Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10064
Добавлено: 12 Jan 2018, Fri, 21:29 Заголовок сообщения: Беларуская Вільня
Па дарозе ў Вільню
Дарогі, вечныя дарогі!
Знаць, вам спрадвеку самі богі,
Калі красёнцы жыцця ткалі,
І вашы лёсы вызначалі,
Няма канца вам, ні супыну;
Вы жывы кожную часіну,
То задуменны, смутна строгі,
Як след захованай трывогі,
То поўны чараў спадзявання,
То страхаў цёмнага знікання,
Калі душа свой лёс прачуе
І ноч нябыту зацянюе...
Дарогі, цёмныя дарогі!
Вы так маўклівы, вы так строгі!
Хто вас аблічыць? Хто вас змерыць?
Хто вашы звівы ўсе праверыць?
Хто вашы ходы абшукае?
Бо ўсё сваю дарогу мае!
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10064
Добавлено: 12 Jan 2018, Fri, 22:11 Заголовок сообщения:
Сваю вандроўку мы пачалі не з месцаў звязаных з дзейнасцю беларусаў ці на карысць Беларусі, але ўсё ж такі з месцам, дзе 27 гадоў назад леглі першыя 14 ахвяр, што адкрылі акрываўлены шлях і да нашай Незалежнасці.
Шпіталь "Мішмерас Хойлем" па вуліцы Kauno, 7.
У 1914 годзе тут працавала Цётка і загойваў раны Максім Гарэцкі, які ўспамінаў:
Загадчык "Мішмерас Хойлема" доктар Ром быў блізкі друг Івана Луцкевіча. Тут жа працавала міласэрнаю сястрою і клала пад падушкі "Нашу Ніву" нябожчыца Цётка, наша незабытная пяснярка і рэвалюцыянерка Алёізія Пашкевічанка. Гэны гошпіталь быў наогул самы лепшы з усіх, якія відзіў я за час вайны; после-ж таго, як мяне даведаўся Іван Луцкевіч, я ляжаў там як у сваёй хаце пад апекай маткі і добра лепшаў.
Царква святых Канстанціна і Міхала (Jono Basanavi?iaus g. 27), збудаваная ў 1913 годзе па праекце Уладзіміра Адамовіча, якую часта называюць храмам-помнікам літоўскаму князю Канстанціну Астрожскаму. Праўда, не Канстанціну Іванавічу, а яго малодшаму сыну - Канстанціну Канстанцінавічу.
З траўня 1907 тут месцілася рэдакцыя "Нашай нівы". Быў і акруговы суд, у якім працаваў адвакат беларускага народу Францішак Багушэвіч. Кажуць, што ў гэтым будынку збіраліся паўстанцы Каліноўскага. А не так даўно кампанію Янісу Райнісу склаў і наш Якуб Колас, які жыў і працаваў у памяшканні рэдакцыі.
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10064
Добавлено: 13 Jan 2018, Sat, 0:08 Заголовок сообщения:
А гэты будынак у аварыйным стане, што на рагу вуліц Pylimo, 51 і Sodu, не што іншае, як рэдакцыя "Нашай нівы" на пачатку 1907 - да таго часу, пакуль яна не пераехала ў палац Тышкевічаў.
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10064
Добавлено: 15 Jan 2018, Mon, 21:38 Заголовок сообщения:
У старой Вільні вельмі лёгка заблудзіцца, але гэта цяжка заўважыць, бо вулачкі горада самі будуць выводзіць вас да тых ці іншых адметных месцаў і вы забудзіцеся на тое, куды вы на самрэч кіраваліся. Тык і мы самі выйшлі на Дамініканскую вуліцу.
У мурах дамініканскага кляштара касцёла святога Духа лічыў свае апошнія гадзіны перад смяротным пакараннем Кастусь Каліноўскі разам са сваімі паплечнікамі. Сумна вядомым гэты кляштар стаў і для філарэтаў з філаматамі.
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10064
Добавлено: 15 Jan 2018, Mon, 23:43 Заголовок сообщения:
Дамініканская вуліцы прыхавала яшчэ пару-тройку цікавых будыначкаў.
Так у доме 11 месцілася кнігарня Марыі Пясяцкайце-Шляпялене,дзе можна было падпісацца на беларускія кнігі і перыядычныя выданні
Зарегистрирован: 17.03.2012 Сообщения: 345 Откуда: г. Толочин
Добавлено: 16 Jan 2018, Tue, 19:03 Заголовок сообщения:
Валацуга писал(а):
З траўня 1907 тут месцілася рэдакцыя "Нашай нівы". Быў і акруговы суд, у якім працаваў адвакат беларускага народу Францішак Багушэвіч. Кажуць, што ў гэтым будынку збіраліся паўстанцы Каліноўскага. А не так даўно кампанію Янісу Райнісу склаў і наш Якуб Колас, які жыў і працаваў у памяшканні рэдакцыі.
Ад сюль Якуб Колас і паехаў у вёску Сані (Талачынскі раён) працаваць настаўнікам ў першай на Беларусі прыватнай беларускай школе. А запрасілі яго з Вільні Гардзялкоўскія (вёска Забайкал), якія за прыватныя грошы і арганізавалі гэтую школу у 1908 г.
Почётный искатель новых объектов для «Глобуса Беларуси»
Зарегистрирован: 14.11.2008 Сообщения: 10064
Добавлено: 16 Jan 2018, Tue, 22:05 Заголовок сообщения:
Вандравалі мы як раз у дзень народзінаў Адама Міцкевіча і было цяжка абмінуць месцы звязаныя з жыццём і творчасцю паэта. Здаецца, што брук старой Вільні і да гэтага часу памятае яго крокі...
Да месца вучобы тут рукой падаць, а то і меней - зусім побач. Залішне казаць, што ён стаўся найбольш знакамітым выпускніком гэтай навучальнай установы. Сярод колькіх дзясяткаў мемарыяльных шыльдаў у гонар выпускнікоў у Галерэі старажытнай ВНУ - адна ў гонар Адомаса Міцкевічуса
А калі раптам вы зусім не спяшаецеся, што ў Вільні толькі вітаецца, то пасядзіце на лавачцы ва універсітэцкім дворыку імя Міцкевіча, ды перагартайце старонкі твораў знакамітага ліцвіна.
Дарэчы, ён і вядзе да Pilies, 13. Добра, калі вы спынілі свой выбар на першым зборніку Міцкевіча "Балады і рамансы". Ён якраз быў надрукаваны ў быдынку непадалёк універсітэту - у друкарні Завадскага па ?v. Jono, 4.
Пасля можна ўжо пакрочыць на супрацьлеглы бок Pilies да дома з адмысловым адрасам - завулак Literatu, 5. Тут, у бацькоў свайго сябра Казімежа Пясецкага спыняўся Адам, калі ехаў з Коўна, дзе адразу пасля ўніверсітэту адпрацаваў чатыры гады настаўнікам (мабыць, вучыўся на бюджыце і не пазбег размеркавання). Тут ён пісаў "Гражыну", "Дзядоў" ды запрашаў на філіжаначку кавы сваіх сяброў філаматаў. На арцы дома ўсталяваны ажно тры шыльды - на трох мовах. Як вы ўжо здагадаліся - беларускай шыльды мы не знайшлі.
Зусім непадалёк адсюль будынак з адрасам - Bernardinu, 11. Па чутках, тут да стагоддзя Міцкевіча ў 1898 годзе быў адчынены музей. А сам Міцкевіч тут скончыў сваю "Гражыну".
Калі літоўскія хвалі вас не прыспалі, то можна рухацца далей. Прайдзіцесь пешкам па Pilies ажно да Вострай брамы і не забудзьцеся на радкі з паэмы "Дзяды", бо ідзём мы на сустрэчу з самім Конрадам.
Базыльянскія муры - адно ці не з самых беларускіх месцаў Вільні... У гэтых мурах паўгады свайго жыцця пад арыштам правёў Адам Міцкевіч. Дзіўныя рэчы... Спачатку келлю Конрада прыпісвалі да будынка, дзе сёння месціцца мемарыяльная шыльда, але дзякуючы "апошнім даследванням" яе прыбралі з будынку гатэля і перанеслі ў асобнае памяшканне за яго межамі. Хаця, дзе праўда - хто яго ведае?..
Калі вы не стаміліся, то вярніцеся па сваім маршруце крышку назад. Яно таго неабходнае, калі вы ўжо крочыце па Вільні з панам Адамам. Прыпыніцеся насупраць будынка па адрасе - Didzioji, 22. Менавіта з яго Міцкевіч
з'ехаў у сваю ссылку, каб болей ніколі не вярнуцца на сваю Радзіму, у сваю Літву...
Літва! Бацькоўскі край, ты як здароўе тое:
Не цэнім, маючы, а страцім залатое -
Шкада, як і красы твае, мой родны краю.
Тугою па табе тут вобраз твой ствараю.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы не можете скачивать файлы