Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Пешаходныя вандроўкі ў наваколлях гарадоў Беларусі
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 42, 43, 44, 45, 46  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2024, Thu, 7:55    Заголовок сообщения: Кніга "Таямніцы Крэўскага замка". Ответить с цитатой

Бутэвіч Анатоль. "Таямніцы Крэўскага замка". Выдавецкі дом Звязда, 2015.
Амаль 700-гадовы Крэўскі замак, які знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, вядомы ў гісторыі найперш тым, што вялікі князь літоўскі Ягайла 14 жніўня 1385 года падпісаў тут пагадненне з Каралеўствам Польскім, якое назвалі Крэўскай уніяй. Гэта моцна змяніла ход еўрапейскай гісторыі. Па запрашэнні шляхты Ягайла стаў королём польскім. 70-гадовы Ягайла разам са сваёй чацвёртай жонкай 17-гадовай Соф'яй Гальшанскай стаў пачынальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў-Ягайлавічаў.
3 першым на нашых землях мураваным Крэўскім замкам-кастэлем звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю. У Княскай вежы задушылі бялікага князя літоўскага Кейстута. 3 гэтых жа лёхаў у жаночым уборы ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт. У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі. I, як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты легендамі, паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў.

https://kniganosha.by/catalog/tayamnicy_kreuskaga_zamka
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2024, Thu, 13:22    Заголовок сообщения: Кніга "Тураў. Старажытны і сучасны". Ответить с цитатой

Ю. Кур'яновіч. "Тураў. Старажытны і сучасны". Беларусь, 2019.
У кнізе апавядаецца пра гісторыю і сучаснае развіццё Турава, старажытнага горада Беларускага Палесся, радзімы Кірылы Тураўскага, вядомага свяціцеля нашай зямлі. Славутасцю горада з’яўляецца таксама каменны крыж на Барысаглебскіх могілках, які вырастае з зямлі і які стаў адным са знакавых турыстычных і рэлігійных аб’ектаў.

https://kniganosha.by/catalog/turau_starajytny_i_suchasny
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2024, Thu, 13:49    Заголовок сообщения: Кніга "От Селявы до Нарочи. Природа Минской области. Фотоальбом". Ответить с цитатой

"От Селявы до Нарочи. Природа Минской области. Фотоальбом". Рыф-тур, 2021.
Автор иллюстраций: Сергей Плыткевич. Текст: Андрей Бородин.
Верстка и компьютерный дизайн: Лия Корчажинская.
Заказчик – Минский областной комитет природных ресурсов и охраны окружающей среды.
Фотаальбом прысвечаны прыродзе Мінскай вобласці. Выдатна ілюстраваная кніга змяшчае інфармацыю аб Бярэзінскім біясферным запаведніку, Нацыянальным парку "Нарачанскі", заказніках "Налібоцкі" і "Селява", а таксама аб іншых ахоўных тэрыторыях і аб'ектах, якімі па праве ганарыцца Міншчына. Асобныя раздзелы прысвечаны азёрам, рэкам, крыніцам, вадасховішчам, рыбгасам, балотам, старажытным паркам і гарадзішчам.

https://kniganosha.by/catalog/ot_selyavy_do_narochi_priroda_minskoy_oblasti_fotoalbom
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2024, Thu, 21:06    Заголовок сообщения: Кніга "Клецк. Старонкі даўняй гісторыі". Ответить с цитатой

Блінец Андрэй. "Клецк. Старонкі даўняй гісторыі". Выдавецкі дом Звязда, 2012.
Кніга распавядае аб мінуўшчыне Клецка – аднаго са старэйшых гарадоў нашай краіны. На яе старонках асветлены падзеі далёкіх ХІІ –ХІІІ ст., славутая перамога над крымскімі татарамі ў 1506 годзе. Выданне адрасавана ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

https://kniganosha.by/catalog/kleck_staronki_daunyay_gistoryi
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2024, Thu, 21:11    Заголовок сообщения: Кніга "Праз паціну часу. Сцежкамі свіцязянскай зямлі". Ответить с цитатой

Кошур Святлана. "Праз паціну часу. Сцежкамі свіцязянскай зямлі". Выдавецкі дом Звязда, 2023.
Аўтар запрашае чытача здзейсніць цікавае падарожжа па памятных мясцінах свіцязянскай зямлі, апетай класікамі беларускай літаратуры, каб разам прыадкрыць таямніцы гісторыі роднага краю, навучыцца бачыць сляды даўніны праз паціну часу, даведацца пра лёс таленавітых людзей, якія пакінулі на зямлі свой добры след.
Кніга прызначана настаўнікам, школьнікам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

https://kniganosha.by/catalog/praz_pacinu_chasu_scejkami_svicyazyanskay_zyamli
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 21 Mar 2024, Thu, 23:56    Заголовок сообщения: Кніга "Зямля радзімічаў, ці Дарогамі Гомельскага Пасожжа". Ответить с цитатой

Шастакоў Максім. "Зямля радзімічаў, ці Дарогамі Гомельскага Пасожжа". Беларусь, 2021.
Кніга ўяўляе сабой шэраг гісторыка-краязнаўчых артыкулаў, якія прысвечаны Гомельшчыне, дакладней яе тром раёнам: Веткаўскаму, Гомельскаму і Чачэрскаму. Яны размяшчаюцца на рацэ Сож і ўтвараюць так званае Гомельскае Пасожжа - тэрыторыю, якая ў IX-XII стагоддзях была заселена плямёнамі радзімічаў.

https://kniganosha.by/catalog/zyamlya_radzimichau_ci_darogami_gomelskaga_pasojja
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 22 Mar 2024, Fri, 9:49    Заголовок сообщения: Кніга "Случчына. Старонка міла і багата". Ответить с цитатой

Марціновіч Алесь. "Случчына. Старонка міла і багата". Беларусь, 2019.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч захапляюча, з прыцягненнем цікавых фактаў расказвае пра ўчарашні і сённяшні дзень сваёй малой радзімы. Згадваюцца знакамітыя людзі, якія нарадзіліся ці жылі тут, называюцца падзеі, што тычацца гэтай, кажучы словамі народнага песняра Якуба Коласа з «Новай зямлі», «старонкі мілай і багатай».
Адрасавана чытачам, неабыякавым да нацыянальнай гісторыі.

https://kniganosha.by/catalog/sluchchyna_staronka_mila_i_bagata
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 22 Mar 2024, Fri, 15:21    Заголовок сообщения: Кніга "Ігуменскі павет". Ответить с цитатой

Алесь Карлюкевіч. "Ігуменскі павет". Беларусь, 2020.
Пад адной вокладкай сабраны артыкулы, нарысы, эсэ, якія распавядаюць пра мясціны і асоб Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў і іншых куточкаў Міншчыны, якія некалі былі аб’яднаны ў Ігуменскі павет.
Каляровыя ілюстрацыі.

https://kniganosha.by/catalog/igumenski_pavet
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 22 Mar 2024, Fri, 18:15    Заголовок сообщения: Свята, галерэя і кніга... Ответить с цитатой

Беларусь – гэта “Зялёны лісток на планеце Зямля”? Альбо «Зямля пад белымі крыламі»? Ці «Падарожжа па краіне беларусаў»?
Мы маем свае вобразы, нашы сімвалы, нашы знакі.
Збярэм далей працяг «Беларускай хатняй галерэі», дзе пабачым яшчэ сем галоўных беларускіх сімвалічных ваяваў -- Абраз, Літара, Князь, Узор, Бусел, Зубр, Валошка. Выявы можна паглядзець у дадатку.
Зноў прапануем займець у хатняй галерэі кампактныя (10 х15 см) выявы нашых сімвалаў і дзеячаў, вартых таго, каб упрыгожыць нашыя кватэры, хаты і офісы. Яны ж могуць стаць да Свята і найлепшым падарункам каханым, сваякам і родным, сябрам.
Заяўкі і ўмовы можна абмяркаваць праз электронную пошту stsiapanausmail@gmail.com.
Таксама працягваю ўсім ахвотным дасылаць маю кнігу “Ръша, Орша, Ворша. Гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны ХІХ стагоддзя”. Умовы таксама можна абмяркаваць праз вышэй пададзеную электронную пошту.
Віктар Сцяпанаў













Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 23 Mar 2024, Sat, 14:35    Заголовок сообщения: Кніга "Капыльшчына. Душа рвецца сюды". Ответить с цитатой

Марціновіч А. А. "Капыльшчына. Душа рвецца сюды". Беларусь, 2020.
«Каб любіць Беларусь нашу мілую», неабавязкова ў розных краях пабываць, а дастаткова завітаць на Капыльшчыну. Пра гэты край, яго багатую гісторыю, многіх выдатных людзей, якія некалі нарадзіліся ці жылі тут, расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч.
Каляровыя ілюстрацыі. Адрасавана чытачам, неабыякавым да нацыянальнай гісторыі.

https://kniganosha.by/catalog/kapylshchyna_dusha_rvecca_syudy
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 24 Mar 2024, Sun, 4:59    Заголовок сообщения: Кніга "Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны". Ответить с цитатой

Мароз Вікенцій. "Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны". Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2018.
У кнізе на падставе шырокага кола крыніц зроблена дастаткова маштабная спроба гістарычнай рэканструкцыі працэсаў будаўніцтва і разбурэння драўляных хрысціянскіх святынь Берасцейшчыны ў X-XXI стагоддзях, якія адбываліся на фоне грамадска-палітычных і рэлігійна-канфесійных змен і ўплывалі на развіццё сакральнай культуры і архітэктуры рэгіёна. Выданне будзе карысным для ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі канфесійнай гісторыі і культуры Беларусі, выкладчыкаў, даследчыкаў, краязнаўцаў.

https://kniganosha.by/catalog/draulyanyya_sakralnyya_pomniki_berasceyshchyny
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 27 Mar 2024, Wed, 6:27    Заголовок сообщения: Кніга "Старасвецкая Лошыца". Ответить с цитатой

Юры Кур'яновіч. "Старасвецкая Лошыца". Беларусь, 2018.
Кніга распавядае пра гісторыю Лошыцкага маёнтка, лёс якога звязаны са шматлікімі імёнамі славутых людзей, сярод якіх - прадстаўнікі шляхецкіх родаў Прушынскіх, Друцкіх-Горскіх, вядомыя навукоўцы Мікалай Вавілаў, Аляксей і Эма Сюбаравы, Анатоль Валузнёў, пісьменнік Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і інш.
Кніга дазваляе таксама прыадкрыць і яшчэ адну малавядомую старонку жыцця Янкі Купалы, даведацца пра людзей, з якімі наш паэт разам працаваў, з кім сустракаўся і сябраваў. Чорна-белыя фатаздымкі.

https://kniganosha.by/catalog/starasveckaya_loshyca
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 27 Mar 2024, Wed, 22:05    Заголовок сообщения: Топ-6 азёр-рэкардсменаў Віцебскай вобласці Ответить с цитатой

Заснавальнік рэдакцыі газеты “Віцьбічы” – Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт і Віцебскі гарадскі Савет дэпутата.
24 сакавіка 2024 года, артыкул "Долгое и Глубокое, Пьяное и Одинокое. Составили топ-6 озер-рекордсменов Витебской области".

https://www.vitbichi.by/news/kaleydoskop/dolgoe_i_glubokoe_pyanoe_i_odinokoe_rasskazyvaem_pro_ozera_vitebskoy_oblasti/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2024, Mon, 12:53    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Інтэрнэт-крама Kemping.by улічвае ў свой асартымент "увесь спектр тавараў для рыбалкі, палявання, турызму і летняга адпачынку - палаткі, спальнікі, кілімкі, кемпінгавая мэбля (сталы, крэслы), надзіманыя матрацы і ложкі, басейны, помпы, газавае абсталяванне, тэрмабялізна, адзенне, вуды, спінінгі, шпулькі, рэхалоты, лодкі і маторы, блешні, воблеры, сіліконавыя прынады і розныя аксэсуары".
https://kemping.by/contacts/

Kemping.by прапануе "10 спальных мяшкоў-коканаў":
Як абраць спальны мяшок
Выбар прыдатнага спальнага мяшка - гэта не толькі пытанне зручнасці, але і здароўя. Важна ўлічваць розныя параметры, напрыклад, звярнуць увагу на сезоннасць выкарыстання, тэмпературныя ўмовы, памер, а таксама вага самага мяшка. Да асноўных крытэрыяў у выбары гэтага тыпу рыштунку можна аднесці:
Тэмпературны рэжым паказаны вытворцам: пераканайцеся, што спальны мяшок падыходзіць для тэмпературных умоў, у якіх вы плануеце яго выкарыстоўваць. Звычайна паказаная тэмпература з'яўляецца прыблізнай, таму лепш абраць такі спальны мяшок, які будзе на 5-10 градусаў цяплей, чым тэмпература навакольнага асяроддзя. Напрыклад, калі Вы плануеце спаць увесну ў намёце і тэмпературай уначы 10 градусаў, то лепш абраць мяшок з тэмпературай -5-0 градусаў.
Вага і аб'ём: аптымальная вага і кампактнасць спальнага мяшка важныя для камфортнай транспарціроўкі. Лепш абраць лягчэйшы мяшок для пешых дыстанцый, у то час як для велатураў можна спыніцца і на іншых варыянтах.
Матэрыялы: вывучыце матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў мяшку, іх трываласць, воданепранікальнасць і паветрапранікальнасць. Кожны варыянт мае адметныя характарыстыкі.
Памер і форма: абярыце мяшок, які падыходзіць вашаму росту і перавагам па камфорце падчас сну.
Пры выбары падыходнага спальнага мяшка варта звярнуць увагу на шэраг крытэраў і знайсці падыходны варыянт, які будзе адпавядаць вазе, які вы зможаце несці, памеру і цеплазахоўванню. Ацэніце свае патрэбы і ўмовы эксплуатацыі перад пакупкай.

https://kemping.by/blog/obzory-tovarov/top-10-spalnykh-meshkov-kokonov-/
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В. Сцяпанаў



Зарегистрирован: 14.12.2012
Сообщения: 747

СообщениеДобавлено: 01 Apr 2024, Mon, 12:59    Заголовок сообщения: Pinterest: Як выбраць кемпінг. Ответить с цитатой

Pinterest прапануе, як выбраць кемпінг:

Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Вопросы о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу Пред.  1, 2, 3 ... 42, 43, 44, 45, 46  След.
Страница 43 из 46

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы