Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 27 Dec 2019, Fri, 15:07    Заголовок сообщения: Пра компас, проста, і з падрабязнасцямі Ответить с цитатой

Аповяд кансерватара (лічыць, што электронныя навігатары ненадзейныя, бо на батарэйках) пра самы просты спосаб карыстацца компасам -- проста запомніць лічбу на компасе, якая адпавядае накірунку руха пры ўваходзе ў лес, калі пакідаеш за спінай "доўгі арыентыр" -- дарогу, рэчку альбо поле. Тады пры вяртанні трэба будзе дадаць ці адняць ад гэтае лічбы 180 (бо зваротны накірунак абазначае разварот на 180 градусаў):
https://www.youtube.com/watch?v=ytLnVoWDZ9Y
Вось так усё проста. Адно што гэты метад працуе толькі калі компас алейны, дзе стрэлка сама знаходзіць ноль -- пра гэта аўтар відэа ўзгадвае толькі пад канец свайго роліка:)
Ну, і пару больш складаных аповядаў пра арыентаванне ў лесе:
https://www.youtube.com/watch?v=40BDw21-qbs
https://www.youtube.com/watch?v=BIU7ITclLts
https://www.youtube.com/watch?v=gVL82X64Kho
І відэа пра компасы ўвогуле:
https://www.youtube.com/watch?v=89O7YQgOwc0
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 14 Jan 2020, Tue, 9:42    Заголовок сообщения: Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі Ответить с цитатой

У лютым 2020 года ў Менску Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная ўстанова “Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь”, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”, у партнёрстве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Рэдакцыйна–выдавецкай установай “Выдавецкі дом “Звязда”, правядуць на базе Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіялаў Рэспубліканскі краязнаўчы форум Беларусі.
На сайце Нацыянальнага гістарычнага музея размешчанае Палажэнне аб правядзенні Форума, дзе падаюцца такія дэталі ягонай праграмы:
"1.5.1. Урачыстае адкрыццё форума і пленарнае пасяджэнне (Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, вул. Карла Маркса, 12).

1.5.2. Секцыя “Краязнаўства ў сістэме навукова–даследчай працы” (філіял “Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці”, вул. Карла Маркса, 38).

1.5.3. Секцыя “Краязнаўства ў вучэбна–выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі” (філіял “Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры”, зав.Музычны, 5).

1.5.4. Секцыя “Экалагічнае краязнаўства і турыстычная дзейнасць” (філіял “Музей прыроды і экалогіі”, вул. Максіма Багдановіча, 9а).

1.5.5. Секцыя “Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў” (філіял “Музей гісторыі беларускага кіно”, вул. Свярдлова, 4).

1.5.6. Студэнцкая канферэнцыя “Моладзь і краязнаўства” (філіял “Дом–музей I з’езда РСДРП”, пр. Незалежнасці, 33).

1.5.7. Канферэнцыя школьнікаў “Пазашкольнае краязнаўства: вопыт рэгіёнаў” (аддзел “Гасцёўня Уладзіслава Галубка”, вул. Старавіленская, 14).

1.6. Падчас правядзення Форума будуць падведзены вынікі конкурсу на лепшае краязнаўчае выданне за 2017 – 2019 гг. "

http://histmuseum.by/by/news/2304/

Цікава, што на думку арганізатараў, правядзенне першага Форуму мусіць завершыцца стварэннем "Беларускага краязнаўчага таварыства пры Беларускім фондзе культуры".
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 16 Jan 2020, Thu, 20:03    Заголовок сообщения: Тэрмін падачы заявак на ўдзел у Беларускім краязнаўчым форуме падоўжаны Ответить с цитатой

"Тэрмін падачы заявак на Форум падоўжаны да 1-га лютага 2020 года". Так гаворыцца ў лісце ад арганізатараў Беларускага краязнаўчага форума з навукова-метадычнага аддзелу Нацыянальнага гістарычнага музея
Рэспублікі Беларусь.
Беларускі краязнаўчы форум пройдзе ў лютым 2020 года. "Палажэнне..." аб яго правядзені працытаванае вышэй. Дадаткі да "Палажэння..." утрымліваюць адмысловыя формы для падачы заявак на ўдзел у Форуме і ў конкурсе краязнаўчых выданняў.
https://drive.google.com/file/d/1blh8yJ-BFXtKOTyhdCQGQ61XwtstDePd/view
https://drive.google.com/file/d/1XsGEmJYT8dPryWtNh1Vq_CP31Va70dMU/view
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 30 Jan 2020, Thu, 7:14    Заголовок сообщения: Што рабіць, калі знайшлі на сабе кляшча Ответить с цитатой

Медыі паведамляюць, што праз цёплае надвор'е актывізаваліся кляшчы. На сайце адной медыцынскай установы трапіўся мне цікавы дакумент, які ўтрымлівае рэкамендацыі для тых, хто знайшоў на сабе кляшча. Вось гэтыя рэкамендацыі (я толькі прыбраў назвы канкрэтных медыцынскіх устаноў, некалькі словаў (якія, на маю думку, толькі заміналі :)), канкрэтны кошт даследвання, ды дазволіў сабе дадаць некалькі "чырвоных радкоў"):

АЛГОРИТМ ДЕЙСТВИЯ ... ПО ПОВОДУ УКУСА КЛЕЩА

Раннее удаление клеща в ряде случаев предотвращает инфицирование пострадавшего. Лучше это сделать в хирургическом кабинете территориальной поликлиники или травматологическом пункте ... .
Можно удалить клеща самостоятельно с помощью пинцета, нити или специальным приспособлением промышленного изготовления.
Пинцетом обычно через 1-3 оборота клещ извлекается целиком вместе с хоботком.
Прочную нить завязывают в узел, как можно ближе к хоботку клеща. Насекомое извлекают, подтягивая его вверх при помощи круговых движений. Резкие движения недопустимы.
После удаления клеща проводится антисептическая обработка места укуса (йодной настойкой или др.).
По желанию пострадавшего можно провести лабораторное исследование удаленного клеща на наличие боррелий, вызывающих заболевание Лайм-боррелиозом.
Исследования клещей, снятых с лиц, имеющих противопоказания к приему антибиотиков, проводят по направлению организаций здравоохранения бесплатно, в других случаях на платной основе... .
Снятый клещ должен быть доставлен для исследования незамедлительно (для лиц, имеющих противопоказания к приему антибиотиков) самим пострадавшим или его родственником.
Для лабораторного исследования удаленного клеща (только целый экземпляр, фрагменты исследованию не подлежат) помещают в чистый флакон с плотно прилегающей пробкой.
Исследование клеща на боррелии проводится в микробиологической лаборатории государственного учреждения «... областной центр гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья»... .
...
При укусе клеща незамедлительно обратиться в территориальную поликлинику по месту жительства к участковому врачу терапевту (педиатру) или врачу-инфекционисту для решения вопроса о профилактическом лечении, медицинском наблюдении. Максимальный профилактический эффект достигается только в том случае, если экстренная профилактика начата в первые 72 часа после укуса клеща.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 02 Feb 2020, Sun, 23:01    Заголовок сообщения: "Фрытурс", ecoidea.by і як вызначыць нітраты ў вадзе Ответить с цитатой

Знайшоўся даўні, але дагэтуль актуальны артыкул пра яшчэ адну форму пешага турызма -- бясплатныя экскурсіі ў гарадах.
Вось ягоны пачатак:
"«Фрытурс» прыносяць многім еўрапейскім гарадам не толькі папулярнасць, але і прыбыткі ў бюджэт. Чаму ў Беларусі простая і танная схема не працуе?
Алгарытм удзелу ў бясплатных пешых турах просты: дастаткова дазнацца, у які час ладзіцца экскурсія, і прыйсці на месца, каб далучыцца да групы. Напрыклад, аж чатыры разы на дзень пры любым надвор’і ад Брандэрбургскіх варот стартуюць такія туры ў Берліне, двойчы на дзень — у Барселоне, Амстэрдаме, Рызе… Пачалі ладзіцца яны і ў суседніх Кіеве і Маскве.
Экскурсіі часцей за ўсё праводзяцца на ангельскай мове і доўжацца адну–дзве гадзіны. Вельмі часта маюць нефармальны характар: гіды распавядаюць тое, пра што не напісана ў даведніках і энцыклапедыях. ..."
https://ecoidea.by/ru/article/70
Таксама дазволю сабе працытаваць той абзац, у якім тлумачыцца, як бясплатныя экскурсіі могуць спрыяць дабрабыту мясцовых жыхароў:
"Бясплатны тур звычайна таксама вельмі ўдала складзены: аповед гіда зручна «прыстасаваны» пад месцы развітання з грашыма. Па дарозе рэкамендуюць рэстараны нацыянальнай кухні, культурныя установы з платным уваходам, сувенірныя крамы і нават даюць час, каб пакінуць тут грошы — нешта купіць ці паесці."

Вельмі цікавы рэсурс, хоць і не профільны:)
Можа таксама быць карысным і для аматараў вандровак -- напрыклад, змяшчае парады наконт таго, як хутка праверыць вясковую студню ці лясную крыніцу на прысутнасць у вадзе нітратаў:
https://info.ecoidea.by/?p=66
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 12 Feb 2020, Wed, 4:27    Заголовок сообщения: Робім высновы... Ответить с цитатой

Без каментарыяў:
"В статье 2010 года антрополог Кристина Шаффлер из Института биохимии и биологии Потсдамского университета (Германия) обратила внимание на то, что скелет современных детей становится менее прочным. Генетические причины исследовательница отвергла, так же как и недостаток питания. Остается одно объяснение — низкая физическая активность.
Спустя несколько лет Шаффлер с коллегами повторила исследование, взяв для сравнения данные о больших группах школьников из Германии и России возрастом шесть-десять лет с 2000-го по 2010 год. Ученые проанализировали рост, индекс массы тела и высчитали внешнюю прочность скелета, исходя из соотношения ширины плечевой кости и роста.
Они заметили, что индекс массы тела у немецких школьников продолжает повышаться последние два десятилетия, а прочность скелета — снижаться. У российских школьников, которые больше двигаются, чаще ходят пешком, больше занимаются спортом, эти параметры несколько лучше. Однако у мальчиков прочность костей имеет тенденцию к ухудшению.
Ученые предполагают, что хрупкость скелета и уменьшение костей плеча — это адаптация к сидячему образу жизни и увеличению жировой ткани в теле."

https://ria.ru/20200211/1564516096.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2020, Fri, 1:04    Заголовок сообщения: Працягваем рабіць высновы... Ответить с цитатой

Без каментароў:
"Новае даследаванне, праведзенае пад кіраўніцтвам навукоўцаў Каліфарнійскага універсітэта ў Лос-Анджэлесе, паказвае, што сядзячы лад жыцця звязаны з падвышанай рызыкай з'яўлення сімптомаў дэпрэсіі ў падлеткаў. ..."

https://novychas.by/hramadstva/sjadzjaczy-lad-zyccja-pavyszae-verahodnasc-depresi
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2020, Fri, 18:17    Заголовок сообщения: Толькі цытаты: Ответить с цитатой

У Мёрах стартаваў конкурс мясцовых ініцыятыў. Агульны фонд фінансавання – 200 тысяч еўра. ...
Заяўкі будуць прымацца да 31 сакавіка, а вынікі стануць вядомыя ў траўні.
Мэта конкурсу: падтрымка грамадскасці і прадпрымальніцкай актыўнасці, уцягванне насельніцтва Мёрскага раёна ў працу па захаванні ўнікальнага прыроднага патэнцыялу раёна праз развіццё культурнага і крэатыўнага сектара, а таксама павышэнне ўзроўню развіцця сацыяльнай інфраструктуры і малога бізнесу ў раёне. ...
https://euprojects.by/blr/news/competition-of-local-initiatives-started-in-miory-total-financing-fund-200-thousand-euros/
Принимаются все инициативы, соответствующие цели проекта, в том числе направленные на участие общественности, развитие «зеленой» экономики, инфраструктуры населенных пунктов, туризма, агроэкотуризма, на проведение местных праздников и сохранение историко-культурного наследия.
https://mijory.by/gramadstva/14896-pervaya-vstrecha-v-ramkah-konkursa-mestnyh-iniciativ-proshla-v-miorah.html

Павышэнне канкурэнтаздольнасці і ўстойлівасці турызму ў сферы культуры, спрыянне захаванню, даступнасці і развіццю нематэрыяльнай культурнай і гістарычнай спадчыны ў Латвіі, Літве і Беларусі. ...
Тэрміны рэалізацыі: 14.05.2019 – 13.05.2021
Бюджэт: 1 031 590,97 еўра, унёсак ЕС – 928 431,87 еўра
Арганізацыі-выканаўцы: Аддзел спорту і турызму Полацкага раённага выканаўчага камітэта (Беларусь); Земгальскі рэгіён планавання, Самакіраванне Нерацкага краю, Самакіраванне горада г. Екабпілс (Латвія); Адміністрацыя Вільнюскага раёна, Ракішкскі краязнаўчы музей (Літва).
Геаграфія: Полацк і Полацкі раён, Рэспубліка Беларусь
Апісанне
Нематэрыяльная культурная спадчына і мясцовая гісторыя ў трансгранічных рэгіёнах не цалкам вывучаныя і выкарыстоўваюцца ў якасці турыстычнага прадукту не ў поўным аб’ёме, што стварае рызыкі iх страты. Для захавання гісторыка-культурнай спадчыны трансгранічныя рэгіёны Беларусі, Латвіі і Літвы могуць ствараць і развіваць сумесныя турыстычныя прадукты. Гэта не толькі прыцягне турыстаў, але і паспрыяе павышэнню прывабнасці рэгіёнаў і ўзмацненню іх турыстычнага патэнцыялу.
Мэты і задачы: Асноўная мэта праекта – спрыяць захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны і павышэнню канкурэнтаздольнасці культурнага турызму ў Латвіі, Літве і Беларусі.
Праект умацуе гістарычныя сувязі паміж прыгранічнымі тэрыторыямі Беларусі, Латвіі і Літвы праз захаванне і перадачу ведаў аб нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыне і развіццё трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферы турызму, а таксама праз стварэнне ўмоў для развіцця прадпрымальніцтва, уключэнне ў сферу турызму моладзі і яе навучанне праз арганізацыю сумесных мерапрыемстваў на тэрыторыі рэгіёнаў-партнёраў.
Прамежкавыя вынікі: Праектам прадугледжана арганізацыя інфраструктурных (стварэнне новых выставачных экспазіцый) і маркетынгавых (фестывалі, сумесны ўдзел у міжнародных турыстычных выставах) мерапрыемстваў у турыстычнай сферы рэгіёнаў-партнёраў. Гэта дазволіць сфарміраваць і развіваць сучасны канкурэнтаздольны турыстычны комплекс на рэгіянальным узроўні.
Мерапрыемствы праекта сфарміруюць аснову для развіцця турызму і турыстычных паслуг, што прыцягне большую колькасць турыстаў у трансгранічны рэгіён і акажа станоўчы ўплыў на развіццё спадарожных галін (гандаль, транспарт, сувенірная прадукцыя і г. д.).
Будуць створаны ўмовы для функцыянавання шматузроўневай сістэмы прасоўвання турыстычных паслуг, росту зводнага мэтавага паказчыка па экспарце турыстычных паслуг.
З 30 жніўня па 1 верасня 2019 года ў горадзе Полацку адбыўся міжнародны фестываль «На шляху з варагаў у грэкі», які наведалі звыш 6 000 чалавек.
Кантакты: Яўгенія Кавалёва, менеджар праекта
+375 29 595 94 88, javzhenija@tut.by, polotsk-sport@tut.by
Спасылкі: https://polotsk-turizm.by/udziel-u-prajektach/rediscover-the-roots-of-regions
https://euprojects.by/blr/projects/Culture-Science-Educationand-Young-People/promoting-preservation-availability-and-development-of-intangible-culture-and-local-history-heritage/

Природоохраный проект для Беловежской пущи
... Национальный парк «Беловежская пуща» – одна из наиболее значимых территорий с точки зрения сохранения биологического разнообразия в Европе. Это наиболее титулованная особо охраняемая территория в Беларуси – Биосферный резерват ЮНЕСКО, значительная часть лесного массива включена в трансграничный Объект Мирового Наследия, награждена Дипломом Совета Европы, а болото Дикое является потенциальной Рамсарской территорией.
Проект был разработан с целью поддержать достижения в области заповедного дела в Национальном парке в 2012 году – расширение заповедной зоны с 30,7 до 57 тысяч гектаров.
В декабре 2013 года Меморандум о взаимопонимании, который определил основные приоритеты в совместной работе, был подписан между ГПУ «Национальный парк «Беловежская пуща», Франкфуртским зоологическим обществом (Германия) и общественной организацией «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
Цели проекта – создание научных основ для содействия укреплению заповедности, развитию научных исследований в области заповедания, поддержка работ по восстановлению процессов естественной динамики и продвижение Беловежской пущи как ключевой заповедной территории на международном уровне.
Задача 1. Содействие естественной динамике экосистем
Восстановление естественного меандрирования рек Наревка и Соломенка.
Восстановление гидрологического режима осушенных болот. Содействие восстановлению естественного гидрологического режима болотного массива «Дикое», «Дикий Никор»
Борьба с инвазивными видами
Задача 2. Развитие совместных научных исследований
Изучение реакции копытных животных на расширение границ заповедной зоны и прекращение подкормки
Разработка и поддержание функционирования схемы постоянных пробных площадей с целью оценки отклика лесных экосистем на изменение управления
Изучение популяции волка в меняющихся условиях укрепления заповедания
Задача 3. Продвижение вопросов заповедания (дикой природы) на национальном и международном уровне
Укрепление потенциала ГПУ «Национальный парк «Беловежская пуща» и партнеров по охране природы и реализации исследований в области заповедания
Подготовка и распространение информационных материалов по заповеданию (дикой природе)
Содействие развитию природного туризма и показа дикой природы
Сроки реализации: 2013-2023 гг.
Донор: Франкфуртское зоологическое общество (ФЗО)
Менеджер проекта: Анна Трофимчук, trofimtchouk@ptushki.org
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2020, Fri, 18:21    Заголовок сообщения: Ведаеш дрэва-старажыл? Зрабі яго помнікам прыроды! Ответить с цитатой

Дрэвы, якім больш за 200 гадоў, — прыродная каштоўнасць, якую важна зберагчы. Дапамагчы захаваць іх можна, надаўшы ім статус помніка прыроды. Ведаеш такое старое дрэва? Падказваем, што рабіць.
...
Адно векавое дрэва не толькі здольнае даць столькі ж кіслароду, як дзясяткі маладых дрэваў, але і стаць мясцовай славутасцю, якая дапаможа прывабіць турыстаў. Такія старыя дрэвы ўражваюць не адной прыгажосцю формы ды раскідзістымі шатамі, але і тым, што яны – сведкі гісторыі краю.

https://www.facebook.com/notes/%D0%B0%D1%85%D0%BE%D0%B2%D0%B0-%D0%BF%D1%82%D1%83%D1%88%D0%B0%D0%BA-%D0%B1%D0%B0%D1%86%D1%8C%D0%BA%D0%B0%D1%9E%D1%88%D1%87%D1%8B%D0%BD%D1%8B-apb-birdlife-belarus/%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%B0%D0%B5%D1%88-%D0%B4%D1%80%D1%8D%D0%B2%D0%B0-%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%B6%D1%8B%D0%BB-%D0%B7%D1%80%D0%B0%D0%B1%D1%96-%D1%8F%D0%B3%D0%BE-%D0%BF%D0%BE%D0%BC%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0%D0%BC-%D0%BF%D1%80%D1%8B%D1%80%D0%BE%D0%B4%D1%8B/2693443864036836/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2020, Fri, 18:23    Заголовок сообщения: Яшчэ цытата: Ответить с цитатой

В декабре 2019 года в Беларуси был принят Закон «Об охране и использовании торфяников». Он вступает в силу в следующем порядке: статьи 1–43 – через год после официального опубликования настоящего закона; иные положения – сразу после официального опубликования документа. Специалисты считают, что аналогов этому документу в мире нет. Разбираемся, зачем нужны болота и как новый закон их сможет защитить.
https://ptushki.org/news/683457.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 14 Feb 2020, Fri, 18:26    Заголовок сообщения: Абаронцы дзікай прыроды Ответить с цитатой

Трое прадстаўнікоў Беларусі атрымалі 8 лютага 2020 года ганаровае званне Абаронцаў дзікай прыроды ад глабальнай прыродаахоўнай асацыяцыі BirdLife International.
...
Абаронцамі дзікай прыроды -2019 сталі рэжысёр-анімаліст, арнітолаг, заснавальнік кінастудыі “AVES” Ігар Бышнёў (в. Домжарыцы Лепельскага раёна), арнітолаг і прыродаахоўнік Дзяніс Кіцель (г. Маларыта) і дырэктар даследча-асветніцкай установы «Цэнтр экалагічнага выхавання і развіцця», прыродаахоўнік Руслан Шайкін (п. Мачулішычы Мінскага раёна).
https://ptushki.org/news/683640.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 15 Feb 2020, Sat, 9:50    Заголовок сообщения: Цікавы дакумент Ответить с цитатой

Выпадкова натрапіў у Сеціве на цікавы дакумент, змест якога варты цытавання:

Інструктыўна-метадычнае пісьмо
«Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе»

ЗМЕСТ
I. Агульныя палажэнні.
II. Актуальныя напрамкі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ў 2019/2020 навучальным годзе:
Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне.
Прафілактыка супрацьпраўных паводзін. Прававое выхаванне.
Фарміраванне здаровага ладу жыцця, адказных і бяспечных паводзін.
Экалагічнае выхаванне.
Працоўнае выхаванне і прафарыентацыя.
Узаемадзеянне ўстановы адукацыі з сям’ёй.
Арганізацыя дзейнасці спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы.
Класны кіраўнік у сістэме работы ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі.
Удасканаленне работы ў шосты школьны дзень.

Агульныя палажэнні
У гэтым інструктыўна-метадычным пісьме актуалізаваны прыярытэтныя напрамкі выхаваўчай работы ў новым навучальным годзе з улікам нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Мерапрыемствы па іх рэалізацыі вызначаны Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2016–2020 гады.
Асаблівую ўвагу пры арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2019/2020 навучальным годзе неабходна надаць падрыхтоўцы і святкаванню 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, арганізацыі і правядзенню мерапрыемстваў у рамках Года малой радзімы, дзяржаўным святам, памятным і святочным датам.
Нарматыўныя прававыя акты, інструктыўна-метадычныя і іншыя матэрыялы па пытаннях арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі размешчаны на інтэрнэт-партале Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (http://edu.gov.by).
Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці, пералік рэкамендаванай вучэбна-метадычнай літаратуры па выхаваўчай рабоце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале http://www.adu.by / Адукацыйны працэс. 2019/2020 навучальны год / Арганізацыя выхавання.
...

Загружаецца па спасылцы:
https://www.google.com/url?sa=t&rct=j&q=&esrc=s&source=web&cd=4&ved=2ahUKEwjH3tzkwtLnAhVO0aYKHQALCyIQFjADegQIBBAB&url=https%3A%2F%2Fadu.by%2Fimages%2F2019%2F08%2Fimp-vyhavanne-2019-20.docx&usg=AOvVaw2bqcdlFjcK11xuOkl041jx
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 15 Feb 2020, Sat, 20:16    Заголовок сообщения: Смала елкі і хвоі як прыродны лекавы сродак Ответить с цитатой

Паглядзеўшы відэа ніжэй, быў шчыра ўражаны. Большую частку жыцця пражыў непадалёк ад лесу, з хвоямі і елкамі, і нічога не ведаў пра цудоўныя якасці смалы. А пра смалу як афрадызіяк... Адным словам, ролік варты прагляду:
https://www.youtube.com/watch?v=WFyRuBIoSeY
Артыкул, які развівае тэму ўласцівасцей смалы елкі:
https://fermer.blog/bok/hvoynye-derevya/el/polza-i-vred-eli/14387-svojstva-elovoj-smoly.html
Пра смалу хвоі:
http://www.floraprice.ru/articles/apteka/zhivica-pri-mnogix-boleznyax-prigoditsya.html
Пра смалу іншых хвойных:
http://atmwood.com.ua/2015/01/29/smola-xvojnyx-derevev/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 15 Feb 2020, Sat, 20:30    Заголовок сообщения: "Гацінія", "Пушчанскі смак" і "Гарбаты з траў"... Ответить с цитатой

22 лютага 2020 года на тэрыторыі маёнтка беларускага Дзеда Мароза пройдзе гастранамічны фестываль "Пушчанскі смак".
Прачытаў гэтую навіну на сайце праэкта "Гасцінія" : http://www.gastinia.by/ru/news/434-22-2020
У раздзеле "Аб праекце" старшыня праўлення беларускага грамадскага аб'яднання "Адпачынак у вёсцы" Валерыя Кліцунова піша:
"Кулінарная карта "Гасцінія" – па-сапраўднаму народны праект. Ён быў падтрыманы грамадзянамі нашай краіны, якія на добраахвотнай аснове сталі яго спонсарамі і пералічылі грошы праз краўдфандынгавую платформу Ulej.by. Гэтая карта пакуль невядомая GPS-навігатарам, але, спадзяёмся, спадабаецца гурманам. Нашу карту мы хацелі зрабіць як мага больш "чалавечнай", набліжанай да народа. Яна змяшчае не толькі рэцэпты, але і імёны людзей, якія ўсё гэта ўмеюць гатаваць і з радасцю пачастуюць вас . А як інакш можна навучыцца гатаваць страву, калі ты яе ніколі не спрабаваў? Цяпер не трэба ламаць галаву ў пошуках месцаў, дзе можна пакаштаваць сапраўдную беларускую кухню.
Задача праекта – зламаць стэрэатып "Беларусь – гэта драніклэнд". Мы – краіна з багатай кулінарнай спадчынай, якая захавалася толькі ў глыбінцы і пра якую хочацца расказаць усім .
У нашых планах – стварыць электронную версію карты www.gastinia.by, якая будзе пастаянна папаўняцца новай інфармацыяй. Да карты будзе ісці дадатак з рэцэптамі, якіх ужо больш за 200 Спадзяёмся, што наша карта будзе цікавай і жыхарам Беларусі, і турыстам, бо для 30% падарожнікаў ежа – гэта асноўная матывацыя для наведвання іншай краіны. Мы ж запрашаем вас у вёску. Толькі там – усё самае сапраўднае і самаробная: паляндвіца не горшая за хамон, клёцкі з "душамі" не горшыя за цэпеліны, а хатняя гарэлка лепшая за Абсалют. Смакуйце!
Мы выказваем вялікую падзяку за кансультатыўную дапамогу эксперту ў галіне кулінарнай спадчыны Алесю Беламу і ўстанове “Мова Нанова” за лінгвістычную падтрымку.
Таксама нельга забываць пра дапамогу ў працы над сайтам студэнтаў і магістрантаў БДУ Алены Ветравай, Дар’і Пукась, Ягора Буяноўскага, Алісы Акіф’евай, Мікалая Ханіна, Алены Касцючык, Крысціны Ржэуцкай, Сафіі Жывалкоўскай, Анастасіі Плоцкай, Кацярыны Свірінай, Валерыі Райко у рамках дзейнасці філіяла кафедры міжнароднага турызму факультэта міжнародных адносін БДУ на базе БГА "Адпачынак у вёсцы".
На сайце ёсць "Кулінарная карта Беларусі": http://www.gastinia.by/ru/map
і "Гастранамічныя маршруты": http://www.gastinia.by/ru/g-routes
Сярод "Рэцэптаў" трапіліся "Гарбаты з траў": http://www.gastinia.by/ru/recipes/garbaty-z-tra
Смачна нават чытаць :)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 200

СообщениеДобавлено: 16 Feb 2020, Sun, 9:26    Заголовок сообщения: Выставы ў Нацыянальнай бібліятэцы Ответить с цитатой

Нацыянальная бібліятэка праводзіць выставы, якія падаліся мне блізкімі па тэматыцы аматарам турызму і вандровак:

Легенды ў камянях і дрэве
"Галоўная мэта, якую ставілі перад сабой аўтары выстаўкі, – нагадаць, што беларуская спадчына складаецца не толькі з тых аб’ектаў, якія ўключаны ў спіс ЮНЕСКА. Вельмі часта самі беларусы забываюцца на тое, што наша краіна мае незлічоную колькасць “месцаў сілы” – замкі, палацы, сядзібы, паркі, цэрквы, касцёлы, манастыры, мястэчкі, вёскі, дарогі, курганы, могілкі, крыніцы і валуны. І ў кожнага з іх ёсць свае легенды і паданні, якія дазваляюць ажывіць даўнія падзеі і пераасэнсаваць іх, служаць крыніцай натхнення і гістарычным падмуркам для многіх пакаленняў беларусаў. "
Выстаўка дэманструецца на кальцавым калідоры 3-га паверха з 10 студзеня па 10 снежня 2020 года.
https://www.nlb.by/by/events/346497/

Фотавыстава Васіля Белякова “Таямніцы беларускай прыроды”
З анатацыі да выставы:
"Васіль Белякоў вандруе па роднай краіне з мэтай знайсці, заўважыць, убачыць і зафіксаваць усё самае цікавае і непаўторнае. 30 тысяч кіламетраў па Беларусі пройдзена падарожнікам у пешых і веласіпедных маршрутах за цёплыя сезоны 2013–2019 гадоў. "
Азнаёміцца з выставай можна ў галерэі “Мабільная” (кальцавы калідор 3-га паверха) да 31 сакавіка 2020 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.
https://www.nlb.by/by/events/345424/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3, 4, 5, 6, 7, 8, 9  След.
Страница 8 из 9

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы