Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10008
Добавлено: 24 Jan 2018, Wed, 23:14 Заголовок сообщения:
У гэтым будынку па Vilniaus, 10 цяжка западозрыць "беларускі след". Тым не менш тут месцілася бібліятэка "Веды" і знаходзілася кватэра Луцкевічаў - цэнтр беларускага Адраджэння. Будынак моцна перабудаваны ў 1960-е
Далей, па Vilniaus, 14, з 1914 па 1915 годы размяшчалася рэдакцыя "Нашай нівы". На будынку шыльда Купалу, які і жыў тут пры рэдакцыі. Уваходзіць патрэбна ў двор праз браму, але ў той дзень яна была зачыненая.
Так рамантычна і без усялякіх ксенафобскіх замашак часта называюць гэтае месца. Дарэчы, пра Мекку. Перад брамай вісіці мемарыяльная шыльда чалавеку, які якраз пабываў у Мекке - Якубу Шынкевічу, заснавальнік Саюза татарскай моладзі Беларусі і Літвы.
У двары - Траецкая царква. Самае беларускае месца Вільні сёння рэкламуецца як самае ўкраінскае - царква належыць украінскім уніятам. Тут быў пастрыжаны ў манахі Язафат Кунцэвіч. А наогул, царква была пабудавана Астрожскім у гонар перамогі пад Воршай.
У кляштарах месціліся Беларускі музей, заснаваны Ластоўскім, і Віленская беларуская гімназія, пра што сёння сведчаць тры мемарыяльныя шыльды - дырэктару, настаўніку і вучаніцы.
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10008
Добавлено: 25 Jan 2018, Thu, 0:05 Заголовок сообщения:
Падышоў час паставіць кропку ў гэтым падарожжы і праспяваць гімн Вільні. Німа лепшага месца зрабіць гэта, як на плошчы Вінцаса Кудзіркаса - аўтара дзяржаўнага гімна Літвы. Тым больш, што на плошчы ў будынку нумар 3 размяшчалась фотаатэлье чалавека, да спадчыны якога на гэтым форуме звярталіся не раз...
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10008
Добавлено: 25 Jan 2018, Thu, 0:11 Заголовок сообщения:
Гэта хіба толькі палова з таго, што мы хацелі пабачыць у Вільні за гэтыя два дні. Праўда, гэта былі самыя кароткія два дні, якія толькі маглі быць...
Ёсць адчуванне, што тут пракраліся памылкі, або якія цікавыя факты выслізнулі з увагі. Таму буду рады, калі хто паможа падправіць, дапоўніць і направіць. Перспектывы вяртання ў Вільню даволі туманныя, як Вільнюская тэлевежа, але яны ёсць. Дзякуй.
Зарегистрирован: 17.03.2012 Сообщения: 344 Откуда: г. Толочин
Добавлено: 25 Jan 2018, Thu, 19:33 Заголовок сообщения:
Валацуга писал(а):
Праўда, гэта былі самыя кароткія два дні, якія толькі маглі быць...
Я думаў, што ужо карацей, чым наш галоп па беларускім мясцінам не магчыма быць (маецца на увазе, што час лятіць як ашалелы), але убачыўшы колькасць здымкаў і няхай кароткіх апісанняў ўсё ж паверу...
Дагадваюся, з кім ты валацужаў!
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы