Добавлено: 04 Nov 2019, Mon, 21:01 Заголовок сообщения: Дзякуй за каментар і яшчэ спіс цікавостак
Дзякуй за водгук наконт фестываля фільмаў пра вандроўкі і вандроўнікаў у папярэднім каментары. Будзе цікава і карысна для ўсіх, калі напішаце пра сёлетні фестываль болей -- паводле маіх назіранняў, колькасць удзельнікаў расце.
Таксама на сайце "Нашай Нівы" з'явілася апісанне яшчэ шэрагу цікавых мясцін, аб'яднаных пад назваю "Па слядах Адама Міцкевіча". Яны знаходзяцца на памежжы Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў адпаведна Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей. Публікацыя відавочна прымеркаваная да чарговых угодкаў з дня смерці Адама Міцкевіча (26 лістапада).
https://nn.by/?c=lr&i=237439
Падобна, што лагодная (прынамсі, з большага) восень падказвае найлепшую форму адпачынку -- пешаходную вандроўку, якая адна дазваляе пабачыць усю прыгажосць нашае Радзімы (гэтак мяне натхнілі выдатныя здымкі ў нашаніўскім матэрыяле:)).
Зарегистрирован: 17.03.2012 Сообщения: 344 Откуда: г. Толочин
Добавлено: 04 Nov 2019, Mon, 21:19 Заголовок сообщения:
Падрабязна пісаць тут не вельмі цікава бузе для астатніх. Так, колькасць удзельнікаў павялічалася, І фільмы сталі інцереснейшыя, а удзельнікі самі таго ня заўважаючы сваімі конкурснымі працамі вучуць астатніх, як трэба вандраваць па Беларусі, у тым ліку І для замежны турыстаў.
Добавлено: 05 Nov 2019, Tue, 0:19 Заголовок сообщения: Пераможцы Трэцяга конкурсу аматарскага турыстычнага кіно
Наколькі я разумею, у намінацыі "Лепшы турыстычны фільм" перамог Дзмітрый Іўчанка з Талачына, ягоная стужка (у традыцыйным для кіно значэнні :)) мае назву "Поход на Космачевское":
https://www.youtube.com/watch?v=IUmOKmjhDtE
У апісанні да файла на Ютубе гаворыцца наступнае: "Пеший поход к озёрам: Космачевское, Среднее и Еложинское - дикое и безлюдное место среди клюквенных болот."
Не выключана, што перамогу аўтару мог прынесці і ягоны фільм пад назваю "V фестиваль «Эпоха рыцарства»":
https://www.youtube.com/watch?v=3L_D1vAW1xY
Удзельнічаў у конкурсе і трэці фільм Дзмітрыя Іўчанкі, «Всё испытать»:
https://www.youtube.com/watch?v=3rxt6iGWDfQ
На жаль, на старонцы сайта конкурсу http://kino.fotobel.by/?page_id=1024 , дзе пазначаныя ягоныя вынікі, не названы фільм, які прынёс перамогу аўтару.
Што тычыцца наступнай намінацыі, "Лепшы краязнаўчы фільм", то ў ёй перамог твор Максіма Гармаша з Гародні. Але на старонках, якія змяшчаюць прадстаўленыя на конкурс творы, можна пабачыць два ягоныя фільмы, «Тайны белорусского Лох-Несс. Чёртово озеро» і «В Царстве белорусского бобра»:
http://kino.fotobel.by/?page_id=720
Напэўна, трэба прасіць шаноўнага заснавальніка і арганізатара конкурса дэталізаваць вынікі па гэтых і іншых намінацыях, ды падаць спасылкі на творы-пераможцы ў Сеціве.
Думаю, што прагляд фільмаў, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, падштурхне й іншых вандроўнікаў на тое, каб паспрабаваць сябе ў стварэнні дакументальных стужак.
Таксама, беручы да ўвагі напісанае ў каментарах Дзмітрыем Іўчанкам, ды абапіраючыся на вынікі творчага конкурса, пададзеныя на адпаведнай старонцы сайта, яго можна лічыць міжнародным, і дадаць гэтае азначэнне да ягонае афіцыйнае назвы.
Так, згодны, у сучаснай школе, падручніках і праграмах бянтэжыць многае. Але ж і з крытыкай трэба быць больш асцярожным. Мне вось наяўнасць такога прадмета і падручніка падаліся цалкам абгрунтаванымі, а прыведзеныя ў артыкуле фрагменты ягонага зместу вельмі карыснымі.
Таксама прыгадаўся наступны пасаж з успамінаў вядомага мастака Віктара ГРАМЫКІ, які адразу па сканчэнні школы мусіў сысці ў партызаны:
"И мы, не теряя времени, засели за теорию через изучение тактических возможностей партизанской войны, обратясь к энциклопедии. К сожалению, том со статьями "Партизанская война", "Партизаны" в моем новом собрании отсутствовал, и мы начали формировать свои представления о будущей партизанской войне, ..., по статьям "Антоновщина", "Бандитизм."
Виктор Громыко. “Радуга над дорогой”. Минск, 2000. Стар. 167
Так што атрымліваецца, што нашым сучасным старэйшым школьнікам у некаторым сэнсе пашанцавала, у адрозненне ад савецкіх падлеткаў, якія мусілі абараняць Радзіму не тое што без зброі, але нават і без элементарных ведаў.
А некаторым журналістам недзяржаўных медыяў варта думаць перад тым, як пісаць крытычныя артыкулы.
Дарэчы, і пададзеныя ў артыкуле на сайце "Салідарнасці" прынцыпы "гібрыднай вайны" выглядаюць цалкам уцямна, і ў галоўным адпавядаюць таму, што можна было пабачыць зусім нядаўна ў некаторых навакольных краінах. Ды й агульнае апісанне змены ўлады ў любой краіне, дзе кіраўніцтва траціць кантакт з рэальнасцю, выглядае цалкам верагодным.
Добавлено: 19 Dec 2019, Thu, 9:51 Заголовок сообщения: Ушаччына
Віцебскае тэлебачанне зрабіла інтэрв’ю з Валянцінай Хамёнак, намесніцай старшыні Ушацкага райвыканкама, а таксама распавяло пра аб’екты, што былі выстаўленыя сёлета на аукцыён. У прыватнасці, пачатковы кошт ў адну базавую велічыню мела гісторыка-культурная каштоўнасць у вёсцы Арэхаўна... І такіх аб’ектаў, якія маюць патэнцыял для выкарыстання ў турыстычнае справе, у раёне – 45! І, галоўнае, усе яны маюць адну выдатную асаблівасць – кожны размешчаны на беразе возера! Глядзець тут, з адзнакі 20.12:
https://www.youtube.com/watch?v=SRbjLa8cwYU
Добавлено: 19 Dec 2019, Thu, 10:15 Заголовок сообщения: Зіма -- час для вандровак...
Сапраўдным гімнам зіме стаў чарговы допіс у блозе Олександра Чуба на вядомым украінскім інфармацыйным рэсурсе "Цензор.Нет". Олександр Чуб названы "вандроўнікам, добраахвотнікам, заснавальнікам кампаніі дзіцячых прыгодніцкіх лагероў "Строкаті Єноти":
https://censor.net.ua/blogs/3164244/chomu_zima_tse_chas_prigodnitskih_taborv
Добавлено: 22 Dec 2019, Sun, 8:50 Заголовок сообщения: Ужо амаль год у Беларусі навучаюць аказанню неадкладнай дапамогі
Міністэрства аховы здароўя звярнула ўвагу на сітуацыі, калі нашым грамадзянам патрэбная неадкладная дапамога. На гэты конт міністр аховы здароўя Беларусі Ўладзімір Каранік выказаўся наступным чынам:
«Мы развиваем концепцию “золотого часа”, чтобы в течение этого времени человек получил квалифицированную медицинскую помощь. Однако есть чрезвычайные ситуации, и если в первые секунды и минуты не оказалось рядом человека, который окажет первую помощь, то до специализированной медпомощи дело может и не дойти». https://naviny.by/article/20191125/1574657102-kak-spasat-zhizn-lyudey-teper-etomu-mozhno-nauchitsya
Дзеля гэтага ў краіне Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа створана 28 цэнтраў па навучанні першай дапамозе, дзе 127 інструктараў могуць навучыць 20 тысяч чалавек штогод.
Апрача гэтага, Чырвоным Крыжам і Міністэрствам надзвычайных сітуацый распрацаваны адмысловы дапаможнік, які можна загрузіць у мабільны тэлефон, і які называецца "МЧС: помощь рядом!":
https://play.google.com/store/apps/details?id=by.alfasoft.mchs_help_nearby&hl=ru
Міністэрствам аховы здароўя ў 2018 годзе была распрацавана Інструкцыя аб парадку стварэння і функцыянавання адзінай дзяржаўнай сістэмы навучання насельніцтва метадам аказання першай дапамогі. Створаныя адмысловыя трэніровачныя цэнтры, на базе якіх праводзіцца навучанне.
Са студзеня 2019 года вучэбна-трэніровачныя цэнтры створаныя ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, у чатырох медыцынскіх універсітэтах і ў 17 медыцынскіх каледжах.
На канец лістапада, калі на рэсурсе naviny.by з'явілася цытаваная публікацыя агенцтва БелаПАН, навучанне прайшлі першыя 119 чалавек.
Добавлено: 22 Dec 2019, Sun, 9:46 Заголовок сообщения: 20 год "Павету"
Радыё Рацыя апублікавала інтэрв'ю са стваральнікам гісторыка-краязнаўчага сайта Лідчыны "Павет" Леанідам Лаўрэшам:
https://www.racyja.com/kultura/gistoryka-krayaznauchy-sajt-pavet-p/
Такім чынам быў адзначаны 20-гадовы юбілей сайта.
Як паведамляецца ў інтэрв'ю, "змяніўшы некалькі адрасоў, “Павет” з 2006 года стала знаходзіцца па адрасе: http://pawet.net."
Таксама паведамляецца, што гэта адзін з тых сайтаў, пра якія маюцца асобныя артыкулы ў беларускай Вікіпедыі.
Паводле Леаніда Лаўрэша, "сайт з’яўляецца сховішчам, у асноўным, тэкстаў пра Беларусь, беларускую культуру і гісторыю. Распачынаўся сайт як чыста лідскі, але амаль што адразу стаў агульнабеларускім. Такім і з’яўляецца. Зараз агульнабеларускай інфармацыі на ім значна больш, чым лакальнай."
Добавлено: 22 Dec 2019, Sun, 10:02 Заголовок сообщения: "Домашний сыр, чай на травах и яркие приключения: зачем еще туристам ехать на Мядельщину"
Рэсурс "Заўтра тваёй краіны" надрукаваў матэрыял, прысвечаны "перспектывам развіцця турызму ў Нарачанскім краі", пра якія распавялі ўладальнікі аграсядзібаў.
Паводле ўступу да гэтага артыкула, "... у краіне рэалізуецца праект ПРААН «Падтрымка прадпрымальніцтва ў сферы турызму на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» у партнёрстве з Міністэрствам спорту і турызму Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшчы."
У праекце ўдзельнічаюць чатыры раёны: Браслаўскі, Гарадзенскі, Мёрскі, Мядзельскі:
https://www.mst.by/ru/actual-ru/view/proekt-po-razvitiju-turbiznesa-v-regionax-budet-realizovan-v-chetyrex-rajonax-belarusi-foto-15969-2019/
Працытую толькі невялічкі кавалачак з артыкула на рэсурсе "Заўтра тваёй краіны":
"Недавняя поездка в Польшу продемонстрировала много интересного, что мы бы могли применить у себя. Понравилась деятельность спортивной школы в плане проката оборудования, разработки маршрутов, обучения, организации фестивалей."
Добавлено: 25 Dec 2019, Wed, 18:10 Заголовок сообщения: Апарат ДЭНАС
Нядаўна меў нагоду пераканацца ў эфектыўнасці апаратаў дынамічнай электранейрастымуляцыі (скарочана ДЭНС). Мае памер амаль як у звычайнай мабілкі, пры гэтым вельмі эфектыўна абязбольвае. Не залежыць ад наяўнасці падключэння да электрасеткі, бо сілкуецца дзвюмя "пальчыкавымі" батарэйкамі.
Паводле легенды, некалі гэты апарат быў створаны адмыслова для вайсковага спецназа, каб у параненага байца была магчымасць на сваіх нагах дайсці да шпіталя.
Цяпер распрацаванае цэлае "сямейства" гэтых апаратаў, і ўжо не толькі для першай дапамогі, але і для рэгулярнага лекавання цэлага спісу захворванняў.
Падаю фотку аднаго з універсальных апаратаў, вядомага як "ДыяДЭНС- Т".
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы