Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Мiхаiл L.
Зарегистрирован: 06.10.2014 Сообщения: 891 Откуда: Новалукомль
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 22:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга писал(а): | ...на беразе вадасховішча ў Навалукомлі... |
Дзе гэта такое? |
|
Вернуться к началу |
|
|
Д. Ивченко
Зарегистрирован: 17.03.2012 Сообщения: 361 Откуда: г. Толочин
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 22:03 Заголовок сообщения: |
|
|
GlobusBelarusi писал(а): |
Валацуга писал(а):
Нас яшчэ там крышку паганялі бычкоўскія сепаратысты...
? |
Только мы успели сфотографировать (с далека с дороги) флаг-згароду, со двора хозяева, а может и их гости начала сильно брехаться. |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11147 Откуда: Минск
|
Добавлено: 29 May 2017, Mon, 22:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Д. Ивченко писал(а): | Только мы успели сфотографировать (с далека с дороги) флаг-згароду, со двора хозяева, а может и их гости начала сильно брехаться. |
Понятно.
А нельзя ли хотя бы примерно показать на карте, где находится этот забор? |
|
Вернуться к началу |
|
|
Д. Ивченко
Зарегистрирован: 17.03.2012 Сообщения: 361 Откуда: г. Толочин
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12767
|
Добавлено: 30 May 2017, Tue, 0:25 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзея другая. І на крыжах быў пастаўлены крыж...
Тры дзясяткі крыжоў за дзень, па прыблізных падліках, гэта, канешне, цікава, але другі дзень прайшоў па класічнай праграме з элементамі пошукавай дзейнасці.
Ночылі мы непадалёк ад Ветрына, таму накіраваліся спачатку туды. Самым цікавым там былі ні касцёл, ні царква...
А вось гэты помнік землякам з неардынарнай і даволі патрыятычнай афарбоўкай
А таксама памятны валун, які стаіць на пачатку вуліцы Ганны Місуны - першай жанчыны-геолага
(здымак Диана)
І, вядома, захапляльны краявід на возера Сердава
Вядома, што чыгуначнікі з вялікім вопытам работы добра адчуваюць пах чыгункі, таму мы і самі не заўважылі як стаялі ля будынку станцыі Фарынава. Прабачце, каля царквы святога Ціхана. Не, усё ж чыгуначнай станцыі. Ды не, усё ж... Не дурыце мне галаву і разбірайцеся самі!
Абапал царквы знаходзяцца цікавыя драўляныя чыгуначныя пабудовы
Асабліва вось гэта прыбіральня. Так і паўстае перад вачыма кабета ў белым разам са сваім сабачкам, што няспешна шпацыруе па пероне па сваіх справах...
Як вядома, у Полацкім раёне тры Залессі. Мы вырашылі згуляць у напарсткі... І ведаеце - выйгралі!!! БІНГО!!!
У Быкоўшчыне, канешне, ёсць што паглядзець.
Таму едзце самі і глядзіце. А мы пакуль што ў Шпакоўшчыну
Самым цікавым помнікам у вёсцы безумоўна з'яўляецца памятны валун у гонар Антона Грыневіча
Ды рэчка Нача
Помнік землякам у вёсцы Мышчына
Ну, быць у Мышчына і не заехаць у Бяздзедавічы - гэта будзе не зусім правільна, праўда?
У Красянах нас сустрэлі злы сабака і добрая гаспадыня
Калі мы набліжаліся да наступнай вёсачкі, то удзельнікі нашай вандроўкі ажывіліся і ўз'юшана загаманілі:
- das IST fantastisch!!! das IST fantastisch!!!
Я швейцарскі не вучыў, таму нават не ўяўляю - пра што гэта яны?
Пакуль я ламаў галаву над лінгвістычнымі феноменамі, мы апынуліся ў вёсачцы Цвеціна
Пасля мы доўга разважалі- ехаць ці не ехаць. Ёсць над чым пачухаць чаропку...
Пакуль разважалі, то ўжо і прыехалі. Дакладней - дайшлі.
Карыстаючыся выпадкам, паведамляю - Леніна ў Папшулях німа, таму ехаць у Галамысла не варта. Ці памыляюся?
Без добрага баяна вяселля не зыграеш, таму мы апынуліся ў
Соединяет берега с едой паромщик...
Сядзібны дом калісьці набыў мясцовы святар і зараз ён выглядае так
Не, ну чым не Мона Ліза? І хвастом так круціць, і язычком грае, і вочкамі міргае, і рогі ў розныя бакі начасала... Рыжая бестія)))
Не, ну гісторыю пра зум вы памятаеце? Але, калі прыгледзіцеся, то вы таксама пабачыце чырвонакніжнага куліка-сароку ля дзісненскага замчышча.
Паехалі мы далей мёрскімі лясамі і тут - бац! - царква пасярод лесу! Якіх толькі дзіваў не хаваюць беларускія лясы...
Мікалаева... Мы яго ўжо сёння бачылі. От пад'ехалі бліжэй...
Капыльшчына... Усё ў парадку - мы яшчэ на Віцебшчыне
Стэфанпольская царква амаль пры самай дарозе, але угледзіць яе не так і проста
Ямна. На Мёры, шчыра кажучы, мы ўжо забілі. Таму не спешна пад'язджалі да вёскі насвістваючы любімую песню усіх валацугаў - "ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына"...
Спадчына і сапраўды ў Ямне яшчэ пакуль што захавалася і знаходзіцца ў самым дарагім для ўсіх беларусаў месцы - пасярод загону для калгасных кароў.
Мясцовыя кажуць, што сядзібны дом належыў Ясінскім. А мясцовыя аматары гісторыі нават шукалі тут панскае золата...
Непадалёк гаспадарчая пабудова з прыстройкай савецкага часу
Правая частка мясцовай школы - таксама прыбудова савецкага часу
Германавічы. Не, я часам не разумею сваіх сувалацужнікаў... Касцёлы, сядзібы, цэрквы... Як ім не ўелася аднэ ж і тэж?
Таму тут я іх кінуў і застаўся на мясцовых могілках. Самай адметнай магілай тут з'яўляецца магіла гісторыка і пісьменніка Міхася Райчонка
сына Ады Эльеўны Райчонак - нястомнай збіральніцы спадчыны Язэпа Драздовіча
На ўскрайку могілак пахавана маці Язэпа Драздовіча.
Непадалёк невялічкая каплічка
А ў другім баку невялічкіх могілак - пахаванні польскіх вайскоўцаў...
Кожны атрымаў сваё задавальненне ад Германавічаў і мы рушылі на сталіцу. Чаму ў гэтым слове дарожнікі зрабілі памылку - не ведаю
А вось такое ўяўленне пра сталіцу маюць мясцовыя жыхары
Пасля сталічнага віру мы прыехалі ў Лазавікі. Касцёл пад белымі крыламі...
І мы працягнулі нашы далейшыя заняткі па біялогіі
І за размовамі пра розных там братоў нашых меншых мы даехалі да Шкунцікаў
Што тут можа быць цікавага? Напрыклад, гэта...
Нешта падобнае нам сустрэлася і ля прыпынку, які называецца Школа ў суседніх Баўкалах
Вечарэла. Ды й мне ўжо час развітвацца. Таму паставім на гэтым месцы кропку. Ці шматкроп'е?..
З.Ы. Цікава, куды мы не даедзем наступным разам?.. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Александр Dehty
Зарегистрирован: 22.04.2014 Сообщения: 1014 Откуда: Вiлейка
|
Добавлено: 30 May 2017, Tue, 10:22 Заголовок сообщения: |
|
|
Чамусьці стала сумна ад агульнага ўражання... :( .
Не, маршрут багаты і выкананне на "звыш выдатна", але другая дзея для мяне падалася трагічнай. Хіба што, новая чырвоная афарбоўка ў Забеллі дае надзею на дагледжанасць.
Напэўна патрэбны эпілог. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12767
|
Добавлено: 06 Jun 2017, Tue, 15:25 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty писал(а): |
Напэўна патрэбны эпілог. |
Мы пакуль што не дараслі да аптымістычных эпілогаў ((( |
|
Вернуться к началу |
|
|
Алекс Сталь
Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1496 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 06 Jun 2017, Tue, 20:28 Заголовок сообщения: |
|
|
Валацуга
Спасибо!
Очень много полезной информации. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Алекс Сталь
Зарегистрирован: 07.01.2010 Сообщения: 1496 Откуда: г.Минск
|
Добавлено: 06 Jun 2017, Tue, 20:31 Заголовок сообщения: |
|
|
Александр Dehty
Позвольте с Вами не согласиться.
Облупленные церквушки уже лет по двести простояли.
И ещё столько же простоят.
А через двести лет человечество махнёт на Марс.
И всё это будет не актуально. |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12767
|
Добавлено: 06 Jun 2017, Tue, 22:41 Заголовок сообщения: |
|
|
Алекс Сталь писал(а): | Валацуга
Спасибо!
Очень много полезной информации. |
Спасибо, рад, что пригодилось... |
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12767
|
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|