Добавлено: 10 Jul 2020, Fri, 1:38 Заголовок сообщения: Маладзечанскі раён. Тры дні пакуль ішло ЦТ
Каб паступіць у ВНУ трэба здаваць ЦТ. Адвозіш дзіцё ў месца правядзення такіх іспытаў і прыкладна праз тры гадзіны забірай назад. Вось гэты час я і вырашыў пакруціцца вакол Маладзечна, дзе здаюць ЦТ выпускнікі з суседніх раёнаў.
Лешна, нібы той Лешы, пакруцілі мяне кругамі і... паехаў далей, бо ўсё настолькі заросшы і травой, і параслямі, што не летам там шукаць славутасці. У выніку - крыніца "Лешна" і ўсё на той дзень.
увеличить до 1200x797
Паміж Палянамі і Клапачамі на старых мапах заўважыў капліцу і нешта на сучасных спадарожнікавых. Па факту - навабуд на могілках, а старая струпехла сама недзе прыкладна ў 1960-ых.
увеличить до 1200x797
Адтуль жа трапляеш да крыжа, што паміж Зоранькай і Палачанамі.
Нехта пісаў, што ліпы няма - усё там на месцы, нават знак ахоўны з'явіўся.
увеличить до 1200x797
Слаўныя калоны ў гэтым доме, падобныя бачыў на міжваенных пабудовах за польскім часам. Ды і сам домік падобны на закапанскі стыль (мо якая леснічоўка была, ці староства).
увеличить до 1200x797
Беразінскае
Руіна, але выразная - торфа-брыкетны завод 1959 г.
увеличить до 1200x797
"Памятник садово-паркового искусства XVIII века, часть лесопаркового массива, заложенного на месте старой усадьбы в 1953 г. Общая площадь 15,8 га"
увеличить до 1200x797
А гэта на могілках варыянт помніка ахвярам Другой сусветнай вайны. Мне спадабаўся помнічак (нечым нагадаў Асін-Гарадок). І фаміліі мясцовыя цікава прачытаць, "так мовіць" параўнаць.
увеличить до 1200x797
Малым мінчукам, што не ўдалося "адмазацца" ад вясковых вакацыяў, прыходзіцца адпачываць без мабільнікаў і самім прыдумляць гульні :) .
увеличить до 1200x797
У парушэнні назвы тэмы дарога далей перасякла мяжу са Смаргонскім раёнам. Карацей - Залессе і побач.
Збераглася і яшчэ адна чыгуначная пампоўня (праўда аблепленая пазнейшай архітэктурай). Сучасны гаспадар сустрэўся па дарозе, пацвердзіў "царскую" прыналежнасць і параіў не вылазіць з машыны, бо... "сабака там не прывязаная". Таму, прабачце за якасць :)
увеличить до 1200x797
Часу ўжо было каля 13:00, патрэбна забіраць дзіця з апошняга, трэцяга іспыта.
Вось прыкладна так можна праехацца па Маладзечанскаму раёну у часавых межах пад тры гадзіны.
ЦТ скончылася, чакаем вынікаў :) .
Последний раз редактировалось: Александр Dehty (14 Jul 2020, Tue, 2:08), всего редактировалось 1 раз
Як казаў адзін вопытны раённы хірург свайму маладому калегу: "Ну што ж, для першага раза аперацыя прайшла паспяхова. Толькі наступным разам не хвалюйцеся і не цісьніце так моцна на скальпель, бо ўвесь стол падрапалі".
Чудесные мини-покатушки. Залесье с каждым годом хорошеет.
...
Не по стопам ли отца решила пойти дочь?
Дзякую, Насця. Сапраўды спадабалася - прыемныя і змястоўныя мясціны ("пад ачмуральны пах ліпы").
А дачка - не, не па бацьку, іншы прыклад паспрыяў :) .
Valery Zeliazei писал(а):
А почему Беница в стороне осталась?
Абсалютна згодны, што быць у тым баку і не пабачыць Беніцу - грэх! Проста ў Залессі раней не былі, а Беніцу лічы кожны год праведваем.
Гэтай чыгуначнай казармы таксама няма на Глобусе. Здзіўляюся, што яна яшчэ існуе (чыгунка добра "падчысцілася" за апошнія гады)
Тоже обратила внимание на эту постройку. Возможно это дом железнодорожного обходчика. Кстати не так и мало их осталось. Частенько в прошлом году их видела из окна, катаясь по железке во все четыре стороны.
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах Вы не можете вкладывать файлы Вы можете скачивать файлы