі сустрэць і наканавалі чакаць. Гэту мясцовасць я ведаю даволі нядрэнна, бо 6 год таму аддаў цэлы светавы дзень і аб'ехаў амаль 18 населенных пунктаў Баускага раёна ў пошуках вайсковых пахаванняў. Таму і зараз, пакуль нашы сустракатыя былі на пад'ездзе, заехаў на вайсковыя могілкі, каб паказаць дзецям верагодную магілу ужо іх прадзеда. Што сказаць - усё дагледжана, чыста, акуратна.












Прычым за гэтыя гады аднавілі пастаменты і надпісы; няма ніякага смецця, ці непатрабавальных надпісаў. Усё ж такі аддаеца належная ўвага, што б не казалі пра нашых суседзяў.
Яшчэ адзін здымак пра жалобнае на выездзе з Баускі і больш ужо ня буду маркоту наганяць:

Гэта таксама вайсковыя могілкі, але 1-ай Сусветнай вайны. Падрабязней тут http://voin.russkie.org.lv/imanti.php . Дарэчы, на глобусе таксама маецца падобная тэма і можа, хто з энтузіастаў выведзе яе ў асобны сайт. Гэта так, у якасці прапановы... .
На астатняй дарозе прыемна ўразіла аўтазапраўка сваім... фастфудам "Hesburger". І зразумела не зусім прыемным коштам на 95-ты бензін у 1,29 ?. Парк адпачынку ў Рамкалне пасля 21.00 ўжо не працаваў


Радасць сустрэчы са сваякамі ўпушчу. І на тым, з улікам цяперашняга часу майго пісьма (палова другога начы), скончу свой спантаны аповяд пра першы дзень (скупы на фотаздымкі) у Прыбалтыцы.



Последний раз редактировалось: Александр Dehty (10 Sep 2014, Wed, 0:34), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 09 Sep 2014, Tue, 21:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Рэдкія здымкі ў дні мітусні вакол вяселля:

Валміера, царква св. Сіманіса (пачатак будаўніцтва 1283 г.) з пеўнем на купале.







Поціемс (Pociems), царква на рэстаўрацыі. Па знешнему выгляду падобна на праваслаўны храм.






і ў час самога вяселля:

Роспіс маладзёнаў быў у старынным гарадку Цэсіс. Як нам абяцалі, уся працэдура павінна была быць на рускай мове. Насамрэч, увесь тэкст па-руску змесціўся у трох словах: "Па-дай-дзіце, рас-пі-шы-цесь, па-жа-луста... ." Усё астатняе, хоць і па-латышску, але падобна на наш ЗАГС: "... бла-бла-бла (музыка), бла-бла-бла (распісацца), зноў бла-бла (кольцы), кветкі, віншаванні і агульнае фота на прыступках." Далей па культурнай праграмме прыйшлося круціцца па вузкіх і вельмі пагорыстых гарадскіх вуліцах да замка Лівонскага ордэна (30 км/г). Па Вікіпедыі - Вендэнскі замак - самы буйны і найбольш захаваны ордэнскі замак на тэрыторыі Латвіі. Дзе супрацоўнікі ў артыстычным стылі прапанавалі маладзёнам выканаць некаторую працу з часоў сярэднявечча і нават правялі абрад вянчання.





























Дзіўна і нязвыкла выглядалі дзеткі басанож на голых камянях. Наколькі я правільна зразумеў - гэта адзін з відаў летняга падзаробка для школьнікаў на канікулах і моладзі.













Наступны прыпынак - "Цэнтр адпачынку "Ракшы", 6 км ад Цэсіса, на тэрыторыі Нацыянальнага парка Гаўі. Нешта накшталт нашага "Салаўінага гаю" пад Паставамі. Свабодна разгульваюць ламы, альпакі і гуанака; катанне на вярблюдах і розных -цыклах; пейнтбол.


















Фотасесія на моры, дзе мне давялося папрацаваць "стартавай пляцоўкай" :)))







нарэшце - застолле



і ў выніку за 2 дні - яшчэ 3 сотні кілометраў.

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 26 Sep 2014, Fri, 7:23    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

З Відзэме ў Курзэме, з поўначы Латвіі на паўднёвы захад.

Яшчэ двое сутак дарогі (з начлегам "нібыта ў кемпінгу"). Панядзелак, 21 ліпеня нарэшце прышло пачуццё, што вяселле адбылося і цяпер можна заняцца сабой. Маладзёны звярнулі ўвагу на падарункі, якія першы дзень наогул ляжалі у агульнай гары на стале да начы; пералічылі грошы й застаўшыхся госцеў. Па сучасных беларускіх "нормах" латышы дораць значна меньш: не болей за 50 еўра; можа быць у дадатак які-небудзь абанемент на фотасесію ці вечар у рэстаране. Стомленныя й шчаслівыя дарогу ў Рыгу пачалі з наведвання мора. Бліжэйшы пляж знаходзіўся ў 40 км, у Туйі. Заезд на машыне ўжо платны - 3? з аўта, але туалеты, рукамыйнікі і раздзявальні таго каштуюць (потым параўнаў з бясплатным пляжам). Хапіла нас недзе на поўгадзіны, бо хоць тэмпература паветра й заходзіла за 30°С, але вада была настолькі сцюдзёнай, што свае плюсневыя косткі я адчуў асобна ад астатняй ступені. Да фота справа амаль не дайшла

Астуджаныя вадой і ветрам, рухаемся далей.

Рамкалні (Ramkalni) - месца сямейнага, спартыўнага й турыстычнага адпачынку. Скрыжаванне на беразе прыгожай ракі Гаўя. Сваякі "запатрабавалі" каб мы абавязкова паспрабавалі "горкі". Што такое гэтыя "горкі", пакуль не праехалі, не ўразумелі.









Высветлілася - гэта санкі на колцах.

На відэа будзе лепш адчуць пра што я

Дзеці пішчэлі ад задавальнення, дарослыя адпачывалі успамінамі аб сваім сАначным дзяцінстве. Кошт божаскі, надвор' е слаўнае, па мабільніку ніхто не дастае - лепата! Акрамя ўхвалёных санак, ёсць і іншыя атракцыёны; пракат лодак-байдарак, ровараў, рэстаран, бістро, крама з мясцовымі прысмакамі. Месца шматлюднае; сустрэліся машыны з бельгійскімі, польскімі, эстонскімі, рассійскімі нумарамі.

Ужо пазней я дазнаўся, што менавіта тут здымалі той славуты эпізод пра Шцірліца: "Он спал глубоко и спокойно, но ровно через 20 минут он проснётся. Это тоже одна из привычек, выработанная годами" (8 серыя).






Крыху шкадую, што не сфатаграфаваў для параўнання менавіта тое месца.

Адпачнуўшы на беразе Гаўі,




рухаемся на Рыгу (37 кілометраў, траса добрая, хуткасць 100 км/г). Сталіцу праязджаем, гледзячы ў "заднюю частку" Kia-Ceed сваякоў. Адначасова даведываемся, што маршрут наш не скончаны і трэба ехаць далей, а не начаваць ў іх дома. Аказваецца ключы ад кватэры нехта з сяброў "звёз неспадзявана" у Вентспілс, і адначасна можна (і трэба) адвезці аднаго з гасцёў у Кулдзігу (+150 км Question Exclamation ). Што тут скажаш, "даёшь молодёжь"... . Ну гэта ж ўсё тлумачыць. Якія пытанні, 300 км, канешне паехалі ;) !

Юрмала са сваімі платнымі дарогамі засталася збоку, пад вечар спыняемся у мястэчку Сабіле.
Прыкладна 1700 жыхароў. Вінакурная сталіца Латвіі і адначасова цыганскі гарадок. Але нас зацікавіла іншая карціна - "Сад лялек":





і на відэа .

гэтую выставу зрабіла й даглядае мясцовая жыхарка на сваёй зямлі. Раз у месяц яна пераапранае сваіх лялек з-за уздзеяння надвор'я. Агляд бясплатны, да нас выйшла ў цёмных сонечных акулярах. Аказваецца напярэдадні таксама спынілася чарговая машына, і задаволенныя спачатку "турысты", на развітанне... шпульнулі ў яе камянём (???!!!). Падзякаваўшы ў адрозненні ад папярэдних "таварышаў", спяшаемся паспець на тралей праз Венту; сустракаем зачынены дом і адсутнасць гаспадыні. Шкада, але катанне на тросе праз рэчку мы маем штогод на фэсце ў Вілейскім раёне, таму не вельмі й засумавалі.

У Кулдзігу ўехалі напрыцемку. Па савецкімі меркам - райцентр, каля 13.000 жыхароў. У адрозненне ад многіх іншых латвійскіх гарадоў, цэнтр Кулдзігі пазбег разбурэнняў падчас шматлікіх войнаў і пажараў. Тут захавалася арыгінальная драўляная архітэктура, у некаторых выпадках узыходзячая да XVI-XVII стагоддзяў. Таму, са слоў сваяка, цэлы горад уваходзіць у спіс спадчыны ЮНЭСКА ; не ведаю наколькі гэта праўда, не правяраў.
Галоўнымі славутасцямі з'яўляюцца - гістарычны цэнтр горада і драўляная забудова XVIII-XIX стагоддзяў, цагляны арачны мост праз Венту 1874 пабудовы, (архітэктар Ота Дітце; быў рэканструяваны ў 2008 годзе), найшырэйшы ў Еўропе натуральны вадаспад Вентас-Румба шырынёй (249 метраў), Кулдзігская эвангеліцка-лютэранская царква Св. Катрыны.











Мост праз Венту брукаваны, пабудаваны пры Расейскай імперыі. і былі часы, калі яна была судаходнай і нават павадкам лёд ішоў наўзроўні з парэнчами. Сярод адмецін моста - цікавы звычай: на свята "Ліго" ўночы адбываецца бег навыперадкі праз мост. Асаблівасць удзельнікаў (і мужчын, і жанчын) - абавязковая адсутнасць адзення і абутку.

Але ўсё гэта будзе заўтра, бо яшчэ трэба... абазначыцца з начлегам.
Абяцаным кемпінгам стаў інтэрнат мясцовай спартыўнай школы (50 еўра за 8 чалавек). Дзе хутка перакусіўшы, досыць стомленныя дарогай і мітуснёй краявідаў, смачна заснулі па 3-месных пакоях... .



Последний раз редактировалось: Александр Dehty (13 Dec 2015, Sun, 19:45), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 01 Oct 2014, Wed, 0:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Кулдзіга, прагулка:





















Куфар герцага Екаба, умураваны ў сцяну:

















Менавіта месца начлегу, з бліскучым еўрарамонтам унутры і ... як мае быць абшарпаны звонку:



Штучная запруда перад старым (непрацуючым) млынам:




















Крышку
відэа для лепшага пачуцця.

На уваходзе ў гарадскі парк:













Непасрэдна - Вентас-Румба, самы шырокі вадаспад у Еўропе і берагі з даламіту:











Зуім крышачку відэа.

Пясчаныя пячоры пад Кулдзігай. Глыбіня каля 10 метраў, раней здабываўся кварцавы пясок.
















Валодаюць гэтай зямлёй (пяском) ўжо 3-яе пакаленне сям'і.







А гэта ўжо - Вентспілс. Горад-порт, дзе дарогі замест асфальту выкладзены тратуарнай пліткай, дзе няшмат гістарычнай архітэктуры; дзе граданачальнік увёў свае грошы (венты), а дзяржава судзіцца з мэрам; дзе скульптуры кароў ужо сталі брэндам горада і дзе "працякае нафта"... .

















Юркалне - пляж па дарозе паміж Вентспілсам і Ліепаяй (Лібавай), дзе мы ўпершыню знайшлі бурштын і нас ахапіла "бурштынавая ліхаманка":

















Напрыканцы дня - Скрунда-1. Для непасвечанных - пусты гук; для маіх бацькоў - надзеі на пісьмо сына з арміі з такім паштовым штэмпелем, для мяне - 2 гады жыцця. Савецкая армія, ДМБ-90.
Пасля таго, як у 1987 годзе малады нямецкі "хлопчык" прызямліўся на Чырвонай плошчы, савецкае ваеннае кіраўніцтва вырашыла, што мяжа з захаду "ненадзейная" і трэба каб больш ня лёталі. Таму хуценька сагналі з усяго Саюзу гарнізон у 10 вайсковых частак і прыняліся ставіць супер-пупер-радар. Два будынкі вышынёй з 12- і 6-павярховыя сучасныя дамы. Праўда ці не, але казалі што 1 м² пакрыцця сцяны каштаваў 1.000.000 савецкіх рублёў. За 1989 г. загінула 10 "пацаноў" пры розных абставінах; я азнаёміўся з розными нацыянальнасцямі "вялікага і магучага"... .
Але гэта я адыйшоў ад тэмы. Таму, карыстаючыся момантам, зразумела, што я не мог не заехаць на месца сваёй маладосці.
...............................................................................................................................................................

Доўга мы шукалі тыя "бетонкі", той плац і той аўтапарк - лес. Усё, што ўдалося убачыць - гэта малады хмызняк і набіраючы моц лес. Я, праўда не думаў, што час так хутка знішчае мінулае... .













Сказаць, што засумаваў, то не; але ж... . Няма ўжо тога Саюзу, няма ўжо той маладосці... .
_________________________________________________________________________________________________

Наперадзе - Рыга і яшчэ палова прыбалтыйскіх "вакацый" Laughing




P.S. Дарога скрозь добрая, паліцыя спыніла напрыцемку ў Кулдзізе, бо ў сваяка не свяціла адна фара; далі таму падыхаць "алкометр", папярэдзілі і пажадалі шчаслівай дарогі.


Последний раз редактировалось: Александр Dehty (13 Dec 2015, Sun, 19:44), всего редактировалось 1 раз
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 01 Oct 2014, Wed, 23:36    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пасля дзённай ліпеньскай спёкі прыемна адпачыць на вулачках старой Рыгі.









































Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 07 Oct 2014, Tue, 0:28    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Рыга - Талін, траса-"алімпійка", якасць добрая, дазволенная хуткасць - 100 км/г, тэмпература паветра +30 °C. Паехалі:

Перад самай мяжой - невялічкі партовы гарадок Салацгрыва (нечым ён нам прыглянуўся ўжо другі раз):





Мяжа:



Пярну праехалі па краі на адным подыху. Абед сустрэлі ў прыдарожным рэстаране "Халінга". Меню на трох мовах (эстонскай, рускай і ангельскай), персанал размаўляе адносна свабодна і даволі ветліва.





Значна большая частка дарогі па Эстоніі ішла праз лес, таму сказаць штосьці пра мясцовыя славутасці няма чаго. Пустазелля ў вочы не кінулася, вёсак альбо хутароў таксама. І ўсю дарогу сустракаўся даволі дзівосны дарожны знак "Дзікія жывёлы" з выявай менавіта лася. Так ён мне спадабаўся, што прывяду здымак з інтэрнету (бо сам на хуткасці ўжо не спыняўся):


Талін пачаўся неяк "аднакалярова" з катэджаў у соснах:







Паступова дарога пашыралася.



Гляджу цяпер на наступны здымак і мроіцца думка: няўжо я па сустрэчнай паласе ехаў?


Але, не! То здымак з пасажырскага месца ў час павароту ўлева :)

Навітэл на адрас "Талін" (без усялякай вуліцы) зразумела давёў у цэнтр і нечакана - адразу на аўтастаянку. Месц - "мора", аплата паркавальным аўтаматам



Інфармацыя ў тым ліку і на рускай мове, ды й да еўра ўжо прывыклі ;) .




Экскурсаводаў, зразумела ў "дзікуноў" няма, таму "што бачу, тое і пяю". Першым сустрэўся музей "Дзявочая вежа".




і зноў рознамоўе:




Адчынены ў 2013 годзе, нагадвае звычайны краязнаўчы музей з кавярняй і магчымасцю агляду горада. Выкарыстаныя білеты-налепкі пэўна сведчуць аб папулярнасці таго месца :) .




Шпацыруем далей:



Мэрыя



Сабор Аляксандра Неўскага, самы вялікі праваслаўны храм Эстоніі














На падыходзе да цэнтральнай Ратушнай плошчы, "Джэк Верабей" запрашаў у музей васковых постацяў за 20 еўра:





і яшчэ нехта ў смеццевым бачку



Верхавіна ратушы на сонцы выразна ззяла пазалотай




Зазірнуўшы ў сувенірныя крамы па перыметры плошчы, рухаем "куды вочы вядуць" - усюды скрозь прыгожая даўніна, у які бок не краніся.











Судзячы па шыльдзе, тут месціцца Расійская амбасада:



А як не заўважыць такія прыгожыя дзверы:



Капліцка праваслаўная:


У савецкі час была зачынена, з пачатку 90-х гадоў прыход Аляксандра-Неўскага сабора прыглядаў за капліцай, але лічылася яна як безгаспадарны будынак. У 2008 г. была прынята на баланс горада, а ў кастрычніку 2009 года ўладамі эстонскай сталіцы было прынята рашэнне аб перадачы капліцы прыходу Аляксандра-Неўскага сабора ў бестэрміновае і бясплатнае карыстанне.



Такой формы шыльда аб дзяржаўнай ахове гісторыка-культурнай каштоўнасці
























Канцылярыя Мітрапаліта Талінскага і ўсяе Эстоніі Карнілія





і крыху буйней










Зноў Ратушная плошча і Ратушная аптэка. Згодна надпісу, год заснавання апошняй - 1422. З Вікіпедыіі: "з'яўляецца адной з найстарэйшых дзеючых аптэк у Еўропе, якія працуюць у адным і тым жа будынку з пачатку XV стагоддзя."







Палову інфармацыіі "фотаапарат здымаў" на відэа. Таму і кругагляд па плошчы прапаную тут .

Час патрабаваў варочацца






Як вынік - веліч уражанняў, добрая стомленнасць і салодкі сон :) . Гэта потым мы зразумеем, што не агледзілі і чвэрці магчымага (а мо і яшчэ меньш) і таму застаецца нагода наведацца яшчэ і больш падрыхтаванымі. Але гэта будзе потым... .

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 07 Oct 2014, Tue, 1:08    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цікава, дзякуй.
Прыемны ўспамін пра некаторыя знаёмыя мясціны.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 21 Oct 2014, Tue, 22:12    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзень 10-ты. Прачнуўшыся пасля Эстоніі, едзем з Лімбаж на Рыгу маршрутам "куды вочы глядзяць".

Сядзіба ў мястэчку Дунтэ (Dunte). 63 км ад Рыгі - музей Мюнхгаўзена. Па латышскай інтэрнэт-версіі "у свеце існуе ўсяго два музея Мюнхгаўзена: адзін у Германіі, у Боденвердере, другі - у Дунтэ Ліепупскай воласці." Але клубаў і рэстаранаў, прысвечаных гэтаму герою, па-маему, значна больш.





Зноў крыху з інтэрнэта: "адкрыты 32 траўня (так-так!) 2005 года. Зараз гэты музей - адзін з самых наведвальных у Латвіі. Тут і двухпавярховы дом-музей з інтэр'ерамі і экспазіцыяй васковых фігур, і калекцыя з 2000 піўных куфляў, і самы вялікі ў Балтыі драўляны карабель даўжынёй у 30 метраў, і самая доўгая драўляная сцежка з асінавых дошчачак. Яе даўжыня - 5,3 км, і яна цягнецца ад музея да самага мора. Уздоўж сцежкі расстаўлены каля 40 драўляных скульптур - гэта героі апавяданняў вычварна выдумшчыка Мюнхгаўзена: зайцы, дзікі, ваўкі, кіты.
Акрамя гэтага, у музеі ёсць магчымасць пераапрануцца ў стылізаваныя гістарычныя касцюмы і зрабіць некалькі фотаздымкаў на памяць."

















Наколькі я зразумеў - гэта аўтар бізнес-праекту, філолаг Уладзімір Нагавіцын:



Помню тады падумаў: калі ўжо на пустым месцы зроблены такі прыпынак для турыстаў, то няўжо ў нашым Глыбокім, няможна "раскруціць гэты брэнд"? Аднаго (двух) помнікаў лічы - нічога.

А гэта - другі паверх сядзібы. Абазначу васковых герояў:

Міхаіл Таль, восьмы чэмпіён свету па шахматах (1961).



Улляна Сямёнава, знакамітая савецкая баскетбалістка.



Калекцыя піўных келіхаў (нашы беларускія змесціліся амаль на адной паліцы):





Krievija (Расея) заняла 4 паліцы.



Эдуард Павулс, вядомы латышскі акцёр тэатра і кіно.



Вія Артмане, прыма латышскай савецкай сцэны, актрыса тэатра і кіно.



Біскуп Альберт, заснавальнік Рыгі і місіянер крыжакоў ("хадзіў на Літву" ў тым ліку).



Кароль шведскі Густаў II Адальф (1594-1632), які ў свой час захапіў Балтыю.



Кацярына I, Расійская імператрыца (1725-1727). З прыкладзенай інфармацыі: Марта Скаўронская, застаўшыся сіратой, трапіла ў сям'ю марыенбургскага пастара Эрнста Глюка, першага перакладчыка Бібліі на латышскую мову. Падчас Паўночнай вайны захоплена ў палон разам з сям'ёй пастара расійскімі войскамі менавіта на тэрыторыі Відземе (Алуксне).





Карліс Ульманіс, першы прэм'ер-міністр і 4 прэзідэнт незалежнай Латвійскай Рэспублікі







Праз 1,5 кілометры - пляж, але зноў вада сцюдзёная, хоць і +30 °C



Далей захацелася паздымаць жонцы. Затое можна ацаніць якасць дарог, палёў, дамоў (адсутнасць платоў пры іх), сельска-гаспадарчыя працы. Выгляд з акна на хаду:





















А такія указальнікі хутароў, бо звычных для нас вёсак у латышоў няма.



І назвы накшталт: Бярозка, Ліпка, Бэз, Дубочак і г.д.



















Зноў дзіцячае шчасце ў Рамкалне.















Прэйскуранта на трох мовах:







Побач (10 км) Турайдскі замак (на жаль ўжо быў зачынены) і пячора Гутманя.





І прыпынак на мосце праз Гаўю ля Сігулды, дзе з паветраннага трамвайчыка моладзь атрымлівала вострыя адчуванні.











е паслухалі

Напрыцемку ўехалі ў Рыгу, дзе Навітэл двойчы пажадаў "пагарнуць улева" на мосце і потым лаяўся, што яго не паслухалі. Але нам хапіла новых уражаннеў, стомленнасці й задавальнення проста адпачынкам.



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Zmicier



Зарегистрирован: 19.10.2008
Сообщения: 2468
Откуда: Менск

СообщениеДобавлено: 29 May 2016, Sun, 23:37    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй за цікавы расповед!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы