Предыдущая тема :: Следующая тема |
Автор |
Сообщение |
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1200
|
Добавлено: 21 Apr 2019, Sun, 21:35 Заголовок сообщения: Лагойшчына |
|
|
Крайск. А беларусам за што выбачацца?
Сушкава.
Лесьнікі.
Выгар. Брукаванка 30-х гадоў 20 ст. Такія сустракаюцца на Лагойшчыне.
Дзьвінаса. Цыбулька родзіць на Беларусі.
Краснае. Былая школа, відаць, 50-60-х гг. 20 ст., але на старым падмурку. На польскай мапе аб'ект пазначаны як Szk.
Наглядны прыклад таго, што робіцца з ныркамі ад шкодных звычак.
Ізбішча. Старое і Новае.
Горна.
Месца старой царквы на могілках.
Беларусь - касмічная дзяржава.
Акалова. Брамку на могілках паднавілі.
Магіла пробашча акалоўскай парафіі, 1846 г.
Каменная магіла.
Падчас адмены прыгону чалавеку было ўжо 47 год. А ён дажыў да другога прыгону - калгаснага.
Рэшткі шматлікіх каплічак па перыметры могілак. Хутчэй за ўсё, была кальварыя.
Последний раз редактировалось: В59 (05 Jun 2023, Mon, 20:22), всего редактировалось 1 раз |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11357 Откуда: Минск
|
Добавлено: 21 Apr 2019, Sun, 22:58 Заголовок сообщения: |
|
|
Цитата: | Цыбулька родзіць на Беларусі. |
)) |
|
Вернуться к началу |
|
|
kziz
Зарегистрирован: 01.07.2011 Сообщения: 406 Откуда: Минск
|
Добавлено: 24 Apr 2019, Wed, 10:47 Заголовок сообщения: |
|
|
Каменні з выбітымі надпісамі вельмі уражылі!!!!!!!!! |
|
Вернуться к началу |
|
|
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1200
|
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11357 Откуда: Минск
|
Добавлено: 05 Jun 2023, Mon, 21:45 Заголовок сообщения: |
|
|
В59 писал(а): | Гайна. Рэшткі вадзянога млына. Можа, дадаць на Глобус? |
Трэба дадаць, згодны. |
|
Вернуться к началу |
|
|
kalilaska
Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 778
|
Добавлено: 30 Aug 2024, Fri, 18:17 Заголовок сообщения: |
|
|
З дазволу Вячаслава крыху пра загадкавую сядзiбу на Лагойшчыне: https://orda.of.by/.lib/aftanazy/rezyd/t1/169?m=30.3,5.3
Апошнiя ўладары маёнтка Вяпраты - Лявон i Марыя Бароўскiя з сынам - пакiнулi савецкую тэрыторыю ў 1918 годзе. Усе пабудовы сядзiбы (вялiкi двухпавярховы мураваны дом, вадзяны млын з лесапiльняй, сталярня, кравецкая майстэрня, кузня, цагельны завод) адышлi пад створаны калгас.
У сядзiбным доме першы паверх займала школа, на другiм паверсе размяшчалася калгаснае кiраўнiцтва, пазней - сельсавет. У гады II СВ сядзiбны дом займаў нямецкi санаторый. Будынак быў узарваны партызанамi ў 1942 годзе. Захаванасць скляпенняў вызначыць цяжка: на месцы дома зараз сметнiца ды кустоўе ў чалавечы рост.
увеличить до 1200x824
Крыху больш "пашчасцiла" ўязной браме. Яна была зруйнавана калгасам дзеля праезду сельгастэхнiкi. Ад брамы захавалiся парэшткi двух пiлонаў па баках уязной алеi.
увеличить до 900x1200
увеличить до 900x1200
Сама ж уязная алея, iмаверна, была абсаджана дубамi, захавалiся адзiнкавыя дрэвы.
увеличить до 900x1200
Крыху праглядаюцца рэшткi сядзiбнай агароджы з бутавага каменя.
увеличить до 1200x900
Над вытокам рэчкi Выпрата здаўна стаяў вадзяны млын з лесапiльняй. Будынак быў драўляны на моцным бутавым фундаменце. Працаваў да 1960-х гг., пакуль савецкiя мелiяратары не зруйнавалi старасвецкую 5-метровую плацiну, чым знiшчылi не толькi штучнае вадасховiшча, але й гаспадарку па развядзенню стронгi на левым беразе Выпраты. Цяпер на месцы ставоў адпрацаваная зямля-пустэча. Фундамент млына цалкам захаваўся, але схаваны пад буйнымi раслiнамi.
увеличить до 1200x900
увеличить до 1200x900
Марыя Бароўская па стане здароўя не магла жыць у каменным доме, таму для яе быў адбудаваны дамок у парку справа ад сядзiбнага дома. Гэтая пабудова перажыла ўсе войны i няшчасцi. Але знаходзiлася ў не надта добрым стане, таму мясцовы жыхар 15 гадоў таму яе проста "згарнуў" (ягоны выраз). На месца дома паненкi цяпер паказвае старая лiпа, у ценi якой пабудова знаходзiлася.
увеличить до 900x1200
На тэрыторыi сядзiбы з трох моцных крынiц бярэ пачатак рака Выпрата. У месцы злiцця ручаёў утвараецца яе адзiнае рэчышча. Вада блiжэйшай да злiцця крынiцы i зараз выдатная.
увеличить до 1200x900
Дарэчы, у сядзiбе Вяпраты нiколi не было студняў. Як быццам, не пабачыў студняў я i зараз. |
|
Вернуться к началу |
|
|
В59
Зарегистрирован: 20.05.2014 Сообщения: 1200
|
Добавлено: 30 Aug 2024, Fri, 22:27 Заголовок сообщения: |
|
|
Цікава. Дзякуй. Пры нагодзе далезу туды. |
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11357 Откуда: Минск
|
Добавлено: 31 Aug 2024, Sat, 0:17 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй, цiкава.
Цитата: | Ад брамы захавалiся парэшткi двух пiлонаў па баках уязной алеi. |
Цi ёсць каардынаты брамы? |
|
Вернуться к началу |
|
|
kalilaska
Зарегистрирован: 02.06.2012 Сообщения: 778
|
|
Вернуться к началу |
|
|
GlobusBelarusi Site Admin
Зарегистрирован: 06.10.2008 Сообщения: 11357 Откуда: Минск
|
Добавлено: 31 Aug 2024, Sat, 19:26 Заголовок сообщения: |
|
|
Дзякуй. |
|
Вернуться к началу |
|
|
|
|
|
|
|
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы
|
|