Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 19 Jan 2018, Fri, 0:35 Заголовок сообщения: |
|
|
З адрасам Тадэвуша Урублеўскага крышку заблыталіся..
Па сённяшнім адрасе L.Stuokos-Gucevi?iaus, 9/7 у другой палове 19 - пачатку 20 ст. жыў карэнны віленчук і знакаміты ўладальнік адвакацкай канторы Тадэвуш Урублеўскі. Яго дзядзька Валеры Урублеўскі быў паплечнікам Кастуся Каліноўскага і генералам Парыжскай Камуны, а бацька заснаваў першую публічную бібліятэку ў Вільні.
Дзейнасць Тадэвуша Урублеўскага была знітавана з беларускім рухам. У розныя гады ён бараніў у судах ад расійскай імперскай і польскай шавіністычнай рэакцыі рэдактара - выдаўца “Нашай Нівы” Аляксандра Уласава, беларускіх настаўнікаў на чале з Канстанцінам Міцкевічам (Якубам Коласам), дзеячаў беларускага руху на знакамітым “працэсе 45-ці” у Беластоку (1923)...
Гэта будынак па адрасе L.Stuokos-Gucevi?iaus, 9
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 19 Jan 2018, Fri, 1:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Я не самотны, я кнігу маю...
Пэўняя блытаніна ўзнікла з адрасам, дзе выйшаў адзіны прыжыццёвы зборнік Багдановіча.
Некаторыя адсылаюць да адраса - Унівірсітэцкая, 4.
Сапраўды, тут месцілася кнігарня Марціна Кухты, але толькі з 1906 па 1911 гады. Але ўсё роўна, будынак цікавы - кажуць, што тут 23 лістапада 1906 года выйшаў першы нумар "Нашай нівы".
У 1911 годзе друкарня пераехала на вуліцу Татарскую, 20.
Тут і быў сплецены "Вянок" паэта. Акрамя Багдановіча ў друкарні выйшлі творы Багушэвіча, Цёткі, Коласа, Буйло... А у 1918 годзе і граматыка ад спадара Тарашкевіча.
Але скончыць хочацца ўсё ж Багдановічам...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 19 Jan 2018, Fri, 22:09 Заголовок сообщения: |
|
|
Кафедральны сабор святога Станіслава.
Лічыцца, што быў заснаваны самім Міндоўгам. Але ў выніку яго рэлігійных хістанняў быў разбураны, пасля адноўлены Ягайлам і перабудаваны Вітаўтам...
Дарэчы, Вітаўт тут і пахаваны. Саркафаг Вітаўта хавалі ад ворагаў. Ды так удала схавалі, што знайсці яго да гэтага часу так і не змаглі. Нажаль, спусціцца да пахаванняў знакамітых асобаў так і не ўдалося - экскурсіі ладзяцца толькі ў будзёныя дні. А так можна было б яшчэ пацікаваць і на саркафаг Аляксандра Ягелончыка, пышна ўпрыгожаны мячом ды каронай.
Прыйшлося абмежавацца аглядам інтэр'ераў храма...
Эпітафія Самуіла Паца
... ды капліцы святога Казіміра, упрыгожаную скульптурамі вялікіх літоўскіх князёў. Праўда, пазналі мы далёка не ўсіх(((
Дарэчы, побач з ксцёлам не так даўно быў адноўлены і палац вялікіх князёў літоўскіх
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 19 Jan 2018, Fri, 22:33 Заголовок сообщения: |
|
|
Беларускі народны дом займаў першы паверх будынка з адрасам Maironio, 4 (некаторыя крыніцы кажуць, што - 2 ці 2а).
Некаторы час тут працавала настаўніцкая семінарыя імя Багушэвіча.
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 19 Jan 2018, Fri, 22:43 Заголовок сообщения: |
|
|
На той жа Maironio у будынку пад нумарам 13 на першым паверсе здымаў кватэру і Рыгор Шырма. Дарэчы, будынак пабудаваны па праекце Лявона Вітан-Дубейкаўскага
Кватэру ён атрымаў ад Прачысценскай царквы, дзе ён працаваў рэгентам хору. Сама царква месціцца зусім побач з кватэрай.
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 19 Jan 2018, Fri, 23:03 Заголовок сообщения: |
|
|
А вось сустрэчы з Фердынандам Рушчыцам не атрымалася (((
Двор Віленскай мастацкай Акадыміі, дзе мусіла быць мемарыяльная шыльда ў яго гонар, быў зачынены.
Не знайшлі мы і мемарыяльнай шыльды з барэльефам і на вуліцы Pilies, 22
Падобна на тое, што яна была, але мы крышку спазніліся...
На тым жа будынку знаходзіцца памятная шыльда ў гонар вядомага Жана Жылібера, які пакінуў значны след у гісторыі Гародні.
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 19 Jan 2018, Fri, 23:46 Заголовок сообщения: |
|
|
Першае легальнае перыядычнае выданне на беларускай мове - газета "Наша доля" - спачатку (1906 г.) месцілася па сучасным адрасе Vilniaus, 21
Першыя чатыры нумары выйшлі з друкарні, якая знаходзілася ў доме Залкінда (Didzioji, 33 / Rudninku, 2)
Pilies, 38. Друкарня Рома і Сыркіна. Тут выйшлі два апошніх нумары "Нашай долі", у якой друкаваліся Цётка, Ядвігін Ш., Якуб Колас, Антон Луцкевіч. Рэнесансны будынак з таго часу быў моцна перабудаваны. Такая яго доля...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 19 Jan 2018, Fri, 23:57 Заголовок сообщения: |
|
|
Mindaugo, 13
Не, ну чым не беларускі адрас?..
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 19 Jan 2018, Fri, 23:58 Заголовок сообщения: |
|
|
Вы, канешне, пазналі Чорную Панну Нясвіжа - Барбару Радзівіл?..
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 20 Jan 2018, Sat, 0:00 Заголовок сообщения: |
|
|
Кожны горад павінен мець сваю лаву Міхала Клеафаса Агінскага. Гэтая яшчэ і працуе...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 20 Jan 2018, Sat, 0:20 Заголовок сообщения: |
|
|
Гара Гедыміна
Недзе на яе схілах, магчыма, пахаваны Каліноўскі са сваімі паплечнікамі.
Пра трагедыю Замкавай гары, думаю, усе ведаюць, таму падняцца на яе, как перажыць уражанні дзядзькі Антося, гэтым разам не атрымалася - ідзе актыўная рэстаўрацыя.
Сёння Замкавую гару вартуюць тры князі
Міндоўг
Гедымін
Ды Вітаўт
Побач, на Арсенальнай - Літоўскі нацыянальны музей. У ім знаходзяцца і выдатныя творы і беларускага мастацтва, але свой выбар мы спынілі на іншым музеі...
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 20 Jan 2018, Sat, 0:41 Заголовок сообщения: |
|
|
- Дзень добры! Гэта ў вашым касцёле святога Міхала па адрасе ?v. Mykolo g. 9, прабачце... Гэта ў вашым музеі царкоўнай спадчыны пахаваны Леў Сапега?
- Так. У нас нават захаваўся помнік яму і нават абедзьвум яго жонкам. А таксама эпітафмя яго сыну.
- Цудоўна! А колькі каштуе квіток?
- Усяго чатыры з паловай еўра.
Выразнае маўчанне.
- Магчыма, у вас ёсць нейкія ільготы?
- Ведаеце, з адных ільготаў мы ўжо выраслі а да іншых яшчэ не дараслі...
- Тады давайце я вам проста так зраблю ільготу - пяць еўра на двох.
- Вы проста цуда!!!
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 21 Jan 2018, Sun, 1:07 Заголовок сообщения: |
|
|
Бернардзінская, 8. Палац Лапацінскіх. Сёння гатэль Шэкспір(ас) і рэстаран Санэт(ас).
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 21 Jan 2018, Sun, 1:10 Заголовок сообщения: |
|
|
Вуліца Барбары Радзівіл. Будынак пад нумарам 3. Тут жыў і памёр Уладзіслаў Сыракомля.
Не ведаю парогі якога банка абіваў дзядзька Антось, але ў свой час тут змяшчаўся і Беларускі банк.
|
|
Вернуться к началу |
|
|
Валацуга
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 12787
|
Добавлено: 21 Jan 2018, Sun, 1:18 Заголовок сообщения: |
|
|
Пэўныя пытанні ўзніклі з гэтым будынкам, але, здаецца, ўсё ж такі гэта ён
Габрэйскае выдавеціва Барыса Клецкіна (Raugyklos, 23). Па дамове з Антонам Луцкевічам з 1921 па 1932 год тут друкаваліся і беларускія літаратары - Купала, Колас, Багдановіч, Ядвігін Ш., Арсеннева. |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы
|
|