| Предыдущая тема :: Следующая тема   | 
	 
	
	
		| Автор | 
		Сообщение | 
	 
	
		Ростислав
 
  
  Зарегистрирован: 08.10.2008 Сообщения: 735
 
  | 
		
			
				 Добавлено: 24 Apr 2016, Sun, 12:29    Заголовок сообщения: “Падарожжа дылетанта” зноў з намi :) | 
				      | 
			 
			
				
  | 
			 
			
				Перапост з Фэйсбуку:
 
 
 
 	  | Цитата: | 	 		  Юры Жыгамонт сышоў з ТВ, аднак “Падарожжы дылетанта” працягнуцца
 
Папулярная перадача Юрыя Жыгамонта зь 15-гадовай гісторыяй “Падарожжы дылетанта” ўсё ж спыніла выхад на тэлеканале СТБ, нягледзячы на леташнюю хвалю глядацкага абурэньня. Сам аўтар тлумачыць такую сытуацыю складаным эканамічным становішчам у краіне – у канала папросту не знайшлося грошай, каб аплочваць далейшы выхад праграмы. Таму ад сёньня пачынае працу адмыслова створаны сайт zhygamont.by. На ім ужо выкладзены першы выпуск з новае сэрыі “Падарожжаў дылетанта” – перадача, прысьвечаная вёсцы Тракелі, што на Гарадзеншчыне. Новыя выпускі будуць зьяўляцца на сайце штотыдзень, як і раней на тэлевізіі.
 
“Нічога ня зьменіцца. Праграма так і будзе доўжыцца 26 хв. Застаецца тая ж музычная застаўка ад “Старога Ольсы” ды назоў “Падарожжы дылетанта”. Ужо адзьнялі 4 новыя выпускі. Будзем выкладаць і старыя запісы. А некаторыя нават будзем пераздымаць. Бо, калі передача выходзіла на БТ, то не заўсёды можна было паказаць альбо распавесьці ўсё, што хацелася”, - прызнаецца Юры Жыгамонт. – “У Беларусі па-ранейшаму шмат мясьцінаў, якія я яшчэ не наведаў. У пэрспэктыве мы з маёй камандай маглі б сабраць гэткую відэа-энцыкляпэдыю беларускіх вёсак”.
 
Перадача “Падарожжы дылетанта” пачала выходзіць у 2001 г. спачатку на тэлеканале БТ, а потым на СТБ. За гэты нас выйшла некалькі соцень выпускаў. Кожны распавядае пра канкрэтную беларускую вёску ці мястэчка. Здымкі традыцыйна адбываюцца на тым мейсцы, пра якое ідзе расповед. У 2012 г. аўтар й вядоўца праграмы Юры Жыгамонт быў узнагароджаны нагрудным знакам Мінкульту «За ўклад у развіцьцё культуры Беларусі». | 	  
 
 
“Падарожжа дылетанта” | 
			 
		  | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
		Андрей Я.
 
 
  Зарегистрирован: 21.11.2008 Сообщения: 1434 Откуда: Гродно
  | 
		 | 
	 
	
		| Вернуться к началу | 
		 | 
	 
	
		  | 
	 
	
	| 
	  
	 |  
	
	 | 
	  
	 |  
	
	
	
	
		 | 
	 
 
  
	 
	    
	   | 
	
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
  | 
   
 
 
 
		 |