Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 40, 41, 42 ... 47, 48, 49  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 27 Feb 2024, Tue, 22:22    Заголовок сообщения: Кніга "Пружанский край на старинных картах" Ответить с цитатой

Наталия Прокопович,Алексей Яротов. "Пружанский край на старинных картах". Выдавец Р. М. Цымбераў, 2023.
Тэрыторыю цяперашняга Пружанскага раёна Беларусі можна прасачыць на шматлікіх картах як старажытнасці, так і Сярэднявечча. Нягледзячы на тое, што на гэтых аўтэнтычных гістарычных картах яна з цяжкасцю вызначаецца ў сучаснай лакалізацыі, мы атрымліваем першыя картаграфічныя крыніцы аб тэрыторыі нашых продкаў. Картаграфічныя ўяўленні пра навакольную прастору да XV ст. абапіраліся ў асноўным на звесткі ў рукапісных інтэрпрэтацыях розных перапісчыкаў з «Кіраўніцтва па геаграфіі» (каля 150 г. н.э.) антычнага вучонага Клаўдзія Пталямея, найбольшае распаўсюджванне атрымала пасля таго, як карты выгравіраваў Мікалай Германус і надрукаваў накладам4 г. Згодна з яго ўяўленнямі, на тэрыторыі, дзе цяпер знаходзіцца значная частка Усходняй Еўропы (у тым ліку Пружанскі край), размяшчалася Еўрапейская Сарматыя, а Палессе ўяўляла сабой так званае мора Герадота (Сармацкае мора, возера), на берагах якога жылі плямёны венедаў ( магчымыя продкі славян). Ужо ў ХІІІ ст. на картах пашыраецца кола геаграфічных аб'ектаў, непасрэдна звязаных з тэрыторыяй сучаснай Беларусі: Полацк, Мемель (Нёман), Барысфен (Днепр) і інш. Значных у еўрапейскім плане аб'ектаў для адлюстравання на Пружанскіх землях у той перыяд пакуль яшчэ не было: наш рэгіён у гэты час быў своеасаблівай terra incognita (з лац. "невядомая зямля"). Пэўную гістарычнасць Пружанскі край набывае толькі ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), якое зарадзілася ў XIII ст. і які адыграў важную ролю ў еўрапейскай цывілізацыі. У дадзеным выданні зроблена адна з першых спробаў зрабіць агляд дваццаці васьмі наяўных аўтэнтычных картаграфічных помнікаў сусветнай гісторыка-культурнай спадчыны XVI — сярэдзіны XIX ст. (матэрыялы з прыватнай калекцыі), які дазволіць убачыць, як на геаграфічных картах з'яўляліся і змяняліся вядомыя селішчы Пружанскага краю, якія мелі вызначанае значэнне ў жыцці дзяржаў, у склад якіх яны ўваходзілі: Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая і Расійская імперыя. Пры вывучэнні гэтага пытання аўтары сутыкнуліся, з аднаго боку, з багаццем матэрыялаў у глабальным маштабе, а з другога боку, з некаторым недахопам матэрыялаў па разгляданай тэме, у тым ліку з-за абмежаванай колькасці прадстаўленых карт і звестак аб іх, а таксама з- за фрагментарнай інфармацыі па лакальнай гісторыі і геаграфіі. Для найбольш поўнага вывучэння старажытнай картаграфіі ў рамках разгляду канкрэтнага геаграфічнага рэгіёна (тэрыторыі сучаснага Пружанскага краю) аўтары выкарыстоўвалі друкаваныя крыніцы па гісторыі Беларусі, звесткі па геаграфіі і краязнаўчыя матэрыялы, у тым ліку інфармацыю з сеткі Інтэрнет. Варта адзначыць, што на большасці карт, разгледжаных у гэтым выданні, сустракаюцца аб'екты, якія і сёння з'яўляюцца найбуйнейшымі на тэрыторыі раёна - горад Пружаны, гарадскі пасёлак Ружаны, гарадскі пасёлак Шарашова, аграгарадок Лыскава. Першым населеным пунктам рэгіёна, згаданым у пісьмовых крыніцах, лічыцца Шарашова на рацэ Лясная.

https://kniganosha.by/catalog/prujanskiy_kray_na_starinnyh_kartah
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 27 Feb 2024, Tue, 22:26    Заголовок сообщения: Кніга "Зялёны лісток на планеце Зямля" Ответить с цитатой

Сіпакоў Янка. "Зялёны лісток на планеце Зямля". Мастацкая літаратура, 2023.
"Зялёны лісток на планеце Зямля" лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Янкі Сіпакова – самабытная энцыклапедыя нашага краю і нашага жыцця. Гэта не лірыка, але ўся кніга прасякнутая лірычнасцю, замілаванасцю, любоўю да Беларусі.

Змест:
Дзе мы знаходзімся ў свеце
Наша зямля
Нашы людзі
Наша мова
Наша вада
Нашы грошы
Наша міфалогія
Нашы камяні
Што мы ядзім
Нашы лясы
Нашы песні
Нашы замкі
Нашы кнігі
Як мы апранаемся
З чаго мы смяемся
Нашы хаты
Нашы святыні і сімвалы
Нашы вятры, дажджы, маразы
Наша флора
Наша фаўна
Нашы святы
Нашы гарады і мястэчкі
Наша неба, наш космас
Наш каляндар
Нашы войны
Нашы святыя
Нашы межы і нашы дзяржавы
Наша культура і літаратура

https://kniganosha.by/catalog/zyaleny_listok_na_planece_zyamlya
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 27 Feb 2024, Tue, 22:29    Заголовок сообщения: Кніга "250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. У 21 кнізе. Кніга 1" Ответить с цитатой

Цвірко Уладзімір. "250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. У 21 кнізе. Кніга 1". Выдавец Р. М. Цымбераў, 2023.
Аўтарскія турыстычныя маршруты Уладзіміра Цвірко.
Змест:
Маршрут Вавёрка. Гродзенская вобласць.
Маршрут Караліна. Гродзенская вобласць.
Маршрут Зэльва. Гродзенская вобласць.
Маршрут Пескі. Гродзенская вобласць.
Маршрут Чырвоны Бераг. Гомельская вобласць.
Маршрут Княжыцы. Магілёўская вобласць.
Маршрут Парахонск. Брэсцкая вобласць.
Маршрут Вязынь. Мінская вобласць.
Маршрут Раванічы. Мінская вобласць.
Маршрут Відзы. Віцебская вобласць.
Маршрут Уладзіслаў Сыракомля. Мінская вобласць.
Маршрут Да вадзяных млыноў. Мінская вобласць.
Аўтарская легенда ад Уладзіміра Цвірко.

https://kniganosha.by/catalog/250_unikalnyh_turystychnyh_marshrutau_pa_maey_belarusi_u_21_knize_kniga_1
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 28 Feb 2024, Wed, 0:10    Заголовок сообщения: САКАВІК: «Беларуская хатняя галерэя» і кніга “Ръша, Орша, Ворша” Ответить с цитатой

САКАВІК: «Беларуская хатняя галерэя» і кніга “Ръша, Орша, Ворша”.
Месяц САКАВІК вядомы не толькі пачаткам вясны і ажыўленнем прыроды, але і актыўнымі падзеямі, важнымі датамі ў гістарычнай і грамадскай, мастацкай і літаратурнай галінах.
У сувязі з надыходам шэрагу грамадскіх і сямейных святаў прапаную шаноўным суайчыннікам займець у хатняй галерэі кампактныя (10 х15 см) партрэты нашых дзеячаў, вартыя таго, каб упрыгожыць нашыя кватэры, хаты і офісы. Яны ж могуць стаць і найлепшым падарункам сябрам, каханым, сваякам і родным.
Такую калекцыю можам назваць «Беларускай хатняй галерэяй». У сакавіку да хатняга вернісажу можна далучыць найпеш выявы нашых выдатных жанчын, напрыклад, Ларысы Геніюш, Яўгеніі Янішчыц, Барбары Радзівіл, Эміліі Платэр, Святланы Алексіевіч, Паліны Мядзёлку, Алаізы Пашкевіч (Цёткі).
Выявы можна паглядзець у дадатку.
Вартыя месцы ў «Беларускай хатняй галерэяй» могуць заняць і нашыя іншыя славутыя дзеячы, а таксама нашая “нацыянальная” літара “Ў”:).
Заяўкі і ўмовы можна абмяркаваць праз электронную пошту stsiapanausmail@gmail.com.

Таксама працягваю ўсім ахвотным дасылаць маю кнігу “Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя”. Змест кнігі:
1. Старажытная Ворша…………………………………………………….
1.1. Дата заснавання і назва горада………………………………...………
1.2. Праблема назвы горада……………………………..………………….
1.3. Час заснавання горада……………………….…………………………
1.4. Памежная крэпасць……………………………………….…………….
1.5. Цэнтр гандлю і рамёстваў………………………………….………..…
1.6. Дзядзінец, пасады, Аршанская воласць…………………………
2. Ворша ў складзе Вялікага княства Літоўскага………………
… 2.4. Гарадская гаспадарка і адміністрацыя………………………...……….
2.4.1. Падаткі, павіннасці і прывілеі………………………………..…….…
2.5. На шляху ад веча да Магдэбургскага права……………………...…
2.6. Войт, цівун, лаўнікі. Зямяне і драбы. Нацыянальны склад насельніцтва
2.7. Канфесіі, адукацыя і культура
2.7.1. Кальвінізм і праваслаўныя брацтвы……………….………...…….…
2.8. Філон Кміта-Чарнабыльскі……………………………..………………
3. Ворша ў складзе Рэчы Паспалітай…………………………………..…
3.1. Войны XVII – XVIII стст……………………………………..…….…...
3.2. Магдэбургскае права і гарадскі герб 1620 г…………………….....…..
3.3. Купцы і цэхі………………......................................................................
3.4. Аршанскі вількер…………………...……………………..………....….
3.5. “Аказачванне” і пасляваенны заняпад…………………………
3.6. Канфесіі, адукацыя і культура……………………………….…….
3.7. Куцеінскі манастыр і друкарня……………………………….....
3.7.1. Куцеінскія мастакі……………………...………..…………….…..…
3.7.2. Куцеінская гравюра…………………………...……..…………....
3.7.3. Куцеінскія разьбяры……………………………...……..……….…
3.7.4. Куцеінская кафля…………………………………………………...…
3.7.5. Куцеінскія паэты і Аршанскі зборнік………………………
4. Ворша ў складзе Расійскай імперыі (да сярэдзіны XIX ст.)……………….
4.1. Гарадскі герб 1781 г…………………………………..…………………….
4.2. Вайна 1812 г……………………………………………………....……..…..
4.3. Рост насельніцтва, ягоны сацыяльны і нацыянальны склад………
4.4. Эканамічнае развіццё горада…………………………………………........
4.5. Адукацыя і культура………………………………………..………...…

Умовы таксама можна абмяркаваць праз вышэй пададзеную электронную пошту.

Віктар Сцяпанаў















Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 04 Mar 2024, Mon, 14:54    Заголовок сообщения: Pinterest: Як апранаць шэмаг (куфею (keffiyeh), "арафатку") Ответить с цитатой

Pinterest піны пра тое, як трэба апранаць шэмаг (куфею (keffiyeh), "арафатку"):



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 06 Mar 2024, Wed, 16:59    Заголовок сообщения: Pinterest: Як не патануць... Ответить с цитатой

Pinterest паказвае, як не патануць:

увеличить до 771x1200


.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 08 Mar 2024, Fri, 9:25    Заголовок сообщения: Пагартаем газету "ЗВЯЗДА"... Ответить с цитатой

Вартыя ўвагі цікавыя публікацыі газеты "ЗВЯЗДА":

Дзеля якіх падзей варта паехаць па Беларусі?
https://zviazda.by/be/news/20240307/1709820743-dzelya-yakih-padzey-varta-paehac-pa-belarusi

Гісторыя Дзятлаўшчыны поўніцца імёнамі паэтаў
https://zviazda.by/be/news/20240304/1709557676-gistoryya-dzyatlaushchyny-pounicca-imyonami-paetau

Пра Зембін — слаўны аграгарадок
https://zviazda.by/be/news/20240219/1708352015-pra-zembin-slauny-agragaradok

Бабруйск — радзіма гісторыкаў
https://zviazda.by/be/news/20240115/1705324894-babruysk-radzima-gistorykau

У аграгарадку Парэчча адбылося свята ў гонар вакзала
https://zviazda.by/be/news/20230807/1691392608-samy-starazhytny-vakzal-belarusi-stau-brendavym-svyatam-agragaradka

Па слядах юнага Купалы
https://zviazda.by/be/news/20240122/1705924805-pa-slyadah-yunaga-kupaly

Святло розных слоў...
https://zviazda.by/be/news/20240226/1708951416-svyatlo-roznyh-slou
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 09 Mar 2024, Sat, 20:02    Заголовок сообщения: «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» Ответить с цитатой

Беларускі тураператар прыватнае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» прафілюецца на ўнутраным і ўязным турызме ў Рэспубліцы Беларусь. ...
ПНВУП «Аўтаматызаваныя тэхналогіі турызму» - сучасны беларускі тураператар, які прапануе поўны комплекс турыстычных паслуг у Рэспубліцы Беларусь ад браніравання пражывання ў гасцініцах да арганізацыі камбінаваных тураў, бізнес-канферэнцый, дзелавых перамоў, спартыўных мерапрыемстваў. ...

https://ekskursii.by/by/?O_predpriyatii
https://ekskursii.by/by/

Падзейны турызм у Беларусі
https://ekskursii.by/by/?Sobytijnyj_turizm_v_Belarusi

Прыгодніцкі турызм
"...Актыўнасці і забавы ў Беларусі
Прыгодніцкі турызм - падарожжа з актыўнымі спосабамі перамяшчэння, якое спалучае знаходжанне на прыродзе, фізічную актыўнасць. Абавязковы элемент такога адпачынку - ўдзел у падзеях, якія адбываюцца , што прыносіць яркія эмоцыі. Ноч у намёце для сучаснага чалавека сама па сабе можа стаць прыгодай, дадайце да гэтага неардынарныя сітуацыі на маршруце, прыродныя або штучныя перашкоды, зносіны з новымі людзьмі, абед, прыгатаваны на вогнішчы, - і Вы будзеце здзіўлены новым граням, здавалася б, даўно знаёмага свету. Такі адпачынак стане карыснай зменай дзейнасці, знаходжанне на прыродзе дапаможа расслабіцца, і нават адзін дзень у новым становішчы дазволіць паглядзець на сваё жыццё пад новым вуглом і ўжо дакладна запомніцца надоўга. Немалаважныя і пытанні бяспекі: перад пачаткам тура ўсе ўдзельнікі праходзяць дэталёвы інструктаж і экіпіруюцца поўным камплектам асабістага рыштунку, а ў працэсе паходу групу суправаджае інструктар. ..."

https://ekskursii.by/by/?Priklyuchencheskij_turizm
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 10 Mar 2024, Sun, 15:13    Заголовок сообщения: Кніга "Старинные усадьбы Гродненщины. Сморгонский район, Щучинский район" Ответить с цитатой

Федарук Анатоль. "Старинные усадьбы Гродненщины. Сморгонский район, Щучинский район". Выдавецкі дом Звязда, 2023.
У кнізе апавядаецца пра гісторыю стварэння, этапы фарміравання і сучасны стан старажытных сядзібна-паркавых комплексаў, якія знаходзяцца ў цяперашніх межах Смаргонскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці. Аўтарам прыводзяцца архіўныя дадзеныя аб сядзібах, іх уладальніках і іншыя цікавыя факты. Выданне багата ілюстравана (старыя фота, партрэты, сучасныя здымкі збудаванняў і ландшафтаў, генеалагічныя дрэва вядомых родаў, схемы сядзіб і інш.). Для шырокага кола чытачоў.

https://kniganosha.by/catalog/starinnye_usadby_grodnenshchiny_smorgonskiy_rayon_shchuchinskiy_rayon
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 11 Mar 2024, Mon, 5:12    Заголовок сообщения: Кніга "Старинные усадьбы Гродненщины. Свислочский район, Слонимский район" Ответить с цитатой

Федарук Анатоль. "Старинные усадьбы Гродненщины. Свислочский район, Слонимский район". Выдавецкі дом Звязда, 2022.
У альбоме змяшчаюцца інфарматыўныя матэрыялы аб гісторыі стварэння, этапах фарміравання і сучасным стане старажытных сядзібна-паркавых комплексаў, якія знаходзяцца ў цяперашніх межах Свіслацкага і Слонімскага раёнаў Гродзенскай вобласці, архіўныя даныя аб прыналежнасці сядзіб у розныя перыяды функцыянавання. Выданне багата ілюстравана (гістарычныя фота аб жыцці ў сядзібе, партрэты былых гаспадароў, сучасныя здымкі архітэктуры і ландшафтаў розных гадоў, схемы і інш.).

https://kniganosha.by/catalog/starinnye_usadby_grodnenshchiny_svislochskiy_rayon_slonimskiy_rayon
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 12 Mar 2024, Tue, 7:38    Заголовок сообщения: Кніга "Тайны Несвижского замка" Ответить с цитатой

Бутэвіч Анатоль. "Тайны Несвижского замка". Выдавецкі дом Звязда, 2019.
Кніга расказвае пра найбольш значныя і займальныя старонкі гісторыі Нясвіжскага замка, горада Нясвіжа і роду князёў Радзівілаў, якія лічыліся некаранаванымі каралямі. Сёння архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы ўключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пераклад на рускую дапоўнены многімі новымі фактамі і падзеямі.

https://kniganosha.by/catalog/tayny_nesvijskogo_zamka
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 12 Mar 2024, Tue, 14:02    Заголовок сообщения: Кніга "Магілёўшчына" Ответить с цитатой

Мяльніцкі Я. Л. "Магілёўшчына". Беларусь, 2021.
Прыдняпроўскі край мае вельмі багатую гісторыю, але, на думку аўтара, яшчэ мала зведаны ў экскурсійна-пазнавальным сэнсе. Падарожжа па Магілёўшчыне пазнаёміць чытача са старажытнымі гарадамі і пасёлкамі, непаўторнымі куточкамі Бялыніч і Княжыц, Шклова і Палыкавіч, Сухароў і Радамлі, Мсціслава і Пустынак, Крычава і Маляціч, Чэрыкава і Слаўгарада і інш. Напрыканцы вандроўкі падарожніка чакае абласны цэнтр — Магілёў з яго архітэктурнымі помнікамі і адметнасцямі.
Спадзяёмся, што маршрут, які прапануе аўтар, дазволіць больш пазнаць і палюбіць Магілёўшчыну.

https://kniganosha.by/catalog/magileushchyna
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 13 Mar 2024, Wed, 5:25    Заголовок сообщения: Кніга "Сем вежаў Навагрудка" Ответить с цитатой

Гайба М. П. "Сем вежаў Навагрудка". Беларусь, 2020.
Навагрудак — гэта першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага і адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Тут захавалася вельмі шмат архітэктурных помнікаў і найважнейшых славутасцей. Сярод іх Навагрудскі замак, які існаваў ужо ў XI стагоддзі. Ён быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў ВКЛ. Выдатнымі помнікамі Навагрудка з’яўляюцца некалькі старажытных храмаў з вельмі багатай гісторыяй. Першы з іх — Фарны касцёл. У старым будынку гэтага касцёла адбыўся гістарычны шлюб Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. Касцёл Святога Міхаіла Архангела — таксама гістарычная каштоўнасць і славутасць Беларусі. У школе пры кляштары гэтага касцёла з 1807 па 1815 год вучыўся Адам Міцкевіч. У Навагрудку дзейнічае выдатны Дом-музей Адама Міцкевіча. Гістарычна-краязнаўчыя нарысы пазнаёмяць чытача з гэтымі і іншымі славутасцямі горада.
Каляровыя ілюстрацыі.
Для шырокага кола чытачоў.

https://kniganosha.by/catalog/sem_vejau_navagrudka
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 13 Mar 2024, Wed, 15:37    Заголовок сообщения: Кніга "Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам" Ответить с цитатой

Юры Жыгімонт. "Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам". Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі,
2021.
Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выпусціла кнігу “Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам”, прысвечаную населеным пунктам, якія пакінулі свой след у беларускай гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны — помнікі, збудаванні, паданні. «У камянёў доўгая памяць», – сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай тэлевізійнай перадачы «Падарожжы дылетанта», выпраўляецца ў нічым не выбітныя, на першы погляд, беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю і адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку «дылетанта» знайшлося месца і для адметных казак і паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць. Сярод такіх вёсак і мястэчак Бяльмонты, Барань, Бусяж, Варонча, Вішнявец, Гайцюнішкі, Гудагай, Друя, Дрысвяты, Жырмуны, Ідолта, Лынтупы, Мсцібава, Шарашова і іншыя. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.

https://kniganosha.by/catalog/myastechki_i_veski_belarusi_padarojja_z_jygamontam
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 799

СообщениеДобавлено: 14 Mar 2024, Thu, 8:07    Заголовок сообщения: Кніга "Мая зямля ад "А" да "Я" Ответить с цитатой

Г. Арцямёнак,К. Пiвавар. "Мая зямля ад "А" да "Я". Беларусь, 2022.
Кніга знаёміць з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай Беларусі. Распавядаецца таксама пра прыродныя і архітэктурныя дзівосы нашай краіны, яе рэкі і азёры, гісторыка-культурныя рэгіёны. Асобны раздзел прысвечаны гераічнаму змаганню беларускага народа з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Выданне адрасуецца настаўнікам, вучням, а таксама ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай, гісторыяй, культурай. Яно будзе карысным для сямейнага чытання, для падрыхтоўкі дамашняй работы, паведамленняў па розных тэмах на ўроках і пазакласных занятках.

https://kniganosha.by/catalog/maya_zyamlya_ad_a_da_ya
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 40, 41, 42 ... 47, 48, 49  След.
Страница 41 из 49

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы