Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» Форум сайта «Глобус Беларуси»
Основной проект — “Глобус Беларуси
 
 FAQFAQ   ПоискПоиск   ПользователиПользователи   ГруппыГруппы   РегистрацияРегистрация 
 ПрофильПрофиль   Войти и проверить личные сообщенияВойти и проверить личные сообщения   ВходВход 

Вілейшчына з памежжам апгрэйд
На страницу 1, 2  След.
 
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях
Предыдущая тема :: Следующая тема  
Автор Сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 20 May 2020, Wed, 23:46    Заголовок сообщения: Вілейшчына з памежжам апгрэйд Ответить с цитатой

Пакуль была жменька здымкаў - ляжалі сабе. Пару дзён надалі даволі шмат - трэба пачаць дзяліцца. Карыснага не абяцаю, але за апошнія 5 год нешта ды й змянілася.

11.04.2020 г.
Бубны. Помнік землякам.


20.04.2020 г.
Рэчкі.
Новы варыянт царквы, пасля пажару ў снежні 2017 г.


Лявонавічы.


Лоцевічы. Акамянеўшы "вол" і вясковая архітэктура.




Малышкі. Гарадзішча.




У той дзень - цікавае надмагілле. Хоць і 184.-ыя гг., але напрамак надпісаў і дадатковыя фігуры сустракаў хто-небудзь раней?








22.04.2020 г.
Навасёлкі, рака Сэрвач.


Хто ведае, для чаго такая лунка была патрэбная?


03.05.2020 г.
Поня.
Рака на мяжы раёнаў і абласцёў. Праз яе забалочаныя (да меліярацыі) берагі некалі ішло войска Стэфана Баторыя на Івана Жахлівага. Недзе чытаў, што то было нечаканым ваеным манёўрам тых часоў.


Зараз канешне іншае становішча :) .


Аднайменная вёска жыве за лік бацькоўскіх лецішчаў.








10.05.2020 г.
Старынкі.
Сядзібны домік стаіць яшчэ трывала.


Пакуль руйнуецца стайня


і сыплецца сітцаўская дахоўка,


мясцовая жыўнасць падрымлівае самаізаляцыю


і захоўвае "старадаўнія графіці".


Толькі парк без гаспадара сумуе.


Панскія могілкі на скрыжаванні застаюцца разрабаванымі і недагледжанымі (праўда крыж пры дарозе паставілі). Стары (некалі брукаваны) шлях на Хадасы прымусіў вярнуцца назад, але бруку так і не паказаў. Затое знайшоўся прыпынак убачыць "раку" Ражанец (ёсць такая) :)


і мясцовых гарцуноў з коннай базы "Двор Старынкі".
.

Далей - па сонцу, вёска Пераможац, ён жа Пабядзіцель, ён жа да 1960-ых гг. - Сморкава, або Сморкі. З мясцовага школьнага сайта даведаўся пра магілу Першай сусветнай, што даглядаецца з 1915 г. Шукаць доўга не прыйшлося, бо адразу на ўездзе ды й пры дарозе -




Выйшла бабка з хаты праз дарогу, пабаіла наступнае:


"... яшчэ школьнікамі хадзіла сюда на магілу "нэзнанэго жолнежа" з іллянскім настаўнікам (ён і дрэўцы гэтыя пасадзіў), а потым і даглядала разам са свякроўкай, бо на іх зямлі магіла. Іх два разведчыкі рускіх было і у лесе сутыкнуліся з нямецкай разведкай. Гэтага застрэлілі, прынёс яго таварыш, паклаў пад гумном, плача ("пяць дзетак засталося, ён жа зямляк мой быў)... . А мужыкі вясковыя ўсе - у лесе, (фронт жа ўжо "пад Смаргонямі" быў) і ніхто ня ведаў дзе яго хаваць. Тады (пасля доўгіх спрэчак) мой свёкар махнуў рукой, кажа, ладна давайце на маім "шнуры"капаць. ... А другога таго салдата хутка таксама забілі, ён недзе ў лесе пад Старынкамі пахаваны. ... Мусіць з Чарнігаўшчыны былі. А хрэст, вунь сасед праз дарогу паставіў... . А зваць мяне - Крупская Марыя Пятроўна, мне 92 гады ўжо... ".
Арфаграфію той размовы паспрабаваў заставіць арыгінальнай, бо гаворка (больш маналог) цягнулася за 20 хвілін, нават дыктафон уключыў на мабільніку, што рабіў другі раз у жыцці :) .

Пазней завярнуў у лес ля Старынак і сапраўды знянацку дарога прывяла да другой магілкі.




Побач, у Харках (гл. ніжэй), В59 ужо фатаграфаваў магілы казакоў, таксама імператарскай арміі, але на ГБ засталіся неўлічанымі.
Далей дарога вяла на Забалацце, дзе царква знешне не змяніла выгляд (хіба што. малыя крыжыкі на купалках добра так пахіснуліся)


Там жа - прыток Віліі, рэчка Кабылянка. Рэшткаў млыну не заўважана.


У мацькаўскіх Пасеках - усяго тры хаты, але (адмыслова дачная) мінская моладзь адказала, што магілы польскіх памежнікаў ужо няма, разбурылі (?).
Затое ў Мацькаўцах "лакалізаваў" капліцу, якую раней не заўважаў на хуткасці.






Гаспадарчую пабудову ў Мацькаўцах, мясцовая жыхарка назвала "канюшняй, а патом клуб быў".




На ГБ гаспадарчых пабудоў налічана яшчэ, але побач была заўважаная толькі гэтая руіна -




Асобна прабегся па рэштках здзічэлага парку.




Пілоны з тых часоў?


Зразумела, што далей па дарозе былі Стайкі. Спадабалася, няма такой разрухі, адчуваецца наяўнасць гаспадарскага падыходу (з недахопам фінансаў, напэўна). Нават пакуль бегаў па сядзібе, пару машын таксама "ратазеяў" прыехалі і на роварах людзі з дзецьмі.












Сонца ўжо пачало садзіцца, але для могілак ля в. Зацемень то было нават да месца








У саму вёску трапляеш праз стары гасцінец і сядзібны парк.




Даволі люднае і дагледжанае месца па нашых часах.


У пошуках сакральных камянёў сустракаюцца і іншыя сляды.




Увогуле за той дзень было заўважана: касулі - 2 адзінкі, ліса (драная, магчыма нават шалёная) - адна, заяц - 1, ласі (каб іх!!!) - чатыры. Праз тыдзень быў працяг таго боку.


Последний раз редактировалось: Александр Dehty (24 Feb 2023, Fri, 18:36), всего редактировалось 2 раз(а)
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 May 2020, Thu, 0:21    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цудоўна. Дзякуй.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 May 2020, Thu, 0:50    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Побач, у Харках (гл. ніжэй), В59 ужо фатаграфаваў магілы казакоў, таксама імператарскай арміі, але на ГБ засталіся неўлічанымі.

Таму што мне ў 2004 годзе мясцовыя казалі іншую версію. ))
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 21 May 2020, Thu, 1:01    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цi ёсць каардынаты пахаванняў ў Пераможцы, ля Старынак i ў Харках?
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Валацуга

Почётный
искатель
новых
объектов
для
«Глобуса
Беларуси»



Зарегистрирован: 14.11.2008
Сообщения: 12749

СообщениеДобавлено: 21 May 2020, Thu, 16:54    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Крайскія Пасекі



Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1159

СообщениеДобавлено: 21 May 2020, Thu, 22:20    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

GlobusBelarusi

Харкі.

https://orda.of.by/.map/?54.537957,27.347759&m=gm/17,visicom/13,e/13,wig/13
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1159

СообщениеДобавлено: 21 May 2020, Thu, 22:21    Заголовок сообщения: Re: Вілейшчына з памежжам апгрэйд Ответить с цитатой

Александр Dehty писал(а):
Пакуль была жменька здымкаў - ляжалі сабе. Пару дзён надалі даволі шмат - трэба пачаць дзяліцца. Карыснага не абяцаю, але за апошнія 5 год нешта ды й змянілася.


Дзякуй. Паглядзеў, і адразу весялей стала.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 21 May 2020, Thu, 23:18    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дадатак да здымкаў гаспадарчых пабудоў з Мацькаўцаў
Цитата:
З іншых збудаванняў гаспадарчага двара да сённяшняга часу захаваліся поўнасцю ці часткова цагляны аднапавярховы будынак стайні і невялікі цагляны будынак былой пральні.
https://www.peramoga.by/selo/ad-mayontka-matskautsyi-zastausya-tolki-paravyi-mlyin-paurazburanyiya-gaspadarchyiya-pabudovyi-i-reshtki-vekavoga-parku/


GlobusBelarusi писал(а):
Цi ёсць каардынаты пахаванняў ў Пераможцы, ля Старынак i ў Харках?

- Пераможац - https://orda.of.by/.map/?54.521882,27.361614&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13
- Старынкі - https://orda.of.by/.map/?54.506178,27.306170&m=gm/17,visicom/11,e/13,wig/13
- Харкі - https://orda.of.by/.map/?54.538035,27.347208&m=gm/15,visicom/11,e/13,wig/13

------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------------
17.05.2020 г.
Чарговая спроба дабрацца да месца растрэлу вязняў Вілейскай турмы ля Касуты была спынена наступным знакам на дрэве.


У Пераможцы (Сморках) - адметны крыж прыдарожны.


Харкі. На ўездзе ў вёску, па правы бок - могілкі, на іх паўночна-заходнім краі адразу кідаецца ў вочы стары крыж і 4 магілкі побач.




Вёска жывая ад наяўнасці дачнікаў (бацян падцвярджае).




Побач - Сачыўкі, дзе некалі стаяла стражніца, але адметных слядоў не засталося. Затое аматарам бруку будзе што дадаць на мапу.


Добра, што фотапаляўнічым да славутасцеў не трэба фотаапараты "нацягваць ды наганяць".


Са Скарады - прыгожы від на Альковіцкі касцёл; ведалі, дзе будаваць.


Праўда, наяўнасць апошняга не дапамагла зберагчыся Альковіцкаму сельсавету - скасавалі... .


Вёска Кастрычніцкая, як і Пераможац, не згодная з Лемцюговай звацца "Акцябрскай" і "Пабядзіцелем" суадносна.


І там, дзе было Кабылле брук застаўся


і пэўна з крыніц бярэ пачатак вышэй згаданая р.Кабылянка.


Пакуль набіраў тэкст, Валацуга нагадаў:
Валацуга писал(а):
Крайскія Пасекі

Так, Крайскія Пасекі, не абмінуў - адразу заўважна на краі вёскі.


Але ёсць там і яшчэ адна прычына спыніцца. Артыкул з раёнкі - "НА ЎСКРАЙКУ ВІЛЕЙСКАГА РАЁНА ІСНУЕ ЎНІКАЛЬНАЕ ПАДВОР’Е – ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ САД З ПРЫКЛАДНА 600 ВІДАМІ РАСЛІН".




Сапраўды, аўтэнтычная сядзіба з ветлівай гаспадыняй могуць затрымаць аматараў расліннасці на доўгі час.




Але... , але трэба рухацца далей. Спыніўся я тут для фота


і пакруціўся ўлева-права: тут табе - касцёл яшчэ бачны, а тут - і царква праваслаўная. М-да... .


Успомніў пра трох памежнікаў са стражніцы і паехаў глядзець памежжа Лагойшчыны.
Крайск напэўна адчуў мой настрой, таму на ўездзе адразу "перакрэсліў сумнівы" Smile .


У Крайску адпаведна і рака - КрайШчанка.


Чаму царква ХІХ стагоддзя так паважна адносіцца менавіта да Мікалая ІІ застаецца загадкай.







Праект адмыслова аднолькавы з Іллянскай царквой у Нарочы, адрозненні ў дэталях.


Помнік землякам


Жыдоўскія могілкі паміж Крайскам і Грыневічамі, на якіх акрамя радні Алфёрава таксама і продкі Змітрака Бядулі спачываюць.




(спачываюць???)


У Грыневічах - шыкоўны брук амаль праз усю вёску.




Месца ў Грыневічах, што яшчэ на старых мапах пазначана як "разваліны", а на пазнейшых і наогул не пазначана.






Потым у сеціве даведаўся, што была тут раней капліца Таразевічаў.






Назад, на поўнач - Рагозіна. Некалі тут быў млын і хоць нейкую рэштку, ды заўважыць магчыма. А вось парэнчы хоць і падаліся міжваеннымі, але на справе мусіць 1965 год. Але ўсё-роўна - спрытны куточак Крайшчанкі.








Вусце гэтага прытока Віліі было недзе блізка, але з-за параслеў у Камена не стаў марнаваць час; заскочыў на татарскія могілкі.




Паспяваў да поўнай цемры ў Крамянец. І паспеў, нават пачуў ад мясцовай жыхаркі, што "там знак стаіць, ля камяня". Але ў лесе - шмат чаго ёсць. А вось знаку на той момант - не было... Crying or Very sad.
Нагода для наступнай паездкі Smile.

P.S. GlobusBelarusi, Валацуга, В59, дзякую за ўдзел і дадаткі.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 04 Jun 2020, Thu, 1:40    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Пакуль ідуць іспыты ў школе, рамонт спыніўся, трэба карыстацца момантам. Працягваю "лабіраваць" Вілейшчыну з памежжам :) .

22.05.2020 г.
Цитата:
касцёл у Спасе дзейнічаў у 1786–1957 гг. https://catholic.by/3/kasciol/parishes/19-mma/3272-stseshytsy-spas-parafiya-peramyanennya-pana



Фота запазычана адсюль - https://vk.com/wall-26900104_712

На могілках ад касцёла прасочваюцца толькі прыступкі.


У вёсцы СтАхі - шыкоўны брук.


У суседнім Пагосце таксама,


але затрамаўся позірк на нейкай нязвычнай архітэктуры мясцовай хаты.


Побач апынулася і падобнага крою хатка.


Гаспадыня паведаміла, што абедзве яны будаваліся ў 1920-ых гг. мужыкамі, што былі на заробках у Амерыцы. Таму "пад амерыканскі фасон" з тэрасай на ўваходзе (дзверы раней былі з фасаду).

Чамусьці ў Горне розныя крыжы на царкве.


Праз 10 км ад мяжы Вілейскага раёну,


праз 15 км


а праз 20 км і наогул можна ўбачыць хатку на печцы :) .


Шанцуе мне ўбагацца ў... ва што-небудзь.
Вось тут што-небудзь бачна?


А яно ёсць -








Пазней дома глянуў на старых мапах - сапраўды пазначаны могілкі. Толькі мабыць настолькі забытыя, што ўжо і пасадкі насадзілі, ды і тыя паспелі ўзняцца. Але зямля магільная нават колер іншы мае.


Калі павярнуцца да гэтага спіной, то бачна балацявіна , дзе знаходзіцца выток Віліі. Тады я гэтага ня ведаў, а пасля зразумеў, што гэта месца я наведаю абавязкова. Там яшчэ і Сцёп-камень, і сасна Акулініна. Карацей кажучы, доўга не чакаў... .

31.05.2020 г.


Адразу папярэджу, што другая спроба даследваць наваколле Вялікага Полю зноў скончылася няўдала, можа праўда таму, што даў крыху ў бок, каб нешта новае ўбачыць.

Дадаў да плану: глянуць гэтую крыніцу (ды магчыма вусце Дзвінасы), і паўтарыць подзвіг В. Васіленкі - пастаяць хоць адной нагой на Венеры.

У Пагосце дзеля гісторыі глянуў помнік землякам ля былой школы,




заехаў па берагу Віліі да таго вусця Двінасы. Там жа рыбак і папярэдзіў, што да крыніцы ўжо ходу няма: "Аленеў там разводзяць, усё загароджана".




У суседняй вёсцы заскочыў на могілкі (здаецца недзе чытаў зноў жа пра магілу з Першай сусветнай), але сустрэў толькі
В59 писал(а):
02.2020
Тут табе і кірыліца, тут табе і лацініца.

А ў самой вёсцы каго пытацца? Дачнікі, якія не тое птушак прывабліваюць, не тое адпужваюць?!


Ізбішча, новая драўляная царква.


нават нейкі пляц бруку.


"Олени... говоришь. Кхе!"



Глядзеў я на гэтый масток: як ён трымаецца? А можа падвясны?


На Лагойшчыне добры брук клалі ў свой час. І палякаў не было каб іх прымушаць... , калі яны гэтым займаліся?
"Деревня Выгор" - шматпалосны рух!


Леснікі - незразумелая хата пры могілках.


Царкву ў Дзвінасе праскочыў, бо меркаваў назад варочацца тым жа шляхам.
І вось яна - Венера :)
Сады - квітнеюць,


колы там не патрэбны і завіслі над паверхняй,


і транспарт мясцовы маецца, і прыпынак там "Охроняется г су арством".




У Вейне - Вейна


і аўта(матычны)магазін.


Мясцовы цэнтр сельсавету - Задор'е.
Розныя думкі ўзнікаюць па анатоміі натуршчыка.


У Горне "аўтамагазін" больш мадэрновы.


Мяркуеце - канава, а не - рэчка Лонва (ля Новай Вілейкі).


На яе берагах нават камяні з адтулінай.


Зноў Вілейка (у лепшым святле) і з дэталямі.




Помнік спаленым фашыстамі тром сем'ям


Дабрабыт вілейскіх вясковых жыхароў няспынна лепшае і лепшае.


Апошні дзень вясны 2020 году


Зноў - Вялікае Поле ў Докшыцкім раёне




Але час апошняга здымку 22:01, няма ўжо калі і што шукаць. Павінен быць трэцці заход (заезд) і напэўна дзень аддаць будзе трэба. А пакуль працягну паведамленнем пра вілейскія могілкі ПСВ, што не трапілі яшчэ на ГБ.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 04 Jun 2020, Thu, 1:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цудоўна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 04 Jun 2020, Thu, 1:47    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Цитата:
не тое птушак прывабліваюць, не тое адпужваюць?!

))
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
В59



Зарегистрирован: 20.05.2014
Сообщения: 1159

СообщениеДобавлено: 04 Jun 2020, Thu, 23:02    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Александр Dehty
Так трымаць!
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 05 Jun 2020, Fri, 21:10    Заголовок сообщения: Вілейшчына з памежжам апгрэйд Ответить с цитатой

Не крыўдуйце, але я і яшчэ адно паведамленне дадам, апошняе на бліжэйшы час.

Раз ужо закранулася тэма вайсковых пахаванняў ПСВ, то ўкладу сюды змены за апошнія 5 год.

Наогул магчыма пачаць з самой Вілейкі, дзе афіцыйна пазначана вайсковае пахаванне імператарскай арміі на мясцовых гарадскіх могілках.

Цитата:
Количество погребенных солдат на военном братском кладбище помогли установить польские документы 30 годов ХХ века, которые хранятся в Центральном Государственном архиве Литвы (ЦГАЛ). Эти документы обнаружил и сделал их фотокопии историк Вадим Преврадский.
По сведениям польских документов на Вилейском братском кладбище было погребено 653 человек, а на одной из схем показано 520 могил. Несоответствие количества погребенных и могил объясняется очень просто – многие могилы были братскими, что также отмечено на схемах.
Благодаря документам из разных архивов удалось установить фамилии более 400 человек, погребенных на военном братском кладбище.
...
В 1960-х – 90-х годах поверх воинских захоронений Первой мировой войны были погребены умершие жители Вилейки. Останки солдат так и лежат на территории кладбища – внизу, под православными и католическими захоронениями.
https://peramoga.by/raznoe/novye-svedeniya-o-vilejskom-bratskom-kladbishhe/


Магчыма новы помнік на старым пагосце - гэта не зусім фармат "Глобуса Беларусі", але ж факт наяўнасці вайсковага брацкага пахавання, а не адной магілы, лічу неабходным удакладніць.


Акрамя гэтага месца ў горадзе -
Цитата:
... по архивным документам, известно о захоронениях у железнодорожного переезда около станции Вилейка; на берегу реки Вилии, недалеко от еврейского кладбища, и в деревнях, вошедших в черту города – Малюны, Ставки, Холопы и Ольшино.

Находились военные захоронения и на католическом кладбище в Городище, и на кладбище деревни Ольшино. Все эти захоронения также не сохранились до наших дней. Чтобы фамилии павших и похороненных на них не пропали, принято решение увековечить их на плитах надвратной часовни на Вилейском братском кладбище.


І згодна наступным артыкулам:
- АВТОПРОБЕГ ПО МЕСТАМ ЗАХОРОНЕНИЙ ПЕРИОДА ПЕРВОЙ МИРОВОЙ ВОЙНЫ
- «Спіце, салдацікі, ціха пад хвоямі…»
- Ладанкі матчыны іх зберагчы не змаглі
да спісу раней вядомых пахаванняў ПСВ на Вілейшчыне, дадаліся "новыя", што доўгі час былі ў забыцці.

Любанска-Іжскі напрамак (па дарозе аглядаючы змены).

Каменны крыж ля любанскіх могілак набыў пастамент і... пасталеў ва ўзросце да ХІ стагоддзя.



Першы прыпынак згодна артыкула, ды і першае ад Вілейкі - Каралеўцы, капліца.
Цитата:
Тут на вясковых могілках таксама маюцца пахаванні салдат Першай сусветнай. Пакуль дакладнае месца іх пахавання не вядома, але частку прозвішчаў тых, хто быў пахаваны тут у брацкай магіле мы ведаем па архіўных дадзеных. Падчас аўтапрабегу была асвечана памятная дошка на сцяне могілкавай капліцы ў Каралеўцах.




Любкі. Сапраўды, калі першы раз сюды трапляеш, крыху дэзарыетыруешся планіроўкай і натуральнымі (без пакрыцця) вуліцамі. Аказваецца ўсё даволі проста, калі ведаць гісторыю:
Цитата:
... у ваенны час у вайсковай пральні адбыўся пажар – тады выгарала палова вёскі. Людзі не сталі адбудоўвацца на пажарышчы, а пачалі будаваць свае хаты абапал – так узнікла месца вясковай плошчы.



Могілкі - на поўнач ад вёскі, а магілы - у паўночна-заходным рагу ( https://orda.of.by/.map/?54.637449,26.763062&m=gm/17,visicom/13,e/13,wig/13 ).
Цитата:
Дзякуючы мясцовай жыхарцы, якая паведаміла, што яе маці даглядала брацкую магілу, змаглі ўстанавіць стогадовае пахаванне: знайшлі камень з выбітай датай «1915 год».
...
Толькі дзядулі ды бабулі нешта ўзгадвалі. Быў дзед Васіль, які расказаў нам, што вось тут, у кутку могілак, пахаваны салдаты, афіцэры. Крыжоў не было, віднеліся адны ўзгоркі… . http://wmeste.by/?p=16596







Трапіць у Іжу магчыма праз лес. Сустрэнуцца траншэі


камень, што сцягнулі з полю на мяжу (цікавая прыродная паверхня)



і проста нечыя сляды (не адзін я такі - памаўза Very Happy).


У суседняй вёсцы Вуткі для ГБ нічога асаблівага,


але зірніце які шчыт (франтон) на хаце.


Іжа.



Дзе вясковыя могілкі я ведаў, а на іх знайшоў тое пахаванне таксама хутка ( https://orda.of.by/.map/?54.660859,26.761938&m=gm/18,visicom/13,e/13,wig/13 )



У Дварцы (Іжанскага с/с) пахаванні - у дзвух месцах. На вясковых могілках (у паўднёвым рагу - https://orda.of.by/.map/?54.677077,26.714863&m=gm/18,visicom/13,e/12,wig/15



і ў бок вёскі праз 200 метраў ( https://orda.of.by/.map/?54.676310,26.717854&m=gm/17,visicom/13,e/13,wig/14 )
Там магіл пад 50 мабыць будзе.



Ужо як вяртаўся,
(маёнтку няма, а назва засталася - )


нейкая бура прымусіла звярнуць у Любані да панскіх пабудоў, пэўне глянуць на іх стан.
Не паляніўся і злазіў уніз да другога мастка - таксама з колатага камяню, панскай пабудовы.





Спіртзавод падобна хоча ляснуцца (страха правалілася, сцены - вунь якія).


А вось былая стайня даволі добра сябе адчувае ў ролі цэху па разліву мінеральнай вады "Любанія".



Побач - адмыслова нейкае (зерне?)сховішча было.



І апошні здымак у той дзень дастаўся амаль пабудаванаму Любанскаму касцёлу.


P.S. Не развітваючыся з тэмай ПСВ аднаўлю выгляд пахаванняў у Мядзведзіне




і Камарах




Там сельсавет добраўладкоўваў тэрыторыю могілак, таму выгляд ад існуючых на ГБ крыху адрозніваецца.

Пра Камары дадам інфармацыю, што паведаў учора мясцовы жыхар, Якаў Васільевіч (хата побач).
З трох магіл:
- злева - партызанка, што загінула ў чэрвені 1944 г.,
- пасярод - салдат расійскай імператарскай арміі Першай сусветнай
- справа - салдат Кайзераўскай арміі Першай сусветнай (!) і (!!!) мясцовы жыхар (Занкевіч Сцяпан),
Цитата:
што пасадзіў гэтыя бярозы і сказаў каб тут патом і пахавалі. Дык раскапалі там, дзе немец быў, пасоўгалі туды-сюды немца і наверх яго і закапалі."


Пакуль досыць, некалі пазней павінен працягнуць :) .

Усім дзякуй! Very Happy
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
GlobusBelarusi
Site Admin


Зарегистрирован: 06.10.2008
Сообщения: 11120
Откуда: Минск

СообщениеДобавлено: 05 Jun 2020, Fri, 23:06    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

Дзякуй, адправіў і Багданаву.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail Посетить сайт автора
Александр Dehty



Зарегистрирован: 22.04.2014
Сообщения: 1014
Откуда: Вiлейка

СообщениеДобавлено: 05 Jun 2020, Fri, 23:15    Заголовок сообщения: Ответить с цитатой

О, я думаў, што ён пра ўсё гэта ведае. То добра, калі будзе карысна.
Вернуться к началу
Посмотреть профиль Отправить личное сообщение Отправить e-mail
Показать сообщения:   
Начать новую тему   Ответить на тему    Список форумов Форум сайта «Глобус Беларуси» -> Путешествия -> Путешествия по Беларуси -> Фотоотчеты о путешествиях Часовой пояс: GMT + 3
На страницу 1, 2  След.
Страница 1 из 2

 
Перейти:  
Вы не можете начинать темы
Вы не можете отвечать на сообщения
Вы не можете редактировать свои сообщения
Вы не можете удалять свои сообщения
Вы не можете голосовать в опросах
Вы не можете вкладывать файлы
Вы можете скачивать файлы