Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 41, 42, 43 ... 47, 48, 49  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 15 Mar 2024, Fri, 8:20    Заголовок сообщения: Кніга "Малой радзімы запаветы продкаў: народная духоўная культура Жыткавіцкага раёна" Ответить с цитатой

"Малой радзімы запаветы продкаў: народная духоўная культура Жыткавіцкага раёна". Беларусь, 2019.
У зборніку прадстаўлены фальклорна-этнаграфічныя і міфалагічныя матэрыялы, запісаныя ў палявых экспедыцыях на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна, ахарактарызаваны лакальна-рэгіянальныя асаблівасці бытавання традыцый народнай духоўнай культуры. Асобныя раздзелы выдання змяшчаюць літаратурна-публіцыстычныя і этналінгвістычныя матэрыялы. Выкарастаны фатаграфіі архіва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта, рэдакцыі газеты "Новае Палессе", а таксама індывідуальныя аўтарскія.

https://kniganosha.by/catalog/maloy_radzimy_zapavety_prodkau_narodnaya_duhounaya_kultura_jytkavickaga_raena
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 16 Mar 2024, Sat, 4:20    Заголовок сообщения: Кніга "Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках" Ответить с цитатой

Віктар Корбут. "Ад Мінска да Вільні. Гісторыя Беларусі ў журналісцкіх нататках". Беларусь, 2016.
Кніга Віктара Корбута ўяўляе сабой зборнік эсэ на розныя тэмы беларускай гісторыі, культурнай спадчыны, яе месца ў сучасным грамадстве. У адрозненне ад іншых папулярных кніг па гісторыі Беларусі, праца вылучаецца тым, што яе змест цалкам грунтуецца на навуковых фактах, а міфы крытычна аналізуюцца. Гэты важкі том — своеасаблівы мост праз вякі да разумення колішніх падзей, якія прадвызначылі наш сённяшні дзень.
Выданне багата ілюстравана фотаздымкамі і малюнкамі, якія з'яўляюцца дадатковым пацвярджэннем унікальнасці нашай гісторыі. Аўтарскі стыль Віктара Корбута дазваляе нават складаныя навуковыя праблемы выкладаць даступна для чытача.
Змест:
1-ы раздзел “Маці родная, маці-краіна” (назва ўзята з верша Максіма Багдановіча “Пагоня”) прысвечаны разгляду этнагенезу беларусаў, паходжанню назвы “Белая Русь”, ролі беларусаў у Вялікім Княстве Літоўскім, праблемам фарміравання сучаснай беларускай нацыі, выбару назвы народа (беларусы, ліцвіны або крывічы), стварэння беларускай дзяржавы ў 1918-1919 гадах, высвятляецца гісторыя нацыянальных і дзяржаўных сімвалаў.
2-і раздзел “Сваю Айчыну ўбач і зразумей” (назва ўзята з верша Любы Тарасюк "Імя Айчыны”) асвятляе праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны Полацка, Гродна, Нясвіжа, Ружан, Мсціслава, Оршы, Ваўкавыска, Супраслі, разглядаецца пытанне пошуку геаграфічных цэнтраў Беларусі і Еўропы, пунктаў Дугі Струвэ на тэрыторыі нашай краіны. Публікуюцца невядомыя дакументы пра лёс Белавежскай пушчы ў 1939-1940 гадах. Расказваецца пра рэшткі паганскіх звычаяў, якія захаваліся да нашых дзён, сучасныя фальклорныя абрады, старажытныя музычныя інструменты дуду і гуслі, першыя беларускія Біблію і буквар, паходжанне слуцкіх паясоў, гісторыю першага ордэна краіны - Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР, першай энцыклапедыі, якая рыхтавалася да друку ў 1936 г.
У 3-м раздзеле “Уклад дзядоў ніхто не перайначыць” (назва ўзята з верша Дануты Бічэль-Загнетавай “Замест запавету”) выкладзены малавядомыя факты з жыццяпісаў Соф’і Гальшанскай, Барбары Радзівіл, Сымона Буднага, аўтараў першага Статута ВКЛ. Расказваецца пра дзейнасць ураджэнцаў Беларусі ў Санкт-Пецярбургу, Парыжы. Выкладзеныя невядомыя падрабязнасці пра лёсы Ільі Рэпіна і яго дачкі Тацьяны ў Здраўнёве пад Віцебскам, Веры Харужай, Лукаша Бэндэ, Клаўдыюша Дуж-Душэўскага, удзельніка бітвы пад Монтэ-Касіна Якуба Конана.
4-ы раздзел “Мой Мінск дарагі — беларусаў сталіца” (назва ўзята з верша Пімена Панчанкі “ Пад’язджаючы да Мiнска...”) прысвечаны гісторыі Мінска ад заснавання горада да нашых дзён. Некаторыя матэрыялы з гэтага раздзела публікаваліся ў кнізе В. Корбута “Минск. Лучший вид на этот город” (Мінск, 2013), аднак істотная частка - новыя матэрыялы. Разглядаюцца пытанні паходжання назвы Мінска (Менеск, Менск), узнікнення горада, гісторыя абраза Маці Божай Менскай, захаваных і знішчаных цэркваў, касцёлаў, манастыроў і кляштараў. Падрабязна асветлена гісторыя Траецкага прадмесця, ратушы, г. зв. Пішчалаўскага турэмнага замка, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя
Янкі Купалы, гасцініцы “Еўропа”, сядзібы ў Лошыцы, Кальварыйскіх, Старажоўскіх, Залатагорскіх, Вайсковых могілак, помніка на плошчы Перамогі. Публікуюцца нататкі падарожнікаў XVII-XX стагоддзяў. Расказваецца пра сувязі з Мінскам Станіслава Манюшкі, Валентага Ваньковіча, Караля Яна Аляксандра Чапскага, Саламона Міхоэлса,
пра візіты ў горад Нікалая ІІ і Юзафа Пілсудскага. Паказана роля архітэктараў Герасіма Якушкі і Іосіфа Лангбарда ў стварэнні даваеннага аблічча Менска. Раскрываюцца невядомыя эпізоды жыцця ў горадзе ў час нямецкай акупацыі 1941-1944 гадоў.
5-ы раздзел “Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць” (назва ўзята з аднайменнага верша Максіма Багдановіча) — гэта гісторыя Вільні, пададзеная праз прызму дзейнасці ў сталіцы Літвы ўраджэнцаў Беларусі з XIV стагоддзя да нашых дзён. Вялікая ўвага нададзена беларуска-літоўскім, беларуска-польскім культурным сувязям у горадзе. Расказана пра ўзнікненне Вільні і паходжанне яе назвы. Падрабязна апісана найстаражытнейшая частка горада — замкі, кафедральны касцёл, касцёл Святога Мікалая, праваслаўныя храмы, палацы Радзівілаў ды іншых арыстакратаў, Вострая брама, універсітэт. Выкладаюцца жыццяпісы і канкрэтызуюцца адрасы беларусаў у Вільні: Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Францішка Багушэвіча, Вінцэнтага Дуніна-Марцінкевіча, Вінцэнтага Канстантага Каліноўскага, Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Вацлава Ластоўскага, Цёткі, Адама Станкевіча, Браніслава Тарашкевіча, Пятра Сергіевіча, Яна Шутовіча, Лявона Мурашкі, Адама Мальдзіса, Уладзіміра Караткевіча, Генадзя Кісялёва, ураджэнцаў Беларусі — дзеячаў польскай культуры: Адама Міцкевіча, Фердынанда Рушчыца, Станіслава Манюшкі, звязаных лёсам з Беларуссю Міхала Клеофаса Агінскага, літоўскага выдаўца Марціна Кухты, уласніцы Літоўскай кнігарні Марыі Пясяцкайце-Шлапялене, паэткі Аны Міцюце. Падрабязна раскрыта дзейнасць беларускіх нацыянальных арганізацый у Вільні на пачатку ХХ стагоддзя: газет “Наша ніва”, “Гоман”, Беларускага музыкальна-драматычнага кружка, беларускіх гімназіі і музея. Змешчаны даведнік пахаванняў вядомых беларусаў, а таксама звязаных з беларускай культураў палякаў і літоўцаў на віленскіх могілках.

https://kniganosha.by/catalog/ad_minska_da_vilni_gistoryya_belarusi_u_jurnalisckih_natatkah
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 16 Mar 2024, Sat, 9:10    Заголовок сообщения: Кніга "Ад Кромані да Свіцязі" Ответить с цитатой

Камейша Казімір. "Ад Кромані да Свіцязі". Мастацкая літаратура, 2013.
Новая кніга Казіміра Камейшы "Ад Кромані да Свіцязі" – своеасаблівы працяг яго папярэдняй кнігі "Паміж кубкам і вуснамі", якую склалі мініяцюры і лірычныя запісы. Гэта – новыя назіранні, роздум над перажытым, філасофскае асэнсаванне шматлікіх з’яў жыцця і прыроды.
Асобны раздел кнігі склалі эсэ, дзе аўтар займальна, з нечаканага боку, распавядае нам пра творчасць вядомых пісьменнікаў, а таксама івянецкіх ганчароў, сваіх землякоў.

https://kniganosha.by/catalog/ad_kromani_da_svicyazi
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 17 Mar 2024, Sun, 14:39    Заголовок сообщения: Кніга "У гасцях у вечнасці" Ответить с цитатой

Бутэвіч Анатоль. "У гасцях у вечнасці". Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021.
Кніга дапаможа юным чытачам больш даведацца пра родны край, бо каб лепш ведаць сябе, трэба адчуць і зразумець тую зямлю, на якой жывеш, тых людзей, якія жылі на ёй не толькі дзясяткі, сотні, а і многія тысячы гадоўтаму. Пазначанае вайсковай адвагай і чалавечай мудрасцю старажытнае Бярэсце, Божым промыслам асвячоная гарадзенская Каложская царква, разбуранае гняздо славы і няслаўя — Крэўскі замак, легендарнае і ледзь не міфічнае Мора Герадота на Палессі, цыганская сталіца ў Міры, шматтысячагадовыя крамянёвыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, ціхі пошапт векавечных ледавіковых валуноў ці не ў адзіным у свеце Мінскім музеі валуноў. Усё гэта — водгулле нашай даўняй гісторыі.

https://chitatel.by/catalog/book/1797279
http://ay.by/lot/anatol-butevich-u-gascyah-u-vechnasci-z-autografam-sem-cudau-belarusi-5036753698.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 18 Mar 2024, Mon, 1:15    Заголовок сообщения: Кніга "Мозырский район. Земля, которую мы любим. Фотоальбом" Ответить с цитатой

"Мозырский район. Земля, которую мы любим. Фотоальбом". Рыф-тур, 2014.
Фотаальбом прысвечаны прыродзе, гісторыі і сучаснасці Мозырскага краю.

https://kniganosha.by/catalog/mozyrskiy_rayon_zemlya_kotoruyu_my_lyubim_fotoalbom
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2024, Wed, 0:35    Заголовок сообщения: Кніга "Браславский край" Ответить с цитатой

"Браславский край". Укладальнік Плыткевіч Наталля. Рыф-тур, 2021.
У кнізе прадстаўленыя прыродныя, архітэктурныя і гістарычныя славутасці Браслаўшчыны, а таксама фэсты "Меч Брачыслава", VIVA BRASLAV, "Браслаўскія зарніцы" і штодзённае жыццё браслаўчанаў.

https://kniganosha.by/catalog/braslavskiy_kray
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2024, Wed, 14:52    Заголовок сообщения: Кніга "Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка" Ответить с цитатой

Марціновіч Алесь. "Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка". Беларусь, 2021.
Кветка венерын чаравічак і самая рэдкая птушка Еўропы вяртлявая чаротаўка, адлюстраваныя на памятнай манеце Нацбанка Беларусі, - своеасаблівыя сімвалы гэтага маляўнічага кутка. Гісторыя ж Драгічыншчыны - даўні горад Здзітаў-на-Ясельдзе, вёска Таракань - некалі рэзідэнцыя кіраўніка базыльянскага ордэна, крэпасць Жабер, перад якой было бяссільнае войска Карла ХІІ, адзіны ў Беларусі апорны пункт геадэзічнай дугі Струвэ і палескае жыццё Элізы Ажэшкі. Сённяшняя Драгічыншчына - адзіны ў свеце музей фартушкоў, непаўторнасць мясцовых гаворак, багатая матэрыяльная і духоўная культура. Пра ўсё гэта расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі "Проза", заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч. Усім, для каго нацыянальная гісторыя - найважнейшая частка духоўнага жыцця.

https://kniganosha.by/catalog/dragichynshchyna_harastvo_venerynaga_charavichka
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2024, Wed, 15:36    Заголовок сообщения: Кніга "Ад Віцебска да Полацка: падарожжа ў часе. От Витебска до Полоцка: путешествие во времени" Ответить с цитатой

Ліхадзедаў Уладзімір. "Ад Віцебска да Полацка: падарожжа ў часе. От Витебска до Полоцка: путешествие во времени". Выдавецкі дом Звязда, 2023.
Чарговая кніга вядомага гісторыка і калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава прысвечана Віцебшчыне. Унікальная калекцыя арыгінальных фотаздымкаў і паштовак, многія з якіх публікуюцца ўпершыню, дазваляе наглядна расказаць аб гісторыі краю з канца XVIII да сярэдзіны XX ст.
Для шырокага кола чытачоў.

https://kniganosha.by/catalog/ad_vicebska_da_polacka_padarojja_u_chase_ot_vitebska_do_polocka_puteshestvie_vo_vremeni
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2024, Wed, 19:28    Заголовок сообщения: Кніга "Стаўбцоўшчына: нататкі пра людзей і гісторыю" Ответить с цитатой

Галоўка С. А. "Стаўбцоўшчына: нататкі пра людзей і гісторыю". Беларусь, 2021.
Стаўбцоўшчына — маляўнічы куточак беларускага Наднямоння, а яе асноўная прыродная адметнасць — рака Нёман — адзін з сімвалаў Беларусі. Гэта выданне прысвечана гісторыі Стаўбцоўскага краю і вядомым людзям, якія сваёй творчасцю і справамі ўслаўлялі і ўслаўляюць яго. У выданні вы даведаецеся пра мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Якуба Коласа, Янкі Купалы, Уладзіслава Сыракомлі, Кандрата Крапівы, Каруся Каганца, Янкі Лучыны, Юзюка Фарботкі і многіх іншых. Акрамя гэтага яно раскажа вам пра сучасны аграгарадок Налібакі, калісьці знакаміты шкляной мануфактурай. Адрасавана чытачам, якія цікавяцца нацыянальнай гісторыяй.

https://kniganosha.by/catalog/staubcoushchyna_natatki_pra_lyudzey_i_gistoryyu
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2024, Wed, 19:51    Заголовок сообщения: Кніга "Усходняе Палессе". Ответить с цитатой

Казімір Машынскі. "Усходняе Палессе". Беларуская навука, 2014.
Семдзесят трэці том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Пераклад з польскай Ліі Салавей.
Укладанне, прадмова і каментар Уладзіміра Васілевіча.
Казімір Машынскі (1887–1959) — сусветнавядомы польскі вучоны-этнограф, аўтар фундаментальных даследаванняў «Народная культура славян», «Чалавек. Уступ да агульнай этнаграфіі і этналогіі» і інш. Асабліва цікавіла польскага вучонага самабытная народная культура ўсходняй часткі беларускага Палесся, якое шмат хто лічыць калыскай усяго славянства. Вынікам шматгадовага вывучэння жыцця і побыту палешукоў-беларусаў з’явілася грунтоўная манаграфія К. Машынскага «Усходняе Палессе», а таксама шэраг артыкулаў, якія і пададзены ў гэтым выданні.

https://kniganosha.by/catalog/belaruski_knigazbor_kazimir_mashynski_ushodnyae_palesse
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2024, Wed, 20:00    Заголовок сообщения: Кніга "Мір. Замак". Ответить с цитатой

Навіцкая В. В. "Мір. Замак". Беларусь, 2020.
Выданне распавядае пра мінулае і сучаснасць Мірскага замка — помніка архітэктуры XVI—XX стст., уключанага ў Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, і населенага пункта, на тэрыторыі якога ён знаходзіцца. Унікальнасць кнігі ў тым, што яна ўтрымлівае не толькі сучасныя фотаздымкі, але і зусім старыя, з замежных архіваў і музеяў. Для шырокага кола чытачоў. Каляровыя ілюстрацыі.

https://kniganosha.by/catalog/mir_zamak
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2024, Wed, 20:40    Заголовок сообщения: Кніга "Acta anniversaria: зборнік навуковых прац Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Том 1" Ответить с цитатой

"Acta anniversaria: зборнік навуковых прац Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж". Том 1". Укладальнік Зміцер Яцкевіч. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік Нясвіж, 2015.
На старонках штогодніка "Acta anniversaria" асвятляецца шырокае кола пытанняў: даследаванні, распрацоўкі і знаходкі ў музейнай сферы, гісторыя роду Радзівілаў, нясвіжскай ардынацыі і горада Нясвіжа, музеязнаўства, мастацтвазнаўства, гістарыяграфія, рэстаўрацыя, крыніцазнаўства, археаграфія. Асобны раздзел прысвечаны падзеям на Нясвіжчыне падчас Першай сусветнай вайны, а таксама даецца інфармацыя аб працы музея-запаведніка.
Змест:
Артыкулы і даследаванні:
Зінаіда Антановіч. Асабісты склад Нясвіжскага мужчынскага дамініканскага кляштара паводле фармулярных спісаў рымска-каталіцкага духавенства Мінскай дыяцэзіі за 1867 г.
Ганна Барвенава. Строй часоў "свабоды, роўнасці, братэрства" на партрэце княгіні Тэафіліі Радзівіл.
Андрэй Блінец. Клецкая бітва і яе месца ў кампаніі 1706 г. на беларускіх землях.
Віталь Быль. "Mala Warszawka": польскі нацыянальны рух у Нясвіжы
Вольга Гарбачова. Сістэма кіравання Радзівілаўскай масай у 20-30 гг. ХІХ ст.
Уладзімір Караленак. Трансфармацыя паркавага комплекса Альба ў ХІХ-ХХІ стст.
Сергей Климов. Именье Заушье. К вопросу о порадзивилловских административно-хозяйственных комплексах.
Фёдар Чарняўскі. Удальрык Крыштаф Радзівіл - стараста судовы менскі (27.09.1738 - 09.02.1746)
Сергей Чистяков. Крипта князей Радзивиллов в Несвижском фарном костёле: история, проблематика датировки и идентификация захоронений, использование объекта в сфере туризма и охраны памятников.
Александр Ярошевич. Надгробие Констанции Чудовской (алтарь св. Антония) в Несвижском фарном костёле.
Дакументальная спадчына:
Аляксандр Доўнар. Дакумент 1758 г. аб мерах супрацьпажарнай бяспекі Нясвіжа.
Вадзім Урублеўскі. Аляксандр Халюкоў. Дэкрэт ад 1 ліпеня 1758 г., выдадзены ваяводам віленскім і гетманам вялікім Міхалам Казімірам Радзівілам магістрату і кагалу горада Нясвіжа па пытаннях супрацьпажарнай бяспекі.
Ігар Самкоў. Дакументы Нясвіжскай ардынацыі.
Музеязнаўства:
Уладзімір Караленак, Вольга Ціхінская. Вопыт кансервацыі агнястрэльнай зброі ХV - ХVІІІ стст. - гакаўніц Нясвіжскага замка.
Викторыя Карпова, Анатолий Синило. Портрет Доминика V Иеронима Радзивилла. Атрибутация и история бытования.
Анатоль Сініла. Іканаграфічная атрыбутацыя партрэта невядомага са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Ирина Скворцова. Кунтушовые пояса из Юрович в собрании Национально историко-культурного музея-заповедника "Несвиж": история обретения и атрибутации.
100 гадоў ад пачатку Першай сусветнай вайны:
Андрэй Блінец. Прыфрантавая Нясвіжчыны (1915 - 1918 гг.)
Игорь Карпеев. Из документов Российского государственного военно-исторического архива.
Михаил Кривицкий. Последствия немецких авианалётов в Слуцком уезде Минской губернии в 1916 г.
Юрый Снапкоўскі. Дабрачыннасць у Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў у гады Першай сусветнай вайны.
Станіслаў Рудовіч. Вайна і рэвалюцыя без гераізацыі (п'яны пагром Мірскага палаца ў 1917 г. як тыповы эпізод ваенна-рэвалюцыйнай рэчаіснасці).
Сергей Рындин. Депортация германских и австро-венгерских подданных их Несвижа в годы Первой мировой войны.

https://kniganosha.by/catalog/acta_anniversaria_zbornik_navukovyh_prac_nacyyanalnaga_gistorykakulturnaga_muzeyazapavednika_nyasvij_tom_1
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2024, Wed, 20:44    Заголовок сообщения: Кніга "Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924 - 1938)".. Ответить с цитатой

Аляксандр Надсан. "Pro patria aliena. Кляштар беларускіх айцоў марыянаў у Друі (1924 - 1938)". 2006.
Праца прысьвечаная гісторыі кляштару беларускіх айцоў марыянаў у Друі ў перыяд між дзьвюма сусьветнымі войнамі мінулага стагодзьдзя на фоне тагачаснай палітычнай і рэлігійнай сытуацыі Ў Заходняй Беларусі, а таксама ватыканскай усходняй палітыкі. Разглядаюцца прычыны, з якіх кляштар ня змог зрабіць свой унёсак у справу адраджэньня Грэка - Каталіцкай царквы ў Беларусі і ня здолеў стаць цэнтрам беларускага духоўнага жыцьця для каталікоў рымскага (лацінскага) абраду, як пра тое марылі ягоныя заснавальнікі. У працы выкарыстаныя шматлікія, у большасьці дагэтуль невядомыя архіўныя матэрыялы з фондаў Бібліятэкі Францішка Скарыны ў Лёндане.

https://kniganosha.by/catalog/pro_patria_aliena_klyashtar_belaruskih_aycou_maryyanau_u_drui_1924__1938
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 20 Mar 2024, Wed, 20:48    Заголовок сообщения: Кніга "Прыдзвінне. Літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі". Ответить с цитатой

І. Каліноўскі. "Прыдзвінне. Літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі". Беларусь, 2019.
Літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі па Прыдзвінні знаёмяць з мясцінамі, звязанымі з жыццём і творчасцю славутых пісьменнікаў і паэтаў розных эпох, а таксама людзей, якія зрабілі значны ўклад у культурную спадчыну нашай краіны.
Аўтар распавядае пра Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скары- ну, Сімяона Полацкага, Браніслава Эпімах-Шыпілу, Ігната Буйніцкага, Васіля Быкава, Петруся Броўку, Еўдакію Лось, Рыгора Барадуліна, Язэпа Драздовіча і інш. Ён раскрывае цікавы краязнаўчы матэрыял непаўтор- ных куточкаў Полаччыны, Ушаччыны, Глыбоччыны.

https://kniganosha.by/catalog/prydzvinne_litaraturnakrayaznauchyya_vandrouki
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2024, Thu, 7:54    Заголовок сообщения: Кніга "Таямніцы Крэўскага замка". Ответить с цитатой

Бутэвіч Анатоль. "Таямніцы Крэўскага замка". Выдавецкі дом Звязда, 2015.
Амаль 700-гадовы Крэўскі замак, які знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, вядомы ў гісторыі найперш тым, што вялікі князь літоўскі Ягайла 14 жніўня 1385 года падпісаў тут пагадненне з Каралеўствам Польскім, якое назвалі Крэўскай уніяй. Гэта моцна змяніла ход еўрапейскай гісторыі. Па запрашэнні шляхты Ягайла стаў королём польскім. 70-гадовы Ягайла разам са сваёй чацвёртай жонкай 17-гадовай Соф'яй Гальшанскай стаў пачынальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў-Ягайлавічаў.
3 першым на нашых землях мураваным Крэўскім замкам-кастэлем звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю. У Княскай вежы задушылі бялікага князя літоўскага Кейстута. 3 гэтых жа лёхаў у жаночым уборы ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт. У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі. I, як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты легендамі, паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў.

https://kniganosha.by/catalog/tayamnicy_kreuskaga_zamka
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 41, 42, 43 ... 47, 48, 49  След.
Страница 42 из 49

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы