Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Беласток

 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
alexBel



Зарегистрирован: 01.02.2011
Сообщения: 800
Откуда: Могилев

СообщениеДобавлено: 16 Nov 2017, Thu, 20:29    Заголовок сообщения: Беласток Ответить с цитатой

Шукаў на форуме тэму "Беласток", каб дадаць дадзены пост туды, але нічога адпаведнага не знайшоў.
Ну, як не знайшоў... Знайшоў, але не зусім адпаведнае - https://fgb.by/viewtopic.php?t=7347
Аўтар паста ў выніку гораду прысвяціў мала інфармацыі, хоць ён у прынцыпе пра гэта і папярэджваў.
Карацей, я вырашыў стварыць новую тэму.

З некаторага часу з'явілася традыцыя, пакуль больш падобная на звычку, падарожнічаць восенню. У гэтым годзе мы вырашылі накіравацца ў Польшчу, а дакладней - у Беласток.



З Магілёва да Гродна мы дабіраліся на ўласным транспарце, там пакінулі машыну ў знаёмых і на маршрутцы Гродна - Беласток перасяклі мяжу (кошт квіткоў на дваіх у абодвы бакі склаў 42 б.р. ? 18 €).
У гэты раз на польскай мытні я ўпершыню сутыкнуўся са з'явай, пра якую чуў ужо даўно...

У аўтобус зайшоў «страж гранічны» і правяраючы пашпарты пытаўся: «Пан(і), пакажы пеньёндзы!». Мы лезлі ў сумкі, даставалі кашалькі і паказвалі яму змесціва, а ён старанна вывучаў і калі сума яго не задавальняла, то ў прысутнасці іншых пасажыраў гучна дадаваў: «Пан(і), то мала!».

Згадзіцеся, выглядае гэтая працэдура вельмі зневажальна і на жаль замацаваная нарматыўна, што робіць і так вельмі гнятлівы працэс праходжання мытні яшчэ менш прыемным.
У Беласток мы прыбылі ў другой палове дня, калі вуліцы паліваў дробны брыдкі дождж. Пасля доўгага шляху мы былі зусім знясіленыя, ды і мокнуць не хацелася, таму шпацыр вырашылі адкласці на наступны дзень, а да вечара прыкупілі на фудкорце смачнай ежы з сабой і добра павячэралі.
Раніцай новага дня нягледзячы на зацягнутае неба дажджу не было і мы пачалі знаёмства з горадам з касцёла св. Роха. Будаваўся храм з 1920-х па 1940-я.



Ідэя ўзвесці касцёл паўстала на мясцовым узроўні пасля здабыцця Польшчай незалежнасці і ў гэтае будаўніцтва, у некаторай ступені, ўкладвалі сімвалізм гэтай падзеі, таму комплекс павінен быў выглядаць неардынарна і грандыёзна, што, несумненна, атрымалася. Калі будаўніцтва набліжалася да заканчэння, пачалася вайна і Беласток быў уключаны ў склад БССР. Савецкая ўлада, зведваючы нецярпімасць да рэлігіі, знайшла іншае прымяненне для круглявай ў плане залы храма - тут вырашылі зладзіць цырк. Падчас ВАВ будынак зноў вярнулі вернікам і ў касцёле пачаліся набажэнствы.
Ад храма пачынаецца прыкметная вуліца Ліпавая, якая атрымала сваю назву ад аднайменных дрэў, што некалі ўпрыгожвалі яе сваімі масіўнымі кронамі, але пазней былі «пушчаны пад сякеру».



Цяпер тут зноў высаджаны ліпы, але пакуль яшчэ дрэвы зусім маладыя і не ўражваюць.
Валатоўны будынак касцёла, будучы на ўзгорку ў перспектыве вуліцы, дамінуе над горадам і відаць з многіх яго месцаў. Стыль храма, на мой погляд, няпроста тлумачыць, але я б сказаў, што гэта адзін з разнавіднасцяў мадэрнізму.
Рухаючыся па Ліпавай ў напрамку цэнтра, паступова трапляецца ўсё больш гістарычнай забудовы.



Далей мы падышлі да сабора св. Мікалая пабудовы сярэдзіны XIX стагоддзя. Ён з'яўляецца адным з катэдральных храмаў польскай праваслаўнай царквы.



Дарэчы, як ужо адзначалі ў рэпартажы вышэй, у Падляскім ваяводстве пражывае найбольшая колькасць праваслаўных Польшчы і Беласток, фактычна, з'яўляецца цэнтрам польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.



Па ходзе маршруту мы выйшлі на «Рынак Касцюшкі». Адна з прыкрас плошчы - Ратуша.



Будынак быў пабудаваны ў сярэдзіне XVIII стагоддзя, цалкам зруйнаваны падчас Вялікай Айчыннай вайны і адноўлены ў 1954-1958 гг.



Забудова старой частцы горада прадстаўлена ў асноўным будынкамі міжваеннага перыяду, але маюцца і дамы кан. XIX - пач. ХХ стст, ёсць таксама некалькі больш старажытных пабудоў.
Ва ўсходняй частцы «Рынка» высяцца вежы храмаў: Касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі (чырвоныя) і «старога» Фарнага касцёла (белая).



У левай частцы фота вышэй - ацалелыя старыя будынкі горада - цэйхгауз XVIII-XIX стст. (злева) і лякарня сяр. XVIII ст. (бліжэй да цэнтра кадра). Насупраць іх будынак...



...кляштара сясцёр міласэрнасці пабудовы сяр. XVIII ст.
Стары Фарны касцёл быў пабудаваны ў пачатку XVII стагоддзя.



На пачатак XX, мабыць, вернікі перасталі змяшчацца ў невялікай зале храма і да алтарнай часткі ў 1900-1905 гг. прыбудоўваюць «новы» касцёл у неагатычным стылі.
Цікава тое, што ў адным і тым жа горадзе паміж заканчэннем будаўніцтва неагатычнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і пачаткам узвядзення мадэрнісцкага касцёла св. Роха прайшло ўсяго 22 гады!
Пасля агляду храмаў мы падышлі да маляўнічага будынку 1771 года, што з'яўляўся некалі гасцявой хаткай пры маёнтку Браніцкіх.



Вядома, домік размешчаны зусім побач з палацава-паркавым ансамблем, але перш, чым накіравацца да яго, мы падышлі зірнуць яшчэ на адзін будынак.



Тут, 28-30 кастрычніка 1939 года праходзіў «Народны сход», на якім прынялі дэкларацыю аб уваходжанні заходняй Беларусі ў склад БССР. Цяпер гэты будынак у канструктывісцкім стылі - драматычны тэатр.

Яшчэ год таму архітэктурная каштоўнасць будынкаў міжваеннага перыяду і сярэдзіны ХХ стагоддзя, для мяне, не складала роўным лікам нічога, але ў апошні час чамусьці ўсё больш пачынае цікавіць мадэрнізм, з'явілася нават ідэя як-небудзь напісаць асобны рэпартаж пра архітэктуру 20-30- х і 40 - 50-х гадоў ХХ стагоддзя ў Беларусі.

Ну а цяпер пара накіравацца да турыстычнага гонару Беластока.



На першым плане фота галоўная брама комплексу - «брама Грыфа», на заднім - вежы касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
Выгляд з пад брамы ўвасабляе маштабы амбіцый Браніцкіх.



Некалі Беласток належаў магнацкаму роду Весялоўскіх і на месцы цяперашняга палаца стаяў іх замак пабудовы канца XVI стагоддзя. Але ў сярэдзіне XVII стагоддзя мястэчкам авалодалі Браніцкія...



...і ўжо ў XVIII аднаму з нашчадкаў прыватнаўласніцкі замак пачынае здавацца «драбнаватым» і ён вырашае ўзвесці палацавы ансамбль, што па размаху не саступае адной з рэзідэнцый караля.



Вакол закладваецца вялікі парк.



У наш час, за гэткі шыкоўны ансамбль для такога мястэчка, Беласток называюць «Падляшскім Версалем».



Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай палац і парк практычна цалкам былі разрабаваны, а пазней значна перапланаваны для навучальнай установы.


Павільён у парку

Палац сур'ёзна пацярпеў падчас Вялікай Айчыннай вайны і пазней яго доўга аднаўлялі па стане на XVIII стагоддзе.
Зараз у ім месціцца рэктарат Беластоцкага медыцынскага ўніверсітэта.



А ўшчыльную да парку знаходзіцца студэнцкі гарадок медыкаў...



Я ім нават крыху пазайздросціў... Вучыцца і жыць з выглядам праз акно на такую прыгажосць неверагодна прыемна.



Ля палаца быў фініш нашага турыстычнага маршруту і пасля павольнага шпацыру па парку мы ўжо было думалі пайсці прысесці ў якім-небудзь кафэ, але потым вырашылі яшчэ схадзіць зірнуць на касцёл св. Войцэха 1909-1912 гг.



У заключэнне хочацца падтрымаць папярэдняга прамоўцу ў тым, што ў кірылічным сегменце інтэрнэту вельмі мала фотасправаздач аб Беластоку, хоць гэта і самы наведвальны горад Польшчы сярод беларусаў. Тое, што Беласток валодае нядрэнным турыстычным патэнцыялам зараз і вы ведаеце, але мабыць «закупы» гэтак шмат адымаюць сілы і часу, што «культурнай» праграмай большасць прыезджых лічаць за лепшае занядбаць...
А яшчэ з Беластока вельмі зручна дабірацца на цягніку да Варшавы, але пра гэта я распавяду пазней.

https://ales-matsesha.livejournal.com/22398.html
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия за границей Часовой пояс: GMT + 3
Страница 1 из 1

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы