Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 02 May 2024, Thu, 15:14 Заголовок сообщения: Кніга "250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. Кніга 5". |
|
|
Уладзімір Цвірко. "250 унікальных турыстычных маршрутаў па маёй Беларусі. Кніга 5". Выдавец Р. М. Цымбераў, 2024.
У Гродзенскай вобл. вы можаце паглядзець маршруты Гервяты, Райца, Міжэрычы. Ад Гомельскай вобл. — маршрут Гарадзец. Ад Магілёўскай — маршрут Быхаў. З Брэсцкай вобл. пазнаёмяць маршруты Ястрамбель, Моладава, з Мінскай — маршрут Макраны. Напрыканцы два маршруты з Віцебскай вобл. — Лучай і Шпакоўшчына.
Рубрыка «Тэматычныя маршруты» змяшчае маршрут пра славутага асветніка Сымона Буднага і «Да нашых Святых».
https://kniganosha.by/catalog/250_unikalnyh_turystychnyh_marshrutau_pa_maey_belarusi_kniga_5 |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 02 May 2024, Thu, 20:31 Заголовок сообщения: Кніга "Лес і чалавек". |
|
|
Ненадавец А. М. "Лес і чалавек". Беларуская навука, 2024.
Кніга прысвечана адвечнай тэме – узаемаадносінам лесу і чалавека, прыроды і грамадства, якая ў будзённым жыцці асацыіруецца з ростам чалавека (маленствам, юнацтвам, сталасцю і старасцю), які нібыта прымяраецца да
навакольных лясоў і пушчаў, без якіх беларус ніколі сябе не ўяўляў і пацвярджаецца гэтая глыбокая любоў да лясоў усемагчымымі легендамі і паданнямі, гісторыямі і казкамі, павер’ямі і прымхамі. Так пайшло з даўніх часоў, што лес
выступаў не проста суцэльнай «зялёнай масай», а быў адухоўленым сябрам чалавека, які дапамагаў у жыцці, ратаваў і падтрымліваў у цяжкую хвіліну.
Адрасуецца ўсім тым, хто з замілаваннем адносіцца да лесу, па- ранейшаму верыць у тое, што ў ім жыве душа, якая чуйна ўспрымае ўсё, што адбываецца навокал…
https://kniganosha.by/catalog/les_i_chalavek |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 02 May 2024, Thu, 21:43 Заголовок сообщения: Кніга "Старонкі віцебскага краязнаўства: нарысы, эсэ, гутаркі". |
|
|
Алесь Карлюкевіч. "Старонкі віцебскага краязнаўства: нарысы, эсэ, гутаркі". Выдавецкі дом Звязда, 2024.
З кнігай краязнаўчых нарысаў, эсэ, гутарак, прысвечаных Віцебшчыне і яе ўраджэнцам, уважлівы чытач можа здзейсніць падарожжа па гарадах, мястэчках, вёсках гэтага краю і замежжа, а таксама — у часе. Тых, хто захоплена ўглядаецца ў сівую мінуўшчыну, на старонках кнігі чакаюць неспадзяваныя сустрэчы і нават адкрыцці. Ёсць сярод герояў кнігі і слаўныя асобы вучоных, падарожнікаў, мастакоў, пра якіх апавядаецца ўпершыню.
https://kniganosha.by/catalog/staronki_vicebskaga_krayaznaustva_narysy_ese_gutarki |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 02 May 2024, Thu, 21:55 Заголовок сообщения: Кніга "Ашмяншчына: штодзённае жыццё жыхароў краю ў X-XXI cтст.". |
|
|
"Ашмяншчына: штодзённае жыццё жыхароў краю ў X-XXI cтст.". Беларуская навука, 2024.
Зборнік уключае артыкулы, прысвечаныя праблемам палітычнай, сацыяльнай, эканамічнай і культурнай гісторыі Ашмянскага краю. Артыкулы прайшлі апрабацыю на навукова-практычных канферэнцыях «Гальшанскія чытанні».
Рэкамендуецца даследчыкам, студэнтам, краязнаўцам і ўсім, хто цікавіцца рэгіянальнай гісторыяй Беларусі.
https://kniganosha.by/catalog/ashmyanshchyna__shtodzennae_jycce_jyharou_krayu_u_xxxi_ctst |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 05 May 2024, Sun, 7:16 Заголовок сообщения: Кніга "Калекцыянер. Зборнік артыкулаў". |
|
|
Дзмітрый Гулецкі, Уладзімір Зяньковіч. "Калекцыянер. Зборнік артыкулаў". Выдавецкі дом Звязда, 2014.
Зборнік змяшчае артыкулы даследчыкаў і калекцыянераў з розных краін па беларускай нумізматыцы, картаграфіі, баністыцы, філатэліі са старажытных часоў да нашых дзён. Для калекцыянераў і аматараў гісторыі.
https://kniganosha.by/catalog/kalekcyyaner_zbornik_artykulau |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 05 May 2024, Sun, 7:32 Заголовок сообщения: Кнігі Анатоля Бутэвіча. |
|
|
Анатоль Бутэвіч. "Тайны Несвижского замка". Выдавецкі дом Звязда, 2019.
Книга рассказывает о наиболее значимых и занимательных страницах истории Несвижского замка, города Несвижа и рода князей Радзивиллов, которые считались некоронованными королями. Сегодня архитектурно-культурный комплекс резиденции Радзивиллов в Несвиже включен в Список всемирного наследия ЮНЕСКО.
https://kniganosha.by/catalog/tayny_nesvijskogo_zamka
Анатоль Бутэвіч. "Таямніцы Крэўскага замка". Выдавецкі дом Звязда, 2015.
Амаль 700-гадовы Крэўскі замак, які знаходзіцца ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці, вядомы ў гісторыі найперш тым, што вялікі князь літоўскі Ягайла 14 жніўня 1385 года падпісаў тут пагадненне з Каралеўствам Польскім, якое назвалі Крэўскай уніяй. Гэта моцна змяніла ход еўрапейскай гісторыі. Па запрашэнні шляхты Ягайла стаў королём польскім. 70-гадовы Ягайла разам са сваёй чацвёртай жонкай 17-гадовай Соф'яй Гальшанскай стаў пачынальнікам каралеўскай дынастыі Ягелонаў-Ягайлавічаў.
3 першым на нашых землях мураваным Крэўскім замкам-кастэлем звязаны лёсы многіх гістарычных асоб. Вялікія князі літоўскія Гедымін і Альгерд будавалі Крэўскую фартэцыю.
У Княскай вежы задушылі бялікага князя літоўскага Кейстута.
3 гэтых жа лёхаў у жаночым уборы ўцёк ад сваёй смерці будучы вялікі князь літоўскі Вітаўт.
У Крэўскім замку пісаў лісты да Івана Грознага першы рускі дысідэнт князь Андрэй Курбскі.
I, як кожны старажытны замак, Крэўскі таксама ахінуты легендамі, паданнямі, небыліцамі, у ім дагэтуль жывуць прывіды, а падземныя хады ўсё яшчэ чакаюць сваіх адкрывальнікаў.
https://kniganosha.by/catalog/tayamnicy_kreuskaga_zamka
Анатоль Бутэвіч. "У гасцях у вечнасці". Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2021.
Кніга дапаможа юным чытачам больш даведацца пра родны край, бо каб лепш ведаць сябе, трэба адчуць і зразумець тую зямлю, на якой жывеш, тых людзей, якія жылі на ёй не толькі дзясяткі, сотні, а і многія тысячы гадоўтаму. Пазначанае вайсковай адвагай і чалавечай мудрасцю старажытнае Бярэсце, Божым промыслам асвячоная гарадзенская Каложская царква, разбуранае гняздо славы і няслаўя — Крэўскі замак, легендарнае і ледзь не міфічнае Мора Герадота на Палессі, цыганская сталіца ў Міры, шматтысячагадовыя крамянёвыя шахты ў Ваўкавыскім раёне, ціхі пошапт векавечных ледавіковых валуноў ці не ў адзіным у свеце Мінскім музеі валуноў. Усё гэта — водгулле нашай даўняй гісторыі.
https://kniganosha.by/catalog/u_gascyah_u_vechnasci |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 05 May 2024, Sun, 19:58 Заголовок сообщения: Кнігі з сэрыі "Падарожжа па родным краі". |
|
|
"Зямля радзімічаў, ці Дарогамі Гомельскага Пасожжа".
Кніга ўяўляе сабой шэраг гісторыка-краязнаўчых артыкулаў, якія прысвечаны Гомельшчыне, дакладней яе тром раёнам: Веткаўскаму, Гомельскаму і Чачэрскаму. Яны размяшчаюцца на рацэ Сож і ўтвараюць так званае Гомельскае Пасожжа - тэрыторыю, якая ў IX-XII стагоддзях была заселена плямёнамі радзімічаў.
https://kniganosha.by/catalog/zyamlya_radzimichau_ci_darogami_gomelskaga_pasojja
"Тураў. Старажытны і сучасны"
У кнізе апавядаецца пра гісторыю і сучаснае развіццё Турава, старажытнага горада Беларускага Палесся, радзімы Кірылы Тураўскага, вядомага свяціцеля нашай зямлі. Славутасцю горада з’яўляецца таксама каменны крыж на Барысаглебскіх могілках, які вырастае з зямлі і які стаў адным са знакавых турыстычных і рэлігійных аб’ектаў.
https://kniganosha.by/catalog/turau_starajytny_i_suchasny
"Драгічыншчына. Хараство венерынага чаравічка".
Кветка венерын чаравічак і самая рэдкая птушка Еўропы вяртлявая чаротаўка, адлюстраваныя на памятнай манеце Нацбанка Беларусі, - своеасаблівыя сімвалы гэтага маляўнічага кутка. Гісторыя ж Драгічыншчыны - даўні горад Здзітаў-на-Ясельдзе, вёска Таракань - некалі рэзідэнцыя кіраўніка базыльянскага ордэна, крэпасць Жабер, перад якой было бяссільнае войска Карла ХІІ, адзіны ў Беларусі апорны пункт геадэзічнай дугі Струвэ і палескае жыццё Элізы Ажэшкі. Сённяшняя Драгічыншчына - адзіны ў свеце музей фартушкоў, непаўторнасць мясцовых гаворак, багатая матэрыяльная і духоўная культура. Пра ўсё гэта расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі "Проза", заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч. Усім, для каго нацыянальная гісторыя - найважнейшая частка духоўнага жыцця.
https://kniganosha.by/catalog/dragichynshchyna_harastvo_venerynaga_charavichka
"Стаўбцоўшчына: нататкі пра людзей і гісторыю".
Стаўбцоўшчына — маляўнічы куточак беларускага Наднямоння, а яе асноўная прыродная адметнасць — рака Нёман — адзін з сімвалаў Беларусі. Гэта выданне прысвечана гісторыі Стаўбцоўскага краю і вядомым людзям, якія сваёй творчасцю і справамі ўслаўлялі і ўслаўляюць яго. У выданні вы даведаецеся пра мясціны, звязаныя з жыццём і дзейнасцю Якуба Коласа, Янкі Купалы, Уладзіслава Сыракомлі, Кандрата Крапівы, Каруся Каганца, Янкі Лучыны, Юзюка Фарботкі і многіх іншых. Акрамя гэтага яно раскажа вам пра сучасны аграгарадок Налібакі, калісьці знакаміты шкляной мануфактурай. Адрасавана чытачам, якія цікавяцца нацыянальнай гісторыяй.
https://kniganosha.by/catalog/staubcoushchyna_natatki_pra_lyudzey_i_gistoryyu
"Случчына. Старонка міла і багата".
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў галіне прозы, шэрагу прэстыжных літаратурных прэмій, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч захапляюча, з прыцягненнем цікавых фактаў расказвае пра ўчарашні і сённяшні дзень сваёй малой радзімы. Згадваюцца знакамітыя людзі, якія нарадзіліся ці жылі тут, называюцца падзеі, што тычацца гэтай, кажучы словамі народнага песняра Якуба Коласа з «Новай зямлі», «старонкі мілай і багатай». Адрасавана чытачам, неабыякавым да нацыянальнай гісторыі.
https://kniganosha.by/catalog/sluchchyna_staronka_mila_i_bagata
"Сем вежаў Навагрудка".
Навагрудак — гэта першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага і адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Тут захавалася вельмі шмат архітэктурных помнікаў і найважнейшых славутасцей. Сярод іх Навагрудскі замак, які існаваў ужо ў XI стагоддзі. Ён быў рэзідэнцыяй вялікіх князёў ВКЛ. Выдатнымі помнікамі Навагрудка з’яўляюцца некалькі старажытных храмаў з вельмі багатай гісторыяй. Першы з іх — Фарны касцёл. У старым будынку гэтага касцёла адбыўся гістарычны шлюб Ягайлы і Соф’і Гальшанскай. Касцёл Святога Міхаіла Архангела — таксама гістарычная каштоўнасць і славутасць Беларусі. У школе пры кляштары гэтага касцёла з 1807 па 1815 год вучыўся Адам Міцкевіч. У Навагрудку дзейнічае выдатны Дом-музей Адама Міцкевіча. Гістарычна-краязнаўчыя нарысы пазнаёмяць чытача з гэтымі і іншымі славутасцямі горада. Каляровыя ілюстрацыі. Для шырокага кола чытачоў.
https://kniganosha.by/catalog/sem_vejau_navagrudka
"Прыдзвінне. Літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі".
Літаратурна-краязнаўчыя вандроўкі па Прыдзвінні знаёмяць з мясцінамі, звязанымі з жыццём і творчасцю славутых пісьменнікаў і паэтаў розных эпох, а таксама людзей, якія зрабілі значны ўклад у культурную спадчыну нашай краіны. Аўтар распавядае пра Еўфрасінню Полацкую, Францыска Скары- ну, Сімяона Полацкага, Браніслава Эпімах-Шыпілу, Ігната Буйніцкага, Васіля Быкава, Петруся Броўку, Еўдакію Лось, Рыгора Барадуліна, Язэпа Драздовіча і інш. Ён раскрывае цікавы краязнаўчы матэрыял непаўтор- ных куточкаў Полаччыны, Ушаччыны, Глыбоччыны.
https://kniganosha.by/catalog/prydzvinne_litaraturnakrayaznauchyya_vandrouki
"Ігуменскі павет".
Пад адной вокладкай сабраны артыкулы, нарысы, эсэ, якія распавядаюць пра мясціны і асоб Пухавіцкага, Чэрвеньскага раёнаў і іншых куточкаў Міншчыны, якія некалі былі аб’яднаны ў Ігуменскі павет.
Каляровыя ілюстрацыі. Адрасавана чытачам, неабыякавым да нацыянальнай гісторыі.
https://kniganosha.by/catalog/igumenski_pavet
"Капыльшчына. Душа рвецца сюды".
«Каб любіць Беларусь нашу мілую», неабавязкова ў розных краях пабываць, а дастаткова завітаць на Капыльшчыну. Пра гэты край, яго багатую гісторыю, многіх выдатных людзей, якія некалі нарадзіліся ці жылі тут, расказвае лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза», заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Алесь Марціновіч.
Каляровыя ілюстрацыі. Адрасавана чытачам, неабыякавым да нацыянальнай гісторыі.
https://kniganosha.by/catalog/kapylshchyna_dusha_rvecca_syudy
"Брест на перекрёстках уникальных судеб".
Брэст (Бярэсце, Брэст-Літоўск, Брэст-над-Бугам) — адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі. За сваю больш за тысячагадовую гісторыю ён стаў скрыжаваннем лёсаў шматлікіх і шматлікіх людзей. Некаторыя з іх тут нарадзіліся, іншыя былі праездам, трэція - праславілі свой родны горад. Але лёс кожнага з іх - гэта старонка гісторыі Брэста. Сярод герояў гісторыка-біяграфічных нарысаў - людзі навукі і культуры, педагогі і святары, будаўнікі і стваральнікі будучыні. Аўтар кнігі больш за дваццаць гадоў па макулінках збіраў матэрыял для гэтых нарысаў у дзяржаўных і хатніх архівах, сустракаючыся з відавочцамі падзей або іх нашчадкамі. Чытачу трэба будзе дакрануцца да гісторыі горада, знаёмячыся з лёсамі герояў. Для шырокага кола чытачоў. Каляровыя ілюстрацыі.
https://kniganosha.by/catalog/brest_na_perekrestkah_unikalnyh_sudeb |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 06 May 2024, Mon, 11:23 Заголовок сообщения: Кніга "99 знаменитых мест Беларуси". |
|
|
Д.В. Кошевар, К.К. Шестовский. "99 знаменитых мест Беларуси". "Адукацыя і выхаванне", 2022.
"...Галоўная ж задача кнігі - натхніць чытача на займальныя падарожжы па Беларусі. Зацікавіць і падштурхнуць да больш уважлівага вывучэння нашай гісторыі, культуры, геаграфіі і прыродазнаўства. Мы хочам паказаць прыгажосць беларускіх архітэктурных помнікаў, пейзажаў і ландшафтаў, расказаць мноства малавядомых характэрных фактаў аб роднай зямлі. ...".
http://ay.by/lot/99-znamenityh-mest-belarusi-5037005991.html
(засталося 18 дней). |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 06 May 2024, Mon, 11:27 Заголовок сообщения: Кніга "Малой радзімы запаветы продкаў: народная духоўная культура Жыткавіцкага раёна". |
|
|
"Малой радзімы запаветы продкаў: народная духоўная культура Жыткавіцкага раёна". "Беларусь", 2019.
У зборніку прадстаўлены фальклорна-этнаграфічныя і міфалагічныя матэрыялы, запісаныя ў палявых экспедыцыях на тэрыторыі Жыткавіцкага раёна, ахарактарызаваны лакальна-рэгіянальныя асаблівасці бытавання традыцый народнай духоўнай культуры. Асобныя раздзелы выдання змяшчаюць літаратурна-публіцыстычныя і этналінгвістычныя матэрыялы. Выкарастаны фатаграфіі архіва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта, рэдакцыі газеты "Новае Палессе", а таксама індывідуальныя аўтарскія. Каляровыя ілюстрацыі.
https://kniganosha.by/catalog/maloy_radzimy_zapavety_prodkau_narodnaya_duhounaya_kultura_jytkavickaga_raena |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 06 May 2024, Mon, 11:31 Заголовок сообщения: Кніга "Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам". |
|
|
Юры Жыгімонт. "Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам". Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі,
2021.
Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” выпусціла кнігу “Мястэчкi i вёскi Беларусi. Падарожжа з Жыгамонтам”, прысвечаную населеным пунктам, якія пакінулі свой след у беларускай гісторыі і да нашых часоў захавалі цікавыя сведчанні мінуўшчыны — помнікі, збудаванні, паданні. «У камянёў доўгая памяць», – сведчыць даўнейшая прымаўка. Кіруючыся гэтым дэвізам, Юрый Жыгамонт, аўтар і вядучы папулярнай тэлевізійнай перадачы «Падарожжы дылетанта», выпраўляецца ў нічым не выбітныя, на першы погляд, беларускія вёсачкі і ў кожнай знаходзіць багатую на падзеі гісторыю і адметны след людзей, якія ўладкоўвалі і абаранялі гэтую зямлю, будавалі і разбуралі мясцовыя замкі і храмы, кахалі і ненавідзелі, марылі і стваралі. У нататніку «дылетанта» знайшлося месца і для адметных казак і паданняў, звязаных з паходжаннем пэўных вёсак і мястэчак у Аршанскім, Барысаўскім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Лідскім, Ляхавіцкім, Пастаўскім, Івацэвіцкім, Карэліцкім, Мёрскім і многіх іншых раёнах, куды сапраўды цікаўны падарожнік цяпер абавязкова пажадае завітаць. Сярод такіх вёсак і мястэчак Бяльмонты, Барань, Бусяж, Варонча, Вішнявец, Гайцюнішкі, Гудагай, Друя, Дрысвяты, Жырмуны, Ідолта, Лынтупы, Мсцібава, Шарашова і іншыя. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў.
https://kniganosha.by/catalog/myastechki_i_veski_belarusi_padarojja_z_jygamontam |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 06 May 2024, Mon, 11:37 Заголовок сообщения: Кніга "Иезуиты в Белоруссии". |
|
|
Т. Б. Блинова "Иезуиты в Белоруссии". Беларусь, 1990.
Манаграфія асвятляе ролю ордэна езуітаў у арганізацыі адукацыі і асветы, культурна-асветніцкую дзейнасць езуітаў на землях Рэчы Паспалітай.
http://ay.by/lot/tamara-blinova-iezuity-v-belorussii-5036727457.html
(засталося 1 дзень 2 гадзіны). |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 06 May 2024, Mon, 11:44 Заголовок сообщения: Кніга "Шляхамі вікінгаў у Беларусі". |
|
|
Мікалай Плавінскі. "Шляхамі вікінгаў у Беларусі". (Сэрыя «Беларуская дзіцячая энцыклапедыя»). Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019.
Кніга распавядае пра адзін з самых цікавых і дагэтуль малавядомых перыядаў у гісторыі Беларусі - эпоху вікінгаў, калі ў апошніх стагоддзях 1-га - пачатку 2-га тысячагоддзя нашай эры выхадцы са Скандынавіі адыгрывалі выключную ролю ў жыцці не толькі Паўночнай, Заходняй і Усходняй Еўропы, але і такіх аддаленых рэгіёнаў, як Сярэдняя Азія і нават Паўночная Амерыка. Дзейнасць вікінгаў ператваралася ў легенду яшчэ пры іх жыцці і засталася такой да нашых дзён. Жыццё вікінгаў - гэта бясконцая вандроўка па небяспечных марскіх і рачных шляхах. Адзін з іх - знакаміты шлях «з варагаў у грэкі», якi прайшоў праз беларускія землі і зрабіў гісторыю нашай краіны неад’емнай часткай захапляльнай легенды аб вікінгах. Выданне прызначана для навучэнцаў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, але можа быць карысным для ўсіх чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі.
https://kniganosha.by/catalog/shlyahami_vikingau_u_belarusi |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
Добавлено: 06 May 2024, Mon, 11:50 Заголовок сообщения: Кніга "Вандроўкі па гарадах". |
|
|
"Вандроўкі па гарадах". Беларусь, 2018.
Кніга ў займальнай форме знаёміць з гісторыяй і культурай найбуйнейшых беларускіх гарадоў: Мінска, Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна і Магілёва. Інфармацыя выкладзена проста і лаканічна, выданне насычана творчымі заданнямі. Кніга адрасавана шырокаму колу чытачоў. Каляровыя ілюстрацыі.
https://kniganosha.by/catalog/vandrouki_pa_garadah |
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
|
Вернуться к началу |
|
|
В. Сцяпанаў
Зарегистрирован: 14.12.2012 Сообщения: 877
|
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|