Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Слаўны горад Прапойск (Слаўгарад)

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Репортажи о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 07 Feb 2016, Sun, 1:29    Заголовок сообщения: Слаўны горад Прапойск (Слаўгарад) Ответить с цитатой

За мінулы год я ні разу не выбіраўся мэтанакіравана ў падарожжа па Беларусі і цяпер як-то ўжо моцна затужыў па гэтых паездках, таму падумаў куды-небудзь накіравацца. Апошняй значнай славутасцю ў Магілёўскай вобласці, у мяне заставаўся мемарыяльны комплекс у вёсцы Лясная, а раз побач Слаўгарад, вырашана было заехаць і туды.



Першым пунктам па ходу маршрута была вёска Вейна пад Магілёвам. Тут знаходзіцца Пакроўская царква XVIII-XIX стагоддзя. Ужо здалёку храм выглядае крыху незвычайна, але разам з тым гарманічна.



Форма купалоў прыемна здзівіла - цяпер усё радзей можна сустрэць нешта арыгінальнае - паўсюль, ў тэму і не ў тэму, залатыя "цыбуліны". Яшчэ з незвычайнага ў царкве - цыліндрычныя вежкі над уваходам.
Пры бліжэйшым разглядзе...



...заўважаеш нейкую лішнюю дэталь, нешта ўносіць дысгармонію ў плаўнае круглявае вонкавае аблічча. І толькі калі абыходзіш храм, разумееш - гэта сякернапрыбудаваны вуглаваты прытвор.



Здалёку царква выгадна займае ўзвышша.



Наступнай была вёсачка 1-ыя Галяні. У гэтай глухой мясцовасці, удалечыні ад трас нават мясцовага значэння, схавалася Успенская царква 1903 года.



Хоць гэты храм і тыповая "мураўёўка", але тут, сярод простых дачных хатак і буянства прыроды, яна выглядае раскошным палацам.



Дарэчы, пакуль я дабіраўся сюды па грунтавых дарогах, выглянула сонца і пачало па-вясноваму прыпякаць.



Пасля таго, як налазіўся па хмызняку ў пошуках выгаднага ракурсу, накіраваўся да асноўнай мэты - у вёску Лясная.
Комплекс прысвечаны двухсотгоддзю перамогі расейскіх войскаў над шведамі ў 1708 годзе ў бітве пад Лясной. Цэнтральнае становішча займае мемарыяльная капліца.



Калі яшчэ задумваўся маршрут, гэта месца я ўяўляў сабе некалькі інакш. Апынулася - храм вялікіх памераў - 15 × 15 метраў ля падножжа і вышынёй каля 41 метра. Ён магутна дамінуе над навакольнай сельскай забудовай моцна ўражвае.
Побач - манумент, ён уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю на камені ў выглядзе арла з распасцёртымі крыламі, у кіпцюрах якога сцяг зрынутай дзяржавы.





Помнік быў усталяваны ў 1908. Капліца ўзводзілася ў 1908 - 1912 гг.



Ад Лясной да Слаўгарада 10 хвілін на аўтамабілі і таму, як я ўжо зазначаў вышэй, было вырашана наведаць і гэты горад.
Самай цікавай славутасцю мястэчка з'яўляецца царква Раства Багародзіцы.



Гэты храм узводзяць па ўказе А.М. Галіцына ў 1791 годзе. Царква ў класіцыстычным стылі, цэнтрычная, у форме грэчаскага крыжа, з купалам, не мае апсіды.



Акрамя храма ўзводзіцца званіца, парафіяльная школа і некалькі гаспадарчых пабудоў.





Тапонім "Слаўгарад" на даваенных мапах гэтай мясцовасці не знайсці, таму што да 1945 году горад называўся Прапойск.
Не! Назва адлюстроўвала не лад жыцця мясцовых жыхароў, а адносілася да месца, дзе быў закладзены горад. Словам прапой (прупой) у старажытныя часы называлі віры ў зліцця рэк, а Слаўгарад пачаўся на высокім пагорку ля зліцця ракі Проні з Сожам, адсюль і назва, якая мела сэнс "у моцнага віру на зліцці рэк".
Ад царквы я накіраваўся да Сожу і па дарозе натыкнуўся на аб'екты, якія не планаваў наведваць.
Акрамя храма князь Галіцын заклаў у Прапойску сядзібу з паркам, але дом не захаваўся, ад парку да нашага часу засталіся толькі фрагменты і як мяркуецца, вось гэта:



Я да гэтага часу не магу зразумець прызначэнне гэтай вежы. Роля громаадводу не падыходзiць - яна стаіць у яры, а іншых здагадак як то і не ўзнікае. Можа проста дэкаратыўны элемент парку? Хаця мне гэта здаецца не рацыянальным.
Недалёка ад вежы знаходзіцца цагляная альтанка, таксама, як мяркуецца, таго часу.



Альтанка месціцца ля падножжа высокага пагорка, таго самага, з якога пачаўся Прапойск. Цэнтральны ўваход на гарадзішча:



Замчышча акультурана і выконвае ролю паркавай зоны. Адсюль добра бачны той самы "прапой" - зліццё Проні з Сожам.



У прынцыпе гэта ўсё, што можна ўбачыць цікавага ў Прапойску Слаўгарадзе...
Ну яшчэ вось гэтая паштовая станцыя сяр. XIX стагоддзя, якую завесілі плёнкай, як быццам рэканструкцыя...



Я планаваў на гэта падарожжа напісаць пост у стылі "дэпрэсіўны чорна-белы люты", але падчас паездкі мне спадарожнічала яркае сонца і больш атрымалася нешта "яркае вясновае", але так нават і лепш. Увогуле, адкрыццё сезона 2016 адбылося!

http://ales-matsesha.livejournal.com/14878.html?view=26142#t26142
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 07 Feb 2016, Sun, 2:22    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Мае назіранні, новыя аб'екты і фота спецыяльна для "Глобуса Беларусі"

Вейна:
Побач з царквой з'явілася капліца:



каардынаты http://orda.of.by/.map/?53.828015,30.388627&m=gm/18,visicom/11,e/13,3v/13

Слаўгарад:

Недалёка ад царквы Раства Багародзіцы месціцца дом, першы паверх якога нагадвае дарэвалюцыйны будынак. Можа гэта рэшткі сядзібы Галіцына?







каардынаты http://orda.of.by/.map/?53.442671,31.005349&m=gm/16,visicom/11,e/13,3v/13

Замчышча:
Калі я правільна зразумеў апісанні:
"Каля вусця р. Проня, на правым беразе р. Сож, у гарадскім парку.
Пляцоўка памерамі 40 на 95 м выцягнута з поўначы на поўдзень, вышынёй да 30 м, з заходняга боку ўмацавана ровам."
то мяркую, што гэта яна : http://orda.of.by/.map/?53.441738,31.008117&m=gm/15,visicom/11,e/13,3v/13



цэнтральны уваход у парк:





Роў з заходняга боку:





перасмык, уваход на пляцоўку:



Таксама ў Слаўгарадзе з'явіўся мемарыял пахаваным вёскам. Можа таксама падыдзе, як аб'ект для "Глобуса"? Дзесьці на сайце я ўжо бачыў падобнае...









каардынаты http://orda.of.by/.map/?53.444,31.004393&m=gm/16,visicom/11,e/13,3v/13

На рахунак "дом жилой (дерев.)" http://globustut.by/slavgorod/index.htm#house адзін з мясцовых жыхароў казаў, што быў такі дом, але яго знеслі ў 2014-2015 гг. цяпер на яго месцы:



каардынаты http://orda.of.by/.map/?53.447208,31.005402&m=gm/16,visicom/11,e/13,3v/13

Усе фотаздымкі Люты 2016.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
sweet_home



Зарегистрирован: 22.06.2015
Сообщения: 275
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 07 Feb 2016, Sun, 12:30    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

alexBel писал(а):

Таксама ў Слаўгарадзе з'явіўся мемарыял пахаваным вёскам. Можа таксама падыдзе, як аб'ект для "Глобуса"? Дзесьці на сайце я ўжо бачыў падобнае...


Подобное Вы могли видеть в Чечерске, в Корме. В основном пострадала Гомельщина.

Спасибо Вам за интересный рассказ и весенне настроение. Люди, скоро весна! :D Вот доказательство, снимок вчерашний:
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 07 Feb 2016, Sun, 21:46    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

sweet_home писал(а):
Спасибо Вам за интересный рассказ и весенне настроение.


Дзякуй за водгук!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 02 Jan 2017, Mon, 4:25    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Добрыя здымкі. Дадаў тое-сёе на ГБ, дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
givi



Зарегистрирован: 03.03.2012
Сообщения: 274
Откуда: Гомель

СообщениеДобавлено: 03 Jan 2017, Tue, 2:31    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Меня тоже в своё время поразило несоответствие реальности и фотопредставления о часовне в Лесной (вроде бы статус - часовня?).
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 03 Jan 2017, Tue, 10:24    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi писал(а):
Добрыя здымкі.

Дзякуй за шчыры водгук!

givi писал(а):
Меня тоже в своё время поразило...

цалкам дакладная заўвага!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Репортажи о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы не можете скачивать файлы